Напісаны ў 1953–1956 гг. раман народнага пісьменніка Івана Шамякіна "Крыніцы" расказвае пра вялікія зрухі, якія адбыліся ў вёсцы. У цэнтры рамана — калгаснікі, вясковая інтэлітенцыя.

Іван Шамякін

Крыніцы

Чыстыя воды крыніц

Яшчэ колькі хвілін — i вы адкрыеце першую старонку рамана Івана Шамякіна «Крыніцы». Магчыма, некаторыя з вас чыталі ўжо гэты твор слыннага пісьменніка раней… Магчыма, нехта з вас чуў пра яго ад бацькоў, аднак, як бы там ні было, адна рэч — збольшага ведаць змест кнігі i зусім іншая — самому ўваходзіць у неабсяжны свет герояў, многія з якіх неўзабаве стануць табе блізкімі i дарагімі, выклікаюць жаданне далучыцца да іхніх клопатаў i спраў, спадзяванняў i надзей. Іншыя ж прымусяць каторы раз задумацца над тым, як шмат яшчэ ў жыцці дробязнага, выпадковага, як часта правяць баль беспрынцыповасць, абыякавасць, наколькі людзі няздатныя разумець, што ix благія ўчынкі могуць аказаць уплыў i на лёсы тых, хто знаходзіцца поруч.

А гэтае ўваходжанне адбываецца хутка i легка, калі аўтар знахо-дзіць адпаведны падыход, Каго-каго, a Івана Шамякіна вучыць падоб-ным сакрэтам няма неабходнасці. Умее ён заінтрыгаваць чытача, па-сапраўднаму зацікавіць, Адным словам — майстра пабудовы сюжэта, творца, схільны да дзеяння дынамічнага, прыхільнік вострых сюжэт-ных калізій.

Раман «Крыніцы» — тут не выключэнне: «У поўдзень над вёскай прашумела навальніца. Хмара праляцела за некалькі хвілін, шугануўшы касым ліўнем. Але маланка нарабіла бяды. На сядзібе МТС раскалола стары дуб, якому, як людзі казалі, было не менш за дзвесце гадоў, i кантузіла механіка Сяргея Касцянка. Вестка гэтая, як звычайна, пераболыланая, умомант абляцела вёску.

— Забіла Касцянка!

— Сяргея Касцянка забіла!

З ycіx бакоў, не зважаючы на дождж, людзі беглі на МТС. Але Сяргея ўжо завезлі на ўрачэбны пункт, Даведаўшыся, што ён жывы, людзі супакоіліся i, прамоклыя, вярталіся назад у вёску».

Здавалася б, цяпер усё абышлося як нельга лепш. І чалавек жывы застаўся, i навальніца, як кажуць, была да месца: «…дождж, вядома, прынясе больш карысці, чым шкоды: пасля амаль месячнай спякоты пачала жоўкнуць бульба, вянуць гародніна. Цяпер была надзея, што ўсё гэта ажыве i дасць добры ўраджай». Але тым не менш не пакідае адчуванне, што пісьменнік нездарма раман пачаў акурат з гэтага эпізода.

Уважліва прачытаем далей. Яшчэ абзац, другі… Здаецца, якраз тая мясціна, што i дае адказ на пытапне, чаму для І. Шамякіна важным было засяродзіць увагу менавіта на такім выпадку: «Выглянула сонца, радасна пырснула праменнямі, але дождж яшчэ ішоў, сляпы, дробны. Сонца заиграла на мокрых лісцях дуба. А над ракой i сінім лесам, дзе стаяла хмара i ад яе цягнуліся да зямлі блакітныя ніткі касога дажджу, вялізнай размаляванай дугой уставала вясёлка. Там усё яшчэ грымеў гром, але ўжо ціха i буркліва, быццам быў нечым нездаволены i пагражаў, што ён яшчэ вернецца i тады няхай не чакаюць ад яго літасці».

І.Шамякін, выкарыстоўваючы свайго роду алегорыю (маўляў, не толькі ў прыродзе, але i ў ш. тодзённым жыцці адбываецца прыкладна так: часам дабро, справядлівасць нечакана перамагаюць, хоць, здавалася б, на лепшы зыход ужо ніякага спадзявання i не заставалася), як бы нагадвае, што ў лёсе герояў твора, не сказаць, каб у далейшым усё праходзіла бясхмарна, значыць, наперадзе ix чакаюць немалыя выпрабаванні. Няпростыя працэсы мусяць праходзіць i ў грамадскім жыцці. Аднак, каб вы лепш спасцігнулі ix сутнасць, неабходна вярнуцца на больш чым сорак гадоў назад.

Раман «Крыніцы» Іванам Шамякіным быў пачаты ў 1953 годзе, завершаны — у 1956-м… A 1953-ці, як вядома, год смерці Сталіна. Тагачаснае савецкае грамадства ці не ўпершыню за ўвесь час, пачынаючы яшчэ з 'трыццатых гадоў, магло хоць у нечым уздыхнуць спакойна i свабодна. Безумоўна, ні пра якія дэмакратычныя змены i пераўтварэнні i гаворкі не магло ісці. Таталітарная сістэма заставалася па-ранейшаму таталітарнай. І ўсё ж у жыцці колішняга Савецкага Саюза «пацяплела». Пачалася весціся барацьба з кансерватызмам у кіраўніцтве, развівалася крытыкга, куды больш аб'ектыўней ацэньваліся дасягненні ў народнай гаспадарцы, былі вызвалены з лагераў i турмаў многія з тых, каго яшчэ зусім нядаўна інакш як «ворагамі народа» i не называлі.

Праўда, да прынцыповай ацэнкі дзейнасці Сталіна i яго акружэння справа пакуль не дайшла, хоць паняцце "культ асобы" паступова ўваходзіла ва ўжытак. А вось пэўная дэмакратызацыя ў жыцці грамадства пачалася толькі пасля 1956 года, калі адбыўся XX з'езд Камуністычнай партыі. Ён i прынёс з сабой так званую «хрушчоўскую адлігу».

Іван Шамякін, як таленавіты мастак слова, у многім сутнасць гэтых змен здолеў прадугадаць у «Крыніцах». У «Аўтабіяграфіі», першы варыянт якой датаваны 1954–1962 гадамі, ён меў права сказаць: «За тры гады да XX з'езда партыі я пачаў пісаць раман аб тым, як культ калечыў душы нізавых кіраўнікоў, па сваіх чалавечых якасцях нядрэнных людзей».

Праўда, подступы да праўдзівага адлюстравання тагачаснай рэчаіснасці Іванам Пятровічам былі зроблены яшчэ ў рамане «У добры час» (1952), які, як слушна заўважыў В. Каваленка, стаў адным «з лепшых твораў беларускай прозы першай паловы 50-х гадоў пра жыццё калгаснай вёскі. Яго вартасць у тым, што ў ім адлюстраваны рэальныя турботы людзей пасляваеннага часу з яго нястачамі i неўладкаваным побытам».

Тым не менш у рамане «У добры час» пісьменнік, па вядомых пры-чынах, мог сказаць далека не ўсё, што яму хацелася сказаць. А пры-чыны гэтыя ў.тым, што панаваў дыктат афіцыйнай ідэалогіі, таму мас-так слова ні ў якім разе не павінен быў выходзіць за рамкі дазволенага.

Іншая рэч — раман «Крыніцы». Toe, што трывожыла i непакоіла I. Шамякіна як пісьменніка, грамадзяніна i проста сумленнага чалавека, не магло не ўвасобіцца на паперы. А сказаць несумненна было што: «Безумоўна, у гэтыя гады многа перажыта, многа перадумана, бо i самі гады былі незвычайныя… Я назваў бы гэты час «ідэалагічнай рэвалюцыяй». Аднак у многіх, нават сярод тых, хто верыў у змены i горача падтрымліваў ix, не было ўпэўненасці, што тэта назаўсёды». Дарэчы, значна пазней, з прыхода-м да ўлады ў сярэдзіне 60-х гадоў Брэжнева, так i адбылося. Сапраўды ўжо: «гром» вярнуўся i літасці ад яго чакаць не даводзілася.

Але вернемся непасрэдна да «Крыніц»… Сюжэт твора шмат у чым падобны на многія творы тагачаснай літаратуры, найперщ беларускай. У вёсцы з'яўляецца новы чалавек — настаўнік Міхась Кірылавіч Лемяшэвіч. Не проста так сабе прыязджае, а яго прызначаюць дырэктарам школы. Як высвятляецца, ён па добрай волі памяняў горад на вёску. Перад гэтым Лемяшэвіч вучыўся ў аспірантуры, напісаў кандыдацкую дысертацыю. І нечакана адмовіўся яе абараняць, бо ўпэўнены, што пакуль гэта рабіць ранавата. Адна рэч — тэарэтычныя развагі. Яны хоць i правільныя, але далёкія ад паўсядзённага жыцця. Разумеючы, што яму не стае педагагічнай практыкі, Міхась Кірылавіч i рашыўся на такі крок.

Сюжэт у многім традыцыйны. Але гэтая традыцыйнасць «спра-цоўвае» толькі на ўзроўні з'яўлення Лемяшэвіча ў Крыніцах. Тут ён вельмі падобны на шмат каго, хто прыязджаў на вёску, каб зрабіць жыццё там шчаслівым i заможным. A ў астатнім Лемяшэвіч, безу-моўна, вылучаецца з шэрагу колішніх пасланцоў партыі. Найперш сва-ёй сумленнасцю, прынцыповасцю. І, як хутка высвятляецца, Міхась Кірылавіч для вёскі чалавек ніколькі не чужы, паколькі добра ведае сельскае жыццё. І нават разбіраецца ў тэхналогіі вырошчвання сельскагаспадарчых культур.

Навошта падобнае настаўніку, тым. больш дырэктару школы? А вы запытайцеся ў сваіх дзядуль i бабуль, асабліва калі яны самі ў свой час настаўнічалі на вёсцы. I ў даваенны, i ў пасляваенны час педагог лічыўся там па сутнасці інтэлігентам нумар адзін. Ён з'яўляўся на сяле i першым агітатарам, i першым прапагандыстам. На яго ўскладаліся абавязкі па выпуску розных «баявых лісткоў», насценных газет. У час сяўбы ён нязменна прысутнічаў у полі. Пачыналася жніво — таксама ішоў на палетак. І на ферме быў чалавекам зусім не чужым. Іншая рэч, што многія глядзелі на ўсё гэта як на «абязалаўку». Ды i ў тым, пра што гаварылі, што прапагандавалі, не вельмі разбіраліся.

І вось Лемяшэвіч… Як той «прамень святла ў цёмным царстве» двурушнасці, паказухі. Ці трэба гаварыць, як цяжка яму даводзіцца. Але Міхась Кірылавіч i адступаць не прывык, ды i на кампрамісы надта не ідзе. Таму i ўзнікаюць у яго канфлікты i ca старшынёй мясцовага калгаса Махначом, i з завучам школы Арэшкіным, чалавекам недалёкім… Ды ўсё гэта, як кажуць, паўбяды. Як кажуць, гарэлым запахла, калі Лемяшэвіч не спадабаўся першаму сакратару райкома партыі. А Арцём Захаравіч Бародка прывык, што яму ніхто не пярэчыць. I ўвогуле любіць ён…ламаць людзей. Каб кожны станавіўся такім, якім таго хоча бачыць Бародка. Інакш чалавеку нездабраваць!

У той жа «Аўтабіяграфіі» Іван Шамякін прызнаваўся: «Бародку я падгледзеў у жыцці». Сапраўды, падобнага чалавека i кіраўніка не так лёгка i прыдумаць. Іншая рэч, калі мець «пад рукой» прататыпа, куды прасцей выпісваць яго характар. А характар у Арцёма Захаравіча няпросты. Яшчэ які няпросты. Ды i сам ён пры ўсёй, здавалася б, прамалінейнасці паводзін ніяк не ўкладваецца ў схему, згодна якой можна засведчыць, што хто-хто, а тэты на нешта добрае няздатны.

Уся бяда (і складанасць) у тым, што людзі, падобныя Бародку, усё ж індывідуальнасці. Аднак з адмоўным патэнцыялам. Больш таго, пры неабходнасці яны могуць умела маскіравацца. Для прыкладу, Бародка любіць падкрэсліваць сваю ролю ў аднаўленні разбуранай вайной гаспадаркі: «Я прыехаў — паўраёна зямлянак было. А зараз ніводнай. Я вывеў людзей з зямлянак! Я пабудаваў райцэнтр, заводы!.. Палюбуйцеся, — велічным жэстам паказаў ён на акно». І на самой справе гэта так. Як i нельга сумнявацца ў тым, што яго рашучасць, нават ваяўнічасць неабходны тады, калі трэба прыняць канкрэтныя меры.

Але Бародка даўно прывык адчуваць сябе адзіным гаспадаром раёна (пра такіх сёння кажуць «чырвоны памешчык»), Яго слова — закон. Яго меркаванне — адзіна правільнае. Яго рашэнне — загад да дзеяння i выканання.

Праўда, у нечым з'яўляючыся псіхолагам, Арцём Захаравіч можа дазволіць сабе i такое: «Давайце, таварышы, параімся». Таму i дазваляе, бо ўпэўнены — ніхто не асмеліцца яго асабліва пакры-тыкаваць. Наконт гэтага, між іншым, прама ў вочы Бародку сказаў старшыня райвыканкома Валатовіч: «Ты бязлітасна i часта бестактоўна крытыкуеш усіх i кожнага, але ніхто не адважыцца крытыкаваць цябе…»

Ды, як. кажуць, быў ужо i час не той, i людзі не тыя. Пісьменнік вельмі глыбока пранікае ў сэнс змен, што адбыліся ў жыцці грамадства ў пачатку 50-х гадоў. І тым самым выкрывае не толькі Бародку, a i саму «бародкаўшчыну» як сацыяльную з'яву. I ніколькі не ідзе насуперак жыццёвай праўдзе, калі паказвае, што на чарговай партыйнай канферэнцыі камуністы ўжо не маглі прагаласаваць, каб Бародка працягваў заставацца першым сакратаром райкома партыі. Але i тут аўтар не прыхільнік лёгкага развенчвання Арцёма Захаравіча. Супраць яго кандыдатуры было пададзена семдзесят восем галасоў. Гэта — большасць, але i не такая вялікая, калі прыняць над увагу, што за Бародку галасавалі шэсцьдзесят чатыры чалавекі. Значыць, было шмат тых, каму яго метады кіраўніцтва падабаліся. Яны спадзяваліся на Бародку як на таго, хто дазволіць i самім ім заставацца на сваіх месцах паўнапраўнымі гаспадарамі становішча. Яны жылі ў сваім часе, i ніяк ім не хацелася перамен.

Што да Бародкі, дык пасля галасавання Арцём Захаравіч нарэшце адчуў: яго час прайшоў. Вельмі псіхалагічна дакладна перадае Іван Шамякін гэты момант. Калі паведамілі вынікі, Бародка, «неяк па-старэчы ссутуліўшыся, пайшоў за сцэну.

Малашэнка паклікаў:

— Арцём Захаравіч!

Бародка не аглянуўся».

«Гэты вобраз — найбольшая мастацкая ўдача» — так пісаў у свой час пра раман Алесь Адамовіч. Дарэчы, «Крыніцы» выклікалі шырокае абмеркаванне на старонках газеты «Літаратура i мастацтва». А пачатак гаворкі паклаў сваім артыкулам «Крыніцы б'юць з глыбінь» менавіта A. Адамовіч. Выступілі таксама Якаў Герцовіч, Дзмітрый Палітыка, Алесь Кучар, Уладзімір Жыжэнка… Не абышлося i без заўваг аўтару. Праўда, яны рабіліся, як кажуць, заднім ходам. Як не прыслухацца да меркавання наконт гэтага В. Каваленкі, які ўважліва разгледзеў раман «Крыніцы» параўнальна нядаўна, зірнуўшы на яго ўжо i як на частку гісторыі беларускай літаратуры: «Не зусім справядлівы папрок i за ілюстрацыйнасць. Крытыкі нібы забывался, — гэта было заўважана ў свой час Я. Казекам, — што ацэньвалі яны ра. ман пасля XX з'езда партыі, калі ў грамадскім жыцці прасвятліліся шмат якія праблемы, пастаўленыя ў творы, а раман жа быў задуманы i пісаўся пераважна да XX з'езда. Для таго часу нават пастаноўка важнай праблемы мела немалое значэнне i была бясспрэчнай заслугай пісьменніка».

Аднак гэта не значыць, што Іван Шамякін абмежаваўся наказам толькі грамадскіх, працоўных узаемаадносін людзей. У рамане не абыдзена ўвагай i асабістае жыццё персанажаў. На высокія пачуцці здатны, як правіла, тыя, хто хоча адчуваць сябе ва ўсім шчаслівым. Хоць гэта таксама не заўсёды даецца лёгка. Шукаючы сапраўднае шчасце, чалавек таксама многае пераасэнсоўвае. Падобнае адбываец-ца з вясковай доктаркай Наталляй Пятроўнай. Ёй падабаўся Сяргей Касцянок, але вось з'явіўся Лемяшэвіч… І ўвогуле, героям І. Шамякіна нішто чалавечае не чужое, a імкненне да шчасця ўспрымаецца як душэўная патрэба, І ў гэтым сэнсе аптымістычна гучыць апошйі абзац рамана.

У самых маладых герояў, Алёшы i Раі, як кажуць, усё яшчэ наперадзе.

«— Ты шчаслівы, Алёша, — сказала Рая, маючы, відаць, на ўвазе толькі тое, што ён лягчэй, чым яна i ўсе ix сябры, паступіць вучыцца. Але Алёша падумаў шырэй — што цяпер ён сапраўды можа лічыць сябе шчаслівым, хоць ніколі раней не задумваўся над тым, што такое шчасце — тое шчасце, да якога так імкнуцца людзі. Імкнуцца гэтак жа няспынна, як няспынна струменяць свае чыстыя воды вечна жывыя крыніцы».

Дарэчы, па раману «Крыніцы» быў зняты аднайменны мастацкі фільм, i ў ім вельмі хораша i да месца гучыць песня пра гэтыя самыя крыніцы — чыстыя i незамутнёныя. Пра крыніцы, што бруяць ля Крыніц,

Калі раман «Крыніцы» стане для вас першымі подступамі да творчасці народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна, дык ведайце, што пісьменнік адзін з самых прызнаных майстроў нацыянальнай прозы. З поспехам ён выступае ў самых розных жанрах — апавяданні, аповесці, п'есе, публіцыстыцы.

Усё ж перавагу аддае раману. Вось толькі некаторыя: «Глыбокая плынь», «У добры час», «Сэрца на далоні», «Атланты i карыятыды», «Вазьму твой боль», «Петраград — Брэст», «Зеніт», «Злая зорка»… Нядаўна ў часопісе «Маладосць» быў апублікаваны новы раман «Вялікая княгіня» — пра Алену, дачку вялікага князя маскоўскага Івана, жонку вялікага князя літоўскага Аляксандра, пра яе вернасць праваслаўю.

А спярша жадаю вам прыемнай сустрэчы з раманам «Крыніцы».

Алесь Марціновіч

Іван Шамякін

Крыніцы

1

Упоўдзень над вёскай прашумела навальніца. Хмара праляцела за некалькі хвілін, шугануўшы касым ліўнем. Але маланка нарабіла бяды. На сядзібе МТС раскалола стары дуб, якому, як людзі казалі, было не менш за дзвесце гадоў, i кантузіла механіка Сяргея Касцянка. Вестка гэтая, як звычайна, перабольшаная, умомант абляцела вёску.

— Забіла Касцянка!

— Сяргея Касцянка забіла!

З усіх бакоў, не зважаючы на дождж, людзі беглі да МТС. Але Сяргея ўжо завезлі на ўрачэбны пункт. Даведаўшыся, што ён жывы, людзі супакоіліся і, прамоклыя, вярталіся назад у вёску. Радаваліся дажджу, хоць у разгары была ўборка i на полі там-сям, дзе ўбіралі жняяркамі, стаялі бабкі. Але дождж, вядома, прынясе больш карысці, чым шкоды: пасля амаль месячнай спякоты начала жоўкнуць бульба, вянуць гародніна. Цяпер была надзея, што ўсё гэта ажыве i дасць добры ўраджай.

Сядзіба апусцела ўжо, калі па сцежцы, што ішла па-за гародамі, не па гадах шпарка падышоў стары чалавек з кійком, у прамоклым парусінавым касцюме.

— Што з ім? — з трывогай за Сяргея спытаў ён кульгавага вартаўніка.

— Нічога. Жывы. У бальніцу павезлі.

Стары зняў саламяны капялюш, чыстай хусцінкай выцер твар, лысіну i тут жа сеў на ржавае трактарнае кола, якое ляжала каля дуба.

— Даніла Платонавіч, вы б пад страху або ў кантору зайшлі,— параіў вартаўнік і, як бы адчуўшы няёмкасць ад таго, што стары паважаны чалавек сядзіць на дажджы, а ён стаіць пад страхой, адышоў ад майстэрні. Бокам абышоў дуб, баязліва паглядаючы на яго, быдцам маланка ўсё яшчэ сядзела там, у свежай расколіне.

— Ды i ад дуба гэтага далей… Ліха ведае, чаго так часта ў яго б'е. І громаадводы навокал, i ўсё адно… — Ён кіўнуў на высокі шост, па якім да зямлі спускаўся дрот.

Даніла Платонавіч не адказаў. Ён сядзеў, нахіліўшыся, абапёршыся на свой ядлоўцавы сукаваты кій, i цяжка дыхаў.

— Сяргей Сцяпанавіч з машыны саскочыў i ў кантору бег, каб ад дажджу схавацца… Толькі ён — да дуба, а яно i трахнуло якраз. Бач, як развярнула… Стыхія!.. А Сяргей Сцяпанавіч неяк жартаваў, што самая вялікая маланка каштуе руб дваццаць капеек. — Вартаўнік засмяяўся. — Вось табе i руб дваццаць!

Нечакана перад імі з'явіліся дзяўчына год семнаццаці, босая, расчырванелая, з мокрымі валасамі.

Яиа непрыязна глянула на вартаўніка i клапатліва нахілілася над старым.

— Даніла Платонавіч, вам нядобра? Я вас правяду дадому, — i пагразіла: — Вось будзе вам ад Наталлі Пятроўны!

Ён узняў галаву, i добрая ўсмешка асвятліла яго маршчыністы твар.

— А-а, Рая?.. Дзякую, Рая, — i нечакана легка падняўся, паглядзеў на дуб.

Дуб сапраўды быў магутны — камель у тры абхваты. І нямала ён пабачыў на сваім вяку навальніц! На яго целе было ўжо некалькі шрамаў — зарослых расколін. Верхавіна яго засохла. Даніла Платонавіч помніць яе зялёнай, кашлатай, тады дуб узвышаўся над усёй аколіцай i быў відаць за многа кіламетраў ад Крыніц. А цяпер ясакары вышэй за яго. Цяпер на ім засталіся толькі дзве таўшчэзныя галіны, адна з якіх цягнулася ўгару, а другая — раскінула сваё вецце далёка ўбок i пад цяжарам лісця нахілілася ўніз. Маланка адшчапіла гэтую ніжнюю галіну, i яна павісла ўздоўж камля.

Выглянула сонца, радасна пырснула праменнямі, але дождж яшчэ ішоў, сляпы, дробны. Сонца зайграла на мокрых лісцях дуба. А над ракой i сінім лесам, дзе стаяла хмара i ад яе цягнуліся да зямлі блакітныя ніткі касога дажджу, вялізнай размаляванай дугой устала вясёлка. Там усё яшчэ грымеў гром, але ўжо ціха i буркліва, быццам быў нечым нездаволены i пагражаў, што ён яшчэ вернецца i тады няхай не чакаюць ад яго літасці.

— Не загаіць старому такую рану, засохне, — сумна сказаў Даніла Платонавіч, адводзячы ад дуба позірк.

— Спілаваць бы яго… Хоць гром не біў бы, — адгукнуўся вартаўнік.

Даніла Платонавіч дакорліва кіўнуў галавой.

— Ты, Пракоп, усё спілаваў бы. Ты ўласны сад высек…

— А навошта ён мне, сад? Абы падатак плаціць.

— Калі-небудзь пашкадуеш, Пракоп. — Даніла Платонавіч звярнуўся да дзяўчыны, толькі зараз адказваючы на яе клопаты аб ім: — Я, Раіса, яшчэ не такі стары чалавек, каб мяне праводзіць дахаты… Я яшчэ ого які дужы! Зойдзем да Наташы — як там Сяргей? Напалохаў ён мяне… Крычаць — Касцянка забіла!.. А я у садзе быў, бачыў, як ударыла ў дуб…

— Вы за ўсіх турбуецеся, Даніла Платонавіч.

— A хіба можна быць спакойным, калі б сапраўды забіла чалавека? Ты была б спакойнай? — з дакорам спытаў стары.

Раіса не адказала.

Дождж перЭстаў. Прыпякала сонца. Ад мокрага касцюма старога i сукенкі дзяўчыны ўзнімалася лёгкая пара.

…Данілу Платонавічу Шаблюку, гэтаму «не такому старому чалавеку», як ён сказаў пра сябе, ішоў семдзесят пяты год. І кожны, хто бачыў яго ўпершыню, дакладна вызначаў яго ўзрост — ён выглядаў ні маладзейшым, ні старэйшым за свае гады.

Тэта быў чалавек вышэй сярэдняга росту, гады не высушылі i не сагнулі яго дзябёлую постаць, трымаўся ён проста i хадзіў яшчэ шпарка i ўпэўнена, хоць i абапіраўся на кій.

Але яго загрубелы ад усіх непагод твар спаласавалі глыбокія маршчыны, яны ляжалі складкамі на шырокім ілбе, пад яснымі разумнымі вачамі, пераразалі пастарэчаму крыху абвіслыя шчокі. Ён насіў невялікія сівыя вусы, але акуратна галіў бараду.

Крынічане ведалі, што яшчэ якія два-тры гады назад Даніла Платонавіч выглядаў значна дужэйшым, i ў яго руках ніколі не бачылі кія. Падкасіла старога настаўніка хвароба пасля смерці жонкі, з якой ён прайшоў усё сваё доўгае жыццё. Ён два месяцы праляжаў у ложку i цяпер яшчэ быў нядужы.

Раіса была яго вучаніца i суседка — ix хаты стаялі побач.

…Хораша на вуліцы пасля дажджу!

Зазелянелі вербы, кветнікі, на лісцях дрэў, любісціку i вяргінь, на траве блішчала раса, i ў кожнай празрыстай кроплі адлюстроўвалася яскравае жнівеньскае сонца. Мільёны сонцаў зіхацелі на зямлі.

Пасярод вуліцы цурчаў ручай, жоўтая вада з шумам i бульканием шпарка кацілася ў бок рэчкі, пакідаючы шматкі бруднай пены. Па вадзе, падкасаў'шыся, бегалі хлапчукі i дзяўчаткі, будавалі земляныя «плаціны». Але вада рвала ix, i тады аб'яўляўся аўрал: крычалі, папракалі адзін аднаго, камандавалі:

— Юрка! Насі цэглу!

— Ратуй электрастанцыю! Змые!

— Гліны! Гліны давайце!

Адзін малы спатыкнуўся, упаў у ваду, a падняўшыся, спалохана азірнуўся і, відаць, баючыся, што дастанецца ад маці, кінуўся да двара. Наўздагон яму свіснулі, кінулі камяком гліны, i яна прыліпла да яго спіны. Засмяяўшыся, дзеці тут жа забыліся пра свайго баязлівага сябра. Найбольш актыўнай i спрытнай групе малых удалося збудаваць даволі-такі моцную плаціну, i спынены ручай пачаў разлівацца ў бакі. Даніла Платонавіч спыніўся непадалёк i з любоўю сачыў за руплівай працай дзяцей.

— Будаўнікі! — сказаў ён Раісе.

Але дзяўчыну мала цікавілі дзеці i ix гульня. Яна была ў тым пераходным узросце, калі забываюдца дзіцячыя гульні, калі дзяўчына лічыць сябе ўжо дарослай i баіцца, што цікавасць да малодшых будзе вытлумачана як уласная нясталасць.

Яна глядзела ўперад. Насустрач ім, не спяшаючыся i вельмі асцярожна абыходзячы лужыны i мокрую траву, ішоў інтэлігентна апрануты чалавек: у саламяным капелюшы, у белым, чыстым, старанна выпрасаваным пінжачку, з-пад якога выглядвала ярка вышытая кашуля, у цёмна-сініх бастонавых штанах i ў белых туфлях.

Чалавек быў малады, высокі, з дробнымі рысамі твару, які можна было б назваць прыгожым, калі б яго не псавалі вочы — глыбока запалыя пад вузкім пукатым ілбом.

Вітаючыся, ён зняў капялюш, махнуў ім над схіленай галавой. Рудаватыя валасы былі прычэсаны набок i закрывалі лоб: відаць, ён разумеў, што гэтая частка твару ў яго не самая прыгожая.

— Схіляю галаву перад мудрасцю i юнасцю, — без усмешкі сказаў ён замест звычайных слоў прывітання.

Раіса неяк адразу ажывілася.

— Віктар Паўлавіч, ведаеце, Касцянка ледзь не забіла маланка! — паведаміла яна з дзіцячай непасрэднасцю.

— Маланка? Ну-у? Цікава. А якога Касцянка?

— Ну, Сяргея Касцянка.

— А-а, тэта — што дзяцей многа?

Раісе стала неяк няёмка, што ён не ведае Сяргея Касцянка.

— Ды не ж… механік МТС. Брат нашага Алёшы Касцянка. — І яна пачырванела.

— А-а… таго. Цікава…

Пакуль яны так размаўлялі, Даніла Платонавіч моўчкі стаяў, абапёршыся на кій, i глядзеў на дзяцей.

На маладога настаўніка ён глянуў няветліва, калі той пачаў прыкідвацца, што не ведае Касцянка.

Арэшкін, відаць, заўважыў гэты позірк Данілы Платонавіча, бо, перапыніўшы размову з Раісай на паўслове, звярнуўся да яго:

— Навіна, Даніла Платонавіч! К нам едзе…

Ён пачаў гэта такім голасам, што Раіса не вытрымала i ca смехам дадала:

— …рэвізор!

— Горш… Новы дырэктар школы.

— Гэта не навіна, — сказаў Шаблюк, праводзячы кіем ад лужыны канаўку i любуючыся, як адразу ж за кіем бяжыць вада.

— Навіна — што ён у дарозе. Мне пазванілі з райана, што выехаў з райцэнтра.

— І вы ідзеце сустрэць?

— Я? Мне, дарагі Даніла Платонавіч, неўласціва пачуццё, якое называюць падха-лі-і-маж. — Ён засмяяўся, здаволены сваім жартам. — Я гуляю… пасля навальніцы… Азон… Раса…

— Ну, гуляйце, гуляйце. — І Даніла Платонавіч хутка рушыў далей. Раіса, дагнаўшы яго, пачула, як стары бурчаў:

— Азон… Раса…

Прытомнасць да Сяргея вярнулася яшчэ там, на сядзібе МТС, калі яму пачалі рабіць штучнае дыханне. Ён не адразу зразумеў, што з ім здарылася. У памяці захавалася, як ён саскочыў з машыны i пад праліўным дажджом бег да канторы, а далей — адзін агонь, гэткі ж, як некалі пад Берлінам, калі яго раніла i кантузіла разрывам цяжкага снарада. Толькі ўбачыўшы над сабой заклапочаны, спалоханы твар старой фельчарыцы Анны Ісакаўны, ён здагадаўся, што з ім нешта здарылася. Калі яго прыўзнялі, каб некуды несці, Сяргей запярэчыў, але ён не чуў, што гаварылі людзі, толькі бачыў, як варушыліся ix вусны, не чуў шуму дажджу i не пачуў свайго ўласнага голасу — ці здолеў ён сказаць што? Гэта ўстрывожыла яго, i ён, як сапраўды хворы, аддаў сябе на волю людзей. Яго завезлі на ўрачэбны пункт на машыне i паклалі на канапе ў маленькім белым пакойчыку. Крыху павесялелая Анна Ісакаўна зрабіла ўкол, дала панюхаць нашаіыр. Пасля гэтага ён адчуў боль у галаве.

Нарэшце ўсе выйшлі, i ён застаўся адзін. Яму хацелася падняцца, пайсці за людзьмі i неадкладна паехаць у калгас з запасной часткай для камбайна — дзеля гэтага ён прыязджаў у майстэрню. Але ў галаве страшэнна шумела, i ён баяўся падымацца, каб часам не страціць раўнавагу.

А можа, гэта дождж шуміць? Не, дажджу няма. Весела блішчыць раса на лісцях густога бэзу, адна галінка якога цягнецца ў хату, i кроплі падаюць на падаконнік, на маленькі столік, на якім стаяць розныя шкляначкі i бутэлечкі.

«Яе гаспадарка, — падумаў ён з пяшчотай, i тут жа яго апанаваў страх: — А раптам слых не вернедца? Тады ён ніколі больш не пачуе яе голасу. Ды што голас! Тады канец усім надзеям i радасці ў жыцці… Глухі, інвалід…»

Сяргей заплюшчыў вочы: заснуць бы, каб прачнуцца здаровым. Ён паляжаў так колькі хвілін, i раптам у вушах стала горача, быццам вылілася вада, як гэта бывае пасля нырання. І адразу ён пачуў далёкі голас, адразу пазнаў яго. Ён уздрыгнуў: ці не трызненне гэта? Здаралася i раней часам, што ён вось гэтак чуў яе голас, іншы раз у сне, а то i наяве, калі адзін ішоў па полі ці ляжаў дзе-небудзь на ўзлеску, глядзеў у неба i думаў — думаў пра яе i пра сябе.

Голас набліжаўся, мацнеў. І Сяргей зразумеў з вялікай радасцю, што гэта не голас набліжаецца, а да яго вяртаецца слых, сама ж Наталля Пятроўна побач, у суседнім пакоі, за прыадчыненымі дзвярамі.

— Ох, дайце мне вады, Анна Ісакаўна. Сэрда, здаецца, выскачыць. Я так бегла!

— А навошта было бегчы! Я ўсё зрабіла.

Сяргей падхапіўся, забыўшыся на боль у рудэ i галаве, хутка паправіў сваё адзенне, зашпіліў гузікі. І, нядужаму, яму хацелася перад ёй быць у найлепшым выглядзе. Але нехта ўправіўся разуць яго i не пакінуў чаравікаў, а ён з раніцы хадзіў па полі, па сухой раллі, i ногі ў яго былі запыленыя, брудныя. Сяргею стала сорамна, ён не ведаў, куды падзець ногі. Калі ён заглядваў пад каналу, шукаючы чаравікі, у пакой увайшла Наталля Пятроўна. Ён выпрастаўся, пачырванеў.

— Куды гэта вы? — адначасова здзіўлена i пагрозліва спытала яна i рашуча загадала: — Лажы-цеся! Лажы-цеся! — і, паклаўшы яму рукі на плечы, амйль сілком прымусіла легчы на каналу. Ёй расказалі, у якім ён стане, i Наталля Пятроўна, узрадаваная, убачыўшы яго на нагах, знарок шэптам спытала:

— Як вушы?

— Чую. Толькі вы на парог — i я адразу пачуў.— Ён, відаць, сам верыў у такі дуд.

Анна Ісакаўна, якая ўвайшла следам за ўрачом, моўчкі выйшла i нячутна зачыніла за сабой дзверы.

— Напалохалі вы мяне, — па-жаночаму шчыра прызналася ўрач з ласкавай усмешкай, правяраючы яго пульс. Позірк яе быў скіраваны на ручны гадзіннік. А Сяргей у гэтую хвіліну глядзеў на яе, i яна здалася яму яшчэ больш прыгожай i любай, чым звычайна.

— Я на тым канцы была, у Атроха, калі пачула ад хлапчукоў…— Яна не сказала, як бегла да ўрачэбнага пункта, але Сяргей помніў яе словы: «Як я бегла!» — там, за дзвярамі, i зараз бачыў, як гарэлі яе шчокі, вочы, як пад белым халатам уздымаліся i апускаліся грудзі, а цераз руку, як цераз праваднік, яму перадаваліся частыя i гулкія ўдары яе сэрца. Відаць, у дарозе ў яе рассыпаліся валасы i зараз былі паспешліва павязаны марлевай касынкай. Мокрыя русыя пасмы выбіваліся з-пад касынкі.

Toe, што яна так хвалюецца, адрадзіла ў Сяргея надзею, якая амаль ужо згасала. Ён сціснуў яе халодную руку, не даўшы далічыць пульс. Прашаптаў:

— Наташа…

Яна здрыганулася ад нечаканасці, адняла руку i адышла да акна. Нейкую хвіліну трывала няёмкае маўчанне. Потым яна пацягнула да сябе галінку бэзу, яшчэ некалькі галінак, прыціснутых аканіцай, вызвал іліся i пырснулі па яе i на стол буйнай расой.

Сяргей падняўся, гучна паклікаў:

— Анна Ісакаўна, дайце мае бацінкі!

Наталля Пятроўна села на табурэт, павярнулася да Сяргея, твар яе стаў спакойны, трымалася яна ўпэўнена, i толькі па руках можна было пазнаць, што яна хвалюецца: залішне хутка яна пераплятала паміж пальцамі гумавыя трубкі фанендаскопа i, відаць, даволі моцна пераціснула імі пальцы, бо яны пабялелі.

Сяргей не мог адарваць позірку ад яе рук. Ён заўсёды адчуваў асаблівую пашану да патрэбных i карысных рэчаў, i яму карцела сказаць, што гэтак яна можа папсаваць, парваць трубкі, але ён не адважваўся: спадзяваўся, што яна скажа зараз нешта вельмі важнае, магчыма, тое, чаго ён так доўга чакаў…

— Абядайце, што палежыцё дома, інакш я вас не адпушчу, Сяргей Сцяпанавіч.

Пасля такіх звычайных яе слоў ён не вытрымаў i папярэдзіў:

— Парвеце трубкі, Наталля Пятроўна, — i адказаў на яе патрабаванне: — У мяне ў Селішчы камбайн стаіць. Трэба ехаць…

— Не, не, — запярэчыла ўрач, падняўшыся i як бы намерваючыся загарадзіць сабой дзверы. — Калі вы такі, скідайце сарочку! Я павінна вас выслухаць.

Зашамацеў бэз, сыпануў расой, i ў адчыненым акне Сяргей убачыў брата свайго Аляксея. Падобныя з твару, браты шмат у чым адрозніваліся адзін ад аднаго: маладзейшы — вышэй ростам, белы, з простымі i мяккімі, як лён, валасамі, у той час калі Сяргей амаль брунет, i валасы ў яго прыгожыя, густыя, крыху кучаравыя — ляжаць буйнымі хвалямі. Аблуплены на санцапёку нос i шчокі Алёшы былі густа абсыпаны вяснушкамі, i ад гэтага ён выглядаў маладзейшым за свае семнаццаць год — здаваўся хлапчуком. Але постаць гэтага «хлапчука» засланяла ўсё акно. Апрануты ён быў у зашмальцаваны камбінезон, у валасах тарчаў жытні колас.

Убачыўшы ўрача, Аляксей збянтэжыўся, сарамліва папрасіў прабачэння i адразу ж па-мужчынску спытаў у брата:

— Як ты, Сяргей?

— Нічога, Алёша… Толькі вось Наталля Пятроўна дамоў не адпускае. Як там у цябе?

— Дык ты паляжы. Гэта ж не жарты… Напалохаў ты ўсіх, брат. Маці на лузе… Можа, i добра, што не было яе ў вёсцы. Я Толіка паслаў, каб папярэдзіць, што ўсё добра… А то плявузгне хто благое — не дабяжыць старая. — Апошнія словы Аляксей сказаў, звяртаючыся да ўрача. Ён палажыў свае дужыя, запэцканыя ў мазут рукі на белы падаконнік, але тут жа паспешліва адхапіў ix i схаваў за спіну, — A ў мяне што! Камбайн у парадку, толькі вось дождж перашкодзіў.

Наталля Пятроўна з цікавасцю глядзела на юнака. Яна ведала яго з малых год, як ведала кожнага чалавека ў сельсавеце, i ў тым ліку вялікую сям'ю Касцянкоў, але Алёша быў самы непрыкметны i сціплы сярод ix; ён ніколі не хварэў, i ў апошнія гады ёй амаль не прыходзілася з ім гутарыць. І раптам з радасдю i здзіўленнем яна адкрыла новага сталага i цікавага чалавека.

— Так што ты паляжы, брат, — разважліва прадаўжаў Аляксей. — A ў Селішча паедуць. Дырэктар ведае. Ён тут, прыйшоў цябе праведаць, але Ісакаўна нікога не пускае. I Даніла Платонавіч тут…

— Гора мне з вамі. Гэтаму старому таксама нельга выходзіць, а ён гуляе па дажджы. — Наталля Пятроўна дакорліва паківала галавой i выйшла з пакоя, заклапочаная i сумная.

2

Машына спынілася на скрыжаванні дарог. Шафёр, малады хлопец, амаль юнак, высунуўся з кабіны.

— Гэй, таварыш інтэлігент!.. Прыехалі!

Хоць у кузаве было чалавек шэсць i сярод ix людзі, інтэлігентна апранутыя, Лемяшэвіч зразумеў, што гэта — да яго: мабыць, саламяны капялюш быў прычынай такога іранічйага звароту. Ён спрытна саскочыў цераз борт на мокры пясок дарогі.

— Глядзіце, які дождж тут прайшоў, а там дык i не капнула. Хаця б у нас прамачыў зямлю, — разважала старая калгасніца. Яна ж падала Лемяшэвічу чамаданчык i пузаты партфель.

Шафёр выскачыў з машыны i заклапочана стукаў наском чаравіка па залатаных балонах. Не гледзячы на Лемяшэвіча, ён, аднак, гаварыў да яго:

— За гэтым гайком — вашы Крыніцы. Кіламетры два, а мо i не будзе. Вунь дрэвы высокія. Парк. Не заблудзіце.

У кузаве засмяяліся. Лемяшэвіч зразумеў, што да вёскі зусім не два кіламетры, але змаўчаў: шафёр папярэджваў яго, калі ён садзіўся, што да Крыніц давезці не зможа — едзе міма.

— Колькі з мяне? — спытаў Лемяшэвіч, дастаючы з кішэні кашалёк.

— Чацвяртак, — адразу адказаў шафёр, ляснуўшы далонямі i пацершы імі як бы ад здавальнення, што атрымае такую суму.

— Дваццаць пяць рублёў? — здзівіўся Лемяшэвіч. — Па рублю за кіламетр? Нішто! Гэта вы з усіх так лупіце?

— Не-э… Толькі з упаўнаважаных. Яны камандзіровачныя атрымліваюць. — Цяпер ужо хлопец стаяў насупроць, з цікавасцю разглядаў свайго пасажыра, i ў карых, падзіцячаму ясных вачах яго скакалі агеньчыкі жартаўлівага смеху.

— Паўлік, а можа, гэта i не ўпаўнаважаны. Можа, настаўнік, — адгукнулася з кузава гаманкая жанчына. — Зараз яны з'язджаюцца хто адкуль.

— Настаўнік? — хутка спытаў Паўлік, перапыніўшы старую.

— Настаўнік, — усміхнуўся Лемяшэвіч.

— Тады ганіце пяць карбованцаў.

Атрымаўшы грошы, шафёр весела пажадаў шчаслівай дарогі. Калі машына ўжо кранулася, сарамлівая дзяўчына, якая праз усю дарогу толькі неяк таямніча ўсміхалася, крыкнула:

— Данілу Платонавічу прывітанне перадайце!

Лемяшэвіч доўга глядзеў услед машыне. Чацвёрты чалавек перадаваў прывітанне старому настаўніку, імя якога ён упершыню пачуў ад Жураўскіх! Гэтая акалічнасць, а таксама размова з простымі i шчырымі людзьмі ў машыне, кароткае падарожжа цераз палі, дзе ўсюды кіпела работа, сустрэчы ў райцэнтры усё перажытае за дзень нарадзіла ў сэрцы нейкае вельмі светлае пачуццё. Лемяшэвіч з радасцю адчуў, што зніклі ўсе сумненні, ваганні: ці правільна зрабіў ён, што перапыніў вучобу, кінуў сталіцу i паехаў сюды, у гэтую «палескую глуш»?

Ёв стаяў i думаў пра здарэнне, якое толькі што адбылося. Ці быў гэта толькі жарт шафёра? Ці, можа, сапраўды людзі так адносяцца да ўпаўнаважаны. х? А як тады разумець стаўленне да настаўніка? Павага гэта ці нешта іншае? Прыгадаўся другі выпадак, які адбыўся раніцой у раённай чайной. Пасля бяссоннай ночы ў цягніку яму не хацелася есці, i ён папрасіў афіцыянтку прынесці пяцьдзесят грамаў гарэлкі. Дзяўчына прынесла сто пяцьдзесят i, калі ён паўтарыў сваю просьбу, здзівілася:

— Усяго пяцьдзесят? У нас ніхто па столькі не п'е. Толькі настаўнік адзін ёсць, дык той, калі прыходзіць у раён, па дваццаць пяць грамаў заказвае, i то не адразу выпівае. — І яна пырснула смехам.

Магчыма, адным толькі i праславіўся чалавек на ўвесь раён, што выпівае па дваццаць пяць грамаў. Нельга сказаць, што благая слава, але ўсё-такі прыкра чуць пра такое, як прыкра i крыўдна было слухаць пра іншае, што расказвалі ў райана — пра сістэматычныя п'янкі былога дырэктара Крыніцкай школы: «Гэтым жа ўвесь калектыў i ўсе бацькі абураліся».

«Але… многа патрабуецца ад настаўніка, а тым больш ад дырэктара, якому належыць выхоўваць i вучняў i настаўнікаў. Ну, што ж, гэта i добра. Для таго я i ехаў, каб лепш зразумець людзей, жыццё…»

Лемяшэвіч закурыў, агледзеўся. Навокал рассцілалася поле, яшчэ даволі стракатае: за жаўтлявым спелым жытам зелянела бульба, з другога боку — сінеў лубін. Паабапал вузкай палявой дарогі, па якой яму належала ісці, ляжала ржышча; жыта ўбіралі камбайнам, на полі засталіся кучы саломы i віднеліся сляды шын. Відаць, дождж перапыніў уборку: удалечыні, каля бярэзніку, дзе канчалася ржышча i зноў пачыналася жоўта-белае мора жытоў, нерухома стаяў камбайн.

Лемяшэвіч падняў чамадан, партфель i даволі шпарка рушыў па дарозе ў напрамку Крыніц.

Каля бярэзніку ён сустрэўся з высокім чалавекам у гэткім жа, як у яго, саламяным капелюшы i ў белым пінжачку. Чалавек выглянуў з-за бярозак неяк раптоўна, знянацку, быццам сядзеў там у засадзе, i адразу ж, з адлегласці добрых крокаў дзесяці, прывітаўся: падняў капялюш.

— Mary здзівіць вас. Я здагадваюся, хто вы. Што? Не верыце? А?

— Чаму? Веру. — Лемяшэвіч спыніўся, паставіў на зямлю чамадан, чакаючы, пакуль незнаемы падыдзе.

— Вы наш новы дырэктар. — Чалавек працягнуў руку i назваў сябе: — Загадчык навучальнай часткі Арэшкін, Віктар Паўлавіч.

— Вельмі прыемна. Лемяшэвіч.

Яны моцна паціснулі адзін аднаму рукі, як добрыя сябры i старыя знаёмыя, i пайшлі далей побач. Арэшкін хоць i быў вышэйшы ростам, але крочыў паважна, не спяшаючыся, i імкліваму, хуткаму ў рухах Лемяшэвічу прыйшлося запаволіць сваю хаду, a калі ён парушыў рытм, рэчы пачалі замінаць.

Арэшкін тлумачыў сваё з'яўленне тут, далека ад вёскі:

— Гуляю… У нас тут гадзіну назад навальніца была. Чуеце азон?.. Дыхаць легка. А? I, ведаеце, маланка ледзь не забіла механіка МТС.

Лемяшэвіч з цікавасцю сачыў за кожным рухам новага знаёмага, прагна лавіў кожнае яго слова. Пра гэтага чалавека Жураўскія не расказвалі, мабыць, не ведалі, а загадчык райана ахарактарызаваў коратка: «Завуч у вас вопытны».

Арэшкін раз-пораз папраўляў каўнерык сваёй вышыванай кашулі, які вылазіў з-пад пінжачка, i чамусьці прыгладжваў далоншо левую нагрудную кішэню. Збоку здавалася, што чалавек пяшчотна гладзіць сваё сэрца, як бы лашчыць яго: якое ты ў мяне добрае!

Выйшлі з бярэзніку i ўбачылі вялікую вёску. Пасярод, на прыгорку, стаяў аднапавярховы драўляны будынак з бляшаным дахам, які пасля дажджу зіхацеў на сонцы.

— Школа, — кіўнуў Арэшкін.

Вуліцы вёскі ад школы ішлі ў трох кірунках, але самая доўгая з ix выцягвалася з захаду на ўсход. Гэтую вуліцу недалёка ад школы ў лагчыне пераразала града альховых кустоў — там працякаў ручай. У сярэдзіне вёскі хат амаль не было відаць за дрэвамі садоў.

На захадзе за вёскай віднеўся стары парадзелы парк, сухаверхія ясакары якога Лемяшэвіч бачыў з шашы: на ix паказваў шафёр як на арыенцір.

Адразу за вёскай стаяла сцяна ліставога лесу, i нават адгэтуль, на адлегласці добрых трох кіламетраў, можна было разгледзець высокія, з густымі кронамі, дубы.

— Месца прыгожае, — заўважыў Лемяшэвіч, прыпыняючыся, каб узяць чамадан у другую руку, бо быў ён усё-такі даволі цяжкі.

— Месца? Але… Там, каля лесу, рэчка… добрая рэчка… Празрыстая, рыбка водзіцца. Можна пакупацца, можна з вудай пасядзець. А праз самую вёску ручаі цякуць. Усюды вада, хоць адбаўляй. А? Ручай, што каля школы, — проста Крыніцай называюць, а каля МТС, — Арэшкін паказаў рукой на парк, — то — Светлая Крыніца, відаць, святой некалі была. Адгэтуль i назва — Крыніцы. Што? Вядома, гэта не тая веска, дзе працаваў Лабановіч. Аднак усё адно яшчэ глуш… Глуш… Акрамя працы, іншага здавальнення няма.

Лемяшэвіча раздражняла недарэчная прывычка завуча перапытваць «а? што?». Ён перавёў размову на школу — як зроблены рамонт, пра настаўніцкі калектыў. Арэшкін ажывіўся, яшчэ больш стаў мнагаслоўны i нават менш пачаў «акаць».

— Школа? Не буду хваліцца, Міхась Кірылавіч. — Лемяшэвіч здзівіўся, што завуч ведае яго імя i імя па бацьку. — Самі пабачыце, уласнымі вачамі. Але скажу: усё лета ў мяне быў адзін клопат — рамонт. У адпачынак не пайшоў, пуцёўку на курорт давалі — а падлячыцца трэба! — адмовіўся. А?

«Гэта называецца «не буду хваліцца», — падумаў Лемяшэвіч, хаваючы усмешку.

— Калектыў? Нічога. Звычайны. Я як завуч не магу скардзіцца. Ёсць моладзь, нявопытныя… Ёсць вопытныя…

Насустрач ім ішла «Пабеда», i яны саступілі з дарогі ў розныя бакі; на нейкі момант машына раздзяліла ix i перапыніла размову. Лемяшэвіч убачыў у машыне за рулём сакратара райкома, з якім пазнаёміўся раніцой.

— Сакратар райкома — Бародка, — паведаміў Арэшкін, калі яны зноў сышліся на дарозе, i дадаў: — Сіла, я вам скажу, — i, аглянуўшыся на машыну, прадаўжаў расказваць пра калектыў. — Тут у нас ёсць нехта Шаблюк, старэйшы настаўнік… Безумоўна, заслужаны чалавек… Нешта каля паўстагоддзя працаваў на ніве народнай асветы. Але, ведаеце, паглядзіш гэтак з пазіцый чалавека, выхаванага савецкай уладай, і…— Арэшкін дмокнуў i развёў рукамі. — Каля сарака год Шаблюк працаваў у Крыніцах. Ну, вядома, перакуміўся з усімі, дом сабе збудаваў — другога такога няма ў сельсавеце, сад, пчол вулляў дваццаць… — Лемяшэвіч не адразу зразумеў, што размова ідзе пра таго Данілу Платонавіча, пра якога гаварылі Жураўскія i якому перадавалі прывітанні іншыя людзі.

— Адгэтуль i псіхалогія… Пачалася вайна, немцы прыйшлі, усенароднае гора — яму эвакуіравацца прапанавалі… Адмовіўся. Застаўся ў вёсцы… А? Чаму застаўся? Гаспадарачку пашкадаваў… I жыў усе два з палавінай гады спакойна, i немцы не чапалі яго. Чаму, паўстае пытанне, не чапалі, калі ён быў савецкі настаўнік, няхай сабе i беспартийны? Што? Кажуць, з партызанамі быў связаны. Але хто быў — таго ведаюць… Пра тых пішуць.

Лемяшэвіч усё больш насцярожваўся. Заўсёды мімаволі з'яўляецца антыпатыя да чалавека, які пачынае завочна ганіць іншых. Пра Шаблюка Лемяшэвічу гаварылі людзі больш паважаныя i дастойныя ці зусім староннія, якім не было ніякай патрэбы крывіць душой, гаварылі цёпла i сардэчна.

Арэшкін як бы схамянуўся:

— Вы не падумайце, што я асабіста нешта маю да Шаблюка. A? Барані Божа! Я вельмі паважаю яго, я друг яго, але я — для аб'ектыўнасці, каб вы былі ў курсе. Стары ўжо на пенсіі, а жыць спакойна не можа. Любая скарга на мясцовыя ўлады абавязкова адрэдагавана i перапісана ім. І ў школе хоча ўмешвацца. А? Не можа зразумець, што адстаў ён, што практыка яго пярэчыць сучаснай педагагічнай навуцы…

«Практыка чалавека, які паўстагоддзя вучыў дзяцей, пярэчыць педагагічнай навуцы? Дзіўнае разумение навукі!» — падумаў Лемяшэвіч i ўголас спытаў:

— І даўно не працуе Шаблюк?

— З вясны пайшоў на пенсію. Хварэў доўга. Але як толькі ачуняў — заглядвае ў школу…

— І вам гэта не падабаецца? — сурова i няветліва спытаў Лемяшэвіч.

Арэшкін пільна паглядзеў на яго, пагладзіў сваё сэрца, прыветліва ўсміхнуўся:

— Што вы! Я па-сяброўску, для аб'ектыўнаеці. Я i Данілу Платонавічу гаварыў гэта. Я супроць яго нічога не маю. Але, разумееце, калі з-за свайго нейкага, магчыма, старэчага дзівацтва ён падтрыМлівае некаторых скандалістаў, то прабачце. Для мяне інтарэсы справы даражэй за ўсё. A скандалісты ёсць. А? Ёсць. І ў школе… Самі пабачыце.

Лемяшэвіч не захацеў больш выслухоўваць атэстацыі людзей, якіх ён не ведаў, з якімі ні разу не сустракаўся. Хоць усё выглядала прыстойна: завуч хоча расказаць новаму дырэктару пра калектыў, ахарактарызаваць людзей. Нарэшце нічога асаблівага няма i ў тым, шго ён не любіць старога настаўніка-пенсіянера, той мог насаліць яму, умяшацца ў яго абавязкі — старыя бываюць надакучлівыя. Кожны мае права на сімпатыі i антыпатыі. Але з акупацыяй — гэта пахне паклёпам, бо не маглі Жураўскія паважаць чалавека, калі хоць што-небудзь у словах Арэшкіна было праўдай. Каб змяніць тэму размовы, Лемяшэвіч спытаў пра ўраджай.

— Ураджай? — здзівіўся Арэшкін. — Ды як вам сказаць… Здаецца, так сабе. Пяскі тут.

— А лён вось нядрэнны. — З аднаго боку дарогі стаяў паспелы ўжо, густы i высокі лён, звінеў галоўкамі. — Як думаеце, колькі дасць гектар?

Арэшкін сумеўся, знікла яго красамоўнасць.

— Як вам сказаць… А-а? Цэнтнераў, мабыць, ну… — ён доўга глядзеў на лён, як бы вызначаючы ўраджайнасць, — дзесяць…

— Чаго?

— Як чаго?

— Ну, лён дае валакно i семя.

— Усяго разам, вядома…

Лемяшэвіч усміхнуўся, адвярнуўшыся ў бок ільну.

— Усяго разам… Не, відаць, не будзе i разам. Цэнтнеры чатыры валакна.

— Ну, вось… А вы кажаце — добры ўраджай, — як бы ўзрадаваўся Арэшкін.

Лемяшэвіч не адказаў.

Прайшлі моўчкі.

Зноў пачало пячы сонца. Лёгка дыхала зямля, ад яе ўзнімалася празрыстая пара. Палявымі сцежкамі групамі ішлі з вёскі жанчыны. Адна група выйшла насустрач ім на дарогу, прывіталіся. Размінуўшыся, жанчыны доўга азіраліся i аб нечым спрачаліся.

— Жанчын у калектыве многа? — спытаў Лемяшэвіч, хоць яму i не хацелася больш пытацца пра людзей.

— Жанчын? — Арэшкін пільна паглядзеў на яго, пакратаў каўнерык i больш энергічна пагладзіў сэрца. — Вы халасцяк?

Лэмяшэвіча ўзлавала, што завуч так недарэчна вытлумачыў яго пытанне.

— Жанчын многа… Але нецікавыя… Большасць — замужнія. А то — так… Ёсць толькі адна цікавая жанчына… Але-е… — Твар Арэшкіна расплыўся ад дзіўнай усмешкі, ён на поўныя грудзі ўцягнуў паветра i выпрасгаўся, ад чаго стаў яшчэ больш высокім.

«Закаханы», — падумаў Лемяшэвіч, з цікавасцю назіраючы за ім.

— Дзіўная жанчына, я вам скажу. Урач тутэйщы… Удава. Дачка гадоў трынаццаць. А? Не тое каб надта прыгожая. Не. Разумееце, нейкая а-асаблівая… Я не ідэаліст i не прызнаю так званую вернасць да труны. Але, разумееце, гэтая Наталля Пятроўна… Муж загінуў на вайне… Яна дзесяць гадоў у Крыніцах… Не адзін мужчына да яе сватаўся… Але паспрабуйце вы сказаць пра яе што-небудзь благое — i вас вясковыя жанчыны прыб'юць. А-а? не жартую. Вам не дадуць жыцця…

Лемяшэвіч слухаў, i на душы ў яго рабілася святлей ад таго, што ёсць невядомая яму Наталля Пятроўна, i часткова ад таго, што i Арэшкін можа любіць людзей i захапляцца ix душэўнай прыгажосцю.

— Але-е, дарагі Міхась Кірылавіч, зайздросны аўтарытэт у нашага ўрача. Ну, што ж, гэта зразумела… Яна адна, а нас сорак чалавек у сельсавеце. Дайце паднясу ваш чамадан, а то, мабыць, цяжка вам.

Яны ўваходзілі ў вёску.

* * *

Пакоі былі пустыя i няўтульныя. Толькі ў адным стаяў пафарбаваны просты стол, зроблены не вельмі ўдалым майстрам, i два крэслы: адно новае, але гэткае ж грубае, як стол, а другое «венскае», старамоднае, адмысловай канструкцыі. Старое крэсла было моцнае i лёгкае, новае — цяжкое i скрыпучае. Але Лемяшэвічу не хацелася садзіцца ні на адно з ix. Адчыніўшы насцеж дзверы, ён хадзіў з пакоя ў пакой, зрэдку затрымліваючыся каля акна, што выходзіла ў бок прышкольнага агарода i саду. Настрой яго, узнёслы i вясёлы ў дарозе, паступова псаваўся. I пачалося гэта з агляду школы. Адрамантавана яна была зусім не так добра, як хваліўся Арэшкін. А на думку Лемяшэвіча, i зусім дрэнна: парты нефарбаваныя, пакоі так пабелены, што на столі i на сценах ад пэндзля засталіся дзівосныя ўзоры, печы складзены няўмела i непрыгожа. Ён сказаў пра гэта Арэшкіну. Той прыкінуўся пакрыўджаным i здзіўленым:

— У вас, дарагі Міхась Кірылавіч, сталічны густ, сталічныя маштабы… А паспрабуйце пагутарыць з нашым райфа… Я запрашаў ix, глядзелі. Што? Вядома, можна лепш… Але, як кажуць, па Мацею шапка… Усё ўпіраецца, — i Арэшкін пацёр пальцамі, — у грошы… А ix няма… Эканомія!

Пасля ён пакінуў Лемяшэвіча аднаго ў гэтых двух пустых пакоях дырэктарскай кватэры, паабяцаўшы на развітанне сказаць старожцы, каб яна прынесла з настаўніцкай канапку. Гэтым, па сутнасці, абмежаваліся яго клопаты аб новым дырэктару. Праўда, ён запрасіў зайсці да яго ўвечары «на шклянку чаю» i ў сувязі з гэтым доўга хваліў сваю кватэру, гаспадыню i асабліва яе дачку: «Прыгажуня, талент!» Але не спытаў, ці снедаў дырэктар i дзе думае харчавадца да вечара. «Выпрабоўвае, чорт, які я паваротлівы i прыстасаваны да жыцця, нездарма ўспомніў пра сталічны густ», — разважаў Лемяшэвіч, калі Арэшкін выйшаў. Ён быў не з тых, каб пакрыўдзіцца, што яму так мала аддалі ўвагі. Наадварот, яму падабалася гзтая рыса Арэшкіна, яна разбурала першае ўражанне аб ім як аб падхаліме i назоле.

Аднак настрой усё адно прадаўжаў псавацца. Апанавалі розныя дробязныя клопаты, накшталт такіх: а дзе ўсё-такі сапраўды паабедаць? Ісці адразу да Касцянкоў з пісьмом Дар'і Сцяпанаўны неяк няёмка: не ўправіўся агледзецца i ўжо сунецца са знаёмствам. Адзін міг яму хацелася кінуць гэтыя пустыя пакоі, пайсці пашукаць старшыню сельсавета i папрасіць, каб ён памог стаць дзенебудзь на прыватную кватэру «са сталом». Але было шкада пакояў: ix можна зрабіць утульнымі, а ён ніколі яшчэ не меў сваёй уласнай кватэры, на прыватных яму абрыдла жыць i ў Мінску. Нарэшце, кінуць — значыцца, некаму трэба перадаць. А каму? Хто мае найбольшую патрэбу? Можна зрабіць глупства ў самым пачатку. «Але, дарагі Міхась Кірылавіч, — як кажа Арэшкін, — нялёгкі шлях ты сабе выбраў. На чорта мне трэба было гэтае дырэктарства? Пайшоў бы простым настаўнікам — ніякіх клопатаў i непаразуменняў».

Змарыўшыся хадзіць, ён урэшце сеў на «венскае» крэсла і, абапёршыся на стол, задумаўся.

3

Міхась Лемяшэвіч здаваў экзамены за другі курс педвучылішча, калі пачалася вайна. Здаўшы апошні экзамен ужо тады, калі горад гарэў, запалены нямедкімі бомбамі, ён, як i многія ў яго ўзросце, кінуўся дадому, у саўгас на Любаншчыне, дзе працавалі бацькі. У той жа дзень, калі ён вярнуўся, праз ix мясцовасць прайшлі нямецкія танкі. Але калі праз. некаторы час з'явіліся фашысцкія акупацыйныя ўлады, у саўгасе не засталося амаль ніводнага мужчыны, a ў суседнім лесе збіраўся даволі моцны партызанскі атрад.

Тры гады Лемяшэвіч партызаніў. У першы дзень злучэння партызан з часцямі Савецкай Арміі стаў салдатам-пехацінцам i пайшоў вызваляць Еўропу.

Ужо ў тыя дні вялікага паходу, калі мір стаў блізкай сапраўднасцю, у яго абудзілася моцнае жаданне прадоўжыць перапыненую вайной вучобу. І таму, як толькі пасля вайны часць, у якой ён служыў, вярнулася на радзіму, сяржант Лемяшэвіч паступіў у дзесяты клас вячэрняй школы. Не хацелася траціць дарэмна ніводнага дня, ні адной хвіліны. Дэмабілізаваны з арміі, ён адразу паехаў у мінскі педінстытут.

У гісторыі навучальных устаноў асобае месца зойме гэты перыяд — першыя пасляваенныя гады, калі ва універсітэты i інстытуты прыйшлі вусатыя дзецюкі, з шрамамі, на мыліцах, з пустымі рукавамі, i многія з партыйнымі білетамі ў кішэнях. Безумоўна, розныя людзі былі сярод ix, значна больш розныя, чым сярод тых, якія прыходзілі адразу ca школьнай парты. Гэтыя заўсёды падобны адзін на аднаго — у ix амаль аднолькавыя погляды на жыцдё. A ў былых франтавікоў i партызан — у кожнага свой лёс, свая дарога, свае радасці i няшчасці; для ix чатыры гады вайны значылі больш, чым іншыя дзесяць год жыцця. Але была ў гэтых студэнтаў адна агульная рыса: на вучобу яны глядзелі як на найвялікшае, крывёю заваёванае, права свае, як на найвялікшае шчасце мірнага жыцця i таму цанілі гэтае права надзвычай высока. Людзей гэтых не палохалі ніякія цяжкасці вучобы, бо яны зведалі за сваё жыццё цяжкасці, у сотні разоў большыя: чатыры гады штодзень глядзелі яны смерці ў твар, галадалі ў блакады, мерзлі ў бліндажах. Дык што ім быў холад у аўдыторыях, калі гэта былі мірныя аўдыторыі з кафедрамі i сталамі? Не палохаў ix i бедны студэнцкі паёк, калі была магчымасць сядзець, колькі захочаш, над кнігамі! Старыя, пасівелыя за кафедрамі прафесары здзіўляліся: ніколі, бадай, за ўсю ix дзейнасць не было такіх студэнтаў, якія з такой упартасцю, настойлівасцю i добрасумленнасцю авалодвалі навукамі.

Гэтак вучыўся i Міхась Лемяшэвіч: з першага да апошняга экзамену — адны пяцёркі. Аб ім ішла слава як аб найлегішым студэнце. Вядома, нялёгка даставалася яму гэтая слава, як i многім з яго сяброў. На што іншае не заставалася часу. Аб жаніцьбе, напрыклад, i не ыадумаў ні разу. Праўда, былі захапленні, сустрэчы, але ўсё гэта — між іншым. Дзяўчаты выязджалі на работу, выходзілі замуж, не пакідаючы ў яго душы прыкметнага следу.

Ужо з трэцяга курса ён пачаў думаць, каб прадоўжыць вучобу — паступіць у аспірантуру. На гэта яго падбівалі знаёмыя выкладчыкі i сябры-студэнты. «Вучыся, брат Міхась, пакуль не жанаты, пакуль дзеці на шыю не селі».

Ён бачыў, як легка некаторыя робядда кандыдатамі навук, чытаў ix дысертацыі, i яму здавалася, што ён без асаблівай цяжкасці зможа напісаць праду, за якую не сорамна будзе атрымаць гэтае ганаровае званне.

Праўда, пры паступленні ў аспірантуру яму крыху не пашанцавала: ён хацеў паступіць па кафедры гісторыі, але месц не хапіла, i ён, паслухаўшыся парады загадчыка навучальнай часткі, пайшоў па кафедры педагогікі. Той агітаваў: «Якая вам розніца, Лемяшэвіч? Да таго ж скажу вам шчыра, што педагогіка — больш выгодная справа. Тут яшчэ што-небудзь новае можна распрацаваць. А што новае адкрыеш у гісторыі?»

І вось прайшлі яшчэ тры гады. У аспірантуры ён вучыўся гэтак жа старанна, пісаў дысертацыю аб выхаванні камуністычнай маралі ў вучняў старэйшых класаў i сам здзіўляўся, што гэта такая лёгкая справа.

Нарэшце дысертацыя была гатова. І тады ўпершыню ў яго з'явілася думка: a ці ўнеслі ў педагагічную навуку хоць крупінку новага трыста старонак яго працы?

Каму патрэбны яго аналіз грамадскай работы ў гарадской школе, якая афіцыйна лічылася лепшай, але ў якой работа гэтая была такая ж сухая i сумная, як i ў некаторых іншых школах? Каму, нарэшце, патрэбны цытаты з розных пастаноў, выказванняў, загадаў? Што ў гэтым навуковага?

Яго сумненні яшчэ больш паглыбіліся, калі ён прачытаў рэцэнзію свайго кіраўніка: той хваліў дысертацыю, але — як? Ёсць пахвалы, якія для разумнага чалавека горш за разгром, бо ён адчувае, што аб яго працы больш нічога нельга сказаць, акрамя агульных слоў — «добра», «варта ўвагі», «крок наперад», «уклад у навуку, літаратуру». Такой была гэта рэцэнзія. Лемяшэвіч ведаў свайго кіраўніка, чалавека добрай душы, мяккага характару, але вельмі пасрэднага вучонага.

Насталі самыя цяжкія дні ў яго вучобе i працы аспіранта. Ён не мог ужо больш працаваць над дысертацыяй, удасканальваць, вывучаць метады выхавання ў старэйшых класах — не дазвалялі сумненш, ваганні, расчараванні. Ён страціў здаровы сон i апетыт. Яму то хацелася кінуць усё i паехаць настаўнічаць куды-небудзь у глухамань, то раптам ён вырашаў, на злосць усяму i ўсім, абараняць дысертацыю ў такім выглядзе, нічога не дапрацоўваючы i не перарабляючы. «Адным бакалаўрам больш ці менш — нічога ад гэтага ў навуцы не зменіцца. А мне пара ўжо прыставаць да нейкай прыстані. Урэшце, я буду не самы апошні кандыдат, можа, i карысць яшчэ прынясу навуцы».

Натуральна, што ў такім стане яму не ставала добрага сябра, з якім можна было б дзяліцца сваімі сумненнямі i думкамі, параіцца. Праўда, ён пісаў аднаму сябрунастаўніку, але той цяпер не так ужо добра разумеў яго, як у студэнцкія гады.

Чамусьці Лемяшэвічу ўпершыню здалося, што сапраўды шчырага друга можна знайсці сярод жанчын. Яшчэ раней яму неяк кінулася ў вочы студэнтка вячэрняга аддзялення. Гэта была не дзяўчына, а жанчына бадай што адных з ім год, прыгожа, але проста апранутая. Нядоўгі час ён вёў на тым курсе семінарскія заняткі i мог пераканацца, што яна — адпа з самых развітых i разумных студэнтак. Яго не бянтэжыла тая акалічнасць, што яна, магчыма, замужняя: ён не думаў, што можа закахацца… Яму проста хацелася знайсці чалавека, як i зразумеў бы яго лепш, чым разумелі некаторыя калегі-аспіранты i маладыя кандыдаты, задаволеныя сваім становішчам. Але нешта ўсё-такі перашкаджала яму падысці да яе адразу. Колькі вечароў ён сядзеў у чытальні i чакаў апошняга званка. А пасля выходзіў i глядзеў, як яна апранаецца, жартуючы са студэнткамі. Малодшыя сяброўкі звярталіся да яе з павагай — Дар'я Сцяпанаўна — i паслужліва прыносілі паліто.

Урэшце аднойчы, калі было ўжо цёпла i хадзілі без паліто, Лемяшэвіч выйшаў разам з інстытута i жартаўліва папрасіў дазволу правесці яе.

— Калі ласка, Міхась… — яна забылася яго імя па бацьку i збянтэжылася: — Прабачце…

Першыя хвіліны яна была залішне сур'ёзнай i афіцыйнай — як i належыць студэнтцы ў размове з выкладчыкам пры выпадковай сустрэчы. І гэтая яе афіцыйнасць скоўвала Міхася Кірылавіча, ён ніколі не вызначаўся красамоўнасцю ў прысутнасці незнаемых ці малазнаёмых людзей, тым больш — жанчын, i зараз гаварыў пустыя i шаблонныя словы, разумеў, што выглядае недарэчна, i губляўся яшчэ больш. Дар'я Сцяпанаўна, відаць, адчула гэта i неяк умела i хітра перавяла размову да простых жартаў, якія не патрабуюць асаблівай дасціпнасці.

— Не ўздумайце толькі закахацца ў мяне, — сказала яна, калі Лемяшэвіч трохі асвоіўся i таксама пачаў жартаваць. — Расчаруецеся.

— Чаму?

— Старая я. Кажуць, самая старая студэнтка ў рэспубліцы.

— Вы набіваецеся на кампліменты.

— А старым прыемна слухаць кампліменты.

Яны падышлі да вялікага новага дома на праепекце, i гэта чамусьці канчаткова пераканала Лемяшэвіча, што Дар'я Сцяпанаўна — жанчына замужняя. Ён пажартаваў:

— Скажыце, дзе вы жывеце, i я скажу, хто вы, так, здаецца?

— Устарэла.

— Не, не зусім… Як вядома, у такіх дамах жыве начальства. A калі вы жывеце на другім ці трэцім паверсе — то i размовы не можа быць: муж ваш не ніжэй намесніка міністра… Дзе ваша акно?

— Паміж другім i шостым, — таксама жартам адказала жанчына.

— Скажыце сур'ёзна: вы працуеце? — спытаў Лемяшэвіч.

— Працую.

— У школе? — Яму захацелася раптам, каб яна ripaцавала настаўніцай i жыла адна.

— Не, дома.

— Дома?!

— Хіба мала ў жанчыны, асабліва маці, спраў дома?

— Хто ваш муж?

Дар'я Сцяпанаўна засмяялася па-дзявочаму весела i задорна.

— Не адчуваеце, рыцар, што гэта падобна на допыт? — І яна такім жа, як ён, тонам спытала: — Хто ваша жонка? Колькі ў вас дзяцей? Колькі вам год? Вось гэта, я разумею, практычнае знаёмства!

Больш Лемяшэвіч не спрабаваў дапытвацца пра яе сямейнае становішча, нават высакародна адмовіўся ад думкі даведацца пра гэта іншым шляхам — у студэнтак яе курса ці ў дэкана. Якое гэта мае значэнне — яе становішча, сямейнае i ўсялякае іншае? Дар'я Сцяпанаўна ўсё больш надабалася яму як чалавек, з якім можна было цікава пагутарыць. Праўда, сустрэчы ix былі кароткія — паўгадзіны хады ад інстытута да яе дома.

На трэці ці чацвёрты дзень ён расказаў ёй пра свае сумненні наконт дысертацыі i свайго навуковага прызвання. Яна выслухала яго сур'ёзна, уважліва i пасля сказала:

— Я разумею вас. Відаць, i сама я на вашым месцы адчувала б нешта падобнае. Але параіць вам… Што я магу параіць? Я дрэнна разбіраюся ў гэтых справах… Для мяне, напрыклад, гэтая ж педагогіка — цёмны лес, хоць я i здаю на «пяць». Мабыць, без практыкі сапраўды ўсе гэтыя разважанні мёртвыя. Але вам не трэба спяшацца з вывадам i рашэннем. Трэба параіцца з людзьмі вопытнымі… Хочаце, я вас пазнаёмлю з адным чалавекам? Ён таксама кандыдат…

Праз дзён колькі ў халодны i дажджлівы вечар, калі яны дайшлі да дома, Дар'я Сцяпанаўна нечакана запрасіла:

— Хадзем да нас. Я вас чаем з малінавым варэннем напаю, а то вы кашляеце.

Лемяшэвіч падымаўся па лесвіцы з нейкім незразумелым хваляваннем: моцна білася сэрца i гарэлі вушы.

На пляцоўцы трэцяга паверха Дар'я Сцяпанаўна пазваніла — два кароткія званкі. І адразу за дзвярамі пачуліся радасныя дзіцячыя галасы:

— Ма-ма!

— Ма-ма прыйшла!

Дзверы адчыніліся — i дзяўчынка год шасці павісла на шыі ў маці, а хлопчык год чатырох, убачыўшы чужога дзядзьку, адступіў i нездаволена нахмурыўся.

Лемяшэвіч, адчуўшы раптам, што ад яго хвалявання не засталося i следу, весела засмяяўся. Гаспадыня, мабыць, зразумела прычыну яго смеху i таксама засмяялася.

— Вось вам… Маці вывучае педагогіку, a дзеці да адзінаццаці гадзін не спяць. Раман! — крыкнула яна ў пакой, Зноў ты ix не паклаў спаць.

— Паспрабуй ix укласці, яны двойчы мяне самога прыспалі, шпакі гэтыя. — З пакоя выглянуў высокі поўны мужчына ў піжаме i жартаўліва крыкнуў на дзяцей: — Гэць, шпачаняты, спаць!

— Знаёмся, Раман, гэта — Лемяшэвіч, — сказала Дар'я Сцяпанаўна, распранаючыся.

— А-а, твой верны рыцар. — Ён моцна паціснуў руку, каротка i выразна сказаў сваё прозвішча: — Жураўскі.

Распранайцеся — будзеце госцем. Мая жонка расказвала пра вас.

Дар'я Сцяпанаўна занялася дзецьмі:

— Чаму ж вы не спіцё, начнікі вы гэтакія?

— А мы цябе чакалі, мамачка. Чаго ты так доўга была?

— Елі?

— Я, мама, усё з'еў: i яешню, i малако, i кашу… A Ніна яешню не ела.

— Хлусіць, мамачка, ён сам кашу не еў, яго тата з лыжкі карміў.

— А ты кубачак разбіла, ara! — пераможна абвясціў хлопчык.

— Не я. — Дзяўчынка заплакала. — Ён сам.

— Ну, што ты такая плакса! — супакойвала яе Дар'я Сцяпанаўна. — Я ж ведаю, што кубачкі самі скачуць на падлогу.

Гаспадар кіўнуў галавой у бок гэтай размовы за дзвярамі.

— Чуеце? — спытаў ён у Лемяшэвіча. — Сядайце. Цяжкі абавязак — быць мужам студэнткі. За цэлы вечар не магу прачытаць газету. Тысяча выдумак за гадзіну ў кожнага. Асабліва ў гэтага — чатырох-гадовага мужчыны.

Раман Карпавіч Жураўскі — адказны работнік ЦК партыі, у мінулым сакратар райкома, два гады назад закончыў акадэмію грамадскіх навук. Так ён у першыя ж хвіліны знаёмства адрэкамендаваў сябе Лемяшэвічу i зрабіў гэта ўмела i проста, без ценю выхвалення ці самалюбавання. Вясёлы i гаманкі, ён спадабаўся Лемяшэвічу, які пранікся да яго давер'ем: такому чалавеку можна расказаць пра ўсё i можна чакаць ад яго разумнай парады. Яны добра, па-сяброўску, пагутарылі, пакуль Дар'я Сцяпанаўна ўкладала дзяцей.

Пасля пілі чай — з каньяком i малінавым варэннем. За чаем Раман Карпавіч сам загаварыў пра дысертацыю Лемяшэвіча.

— Мне Даша гаварыла пра вашы сумненні. Скажу шчыра, падабаецца мне ваша патрабавальнасць. Дарэчы, не думайце, што вы першы i адзіны… Я нямала сустракаў людзей, якія пачынаюць сумнявацца ў карыснасці сваіх дысертацый. Піша-піша чалавек i раптам бачыць: не туды яго штурхнулі, не тое яму параілі, ды i наогул — які к чорту ён вучоны! Кампілятар, у лепшым выпадку — здольны тлумачальнік чужых думак… Адчуваеце вы, што можаце цалкам прысвяціць сябе навуды, можаце адкрыць новае?

Лемяшэвіч засмяяўся.

— Пасвяціць бадай што магу. Пасвячаюць сябе i халтуршчыкі. Але — адкрыць новае? Ламаносаў у маім узросце ўжо адкрыў закон захавання рэчываў i руху… А я яшчэ не пазнаў самога сябе… Што я?

— Гэта яшчэ не факт. Можа, вашы сумненні — пошукі сапраўднага вучонага, — сказала Дар'я Сцяпанаўна.

— Які я вучоны! Напісаць трыста старонак сваіх назіранняў аб школе, падмацаваць ix цытатамі з аўтарытэтаў… Не, гэта не навука!..

— Ламаносавы рэдка нараджаюцца. Але, безумоўна, i маленькі вучоны павінен нешта адкрываць, сказаць нешта сваё. Я вось таксама — кандыдат, абараняў дысертацыю па эканоміцы сельскай гаспадаркі. Унёс я што-небудзь новае сваей дысертацыяй у эканамічную навуку ці не — не мне пра гэта гаварыць. Але працаваў я над ёй з натхненнем, бо сельская гаспадарка — мая стыхія. Я ў вёсцы нарадзіўся, вырас i ўсё сваё свядомае жыццё працаваў у сельскім раёне… Я выбраў тэму, якая мяне хвалявала…

Лемяшэвіч, убачыўшы, што Дар'я Сцяпанаўна намерваецца наліць яму яшчэ чаю, далікаТна закрыў шклянку далонню. Але Жураўскі выцягнуў яго шклянку з-пад далоні i падаў жонцы. Сам наліў яшчэ па кілішку каньяку.

— Што ж… вып'ем за навуку…

Лемяшэвіч падняў кілішак, але рука яго дрыжала: ён хваляваўся. Яму здалося, што, расказваючы пра сваю работу, Жураўскі выносіць прысуд яго дысертацыі, a ў яго ўсё-такі, пры ўсіх сумненнях, жыла яшчэ надзея.

— Карацей кажучы, вы не верыце ў вучонага без практыкі? — спытаў Лемяшэвіч, трымаючы кілішак.

Жураўскі выліў у рот каньяк i аблізаў дольку лімона.

— Налі, Даша, чайку. Выключэнні могуць быць. А ўвогуле — не веру! Раней чым напісаць, напрыклад, пра бульбу, трэба пасадзіць, прапалоць, акучыць i выкапаць яе ўласнымі рукамі. Так я разумею…

— А я думаю, — умяшалася Дар'я Сцяпанаўна, накладаючы мужу варэнне, — таленавітаму фізіку не абавязкова трэба працаваць на заводзе, каб стаць вучоным. Вялікія законы адкрываліся ў лабараторыях.

— Так. Але лабараторыя — тая ж практыка. Апрыёрныя вывады правяраюцца доследамі, вопытам.

— Дык Міхась Кірылавіч свае вывады таксама правяраў у школе. Школа — яго лабараторыя.

Жураўскі, як бы зразумеўшы, што яго разважанні — папрок Лемяшэвічу, які пайшоў у аспірантуру адразу ж пасля інстытута, змоўк i старанна піў чай.

— Кажуць, лімон — вораг чаю, а мы кладзём… З лімонам гэта ўжо лімонавы напітак, а не чай. Глядзіце, як нават колер мяняецца. — Жураўскі падняў шклянку на святло. Потым паставіў на стол i ўздыхнуў.— Чорт яго ведае! А можа, вы праўду кажаце? Можа, не ўсялякая практыка патрэбна, каб вучоны тварыў… Вось я кандыдат навук… скончыў акадэмію… Мяне паставілі на практичны ўчастак… І што вы думаеце — гэтая практычная работа дапамагае мне развіваць эканамічную навуку? Чорта два! Я не маю часу пачытаць літаратуру… Паседжанні, камандзіроўкі… Зноў паседжанні… A пісаць… Пішу многа… Пастаноў i рэзалюцый… Пішу эканамічна абгрунтавана, з веданнем справы… Але ўсе гэтыя пастановы i рэзалюцыі, ці ўзбагачаюць яны эканамічную навуку?..

Дар'я Сцяпанаўна засмяялася.

— Суцяшайся, што па тваіх пастановах некалі напішуць дысертацыі. Будуць цытаваць ix…

Гэта рассмяшыла i Лемяшэвіча.

Жураўскі ўзняўся i нечакана апусціў сваю мяккую руку на яго плячо.

— Нічога, Міхась Кірылавіч, у нас яшчэ ў запасе вечнасць, асабліва ў вас. Не гаруйце. І не здавайцеся без бою… Не варта. Бой можна даваць i самаму сабе. Адступіць ніколі не позна. Нясіце вашу дысертацыю. Пачытаем, падумаем. Я некалі таксама педінстытут канчаў, праўда, завочна. І людзей выхоўваць давялося, i дзяцей… Свае вунь ёсць…

Дысертацыю ён чытаў доўга — месяцы два.

Лемяшэвіч больш не праводзіў Дар'ю Сцяпанаўну, але зрэдку ў выходным дні заходзіў да Жураўскіх у госці. Яму прыемна было пабыць некалькі гадзін у прыгожых утульных пакоях з мяккай мэбляй, з'есці смачны дамашні абед, выпіць чаю, пагутарыць i нават паспрачацца з гаспадаром. Раман Карпавіч тлумачыў, што аддаў чытаць дысертацыю аўтарытэтам у гэтай галіне. Аднойчы паведаміў:

— Ну, брат, узяўся за тваю працу, — сапраўды, яна ляжала ў яго на стале. Нарэшце ён перадаў цераз жонку, каб Лемяшэвіч абавязкова зайшоў у наступны выхадны.

І — дзіўная рэч — ніколі яшчэ ў жыцці Лемяшэвіч так нe хваляваўся. Заходзіў жа раней проста так, як заходзіць да добрых знаёмых i сяброў. А тут раптам адчуў сябе хлапчуком, вучнем перад суровым настаўнікам. І паўгадзіны хадзіў па вуліцы, міма дома, у якім жылі Жураўскія, i добрых хвілін пяць стаяў перад дзвярамі, не адважваючыся націснуць кнопку званка. Вядома, ён спазніўся. Жураўскія абедалі, i ў ix быў госць — загадчык сельскага райана з Палесся, Зыль Павел Васільевіч, — з таго раёна, у якім, як высветлілася, Жураўскі працаваў сакратаром райкома камсамола да вайны i райкома партыі — пасля вайны. За абедам госць расказваў пра справы ў раёне, пра віды на ўраджай (ішоў чэрвень), пра шматлікіх агульных знаёмых — старшынь калгасаў, сельсаветаў, настаўнікаў, партыйных работнікаў. Было відаць, што Жураўскія да драбніц ведаюць жыццё раёна.

Пасля абеду зайшлі ў кабінет, закурылі. Раман Карпавіч сеў за пісьмовы стол, разгарнуў дысертацыю i начапіў акуляры. Лемяшэвіч ніколі не бачыў яго ў акулярах, i гэтая акалічнасць надала моманту пэўную ўрачыстасць, у дысертанта зноў моцна забілася сэрца. Жураўскі не спяшаючыся пагартаў старонкі працы, потым сабраў аркушы, выраўнаваў, завязаў матузкі папкі і, палажыўшы на яе абедзве далоні, сказаў:

— Што вам сказаць, Міхась Кірылавіч? Прачытаў я, уважліва, добрасумленна. І не адзін я. Таварыш, якому я даваў чытаць, аўтарытэтны педагог, сказаў коратка: «Што ж, ступень прысвояць. Напісана роўна…» I я згодзен з ім… Але, напісана роўна, гладка. А больш цяжка што-небудзь сказаць. Разумееце?

Лемяшэвіч выцер хусцінкай лоб i ўздыхнуў, адчуўшы раптам такую палёгку — быццам камень з сэрца скаціўся.

Жураўскі скінуў акуляры, ад чаго зноў стаў звычайным, простым, падняўся i перасеў на канапу паміж ім, Лемяшэвічам, i Зылем.

— Вось так, Міхась Кірылавіч. Чалавек вы, безумоўна, здольны, i вучоны з вас можа быць. Але, ведаеце, што мне хочацца вам параіць, карыстаючыся правам старэйшага? Едзьце вы папрацуйце годзікі два-тры ў школе. Вось, напрыклад, да Паўла Васільевіча. Як ты, Павел?

— З радасцю вазьму.

— Дырэктарам у Крыніцы?

— Дырэктарам?!

— А вы не палохайцеся, Лемяшэвіч. Гэта на карысць вам. Вы — камуніст з дзевяцігадовым стажам. Тэорыі ў вас — нават замнога для дырэктара. А веска — курорт. З гэтай вёскі Дар'я Сцяпанаўна. Мы вам дамо пісьмо — i вас сустрэнуць цудоўныя людзі.

Такім чынам Лемяшэвіч апынуўся ў гэтай школе, у гэтых двух пустых пакоях дырэктарскай кватэры.

Старожка ўрэшце прыйшла, заглянула ў пакой, прывіталася.

— Дык гэта вы наш новы дырэктар? — спытала яна, як здалося Лемяшэвічу, ca здзіўленнем i нават нейкім расчараваннем. — І гэта ўсе вашы рэчы? Адзін чамаданчык?

— Не, яшчэ багаж недзе ідзе. Пасцель, кнігі i ўсё іншае… хоць, праўду кажучы, нічога няма. Я чалавек халасты, жыву па-салдацку…

— У нас вы ажэніцеся, — упэўнена заявіла жанчына, развесяліўшы Лемяшэвіча.

Была яна не старая яшчэ — год сорак, маленькая, рухавая, гаваркая — з ліку тых шчырых вясковых жанчын, да якіх адразу, з першага знаёмства, пранікаешся даверлівасцю i прыязню.

— Як ваша імя? — спытаў Лемяшэвіч жанчыну, якая пераносіла вазоны з аднаго акна на другое, расстаўляючы ix па свайму добраму густу.

— Дар'я Леванчук. Адаркай завуць.

— А па бацьку?

— Ат, не прывыкла я, каб мяне па бацьку называлі. Я ж не настаўніца. Пракопаўна. А дзе вы сталавацца думаеце, таварыш дырэктар?

— Не ведаю. Сам буду гатаваць.

Яна павярнулася i пільна паглядзела яму ў твар, каб пераканацца, жартуе ён ці гаворыць сур'ёзна. Зразу меўшы гэта, Лемяшэвіч знарок зрабіў задумлівы выгляд.

— Не раю я вам, таварыш дырэктар. Навошта гэта вам? Куды вы грошы будзеце дзяваць? Быў у нас адзін настаўнік, які сам гатаваў сабе… І хоць гэта было пасля вайны, жыццё тады якое было, пуд бульбы сто рублёў каштаваў, але ўсё адно з яго смяяліся, Хочаце, я вам такі стол знайду, што за год такое адгадуеце пуза, як у нашага старшыні калгаса?..

Лемяшэвіч засмяяўся, уявіўшы, які жывот у гэтага старшынi.

A cciiня, — прадаўжала Адарка, — калі хочаце, то паабедайце ў мяне. Я i на стол бы вас узяла, ды бедна я яшчэ жыву. Муж з вайны не вярнуўся, a ў хаце чацвёра малых… Праўда, старэйшы ўжо другі год у МТС, трактарыстам. Зарабляе трохі, але калгас, дзе ён працаваў, яшчэ за леташняе не разлічыўся з імі… Памажыце мне прынесці тую канапу, а то я сама не падужаю.

Ідучы да настаўніцкай, яна па дарозе хутка падмяла на ганку кватэры, прибрала са сцежкі аполак, цераз які яны з Арэшкіным двойчы пераступілі, выцерла пыл з лаўкі i зрабіла яшчэ некалькі спраў i ўсё гэта ў такім тэмпе, што ні хвіліны не прымусіла Лемяшэвіча чакаць. Ён ішоў следам за ёй, назіраў, як яна працуе, i на душы ў яго было надзвычай хораша ад знаёмства i размовы з гэтай простай жанчынай.

Пасля абеду ў Адаркі, якая пачаставала яго баршчом i дранікамі са смятанай, Лемяшэвіч агледзеў вёску i наваколле, заглянуў у сельсавет, але там, акрамя паштовага агента, нікога не было.

Ён пайшоў на луг, да рэчкі. Вярнуўся з рэчкі, дзе добра выкупаўся, калі ўжо зайшло сонца. Трошкі пасядзеў на ганку кватэры i вырашыў яшчэ раз агледзець свае ўладанні. Самым цікавым з усяго быў прышкольны ўчастак, з якім ён пазнаёміўся яшчэ ўдзень, у прысутнасці Арэшкіна. Сапраўды, гэты даволі ладны кавалак зямлі, што спускаўся па схіле ўзгорка ад школьнага двара да ручая, быў апрацаваны i дагледжаны рупліва, старанна, з любоўю. Палавіна ўчастка — пад маладым садам, на многіх з пяцігадовых яблынак паспявалі ўжо рэдкія, але буйныя чырванабокія яблыкі, пладаносілі i слівы, відаць, раней былі i вішні — аб гэтым сведчылі сухія костачкі пад дрэвамі, якія Лемяшэвіч заўважыў удзень.

Другая палавіна прышкольнага ўчастка ўяўляла своеасаблівае вопытнае поле: тут быў уведзены дзевяціпольны севазварот. Участак быў разбіты на роўныя «палі», на якіх раслі грэчка, бульба, канюшына, лён, пагойдваўся ячмень, віднелася пожня зжатага жыта. Перад кожным «полем» на сцежцы, што пераразала ўчастак, стаялі пафарбаваныя белыя слупкі з дошчачкамі, на якіх акуратна было напісана — якога года гэтае поле, што i калі на ім пасеяна.

Усё гэта спадабалася Лемяшэвічу. Ён сам раней меў не надта глыбокае ўяўленне аб севазвароце і, колькі ні чытаў пра гэта, ніяк не мог запомніць чаргаванне культур. Цяпер усё было перад вачамі i таму адразу запомнілася. Ён нахіляўся i чытаў надпісы на слупках, потым доўга разглядаў «палі». Даўно ўжо ён не адчуваў такой радасці ад пазнання новага. Наогул было прыемна стаяць тут i ўдыхаць своеасаблівыя пахі спелай збажыны, яблык, вільгаці, якой патхнула ад ручая, дыму, бо палілі ў печах, i ўслухоўвацца ў вячэрнія гукі.

На вуліцы рыкалі каровы. Недзе ў МТС моцна стракатаў матацыкл, заглушаючы ўсе іншыя дальнія гукі. У садзе стаялі два рамачныя вуллі i каля ix невялічкі саламяны буданчык. Калі Лемяшэвіч наблізіўся да яго, адтуль высунуўся чалавек i даволі няветліва спытаў:

— Якога чорта вы бадзяецеся тут у такі час? Я за вамі паўгадзіны назіраю. І каб вы сарвалі хоць адзін яблык… — ён не дагаварыў, што здарылася б пасля гэтага, але i так было зразумела. Лемяшэвіч крыху разгубіўся ад гэтай нечаканай сустрэчы i, не ведаючы, што адказаць на такія словы, паведаміў:

— Я новы дырэктар, — i наблізіўся, каб лепей разгледзець у паўзмроку незнаёмага. А той весела засмяяўся i, выпаўзшы з будана на карачках, устаў, працягнуў руку.

— Бушыла. Настаўнік, які павінен будзе вам падпарадкоўвацца, таварыш новы дырэктар.

— А-а, — мімаволі вырвалася ў Лемяшэвіча, пасля чаго ён назваў сваё прозвішча i спытаў: — А што вы тут робіце?

— Чаму — «а-а»? — дзёрзка спытаў Бушыла. — Вам гаварылі пра мяне? Арэшкін?

— Не, раней. У Мінску.

Бушыла каротка рагатнуў:

— Го-хо… Я i не ведаў, што я такі славуты, што i ў Мінску мяне ведаюць. Хто?

— Дар'я Сцяпанаўна.

— А-а, — у сваю чаргу працягнуў ён i ні слова не сказаў пра швагерку ці яе мужа.

Лемяшэвіч запомніў яго прозвішча, але не помніў, што вядзе ён у школе, i спытаў:

— Вы — біёлаг?

— Не, матэматык. І, прызнаюся, у зямлі корпацца не люблю. Касцюм не запэцкаеце — садзіцеся на салому. — І ён першы не сеў, a паваліўся, моўчкі пачакаў, пакуль сядзе Лемяшэвіч. — Ara, не люблю, хоць i вырас у сялянскай сям'і. Але людзей, якія гэта робяць, паважаю… якія любяць зямлю, разумеюць яе… Наогул, паважаю людзей, адданых справе… Вось гэты сад пасадзіў уласнымі рукамі чалавек, які жыве восьмы дзесятак. Ён жа падараваў i вуллі. A ўсё іншае зрабіла з вучнямі маладая настаўніца, біёлаг, Вольга Калінаўна Шукай. Курыце? Дайце папяросу. — Ёіі чыркнуў запалку, прыкурыў.— Гэтая дзяўчынка ўмее-такі працаваць… Ростам з вучаніду пятага класа, прыехала — нам боязна стала: што такое дзіцятка можа зрабіць з нашымі насмешнікамі i гарладзёрамі? Шкада нам было яе… А потым глядзім — у дзяўчыны энергіі на ўвесь калектыў хопіць. І ведаў, i любві да справы, i добрай чалавечай сціпласці — усяго хапае… Пакуль вучоныя мудрацы недзе спрачаюцца аб політэхнічным навучанні — яна на практыцы яго ажыццяўляе. Вось як!..

Лемяшэвіч, пасядзеўшы, таксама прылёг на бок, каб было ямчэй, i слухаў моўчкі, углядаючыся ў твар свайго новага знаёмага… Але сцямнела ўжо, i бачыць яго твар можна было толькі тады, калі ён асвятляўся агеньчыкам дыгаркі.

Ляжаць на пахучай саломе прыемна i ўтульна. Неяк нечакана змоўкла вёска, не чуваць было ні галасоў, ні шуму машын, толькі на рэчды глуха грукала турбіна i шумела вада. Цьмяна свяціліся рэдкія вулічныя ліхтары, больш ярка — вокны бліжэйшых хат. І зоркі на небе таксама мігцелі па-летняму ярка.

Лемяшэвіч быў здаволены, што Арэшкін не з'явіўся клікаць яго на вячэру. Яму захацелася праляжаць тут усю ноч. Бушыла падабаўся сваёй грубаватай прастатой, шчырасцю, a галоўнае — прыемна, што чалавек з такой павагай i прыязню расказвае пра другіх людзей. Зусім інакш, чым расказваў Арэшкін.

— Але… дзяўчынка гэта — скарб для школы. З-за ўчастка гэтага яна ў адпачынак баялася ехаць. Лезуць, чэрці, свае ж вучні, там кавуны растуць, бачылі? І яблыкі мічурынскія. Я сам некалі ў свой час на сады i гароды набегі рабіў. I 'аднаго гаспадара давёў да таго, што ён мусіў, гад, уляпіць мне зарад солі… Не даводзілася пакаштаваць солі мяккім месцам? Не раю… Памятаеш усё жыццё, чорт вазьмі!

Лемяшэвіч не вытрымаў i засмяяўся. З будана нечакана вылез сабака, загырчаў над самым вухам.

— Пайшоў, Жук, к чорту!.. Ляж! — крыкнуў на сабаку Бушыла i лагодна растлумачыў: — Стары дурань, толькі зараз чужога пачуў… Але, брат, адчуванне, я табе скажу… Ранены быў навайне — забыўся пра боль… А гэты, ад солі, i зараз добра памятаю…

— А што, у школе вартаўніка няма? — спытаў Лемяшэвіч, адчуваючы, што расказчык зноў здольны збіцца на якую-небудзь «соль».

— Вартаўнік — калгаснік. Яму таксама працадні трэба зарабіць, сена атрымаць. Вартуем вось… Падабралі групу вучняў старэйшых класаў i па чарзе вартуем… Пазаўчора аднаго дарослага злавілі, гультая аднаго… Сабачы сын! Няхай хлапчукі, а то — барадач… Сын — у інстытуце… Шкадую, што не мог пекануць яму солі. Больш не палез бы… Хто там ходзіць?

Бушыла змоўк, прыслухаўся. Каля школы сапраўды нёхта хадзіў. Пакратаў зачыненыя дзверы дырэктаравай кватэры, пастаяў на ганку і, мабыць, убачыўШЫ агеньчыкі цыгарак, кашлянуў i пайшоў у той бок.

— Арэшкін, — пазнаў Бушыла. — Мабыць, вас шукае. Ну, я з гэтым тыпам не жадаю сустракацца. Добрай ночы. — І ён спрытна нырнуў у будан.

Лемяшэвіч падняўся, таксама нездаволены з'яўленнем Арэшкіна.

4

Аксіння Хвядосаўна Снягір — удава, муж яе, былы раённы работнік, загінуў у канцы вайны ў званні маёра. Уцехай i радасцю ўдавы была адзіная дачка, Раіса, якой маці не магла нахваліцца перад людзьмі. Яна лічыла яе талентам, разумніцай i цвёрда вырашыла выхоўваць не так, як усе вясковыя, а па-культурнаму, па-гарадскому. Яна жыла для дачкі, для яе не шкадавала нічога — ні сіл сваіх, ні здароўя. Яна атрымлівала пенсію, на якую можна было б няблага жыць. Але ўсе гэтыя грошы траціліся на Раісу, толькі на. адну яе, бо гэта — яе грошы… Няхай жа яна ні ў чым не адчувае нястачы! Раіса хадзіла ў дарагіх сукенках, якіх не мелі нават настаўніцы. У хаце ix было адзінае на ўсё наваколле піяніна — яго таксама Аксіння Хвядосаўна прыдбала для дачкі, як толькі прыкмеціла яе жаданне займацца музыкай. Больш таго, яна наймала спецыяльную настаўніцу, якая раз у тыдзень прыходзіла з суседняга мястэчка, каб вучыць Раісу музыцы.

Сама Аксіння Хвядосаўна працавала ў калгасе, i працавала не проста так, як многія іншыя, а «грымела» як лепшая, праслаўленая на ўсю вобласць звеннявая, спачатку па кок-сагызу, а потым, калі кок-сагыз «закрылі», па льну. Яна была дэпутатам сельсавета i райсавета, членам праўлення калгаса. І ўсюды паспявала. І ў доме ў яе — таксама найлепшы парадак: чыста ў хаце, ураджайна ў гародзе, багата ў хляве i ў свірне. Ад жадання зрабіць лепш для Раісы ішла чалавечая слабасць маці: залішні гонар, жаданне сябраваць толькі з інтэлігенцыяй — з настаўнікамі, раённымі работнікамі, аграномамі. Хацелася ёй, каб дачка ўжо цяпер адчувала сябе інтэлігенткай. «Каб не баялася пагутарыць з лю'дзьмі, як маці яе, дёмная», — гаварыла Аксіння Хвядосаўна. Магчыма, з гэтай прычыны яна сама запрасіла на кватэру Арэшкіна, бо лічыла яго самым інтэлігентным чалавекам сярод настаўнікаў. Не абышлося тут i без сялянскай хітрасці: Арэшкін умеў іграць на піяніна, а таму, акрамя непасрэднай выгоды, ён добра плаціў за кватэру i сталаванне, была яшчэ i ўскосная выгода: не трэба будзе наймаць настаўніцу музыкі.

Гасцей Аксіння Хвядосаўна прымала нярэдка, умела гэта рабіць i любіла.

Але ў той вечар яна затрымалася на сенажаці i таму цяпер мусіла завіхацца, як ніколі. Асабліва пасля таго, калі Віктар Паўлавіч між іншым далікатна паведаміў:

— Новы дырэктар — чалавек вучоны, Аксіння Хвядосаўна, кандыдацкую дысертацыю абараняў.

Яна не звярнула ўвагі на тое, што Віктар Паўлавіч асабліва націснуў на слова «абараняў», на яе моцнае ўражанне зрабіла сама «дысертацыя» — такіх вучоных гасцей яна не прымала яшчэ. Таму Аксіння Хвядосаўна зганіла амаль усё, што да яе прыходу нагатавала Раіса, усё перарабіла па-свойму. Сама збегала i купіла ў рыбакоў свежай рыбы i смажыла яе на масле, з прыправамі, смаліла ў печы курыцу, гатавала салаты i іншую закусь.

Рухалася гэтая поўная i ўжо немаладая жанчына (Раісу яна нарадзіла ў трыццаць год) павольна i паважна — пра такіх кажуць «не ходзіць, а плавае», — але, нягледзячы на гэта, работа гарэла ў яе руках. Дарэмна Раіса памыкалася памагчы ёй, маці кожны раз адхіляла яе дапамогу. Дзяўчына тулялася па хаце без справы. Віктар Паўлавіч другі раз пайшоў шукаць госця, хвалюючыся, як бы дырэктара не перахапіў хто іншы. Раіса не хвалявалася, але вучнёўская цікаўнасць — хутчэй пабачыць, які ён, новы дырэктар, мацнела, i яна таксама з нецярпеннем чакала яго прыходу.

— Ой, ужо сцямнела, a ў мяне яшчэ карова не падоена! — схамянулася Аксіння Хвядосаўна, дастаючы з печы скавараду.

— Дык ідзі падаі,— адгукнулася дачка, — а я пагляджу ў печы.

— Ой, баюся — падгарыць у цябе ўсё.

— То давай пайду даіць. Дзе дайніца?

— Не, не, Раечка! У каровы сасок баліць, яна стаяць не хоча. Яшчэ даёнку выверне.

Раіса выйшла з кухні ў пакой, пералажыла на стале з месца на месца відэльцы i нажы, пасля падышла да піяніна, стоячы пачала іграць просценькую мелодыю папулярнай песні:. «Каким ты был…»

Маці не вытрымала, каб лішні раз не палюбавацца на дачку. Забыўшыся на ўсе справы, яна стаяла ў дзвярах, абапершыся на чапялу, расчырванелая, шчаслівая, i з замілаваннем глядзела на Раісу. З кожным днём дзяўчына ўсё больш прыгажэе. І як пасуе да яе i гэтая новая квяцістая сукенка, i дзве тоўстыя касы на тонкіх дзявочых плячах!

Калі нарэшце ўсё было нагатавана i карова падоена, Аксіння Хвядосаўна занепакоілася: чаму доўга няма кватаранта i госця?

— Раечка, ідзі пакліч Данілу Платонавіча, яму цікава будзе.

Дзяўчына з ахвотай згадзілася.

Іх хаты стаялі побач, амаль аднолькавыя — старыя, вялікія, лепшыя ў той палавіне вёскі, якая не гарэла ў вайну. Жылі яны ўвесь час дружна, як самыя блізкія людзі. Аксіння Хвядосаўна шчыра любіла старога настаўніка i пасля смерці яго жонкі ўзяла на сябе ўвесь клопат аб ім. Раіса з маленства прывыкла да Данілы Платонавіча i да школы называла яго дзядулем.

Даніла Платонавіч нешта майстраваў — габляваў дошчачку. На кухні ў яго стаяў маленькі варштат, на паліцах паблісквалі акуратна раскладзеныя інструменты: гэблі, пілкі, дрэль, долаты ўсіх калібраў. Звычайна ён рабіў рамачныя вуллі i пасля аддаваў ix у калгас або каму-небудзь з аднавяскоўцаў, у каго былі пчолы ці хто меў намер завесці ix.

— Вам Наталля Пятроўна загадала ляжаць, — дакорліва сказала Раіса з парога.

Даніла Платонавіч ласкава паглядзеў на яе паверх акуляраў.

— Ляжаць, ляжаць! А можа, мне шкодна ляжаць? — знешне як бы нездаволена i зласліва адказаў ён, але Раіса ведала, што гэта — знарок.

То хадзем да нас. У нас госці. Новы дырэктар…

А мне загадалі ляжаць! — ужо сапраўды нездаволена адказаў ён і, зняўшы акуляры, пайшоў у пакой.

І Paica адразу сумелася, цяпер яна адчувала сябе не суседкай, a вучаніцай. Яна зразумела, чаму ён не задаволены, i ў яе не хапала рашучасці, каб нешта сказаць у апраўданне сваё i маці. Але яна нясмела рушыла за ім у вялікі пакой, у якім было многа кніг i вазонаў i заўсёды моцна пахла мёдам i травамі. Магчыма, што яна нешта сказала б яшчэ, папрасіла б Данілу Платонавіча не крыўдзіць ix, але яе перапыніла бабка Наста (гэтай зусім глухой бабулі даўно ўжо ішоў дзевяты дзесятак; яшчэ да рэвалюцыі яна працавала старожкай у школе, а пасля жыла ў Шаблюкоў).

— Раечка, мядку хочаш? — прашамкала яна бяззубым ротам. Яна пытала гэта кожны раз, i Paica ненавідзела мёд, яе пытанне, ды i самую бабку не любіла.

Даніла Платонавіч сеў у старое мяккае крэсла, паглядзеў на дзяўчыну. Яна стаяла, панурыўшы галаву, нязвыкла сціплая i збянтэжаная. І ён сказаў больш спакойна:

— Не люблю я гэтых хітрыкаў тваёй маці. Чалавек яшчэ не агледзеўся, ніхто яго не бачыў, нікога ён не бачыў… Hi гонару ў вас няма, нічога… — Шаблюк ад прыкрасці зморшчыўся.

— Добрай ночы, Даніла Платонавіч, — ледзь чутна прашаптала Paica i хуценька выйшла. Нагана было ў яе на душы: сорамна i крыўдна. Хацеляся паплакаць. Маці яна груба сказала:

— Шаблюк не прыйдзё.

— Чаму?

— Не хоча.

— Чаго ён капрызнічае, як дзіця? Я сама схаджу.

— Не трэба, мама, — рашуча запярэчыла Рая.

— Чаму?

— Яму Наталля Пятроўна загадала ляжаць, i ён ляжыць.

Маці лагодна змірылася:

— Не трэба, дык не трэба. Без яго весялей будзе.

* * *

Лемяшэвічу напачатку падабалася ў гасцях. Даўно ўжо ён не еў такіх смачных страў. Сталоўкі з ix аднастайным харчам — баршчом, поснымі катлетамі — страшэнна абрыдлі. А тут што ні падавала гаспадыня — дык, як кажуць, пальцы хацелася аблізаць: i маласольныя гурочкі, i памідоры ў смятане, i смажаныя акунькі, i яешня нейкая асаблівая, i наліснікі ў масле, i яшчэ шмат розных страў. Спадабалася i сама гаспадыня, гэткая працавітая калгасніца, дзябёлая, дужая, якая, мусіць, можа i выпіць столькі, колькі вып'е мужчына, i па-мужчынску абмеркаваць любую справу. Адным словам, жанчына з ліку тых, пра якіх яшчэ вялікі рускі паэт сказаў: «коня на скаку остановит, в горящую избу войдет». Кінулася ў вочы яе заможнасць: у хаце новыя шпалеры, гардзіны на вокнах, дарожкі на падлозе, піяніна… А на піяніна — вялікі букет кветак i шматлікія фатаграфіі славутых акцёраў, пераважна салістаў оперы.

Але акцёры гэтыя i насцярожылі Лемяшэвіча. Наогул, чым пільней ён прыглядаўся да Раісы, тым больш не падабалася яна яму. Уласна кажучы, не сама яна. Сама яна прыгажуня, ужо зусім дарослая дзяўчына. Не падабалася, як яна паводзіла сябе. Праўда, за сталом яна сядзела маўклівая i як бы засмучаная ці збянтэжаная: чырванела, калі да яе звярталіся, не ўзнімала вачэй. Але ішло гэта, як заўважыў Лемяшэвіч, не ад сціпласці, а ад какецтва, ад самалюбавання. Адкуль узялося гэта ў вясковай дзяўчыны? Арэшкін? Яго ўплыў? Але ж ён усяго паўмесяца на гэтай кватэры. І прытым тэатральнасць у яго паводзінах Лемяшэвіч заўважыў пры сустрэчы. А тут Арэшкін трымаўся значна больш проста i шчыра. Сядзеў за сталом у сіняй сацінавай кашулі, выпіваў неяк непрыкметна i не прымушаў піць ні госця, ні гаспадыню, a толькі клапатліва прапаноўваў закусіць:

— Грыбкі смажаныя, Міхась… — Лемяшэвіч заўважыў, што каторы раз Віктар Паўлавіч праглынае яго імя па бацьку, быццам бы забывае, — Калі ласка… Любіце збіраць грыбы? Тут прастор для гэтай дзейнасці. Я раней не любіў, a ў Крыніцах навучылі мяне адчуваць, якая ў гэтым паэзія… Выскачыш на досвітку… Абросішся… Заблудзішся… Раіса пакажа вам лепшыя грыбныя мясціны.

— Пасля дожджыку могуць баравічкі пайсці,— сказала Аксіння Хвядосаўна i ўздыхнула: — Эх, каб не лён, схадзіла б i я з вамі! Пачалі лянок выбіраць…

— Добры лён? — пацікавіўся Лемяшэвіч.

— На славу ўрадзіўся. Не ведаем, як i справімся. Далі церабілку. Новенькую. Але два дні ўжо стаіць…

Пачалі размову пра калгасныя справы. Магчыма, што гутарка зацягнулася б, бо Аксінні Хвядосаўне, ізідаць, падабалася, што госць разбіраецца ў сельскай гаспадарцы i ўсім цікавіцда. Але яна пахваліла свайго старшыню калгаса, a Раіса хмура адказала на гэта: А народ не любіць яго.

— Эх, Раечка, які народ? Гультаі.

— Чаму, мама, усе гультаі? Можна падумаць, што адна ты працуеш.

Арэшкін дакорліва кіўнуў галавой:

— З маці так размаўляць непрыгожа, Раіса.

Аксіння Хвядосаўна збянтэжана замітусілася.

— Ты лепей, Раечка, сыграла б нам, павесяліла. Вы іграеце, Міхась Кірылавіч?

Лемяшэвіч ніколі нават не набліжаўся да інструмента i таму ўзлавана падумаў: «Семнаццаць год я вучыўся. А чаму, спытаць, вучылі? Што я ўмею?»

Рая ахвотна села за піяніна.

Лемяшэвіч хоць не надта разумеў, але любіў музыку. Любіў гэтыя стройныя гукі, якія раптам запаўняюць тваю істоту i выклікаюць пэўны настрой, то вясёлы, то сумны, задумлівы ці ўзнёслы. Раіса іграла знаёмыя мелодыі сучасных песень, а гэта было зразумела i проста. І стала хораша на сэрцы.

Акно на вуліцу было адчынена. Ён стаў каля акна, абапёршыся локцямі на спінку крэсла. Калі змаўкала піяніна, было надзвычай ціха, з вуліцы не далятала ні туку. Толькі пахла вільготнай зямлёй. На другім баку вуліцы ярка свяціліся вокны хат. Уяўлялася, як незвычайныя гукі вылятаюць з акна i ляцяць над вёскай, у поле, на луг. Нехта спыніўся ў паласе святла на вуліцы, слухае. Не раз i сам Лемяшэвіч вось так спыняўся перад адчыненымі вокнамі на ўскраінных вуліцах Мінска. Ёсць нейкае сваё, асаблівае хараство, якое часта зачароўвае нават тонкіх знаўцаў музыкі, у выкананні вось такіх самадзейных музыкаў. Лемяшэвіч задумаўся i не заўважыў, калі да піяніна сеў Арэшкін, a Раіса раптам заспявала даўні раманс:

Расстались гордо мы, ни словом, ни слезою

Я грусти признака тебе не подала.

Мы разошлись навек… Но если бы с тобою

Я встретиться могла!

Арэшкін акампанаваў па нотах, старых, пажоўклых. Але добры раманс гучаў ненатуральна: Рая «крыўлялася», голас яе дрынчаў, ламаўся. Лемяшэвічу стала прыкра i крыўдна за дзяўчыну, ён узлаваўся на Арэшкіна: «Узяўся вучыць — вучы, як трэба…»

Арэшкін, мабыць, адчуў, што госцю не спадабалася. Бо, скончыўшы акампанаваць, гэтак жа нечакана, як пачаў, ён растлумачыў:

— Даргамыжскі,— i дадаў: — Люблю Даргамыжскага.

За піяніна зноў села Рая, акампанавала i спявала «Пшаніцу залатую».

Аксіння Хвядосаўна сядзела за сталом і, падпёршы шчаку далонню, з замілаваннем глядзела на дачку. І позірк гэты казаў: «Спявай, спявай, доню, ты ж у мяне самая прыгожая, самая разумная, i ніхто не спявае лепш за цябе!» Так прачытаў яе позірк Лемяшэвіч. І раптам ён пачуў другія галасы, другую песню. Яна ўзнікла нечакана, без акампанементу. Надзвычай выразныя дзявочыя галасы заглушылі піяніна. Спачатку здалося, што гэта радыё… Не, галасы жывыя, блізкія, моцныя i шчырыя. Лемяшэвіч выглянуў у акно i ўбачыў насупраць, на другім баку вуліцы, у такім жа адчыненым i ярка асветленым акне дзвюх дзяўчат. Гэта яны зачароўвалі сваім спевам. І, магчыма, не аднаго яго: сціхла Paica, сціхлі ўсе ў хаце.

Суседкі насупраць спявалі простую народную песню, якую Лемяшэвіч заўсёды любіў слухаць, — «Ой, не кукуй, зязюлеиька, рана». Асабліва прыемна i радасна было чуць яе тут, у гэтую ціхую жнівеньскую ноч, калі навокал пахне збожжам i яблыкамі.

I раптам — злосны смех i абразлівыя словы:

— Трашчаць, як сарокі. Аж агідна слухаць! Фальшывяць на кожнай ноце…

Paica стаяла каля піяніна, ганарліва ўзняўшы галаву, але выглядала яна ў гэтую хвіліну непрыгожай: на твары выступілі пунцовыя плямы, вочкі сталі маленькія i калючыя.

Аксіння Хвядосаўна ўздыхнула:

— Што за людзі! Як толькі Раечка заспявае, i яны… Гэта на злосць.

— А спяваюць яны хораша, — знарок сказаў Лемяшэвіч, як бы не разумеючы прычыны абурэння дачкі i маці. На самай справе ён адразу зразумеў ix «трагедыю»: дзяўчыну пераканалі, што яна найлепшая спявачка, талент, i раптам — саперніцы, ды такія, што могуць і першынство ўзяць, заваяваць увагу слухачоў. Раіса, не пазбаўлемая слыху, разумела i адчувала гэта, таму ненавідзела ix.

Вось яна ўжо ўзненавідзела i яго, Лемяшэвіча, за яго ацэнку, якую ён даў невядомым спявачкам. Глянула зняважліва — што вы разумееце ў музыцы!

Арэшкін сказаў аб'ектыўна:

— Таксама нашы вучаніцы, Міхась… Кірылавіч. Талентаў — поўная вёска.

Вуліцу асвяцілі фары машыны. Паўз самы кветнік прамчала «Пабеда». Раіса кінулася да акна i, калі чырвоныя агеньчыкі стогі-сігналаў павярнулі направа, у завулак, засмяялася.

— Бародка паехаў.

Арэшкін таксама засмяяўся, Аксіння Хвядосаўна, нахмурыўшыся, заўважыла:

— Разумны чалавек, a робіць глупства, — i пайшла на кухню.

Віктар Паўлавіч растлумачыў Лемяшэвічу:

— Сакратар райкома да нашай настаўніцы заглядвае, — i непрыстойна падміргнуў. Лемяшэвіча гэта непрыемна ўразіла.

Ідучы да школы, ён доўга думаў пра людзей, з якімі пазнаёміўся за дзень. І чамусьці думкі вярталіся да аднаго — да начнога візіту сакратара райкома. Відаць, пра гэта ведаюць усе. Смяюцда… Непрыстойна жартуюць такія, як Арэшкін. Вучням таксама ўсё вядома. У вёсцы нічога не схаваеш. У душы расло абурэнне супроць гэтага чалавека, якога ён бачыў адзін раз, раніцой у райкоме, i які спадабаўся яму там: просты, энергічны, вясёлы.

5

Перад пачаткам уборкі МТС атрымала новыя камбайны. Хоць нарады на ix мелі даўно, але, як здаралася не раз ужо, з'яўленне новых машын не прынесла кіраўнікам станцыі асаблівай радасці: не хапала камбайнераў.

Тэрмінова склікалі партыйны сход. Пасля даклада дырэктара аб тым, што «перад намі, таварышы, стаяць вялікія задачы», сядзелі, чухалі патыліцы, раіліся — як выйсці з гэтага цяжкага становішча.

Дырэктар Цімох Панасавіч Рашчэня пасля даклада абмяк, спацеў, раз-пораз выціраў вялікай хусцінкай твар i ўмольна прасіў:

— Таварышы, дарагія, не курыце.

Яго крытыкавалі — ён маўчаў. Не першы раз. Ды i нельга не згадзіцца: усё правільна, што тут кажуць. Ён вінаваты. Безумоўна. Але што ён мог зрабіць? Галоўнае — не хвалявацца. Але паспрабуй не хвалявацца, калі на тваю сівую галаву — усе шышкі. Ён цяжка ўздыхае. Эх, Цімох Панасавіч, рознае было на тваім жыццёвым шляху, але, здаецца, ніколі не было так цяжка. Каб не гэтая хвароба, ты мог бы яшчэ разгарнуць свае шырокія плечы былога грузчыка! Але дзе там!.. У мінулым годзе Рашчэня захварэў i месяцы дваі праляжаў у Мінску ў бальніцы. Ачуняў. Але на развітанне прафесар сказаў яму: «Галоўнае — не хвалюйцеся, дарагі Цімох Панасавіч, для вашага здароўя — гэта першая ўмова».

І вось ужо год ён сваё жыццё падпарадкоўваў гэтаму правілу: як мага менш хвалявацца. Усё рабіць спакойна. Але для гэтага трэба праходзіць міма ўсяго таго, што можа расхваляваць, не заўважаць недахопаў. 1 ён амаль што навучыўся рабіць так. Але неяк нядаўна глянуў вакол сябе, на сваю работу i жахнуўся: усё ідзе ўніз. Былі сігналы i раней, што Крыніцкая МТС пачынае адставаць, з ліку лепшых пераходзіць у апошнія. Гаварылі на раённай партканферэнцыі. Рашчэня маўчаў, ён цяпер не выступаў на вялікіх сходах — каб не хвалявацца. Уздыхаў. Крыкуноў хапае, яны знаходзіліся нават тады, калі МТС трымала першае месца ў вобласці i пераходны сцяг.

Цяпер ён усё ўбачыў сам. Стала страшна. Ён папраеіў Бародку падтрымаць яго заяву аб вызваленні.

— Зусім здаю, Арцём Захаравіч. Штоноч сардэчныя прыступы. Пара на больш спакойную пасаду.

Заяву ён нікому не падаваў, але пагутарыў на ўсякі выпад ак.

— Што ж, падумаем, — спакойна згадзіўся сакратар. — Думаю, знойдзем, кім замяніць. І табе работа знойдзецца.

Гэта пакрыўдзіла i яшчэ больш спалохала Рашчэню: «Значыцца, сапраўды канец. У лепшым выпадку — загадчык якой-небудзь райбазы».

Камб(айны канчаткова выбілі яго з каляіны. Раней знаходлівы, ініцыятыўны, цяпер ён нічога не мог прыдумаць, не высунуў у дакладзе ніводнай канкрэтнай прапановы, нагаварыў агульных с. лоў. Ён гэта разумеў, адчуваў i сядзеў моўчкі, толькі зрэдку ўздыхаў i цвёрда (так здавалася яму) вырашыў: прасіцца, каб вызвалілі. Хіба можна яму, хвораму чалавеку, працаваць у такіх умовах? Людзі, кадры! Л дзе ix узяць, гэтыя кадры? І тыя, што былі падрыхтаваны, патроху разбягаюцца — хто куды: каго ў армію ўзялі, хто — на вучобу, а хто i ў калгас вярнуўся i спакойна жыве, не трэба хвалявацца з-за прастояў, з-за рамонту, запасных частак.

— Трэба гарантаваць людзям, што калгасы з першага ж абмалочанага хлеба цалкам разлічадца за мінулы год, i папрасіць вярнуцца ў МТС Аніскаўда i Плюшчая. Хоць часова, на перыяд уборкі,— гаварыла галоўны аграном, маладая энергічная жанчына. — Адкінуць усялякі гонар. Каб паехала начальства i папрасіла… Людзі зразумеюць.

— Вы, як заўсёды, ідэалістка, Вера Піліпаўна, — запярзчыў галоўбух Іван Берасцень. — Папрасіць можна. Але хто гарантыю дасць, што Махнач ці Грабаў разлічацца?

— Ды ёсць жа, нарэшце, закон. Могуць, нарэшце ж, прымусіць гэтага Махнача… Хіба ж можна па году не плаціць людзям за ix працу?

— Выходзіць, можна, — хмура адгукнуўся брыгадзір Мацвей Салодкі, які дагэтуль, як i заўсёды, не прамовіў ні слова.

«Трэба, мабыць, сапраўды аб'ехаць усіх, хто кінуў работу, зняць шапку i пакланіцца… Але ж абавязкова расхвалюешся», — уздыхаў Рашчэня.

Вось тады, на гэтым сходзе, Сяргей Касцянок сказаў, што ён падрыхтуе аднаго камбайнера — свайго брата Аляксея.

— Правільна! — узрадавана падтрымалі ўсе, хто ведаў Аляксея. — Алёша, лічы, гатовы механік, не горш за Сяргея Сцяпанавіча. Любы матор разбірае i збірае.

— Вадзіў камбайн?

— Я вучыў яго, калі яшчэ брыгадзірам быў.

— Нічога, павядзе.

Толькі галоўны механік Баранаў, чалавек нерашучы i баязлівы, спытаў:

— A калі «запора» машыну, хто будзе адказваць?

— Я буду адказваць! — узлаваўся заўсёды ціхі i спакойны Касцянок. — Заўсёды мы баімся: каб чаго не выйшла! Чалавек дзевяць класаў скончыў!

* * *

І Алёша Касцянок стаў працаваць на новым самаходным камбайне. Гэта была яго мара — самастойна вадзіць такую машыну. Недарма паэтыназываюць камбайн караблём. Алёша таксама лічыў, што больш паэтычнай, больш радаснай i ўдзячнай працы, як праца камбайнера, на свеце няма. Ён не стамляўся сядзець за штурвалам з раніцы да вечара, ад расы да расы, гадзін па пятнаццаць — шаснаццаць; камбайнераў не хапала, i памочніка ў яго не было. На капніцелі працаваў вучань ix класа Пятро Хмыз, хлопец маўклівы i старанны, i гэткая ж маўклівая, сарамлівая дзяўчына-калгасніца. A вучаніца ix класа Каця Гаманок адвозіла збожжа на ток.

Па некалькі разоў на дзень наведваўся Сяргей: аглядаў i рэгуляваў машыну. І камбайн працаваў добра. Алёшу проста хацелася спяваць, працуючы на ім. З вышыні мастка ён глядзеў на поле ў залатых хвалях паспелага жыта ці пшаніцы i адчуваў сябе гаспадаром усяго гэтага абшару. Прыемна назіраць, як кланяецца камбайну збажына, як планкі матавіла хапаюць сцябліны i яны, падрэзаныя, валяцца на транспарцёр. Далейшага працэсу не відаць, але Алёша надта добра яго ўяўляе: ён адчувае ўсёй істотай сваей работу кожнай часткі складанай i разумнай машыны. Не зусім рытмічна — у залежнасці ад порцыі збажыны — шархацяць шнэкі i транспарцёры. То звініць, то глуха грукоча барабан, гудзіць вентылятар, стукае саламатрзс. Няспынна сыплецца ў бункер збожжа — Алёша бачыць гэта цераз акенца i беепамылкова вызначае, дзе збажына менш, а дзе больш умалотная. Прыемна глянуць i назад: там рассцілаецца ржышча, ляжаць роўнымі радамі копы саломы. Асабліва прыемна акінуць позіркам зжатую плошчу ў канцы дня, вызначыць на вока — колькі гектараў? — i задаволена сказаць сябру: «Ну, брат, папрацавалі мы з табой сёння на славу. Маем права i адпачыць».

— Ого! Дзіва што маем! — заўсёды адно i тое ж адказвае Пятро.

Але ўсё-такі найвялікшую радасць i задавальнеине прыносіць сама праца. Калі камбайн узбіраецца на ўзгоркі, далека відаць наваколле: вёскі, луг ca стагамі сена, шлях, па якім адна за адной ідуць машыны з новым хлебам. Цёплы ветрык ласкава цалуе твар. Паліць сонца. Але ад сонца Алёшу засланяе вялікі белы парасон, i ён працуе без шапкі, у безрукаўцы, твар яго белы, a рукі чорныя ад загару.

Пад'язджаюць бястаркі. Алёша прыпыняе камбайн i любуецца, як цераз латок льецца з бункера ў скрыні жывы i вясёлы струмень збожжа. Каця кожны раз радасна вітае яго.

Прывет капітану! — крычыць яна i кідае яблык. — Алёшанька, лаві! За добрую праду!

А пасля сама ўзбіраецца на масток, ахае ад захаплення i ласкава просіць:

— Алёшанька, дай правяду. Пяць метраў!

— Ну, што ты! Бачыш, няроўна. Сапсуеш яшчэ.

— Заганарыўся ты, Алёша.

Ён больш за ўсё баяўся, каб не падумалі, што ён сапраўды заганарыўся. Таму даваў i Пятру i Каці правесці камбайн на роўным месцы, але сам ніколі не сходзіў з пляцоўкі i вачэй не адводзіў ад педаляў, якія націскалі няўмелыя ногі сяброў. Што ж, некалі i ён вось гэтак жа пачынаў пад кіраўніцтвам брата!

Ахвотна ён уступаў штурвал толькі брату Сяргею, які часам працаваў гадзіны дзве-тры, каб даць яму адпачыць.

Алёша часта i начаваў тут жа, ля камбайна, на пахучай саломе; яму падабаліся гэтыя начлегі ў полі. Прыемна ляжаць, глядзець у неба, дзе мігцяць яркія зоркі, слухаць далёкія песні дзяўчат i думаць, думаць пра ўсё: пра будову Сусвету i сваю працу, пра законы механікі i пра сяброў, пра блізкую вучобу i пра Раю. Часам, калі ён начаваў недалёка ад Крыніц i калі ў вёсцы маўчаў рэпрадуктар, да яго даляталі гукі адзінага на ўсё наваколле піяніна. Ён ведаў: іграе Раіса — і, стомлены, доўга не мог заснуць, пакутуючы i радуючыся ад супярэчлівых думак.

Абед яму часцей за ўсё прыносіла маці, зрэдку Аня ці Адам Бушыла. Маці ўпотайкі выцірала слёзы, ёй здавалася, што Алёша ад працы сохне. Дома яна лаялася з Сяргеем:

— Дзіцёнку адпачыць трэба перад школай, а вы яго на такую працу.

— Нічога не стане твайму дзіцёнку. Радуйся, што не гультай расце, — адказваў за Сяргея бацька.

Праз тыдзень работы Алёша выйшаў на першае месца ў МТС па колькасці ўбраных гектараў. Аб ім напісалі ў раённай газеце. Лепшы камбайнер ix раёна, з суседняй МТС, Антон Стараселец, які два гады трымаў першынство па вобласці, выклікаў яго па тэлефоне на спаборніцтва. Алёша выклік прывяў, але ніякіх сустрэчных абавязацельстваў не ўзяў, адмовіўся пісаць у насценную газету, хоць нампаліт штодзень не даваў яму спакою. Ён не думаў, што яму трэба абавязкова, любым чынам, недасыпаючы i недаядаючы, перагнаць свайго саперніка. He, Алёша, калі яму не напаміналі, нават забываў аб выкліку, прадаваў па-ранейшаму напружана, але роўна.

Дзён праз колькі яму паведамілі, што ён «пабіў» Старасельца i ідзе першым у вобласці. Гэта быў неспакойны дзень: увесь час перашкаджалі працаваць. Прыязджалі кіраўнікі МТС, поўны «газік», нават бухгалтар, віншавалі, жадалі новых поспехаў. Галоўны механік Леанід Харытонавіч цёр ад задавальнення рукі, быцдам сам ён зрабіў нешта вельмі прыемнае для сябе i для іншых.

— Ну, трымайся, Касцянок, — гаварыў ён. — Вялікая слава цябе чакае. Не падвядзі нас.

Алёша бянтэжыўся i не ведаў, што адказваць на ўсё гэта. Ён не чакаў такой славы, але было радасна. Пасля прынеслі тэлеграмы ад Старасельца, ад райкома камсамола, ад брата, які ў гэты дзень быў у самым далёкім сельсавеце зоны, пазней сам галоўны механік прывёз тэлеграму ад райкома партыі. У поўдзень прыехалі карэспандэнты абласной газеты. Іх было трое. Адзін з ix здымаў Алёшу, камбайн, Алёшу на камбайне, камбайн за працай, бястаркі. Убачыўшы прыязныя адносіны Каці да маладога камбайнера, зняў ix абаіх на мастку. Другі ўсё распытваў, як Алёша дамогся сваіх поспехаў, як даглядаў машыну, хто перашкаджаў яму i хто памагаў; занатоўваў усё ў блакнот, моршчыўся i ўздыхаў, яўна незадаволены скупымі Алёшавымі адказамі. Памагаць? Памагалі: своечасова падвозяць ваду, гаручае, акуратна разгружаюць бункер. A галоўнае — брат Сяргей кожную раніцу аглядае машыну, таму не было ніводнага прастою.

— Ага, брат! Цудоўна! — пісаў карэспандэнт.

Перашкаджаць? Што магло перашкаджаць? Машына новая, МТС пад бокам, гэта не тое, што ў Краўцах дзенебудзь, трыццаць кіламетраў ад станцыі, сапсуецца што, дык, пакуль прыедзеш ды назад вернешся, двое сутак пройдзе.

Трэці карэспандэнт маўчаў i нічога не запісваў. Слухаў, усміхаўся, прыглядаўся да людзей, абцярэбліваў каласы пшаніцы i жаваў зярняты. Каця, якая ўвесь час па літаратуры атрымлівала пяцёркі, употай паведаміла Алёшу, што гэта — пісьменнік, i Алёша з цікавасцю назіраў за ім. Калі карэспандэнты нарэшце пакінулі яго ў спакоі, пісьменнік цішком спытаў:

— Прызнайся, кахаеш гэтую дзяўчыну? — i кіўнуў на фурманку, на якой ад'язджала Каця.

Алёшу так збянтэжыла i так здзівіла гэтае нечаканае І, здавалася яму, недарэчнае пытанне, што ён не мог вымавіць слова — пачырванеў увесь, да мочак вушэй, утаропіў вочы ў незапылены жоўты чаравік пісьменніка.

Будзь мужчынам, Аляксей!

Ён крутнуў галавой: не!

— Не кахаеш? Значыцца, кахаеш другую. Так? — не адставаў пісьменнік.

Алёша ўзлаваўся. Што яму да гэтага? Чаго ён суне нос у чужую душу? Раскажы яму, каго кахаеш, каго ненавідзіш, а ён заўтра ўсё гэта ў апавяданне ці, яшчэ горш, — у нарыс. Ведаем мы вашага брата! Аднак неяк жа трэба адчапіцца ад яго. Алёша ўзняў галаву i дзёрзка адказаў:

— К ахаю. А вам што да гэтага?

Пісьменнік засмяяўся.

— Нічога. Я сам, брат, кахаю, i мне прыемна, што не адзін я гэткі на свеце.

Адвячоркам да камбайна прыйшоў Даніла Платонавіч. Працаваў Аляксей далека ад вёскі, i яго здзівіла з'яўленне старога настаўніка. Ён пават разгубіўся i не ведаў, што лепш зрабіць — прывітацца проста з мастка, не спыняючы камбайн, ці спыніцца. Каб Даніла Платонавіч проста прагульваўся па сцежцы, то, магчыма, Аляксей праехаў бы міма. Але настаўнік стаяў на ржышчы, яўна чакаючы яго. 1 Аляксей спыніў машыну воддаль, саскочыў i пайшоў яму насустрач, крокаў за колькі зняў сваю зашмальцаваную кепку i па-вучнёўску ціха i з павагай прывітаўся:

— Добры дзень, Даніла Платонавіч.

— Добры дзень, Алёша, добры вечар, — глянуў настаўнік на сонца i працягнуў руку.

Аляксей збянтэжыўся яшчэ больш: гэтак ён вітаўся з Данілам Платонавічам упершыню, да таго ж настаўнік даволі моцна сціснуў яго руку, доўга не выпускаў яе i пільна заглядаў у твар, нібы хацеў пазнаць, ці той гэта Алёша Касцянок, які яшчэ зусім нядаўна, гады трычатыры назад, падлажыў аднойчы пад ножкі крэслаў у настаўніцкай капсулі.

— Малайчына, — проста сказаў Даніла Платонавіч, пераводзячы позірк на камбайн i на поле. — A пшанічка — дрэнь. Махнач толькі выхваляецца.

— Шэсць цэнтнераў з гектара. Жыта было лепшае, — аўтарытэтна паведаміў Аляксей.

— Лёгка ўбіраць такую збажыну, праўда?

— Лёгка, — да наіўнасці шчыра прызнаўся камбайнер.

— Та-ак. — Даніла Платонавіч хвіліну моўчкі аглядаў машыну, потым нечакана спытаў: — Ну, а пра славу сваю што ты думаеш?

— A нічога, — зноў жа проста i шчыра адказаў юнак.

— Сур'ёзна — нічога?

— А што мне думаць?

— Нічога — гэта не самае лепшае, безумоўна, аднак лепш, чым задзіраць нос i думаць, што ты пуп зямлі.

Аляксей засмяяўся з «пупа зямлі», a Даніла Платонавіч чамусьці сур'ёзна сказаў:

— Да заняткаў, Алёша, засталося дваццаць тры дні.

* * *

Алёша не ведаў, што ў гэты ж вечар у райкоме дв; чалавекі працавалі за яго — пісалі пісьмо-зварот ад яге імя да ўсіх камбайнераў вобласці. Ідэя гэтая належала Бародку. Ён паклікаў загадчыка парткабінета Вараб'ёва i інструктара Шапавалава, падрабязна растлумачыў, што трэба зрабіць.

— Напісаць, безумоўна, цёпла, прачула… Падзяліцца вопытам работы, догляду за машынай. Само сабой разумеецца, адлюстраваць, якую дапамогу аказаў камсамол, партыйная арганізацыя.

Вараб'ёў паспрабаваў пярэчыць:

— Няхай бы сам напісаў. Хлопец дзевяць класаў скончыў.

— Яго справа працаваць, — спакойна, як заўсёды, але цвёрда перапыніў Бародка. — Пісаць — наш з вамі абавязак. Заўтра паедзеш, Шапавалаў, у Крыніцы: Касцянок падпіша пісьмо.

Але пісьмо не было падпісана.

Раніца наступнага дня выдалася бязросная, i Аляксей пачаў працу з усходам соица. Спачатку ўсё ішло як мае быць, роўна, кожная на свой, знаёмы да драбніц, голас, гудзелі часткі машыны, весела спявала сэрца камбайнера.

Але гадзін у дзевяць крыкнуў Пятро:

— Лёша! Па-мойму, недамалот. Паглядзі.

Аляксей спыніў машыну, праверыў салому i мякіну i знайшоў, што малатарня сапраўды вымалочвае нячыста, у калоссях застаюцца зерні пшаніцы. Гэта здавалася тым больш дзіўным, што пшаніца была сухая i пераспелая, вымалочвалася легка. Пачалі шукаць прычыну. Алёша адрэгуляваў зазоры паміж планкамі секцый падбарабання i бічамі барабана — першае, што робіцца ў такіх выпадках. Папрацаваў хвілін колькі, праверылі з Пятром — зноў недамалот. Больш таго, цяпер пачуліся ў шуме малатарні йейкія незнаёмыя стукі. Алёша спалохаўся i доўга правяраў, падцягваў, змазваў усё, што ведаў. Павялічыў абароты барабана. Паспрабаваў працаваць на розных хуткасцях. Адным словам, зрабіў усё, чаму вучыў брат i яго падручнікі па сельгасмашынах, якіх за час вучобы Сяргея набралася цэлая бібліятэка. Але нічога не памагала. Камбайн пасля ўсіх гэтых рэгуліровак прадаваў яшчэ горш. Аляксей злаваўся на сваю няздатнасць. «Рэкорды ставіш, а машыну не ведаеш… Герой! І Сяргея, як на злосць, няма».

Гонар не дазваляў яму звярнуцца ў МТС да кагонебудзь іншага, акрамя брата. Ды i няма там лепшага механіка, чым Сяргей.

Абліты потам, замурзаны, знясілены ад злосці i стомы, ляжаў ён пад машынай, калі на матацыкле падляцеў інструктар райкома Шапавалаў. Хоць ён паабяцаў Бародку выехаць у Крыніцы на досвітку, але,' завалодаўшы райкомаўскім матацыклам, што не часта ўдавалася, не ўтрымаўся ад спакусы заехаць да сваёй сям'і, якая жыла кіламетраў за пятнаццаць у баку ад яго службовага маршруту. Безумоўна, чалавек дома затрымаўся i цяпер жадаў фарсіраваць справу. Не злазячы з матацыкла, паклікаў:

— Касцянок! Дзе ты тут? Вылазь!

Аляксей нехаця вылез з-пад камбайна.

— Прывітанне герою! Тэрміновая справа да цябе, брат. Ведаеш мяне? З райкома.

Ён дастаў з палявой сумкі некалькі аркушаў добрай паперы, сшытых бліскучай «скрэпкай».

— Вось, брат, трэба тэрмінова падпісаць, — i палез у кішэню па самапіску.

Аляксей працягнуў руку да папераў, але Шапавалаў спалохана адхапіў ix.

— Чакай! Ты мне ўсё запэцкаеш… Ну i мурзаты ж ты, брат. Мабыць, усю ноч працаваў?

Аляксей вінавата ўсміхнуўся, выцер рукі аб штаны i запэцкаў ix яшчэ больш.

— Дакумент гэты гістарычнай важнасці. Станавіся вось тут i чытай. — Шапавалаў палажыў аркушы на сумку.

Аляксей прачытаў першыя радкі надрукаванага на машынцы тэксту i здзіўлена глянуў на ўпаўнаважанага.

— Што гэта?

— Як — што? Тваё пісьмо, зварот, у якім ты дзелішся сваім вопытам… заклікаеш другіх…

Аляксей сапраўды нічога не разумеў.

— Навошта?

— Як навошта? — у сваю чаргу здзівіўся Шапавалаў i, вырашыўшы, што хлопец па сваёй маладосці сапраўды не разумее значэння ўсёй гэтай справы, пачаў цярпліва тлумачыць: — А як жа інакш? Ты паставіў рэкорд, працуеш лепш, чым другія, прымяняў нейкія новыя метады… Магчыма, што i надалей табе хочацца застацца першым. Калі ласка!.. Але ў нашай, брат, савецкай краіне перадавікі не хаваюць сваіх метадаў працы. Яны павінны перадаваць ix другім, падымаць масы… А ты як думаў? Бо інакш які ж ты перадавік?..

Аляксей нарэшце, без далейшых тлумачэнняў, зразумеў, што ад яго патрабуецца, i цвёрда адказаў:

— Нічога я падпісваць не буду!

Злосць i крыўда зноў апанавалі яго.

— У мяне вунь камбайн стаіць.

— Паломка? — спалохана глянуў на машыну Шапaвалаў.

— Дайце матацыкл, я ў МТС злётаю.

І разгублены інструктар, які пры любых іншых абставінах нікому не даверыў бы райкомаўскі матацыкл, паслухмяна злез з сядзення i пашкадаваў аб гэтым толькі тады, калі ўбачыў, як камбайнер паехаў — не паехаў, а паляцеў куляй.

У канторы МТС Аляксей застаў галоўнага механіка Баранава, i той праявіў неўласцівыя яму энергічнасць i заклапочанасць. Не даслухаўшы камбайнера, кінуў усе справы, схапіў шапку.

— Паехалі. Мы з табой, Касцянок, не маем права ні хвіліны стаяць. На нас уся вобласць глядзіць!

Галоўны механік, як ніколі, быў вясёлы, узбуджаны. Але за дарогу ад сядзібы да камбайна папсаваўся яго настрой — Аляксей вёз так, што ў Баранава зляцела шапка, аднак ён не адважыўся якім-небудзь рухам ці крыкам папрасіць спыніцца. Ён сядзеў ззаду, быццам на калу, даўгі, няскладны, згорблены, з пабялелым тварам i пасінелымі пальцамі рук, якімі ён учапіўся за дужкі. Ён баяўся глянуць у бакі i дрэнна пазнаваў прадмсты, што праляталі міма. Адна думка стукала ў галаву: «Заб'е, сабачы сын, заб'е…»

Ля камбайна акрамя Шапавалава i Пятра яны ўбачылі старшыню калгаса Махнача, нізкага i пузатага чалавека з шырокім чырвоным тварам; на шчоках яго, быццам праз шкло, прасвечваліся жылкі, a маленькія вочкі заўсёды прыплюшчаны, нібыта ён толькі прачнуўся. Памяты картуз i доўгая вышытая сарочка, падпяразаная вузенькай папружкай, запыленая на плячах, надавалі яму выгляд чумака. Ён стаяў каля вазка, на якім прыехаў, і, сашчапіўшы на жываце рукі, круціў вялікімі пальцамі.

Конь, які нечым нагадваў гаспадара, ківаў галавой. Махнач прывітаўся, не падняўшы вачэй i не глянуўшы ні на Баранава, ні на Аляксея.

— А я думаў, Сцяпанавіч, скончым сёння пшанічку — у трэцюю брыгаду пераедзем.

Баранаў пакорпаўся колькі хвілін у машыне, сеў за штурвал i даволі-такі добра (адзначыў Аляксей) павёў камбайн. Следам за ім ехаў на матацыкле Шапавалаў, на фурманцы — Махнач. Аляксей ішоў пехатою, затрымліваючыся каля выкінутай капніцелем саломы. Нічога не змянілася: вымалат дрэнны. Крыкнуць, каб спыніўся, не марнаваў дабро! Але Баранаў спыніўся сам у канцы поля.

— Камбайн прадуе нармальна, — сказаў ён i выцер саломай рукі, як бы кажучы гэтым: я свой абавязак выкан аў.

— Нармальна? — здзівіўся Аляксей. — А вы паглядзіце ў салому! Колькі там збожжа застаецца!

Усе падышлі да саломы, пачалі разграбаць яе, мяць у руках. Баранаў начапіў акуляры.

— Я чалавек сляпы, а таму нічога не бачу. Дзе-нідзе зярнятка пустое хіба… На маю думку, нармальны працэнт страты. Як па-вашаму, Патап Міронавіч? — звярнуўся ён да старшыні.

Махнач лагодным голасам сказаў да Аляксея, нібы жадаючы ўлашчыць яго:

— Сцяпанавіч, два дні прастаіць — больш страцім. Або, помніш, жняяркамі жалі… Столькі хіба трацілі!..

— Таму без хлеба былі,— узлавана адказаў Аляксей.

— A калі не ўбяром за пагоду, своечасова — колькі страцім! — па інерцыі скончыў Махнач думку, потым змоўк, выцер бруднаватай хусцінкай успацелую лысіну i падумаў — твар яго стаў суровы, ён злосна адказаў на Аляксееву рэпліку: — А без хлеба — гэта ты брэшаш… Без хлеба вы пры мне не сядзелі.

Сказаў, павярнуўся i пайшоў да воза: разбірайцеся самі, не з мяне, а з вас спытаюць за прастой камбайна!

— Дык вы лічыце, што машына ў парадку? — спытаў Шапавалаў Баранава. Той паціснуў плячамі.

— У машыны свае магчымасці. Яна прадуе, як працавала з першага дня…

— Няпраўда! — рашуча запярэчыў Аляксей. — Раней яна не пакідала ні зерня.

— Гэта вам здаецца. Вы першы раз праверылі.

— Я першы раз праверыў? — абурыўся Аляксей. — Я сёння раніцой правяраў. Вось Пятро першы заўважыў… Выклікайце Сяргея!

Баранаў не любіў маладога механіка, i просьба Аляксея выклікаць брата, каб той адрамантаваў камбайн, закранула яго самалюбства. «Братам казырае… А брат на мае месца цэліць, на кожным сходзе дапякае…»

— Вы, Касцянок, малады чалавек… У вас галава закружылася.

— Сапраўды, — падхапіў Шапавалаў.— Што ж гэта вы, таварыш Касцянок! Мы вас падтрымлівалі, выцягвалі… А вы нас падводзіце! Ды ведаеце вы, што ад вашага прастою дзяржава ў дзесяць разоў больш страціць, чым там, у саломцы?

Аляксею стала смешна, як угаворваюць яго гэтыя два сталыя дзядзькі. Шапавалаў зразумеў яго ўсмешку пасвойму i па-сяброўску стукнуў хлопца па плячы.

— Садзіся, Аляксей Сцяпанавіч, i ціскані… здзіві свет… Каб ворагам млосна стала… А сябрам радасна! Падпісвай пісьмо! Заклікай!

— Нічога я не буду падпісваць i не сяду, пакуль не адрамантуюць, — панура адказаў хлопец i адышоў на другі бок камбайна. Шапавалаў гэтак жа моўчкі, як Махнач, накіраваўся да свайго матацыкла. На ўсё поле затрашчаў матор. Інструктар імчаўся ў напрамку МТС.

— Што ж, паглядзім яшчэ раз, — затаіўшы крыўду i злосць на гэтага хлапчука, прымірэнча прапанаваў Баранаў. Яны пачалі шукаць няспраўнасць.

A Шапавалаў у гэты час шукаў па тэлефоне Бародку. Яму пашанцавала знайсці сакратара ў канторы «Заготзярно». Ён падрабязна па-ведаміў пра ўсё, што здарылася, i ў заключэнне зрабіў недарэчны вывад:

— Баюся, Арцём Захаравіч, каб тут не папрацаваў вораг.

У адказ Бародка вылаяўся: ён не любіў дурняў i вельмі добра ведаў сям'ю Сцяпана Касцянка. Але замест таго каб проста сказаць пра гэта інструктару, сурова спытаў:

— А вы навошта там? — i гэтак жа сурова загадаў: — Неадкладна забяспечце бесперабойную працу камбайна! І каб праз дзве гадзіны пісьмо ляжала ў мяне на стале. Зразумела? — i кінуў трубку.

З ваяўнічым настроем Шапавалаў памчаўся назад у поле.

Камбайн стаяў.

Пасля яшчэ адной спробы галоўны механік i сам пераканаўся, што машына сапраўды-такі сапсавана. Але ён не мог знайсці пашкоджання І, пасаромлены, узлаваны не менш, чым Шапавалаў, думаў, як, не зганьбіўшы свайго аўтарытэту, збегчы яму ад гэтай справы, вярнуцца ў кантору i па нейкай зусім іншай, выдуманай прычыне выклікаць Касцянка-старэйшага. Няхай разбіраюцца самі! Недарма ён, Баранаў, быў супроць таго, каб гэтаму хлапчуку давяралі камбайн. «Як нахабна ён глядзіць на мяне… Смяецца ў душы, блазнюк, што я нічога не магу зрабіць…»

Аляксей не смяяўся: здольнасці галоўнага механіка ён ведаў даўно. Яму проста было прыкра i крыўдна.

Баранаў узрадаваўся з'яўленню Шапавалава i змаўчаў, калі інструктар загадаў Аляксею неадкладна пачаць працу.

— На камбайне працаваць нельга, — спакойна заўважыў Аляксей. Шапавалаў закіпеў:

— Ты адкуль узяўся, гэткі прафесар? Механік кажа, што можна, а табе — нельга! Ведаем мы гэта «нельга»! Старыя штучкі антымеханізатараў! — але, мабыць, успомніўшы, што яму давядзецца яшчэ мець гутарКу з гэтым упартым юнаком наконт пісьма, знізіў тон, стаў больш ветлівым i лагодным: — Вы малады чалавек, Касцянок, i вам невядома, чым такія рэчы пахнуць…

— Чым? — зацікаўлена спытаў Аляксей.

— Чым? За зрыў уборкі ў такі час гарачы — размова кароткая: пад суд!

— Мяне — пад суд? — Аляксею стала смешна.

— А ты што думаў? Цябе дык па галоўцы будуць гладзіць! Герой знайшоўся!

Усмешка знікла з Аляксеевага твару. Ён глянуў на Баранава, але той адвярнуўся, быддам не чуў, пра што ідзе размова. У хлопца ў вачах заскакалі шалёныя агеньчыкі i сціснуліся мурзатыя кулакі.

— Не будзьце дурнем, Касцянок, — мяняў тон Шапавалаў.

Аляксей зрабіў да яго крок i ўдарыў сябе кулаком у грудзі.

— Няхай я буду дурнем… А вы разумнікі… І пайшлі вы… — Ён вылаяўся груба, па-мужчынску і, павярнуўшыся, шпарка закрочыў па ржышчы, куды глядзяць вочы.

* * *

Ён не помніў, колькі часу ляжаў тут, на сухім пясчаным беразе рэчкі. Яго прывяла сюды выпадковая думка: выкупацца, змыць з сябе ўвесь бруд i пайсці дадому. Але жаданне гэтае знікла, калі ён падышоў да рэчкі. Аляксей адчуў стомленасць, нейкую абыякавасць да ўсяго навакольнага, лёг на траву і, закінуўшы рукі за галаву, глядзеў у бяздонны блакіт неба. На душы было вельмі пагана, так пагана, што хацелася плакаць. Асабліва цяжка рабілася, калі ўспамінаў, як ён вылаяўся. Праваліцца скрозь зямлю ад сораму i ганьбы! Лепшы вучань, спакойны, ураўнаважаны, ад якога дрэннага слова ніхто не чуў, i раптам — такая непавага да старэйшых. Няхай Баранаў бяздарны механік, тупы i абмежаваны чалавек, але ў яго сівыя скроні i дзеці ў інстытутах вучацца. А гэты другі? Хоць ён i маладзейшы за Баранава, але ж — прадстаўнік райкома… А ён, блазнюк, адважыўся паслаць ix… Брыдка ўепамінаць словы, якія вырваліся ў яго. А яшчэ цяжэй было ад думкі, што цяпер яго i блізка не падпусцяць да камбайна. Ён заплюшчыў вочы i ўбачыў i свой прыгажункамбайн, i бязмежнае поле пшаніцы — высокай, каласістай, — куды лепшай за тую, якую ён убіраў дагэтуль. А Пятро, маўчун, i слова не вымавіў, быццам i не было яго. Што ён раскажа Каці, сябрам? Прыедуць бястаркі, а камбайн стаіць. Дзе Алёша? Выгналі. Выгналі за грубасць, самаўпэўненасць. Заганарыўся, зазнаўся. Па ўсёй вёсцы размова пойдзе.

Невядома, колькі б ён яшчэ ляжаў гэтак, каб не пачуў раптам знаёмы смех i голас. Аляксей прыўзняў галаву. Паўз рэчку па сцежцы ішлі Раіса, Арэшка (вучні скарачалі прозвішча завуча) i незнаемая дзяўчына, мабыць, новая настаўніца. Яна нешта весела расказвала.

У хлопца моцна забілася сэрца. Яму даўно ўжо хацелася пагутарыць з Раісай, але ён ніяк не мог сусгрэць яе, хоць апошнія дні ўвечары i прыходзіў у вёску, хадзіў пад вокнамі яе хаты, свістаў, каб Рая пачула. Звычайна ён палічыў бы за лепшае схавацца, каб не трапляць на вочы Арэшку. Але сёння ў яго быў незвычайны дзень, i сам ён стаў незвычайны, нейкі новы, рашучы, нястрыманы.

Калі яны прайшлі міма, ён устаў i назнарок голасна паклікаў:

— Рая! Можна цябе? Два словы.

Яны ўсе азірнуліся, але Арэшкін i настаўніца пайшлі далей. Paica спынілася, пачырванела i разгублена пазірала то на яго, то ўслед настаўнікам, не могучы вырашыць, што больш прыстойна — размаўляць з ім ці даганяць ix.

— Гуляем? — дзёрзка i насмешліва спытаў Аляксей, наблізіўшыся.

Раіса не адказала. Але ён не мог адарваць ад яе позірку, не мог не любавацца ёй. Здаецца, ніколі яшчэ не выглядала яна такой прыгожай. Як пасавалі да яе i вышываная сукенка, i кветка вяргіні ў нагруднай кішэні, i нават простыя жоўтыя тапачкі!

— Я хацеў пагутарыць з табой, Рая, — цвёрда сказаў ён, — Я даўно хацеў спаткаць цябе, але ж ты… занятая, табе няма часу…

Яна ўзняла вочы, i позіркі ix сустрэліся. Яна зразумела яго па-свойму.

— Ты папракаеш, што я не працую… Але ж я не ўмею на камбайне… І не хачу! У кожнага свой талент…

— Ды я не пра гэта. Я сам кінуў камбайн…

— Кінуў?

— Я… Ведаеш, Рая… Мне страшэнна не падабаецца, што гэты прылізаны смоўж, — кіўнуў ён у бок Арэшкіна, — гэты Хлестакоў жыве ў вас…

— Ой! — жахнулася яна.

— Навошта ты пусціла яго? — пагрозліва спытаў Алёша.

— Я пускала! Чаго ты прычапіўся да мяне? Не я ў хаце гаспадыня. Маці…

— Няпраўда! Каб ты не захацела, маці ніколі не пусціла б. Ты ж камандуеш маці.

— А што табе да мяне i маёй маці?

— Рая! Ты ведаеш. — Ён памкнуўся да яе, працягнуў рукі, каб узяць яе руку. Але яна грэбліва адхінулася, паморшчылася.

— Адчапіся. Хаця б памыўся. На цябе брыдка глядзець.

Гэтыя яе словы так балюча ўразілі Алёшу, што ён анямеў ад крыўды, у горле захрас салены камяк, а вочы напоўніліся слязамі. Раіса пачакала, што ён скажа яшчэ, І, не дачакаўшыся i нічога не ўбачыўшы, пайшла даганяць сяброў. Але не зрабіла яна i трох крокаў, як Алёша ў роспачы выгукнуў «эх!» i з усяго разгону кінуўся з крутога абрыву ў вір.

Рая пачула ўсплёск, павярнулася i ўбачыла ў рэчцы хвалі-кругі, тлустыя плямы ды Алёшаву запэцканую ў мазуце кепку. Крык спалоху i жудасці вырваўся з яе грудзей.

Арэшкін i настаўніца, якія адышлі ўжо даволі далёка, спыніліся i крычалі:

— Ра-а-я! Што-о там?

Але яна не магла вымавіць слова, яна не зводзіла вачэй з ракі, дзе кружылася кепка. Ды раптам ля другога берага плеснула вада i вынырнула галава Алёшы. Ён фыркнуў i схапіўся рукамі за галлё ракіты, што нахілілася над самай рэчкай, падцягнуўся; з яго майкі i штаноў сцякала вада.

Тады Раіса зарагатала i кінулася бегчы да тых, хто яе чакаў.

Алёша пачуў гэты рогат i, вылезшы на бераг, зноў бязлітасна лаяў сябе. Дурань, дурань! Хлапчук! Ён уяўляў, як Рая расказвае, што ён кінуўся ў рэчку, Арэшкіну i незнаёмай настаўніцы, i згараў ад сораму.

З такімі пачуццямі ён увайшоў у лес, скінуў вопратку, каб прасушыць, і, лежачы ў адных трусах, каяўся, што пачаў размову з Раяй.

Аднак усе гэтыя перажыванні не перашкодзілі яму заснуць, i ён гадзіны дзве смачна паспаў на санцапёку. Прачнуўся з палёгкай на душы, быдцам у сне ўсё забылася. Сонца зрушыла з паўдня, паляну закрывалі цені ад магутных дубоў, пад якімі ён ляжаў. Дубы стаялі маўклівыя, паважныя, ні адзін лісток не трапятаўся на ix. Было душна, парыла зямля, шчодра напоеная ўчарашнім дажджом. Стукаў дзяцел. Не давалі спакою мухі.

Раптам Алёша пачуў стракатанне камбайна. У яго закалацілася сэрца. Усё скончана, нехта іншы працуе на яго машыне, а яго больш i блізка не падпусцяць. «Што я нарабіў?»

Ён адзеўся, выйшаў на ўзлесак, да рэчкі, але далей не пайшоў: саромеўся сустрэцда з людзьмі.

Камбайн сціх — i неўзабаве Алёша пачуў каля рэчкі голас брата. Сяргей клікаў яго. У хлопца адлягло ад сэрца: значыцца, працаваў не хто іншы, як Сяргей, і, безумоўна, адрамантаваў камбайн, інакш не шукаў бы яго, Алёшу. Яму хацелася кінуцца насустрач брату. Але ён стрымаўся, толькі выйшаў з лесу i, прайшоўшы па лузе так, каб Сяргей убачыў яго, лёг пад кустом.

Брат падышоў з нейкім незнаемым. Невысокі, з хударлявым тварам, з выразнымі рысамі i гэткімі ж выразнымі чорнымі вачамі, якія на першы погляд здаваліся суровымі i калючымі, чалавек гэты пранікліва i пільна прыглядаўся да ўсяго навакольнага. Алёшу падумалася, што гэта яшчэ адзін карэспандэнт, ужо з якой-небудзь сталічнай газеты.

— Калі ласка, я так i ведаў, што ён дзе-небудзь вылежваецца i ў вус не дзьме! А я ляцеў з Крыўцоў, ледзь галаву не скруціў,— з абурэннем сказаў Сяргей, паказваючы свайму спадарожніку на Аляксея. — Работнічкі! На пяць хвілін рамонту, а яны ўвесь раён на ногі ўзнялі… палітыку развялі…

Алёша маўчаў. Яны селі на траву побач з ім. Незнаемы, хораша ўсміхаючыся, разглядаў братоў, як бы параўноўваючы ix, i вочы яго пацяплелі i не здаваліся такімі калючымі. Сяргей хоць i абураўся, але таксама з цікавасцю глядзеў на Алёшу, быццам не бачыў яго год. Дагэтуль ён лічыў Алёшу хлапчуком, ціхім, сціплым, які нават на малодшых за сябе рэдка павышаў голас. І раптам хлагічук гэты паказаў такія зубы. «Мацюком, сукін сын», — успомніў ён, як абураўся галоўны механік. Сяргей у душы быў здаволены, што Баранаў праглынуў такую пілюлю — так яму i трэба, расцяпе! Але як гэты хлапчук, яго брат, адважыўся так паводзіць сябе з дарослымі? Дараваць яму нельга!

— Ты, брат, аказваецца, афрыканец. Ого! Я i не прыкмеціў, калі ты вырас такі… Ты хутка ўсіх пашлеш… Пасаромеўся б! Вучань!.. Малако на губах не абсохла!.. Вось папрашу бацьку, каб ён паказаў табе, дзе ракі зімуюць.

Алёшу не хацелася апраўдвацца, але i слухаць было непрыемна, сорамна пры чужым чалавеку. Як бы перавесці размову на іншае? Пра што б гэта ў Сяргея спытаць? І раптам успомніліся карэспандэнты. Алёша лёг на спіну, смачна пацягнуўся i, усміхаючыся, нечакана сказаў:

— Ты, Сярожа, лепш скажы, калі ты ажэнішся з Наталляй Пятроўнай.

Сяргей папярхнуўся словам, збянтэжыўся да смешнага, пачаў заікацца:

— Ты-ы л-лайдак… балб-батун!

І раптам ці знарок, ці, можа, для таго, каб схаваць сваю збянтэжанасць, Сяргей павярнуўся i сказаў:

— Пазнаёмся вось лепш… Новы дырэктар нашай школы — Міхась Кірылавіч…

Алёша падхапіўся, быццам яго ўкалолі ці прыпяклі, стаў на калені i заліўся чырванню, не ведаючы, што рабіць, як знаёміцца, як пасля ўсяго, што дырэктар ведае, што пачуў тут, глядзець яму ў вочы. Якая суровая кара за ўсе яго сённяшнія ўчынкі!

Лемяшэвіч хітра ўсміхнуўся, відаць, усё зразумеўшы.

— Нічога, Аляксей. Але ад камбайна ты збег дарэмна. Тут уласнаму прынцыпу не месца, справа грамадская.

— Я… наганю, — ціха, па-вучнёўску апусціўшы вочы, паабяцаў Алёша.

— Міхась Кірылавіч будзе сталавацца ў нас, — сказаў Сяргей, каб дапоўніць знаёмства.

6

Лемяшэвіч ніколі не думаў, што так многа розных спраў у дырэктара школы.

Праўда, Арэшкін неяк сказаў, што новы дырэктар сам выдумляе сабе работу. Напрыклад, з рамонтам. Школа адрамантавана. Што трэба яшчэ? Але Лемяшэвіч забракаваў увесь папярэдні рамонт i даў звесткі ў райана i аблана, што школа не адрамантавана. Звесткі гэтыя ўсіх перапалохалі: сярэдзіна жніўня, а адна з буйнейшых школ раёна не адрамантавана! Правал! Прыязджала камісія. Доўга хадзілі, круцілі насамі i былі схільны заключыць, што школа адрамантавана. Лемяшэвіч злаваўся.

— Які ж гэта рамонт? Да якога часу мы будзем трымаць у такім стане нашы школы i клубы? Не першыя ж гэта пасляваенныя гады! Таварышы! Хопіць прыбядняцца! Школа — культурны цэнтр на сяле, i яна павінна быць узорам для ўсіх іншых устаноў… А ад таго, што яна вось гэткі «ўзор», паглядзіце, у якім стане калгасны клуб! Ганьба i сорам! І гэта ў вёсцы, дзе ёсць электрычнасць, радыё!.. Або я зламаю ўласную галаву, або зламаю такія адносіны…

Ён выказаўся знарок гэтак злосна, рашуча: пры аглядзе прысутнічаў старшыня райвыканкома Валатовіч, ціхі, непрыкметны чалавек. Ён i тут трымаўся непрыкметна: хадзіў ззаду, разглядваў усё ўважліва i доўга. І раптам, на здзіўленне аднаго Лемяшэвіча, старшыня райвыканкома падтрымаў новага дырэктара. Ён пачаў гаварыць, адкалупваючы ў калідоры ад сцяны зацвярдзелыя нацёкі нейкай едкай карычневай фарбы:

— У Чэхава недзе сказана… Не помню, у якой рэчы, — ціха сказаў Валатовіч, i ўсс спыніліся i павярнуліся да яго, бо ўсіх зацікавіла, пра што сказана ў Чэхава: няўжо пра гэтыя сцены? — Даслоўна не помню, але прыкладна… Пра настрой студэнтаў… Настрой гэты залежыць ад навакольных абсгавін, i таму студэнт на кожным кроку, дзе ён вучыцца, павінен бачыць толькі высокае, прыгожае, моцнае… Не дай Божа бачыць яму разбітыя шыбы, паламаныя дзверы i вось гэткія сцены. — Ён тыркнуў пальцам у сцяну. — Гэта аб студэнтах, a калі перанесці на вучняў, на дзяцей… Як i настрой будзе ў ix? Таварышы педагогі!..

У Лемяшэвіча з'явілася жаданне адказаць на гэта: а дзе вы былі раней, гаспадар раёна? Чаму вы дагэтуль не бачылі? Але Валатовіч глядзеў такімі добрымі вачамі, як бы чакаў падтрымкі, што ў Лемяшэвіча не хапіла рашучасці адказаць дзёрзка; ёсць людзі, з якімі нельга быць дзёрзкім ці грубым.

Прадстаўнік аблана, старшыня камісіі, развёў рукамі:

— Калі гаспадар раёна такой думкі, то — калі ласка — рамантуйце, воля ваша, грошы вашы… Абы ўсё было гатова да навучальнага года.

— Ох, грошы, грошы! — уздыхнуў Валатовіч. — Грошай няма. Але нічога, таварыш Лемяшэвіч, ламайце i рабіце як трэба. Падгрымаем!

З таго дня Лемяшэвіч круціўся, як тая вавёрка ў коле. Многа разоў давялося з'ездзіць у райцэнтр, за дваццаць пяць кіламетраў, каб атрымаць грошы. Ніколі ён не думау, што нават такая простая рэч запатрабуе гэтулькі часу i намаганняў. То ён не заставаў Валатовіча, то не было загадчыка райфа, то банк не прыняу подпісаў. Не лягчэй было i на месцы. Арэшкін пакрыўдзіўся, што зганілі працу яго рук, расцаніў гэта як падкоп пад яго аўтарытэт i на шчырую просьбу Лемяшэвіча памагчы падрыхтаваць школу як мае быць адказаў:

— Дарагі Міхась Кірылавіч, я тры гады не адпачываў… Я працаваў, як вол… Канстытуцыя дае мне права на адпачынак. Дазвольце выкарыстаць гэтае права.

«Адпачывай, абібок! — падумаў Лемяшэвіч. — 1 Ператаміўся ты, гультай гэтакі! Зробім i без цябе».

Арэшкін, мабыць, знарок штодзень праходзіў міма школы чысценькі, прылізаны, абпыреканы моцнымі духамі, пах якіх адчуваўся за дваццаць крокаў. Хадзіў не адзін — з Раісай i маладой настаўніцай Ядзяй Шачкоўскай, рагатухай, бестурботнай істотай, якая ўсюды ўмела паводзіць сябе як дома. Што датычыць Шачкоўскай, то Лемяшэвіч нічога не меў: няхай ходзіць, з кім хоча. Але розум i сэрца яго пачалі пратэставаць супраць узаемаадносін завуча з Раісай. Гэта быў інтуітыўны пратэст, не падмацаваны ніякімі педагагічнымі формуламі. А Лемяшэвічу хацелася знайсці гэтыя формулы, пісаныя ці няпісаныя, якія б маглі даць яму права патрабаваць ад Арэшкіна іншых адносін з вучаніцай. Праўда, яму зусім не хацелася на самым пачатку псаваць свае адносіны з завучам.

Больш энергічна пратэставаў супроць пагулянак Арэшкіна Бушыла. Ён кожны раз надзяляў завуча такімі эпітэтамі, што Лемяшэвічу прыходзілася спыняць красамоўства маладога настаўніка.

Бушыла добраахвотна стаў найбольш актыўным памочнікам у падрыхтоўцы школы да навучальнага года, хоць афіцыйна таксама лічыўся ў адпачынку. Другім такім памочнікам, спакойным, мудрым i вопытным, аказаўся Даніла Платонавіч.

* * *

Па-рознаму Лемяшэвіч, прыехаўшы ў Крыніцы, знаёміўся з людзьмі — з настаўнікамі, калгаснікамі, работнікамі МТС. Але, бадай, самае цікавае было знаёмства з Шаблюком. Разам з Арэшкіным, па яго прапанове, яны зайшлі да Данілы Платонавіча.

— Пабачыце, да чаго даходзіць настаўнік, калі ён доўга сядзіць на адным месцы, — з іроніяй заўважыў Арэшкін.

— Пабачым, сказаў Лемяшэвіч: за тры дні ён пачуў пра старога настаўніка столькі добрага, што цяпер не верыў завучу.

Хата ў Шаблюка старая i амаль што самая вялікая ў вёсцы — з трыма шырокімі вокнамі на вуліцу, без аканіц, без разьбы на карнізах, але добра дагледжаная: ва ўсім адчувалася гаспадарскае вока i руплівыя рукі. Перад хатай не было кветніка, a раслі два маладыя, як браты, падобныя адзін на аднаго, клёны з выглянцаванымі камлямі.

Кветнік быў у двары, але не пад вокнамі, як звычайна, а воддаль; па ім, цераз увесь двор, цягнулася густой градой чаромха, якая звешвала сваё галлё цераз невысокі паркан у суседні двор. Бліжэй да цэнтра двара, у кветніку, каля агароджы з штыкецін, раслі розныя кветкі i травы, але пераважалі мята i рэзеда. Каля пабеленага хлеўчука ўзвышалася над усёй вёскай старая ліпа, пакрываючы сваім ценем палавіну прасторнага двара. Магчыма, што прастор двару надавала незвычайная чысціня навокал: нідзе не валялася ні парушынкі, усюды падмецена, пасыпана чыстым пяском. Пад паветкай стаялі канапка, варштат, ляжалі акуратна складзеныя габляваныя дошкі i на сцяне віселі розныя сталярскія інструменты: пілкі, гэблі, цыркулі, стамескі. І пахла ў гэтым двары не хлявом, не жывёлай, — хоць недзе ў катуху i рохкала стомлена свіння, — а мятай, свежай сасной i ліпавай квеценню.

Яны не зайшлі ў дом, бо ўбачылі гаспадара ў садзе. Сад пачынаўся адразу ж за хлеўчуком i парканам зараснікамі малінніку, густога i высокага, на якім пераспявалі буйныя прывабныя ягады — так i карцела сарваць ix i пакаштаваць. Кусты малінніку i агрэсту цягпуліся i ўздоўж бакавой агароджы, але там ix заглушалі вішняк i жоўтая акацыя — дрэва, рэдкае ў гэтым раёне Веларусі. Пладовыя дрэвы раслі пасярэдзіне — старыя разгалістыя яблыні i высокія грушы. Празрысты наліў, васковы шафран, зялёная пуцінка, рабрыстая буйная антонаўка, цёмначырвоная «цыганка» i іншыя гатункі яблык, якім Лемяшэвіч не ведаў i назвы, так густа ўсыпалі галіны, што амаль кожную з ix падтрымлівала падпора. Пад яблынямі быў спакуслівы цень: так i хацелася легчы на зялёную, свежую, як ранняй вясной, траву. У канцы саду віднеўся дашчаны буданчык, вакол яго ў строгім парадку размяшчаліся рамачныя вуллі. Там i стаяў Даніла Гілатонавіч, уважліва разглядаючы рамку. Каля яго ног падымаўся лёгкі белы дымок курэў дымар. І здалёк было чуваць, як гудзяць патрывожаныя пчолы. Пчолы звінелі i ў паветры над галовамі гасцей.

— Пачакайце, няхай закрые вуллі, а то пакусаюць, чэрці,— папярэдзіў Арэшкін, спыняючыся пасярод саду. Убачыўшы, з якой увагай Лемяшэвіч аглядвае ўладанні старога настаўніка, ён іранічна заўважыў: — Маёнтак. А?

— Не, проста добры сад, якіх у нас, на жаль, мала яшчэ, — адказаў Лемяшэвіч.

Арэшкін змаўчаў. Прагледзеўшы яшчэ дзве-тры рамкі, Даніла Платонавіч закрыў вулей, узяў у рукі дымар i накіраваўся да буданчыка. Яны пайшлі яму насустрач. Стары прывітаўся ветліва — зняў капялюш. Ён здагадаўся, што прыйшоў новы дырэктар. Такая ўвага да яго, «адстаўнога настаўніка», як ён называў сябе, не магла б не крануць, калі б дырэктар прыйшоў адзін. Але Даніла Платонавіч быў упэўнены, што ініцыятыва наведвання належыць Арэшкіну i прывёў ён дырэктара не для таго, каб пазнаёміць, а каб паказаць яму «куркульскую гаспадарку». Шаблюк ведаў, як Арэшкін часам адзываўся аб ім.

A Лемяшэвіч, глянуўшы на старога настаўніка зблізку, на міг сумеўся: яму здалося, што ён сустракаўся з гэтым чалавекам раней. Толькі недавер да сваёй памяці — такі недавер заўсёды жыве ў чалавеку — памог яму стрымацда i не выдаць сваё здзіўленне. Але як толькі Шаблюк загаварыў, ён цвёрда пераканаўся, што гэта сапраўды так — яны сустракаліся. І хоць гэта адбылося дзесяць год назад, Лемяшэвіч добра ўспомніў i месца сустрэчы i абставіны. Стары з таго часу амаль не змяніўся, толькі вопратка іншая. Тады ён быў у лапцях, у штанах з даматканага грубага палатна, пафарбаванага ў нейкі недарэчны цёмна-зялёны колер, — мабыць, іншай фарбы не было, — i ў палінянай, з латкамі на плячах i локцях, гімнасцёрцы…

Арэшкін пазнаёміў ix.

— Добра, — сказаў стары, паціскаючы руку, i незразумела было, што ўхваляе ён — ці новага дырэктара, ці нешта зусім іншае, магчыма, сваю нейкую пагаемную думку. Потым глянуў з большай цікавасцю, больш ветліва i спытаў:

— Як вам спадабалася наша школа?

— Школа добрая, але адрамантавана дрэнна, — адказаў Лемяшэвіч.

Арэшкін крыва ўсміхнуўся.

— Міхась Кірылавіч усё мерае на гарадскі аршын. А ў нас — Крыніцы. — Ён сказаў гэта так, быццам Крыніцы нешта вельмі нікчэмнае, мізэрнае, не вартае, каб тут рабіць па-людску.

Шаблюк нахмурыўся.

— Так, у нас — Крыніцы! — зусім інакш, з павагай, з гонарам паўтарыў ён. — І сорамна вам, малады чалавек, што ў нас такая школа. Давялі! А я сам, вось гэтымі рукамі! — ён паказаў свае шырокія маршчыністыя i шурпатыя далоні,— будаваў яе да вайны. І якая была школа! Каб вы бачылі.— Цяпер ён звяртаўся да Лемяшэвіча, i вочы яго пад акулярамі пацяплелі, зрабіліся ласкавымі. Лемяшэвіч з радасцю ўбачыў, што шчырыя словы аб школе, якія ён сказаў, нарадзілі ў старога настаўніка прыязнасць да яго, свайго маладога калегі.

— Сорамна настаўніку не любіць сваю школу! А вы, Віктар Паўлавіч, не малады ўжо настаўнік, здольны чалавек, a любіць школу не навучыліся.

Арэшкін ненатуральна засмяяўся.

— Даніла Платонавіч няспынна крытыкуе мяне… З павагай да вашай старасці я маўчу. А я мог бы кінуць каменьчык i ў ваш гародзік… А?

— Не каменне трэба кідаць, а смела казаць праўду ў вочы. A ў вас толькі i хапае смеласці з-за вугла камень шыбануць.

Арэшкін сумеўся, ён, мабыць, праклінаў тую хвіліну, калі ў яго з'явілася фантазія весці сюды Лемяшэвіча.

— Вы мяне крыўдзіце, Даніла Платонавіч, — сказаў ён, абражаны.

— Што ж мы стаім? Сядзем, — гасцінна запрасіў раптам гаспадар i першы накіраваўся да Лаўкі, што стаяла з ценевага боку будынка. Сеўшы, Шаблюк сказаў, відаць, адказваючы Арэшкіну: — Я крыху старэйшы за вас.

Перад тварамі закружылася, зазвінела пчала. Арэшкін спалохана замахаў рукамі.

А стары павольна правёў рукой у паветры, ласкава сказаў:

— Пайшла, дурніца. — І пчала, нібы пачуўшы голас гаспадара, паслухмяна адляцела.

Даніла Платонавіч спытаў, ці жанаты Лемяшэвіч, і, калі той адказаў: «не!», нездаволена паківаў галавой.

— Позна жэніцца наша моладзь. Дрэнна. Майму старэйшаму сыну пяцьдзесят год. Палкоўнік. Дзе ж вы думаеце жыць, сталавацца? — і, даведаўшыся, што ў Сцяпана Касцянка, ухваліў: — Добрую сям'ю вам выбрал!. Шчаслівая сям'я, — i ўсміхнуўся нейкай сваёй думцы. — Відаць, спадабаліся вы Сцяпану, а так — не любіць ён сталаўнікоў.

— А я з рэкамендацыйным пісьмом ад Жураўскіх. Дарэчы, вам прывітанне ад ix.

— Дзякую, дзякую. Даша — мая вучаніца. Дзе толькі няма маіх вучняў! — У голасе яго прагучала гордасць.

Пагаварылі яшчэ пра сёе-тое, але сапраўды шчырай размовы не атрымлівалася, адчувалі сябе як пасажыры, што пазнаёміліся ў чаканні поезда. Арэшкін нецярпліва круціўся на лаве, чакаючы зручнага моманту, каб развітадда. Ды, мусіць, i гаспадар таксама быў не супроць таго, каб хутчэй выправадзіць нязваных гасцей: ён не тушыў дымар, а нават разы два націснуў на мех, выпусціўшы на Арэшкіна клубы белага пахучага дыму. Але Лемяшэвіч i не думаў ісці, не сказаўшы галоўнага.

Скарыстаўшы паўзу, ён ціха папрасіў:

— Дазвольце мне, Даніла Платонавіч, расказаць адзін эпізод з маёй кароткай біяграфіі. Ведаеце, сядзеў, прыгадаў i вельмі захацелася расказаць…

Арэшкін зморшчыўся, нібы яму ціснуў чаравік.

Шаблюк крыху здзіўлена, аднак зацікаўлена паглядзеў на маладога дырэктара.

— У маі сорак трэцяга года адна партызанская брыгада была блакіравана каля Дняпра. Другая ішла ёй на дапамогу. Але недалёка ад вашых мясцін, у раёне Глінішча, немцы навязалі нам бой. Сілы карнікаў былі моцныя, i бой зацягнуўся. Тады камандаванне зрабіла манеўр: пакінуўшы заслон, нечакана павярнула галоўныя сілы брыгады ў другім кірунку. Але, змяніўшы маршрут, атрады трапілі ў незнаёмыя балоты. Трэба было разведаць дарогу, знайсці правадніка. Паслалі разведку, невялікі конны атрад, у якім, дарэчы, знаходзіўся i ваш пакорны слуга. ПІ карце i па расказах жыхароў нам належала прайсці непраходнае балота, якое цягнулася на некалькі кіламетраў. Але з двухгадовага вопыту мы ведалі, што непраходных балот няма. Добры мясцовы праваднік — i любое балота будзе пройдзена. Пачалі шукаць такога правадніка… Веска, як я помню, называлася Замосце… — Лемяшэвіч расказваў роўна, ні на кога не гледзячы, але ў гэтым месцы не стрымаўся — зірнуў на Шаблюка.

Стары сядзеў моўчкі i глядзеў у глыб саду. Арэшкін пазяхнуў.

— Мы выбілі з вёскі атрад паліцэйскіх… Гэта, як ведаеце, найлепшы сродак даказаць сялянам, запалоханым правакацыямі, што мы сапраўдныя савецкія партызаны. Пасля такой аперацыі няцяжка знайсці сувязных мясцовых атрадаў. Сувязныя ж у Замосці аказаліся ўсе людзьмі камсамольскага ўзросту i балота не ведалі, але ўсе яны, у адзін голас, заявілі нам: правесці цераз балота можа толькі адзін чалавек — ix стары настаўнік. Мы пайшлі да яго. Настаўнік быў не адзін — у яго гасцяваў стары сябра, з якім яны год сорак назад пачыналі свой жыццёвы шлях. Адным словам, настаўнікі правялі нас да самага Дняпра, кіламетраў пяцьдзесят… І як правялі! Абвёўшы ўсе варожыя заслоны, усе апорныя пункты. Адлегласць гэтую мы прайшлі за суткі, i нашы праваднікі былі ўвесь час наперадзе.

Даніла Платонавіч раптам палажыў сваю далонь на руку Лемяшэвіча, усміхнуўся ласкава, збянтэжана.

— Хопіць. Далей нецікава.

Міхась Кірылавіч у сваю чаргу з удзячнасцю сціснуў руку старога.

— Так, далей нецікава. Я толькі дадам адну дэталь… Пасля мы даведаліся, што абодва настаўнікі — сувязныя брыгады, якой мы памаглі разарваць блакаду i разграміць карнікаў.

Падхапіўся Арэшкін, ажно перакуліў дымар.

— Даніла Платонавіч! Ды вы герой, аказваецца! А маўчалі… Ай-яй, як нядобра! А? Жылі разам, працавалі. А вы маўчалі… Ды пра вас паэмы трэба пісаць.

Шаблюк падняў дымар і, старанна расціраючы нагой вугальчыкі, нездаволена бурчаў:

— Якія там паэмы! Ды i не вам ix пісаць! — І весела звярнуўся да Лемяшэвіча: — Хадзем, я вас мядовай брагай пачастую. Пітво, я вам скажу, царскае, па даўняму рускаму рэдэпту.

* * *

Цераз дзень Шаблюк прыйшоў у школу i адзін на адзін папрасіў:

— Не магу, Міхась Кірылавіч, быць у адстаўцы. Кінуў працу, бо абурыўся супроць непарадку. А цяпер не магу — цягне ў школу, у калектыў. Вам павінна быць зразумела…

Лемяшэвіч узрадаваўся: аб такім педагогу, які выхоўваў бы не толькі дзяцей, але i яго, маладога дырэктара, i служыў бы прыкладам для ўсяго настаўніцкага калектыву, ён марыў яшчэ тады, калі ўпершыню пачуў ад Жураўскіх пра старога. Прыехаўшы, ён шчыра цжадаваў, што Шаблюк пакінуў школу. Ён хацеў нават было сам папрасіць Данілу Платонавіча', каб той вярнуўся ў школу, але ўсё не адважваўся. І вось стары прыйшоў сам!

З таго дня яны працавалі разам. І Лемяшэвіч усведамляў, што без дапамогі Данілы Платонавіча, без яго парад i ягонага аўтарытэту яму, навічку, прыйшлося б вельмі цяжка. І так было нялёгка. Пры ўсёй шчырасці i жаданні памагчы грошы старшыня райвыканкома здолеў выкраіць толькі на самае неабходнае. Усё іншае параіў зрабіць «метадам народнай будоўлі». Але ў калгасе была гарачая пара ўборкі, а людзей не хапала. Калгас адставаў. Махнача слухалі на бюро райкома i нешта запісалі, пасля чаго ён хадзіў хмурны, злосны, не глядзеў ні на кога. Гу. тарыць з ім пра ўсё іншае, акрамя ўборкі, стала проста немагчыма. A Лемяшэвічу асабліва цяжка было дамаўляцца з ім: першае знаёмства ix адбылося ў непрыемных абставінах.

Аднойчы ў спякотны дзень ён ішоў на рэчку пакупацца. Ішоў паўз Крыніцу — ручай, што працякаў каля школы i цягнуўся цераз луг да рэчкі.

Лемяшэвіч спыніўся ў кустах, не дайшоўшы да рэчкі: у гэты момант рэчку пераходзілі ўброд тры жанчыны з вялікімі ношкамі сена за плячамі. Жанчыны адпачывалі на беразе, i адна з ix, маладзейшая, скінуўшы спадніцу, выкупалася проста ў сарочцы. Лемяшэвіч уяўляў, як цяжка ў такую спякоту несці гэткі цяжар. І таму нават тады, калі жанчыны, ускінуўшы ношкі на плечы, рушылі далей, ён не выйшаў з кустоў: пасаромеўся з ручніком на плячы сустракацца з рабочымі людзьмі.

Маладуха ішла ўперадзе, дзве другія жанчыны крокаў на трыццаць адсталі ад яе. Дайшоўшы да кустоў, яна спалохана крыкнула:

— Бабачкі! Патап!

Адна з жанчын павярнула i хутка пайшла цераз луг наўпрасткі. Самая старэйшая спакойна падышла да кустоў, дзе ўжо чуўся сіплы мужчынскі бас:

— А-а, галубкі, вось калі я вас злавіў. Скідайце сена!

— Патап Міронавіч, у лесе сярпом нажалі! Ляснік дазволіў,— разважліва i сурова адказала старэйшая жанчына.

— Ведаю я вашага лесніка! Ён за пляшку ўвесь лес прадасць. Працоўную дысцыпліну зрывае! На работу не выходзіце!

— Усю раніцу працавалі, Патап Міронавіч. На абед ідучы, зайшлі.

— Ну, я размаўляць не люблю. Скідайце! А не — дык самі ведаеце…

— Дык чым жа карову карміць, Патап Міронавіч?

— Я не кармілец вашых кароў, у мяне сваіх пяцьсот штук.

Па гэтых словах, уражаны i здзіўлены, Лемяшэвіч здагадаўся, хто такі Патап Міронавіч, i яго абурыла гэтае прысваенне калгаснага статка — «у мяне сваіх пяцьсот галоў». Выходзіць, адзін толькі ты i дбаеш пра калгаснае дабро, a ўсе іншыя — зладзеі!

— На, падавіся ты сваім сенам! — злосна, ca слязамі ў голасе, крыкнула маладая.

— Ну, ну, ты!

Лемяшэвіч выйшаў ca сваёй засады i хутка наблізіўся да месца здарэння. На тарфяністай вільготнай сцежцы, паміж кустоў, ляжала сена. Патап Міронавіч сядзеў на карачках i чыркаў запалкай. З сена падняўся белы дым, але, недасушанае, гарэла яно неахвотна.

Лемяшэвіч сігануў збоку i пад самым носам старшыні затаптаў агонь. Махнач падхапіўся, залішне спрытна для сваёй камплекцыі. Відаць, ад нечаканасці ён спалохаўся i часта моргаў вачамі, гледзячы на незнаёмага, які немаведама адкуль з'явіўся i адважыўся на такую дзёрзкасць. Жанчыны схаваліся ў кустах.

— Гэта ж навошта дабро паліць? Хіба ў вас так многа сена? — знешне спакойна спытаў Міхась Кірылавіч.

Тоўстая шыя старшыні ўміг налілася чырванню, часта закалыхаўся пад бруднаватай кашуляй вялікі жывот.

— Крадзенае, — прахрыпеў ён.

— Крадзенае? Канфіскуйце. Пакарайце за кражу. А паліць навошта ж?

— Хлусіць ён, таварыш начальнік! У лесе сярпом нажалі! — І маладая жанчына выйшла з кустоў на сцежку.

— А вы… вы хто?

— Я — дырэктар школы.

— А-а-а, — радасна, весела i здаволена працягнуў старшыня, упершыню глянуўшы ў вочы. — Культурная сіла! Інтэлігент! Так, так, так… Вось гэтак вы, настаўнічкі, памагаеце мацаваць працоўную дысцыпліну…

— А вы такім чынам хочаце ўмацаваць яе? Дзіўны метад.

— До-обра. Пра гэта мы пагутарым у іншым месцы. У іншым, у іншым, у іншым. — І, скрыжаваўшы рукі на жываце, Махнач пасунуўся па сцежцы да рэчкі.

Праз колькі дзён яны сустрэліся ў сельсавеце, як старыя знаёмыя. Махнач першы працягнуў руку i ні слова не сказаў аб здарэнні на лузе. Лемяшэвіч таксама змаўчаў. Ён спрабаваў распытваць пра старшыню i пачуў нямала надзіва супярэчлівых водгукаў: адны хвалілі Махнача, другія нязлосна кпілі з яго дзівацтваў, a трэція лаялі бязлітасна, з нянавісцю. Лемяшэвіч вырашыў паназіраць i зрабіць свае ўласныя вывады. Тая акалічнасць, што Махнач пры новай сустрэчы не выказаў ні крыўды, ні абурэння, ні знявагі, a паціснуў руку, характарызавала яго станоўча. «Значыцца, чалавек аб'ектыўны», — падумаў Лемяшэвіч. Але хутка ён адчуў, чаго варта гэтая аб'ектыўнасць. Адчуў адразу, як толькі звярнуўся да старшыні за дапамогай.

Прасіў, каб той дазволіў узяць з будаўнідтва калгаснага гаража аднаго чалавека — найлепшага муляра, якога параіў Шаблюк i з якім ужо дамовіліся. Трэба было толькі ўзгадніць са старшынёй калгаса.

Размова адбывалася на таку, каля малатарні. Махнач стаяў каля сцірты саломы, як заўсёды, утаропіўшы вочы ў зямлю i сашчапіўшы рукі на жываце. Увесь пыл i мякіна ад малатарні ляцелі ў яго бок, садзіліся на твар, на шапку, але Махнач як бы не заўважаў гэтага, бо ён знарок стаў тут, як толькі ўбачыў Лемяшэвіча, i зразумеў, што той хоча пагутарыць з ім. Малатарня гула, i таму гаварыць прыйшлося ненатуральна голасна. Лемяшэвіч выказаў сваю просьбу. Махнач насмешліва глянуў на яго i хутка закруціў вялікімі пальцамі. Лемяшэвіча раздражняла гэтая папоўская звычка — круціць на тоўстым жываце пальцамі, i ў яго каторы раз з'яўлялася жаданне спытаць, ці не быў часам паважаны Патап Міронавіч калі-небудзь манахам, але ён разумеў, што зараз такі жарт недарэчы. Шаблюк яго папярэдзіў, што дамовіцца з Махначом наконт муляра будзе нялёгка. Ён, праўда, заручыўся падтрымкай Валатовіча, але ведаў, што старшыня райвыканкома для Махнача — аўтарытэт невялікі. Махнач, як агню, баяўся Бародку, i таму Лемяшэвіч вырашыў пайсці на хітрыкі.

— Між іншым, я гутарыў з Бародкам. Гэта яго ідэя…

— Пра муляра гаварыў? — спытаў старшыня, недаверліва глянуўшы Лемяшэвічу ў вочы, што рабіў надзвычай рэдка.

— Гаварыў,— схлусіў Лемяшэвіч, хоць i непрыемна было гэта. «Скажу, што зблытаў Валатовіча з Бародкам. Я — чалавек новы тут… Мне можна блытаць».

Махнач доўга маўчаў, утаропіўшы позірк у салому пад нагамі, потым нездаволена прабурчаў:

— Добра. Бяры.

Тады Лемяшэвіч сказаў, што патрэбен конь i чалавек, каб навазіць гліны.

Махнач маўчаў так доўга, што дырэктара пачала апаноўваць злосць: пра што ён думае? Быццам ад таго — дасць ён каня ці не дасць — залежыць лёс усяго калгаса. Здзекуецца, мабыць.

— Ну, дык як гэта практычна ажыдцявіць, Патап Міронавіч? З якой брыгады ўзяць?

Махнач легка плюнуў на пальцы i моўчкі пацёр імі.

— Грошы? — Лемяшэвіч здзівіўся. — Слухайце… Гэта ж ваша школа! Вашы дзеці!

— У мяне дзяцей няма.

— Яно i відаць. Аднак як вам не сорамна! Старшыня калгаса, камуніст — i такія разважанні: «У мяне дзяцей няма». У калгаснікаў дзеці ёсць, калі ў вас няма!

— Колыгі вас такіх хоча за кошт калгаса жыць! — здзекліва, тонкім голасам, сказаў Махнач. — Ёсць закон…

— Ніхто не хоча жыць за кошт калгаса. А закон вы проста апашляеце, скажу вам шчыра. Другія калгасы будуюць школы, бальніцы, клубы… A ў вас з-за такіх вось адносін калгасны клуб разваліўся… У што вы яго ператварылі? У хлеў! Сорамна глядзець!

— Не ваша справа гэта! На сваю школу глядзіце!

— Не, мая справа! Я камуніст. Мая задача — выхоўваць маладое пакаленне. І мы вас, таварыш Махнач, прымусім прывесці клуб у належны выгляд!.. — Лемяшэвіч зазлаваў i не заўважыў, як залішне павысіў голас.

Дзяўчаты, што адграбалі салому, наблізіліся i з цікавасцю пачалі прыслухоўвацца: аб чым так спрачаюцца дырэктар школы i старшыня? Хітры Махнач заўважыў гэта, паківаў галавой i прытворна ласкава сказаў:

— Ай-яй, такі вы малады, a такі гарачы, таварыш Лемяшэвіч. Нядобра… Нервы, мабыць, у вас сапсуты. Хадзем адгэтуль, а то запыліць вам касцюмчык. Бач, як ляціць, — i пайшоў ад малатарні, так нічога i не сказаўшы пра каня.

Цяжкае ўражанне зрабіла гэтая размова на Лемяшэвіча.

За гады вучобы ён крыху адарваўся ад вёскі, не меў знаёмых старшынь калгасаў, a ў раманах, якіх ён перачытаў нямала, i ў кіно старшыні былі падобны адзін да аднаго: усебакова адукаваныя, культурныя, разумныя, якія за прадай, за клопатамі пра калгасную гаспадарку не мелі часу нават паесці, паспаць, аднак заўсёды знаходзілі час прачытаць усе навінкі літаратуры, акуратна наведвалі клуб, цешыліся яго хараством — працай рук сваіх — i арганізоўвалі ўсе культурныя мерапрыемствы — ад лекцыі пра будову Сусвету да футбольнай каманды ўключна. Лемяшэвіч не быў ідэалістам i не вельмі верыў такім ружовым раманам i кіно: усялякія ёсць калгасы i ўсялякія старшыні. Але такое стаўленне старшыні калгаса да школы, да той святой установы, з якой пачынаецца свядомае жыцце мільёнаў будаўнікоў камунізму — рабочых, калгаснікаў, інжынераў, аграномаў, дзяржаўных дзеячаў, паэтаў i вучоных, — не проста абурыла Лемяшэвіча, а неяк балюча пакрыўдзіла i абразіла.

Як жа можа такі чалавек кіраваць вялізнай гаспадаркай? Асабліва моцна абураўся Лемяшэвіч, калі даведаўся, што двое дзяцей Махнача маюць вышэйшую адукацыю: сын — аграном, дачка — бухгалтар.

Акрамя гэтых пакутлівых пытанняў была яшчэ злосць на самога сябе за сваю нястрыманасць, за тое, што раскрычаўся, як істэрык: «мы вас прымусім, таварыш Махнач!», i дакрычаўся да таго, што гэты Махнач да крыўднага флегматычна, насмешліва абсек: «нервы ў вас сапсуты», нібы перад ім быў не дырэктар дзесяцігодкі, а хлапчук.

Магчыма, што іменна сорам за ўласную нястрыманасць перашкодзіў Міхасю выказаць усю сілу свайго абурэння, калі ён расказваў Шаблюку пра сутычку са старшынёй. Расказаў надзіва спакойна. Выслухаўшы пра сена, Даніла Платонавіч цяжка ўздыхнуў, i на твар яго лёг цень. Аб размове каля малатарні заўважыў:

— Што вы хацелі ад Патапа!

— Вам трэба было яму па мордзе даць… ён любіць тых, хто яго б'е, — зусім сур'ёзна, без ценю жарту, сказаў Бушыла, не адрываючыся ад работы.

Ён фарбаваў на школьным двары парты. Даніла Платонавіч сядзеў на дошках каля школьнага хлеўчука, у якім складалі паліва на зіму, i сачыў за яго працай, даваў парады, бо хоць майстар i даволі спрытна махаў пэндзалем, парты атрымліваліся паласатыя.

— Вы мяне за перакладчыка вазьміце, Міхась Кірылавіч, калі трэба будзе гутарыць з Махначом, — гарэзліва падміргнуўшы, дадаў Бушыла.

— Не блазнуй, Адам! — проста i дакорліва перапыніў яго Даніла Платонавіч i, звярнуўшыся да Лемяшэвіча, параіў:

— А вы да яго з такімі дробязямі не звяртайцеся. У вас гаспадар — Сцяпан Яўменавіч — брыгадзір. Вы яму скажыце — ён вам любога каня дасць, а за фурмана i гліны накапаць вучняў возьмем. У нас за ўсялякую дробязь прывыклі дзяржаўную капейку цягнуць. Быццам дзяржава — бяздонная бочка. А вось некалі мы рамантавалі без капейкі грошай… Грамада рамантавала…

Лемяшэвіч сеў побач ca старым, закурыў. Успомніўшы, што Даніла Платонавіч не курыць, разагнаў рукой дым.

— Я, вядома, не за тое, каб збіраць на школу… а за калектыўны клопат, за калектыўную адказнасць, — казаў далей стары настаўнік. — У нас шмат гавораць аб політэхнізацыі, аб выхаванні любві да фізічнай працы… А дзе яе прывіваць, дзе вучыць дзяцей працаваць? У школе, безумоўна. Хіба нельга добрую частку вось гэтага рамонту выканаць сіламі вучняў старэйшых класаў? І пад добрым кіраўніцтвам можна навучыць таму-сяму. Хто гэта выдумаў, што ў час канікулаў мы не маем права гэта рабіць? Ці не таму ў нас палавіна вучняў цэлае_ лета лынды б'е. «Інтэлігентамі» парабіліся. У некаторых школах на прышкольных участках працуНэць тэхнічкі, калгасніцы, a вучні сгаяць — рукі ў кішэні, як панкі, i глядзяць. Каб прывіць любоў да працы, трэба працаваць. Вунь Касцянок як працуе!.. Рэкорды ставіць… А за Раісу Снягір маці талеркі мые… А чаму б ёй не памагчы нам каля школы?

— Ого! — Бушыла зарагатаў.— Чаго вы захацелі! Вас Аксіння за дачку са свету зжыве… Прызнаюся, што я i то не адважыўся б сказаць ёй пра гэта! З'есць!

— А я скажу! — цвёрда паабяцаў Даніла Платонавіч.

7.

Наталля Пятроўна, прабыўшы некалькі дзён на нарадзе ў Мінску, вярталася дадому з нецярпеннем i трывогай: як там Леначка, ці не здарылася што на ўчастку?

Дачка сустрэла яе на шляху, за тры кіламетры ад вёскі. У маці ёкнула сэрца, калі яна ўбачыла яе з кабіны грузавіка, у святле фар. Час быў не ранні, даўно ўжо над полем спусцілася ноч, выпала раса. A дзяўчынка ў адной сукенды стаяла на паваротцы дарогі i пільна ўзіралася ў кожную машыну. Наталля Пятроўна, не дачакаўшыся, пакуль шафёр затармозіць, выскачыла з машыны.

— Леначка! Што здарылася?

Дзяўчынка з радасным крыкам «мама!» кінулася да яе, моцна абняла — зусім так, як некалі, калі была маленькая. Гэта i спалохала маці, бо Лена, вучаніца сёмага класа, даўно ўжо не выяўляла сваіх пачуццяў гэтак бурна ў прысутнасці старонніх. А з кузава машыны за імі назіралі калгасніцы, якія завозілі хлебапастаўку.

— Што здарылася, дачушка?

— Нічога, мама. Проста я засумавала па табе.

— I ўсё? — шчасліва засмяялася маці.— І зза гэтага трэба было ісці сюды ў такі позні час?

— Які позні! Што ты, мама. Толькі змерклася. А чаго мне баяцца!

Так, яна нічога не баялася, бо сама маці выхоўвала ў яе гэтую рысу характару. Але каб ведала Лена, колькі яе смелыя ўчынкі прыносяць душэўнай трывогі i страху маці — таго страху за дзіця, перад якім здаюцца нікчэмнымі i дробязнымі ўсе іншыя жахі — боязнь ночы, цемры, злых людзей, навалы, уласнай хваробы i нават уласнай смерці.

— Ну, паедзем, а то людзі чакаюць.

— Наташа! У кабін^ яе пасадзі, холадна, — клапатліва адгукнуліся з кузава жанчыны.

— І самі садзіцеся ў кабіну, Наталля Пятроўна. Змесцімся, — прапанаваў шафёр.

Наталлю Пятроўну заўсёды краналі сардэчнасць i шчырасць, з якой крынічане ставіліся да яе.

Машына заскакала на выбоінах палявой дарогі. Фары выхоплівалі з цемры прысады; фантастычна белыя ў святле таполі сапраўды як бы кланяліся машыне, людзям. У паласу святла ад фар трапіў заяц i, спалоханы, бег наперадзе.

— Заяц! Заяц! — закрычалі дзяўчаты. Лене таксама захацелася крычаць i смяяцца, але ў прысутнасці шафера яна паважна маўчала i толькі ўсміхалася сваім думкам, сваёй радасці. Дзяўчаты заспявалі:

Ой, зайдзі, зайдзі ты, зоранька

ды вячэрняя,

Ой, выйдзі, выйдзі, дзяўчынанька

мая верная!

Лене здавалася, што усе радуюцца звароту яе мамы, нават i заспявалі таму. Яна ганарылася сваей маці. «Мама, мілая! Ты ў мяне самая разумная, самая харошая! Цябе нельга не любіць, нельга не сумаваць, калі ты выязджаеш хоць на адзін дзень».

— Якія навіны, дачушка? Што на участку?

— Усё добра, мама. Толькі ў Лявона Брагі захварэла Галька. Пакупалася, i ў яе — запаленне лёгкіх. Яна ж кволенькая. Цёця Аня пеніцылін уводзіць. Алёша Касцянок запарушыў вока. Дык яму адразу прамылі…

— Як Сцешанок?.

— Уга! Ужо сам на перавязку ходзіць.

— Яна ў вас, Наталля Пятроўна, хутка за памочніцу будзе, — заўважыў шафёр.

— Яна i зараз у мяне памочніца. — Маці ціхенька пацалавала дачку ў галаву. — A Даніла Платонавіч як?

— Школу рамантуе!

— Што, што? — здзівілася Наталля Пятроўна.

— Новы дырэктар, мамачка, нанава школу рамантуе, прыгожа так робіць, фарбуе ўсё. І ўсіх прымусіў працаваць.

— І Данілу Платонавіча?

— Не, Даніла Платонавіч сам… Ходзіць бадзёры такі… i кій свой выкінуў… Ажно памаладзеў, мама.

— Праўда, праўда, — пацвердзіў шафёр.

Наталля Пятроўна не вытрымала, каб у той жа вечар не зайсці да Шаблюка. Іх звязвала шматгадовая шчырая дружба. Праўда, пачалася яна не з ім, гэтая дружба, а з яго нябожчыцай жонкай, Мар'яй Антонаўнай, вельмі сардэчнай i прыветлівай бабуляй. Сам Даніла Платонавіч нейкі час. ставіўся да маладога ўрача раўніва за тую любоў, якую яна надзвычай хутка заваявала ў крынічан. Яму здалося, што яго, чалавека, які вывучыў не адно лакаленне крынічан, ніколі не любілі тут так бязмежна i аддана за ўсе сорак год, як палюбілі яе за нейкія два месяцы. Але неўзабаве i сам ён палюбіў Наталлю Пятроўну, як дачку. Любоў гэтая мацнела i расла, калі хварэла яго жонка i сам ён, а яна, Наташа, начамі праседжвала каля ix ложкаў. Як дачка, плакала яна над труной Мар'і Антонаўны i, як дачка, штодзённа клапацілася аб ім, старым, нядужым.

…Даніла Платонавіч чытаў, калі яна зайшла. Ён глянуў паверх акуляраў, пазнаў яе i бадзёра падняўся насустрач.

— А, Наташа! Прыехала? Добры вечар, добры вечар. Засумавалі мы па табе.

Ён, як заўсёды, узяў яе руку i пацалаваў. Некалі яна гублялася ад такога прывітання i пратэетавала, але за шмат гадоў прывыкла.

— Садзіся ў сваё крэсла І… расказвай!

У Данілы Платонавіча было вялікае мяккае крэсла, абабітае жоўтай выцертай скурай, i Наталля Пятроўна вельмі любіла сядзець у ім. Некалі, яшчэ пры жыцці Мар'і Антонаўны, яна прыходзіла сюды вечарамі з Ленкай, яны ўдзвюх зручна змяшчаліся ў гэтым крэсле i чыталі цудоўныя кніжкі пад шум асенняга дажджу ці свіст студзеньскай завірухі за акном.

Яна надзіва любіла прыгожую вопратку, мяккую мэблю i ўтульныя кватэры. Таму i пакой гэты ў хаце Шаблюка з мноствам вазонаў, кніг i старой мэбляй падабаўся ёй лепш, чым свой уласны. Асабліва хораша тут стала, калі з'явілася электрычнасць i вось гэтая лямпа пад вялікім зялёным абажурам.

Наталля Пятроўна ca здавальненнем села ў любімае крэсла i ўся патанула ў ім, зрабілася яшчэ меншай, падобнай на дзяўчынку.

— Стамілася я, Даніла Платонавіч. Не люблю ездзіць. Мне лепей хадзіць.

— А мне вось часам праехаць хочацца, пабачыць свет…

Яна дакорліва паківала галавой.

— Але, мне пра вас расказалі дуды. Пакуль мяне не было, вы тут, як хлапчук, бегалі. Школу рамантуеце! Што такое, Даніла Платонавіч? Вы забылі на сваё сэрца, ногі?

— Забыў,— стары весела ўсміхаўся, седзячы насупраць яе, каля стала, — забыў, Наталля Пятроўна, — i раптам устаў i, расправіўшы плечы, прайшоўся па пакоі, як бы жадаючы давесці, што ён зусім здаровы. Спыніўся перад ёй, паўтарыў: — Забыў. І адразу быццам гадоў дзесяць скінуў з плеч.

Наталля Пятроўна падсунула бліжэй крэсла, на якім ён сядзеў, i, калі стары сеў побач, узяла яго руку, каб праверыць пульс.

Не аднімаючы рукі, Даніла Платонавіч гаварыў сур'ёзна i разважліва:

— Бачыш, Наташа, усё гэта цяжка растлумачыць нават табе, урачу. Не ўмею я корпацца ў тайніках сваёй душы. Я вельмі кепска адчуваў сябе апошні год… Прычын для гэтага было многа. Але, магчыма, акрамя тых, якія вядомы табе, былі яшчэ i іншыя, якіх, можа, i сам я не ведаў… Адным словам, пад канец жыдця я пераконваюся: каб жыць… жыць, — падкрэсліў ён, — чалавек павінен працаваць да апошняга ўздыху. Так…

Прыйшла бабуля Наста, убачыла Наташу, i шэры твар яе, зморшчаны, як печаны яблык, расплыўся i пасвятлеў ад усмешкі.

— Галубка Наталка… мядку хочаш?

— Але, бабуля! Хачу! — звонка закрычала Наталля Пятроўна, смеючыся.

— Дзякуй Богу, хоць ты ясі мядок… А то ніхто не хоча… ніхто не хоча, — шамкаючы яшчэ нешта, старая пайшла па мёд.

У Наталлі Пятроўны згаслі ў вачах іскры смеху, яна сур'ёзна глянула на свайго старога друга, позіркам просячы прабачэння, што перапыніла яго разважанні. Ён ласкава паклаў сваю шырокую шурпатую далонь на яе маленькую мяккую руку. Загаварыў зноў весела, жартаўліва:

— І вось дакладваю табе, таварыш доктар: я вярнуўся ў школу. Але, вярнуўся на працу. — Ён пачакаў, што яна адкажа, бо гэта яна некалі ўгаварыла яго пайсці на адпачынак. Наталля Пятроўна маўчала. — І сапраўды рамантую школу. Памагаю. Не хачу забягаць наперад, але, здаецца, нам пашанцавала: нарэшце мы маем дырэктара… Настойлівы, дзелавы… Ты яшчэ не знаёма? Дарэмна. Цікавы чалавек… Нежанаты…

— Гэта мяне не цікавіць, — сур'ёзна адказала яна i неяк уціснулася глыбей у крэсла; змяніўся выраз яе твару, нібы яна надзела маску, каб засланіцца ад гаго, што было ёй непрыемна.

— Дарэмна. Дарэмна, мілая Наталля Пятроўна.

— Я люблю i ўмею пажартаваць, але не люблю, калі пра гэта пачынаюць гаварыць так сур'ёзна.

Бабуля прынесла талерку з мёдам i чайную лыжачку. Наталля Пятроўна, узрадаваная, што непажаданая для яе размова перапынена, узяла талерку i апетытна пачала есці: макала ў мёд лыжачку i абсмоктвала яе неяк падзіцячаму. Бабуля з замілаваннем назірала, як яна есць, i падбадзёрвала:

— Еш, еш, галубка Наталка, мядок свежы, ліпавы… ад усіх хвароб вылечвае…

Даніла Платонавіч устаў, прайшоў да дзвярэй, залажыўшы рукі за спіну, i сеў воддаль, на канапку, што стаяла каля грубкі. Наталля Пятроўна ціха ўздыхнула: яна разумела, што стары мае намер прадаўжаць гэтую размову i перапыніць яе немагчыма.

— Ты кажаш праўду, я сур'ёзна, хоць, вядома, i не пра дырэктара, а наогул, — ціха сказаў ён. — Я не раз табе гаварыў… Я ведаю, як моцна i шчыра любіш ты людзей i жыццё. I я не магу паверыць, што сама ты не адчуваеш, што чалавечае шчасце тваё няпоўнае… Што гэта аскетызм, непатрэбнае самаахвяраванне…

— У мяне ёсць дачка. — Яна паставіла талерку на стол i ўсміхнулася, магчыма, жадаючы ўсмешкай гэтай пераканаць старога, што яна сапраўды-такі шчаслівая.

Бабуля, якая нічога не чула, але па выразу твараў зразумела, што Даніла гаворыць «галубцы Наталцы» нешта непрыемнае, накінулася на яго:

— Пачаў ужо… зноў за сваё, вучыцель. Не дасі i мядок з'есці… Горачка палыннае!

Даніла Платопавіч махнуў рукой: не перашкаджай, Наста!

— A ці думала ты, што тваё шчасце магло б стаць шчасцем i тваёй дачкі?..

— Мне трыццаць тры гады, Даніла Платонавіч. — Цяпер яна сумна ўздыхнула.

— Мне — семдзесят пяты.

Яна засмяялася, i на вачах выступілі слёзы, але пэўна не ад смеху.

— Цябе пакахаў чалавек тры гады назад. Я ведаю сілу яго пачуцця… І самога яго ведаю з калыскі… Сяргей шчыры, таленавіты, разумны хлопец…

Наталля Пятроўна закрыла твар рукамі.

— Не магу… Не магу, Даніла Платонавіч… У мяне дачка. Ёй трынаццаты год, яна ўсё разумее. Для яе нічога няма больш светлага, чым памяць аб бацьку, якога яна не бачыла. Але яна ганарыцца, што падобна на яго. І раптам… Не, не!..

Ён падышоў i, як маленькай, легка i пяшчотна пагладзіў валасы.

— А сама, сама ты кахаеш яго?

— Не ведаю, — не адрываючы ад твару рукі, кіўнула яна галавой, потым, як бы схамянуўшыся, паднялася, паправша свае прыгожыя валасы, скручаныя на патыліцы ў пышную куксу, змацаваную шпількамі i просценькім грабянцом. — Я нічога не ведаю… Я так змарылася за гэтую паездку, — i паглядзела на ручны гадзіннік. — Адзінаццаць гадзін.

— Ох-ох, вучыцель, — дакорліва ўздыхала бабуля.

— Прабач, Наташа, — ласкава сказаў Даніла Платонавіч, сядаючы каля стала. — Ты не з'ела свой мёд… Пасядзі яшчэ… Старыя надакучлівыя. У мяне добры настрой сёння, i вось я, стары дурань, сапсаваў табе настрой. У мяне заўсёды так атрымліваецца. Нудны я філосаф.

Наталля Пятроўна зразумела, што сёння стары больш не вернецда да сваёй нуднай філасофіі, i зноў села, узялася за мёд.

Павесялела i бабуля. У хату па-свойску заншла Аксіння Хвядосаўна. Убачыла Наталлю Пятроўну — радасна прывіталася: падышла, пацалавала ў шчаку, а потым, узяўшы за плечы, пасадзіла на жорсткае крэсла, а сама села на яе месца.

— Дай ты мне, Наташа, на мяккім крэсле пасядзець, усе костачкі баляць… Лён выбіраем. Вырас ён у мяне — во, — яна паказала вышыню метра паўтара, — i моцнымоцны, усе рукі парэзалі… A механізацыі няма… Церабілку першамайды захапілі, пакуль Махнач варон лічыў. МТС — пад бокам, а машыны нам — у апошнюю чаргу…

Даніла Платонавіч хітра назіраў за ёй. Ён ведаў, чаго няўрымслівая суседка наведалася ў такі позні час i чаму яна больш рухавая i гаманкая, чым звычайна, — нервуецца, злуецца. Пра церабілку яна зманіла: машына выбрала амаль увесь лён яе звяна i толькі дні тры назад была перакінута ў другі калгас.

Таму стары' не вытрымаў i, як заўсёды, рэзка ў адносінах да яе заўважыў:

— Ты, Аксіння Хвядосаўна, каму другому галаву тлуміла б, а не нам з Наташай. Каго-каго, а цябе не крыўдзяць…

— А мяне, Даніла Платонавіч, цяжка пакрыўдзіць — у мяне мазалі вось якія, — зусім іншым голасам, сурова i няветліва, адказала яна i паказала свае парэпаныя, мазолістыя далоні, але паказала ix не Шаблюку, а Наташы, i тут жа жартаўліва звярнулася да яе:

— Кажуць, чамадан твой ледзь з машыны знеслі. Пахваліся хоць, што накупляла.

— Далібог, нічога. У час нарады не было калі па магазінах бегаць, а скончылася нарада — дадому захацелася хутчэй.

І гэта праўда. Я i сама так, бывала, як паеду на якую нараду… А табе дык наогул лепш не ездзіць. Толькі ты выехала — i ледзь гора не ўвалілася. З Верай нашай, чула?

— Я была ў яе. Мне ў райздраве сказалі.

— Была? Дзякую табе, Наташачка. Ну, як яна?

— Лепш.

— Дзіцятка будзе жыць?

— Будзе.

— Дай Божа, а то яна не перанясе такога гора. Ты скажы, які цяжкі выпадак, ай-яй. Я так перахвалявалася. Гэта ж шчасце, што Арцём Захаравіч такі залаты чалавек… Толькі я пазваніла — i ён адразу, сярод ночы, сваю «Пабеду» прыслаў. А то невядома, што магло б быць.

Размова ішла аб пляменніцы Аксінні Хвядосаўны, у якой былі вельмі цяжкія роды i якую давялося адвезці ў раённую бальніцу.

— Пабягу ў сельсавет, пазваню яшчэ раз, як яна там, бедная.

Але бегчы Аксіння Хвядосаўна не спяшалася І, магчыма, праседзела б яшчэ доўга — яна любіла пагутарыць, — калі б лямпа пад зялёным абажурам тройчы не міргнула. Механік электрастанцыі даваў сігнал: хто не хоча сядзець у поцемках, хто выйшаў з таго ўзросту, калі святло месяца самае прыемнае, то канчайце справы, лажыцеся спаць.

— Рана сёння, — глянула на насценны гадзіннік Наталля Пятроўна.

— Трэба на сходзе пастанавіць, каб механікі нашы не дурэлі. А то адзін дзень да трох ночы круцяць, a другі — у дзесяць вечара выключаюць, — сказала Аксіння Хвядосаўна.

Наталля Пятроўна пажадала добрай ночы.

— А я да цябе, Платонавіч, — уздыхнуўшы, прамовіла суседка, калі ўрач закрыла за сабой дзверы. — Куды гэта ты маю Райку заутра запрашаеш?

— У школу!

— Навошта? — быццам i не ведаючы нічога, прытворна наіўна перапытала яна.

— Папрацаваць дзянёк. Печы перарабляем. Трэба гліну замясіць, пясочак прасеяць, паднесці.

Аксіння Хвядосаўна хутка ўстала, па-салдацку выпрасталася, гнеўна раздзьмуліся яе ноздры.

— Мне думаецца, канікулы на тое i даюцца, каб дзіця адпачыла…

— Ад чаго? Іншыя дзеці ўсе канікулы ў калгасе працуюць.

— Ну, Платонавіч! За сваю дачку я працую ў калгасе, з цямна да цямна спіну не разгінаю…

Як ні намагаўся стары настаўнік захоўваць спакой i раўнавагу, аднак не здолеў — узлаваўся.

— Вось гэта i здзіўляе мяне, што сама ты сапраўды спіны не разгінаеш, а з дачкі выхоўваеш немаведама каго… паненку, беларучку… Сорам!

— Яна адна ў мяне. Бацька яе жыццё аддаў, каб яе лес быў іншым.

— Ды хіба ад таго, што яна папрацуе, пагоршае яе лес? Аксіння Хвядосаўна!

— А я не хачу, каб людзі бачылі, як мая дачка гліну месіць! — крыкнула яна.

Бабуля Наста дакорліва паківала галавой: цяпер яна асуджала суседку.

Даніла Платонавіч развёў рукамі.

— Ну, прабач… Не пазнаю я цябе, Аксіныя… І дзіўна мне!.. Упершыню чую, каб наш народ траціў павагу да чалавека, які працуе… Дзіўна! Ды хіба пашкодзіла аўтарытэту вось Наталлі Пятроўны, — ён кіўнуў на дзверы, — што яна разам з калгаснікамі i жыта жала, i сена грабла? Ты паглядзі, якую павагу да яе людзі маюць…

— І мяне людзі паважаюць! І ў Мінску ведаюць!

— А за што? За што цябе ведаюць? Хіба не за працу?

— Кожнаму свая дарожка, Даніла Платонавіч! Можа, яшчэ i пра Райку пачуеце… Яна — талент…

Шаблюк узлаваўся не на жарт, безнадзейна махнуў рукой.

— Ды які яна к чорту талент?! Глупства гэта! Псуеце вы дзяўчыну, ды i ўсё… Кружыце галаву i ёй i сабе.

Аксіння Хвядосаўна ажно зардзелася ўся, сціснула кулакі i, здавалася, вось-вось рушыць на старога, каб адпомсціць яму за такую знявагу дачкі.

— г Таму вы, акрамя яе, i не знайшлі больш нікога гліну нагамі мясіць? Цяпер разумею! Дык не пойдзе яна! Не пойдзе! — крыкнула жанчына.

У гэты міг згасла святло, i цемра неяк адразу супакоша Данілу Нлатонавіча: ён ведаў, што спрачацца з гэтай упартай i самаўпэўненай жанчынай безнадзейна, i зноў спакойна сказаў:

— Я гаварыў з Раяй… яна згадзілася. А яна не маленькая, дазволь ёй самой за сябе думаць…

— А я сказала: не пойдзе! — зноў крыкнула Аксіння Хвядосаўна.

У прыцемку мільганула белая хустка. Грукнулі дзверы.

8

Лемяшэвічу ніяк не ўдавалася блізка пазнаёміцца з чалавекам, з якім яму асабліва хацелася зблізіцца i пасябраваць з першага ж дня свайго прыезду ў Крыніцы — з урачом Марозавай-Груздовіч. Ён на кожным кроку чуў яе імя. Калгасніцы проста называлі яе Наташай, мясцовая інтэлігенцыя — Наталляй Пятроўнай, а для тых, хто меў звычку называць людзей па прозвішчу, яна была або Груздовіч, або — Марозава. Але ўсе адзываліся аб ёй з аднолькавай павагай. Выключэннем быў хіба Сяргей Касцянок: ён ні разу не загаварыў пра Наталлю Пятроўну.

Лемяшэвіч ведаў, чаму ён маўчыць. Пра трохгадовае каханне Сяргея расказвалі ўсе; адны — з іроніяй, другія — шкадуючы яго i любоўна асуджаючы Наталлю Пятроўну.

Усё гэта i раснальвала цікаўнасць Міхася Кірылавіча, прагнага да знаёмсгваў i да сустрэч з новымі людзьмі. Але пазнаёміцца з урачом усё не выпадала. Першы раз яны сустрэліся на ганку сельсавета, i яна ў адказ на яго прывітанне моўчкі кіўнула галавой. На другі дзень, выдумаўшы, што яму баліць галава, ён пайшоў у бальніцу, але ў прыёмнай была чарга, i яму стала няёмка, што ён, здаровы чалавек, з-за сваёй прыхамаці прымусіць нейкага хворага чакаць, пакуль ён не пазнаёміцца. А потым яна паехала на нейкую нараду. Другая сустрэча была незвычайная i зноў-такі не прывяла да знаёмства. Лемяшэвіч узяў звычку штораніцы хадзіць на рэчку купацца, не зважаючы на надвор'е. Раніца выдалася хмурная, ветраная, i вада была ўжо даволі халодная. Ён ведаў, што на гэтым шырокім плёсе звычайна купаюцца жанчыны, але быў упэўнены, што _ў такі ранні час ні адна жывая душа сюды не з'явіцца. Ён праплыў да другога берага, павярнуўся і… убачыў яе, Наталлю Пятроўну, з дачкой. Яны стаялі побач, з аднолькавымі ручнікамі на плячах, у аднолькавых стракатых халатах, толькі ў дзяўчынкі паверх была надзета яшчэ цёплая кофтачка, a маці трымала ў руках невялікі чамаданчык.

— Вы захапілі чужую тэрыторыю, малады чалавек! — сказала яна сур'ёзна, без усмешкі.

Лемяшэвіч збянтэжыўся i, не маючы, што адказаць, паабяцаў:

— Я мігам ачышчу яе. Прабачце.

Яны адышлі ўбок, за кусты. Лемяшэвіч. чуў, як дачка сказала:

— Гэта новы дырэктар, мама.

Маці чамусьці засмяялася, нешта адказваючы.

Ён хутка выскачыў з вады, схапіў сваю вопратку i шпарка пабег па беразе да «мужчынскага пляжа», што быў метраў за трыста-чатырыста далей, уверх па цячэнню.

Апранаючыся там, ён бачыў, як яны рабілі гімнастыку. Сама Наталля Пятроўна зрабіла некалькі вольных рухаў, але дзяўчынка выканала ўвесь складаны комплекс, знаёмы Лемяшэвічу.

Маці кіравала яе гімнастыкай: глядзела на гадзіннік, калі тая бегала, лічыла «раз-два!», падтрымлівала, калі дачка рабіла найбольш складаныя практыкаванні.

Потым яны купаліся.

A Лемяшэвіч сядзеў на беразе, курыў i, ужо не бачачы ix, не пакідаў думаць пра Наталлю Пятроўну. Праўда, ён як мае быць яшчэ i не разгледзеў яе, i асабліва нічым яна не захапіла яго: звычайная жанчына сярэдняга росту, з танклявым тварам, з простымі русымі валасамі, гладка прычэсанымі i скручанымі на патыліцы ў куксу. Калі i было ў яе што-небудзь знешне прывабнае — дык гэта постаць, па-дзявочаму стройная i па-дзявочаму маладая, без усялякай адзнакі пражытых трыццаці трох год. Але пра жыццё яе Міхась Кірылавіч уведаў амаль усё.

…Працаваў да вайны ў Крыніцкай школе малады настаўнік Іван Груздовіч. У летнія канікулы саракавога года да яго прыехала дзяўчына, студэнтка трэцяга курса медыцынскага інстытута. Груздовіч з захапленнем i гонарам знаёміў яе са сваімі сябрамі-настаўнікамі:

— Мая нявеста.

Яна сарамліва апускала вочы, чырванела да слёз, нясмела паціскала рукі людзям, якія крытычна аглядвалі яе з галавы да ног, ледзь чутна шаптала сваё імя:

— Наташа.

Замужнія настаўніцы i калгасніцы асуджалі яе:

— Бессаромная. Яшчэ ніякая не жонка, а прыехала, як да мужа, i жыве цэлае лета. А недзе ж i бацька ёсць, i маці, i, кажуць, паважаныя людзі, партыйныя работнікі… I, напэўна, нічога не ведаюць. Псуецца моладзь.

Але ў адзін з апошніх дзён канікул Груздовіч i Наташа з'явіліся ў рельсавеце. Старшыня сельсавета Антон Раўнаполец, які ў той час быў сакратаром, i цяпер помніць (Лемяшэвіч чуў i гэта), як нябога Наталля Пятроўна збянтэжылася i не ведала, на чыё прозвішча запісвацца, i запісалася на сваё i мужава i як потым ні ў кога з маладажонаў не знайшлося трох рублёў, каб заплаціць пошліну.

На зімовых канікулах Наташа была куды больш смелая… Ледзь не штодзень прыходзіла ў настаўніцкую, смяялася i жартавала разам з усімі, нават папрасіла ў дырэктара дазволу схадзіць на ўрок свайго мужа. Тады ж зімой згулялі i вяселле: на кватэры ў Груздовіча зрабілі вечарынку, на якой прысутнічала ўся вясковая інтэлігенцыя i на якой было многа гарэлкі i віна i вельмі малазакускі, з-за чаго маладая гаспадыня пасля доўга перажывала.

А праз некалькі месяцаў студэнтка МарозаваГруздовіч ішла з Мінска па Магілёўскай шашы на ўсход разам з тысячамі гэтакіх жа бежанцаў, як i яна. Няшчадна паліла чэрвеньскае сонца, раз-пораз прыходзілася кідацца з шашы ў стаптанае жыта, у хмызняк І, прыціснуўшыся да зямлі, слухаць, як са страшным свістам праносяцца над спіной «месершміты», дробна ляскаюць у вышыні кулямёты, а з бакоў глуха рвуцца бомбы. Яна ляжала, слухала частыя ўдары сэрца, штуршкі дзіцяці пад сэрцам i думала пра мужа. Дзе ён зараз, у гэтыя жудасныя дні, калі ўсё навокал гарыць i рушыцца? Што з ім?

Аб лесе мужа яна даведалася толькі праз два гады, у каНцы сорак трэцяга, калі было вызвалена Палессе i яна змагла напісаць пісьмо ў Крыніцы, у райана i райком. Ёй адказалі з райкома: Іван Груздовіч, былы настаўнік i камандзір падрыўной групы партызанскага атрада, загінуў смерцю героя вясной сорак трэцяга года.

У хуткім часе яна з двухгадовай дачкой прыехала ў Крыніцы. Пры першых сустрэчах амаль ніхто не пазнаваў у ёй тую дзяўчыну, што некалі перад вайной жыла тут месяцы два ўлетку i баялася паказацца на людзі (a зімой яна была вельмі нядоўга). Аднак б. адай што ў той жа дзень, калі загадчыца райздрава прывезла яе на кані ў Крыніцы, увесь сельсавет ужо ведаў, што ў бальніцу прыехала доктарша i што яна — жонка настаўніка Груздовіча, які загінуў тут у ix, у Баршчоўскім лесе. Магчыма, што ўжо адно гэта, што яна, кінуўшы працу на Урале, у раённай бальніцы, прыехала ў самы цяжкі час сюды, на вызваленую тэрыторыю, у вёску, дзе працаваў яе муж, дало ёй прыхільнасць i пашану калгасніц, сярод якіх таксама было нямала ўдоў i якія вельмі добра разумелі жаночае гора i надзвычай высока цанілі вернасць у тыя шматпакутныя гады.

Але, вядома, не адно гэта. Яна прыехала сапраўды ў самы цяжкі час — зімой, неўзабаве пасля вызвалення. Палавіна вёскі была спалена, i ў тых хатах, што ўцалелі, жыло па дзве-тры сям'і, нават зямлянак яшчэ не будавалі. Цераз Крыніцы праходзіла нямецкая абарона, жыхароў вёскі, якія не паспелі схавацца ў лесе, фашысты выганялі ў тыл. Праўда, на шчасце, амаль усе яны былі пасля вызвалены савецкімі салдатамі i вярнуліся назад. Але вёска за гэты час была абрабавана да ніткі: галодныя гітлераўцы адшукалі амаль усе ямы са збожжам, разрылі ўсе капцы з бульбай, з'елі ўсе запасы, якія былі нарыхтаваны людзьмі ў цяжкіх умовах акупацыі, забралі ўсе сялянскія набыткі. Веска амаль галадала, шмат якія сем'і жылі толькі на дзяржаўную дапамогу.

У дадатак да ўсіх няшчасцяў вораг, у лютай злосці за сваё паражэнне, адступаючы, заражаў мясцовасць інфекдыйнымі хваробамі.

Прыглушаная ў пачатку намаганнямі франтавых медыкаў эпідэмія сыпняку ўспыхнула Нанава пасярод зімы, калі фронт аддаліўся i раён застаўся без кваліфікаваных урачоў, без бальніц (яны ўсюды былі разбураны) i патрэбных медыкаментаў. У гэты час i прыехала ў Крыніцы Наталля Пятроўна ca сваёй маленькай дачкой.

Лемяшэвічу расказваў пра яе жыццё ў гэты час Даніла Платонавіч. Старому настаўніку Наталля Пятроўна пасля прызналася, што, едучы сюды, заязджала да бацькоў на Смаленшчыну i тыя вельмі ўгаворвалі, каб яна пакінула малую ў ix, пакуль усё ўсталюецца, наладзіцца, далей адыдзе фронт. Бацька яе працаваў старшынёй райвыканкома i меў лепшыя ўмовы, хоць раён таксама быў спалены. Але i бацькам сваім яна не хацела даверыць дачкі. A правільней кажучы, сама не магла жыць без яе. Яна мела сілу ўсё перанесці, усё вытрываць, любыя цяжкасці i любыя пакуты. Але аднаго яна, безумоўна, не перажыла б — смерці дачкі, жывой часціны чалавека, якога так кахала… І таму Наталля Пятроўна ні на адзін дзень не магла пакінуць яе.

Але ў той жа час яна ехала ў страшнае i небяспечнае месца. Нават загадчыца райздрава, якая літаральна маліла Бога, каб ён паслаў ёй хоць якога-небудзь інвалідафельчара для пастаяннай работы ў Крыніцах, i якая паўгадзіны цалавала Наталлю Пятроўну ад радасці, калі даведалася, што яна сапраўдны ўрач з дыпломам i прыехала па свайму жаданню ў такі час, — нават гэтая жанчына, убачыўшы дзіця, пачала адгаворваць яе i прапаноўвала застацЦа ў райцэнтры або паехаць у вёску больш багатую.

— Хто не бачыў, таму цяжка ўявіць, як яна працавала тую першую зіму, якія ўмовы былі,— гаварыў Даніла Платонавіч.

Лемяшэвіч мог уявіць, ён партызаніў i бачыў пасля жыццё ў вызваленых раёнах.

Пакуль хвароба не пашырылася, трэба было тэрмінова ізаляваць усіх хворых i зрабіць у хатах дэзінфекцыю. Даваенны будынак згарэў, i бальніцу зрабілі ў доме здрадніка-старасты. Hi ложкаў, ні пасцеляў не было. Хворыя ляжалі ўпокат на засланай саломе, якую таксама было нялёгка дастаць. Не хапала пасуды для кухні, бо ў той час звычайная шклянка была вялікай каштоўнасцю, а талерка i чыгун цаніліся даражэй, чым любыя скарбы. Вядома, што ў такую бальніцу нават свядомыя людзі, якія разумелі небяспеку эпідэміі, не жадалі аддаваць сваіх блізкіх, хавалі ix дома. Урачу трэба было хадзіць па хатах, вышукваць хворых i часта забіраць ix гвалтам, з дапамогай старшыні сельсавета. І часам на галаву Наталлі Пятроўны сыпаліся праклёны, А адна жанчына, калі забралі яе сына, у роспачы крыкнула:

— Няхай жа тваё дзіця заўтра ляжа на яго месца!

Наталля Пятроўна ў жаху адхіснулася i няцвёрдым

крокам выйшла з хаты. Тыя, хто бачыў яе ў гэты момант, спалохаліся: твар яе збялеў, як у нябожчыка, а пасля цэлы дзень яна хадзіла як хворая.

Яна працавала ад світання да позняй ночы. Апрача сваіх урачэбных абавязкаў — прымаць, аглядаць, лячыць хворых, яна выконвала безліч такіх работ, якія, магчыма, ніколі не рабіў ні адзін урач у свеце. Акрамя тыфозных нямала было іншых хворых: інвалідаў вайны, скалечаных, прастуджаных, абмарожаных (зіма стаяла суровая, а вопраткі ў людзей не было). Гэтых хворых яна прымала ў пакойчыку сельсавета, у другім канцы вёскі, а потым бегла ў бальніцу да тыфозных i не толькі рабіла абход, але адначасова выконвала абавязкі санітаркі, сястры, кухара. Нават здаралася, што, калі канчалася паліва, яна мабілізоўвала персанал бальніцы, ішла разам з усімі ў лес i на самацяжках прывозіла дровы. Потым сачыла, як працуюць лазні, у як ix рабілі дэзінфекцыю, i зноў не толькі сачыла, а. працавала там сама з санітаркамі, якія ў большасці былі мабілізаваны на работу, бо добраахвотна амаль ніхто не ішоў.

Пад вечар яна бегла, іменна бегла, а не ішла (яна развучылася хадзіць звычайнай хадою) да хворых у суседнія вёскі — у Выселкі, Задуб'е, у Хаткі — i вярталася адтуль заўсёды ўночы. У першыя дні колькі разоў яна хадзіла адна. А час быў небяспечны: у былой франтавой паласе, дзе ішлі баі, развялося мноства ваўкоў, i здараліся выпадкі, калі яны нападалі на людзей; акрамя таго, блукалі яшчэ па лесе i двухногія ваўкі — паліцэйскія i розныя здраднікі. Безумоўна, што жанчыны, нягледзячы ні на якія крыўды, не маглі не ацаніць яе вялікага подзвігу i хутка адну яе не пускалі: збіралася група дзяўчат i жанчын i праводзілі Наталлю Пятроўну да Крыніц, да самага дому, дзе яна жыла.

Так яна працавала. Але ўсе гэтыя цяжкасці, уся гэтая нечалавечая праца прыносілі б ёй толькі ўцеху ў горы, калі б у сэрцы не было другога пакутлівага пачуцця — пастаяннага страху за дачку, якую яна пакідала на чужыя рукі на цэлы дзень. А як яна там, яе Ленка? Ці здарова яна хоць? Ці накормлена?

Яна жыла ў адзінокіх старых, набожных, але ў той жа час i крывадушных: к яе прыезду ў Крыніцы гэта была адзіная хата, вялікая i чыстая, дзе жыло так мала людзей, i старшыня сельсавета даволі катэгарычна прапанаваў старым узяць доктаршу ў кватаранткі. Старыя палюбілі яе i малую, але яшчэ больш любілі ўпотай аддзяліць для сябе часцінку ад яе пайка i прысвоіць гладышык малака, які часам прыносіла тая ці іншая ўдзячная жанчына для доктаравай дачкі, аб чым Наталля Пятроўна звычайна i не ведала. Даглядаць малую яна ўзяла дзяўчынку год чатырнаццаці, сірату Гальку. Наталля Пятроўна адыходзіла з дому, калі Ленка была яшчэ ў ложку, i вярталася тады, калі дачка зноў-такі даўно ўжо спала. У дзень яна баялася заходзіць дадому, толькі час ад часу забягала ў двор i глядзела праз акно, як гуляе дзяўчынка ў хаце.

Уначы, вяртаючыся з працы, яна забягала ў лазню, пераапраналася ў чыстае, прадэзінфіцыраванае адзенне, i тады ішла дадому. І перш за ўсё. падыходзіла да канапкі, дзе спала дачка, мадала яе лобік — ці не гарачы? І, пераканаўшыся, што Ленка здаровая, з пяшчотай цалавала яе ручкі, галоўку, тварык. Найвялікшым шчасцем для яе было вярнуцца ў такі час, калі дачка яшчэ не спала. Леначка кідалася да яе насустрач, лашчылася i пыталася:

— Чаму ты так доўга не прыходзіла, мамачка?

І ўсё адно, як ні сцераглася яна, як ні прасіла засцерагацца Гальку i старых, упільнаваць дачку ад хваробы не здолела. 1 сама не ўпільнавалася. У хаце захварэлі ўсе разам, амаль што ў адзін дзень. Сама Наталля Пятроўна першая адчула сябе кепска яшчэ з раніцы: гудзела ў галаве, млелі ногі. У поўдзень сястра i санітаркі заўважылі, што яна хворая, i сілком адаслалі яе дадому. А ў хаце ўжо ляжала Галька, к вечару падскочыла тэмпература ў Ленкі. На другі дзень не паднялася старая i адразу папракнула:

— Занесла ты нам заразу, доктарка.

Горка было слухаць Наталлі Пятроўне гэты папрок. Змаўчала яна i, не падаючы выгляду, што сама ледзь стаіць на нагах, даглядала хворых, упраўлялася з гаспадаркай, паліла у печы. На другі дзень у Выселках здарылася няшчасце: падарваўся на міне хлопчык. Яна пабегла туды, за два кіламетры, там жа аперыравала яго, ратуючы хлапчуку жыццё, i, не скончыўшы перавязваць, сама страціла прытомнасць. Яе прывезлі з Выселак, калі яна ўжо не магла падняцца на ногі.

Яна ляжала побач з дачкой, i ўпершыню ў яе на душы было амаль спакойна: Ленка хварэла няцяжка i няспынна расказвала маці пра свае дзіцячыя прыгоды. І толькі адно хвалявала яе ў дні хваробы, але хвалявала шчасліва: любоў крынічан, якую яна заслужыла за адзін месяц сваёй працы. Адна за. адной прыходзілі жанчыны i прыносілі хто першае яйка, хто сухія ліпавыя кветкі — чай заварыць, хто проста шчырае слова — падбадзёрыць. Прыходзілі i тыя, што лаяліся з ёй, калі яна забірала хворых ці прымушала несці ўсе набыткі ў «вашабойку». A калі прыйшла жанчына, якая крыкнула: «Няхай жа тваё заўтра дзіця ляжа…», i вінавата папрасіла дараваць ёй крыўду (а сын яе к таму часу ўжо ачуняў), Наталля Пятроўна не стрымалася i заплакала. У той жа вечар з групай калгасніц прыйшла жонка Данілы Платонавіча i прапанавала ёй перабрацца да ix: такое было калектыўнае рашэнне, бо ў хаце старога настаўніка былі найлепшыя ўмовы i найлепшы догляд. Наталля Пятроўна адмаўлялася, пярэчыла, але жанчыны сілком захуталі яе i дачку ў коўдры i перанеслі на насілках.

Яна ачуняла амаль што апошняя з тыфозных хворых. Эпідэмія была спынена, бальніца ператворана ў звычайны ўрачэбны пункт, без ложкаў, i Наталля Пятроўна з дачкой пераехала ў асобны пакойчык пры бальніцы.

Нямала ёй давялося перажыць цяжкіх дзён i пасля, але яна ўжо ніколі не адчувала сябе адзінокай, у яе былі сотні блізкіх i сардэчных сяброў, з якімі яна дзяліла i радасць i гора. Яе клікалі на сустрэчу франтавіка, на вяселле — i яна тандавала там i спявала, шчыра радуючыся шчасцю людзей. Да яе прыходзілі жанчыны з вялікім горам сваім — паведамленнем аб смерці мужа ці сына, i яна плакала разам з імі i над ix i над сваім горам. «Наша Наташа», — гаварылі пра яе ласкава. І калі гады праз два, пасля вайны ўжо, новы загадчык райздрава, нейкі фармаліст i аматар перакідваць падначаленых з месца на месца, захацеў быў перавесці яе ў другі сельсавет, дэлегацыя жанчын прыйшла ў сельсавет i запатрабавала ад Раўнапольца, каб ён не аддаваў ix Наташу.

…Вядома, не ўсё яшчэ пра яе жыццё ведаў Лемяшэвіч, калі сядзеў на беразе i глядзеў, як Наталля Пятроўна з дачкой займаюцца гімнастыкай. Шмат ён даведаўся пазней.

Маці i дачка пакупаліся, адзеліся i пайшлі па сцежцы да вёскі, ледзь ужо не роўныя ростам, у аднолькавых халатах i з аднолькавымі ручнікамі на плячах.

9

Па нейкай справе Лемяшэвіч шукаў старшыню сельсавета i па следу яго прыйшоў да сельмага. Было гадзін пяць дня, час пасля абеду, калі зноў выходзілі ў поле, на ток, i веска як бы замірала: зачынялася крама, пусцела ў сельсавеце, у калгаснай канцылярыі. Толькі драмалі на прызбах бабулі ды ў пяску разам з курамі кешкаліся малыя.

Дзверы сельмага, вялікай новай будыніны з шырокімі вокнамі, аказаліся зачыненымі знутры, а знадворку вісела паперка: «Пераўчот». Але Лемяшэвіч ужо ведаў гэтую простую хітрасць i таму настойліва пастукаў, упэўнены, што Раўнаполец там. Відаць, стук яго быў даволі пераканаўчы: за дзвярыма сціхлі галасы, зашаркалі хуткія крокі, i праз момант яму адчынілі без запытання — «хто?». Адчыніў той, каго Лемяшэвіч шукаў,— старшыня сельсавета. Акрамя яго i прадаўца ў прасторным магазіне знаходзіліся яшчэ два чалавекі: Махнач i бухгалтар калгаса Андрэй Полаз, высокі, з прыгожым здаровым тварам чалавек, але без правай нагі, на пратэзе. Старшыня i бухгалтар сядзелі ў розных кутках, адзін на вагах, другі — на скрыні з-пад запалак, з такім выглядам, быццам толькі што пасварыліся.

— Фу, чорт! Лемяшэвіч! — Полаз кінуў убок цыгарку, якую скручваў, падняўся, заскрыпеўшы пратэзам. — Падыходзь бліжэй, Лемяшэвіч! Чаго ты спалохаўся? Усе свае. А вось нас ты напалохаў. Думалі — Бародка. А яму тольKi пападзіся на вочы за такімі заняткамі — год будзе распісваць на ўсіх пленумах i актывах, што ажно самому люба слухаць. Выстаўляй, Пятро, назад…

Крамнік, весела ўхмыляючыся на ўвесь твар, выставіў з-пад прылаўка дзве бутэлькі віна, ужо раскаркаваныя, але яшчэ не пачатыя, i чатыры чыстыя шклянкі.

— Але, Бародка — гэта сіла! — з захапленнем пацвердзіў Антон Раўнаполец, паціраючы ад здавальнення рукі,— Яму не пападайся ў рукі — даканае.

Старшыня сельсавета адных год з Полазам, але нізкі ростам i рухавы. У вачах яго заўсёды свяцілася иезадаволеная цікаўнасць да ведаў, ён вельмі любіў розныя навуковыя i палітычныя навіны, газету чытаў ад першага да апошняга радка, але самай значнай міжнароднай падзеяй лічыў які-небудзь чарговы пераварот у Нікарагуа ці Гватэмале, такое паведамленне абводзіў чырвоным алоўкам i газету гэту хаваў. У партфелі ён насіў разумный кнігі i наведвальнікам-сялянам зачытваў цытаты з класікаў марксізму-ленінізму, але часта неўпапад.

Даведаўшыся, што Лемяшэвіч абараняў дысергпацыю, Раўнаполец пры сустрэчах слухаў яго з разяўленым ротам i любіў часам пахваліцца, што дырэктар школы ў яго сельсавеце не хто-небудзь, а вучоны…

— Пятро, яшчэ адну шклянку! — камандаваў Полаз. — І што-небудзь на зуб!

Раўнаполец крыху збянтэжыўся ад такой бесцырымоннасці сябра i пранікліва пазіраў на Лемяшэвіча, як бы жадаючы адгадаць, што думае дырэктар аб ix выпіўцы за зачыненымі дзвярамі.

Махнач па-ранейшаму маўкліва сядзеў на скрынцы i, здавалася, разглядаў плямы на падлозе. Але Лемяшэвіч прыкмеціў, як ён раз-пораз кідае на яго касыя, з хітрынкай i нават нейкай знявагай, позіркі, напэўна, думае: а вось зараз я пабачу, што ты за птушка такая!

Полаз разліў віно ў шклянкі, жартаўліва перажагнаў ix:

— Выйдзі, нячысты дух… — i падняў сваю шклянку. — Ну, браткі, паехалі, а то ў роце перасохла.

— Я, таварышы, не п'ю, i вы на мяне не звяртайце ўвагі,— сказаў Лемяшэвіч i звярнуўся да крамніка: — Дайце мне папярос, калі ласка.

Полаз спакойна паставіў шклянку на прылавак. Раўнаполец быццам папярхнуўся i неяк смешна кашлянуў.

Толькі Махнач не кранаўся з месца, i зняважлівая ўсмешка заблукала на яго няголеным i запыленым твары.

— Не п'еш? — спытаў Полаз сур'ёзна i ветліва.

— Не магу.

— Слухай, Лемяшэвіч! — Полаз падышоў, узяў яго за руку вышэй локця i глянуў зверху ў твар, у вочы. — Мы ведаем, што ты чалавек вучоны. Але вучоныя таксама людзі, як i мы, грэшныя… А ты ж сялянскі сын, партызан… Антон вось таксама партызан… І не рабі ты з сябе замшэлага інтэлігента, не ганарыся. Будзь чалавекам простым. Жывеш сярод людзей…

Лемяшэвіч амаль не быў яшчэ знаёмы з гэтым напорыстым, грубаватым чалавекам, ведаў толькі, што ў арміі Полаз меў званне капітана, што толькі калецтва зрабіла яго бухгалтерам i што ён — сакратар калгаснай партарганізацыі. Увогуле Лемяшэвіч быў не супраць таго, каб бліжэй пазнаёміцца з ім, але яму не падабаліся ўсе гэтыя абставіны — зачыненыя дзверы, паперка, i таму ён адказаў суха:

— Я думаю, прастата не ў тым, каб напіцца.

— А хто тут хоча напіцца? Міхась Кірылавіч! — неяк па-жаночаму выгукнуў i развёў рукамі Раўнаполец, азіраючыся навокал, нібы шукаючы таго, хто сапраўды хоча напіцца.

— Але, — падхапіў Полаз, — ніхто цябе не хоча напаіць! Выпіць па шклянцы віна… Малдаўскага… Натуральнага… Яно ў нас рэдка бывае… У нас усё райпрамкамбінатаўскае. Пойла нейкае, воцат…

Лемяшэвіч зразумеў, што адмовіцца ад выпіўкі немагчыма. Полаз або не адчэпіцца, або пакрыўдзіцца і, калі хочаш, можа нават вылаяць — характару ў яго хопіць i на гэта.

Ён згадзіўся, узяў шклянку.

— Ну, добра, за добрае знаёмства! — i зірнуў на Махнача, але той не глядзеў ні на кога — разглядаў тканіны на паліцах. Так, не гледзячы, ён i чокнуўся.

Полаз, наадварот, разглядваў дырэктара з дзіцячай цікаўнасцю i шчырасцю. Выпіўшы, ён сеў на вагі, разламаў пячэнне, укінуў кавалачак у рот.

— Ты аб прастаце загаварыў…

— Не я — вы, — усміхнуўся Лемяшэвіч.

— Слухай, Лемяшэвіч, давай на «ты»… Мы з табой людзі роўныя, камуністы, i выкінем да ліха ўсе цырамоніі. Гэта таксама да прастаты адносідца… Згодзен? Давай лапу! — i ён надзіва модна, да болю, сціснуў Лемяшэвічу руку. — Дык вось аб прастаце. У цябе настаўнік ёсць, Кавальчук Павел Паўлавіч… Наш мясцовы хлопец, мы разам свінні пасвілі, на начлег ездзілі… вучыліся разам… Ваяваў хлопец… Адным словам, быў чалавек як чалавек. І вось пасля вайны павучыўся ён у Гомелі, ажаніўся там з нейкай страказой… Прыехаў працаваць… I, уяві, змянілі чалавека, не інакш… Белікаў, i нават горш… Акрамя Уласнай асобы i дарагой палавіны — нічога для яго больш не існуе. Людзей баіцца… Але справа не ў гэтым… Хлопцы прыехалі з настаўніцкай канферэнцыі — смяюцца, як ён дваццаць пяць грамаў заказваў у чайной! Ліха на цябе!

Раўнаполец весела засмяяўся i тут жа міргнуў крамніку.

Лемяшэвіч прыгадаў сваю размову ў чайной. Кавальчука ён ведаў, настаўнік гэты зрабіў на яго даволі прыемнае ўражанне сваёй акуратнасцю i дакладнасцю, але ён не ведаў, што афіцыянтка гаварыла пра яго, i таму зараз здзівіўся.

— Але i гэта нічога, — прадаўжаў Полаз. — Ну, можа, нельга чалавеку… Ліха з табой… Не пi. Але потым мне бацька яго расказваў,— старому сёмы дзесятак, а ён яшчэ плыты ганяе… ногі замочыць, паўлітэрку перакуліць — i не лысы. Дык вось стары расказваў… Калі ў нябогі Паўліка няма апетыту, а здараецца гэта часта цяпер, яго клапатлівая палавіна падносіць яму сталовую лыжку… партвейну!.. А каб ты згарэў!.— Бухгалтар зрабіў такі энергічны жэст рукой i так зарагатаў, што i ўсе не маглі стрымацца. — Ну, брат, i няма ў мяне павагі да гэтага чалавека! Hi на грош… Глядзець не магу, брыдка робіцца…

Хоць забі мяне. — І ён раптам узлаваўся, сціснуў кулак. — Бо няшчыра ўсё гэта… Мяшчанства гэта самае найгоршае… Перараджэнне! Не, брат, выбачай, калі ласка, не гэтым інтэлігентнасць вымяраецца! Можаш i выпіць, але жыві з народам… Праўда, Лемяшэвіч?

На прылаўку ўжо стаялі дзве новыя бутэлькі віна.

— A па-мойму, i выпіваць трэба з народам, — сказаў Лемяшэвіч і, магчыма, зусім незнарок глянуў на зачыненыя дзверы.

Яго зразумелі. Старшыня сельсавета расчаравана кракнуў:

— Эх, Міхась Кірылавіч!

Махнач моўчкі адышоў да сваёй скрыні i сеў там, а Полаз надзіва хутка падняўся, стаў тварам у твар, узяў Лемяшэвіча за адварот пінжака.

— Чакай, ты што пра нас падумаў? Што мы ад народа схаваліся i, магчыма, за крадзенае п'ем? Так?

— Не.

— Хлусіш… Падумаў… Дык вось што — выкінь з галавы!.. Я восем год працую бухгалтарам, перажылі гады — ведаеш якія? — у доме хлеба не было, але ні адзін калгаснік, ні адзін рэвізор не папракнуў мяне, што я залез у калгасную кішэню. Патап, канешне, старшыня дрэнь, лаюць яго ў кожнай хаце. Але хто чуў, каб хто сказаў, што старшыня яйка з фермы ўзяў? Я такому брахуну першы заткнуў бы зяпу! Вось так, таварыш дырэктар, можаш лаяць нас, крытыкаваць, i правільна крытыкуеш за клуб, напрыклад, за культуру, але не крыўдзі…

— Ды я нічога не думаў. Чаго ты прычапіўся да мяне? — па-сяброўску, мірна адказаў Лемяшэвіч. — Каб я так падумаў, то, можаш быць упэўнены, шклянкі не ўзяў бы!

Полаз даверліва ўсміхнуўся.

— Калі так — вып'ем яшчэ гэтага квасу. За давер'е i дружбу!

Выпілі

— Ты не думай, Лемяшэвіч, што мы часта сюды заглядваем. Не. Гэта я запрасіў ix. — Бухгалтар кіўнуў на старшынь. — Я сёння расхваляваўся, ведаеш, да слёз. Прыйшла да мяне сёння дэлегацыя калгаснікаў з чацвёртай брыгады, з Задуб'я… Барадачы ўсе. І чаго, ты думает, прыйшлі? Параіцца… Прынеслі калектыўнае пісьмо ў ЦК… Дзякуюць за новы закон аб сельгаспадатку. Ведаеш, прачытаў я гэтае простае пісьмо i зразумеў па-сапраўднаму, што такое — гэты новы закон… Чытаў яго раней, тлумачыў калгаснікам, радаваўся зніжэнню падаткаў, але галоўнага не разумеў, што справа не ў простым зніжэнні… На месца етавіць закон адносіны паміж людзьмі на сяле. Вось што… Развівае ініцыятыву… Заяўляе, што клопаты аб дабрабыце — не словы, а канкрэтная справа. А то што ў нас было? Там, брат, дзядзькі пішуць у пісьме, як у ix у Задуб'і сады высякалі, пасекі знішчалі, як у нашым, параўнальна не слабым, калгасе дзесяткі калгаснікаў засталіся без кароў… Чытаў я — i мне балюча было i сорамна… Сорамна, Патап — пагрозліва павярнуўся Полаз да старшыні калгаса. — Я ж бачыў усё гэта раней i маўчаў… Чаму я маўчаў, чаму не пісаў, не інфармаваў ЦК, як патрабуе ад мяне статус маёй партыі? А я помню, як плакаў стары Шаблюк, калі кульгавы Пракоп свой сад сек… Забывалі мы на свой галоўны абавязак… Вось што…

Полаз выліў у сваю шклянку рэшткі віна, перакуліў яе з размаху ў рот. Лемяшэвіч з цікавасцю назіраў за ім i ўсё яшчэ не разумеў, ці то ён п'яны (выпіў, магчыма, недзе раней — ад дзвюх шклянак кіслага віна ён не мог ап'янець), ці то ён сапраўды гэтак узбуджаны i расхваляваны.

— У чым, у чым, a ў бескароўнасці нашых калгаснікаў мы, Патап, з табой моцна вінаваты. Гаспадарылі, ліха на яго! Трава заставалася зімаваць, а на ферме жывёла дохла, i калгаснік не меў чым карову пракарміць. Я ведаю, як табе Лемяшэвіч не дазволіў адабраць у калгасніц сена, якое яны нажалі ў лесе… Дарэмна ты яму, Міхась, па мордзе не даў, я абараняў бы цябе перад усімі інстанцыямі.

Полаз гаварыў гэта з горкай іроніяй. Махнач толькі глянуў на свайго крытыка. Полаз знешне намагаўся быць спакойным, але нельга было не бачыць, што ў душы яго кіпела. Толькі цяпер Лемяшэвіч зразумеў, што ён не п'яны, a сапраўды ўсхваляваны.

— Наогул даўно хацеў у цябе, Патап, спытаць: для каго ты працуеш?

Старшыня не адказаў — лічыў масніцы. Полаз цярпліва пачакаў яго адказу пры цікаўнай насцярожанасці Раўнапольца i паўтарыў сваё пытанне:

— Для каго?

Махнач прыўзняў нарэшце галаву i непрыязна спытаў:

— Як гэта, для каго працую?

— Ды вось так… Ты нават не ведаеш, што ўсе мы працуем для народа… Але ж ты народа не бачыш, ты ўвесь час у зямлю глядзіш i, акрамя свайго пуза, нічога не бачыш… А зямля без людзей мёртвая… Ты кіруеш калгасам i не ведаеш, як калгаснікі жывуць, у каго хлеба няма, a ў каго сала поўны кублы… І хопь ты не п'еш, не крадзеш, а народ не любіць цябе… Гэта ты хоць бачыш? Мабыць, таксама не, бо сказаць табе ў вочы ў людзей не хапае рашучасці… Дык ведай, што не любіць… Ты не любіш людзей, не бачыш ix, дык завошта ж яны павінны любіць цябе? Але адкуль у цябе ўзялося гэта, камуніст Махнач? Не разумею… Быў бы ты кар'ерыст які-небудзь, які рвецца ўгару i плюе ўніз! Дык які ж ты да ліха кар'ерыст! І куды ты можаш падняцца? Ты ж i сам сябе не любіш. Ты ж газету раз у, месяц чытаеш, i то адны аб'явы… Што. ты ведаеш, што цябе цікавіць? Старшыня буйнога калгаса!

— Так-так-так, — хутка, на высокай ноце, праспяваў Махнач І, як бы ў падмацаванне, выбіў гэта «так» пальцам! па прылаўку. — Я гляджу, што гэта мой аўтарытэт расце, ажно вось яно што — парторг падымае яго. Тактак-так…

— Твой аўтарытэт? — Полаз зняважліва кіўнуў галавой. — Нельга ні падняць, ні апусціць таго, чаго не існуе… пўстаты. Які ў цябе можа быць аўтарытэт? Для аўтарытэту трэба жыць з народам так, як Груздовіч вунь жыве. А ты?.. Што ты зрабіў для людзей, я пытаюся?

Махнач падняўся, кінуў крамніку:

— Запішы мне за дзве шклянкі віна, — i падышоў да бухгалтера так энергічна i з такім выглядам, нібы хацеў ударыць. Утаропіўшыся злосным позіркам у яго твар, уедліва сказаў, ашчэрыўшы жоўтыя зубы:

— Дай жа я хоць на цябе пагляджу. А то я за тры гады так i не глянуў ні разу, хто ў мяне за бухгалтера сядзіць. — І раптам крыкнуў на ўсіх: — Чаго вылупілі вочы? Інтэлігенты! — i, закруціўшы доўгі, напластаваны мацюк, хутка выйшаў, ляпнуўшы дзвярамі.

Усе на момант адчулі сябе неяк няёмка i змоўклі. Лемяшэвіч, у якога пачала была нараджацца прыхільная думка аб Махначу, пакуль той моўчкі слухаў гэтую бязлітасную крытыку, цяпер адразу зразумеў сутнасць гэтага чалавека, з якім яму ўжо не раз давялося сутыкацца, i быў удзячны Полазу. Ён быў прыхільнікам вось такіх шчырых размоў, якія адразу раскрываюць усё нутро чалавека. І хоць яго таксама крыху збянтэжыў нечаканы фінал размовы, але ў душы ён радаваўся, што скончылася іменна так: Махнач як бы сам даканаў сябе.

Але на мяккага па характару, лагоднага Раўнапольца, які ўмеў дараваць людзям ix чалавечыя слабасці, усё гэта, відаць, зрабіла іншае ўражанне.

Ён уздыхнуў з жалем:

— Дарэмна ты, Андрэй Мікалаевіч.

— Ану яго, — адмахнуўся Полаз. — Няхай ідзе!.. Абрыдла мне глядзець на яго…

Цяпер ён выглядаў зусім цвярозым i стомленым. Кінуў на прылавак сторублёўку.

— За ўсё атрымай… І сыну цукерак грамаў сто… Чакай, што гэта мяне жонка прасіла купіць? Усё да ліха вылецела з галавы.

Лемяшэвіч нечакана для сябе прапанаваў выпіць яшчэ: захацелася скончыць размову i разысціся цяплей. Полаз згадзіўся без асаблівага жадання, хутчэй з ветлівасці, і, выпіўшы, узяўся за пячэнне — еў апетытна i многа. Цяпер больш гаварыў Раўнаполец.

— Але, Мікалаевіч, не ведаў, што ты можаш гэтак… разнесці…

— Калі-небудзь i да цябе чарга дойдзе, — хмура, без жарту, адказаў Полаз. — Ты таксама… Газеткі чытаеш, а людзей не бачыш…

Выпілі яшчэ. Лемяшэвіч адчуў, як у целе з'яўляецца нейкая незвычайная лёгкасць, a ў душы — вясёласць i замілаванне да сябе i да гэтых вось сваіх новых сяброў. Такімі добрымі, простым! i сардэчнымі людзьмі здаліся яму i Полаз i Раўнаполец, што хацелася тут жа неадкладна абняць i пацалаваць ix. Але ён яшчэ ўсведамляў, што за такі ўчынак яго могуць палічыць п'яным, i стрымліваўся. Але ж неяк трэба даказаць ім сваю прыязнасць, свае найлепшыя пачуцці? І ён, весела смеючыся, папростаму, як i яны, звярнуўся да крамніка:

— Пеця! Шампанскага, ліха на яго! — Апошні выраз ён пераняў ад Полаза. — А што? Для чаго яно ляжыць тут і пыліцца? Каб людзі пілі! А хто павінен піць? Мы павінны піць! Для нас яго рабілі!

Старшыня сельсавета заліваўся смехам i падміргваў Полазу; больш спрактыкаваныя, яны не ап'янелі гэтак i цЯпер цешыліся, што ім удалося так «разварушыць» новага дырэктара.

Стрэліў у столь корак, з шыпеннем ударыў пенны фантан нагрэтага віна, i, пакуль яны падстаўлялі шклянкі, палавіна дарагога пітва выцекла на прылавак i Лемяшэвічу на штаны.

— А-а, чорт! Няма чаго i піць! Давай яшчэ адну, Пеця! — узлаваўся ён.

Другую бутэльку адкаркаваў Полаз i не разліў ні кроплі. Але толькі яны паднялі шклянкі i пажадалі адзін аднаму самых вялікіх радасцяў жыцця i пакляліся ў вечнай дружбе, як у дзверы застукалі больш энергічна i настойліва, чым стукаў Лемяшэвіч. Але цяпер яйы былі ў такім стане, калі ніхто ўжо не мог ix спалохаць — ні Бародка, ні сварлівая жонка Раўнапольца, якое той баяўся больш за ўсё на свеце. Старшыня смела i нават пагрозліва спытаў:

— Хто там?

— Адчыніце! — голас жаночы, патрабавальиы.

— Груздовіч! — прашаптаў Полаз i, паставіўшы шклянку, сам пакульгаў адчыняць.

Наталля Пятроўна стала на парозе, як бы жадаючы загарадзіць выхад, кінула хуткі позірк адразу на ўсіх прысутных у краме i на шклянкі жаўтаватай вадкасці, на паверхні якой лопаліся пузыркі газу, i ў вачах яе бліснуў гнеўны агеньчык. Але Лемяшэвіч, дзівак, не ўбачыў гэтага агеньчыка і, падняўшы шклянку, накіраваўся да яе.

— Наталля Пятроўна! Рады вас вітаць! Даўно мару пазнаёміцца з вамі бліжэй!

Яна так глянула на яго, што, нават i п'яны, ён сумеўся, змоўк, збянтэжана замармытаў нейкія прабачэнні. Яна пагардліва адвярнулася i ўсхвалявана загаварыла да Полаза:

— Андрэй Мікалаевіч! Што ж гэта такое? У мяне — хворая, Марфа Лупач, цяжкі прыступ, тэрмінова трэба ў райбальніду, а Патап ваш — ні машыны, ні канн… Мінімуму не выпрацавала — значыцца, памірай, так выходзіць… Што за чалавек, Божа мой! Скажыце яму, што ён адказваць будзе, калі што здарыцца! Я яму ніколі не дарую! — І раптам, нечакана панізіўшы голас амаль да шэпту, дадала: — Як вам не сорамна, Андрэй Мікалаевіч!

Ён пакорліва нахіліў галаву, ціха прамовіў:

— Ты наша сумленне, Наташа. Даруй. Не асудзі. А гэтага… — узлаваўся ён, — гэтую жывёліну я зараз кіем па спіне! — i, павя. рнуўшыся, каб адшукаць свой кій, хіснуўся, схапіўся рукой за дзверы.

— Кіем па спіне! Эх, вы… — зняважліва працягнула Наталля Пятроўна i хутка збегла з ганка.

Яны выйшлі за ёй, пакінуўшы шклянкі з шампанскім, i глядзелі ўслед.

Яна ішла па вуліцы, i ад шпаркай хады адляталі назад pari яе стракатай касынкі, завязанай на шыі.

— У МТС пабегла, — сказаў Полаз i ўздыхнуў.

Лемяшэвічу раптам зрабілася страшна брыдка, непрыемна, зніклі лёгкасць i вясёласць i нішто не здавалася ўжо такім святочным i прывабным. У роце перасохла, прагоркла, балюча стукала ў скроні кроў. Яму брыдка было, ён праклінаў сябе ў гэтыя хвіліны. A калі ішоў да школы, то баяўся глянуць па баках, ступаў нібы па гарачым прысаку, каб, крый Божа, не пахіснуцца, не выдаць сябе. Яму здавалася, што з кожнага акна, з кожнага двара i завулка за ім сочаць цікаўныя, насцярожаиыя вочы дзяцей i дарослых. Што яго пацягнула ў гэтую краму? Што прымусіла яго піць ды яшчэ потым частаваць іншых? Ніколі раней яго ніхто не мог спакусіць — ні ў партизанах, ні ў інстытуце. Нават на выпускным вечары ён быў самы цвярозы. І вось — на табе! Быў чалавек як чалавек i раптам… Ды ў самым пачатку працы! Але самае страшнае — гэта яе позірк, гэтай дзіўнай жанчыны, пагардлівы, знішчальны позірк.

«Ты наша сумленне, Наташа… Каб мець аўгарытэт, трэба працаваць, як Груздовіч…»

Хто гэта гаварыў i каму? — ён ніяк не мог успомніць. Ці не яму часам гаварылі?

У кватэры было душна, яна выходзіла вокнамі на поўдзень i за дзень моцна награвалася, але ён не адважыўся пайсці ў сад, каб не сустрэцца з кім. Зачыніў дзверы i вокны i вырашыў нікому не адчыняць, калі хто пастукае. IIa канапе было немагчыма ляжаць — так душна, ён сцягнуў коўдру i лёг на падлозе. І зноў перад вачамі — Наталля Пятроўна, але глядзіць яна ўжо не зняважліва, a жаласліва, нібы ёй вельмі шкада яго, бездапаможнага, пакрыўджанага. Міхась узлаваўся:

«Чаго ты прычапілася да мяне? Я цябе ведаць не жадаю i знаёміцца не хачу».

«Ты наша сумленне, Наташа!» Якое ты мае сумленне? Мае сумленне ў мяне, я нікому не аддам яго… І больш піць не буду! Больш мяне не падманіце! Не! Вось i ўсё!»

Магчыма, суцешыўшы сябе гэтым, Лемяшэвіч нарэшце заснуў i сніў розныя непрыемнасці. Прачнуўся — на дварэ цёмна. Балела галава, i страшэнна хацелася піць, язык у роце — што бервягю, нельга павярнуць. Але ў яго халасцяцкай кватэры не знайшлося i кроплі вады, дарэмна ён шукаў яе. Не ўключаючы святла, ён выйшаў на двор. Ноч ядраная i ціхая. З аднаго боку, ад Снегірыхі, даляталі не надта меладычныя гукі піяніна, a ў другім канцы вуліцы два хлапецкія галасы «гарланілі» не зуеім цэнзурныя прыпеўкі.

Лемяшэвіч не адважыўся пайсці на вуліцу, да калодзежа, a пайшоў цераз гарод, каб напідда з ручая — з Крыніцы. К ал i вяртаўся назад, школу асвяцілі фары машыны: прамчалася «Пабеда», чырвоны стоп-сігнал яе схаваўся за павароткай вуліцы.

10

У школу прыехала настаўніца малодшых класаў Сухава i прывезла з сабой дачку i старую маці. Ужо з першага знаёмства Лемяшэвіч зразумеў, што ў жанчыны гэтай нялёгкае жыццё — цяжка ёй зводзіць канцы з канцамі на пяцістах рублях месячнага заробку, маючы такую сям'ю. І ён вырашыў памагчы ёй — пазбавіць ад неабходнасці наймаць прыватную кватэру. Але акрамя яго, дырэктарскай, была ўсяго адна кватэра — асобная хата, якую займала Прыходчанка Марына Астапаўна. Ведаючы, чаму яна карыстаецца такой прывілеяй, Лемяшэвіч вырашыў абавязкова, не спыняючыся ні перад чым, падсяліць да яе Сухаву. Ён паклікаў Прыходчанку на размову. Яна з'явілася гадзіны праз паўтары пасля таго, як да яе збегаў хлапчук з запіскай. Лемяшэвіч цярпліва чакаў у настаўніцкай, спачатку абураючыся, потым — з алімпійскім спакоем: сядзеў i перачытваў школьныя праграмы. Ён не падняўся насустрач, калі яна прыйшла, але яна сама першая ласкава прывіталася:

— Добры дзень, Міхась Кірылавіч, — i падала сваю мяккую выпешчаную руку. Села з боку стала на цвёрдай самаробнай канапе, непрыкметным рухам абцягнула сукенку, амаль да чаравік закрыўшы поўныя прыгожыя ногі.

Нейкую хвіліну, збіраючы ca стала паперы i кнігі, Лемяшэвіч употай разглядаў яе, хоць i сустракаўся ўжо некалькі разоў. Гэта была жанчына гадоў трыццаці двух, даволі прывабная на выгляд. Выразны твар, праўда, крыху шырокі, з трошкі грубаватымі рысамі, але свежы i здаровы, з пяшчотнымі ямачкамі на шчоках, калі яна ўсміха: лася. «Як у чэхаўскай гераіні», — падумаў Лемяшэвіч. І яшчэ прываблівала i надавала ёй нейкую асаблівую прыгажосць шыя — поўная, як вытачаная, без адзінай складкі ці зморшчыка, мармурова-белая. Наогул, гады амаль не пакінулі яшчэ сваіх елядоў на яе твары. Выдавалі ўзрост i перажытае адны вочы — прыжмураныя i стомленыя, у якіх як бы пагасла святло, i яны пацямнелі. Хоць яшчэ i цяпер на нейкі міг у ix з'яўляліся кароткія сполахі ранейшага святла, i тады твар яе рабіўся яшчэ больш прывабным. Так бліснуў гэты сполах, калі Марына Астапаўна заўважыла, як разглядае яе дырэктар, як ён затрымаў позірк на яе шыі. Яна не какетнічала. Яна здавалася надзіва простай — нічога штучнага, падробленага. Яна не карысталася нават пудрай i фарбай. І апранута была проста, але з густам. Лемяшэвічу нават на нейкі момант шкада стала, што яна гэтак неразумна растрачвае сваю прыгажосць. Яна таксама з цікавасцю сачыла за ім, відаць, жадаючы адгадаць, навошта яе паклікалі.

Лемяшэвіч выцер хусцінкай успацелы лоб.

— Ды вы адчыніце акно. Як можна сядзець у такой духаце! ЦІ, можа, у вас сакрэтная размова са мной? — i ў вачах яе зноў бліснуў той дзіўны сполах.

Лемяшэвіч паслухмяна адчыніў акно i, каб не ўдавацца ў лішнія разважанні, сеў i па-начальніцку, у даволі катэгарычнай форме, выказаў свой намер.

Марына Астапаўна i брывом не павяла, толькі пачала глядзець на Лемяшэвіча насмешліва, як на наіўнага хлапчука, які нічога не разумее, a імкнецца вырашаць вялікія справы. Сумеўшыся ад гэтага яе позірку, ён забыўся на свой начальніцкі тон i пачаў далікатна ўгаворваць яе:

— Я спадзяюся, вы разумееце мяне. Сям'я бедная, ціхая, паселіцца ў вас у палавіне, дзе руская печ. Замінаць яны вам не будуць, дзяўчынцы ўжо сем год, у першы клас пойдзе… А старая можа нават гатаваць вам.

Яна перапыніла яго:

— Я разумею. Але дарэмна вы турбуецеся. Нікога я ў сваю кватэру не пушчу!

— Але ж кватэра школьная. І вы не маеце права займаць такую плошчу… Гэта, ведаеце, занадта для аднаго чалавека…

Яна ўздыхнула, нібы i сапраўды шкадуючы дырэктара, што ён такі наіўны.

— Вы новы чалавек, Міхась Кірылавіч… i не ведаеце некаторых акалічнасцей… — Апошнія словы прагучалі насмешліва i ўдарылі Лемяшэвіча, як аплявуха. Ён уздрыгнуў, утаропіў на яе позірк.

— Якія акалічнасці?

— Ды так… некаторыя, — ухілілася яна ад адказу.

Але Лемяшэвіч добра разумеў, якія іменна, i гэтая

бессаромнасць яе страшэнна абурыла яго. Стрымліваючы сваё абурэнне, ён хвіліну недарэчна маўчаў, а яна насмешліва назірала за ім, i вочы яе гарэлі, як у кошкі. Потым ён падняўся i… зачыніў акно.

Яна насцярожылася.

Ён прайшоў да дзвярэй, назад, каб супакоіцца. Потым спыніўся пасярод настаўніцкай, сурова сказаў:

— Не, я ведаю, што гэта за а-ка-лічнасці,— слова гэтае вымавіў ca здзекам. — Я ведаю… І я здзіўлены, што ў вас хапае нахабства гаварыць пра гэта. Мне сорамна за вас i за чалавека, які наведваецца да вас… Вы — педагог, выхоўваеце дзяцей, моладзь… выкладаеце рускую літаратуру, прадмет, які павінен выхоўваць найлепшыя пачуцці… нашу камуністычную мараль… Вы, вядома, гаворыце пра гэта на ўроках… A ў жыцці? Што робіце вы ў жыцці? Вы чулі, што пра вас калгаснікі гавораць?

Толькі цяпер яна пачырванела і, відаць, адчуўшы, як загарэліся шчокі, асцярожна дакранулася да ix пальцамі. Потым, як бы схамянуўшыся, узлавана спытала:

— А што вам, уласна кажучы, да майго асабістага жыцця?

— Не мне аднаму — усяму калектыву, дзяржаве… Мы выхоўваем людзей будучага, людзей маральна чыстых. І мы не дазволім!..

— Ай, якія гучныя словы! Вы ж не на мітынгу, таварыш Лемяшэвіч, — паморшчылася яна.

— Нельга дазволіць, каб вы сваімі паводзінамі… ганьбілі ўвесь калектыў…

Марына Астапаўна, жанчына спрактыкаваная i не дурная ў гэтых адносінах, добра разумела, што ні абурэннем, ні робленай абразай i слязамі спыніць такога чалавека, як Лемяшэвіч, немагчыма: гэта толькі дасць яму адчуць уласную сілу. Таму яна зрабіла нечаканы манеўр: гарэзліва сказала, перапыніўшы яго тыраду:

— Вы сур'ёзна-такі ці толькі прыкідваецеся? Не прыкідвайцеся, Лемяшэвіч, анёлам, вам гэта не пасуе. Лепш — ведаеце што? Жаніцеся ca мною… Вы ж чалавек без перажыткаў… Абяцаю быць харошай жонкай…

Сапраўды, такі нечаканы паварот проста ашаламіў Лемяшэвіча, ён асекся на паўслове i разгублена змоўк, моргаючы вачамі.

Яна ўзнялася i наблізілася да яго. Ен баязліва адступіў за стол. Яна гучна i весела зарагатала.

— Колькі вам год, Лемяшэвіч? Вы, мабыць, гадоў дзесяць сабе прыпісалі? — І, не чакаючы, пакуль ён загаворыць зноў, сур'ёзна дадала: — А да размовы пра кватэру i пра мае адносіны з Арцёмам Захаравічам раю вам больш не вяртацца! Для вашай жа карысці… Будзьце здаровы, — i выйшла, горда падняўшы прыгожую галаву.

Лемяшэвіч хвіліну стаяў нерухома — слухаў яе крокі ў калідоры. Потым пагразіў на дзверы кулаком.

— Не! Я яшчэ вярнуся да гэтай размовы! Не на такога н атрапілі!

11

У райкоме толькі што скончылася кароткая парада ўпаўнаважаных. Бародка не любіў доўгіх пасяджэнняў.

Ён пачынаў ix заклікам: «Давайце, таварышы, параімся». Але гаварыў увесь час сам i канчаў катэгарычным загадам:

— Праз гадзіну каб ніводнага чалавека не бачыў у райцэнтры. Убачу — няхай наракае на сябе.

I ўсе ведалі, што гэта не проста словы, што крый Божа трапіць Арцёму Захаравічу цяпер на вочы: літасці не будзе нікому, нават другому i трэцяму сакратарам, нават Валатовічу, не кажучы ўжо аб загадчыках аддзелаў, інструктарах, інспектарах i іншых «малых сошках».

У кабінеце акрамя Бародкі засталіся Валатовіч i рэдактар газеты Піліп Жданко, малады хударлявы чалавек у акулярах з пазалочанай аправай.

Валатовіч перасеў з канапы каля акна за стол для членаў бюро, у кут паміж доўгім сталом i пісьмовым стадом сакратара, якія ўтваралі літару «Т». Узяў адну з шматлікіх дырэктыў, што ляжалі на стале, — цэлы стос — пошта з цэнтра. Бародка ўзяў паперу з другога стоса — дырэктывы райкома ўніз, у калгасы, — i пачаў падпісваць. Рэдактару, які сядзеў з краю стала каля самых дзвярэй i то зашпільваў, то расшпільваў сваю скураную папку, кінуў афіцыйна, даючы зразумець, што размова павінна быць кароткая:

— Слухаю вас, таварыш Жданко.

Той скінуў акуляры, пакруціў ix за дужку.

— Я прасіў вас, Арцём Захаравіч, не пасылаць мяне на раён, у мяне адказны нумар.

— Даручыце сакратару. Хлопец спрактыкаваны, два месяцы замяшчаў рэдактара.

— Але якая газета была!.. Сорамна чытаць…

— Я не бачу, каб яна палепшылася пасля вашага прыезду, — жорстка адказаў Бародка.

— Магчыма, — спакойна згадзіўся Жданко. — Але згадзіцеся, што пры такім стане, калі рэдактар ператвараецца ў штатнага ўпаўнаважанага, палепшыць яе…

— Таварыш Жданко, — перапыніў яго Бародка, — у нас зараз гарачы час: уборка, хлебапастаўкі i сяўба азімых. І па ўсіх кампаніях гэтых раён не на першым месцы. І ніякі самы звышвыдатны нумар газеты не паможа нам выйсці ў перадавыя.

— Вось як. — Рэдактар надзеў акуляры i пільна паглядзеў на сакратара. — A ўпаўнаважаныя памогуць?

— Мы павінны выкарыстаць усе сродкі, арганізацыйныя i прапагандысцкія, — хітра паправіў сваю памылку Бародка i, глянуўшы на ручны гадзіннік, зноў пачаў хутка падпісваць.

Жданко памаўчаў, потым узняўся i рашуча сказаў:

— Добра, я паеду. Але заяўляю вам: вы памыляецеся… І наогул… Не падабаецца мне стыль… нашай работы.

Безумоўна, ён хацеў сказаць «вашай», але не хапіла рашучасці i смеласці, i ён сказаў «нашай». Ён пачакаў, што адкажа Бародка, але той нават i не глянуў.

Гэтая абыякавасць, няўвага сакратара абразілі маладога рэдактара. І невядома, ці здолеў бы ён сябе стрымаць, каб не Валатовіч, які зірнуў на яго з ласкавай усмешкай старэйшага.

— Не шанцуе нам на рэдактараў. Інтэлігенцік! — сказаў Бародка, калі Жданко выйшаў.

Валатовіч зняў акуляры, палажыў ix на стол.

— А ведаеш, ён праўду кажа. Не падабаецца i мне стыль нашай работы… правільней кажучы, тваёй…

Бародка імкліва ўзняў галаву, бліснуў здзіўленым позіркам.

— Ты што?

— Бачыш, як цябе закранула, што я, старшыня райвыканкама, член бюро, раптам адважыўся сказаць табе пра гэта.

— Ды не, нічога… Крытыкуй, калі ласка… калi ў цябе з'явілася такое жаданне. — І Бародка зноў узяўся за пaперы.

Валатовіч хвіліну моўчкі разглядаў яго.

— Гняцеш ты, Арцём, сваім аўтарытэтам людзей, глушыш ix ініцыятыву.

Бародка энергічным рухам адсунуў паперы i адкінуўся на спінку крэсла, твар яго стаў суровы i непрыгожы: ад куткоў рота ляглі цяжкія складкі, i ад гэтага здавалася, што шчокі асунуліся ўніз.

— Так… так, стары, давай…

— На словах ты — за крытыку. Але па сутнасці ў раёне права на крытыку маеш адзін ты, ты захапіў манаполію на яе…

— Гм… Цікава…

— Ты бязлітасна i часта бестактоўна крытыкуеш усіх i кожнага, але ніхто не адважваецца крытыкаваць цябе…

— Чапуха. Ты i то вось адважыўся…

Валатовіч змоўк i з суровай крыўдай паглядзеў Бародку ў вочы, у якіх зноў скакалі насмешлівыя іскрынкі.

— Але, ты карыстаешся маёй слабасцю. Правільней кажучы, тым недарэчным становішчам, у якім у нас часта апыняюцца старшыні… Гаспадар у раёне сакратар, а старшыня… ён або робіцца ценем сакратара, выканаўцам яго волі, або павінен пачаць барацьбу за ўладу, за месца сакратара. Калі я прыехаў, у цябе быў ужо даволі салідны аўтарытэт. Ты быў гаспадар раёна. А я ніколі ні з кім не ваяваў ні за ўладу, ні за першае месца… Я сумленна выконваў свае абавязкі…

Бародка наваліўся грудзьмі на стол, працягнуў далека ўперад, ажно за прыбор, рукі, сашчапіў пальцы, твар яго пачырванеў, быццам ён наважыўся скрануць прыбор i ніяк не мог.

— А я што — несумленна? — злосна спытаў ён прыглушаным голасам. — Я шэсць год цягну раён.

Валатовіч таксама расхваляваўся, хоць i стрымліваў сябе.

— I куды ты яго выцягнуў? — ціха спытаў ён, i раптам у голасе яго прарвалася абурэнне. — Куды? Чым мы можам пахваліцца зараз, калі партыя вунь як сгавіць пытанне? Сямістамі літрамі малака з каровы?

— Ах, вось яно што! — Бародка, як бы адчуўшы палёгку, зноў адкінуўся на спінку крэсла i застукаў ногцямі па настольным шкле. — Ты вырашыў застрахавацца? Зняць з сябе адказнасць? А я не баюся!

Ён выпрастаўся на ўвесь свой рост, i голас яго загрымеў, яч звычайна, калі ён каго-небудзь «распякаў».

— Мне не сорамна выйсці на любую праверку, таварыш Валатовіч! Я прыехаў — паўраёна зямлянак было. А зараз ніводнай. Я вывеў людзей з зямлянак! Я пабудаваў райцэнтр, заводы!.. Палюбуйцеся, — велічным жэстам паказаў ён на акно. Але Валатовіч не крануўся з месца i на акно нават не глянуў. Толькі голас яго зноў стаў спакойным, лагодным:

— Дарагі Арцём Захаравіч, а чаму — я, чаму заўсёды адно тваё я? Дзе партийная арганізацыя, народ? Пачакай, — спыніў ён рухам рукі Бародку. — Ніхто не адбірае тваіх заслуг… Але навошта так раздуваць ix? Я ведаю, што ты чалавек валявы… Але я часам думаю: куды накіравана твая воля, твая энергія?

— На службу народу, партыі, таварыш Валатовіч, — суха i непрыязна адказаў Бародка i зноў сеў.

— A ці ўся энергія, Арцём? — сардэчна i проста спытаў Валатовіч. — A ці не здаецца табе, што значная частка тваёй волі i энергіі ідзе на тое, каб узвысіць сябе… Табе хочацца быць першай асобай… Першай у значэнні гэткім, ведаеш, — закон i ўлада — усё маё! Дыктатар ты, а не партыйны кіраўнік…

— Слухай, толькі паважаючы тваю сівую галаву… — Сакратар пагрозліва варухнуўся ў крэсле.

— А ты не паважай, калі яна не варта гэтага. Давай гаварыць як камупіст з камуністам. Ты шаснаццаць год у партыі, я — дваццаць сем. І давай кінем гаварыць адзін аднаму кампліменты. Хопіць!..

Бародка ўзяў ca скрыначкі на стале папяросу i моўчкі закурыў, з асалодай зацягнуўся i зажмурыўся, нібы раптам прыдумаў сродак, як абараніцца ад нечаканай навалы.

Яго часам крытыкавалі i раней. Не з адным камуністам ён вытрымаў зацятую барацьбу, але заўсёды перамагаў. І гэтыя перамогі псавалі яго: рабілі самаўпэўненым, уладалюбівым, залішне патрабавальным да другіх i непатрабавальным да сябе.

І каб зараз яму гаварыў гэта нехта іншы, не Валатовіч — ён мала ўстрывожыўся б… Але Валатовіч, які, здавалася, падтрымліваў яго ўвесь час, якога ён, Арцём Захаравіч, лічыў за сябра… Неспадзявана, прыкра… Аднак самы выпрабаваны метад адбіць такі напад, абяззброіць праціўніка — зрабіць выгляд, што ўсё гэта глупсгва, што яму, Бародку, напляваць на такую крытыку, што ён разумев яе як успышку пакрыўджанага самалюбства.

Бародка прыгожым рухам строс у попельніцу з папяросы попел і, дружалюбна ўсміхаючыся, спытаў:

— Ты чым пакрыўджаны, Павел Іванавіч? Крэсла маё хочаш заняць? Калі ласка… уступлю.

Валатовіч разгадаў яго хітрасці i нічога не адказаў, толькі ў голасе яго зноў загучалі рэзкія, злыя ноты.

— Давай паглядзім, як мы кіруем з табой калгасамі? Упаўнаважанымі штурмуем асобныя кампаніі… Дарэчы, аб упаўнаважаных. Ты ix выкарыстоўваеш не толькі для штурмаўшчыны, але i з іншай мэтай… Калі табе трэба каго-небудзь «разнесці», давесці, што ён няздатны работнік, ты пасылаеш яго туды, дзе напэўна ведаеш, што ён праваліць. І тады работнік такі ў тваіх руках, ты даеш зразумець, што цяпер ён можа трымадца толькі тваёй ласкай. А сам ты едзеш па яго слядах і, безумоўна, з тваім вопытам, воляй, уладай робіш больш, у нейкай меры выцягваеш правалены ўчастак… Адразу забіваеш двух зайцаў… Ствараецца міф, што адзін Бародка можа ўсё зрабіць… Хоць вельмі часта ты выцягваеш адных за кошт другіх…

Бародка з непакоем пераконваўся, што Валатовіч не такі слабы чалавек, як ён дагэтуль думаў аб ім, i што яго нялёгка збянтэжыць робленым спакоем i абыякавасцю. Спакой гэты дорага кашгаваў Бародку: ён ледзь стрымліваў сябе, то бляднеючы, то чырванеючы. Таму ён простатакі ўзрадаваўся, калі сакратарша паведаміла, што на прыём просіцца дырэктар Крыніцкай школы.

— Калі ласка. Няхай заходзіць.

Ён падняўся з-за стала i ветліва сустрэў Лемяшэвіча пасярод кабінета, паціснуў руку.

— Вось добра, што i вы тут, — узрадаваўся Лемяшэвіч, убачыўшы Валатовіча. — Адразу вырашым. — Ён стаў прасіць грошы на абсталяванне фізічнага i хімічнага кабінетаў, якіх дагэтуль у школе не існавала.

Даволі-такі складаную справу гэтую Бародка вырашыў, на здзіўлепне i радасць Лемяшэвіча, хутка i проста: тут жа падказаў Валатовічу, адкуль можна ўзяць гэтыя сродкі. Старшыня райвыканкома не пярэчыў, але ўсумніўся — ці можна так зрабіць? Сакратар райкома ўзяў адказнасць на сябе.

— Жывая справа, Павел Іванавіч, патрабуе не фармальнага, а жывога i аператыўнага кіраўніцтва. — І ён павярнуўся да Лемяшэвіча. — Вось так. Грошы мы вам дамо… Дамо… Рабіце школу ўзорнай… Хутка пераходзім да ўсеагульнага сярэдняга навучання… Але, — ён зноў налёг грудзьмі на стол, наблізіўшыся да Лемяшэвіча, які сядзеў з другога боку стала, насупраць Валатовіча, — але мушу вас папярэдзіць… па-бацькоўску, па праву старэйшага… Непрыгожая рэч, таварыш Лемяшэвіч. Мне сказалі — я верыць не хацеў… Малады педагог, вучоны, дырэктар буйнейшай школы — i раптам п'янства. — Бародка павярнуўся да Валатовіча, растлумачыў яму: — Разумееш, зачыніліся ў краме: Полаз, Раўнаполец i паважаны таварыш дырэктар… словам, актыў сельскай інтэлігенцыі… i набрался так, што на карачках дадому паўзлі… Усе Крыніцы зараз смяюцца.

«Няпраўда! — хацелася крыкнуць Лемяшэвічу. — Ніхто не поўз, i ніхто зараз не смяецца — усё гэта выдумка».

Але ж была доля праўды. І дагэтуль у душы Лемяшэвіча застаўся вельмі непрыемны, брыдкі асадак, а таму ён не мог рашуча запратэставаць супраць слоў сакратара. Першую хвіліну ён сядзеў ашаломлены. Ён адчуў сябе хлапчуком, вучнем перад суровым настаўнікам, а для яго крыху самалюбівага i незалежнага характару гэта было самае абразлівае i балючае адчуванне.

«Хто ж гэта мог данесці? Няўжо Наталля Пятроўна? Не можа быць!.. Прыходчанка… — i ў душы яго пачала расці злосць. — На сябе паглядзіце! Што пра вас гавораць!»

Валатовіч сядзеў моўчкі, апусціўшы вочы.

— …Званне настаўніка — святое званне… І калі запляміць яго, скампраметаваць — не будзе вам павагі ні ад вучняў, ні ад бацькоў. А ваш абавязак — выхоўваць у падрастаючага пакалення новую, камуністычную мараль… У дадатак вы — дырэктар, камуніст, прадстаўнік партыі… Вы павінны выхоўваць не толькі вучняў…— Бародка ўмеў сказаць. Нават самыя збітыя, газетныя выразы з яго вуснаў гучалі са сваёй першароднай сілай — пранікнёна, свежа i моцна, словы білі, як камяні.

Але Лемяшэвіч ужо не слухаў, бо злосць запоўніла ўсю яго гордую істоту. Ідучы сюды, ён меў намер пагутарыць з Бародкам наконт кватэры Прыходчанкі. Пагутарыць ветліва, папрасіць, каб ён зрабіў уплыў на яе. Ён ведаў, што Бародка, напэўйа, пакрыўдзіцца, зазлуе… Ну, i няхай!.. На гэта дырэктар i разлічваў. Пазлуе, але пасля мусіць задумацца над сваімі паводзінамі, а. гэта ўжо — немалы вынік.

Але цяпер, калі ўеё павярнулася так нечакана, калі ўзвялі паклёп на яго, Лемяшэвіч, запальчывы па характеру, не мог гаварыць ветліва, стрымана. Ён загаварыў таксама, як абвінаваўца:

— Вы кажаце праўду: званне настаўніка — высокае званне. Але яшчэ больш высокае званне партыйнага работніка… сакратара райкома. І я мушу сказаць вам: не аднаго мяне, a ўвесь наш калектыў абураюць вашы начныя візіты да Прыходчанкі. Вось гэта сапраўды повад для жартаў i кпін усіх Крыніц!..

Бародка павольна прыўзняўся і, абапіраючыся на стол, скамячыў пачак папярос; твар яго зноў як бы асунуўся ўніз, абвіслі шчокі. Лемяшэвіч таксама ўстаў.

Нейкі момант яны стаялі, раздзеленыя сталом, i з непрыязню i злосцю глядзелі адзін аднаму ў вочы: Бародка зверху (ён быў значна вышэйшы), Лемяшэвіч — знізу.

— Гэта не ваша справа. Не суйце нос куды не трэба. — Бародка не вытрымаў позірку, апусціў вочы i вялікім намаганнем стрымаў сябе, каб не закрычаць, не выгнаць вон гэтага блазнюка, які адважыўся так гаваоыць з ім.

— Я — камуніст i дырэктар школы, — знешне спакойна адказаў Лемяшэвіч, i гэтая спакойнасць яго абяззброіла сакратара, які звычайна ўмеў знайсці выхад з любога, самага цяжкага, становішча. Але тут… Каб яны былі адзін на адзін, каб не блішчалі з-пад акуляраў насмешлівыя вочы Валатовіча ці хаця б не было перад гэтым такой размовы з ім.

«Перш за ўсё спакой перад гэтым «крытыкам», каб ён не падумаў, што я спалохаўся». — Арцём Захаравіч сеў i ўзяў трубку тэлефона. Папрасіў, каб выклікалі абком, даючы гэтым зразумець, што размова скончана, нічога іншага ў такім стане ён прыдумаць не мог.

Лемяшэвіч спыніўся на двары ўзрушаны, з гарачым тварам, але з пачуццём задаволенасці. Яго спыніла адчуванне, што ён нешта згубіў ці забыў. Ён памацаў у кішэні партбілет… Усё на месцы, а адчуванне не знікла. І раптам ён засмяяўся: з ганка райкома сыходзіў Валатовіч з яго саламяным капелюшом у руках.

— Што ж вы «галаву» забылі? — пажартаваў Валатовіч.

Аддаючы капялюш, ён ласкава сціснуў Лемяшэвічу кісць рукі. Міхась Кірылавіч зразумеў: старшыня райвыканкома ўхваляе яго ўчынак.

— Хадзем, будзем думаць, як аформіць вам грошы, — сказаў Валатовіч.

* * *

Бародка даў волю сваім пачуццям пасля таго, як з кабінета, не спяшаючыся, з заклапочаным выглядам выйшаў Валатовіч. Ён падхапіўся, як толькі ссутуленая спіна старшыні знікла за дзвярамі, шпарка закрочыў па прасторным пакоі. Ірвануў каўнер кашулі.

— Блазнюкі!.. Крытыкі саплівыя! — злосва шаптаў ён, мабыць, забыўшыся, што адзін з гэтых «блазнюкоў» гадоў на дзесяць старэйшы за яго. — Змовіліся? Месца хочацца заняць, таварыш Валатовіч? Не з вашым спрытам! Не з вашым талентам! Толькі дзякуючы мне ты трымаўся на месцы, стары мяшок! Я працаваў i за сябе i за цябе! Я цягнуў раён! Наватар знайшоўся! Кіраўнікі!.. «Не так кіравалі»? Вырашыў сыграць на перабудове? Перабудуемся без цябе!

Крыху супакоіўшыся, ён спыніўся каля стала, каб закурыць, але ўсе папиросы былі скамечаны, i ад гэтага зноў выбухнула злосць. Ён махнуў кулаком з заціснутымі ў ім папяросамі.

— Ды я захачу — след ваш прастыне ў маім раёне! — І зусім скамечаны пачак паляцеў у куток. А наогул — напляваць мне на вас!

Ён быў упэўнены ў сваей сіле, у сваім аўтарытэце перад масамі i перад вышэйшымі кіруючымі органам!. Ён ведаў: яго цэняць у абкоме — вопытны, настойлівы, аператыўны работнік. A загадчыкі аддзелаў абкома і аблвыканкома нават крыху баяліся яго. «Бародка? З ім лепш не звязвайся, а то ён цябе на чарговай канферэнцыі так разнясе, што млосна стане».

I ён «разносіў» каго трэба, нават часам дабіраўся да сакратароў абкома (толькі не да паршага, безумоўна), да міністраў, i за ім усталявалася слава прынцыповага чалавека. Сакратары райкома, нездаволеныя кім-небудзь з абласных работнікаў, звычайна прасілі Бародку: «Арцём Захаравіч, аднаму табе па сіле зваліць гэтага дуба. Рубані!»

Яму двойчы прапаноўвалі павышэнне — загадчыкам аддзела абкома i апошні раз — намеснікам старшыні аблвыканкома — ён адмовіўся.

— Галоўнае звяно — раён, i прашу пакінуць мяне ў раёне. He кабінетны я работнік, — казаў ён у ЦК. Не згадзіцца з гэтым не маглі. Хто мог адмовіць у жадапні застацца ў раёне? Чалавек адмаўляедда ад павышэння, ад значна болыДага заробку i іншых матэрыяльных выгод, ад пераезду ў горад, каб працаваць у далёкім раёне, у гушчы народа, — што ж можна сказаць пра яго, акрамя пахвалы? A ў сапраўднасці Арцём Захаравіч проста не мог пайсці ні ў якія намеснікі — не ў яго характеры гэта, не мог ён штодзень быць на вачах у начальства. Ей адчуваў, што можа праявіць усе свае здольнасці арганізатара i кіраўніка толькі ў ролі «першай асобы».

Тфу! Чорт! Ніколі ён не думаў так — «першая асоба». Гэта — выдумка Валатовіча! Але, урэшце, не абраза. Першая дык першая! А чаму i не? Ён адзін цягне раён, ён адзін умее вырашыць пытанні, i людзі ў першую чаргу звяртаюцца да яго. Нават гэты… дырэктар, крытык гэты няшчасны, як i толькі што з'явіўся ў раёне, ужо ведае, да каго пайсці, каб атрымаць грошы; не пайшоў да Валатовіча, a звярнуўся перш за ўсё да яго, Бародкі

«Чорт мяне пацягнуў за язык сказаць яму пра п'янства… Ну, выпіў — i ліха з ім! Хто не п'е!.. Але каб не чапляўся ён да Марыны! А то, бач, які ход прыдумаў — падсяліць сям'ю. Не, трэба было яго паставіць на месца… І пастаўлю! — стукнуў ён кулаком па стале. — І Валатовічу пакажу яго месца! Хопіць ліберальнічаць».

Зазваніў тэлефон. Бародка зусім забыўся, што прасіў выклікаць абком, i на нейкі момант разгубіўся з кім i пра што гаварыць?.. Але тут жа знайшоў выйсце: папрасіў звязаць яго з другім сакратаром.

— Пётр Андрэевіч! Вітаю i віншую! З чым? А як жа. Перада мной зводка па рэспубліцы. Скончылася? Ну, усётакі прыемна. Як там суседзі? Усціменка абагнаў? Нічога, я вырашыў яму ўступіць — няхай пацешыцца хоць раз. Сам кажаш, скончылася спаборніцтва за тэрміны. Га? Затое сеюць у мяне — дай бог. Ужо дваццаць працэнтаў плана… У сухую зямлю? Нічога. У мяне ногі ныюць — будзе дождж… Баюся? Але, баюся. Хоць у мяне на пол i амаль што i няма нічога, але ж шкада i тону якую страціць… ураджай жа мераем у свірне… Пётр Андрэевіч! Дамаўляліся мы, дамаўляліся з табой усё лета ўспомніць былое —-на рыбку… Што? Ці не твае словы — не будзем дзялягамі? Апошнія цёплыя дні. Слухай, калі да нядзелі не раздажджыцца — прыязджай у Глухаўку, а я на ноч выеду, падрыхтую… Сетку, а можа, певадок… Ну, бяры свой спінінг… Я больш паважаю дзедаўскія спосабы. Надзейней… Толіка, вядома, захапі, а я Колю вазьму, няхай перад заняткамі пацешацца. Дамовіліся? Глядзі ж, у суботу пазваню, напомню… Што? Як справы наогул? Ды так, жыву, ваюю… Слухай, я неяк гаварыў ужо… Старшыню райвыканкома мне мацнейшага б… Заданы — вунь якія!.. Не зжыліся, кажаш? Не, наадварот, — рагатнуў Бародка. — Сямейнасць развялі, душа ў душу… Ён чытае кніжкі i няньчыць унукаў, а я працую. Ды не, i не думаў скардзідда… Выцягну, безумоўна! У мяне плечы шырокія. Не, акрамя жартаў, падумайце там, калі ласка…

Скончыўшы размову, ён задаволена пацёр рукі, хваляванне, якое ён перажыў з-за размоў з Валатовічам i Лемяшэвічам, здалося нікчэмным i смешным. І каб давесці ім, што ён ніколькі не зважае на ix недарэчную крытыку, што не баіцца ні за якія свае ўчынкі, ён вырашыў сёння ж паехаць у Крыніцы, i не позна ўначы, a ўдзень заехаць да Марыны.

Ён выйшаў з райкома знешне спакойны, вясёлы, але жонка яго, Алена Сямёнаўна, па нейкіх адной ёй вядомых прыкметах убачыла, што мужу нехта сапсаваў настрой. На яе па-сялянску простым, загарэлым, абветраным i заўчасна пастарэлым твары прамільгнула ўсмешка. Яна ніколі не ведала пачуцця злараднасці, але ў апошні час неяк мімаволі ў яе з'яўлялася здавальненне, калі знаходзіўся чалавек, які гэтаму «грому раёна», як назвала яе мужа адна жанчына, псаваў настрой. Наогул, i сама яна ставілася да мужа з нейкай затоенай насмешлівасцю, як ставяцца дарослыя да юнака, які раптам пачаў уяўляць сябе «пупам зямлі». Ніхто лепш за яе не ведаў гэтага чалавека: яна пражыла з ім дваццаць год. Пятнаццаць з ix, ці нават больш, яна кахала яго шчыра i аддана i лічыла найлепшым чалавекам у свеце, разумным, мужным, валявым.

Потым яна даведалася, што ён ездзіць да другой. Балюча перажыла яна сваё вялікае жаночае гора: за колькі дзён у яе з'явіліся сівыя валасы на скронях, а на твары, пад ласкавымі карымі вачамі — зморшчыкі. У злосці, калі яны аднойчы даволі шумна пагутарылі — так шумна, што Алена Сямёнаўна ўпершыню i нечакана для сябе шпурнула ў мужа талерку, ён закрычаў, што не кахае яе i не жадае больш жыць з ёй. Але ў ix былі дзеці — сын i дачка, i дзеля ix яна прымірылася, а ён, напэўна, яшчэ спалохаўся партыйнага спагнання. Урэшце Алена Сямёнаўна так звыклася ca сваім становішчам — да чаго ні прывыкае чалавек! — што асабліва i не перажывала ўжо. Толькі часам пасля таго, як ён быў ласкавы (а яна — простая i слабая жанчына, ёй хацелася гэтай ласкі), яна плакала i пакутавала, абражаная ў сваіх найлепшых пачуццях жонкi i маці.

У маленстве Алена Сямёнаўна скончыла толькі чатыры класы, з такой адукацыяй i браў яе старшыня сельсавета Арцём Бародка, які i сам у той час быў ненамнога больш пісьменны. За гады замужжа яна, праўда, шмат чытала, але прафесіі не набыла: нарадзілася трое дзяцей (сярэдні хлопчык памёр у вайиу), апанавалі клопаты па гаспадарцы. Праўда, у эвакуацыі на Урале яна працавала загадчыцай дзіцячых ясляў. Тут, у раёне, ёй не хацелася ісці на адказную працу, але ёй хацелася працаваць, быць з людзьмі, i яна пайшла ў мясцовы калгас, у агародную брыгаду. Бародка спачатку запярэчыў, але хутка зразумеў, што гэта выгодна i для яго. Ён не раз пасля казыраў гэтым перад старшынямі калгасаў i сельсаветаў:

— Жопка сакратара райкома i то працуе ў калгасе. А твая? Твая жонка колькі працадзён мае?

I нават у абкоме хваліўся, што яго жонка працуе ў калгасе.

…Дачка Бародкі — Ніна, студэнтка другога курса педінстытута, сядзела з нагамі на канапе i чытала нейкі даволі-такі, калі меркаваць па выгляду, папулярны раман. Арцём Захаравіч любіў дачку, ціхую, за-думлівую, прыгожую дзяўчыну, якая, здаецца, увабрала ў сябе ўсе найлепшыя рысы i ад маці i ад бацькі. Ён ласкава пахлопаў яе па плячы.

— Чытаем, дачка? Чытай, чытай, пакуль ёсць магчымасць. Я вось дык i рад бы пачытаць — ды куды там! З раніцы да ночы круцішся на раёне. Газету няма калі прагледзець.

Арцём Захаравіч заўважыў, як жонка схавала іранічную ўсмешку, i ўзлаваўся, зноў выплылі з глыбіні душы сённяшнія крыўды. Стала шкада сябе. «Працуешпрацуеш, ночы не спіш, a ўдзячнасці нават ад роднай жонкі няма».

Абедаючы, ён шукаў, да чагоб прычапіцца, каб папракнуць жонку, пакрыўдзіць — адпомсціць ёй за недарэчныя ўсмешкі. Але, як на злосць, усё было надзіва смачнае: i халаднік, i варэнікі з тварагом. Прычапіўся ён да трэцяга — да кісялю.

— Зноў гэтыя стогадовыя журавіны? Чорт ведае што такое — жнівень месяц, а яблыка свежага ніколі не з'ясі!

— Сады высеклі, таварыш кіраўнік, — сурова адказала з кухні Алена Сямёнаўна. Бародку ажио скаланула. — Насадзі сады — тады i патрабуй яблык!

Яна вярнулася ў пакой, на хаду п'ючы кісель.

— Ты гэта — што? — спытаў Арцём Захаравіч.

— A нічога. Так.

— Крытыкуеш?

— А ты ўжо лічыш, што цябе нават жонка не мае права пакрытыкаваць?

Ніна з такім захапленнем глянула на маці, што Бародка сумеўся i толькі паківаў галавой.

— Ну i дзянёк, каб ён спрах! — Ён падняўся з-за стала i ўзяў планшэтку, з якой ніколі не разлучаўся.

— Ты куды едзеш? — спытала Алена Сямёнаўпа.

— У раён.

— Я ведаю, што ў раён, але куды? Цябе часта пытаюць з абкома i ўпаўнаважаныя розныя.

І тут ён вырашыў адпомсціць ёй.

— У Крыніцы паеду, — адказаў ён, гледзячы жонцы ў вочы. Яна нават не маргнула, ні адна рыса не кранулася на яе твары. Але Арцём Захаравіч убачыў, як раптам успыхнула дачка, пачырванела да вушэй, як яна хутка падхапілася i выйшла з пакоя. Гэта яго страшна ўразіла.

«Ведае дачка, ведае Ніна», — i ўпершыню яму стала сорамна за свае паводзіны.

Жонка дакорліва i пагардліва паківала галавой. А тут яшчэ, на няшчасце, у пакой ускочыў сын Коля, шасцікласнік. Ён, відаць, пачуў апошнія еловы бацькі i адразу накінуўся з просьбай:

— Тата! Вазьмі мяне з сабой у Крыніцы. Там такое месца — i рэчка, i лес, не тое што гэты твой раённы цэнтр! Hi дрэўца, нi вады! Вазьмі, тата! Я ж табе замінаць не буду! Ты ж абяцаў.

— Hi ў якія Крыніцы ты не паедзеш! — рашуча сказала маці.

— Ну, што ты, мама, баішся гэтых Крыніц, як немаведама чаго? З'ядуць мяне там, ці што? У мяне ж там хлопцы знаёмыя ёсць. Мы на алімпіядзе пазнаёміліся.

— Адчапіся i забудзь пра свае Крыніцы!

Коля адчуў у голасе маці пагрозу i пакрыўджана адвярнуўся, толькі прабурчаў:

— Ну вось!.. Называецца, выхоўваюць дзяцей.

Арцём Захаравіч, нічога не адказаўшы, схапіў шапку i паспешліва выйшаў.

12

За тыдзень да заняткаў па рашэнню «сямейнан рады» Аляксей пакінуў працу ў МТС. Баяліся, што сам ён запярэчыць супраць такога рашэння, але Алёша выслухаў яго моўчкі i адразу згадзіўся: у сваім калгасе, дзе ён рабіў, уборка закончана, a ў другі калгас ехаць яму не хацелася. Перажываў з-за гэтай падзеі адзін Рашчэня.

Але на другі ж дзень Аляксей пашкадаваў, што не паехаў працаваць да самага першага верасня. Без працы было сумна, ды i роля героя, якую яму надалі, не падабалася. Кал i бацька, звычайна скупы на пахвалы дзецям, сказаў проста i коратка: «Малайчына, Алёша», калі Лемяшэвіч, прыйшоўшы вячэраць, моцна паціснуў яму руку i калі сястра Аня жартаўліва пацалавала ў аблуплены нос — гэта яшчэ нішто. Але калі ён заўважыў, што старэйшыя жанчыны, равесніцы яго маці, першыя вітаюцца з ім, Аляксей адчуў сябе няёмка i як бы вінаватым. Аднойчы жанчыны гуртам спынілі яго на вуліцы, ды, як на злосць, якраз супраць Раісінай хаты.

— Добры дзень, Алёша! Ну, Алёшачка, кланяемся табе ад усёй нашай бабскай арміі. Папрацаваў ты гэтае лета адзін за нас!

— Дзякуем табе, Алёша. А то, бывала, эмтээс пад бокам, машын да чорта, а мы па-ранейшаму спіны гнулі, палавіну сярпамі зжыналі. І да дажджоў зацягвалі, дабро гінула.

— А цяпер з хлебам будзем.

— Першыя ў раёне ўбралі.

Гаварылі наперабон, і, вядома, не абышлося без жартаў — такі ўжо народ гэтыя жанчыны.

— Вам бы, дзяўчаты, варта пацалаваць Алёшу па чарзе. Ого, каб мне вашы гады!

Аляксей не ўмеў адказваць на жарт жартам, i ўсе пахвалы для яго былі горш за лаянку. Не суцяшала нават тое, што ix, магчыма, чуе Paica. A калі ён убачыў, што з акна хаты Снегірыхі выглядае Віктар Паўлавіч, то адчуў раптам страшэнную злосць.

Увечары на пасяджэнні праўлення таксама пачалі хваліць яго, i Аляксей, не даелухаўшы да канца, непрыкметна выйшаў i доўга адзін блукаў за вёскай. Потым ляжаў на поплаве, углядаўся ў далёкія зоркі i слухаў, як іграе на піяніна Paica. І стала яму вельмі сумна — сумна ад таго, што Раіса здалася такой далёкай, недасягальнай, страчанай назаўсёды. У гэты міг ён адчуў нянавісць не толькі да Арэшкіна, але i да піяніна.

А дома не давала спакою маці: ёй здавалася, што за час працы Алёша вельмі схуднеў, i яна намагалася за тыдзень, што застаўся да заняткаў, належным чынам «паправіць» сына. Літаральна праз кожныя паўгадзіны яна пытала:

— Алёша, вып'еш сырадою?.. Алёша, можа, смятанкі з'ясі? Халодненькая… Алёша, дзед груш прыслаў, салодкія, як мёд.

А тут яшчэ гэты дырэктар школы. І навошта бацькі ўзялі яго сталавацца? Прагнасць старэчая: хочуць грошай больш мець, быццам мала ім тых, што зарабляюць Сяргей, Адам, Аня i зарабіў ён, Алёша. Праўда, новы дырэктар — чалавек, здаецца, нічога, але хіба мала з яго настаўніцкага вока ў школе, дык i дома яшчэ сядзі за адным сталом з дырэктарам. І Аляксей стараўся радзей абедаць i вячэраць разам. Гэта яму ў нейкай меры ўдавалася дзякуючы маці. Сям'я снедала вельмі рана, бо ўсе, акрамя зяця, працавалі ў сельскай гаспадарцы, а час быў гарачы. Сцяпан любіў парадак i асабліва любіў глядзець на сваю вялікую i дружную сям'ю за сталом.

Гэта ўсе ведалі, i, паважаючы цесця, нават Бушыла прачынаўся да снедання, хоць пасля зноў завальваўся дзенебудзь у садзе спаць. Лемяшэвічу прапанавалі прыходзіць на снеданне гадзінам к дзевяці, але ён, каб не парушаць парадку ў сям'і i ведаючы, як гэта цяжка гаспадыні — карміць у розны час, падымаўся гэтак жа рана i прыходзіў снедаць разам з усімі. Аднаго Алёшу маці ў тыя дні не будзіла: няхай дзіця паспіць. Вячэралі таксама ўсе разам, але Алёша перакусваў раней i ўцякаў гуляць. Толькі ў абед маці прасіла яго, каб нікуды не сыходзіў, i ён мусіў заставацца — ёй хацелася, каб за сталом было як мага больш людзей, бо Сяргей звычайна на абед не з'яўляўся — ехаў куды-небудзь у трактарныя брыгады, а бацька, нягледзячы на сваю акуратнасць, таксама часта спазняўся — спраў у брыгадзіра хапае. У першыя два дні абедалі ўтраіх: Лемяшэвіч, Бушыла i ён, Аляксей. Аляксей еў хутка i моўчкі, не падымаючы ад талеркі вачэй: размоў з дырэктарам ён пазбягаў.

Міхась Кірылавіч пільна i з цікавасцю назіраў за юнаком. Вельмі хацелася разгадаць, як ён ставіцца да сваёй славы. Чаму такі маўклівы, задумлівы, як бы нечым нездаволены? Аднойчы, калі Аляксей выйшаў, Лемяшэвіч спытаў:

— Што, ён у вас заўсёды такі… сур'ёзны?

— У бацьку, — з гонарам за сына адказала Уліта Антонаўна, але тут жа занепакоілася, звяртаючыся да зяця: — A i праўда, Адамка, чамусьці ён невясёлы нейкі. Можа, нездаровы?

— Але ж — нездаровы! Дуб гэткі! Учора на гародзе мяне як чмякнуў, дык i сёння спіна баліць. Проста сумуе без работы i заняткаў, рукі свярбяць. — A калі старая адхінулася, Бушыла палопаў сябе далонямі па грудзях, у тым месцы, дзе сэрца. — Вось што ў яго… У такім узросце — гэта страшэнная рэч, брат, асабліва калі ўзаемнасці няма.

Аляксей сапраўды сумаваў без работы. Першы дзень ён рамантаваў свой стары веласіпед, а потым два дні рабіў вудзільна для спінінга. Лемяшэвічу вельмі хацелася заваяваць давер'е, павагу i дружбу гэтага юнака, узяць яго пад свой уплыў. І ён урэшце знайшоў, чым яго прывабіць. Аляксей ні разу не бачыў спінінга. Міхась Кірылавіч паказаў яму i прапанаваў пайсці на рэчку павучыцца кідаць. На рэчцы ён яшчэ раз падзівіўся спрыту хлопца: праз паўгадзіны Аляксей кідаў не горш за яго, старога мінскага спінінгіста.

Юнак моцна захапіўся новым заняткам i па-дзіцячаму радаваўся, калі пасля гадзін трох стараннай работы яму ўдалося падчапіць невялічкага шчупачка. Лемяшэвіч быў задаволены — аснова для дружбы знайшлася.

— Катушка запасная ў мяне ёсць, усё іншае таксама знойдзецца. Нам бы толькі вудзільна як-небудзь прыдбаць, i мы з табой, Аляксей, штодзень свежую юшку елі б, — сказаў Лемяшэвіч, калі яны вярталіся з рэчкі.

Цераз два дні Аляксей паказаў яму спінінговае вудзільна, якое сам зрабіў. Дырэктар не мог схаваць свайго здзіўлення: вудзільна па знешняму выгляду было не горшае за сапраўднае, купленае — дубовае, разборнае, цудоўна адпаліраванае i нават пакрытае лакам, з адшліфаванымі да бляску кольцамі i трымацелямі катушкі.

Бушыла, які адносіўся да спінінга гэтак жа скептычна, як i да вуды, жартаваў:

— А я гляджу, што гэта мой швагер з механікі на сталярскую справу пераключыўся. Ледзь хату не спаліў, варачы клей. Ну, цяпер мне не жыццё, a масленіца: толькі ўпраўляйся есці вашу рыбу. Вы яшчэ Сяргея прыцягніце да гэтай мірнай справы, а то яго, акрамя трактароў i Марозавай, нічога больш не цікавіць.

Сяргей чырванеў, як дзяўчына, i вінавата ўсміхаўся, як бы просячы прабачэння, што ён вось такі няздатны.

Маці ўздыхала: ёй было шкада старэйшага сына, яна ўжо нават сама спрабавала гаварыць з Наташай на гэтую тэму. Але Сяргей даведаўся i страшэнна ўзлаваўся. Цяпер яна толькі моўчкі ўздыхала, калі хто напамінаў ripa гэта. Аляксей таксама чырванеў i, схіліўшыся над талеркай, пачынаў з такой стараннасцю сёрбаць, быццам не еў тры дні: ён баяўся, каб гэты балбатун Адам не плявузгнуў што i пра яго. Але ў такіх размовах яго заўсёды ратавала добрая, разумная Аня, яна накідвалася на мужа:

— Пакінь малоць, Адам. Каб ты на што іншае быў спрытны такі, як на язык.

— А я на ўсё спрытны!

* * *

Аляксей сам прапанаваў Міхасю Кірылавічу з'ездзіць у нядзелю на Дняпро ca спінінгам. Ён папрасіў у Сяргея эмтээсаўскі матацыкл, сам падрыхтаваў усё неабходнае для таго, каб дзень прабыць на лузе: кацялок, лыжкі, хлеб, сала, цыбулю, соль. Лемяшэвіч завёў будзільнік, каб не праспаць. Але раней, чым зазваніў будзільнік, яго разбудзіў стук у акно — стукаў Аляксей, пад'ехаўшы да школы на матацыкле.

Выехалі — ледзь начало днець. Над лугам i ў нізінах стаяў малочны туман, i ў твар шыбала прыемным вільготным халадком. А на ўзгорках у полі сустрэчны паток паветра быў сухі i цёплы, проста не верылася, што пачынаўся прадапошні летні дзень. Але калі развіднела i позірку адкрыліся прасторы, што імчаліся насустрач матацыклу, паказалася восень — палі ляжалі голыя, шэрыя i смутныя. Толькі дзе-нідзе зелянела ранняя рунь. Маладыя прыдарожныя прысады прыветліва кланяліся запыленымі, усё яшчэ зялёнымі кронамі. Але i пры хуткай яздзе на бярозках i таполях мільгалі залатыя плямкі — жоўтыя лісты; лісце ляжала на дарозе, узлятала i кружылася ў пыльнай завірусе, што віхрылася за матацыклам. Нягледзячы на добры ранішні настрой, Лемяшэвіча апанаваў неасэнсаваны смутак. Пачуццё такое з'яўлялася не раз у пачатку восені. У гэтым годзе яно з'явілася ўпершыню і, здаедца, раней, чым звычайна: у горадзе прыкметы восені заўважаліся пазней. Аляксей ехаў з такой шалёнай хуткасцю, што ў Лемяшэвіча, які не вельмі ёмка сядзеў ззаду, трымаючыся толькі адной рукой, займала дух.

Не хацелася прасіць Аляксея, каб сцішыў ход: юнак можа падумаць, што дырэктар — баязлівец! Але ўрэшце Лемяшэвіч не вытрымаў i жартаўліва папрасіў:

— Аляксей Сцяпанавіч, цішэй, калі ласка, а то пагубляю прыладдзе.

Той крыху збавіў газ, аднак ненадоўга, праз хвіліну зноў толькі мільгалі прысады ды тэлефонныя слупы.

Але раптам ён затармазіў. На краі вялікай гоні пераспелага аўса, недалёка ад дарогі, нерухома стаяў камбайн, збоку ад яго курэў дымок патухшага цяпельца i віднелася чорная постаць соннага вартаўніка. Аляксей праехаў паўз камбайн на самай меншай скорасці, быццам аддаваў чэсць агрэгату. Мінуўшы камбайн, ён уздыхнуў i, злосна націснуўшы на педаль — ажно зароў матор, прамовіў:

— Эх, работнічкі! — І ў гэтым адным слове прагучалі асуджэнне i знявага да людзей, якія так зацягнулі ўборку, што авёс ажно счарнеў, i адначасова пачуўся затоены смутак ад таго, што ён не можа спыніцца, не можа ўзысці на пляцоўку камбайна i ўбіраць цэлы дзень, дацямна, пакуль не ўпадзе раса ці пакуль на полі не застануцца адны копы саломы.

У лесе, праз які яны праехалі, таксама адчувалася блізкая восень, але не па жоўтых лісцях, ix тут яшчэ не было відаць, апа нейкім своеасаблівым грыбным паху, які ніколі не адчуваецца вясной ці ўлетку.

На луг выехалі, калі ўзыходзіла сонца. Спыніліся на ўзлессі, на гары, пад старымі каржакаватымі соснамі. Луг адгэтуль відаць — як. акінуць вокам.

Аляксей спыніўся як бы таму, што ўніз з узгорка вяла пясчаная дарога. Але, напэўна, ён зрабіў гэта знарок, каб даць Лемяшэвічу палюбавацца хараством, што адкрылася перад ім, бо пазіраў на дырэктара з радасным іпераможным выглядам, як бы жадаючы сказаць: «А што? Бачыце, якая ў нас прыгажосць?»

Сапраўды, залюбавацца ёсць чым.

Унізе, за пясчаным адхонам, пачыналася града альховых кустоў, на якіх яшчэ ляжаў цень ад лесу. За кустамі, залітая першымі праменнямі сонца, блішчала водная гладзь.

— Дняпро? — спытаў Лемяшэвіч.

— Не. Гэта возера з дзіўнай назвай — Казадоі… Але так называюць — возера, а на самай справе — старое рэчышча. А Дняпро… Вунь бачыце — ліхтарны слуп? А пясок — гэта ўжо на тым баку.

Луг пачынаўся за Казадоямі. На поўнач i на поўдзень у шырокай даліне густа стаялі стагі, розныя па форме — нізкія i пузатыя, высокія i тонкія, прыгожыя i нязграбныя, дзе-нідзе крыху схіленыя, збочаныя, з бярозавымі i дубовымі вопаўзнямі (кажуць, што стагі падобны на гаспадароў, якія ix кідаюць). Стагі нагадвалі дзіўнае войска, рассыпанае на шырокім прасторы. Паміж імі ўзвышаліся старыя дубы-асілкі, а пад імі там-сям, уздоўж крыніцраўчукоў i на пясчаных узгорках, раслі лазнякі. У нізінах ярка зелянела атава, i буйная раса блішчала пад праменнямі сонца, зіхацела i пералівалася вясёлкамі.

Такія шырокія далягляды, што так добра адкрываюцца з высокіх берагоў вялікай ракі, заўсёды выклікаюць яскравае адчуванне неабсяжнасці роднай зямлі, яе непаўторнага хараства, i ад гэтага нараджаецца светлае пачуццё гонару за свой край, захапленне ім. Хочацца ўзняцца i ляцець, ляцець, каб з вышыні агледзець яшчэ больш гэтых цудоўных прастораў.

Мабыць, адчуўшы нешта падобнае, Аляксей спытаў:

— Вы на самалёце ляталі, Міхась Кірылавіч?

— Неаднойчы.

— Мабыць, прыгожа глядзець уніз, на зямлю? Відаць далё-ёка… Праўда?

Лемяшэвіч зразумеў юнака i хвіліну памаўчаў, нібы абдумваючы, як лепей выказаць сваё ўражанне.

— Відаць-то далека, але, ведаеш, там, — настаўнік паказаў у неба, — губляецца — як табе лепш сказаць? — жывое ўспрыняцце зямной прыгажосці. З вышыні, асабліва значнай, зямля нагадвае тапаграфічную карту. Так што зямное хараство трэба разглядаць з зямлі, з неба яно не відаць.

Аляксей засмяяўся.

Недзе далека, за возерам i кустамі, замянташылі косы.

— Пэўна, нашы, — сказаў Аляксей.

Брыгада Сцяпана Касцянка касіла агаву i ўжо з тыдзень жыла на лузе. Да ix Аляксей i ехаў, каб пакінуць у брыгадзе матацыкл. Неўзабаве яны знайшлі ў нізіне чалавек восем касцоў з ix калгаса. Дзяўчаты, якім належала зграбаць сена i кідаць стагі, яшчэ спалі ў буданах з галля, накрытых сенам.

Кашэнне атавы не мае той прывабнасці i паэзіі, што бывае на сенажаці, калі косяць першы раз. Сена з атавы нават не дае таго водару, які звычайна напаўняе луг у чэрвені. Таму i косіцца другі раз без асаблівага ўздыму i ахвоты. Але гэтая невялікая група касцоў ішла даволі дружна, бо вёў яе сам брыгадзір — высокі дужы чалавек, у лапцях, у сподняй кашулі.

Сустрэлі рыбакоў прыветліва. Жартавалі:

— Пабачым, што зловіце на гэтыя дарагія прылады свае.

— Адным словам, юшка сёння будзе.

— Будзе, калі мы з табой з брэднікам пабоўтаемся. Прыходзьце на нашу юшку, таварыш дырэктар.

— Кажуць, што вуда гэтая каштуе столькі, што можна год рыбу есці па самай высокай цане…

Потым нехта падаў думку:

— А каб паспрабаваць гэтай прыладзінай у Бяздоннай. Завядзі ix, дзядзька Сцяпан.

Сцяпан Яўменавіч павёў сына i дырэктара да Бяздоннай — так называлі глыбокае азярцо, у якое, як расказвалі касцы, з брэднем лезці ніхто не адважваецца, з сеткай — лодку далека цягнуць. Ішлі па роснай атаве цераз кусты, па пясчаных грывах, брылі па нейкім балоце i, нарэшце, спыніліся ў прыгожай мясціне пад разгалістымі дубамі. З-за кустоў бліснула зусім нечаканая ў такім высшим месцы вада. Гэта i была-Бяздонная — круглае, як талерка, азярцо, метраў сорак у дыяметры — не больш, з нейкай чорнай, як дзёгаць, нерухомай вадой, у якой цьмяна адлюстроўваліся неба i дубы.

Лемяшэвіч паставіўся да гэтай «лужыны», як ён назваў яе, скептычна i не спяшаючыся збіраў спінінг.

— Гэта не лужына, Кірылавіч, — як бы пакрыўдзіўшыся за азярцо, сказаў дзядзька Сцяпан. — Вада тут чыстая i халодная — паспрабуй. Відаць, падземныя крыніцы б'юць.

Аляксей тым часам хутка наладзіў свой самаробны спінінг, згараючы ад нецярпення кінуць першым. Падышоўшы да азярца з насцярожанасцю, быццам баючыся спудзіць рыбу, ён падумаў, што вось зараз кіне i… здзівіць Лемяшэвіча i бацьку — схопіць шчупака кілаграмы на тры.

Што ж… бываюць i ў такой справе, як рыбалоўства, радасныя нечаканасці i ўдачы, калі здзяйсняюцца самыя, здаецца, неверагодныя мары i спадзяванні. Рэдка, праўда, але здараедца.

Узмах — i плёснулася недзе на сярэдзіне блясна; парушыўшы спакойную гладзь вады, разышліся зыбкія кругі. Усё — як мае быць!

Аляксей пачаў круціць катушку. Але — што гэта? Няўжо зачапіў? Хлопца ажио пацягпула наперад, напяўся, як струна, шнур, потым катушка туга закруцілася зноў. І раптам — нібы нехта вялікі камень кінуў у ваду, ажио вясёлкай успыхнулі на сонцы пырскі. Аляксей нават не ўправіўся зразумець, у чым тут справа, як пачуў усхваляваны крык Лемяшэвіча:

— Алёша, ёсць! Алёша! Цягні!

Забыўшыся на свой спінінг, на прысутнасць дзядзькі Сцяпана i на ўсе субардынацыі, дырэктар школы, як хлапчук, з радасным крыкам бег да Аляксея. A ў таго ўжо моцна стукала сэрца, здаецца, i перад цяжкім экзаменам яно ніколі не білася так ўсхвалявана, дрыжалі рукі, па лбе пацяклі струменьчыкі поту. Шчупак, які на хвіліну аціх, пачаў ірвацца i біцца, як бы зразумеўшы свой лес. Аляксей напружваў усе сілы, каб цягнуць яго.

— Адпусці! Чорт вазьмі! Сарвецца. Адпусці! — крычаў над вухам дырэктар. — Што ты робіш? Дай я!

Але Аляксей адступіў убок i мацней сціснуў вудзільна. Лемяшэвіч зразумеў, што спінінг у яго не адбярэш зараз нават сілком, i пачаў даваць парады больш спакойна:

— Не цягні наперад, адпусці i павадзі яго. Павадзі!.. Няхай зморыцца, а то сарвецца. Ух, чорт! Ажно вада кіпіць. Так… — Міхась Кірылавіч азартна цёр рукі i разоў колькі хапаўся за вудзільна. — Так, так… Цяпер цягні на сябе… Адпускай! Ага, пачынае здавацца! Яшчэ разок!

Сцяпан Яўменавіч стаяў збоку, курыў i спакойна назіраў барацьбу двух чалавек з адным шчупаком.

— Хутка да сябе! — камандаваў Лемяшэвіч.

Аляксей шпарка закруціў катушку, шчупак пайшоў без асаблівага супраціўлення, i вось ён ужо ў прыбярэжнай траве, відзён увесь — вялізны, чорны, з раскрытай зяпай, са страшнымі вачамі. Аляксей нахіліўся, разглядаючы яго, i здаволена засмяяўся, забыўшыся, што трэба рабіць далей. A Мі.хась Кірылавіч раптам ахнуў i кінуўся ў ваду. У адзін міг шчупак трапятаўся, падскокваў на беразе, на траве, сарваўшыся з якара. Сцяпан падхапіў яго i адкінуў далей ад вады. A Лемяшэвіч боўтаўся ў вадзе, хапаючыся за траву. Аляксей стаяў з разгубленым выглядам. Нарэшце дырэктар вылез.

— Брр… Сапраўды, якая халодная вада! — дрыжаў ён і, крыху збянтэжаны, апраўдваў свой учынак: — Я ўбачыў, што зачапіўся ён толькі за адзін кручок i вось-вось сарвецца. Бачыш — ударыўся аб зямлю i сарваўся.

Сцяпан Яўменавіч, узяўшы шчупака за шчэлепы, важыў у руцэ.

— Кіло пяць будзе! Нішто здабыча! З такой не сорамна вяртацца.

— Удачнік ён у вас, Сцяпан Яўменавіч.

— Але, сыны ў мяне — майстры на ўсе рукі,— пацвердзіў стары Касцянок з гонарам.

За якую гадзіну лоўлі Лемяшэвіч узяў у «лужыне» яшчэ аднаго такога ж шчупака i двух крыху меншых. Аляксей таксама злавіў двух меншых — кілаграмы па два. Увогуле набралася каля пуда рыбы.

— Ну, гэта ўжо забойства, а не паляванне. Не люблю я боўтацца на адным месцы, — сказаў Лемяшэвіч, аднак пасля таго, як доўга нічога не бралася. — Хадзем да ракі.

Аддаўшы большую частку рыбы бацьку, яны рушылі да Дняпра.

Бралася тут горш, але затое як хораша было! Широкая плынь ракі дыхала халаднаватай свежасцю, вабіла да сябе. Яны не стрымаліся, каб перад снеданнем не пакупацца, і, выкупаўшыся, зрабілі вывад, што вада ўсё-такі «не такая, як улетку», хоць дні стаялі слякотный i ночы былі цёплыя.

Прыемна ісці па беразе i спакойна, без намаганняў, без асаблівага выбару месца, адкуль кінуць, — нідзе нічога не перашкаджала, — кідаць i кідаць блясну, сачыць з абрывістага берага, як «іграе» яна ў вадзе, як часам за ёй ідуць акунькі. Ужо сама работа са спінінгам давала тут сапраўднае паляўпічае здавальненне. A калі Лемяшэвіч падчапіў першага невялічкага шчупачка, белага, прыгожага, не падобнага да сваіх чорных азёрных братоў, Аляксей бег паглядзець на яго метраў за дзвесце.

Да паўдня рыбакі адышлі ўніз па цячэншо кіламетраў дзесяць i зусім нечакана ў адной прыгожай мясціне сустрэлі Бародку. Ён сядзеў на беразе пад дубам у адных трусах i курыў; збоку віднеліся ўторкнутыя ў зямлю дзве вуды. Чырвона-зялёныя паплаўкі павольна гойдаліся на вадзе.

Бародка першы ўгледзеў ix i падняўся насустрач, пакінуўшы вуды.

— О! Каго бачу! Удалыя рыбакі! Хваліцеся, што злавілі! — і, заглянуўшы ў торбы, дзе ляжалі ў траве шчупакі i акуні, ажно нахмурыўся, нібы расчараваўся ix багатым уловам. — Уга!..

— А мы яшчэ большую частку ў касдоў нашых пакінулі,— раптам зусім па-дзіцячаму пахваліўся Аляксей.

— Ну? Тады вам трэба даць трохі на юшку, а то з нашага ўлову юшка будзе рэдкая. Не пярэчыце? Хочаце разам паабедаць?

Аляксей паглядзеў на дырэктара: як той? Адмовіцца было няёмка. Акрамя таго, Лемяшэвіч бачыў, з якой цікавасцю i захапленнем глядзіць юнак на сакратара райкома. Аляксей знаходзіўся ў тым камсамольскім узросце, калі старэйшы таварыш, камуніст i асабліва партыйны кіраўнік, здаецца чалавекам незвычайным, ідэалам, у якога хочацца ўсё пераймаць. Культ асобы, бездакорны аўтарытэт аднаго чалавека, вельмі легка прывіваецца ў асяроддзі вось такіх сціплых, працавітых i шчырых, як Аляксей Касцянок, маладых людзей. І таму Аляксей, якога год ці два назад яшчэ выганялі з сельсавета i калгаснай канцылярыі, калі прыязджала раённае начальства, лічыў за гонар паабедаць разам з першым сакратаром, ды яшчэ ў такім экзатычным месцы, на лузе.

— З радасцю прымаем ваша запрашэнне, Арцём Захаравіч, — адказаў Лемяшэвіч знешне сур'ёзна, але ад Бародкі не схавалася тонкая іронія ў яго словах.

Сакратар коса глянуў на дырэктара i штосьці хацеў сказаць, але перашкодзіў Аляксей:

— У нас i цыбуля, i сала, i бульба — усё ёсць, — зноўтакі з дзіцячай шчырасцю i непасрэднасцю выказаў ён сваё жаданне абедаць разам, i гэтая шчырасць пакарыла Бародку. Ён ласкава ўсміхнуўся:

— Гэты харч i ў нас ёсць, рыбкі мала. Аднак бліжэй да справы. — І ён гукнуў у бок кустоў: — Хлопцы! Толя, Коля! Сюды!

З-за кустоў выглянуў хлопчык год дванаццаці.

— Што там, тата?

— Абед! — І Бародка зноў гукнуў больш голасна, склаўшы далоні рупарам: — Пё-отр Андрэ-е-ві-ч!

Аднекуль здалёк прыляцеў кароткі адказ: «О-го-го!»

Падышлі да машын, што стаялі на ўзлеску пад дубамі. Каля патухшага агеньчыка бестурботна i смачна, раскінуўшы рукі, спаў шафёр абкомаўскай машыны. Бародка ў такія паездкі шафёра не браў, вадзіў машыну сам. Ён жартаўліва разбудзіў хлопца сігналам.

— Давай, Іван, агонь i рыхтуй кацялок. Улоў!

Падбеглі хлапчукі-аднагодкі, аднаго росту, адзін рухавы i смелы — з твару падобны на Бародку, другі — чарнявы, больш ціхі i сарамяжлівы. Арцём Захаравіч, закасаўшы рукавы, умела i спрытна стаў чысціць шчупакоў i акунёў. Аляксей з такім жа спрытам раскладваў агонь. Хлапчукі захапляліся ўловам, важачы ў руках шчупакоў:

— Ух, які звяруга! А зубы, глядзі, якія! А чаму ён чорны такі?

— Не ўмываўся, мабыць, — пажартаваў Бародка.

Хлапчукі весела рагаталі. Аляксею таксама было смешна, але ён стрымліваў сябе, каб не быць падобным на гэтых несур'ёзных блазнюкоў.

Да агню падышоў высокі паважны мужчына ў шаўковай кашулі, белых парусінавых штанах, з новенькім спінінгам. Было шмат агульнага ў Бародкі i ў гэтага: i ў росце, i ў паважнасці, i ў тварах, аднолькава чыста выгаленых, поўных, па-мужчынску прыгожых.

— Злавіў? — спытаў насмешліва Бародка, разразаючы шчупака на кавалкі.— Рыбак-дзівак! А мы вось, калі ласка…

— На дзяржзнакі?

— Ды не… Вось, — Бародка паказаў на Лемяшэвіча i Аляксея, — лавілі на такія ж прылады, як i ў цябе. Знаёмцеся — дырэктар Крыніцкай школы Лемяшэвіч, сакратар абкома — Малашанка, Пётр Андрэевіч, а гэта — Алёша Касцянок…

Сакратар абкома, моцна паціснуўшы руку Лемяшэвічу, Алёшу працягнуў руку з той абыякавасцю, з якой часта дарослыя вітаюцца з дзецьмі.

Бародка рабіў выгляд, што цалкам заняты юшкай, але ад яго пільнага вока нічога не схавалася. Ён убачыў, як пачырванеў i разгубіўся ад такога прывітання Алёша, i адпомсціў за яго: як бы між іншым сказаў пасля працяглай паўзы, калі Малашанка ўжо сеў на зямлю побач з Лемяшэвічам:

— …той самы Алёша Касцянок, які пабіў шмат год хваленага Старасельца. Вось якія ў нас героі, Пётр Андрэевіч!

Сакратар абкома крута павярнуўся да Алёшы, недаверліва спытаў:

— Камбайнер Касцянок? — i, убачыўшы сарамлівую, вінаватую усмешку юнака, зноў працягнуў руку i на гэты раз ціснуў Алёшаву руку доўга i моцна.

— Вось як i ты! Малайчына! Рад. Рад пазнаёміцца. Значыцца, з камбайна на рыбу?

Алёша зусім збянтэжыўся ад такой увагі да яго асобы.

— A паслязаўтра — за парту. Ён жа вучань дзесятага класа, — сказаў Лемяшэвіч.

— Ведаю, ведаю. Далібог — малайчына. Радасна глядзець на такую моладзь!

— Ён ва ўсім удачнік — сказаў Бародка, прыладжваючы на агні кацялок. — Ён сёння з першага закіду пяцікілаграмовага шчупака выцягнуў. Не тое, што мы з табой. Ведаеш анекдот пра спінінгіста? Хадзіў, хадзіў такі рыбак, як ты, цэлы дзень, з раніцы да вечара, намахаўся гэтым вудзільнам — рукі падыяць не можа, мазал i нацёр на руках i на нагах… І — хаця б дзеля смеху жаба зачапілася. Нічога. Узлаваўся, павярнуў назад. Але вырашыў па дарозе кінуць яшчэ разок. [што вы думаеце?.. — Бародка абвёў усіх гюзіркам.

— Шчупак? — нецярпліва спытаў Коля: хлапчукі слухалі анекдот, як самую цікавую казку, разявіўшы раты.

— Ды не проста шчупак, а з добрае парасё — кілаграмаў на восем. Ледзь выцягнуў ён яго… Падзівіўся, адчапіў i… бух назад у рэчку.

— Эх! — ажно падскочылі хлапчукі.— Чаму?

— Усё адно, падумаў, не павераць. Скажуць купіў.

Анекдот асабліва падабаўся самым маладзейшым. Нават Алёша забыўся на сваю паважнасць i рагатаў разам з хлапчукамі. Хораша ён адчуваў сябе тут, пад старым дубам, лісце якога шумна варушылася ад дыму i гарачага паветра, сярод сталых, сур'ёзных i ў той жа час простых i дасціпных людзей. Смачна пахла юшкай, смажаным салам i рыбай. Трошкі смешна было, з якой сур'ёзнасцю i спрытам увіхаўся над кацялкамі i патэльняй сакратар райкома, — нюхаў страву, каштаваў, як жанчына.

Сакратар абкома i Лемяшэвіч вялі сур'ёзную размову пра школу, пра выхаванне, пра навуковую работу: выявілася, што Малашанка таксама педагог, працаваў дырэктарам педвучылішча i таксама намерваўся йекалі пісаць навуковую работу i… не напісаў.

Аляксею нікуды не хацелася адыходзіць, але хлагічукі пацягнулі яго «паспінінгаваць» i павучыць ix — ктабе ж шанцуе». Шафёр пайшоў па дровы. Каля агшо па нейкі час засталіся толькі сакратары i Лемяшэвіч. Выкарыстаўшы гэты момант, Бародка сказаў, зноў-такі як бы між іншым i жартаўліва:

— Лемяшэвічу пальца ў рот не кладзі. Неспакойны чалавек. Толькі што прыехаў у раён i ўжо ўправіўся пасварыцца з першым сакратаром. Уяўляеш, паўстаў супраць таго, што я часам заглядваю да Марыны. «Мая настаўніца, — крычыць, — i я нікому не дазволю наведвацца да яе!» Бачыш, які гусак!..

— А ты ўсё яшчэ наведваешся? Ой, глядзі, Арцём, — дакорліва паківаў галавой Малашанка, — прыйдзецца нам займацца табой на бюро.

Відаць, Бародка разлічваў на іншы эфект: памужчынску пажартуюць — i ўсё. І такім чынам ён дасць зразумець Лемяшэвічу, што для яго, Бародкі, справа гэта — дробязь, пра якую ён не баіцца нават сказаць пры сакратару абкома. Але яўна атрымалася асечка, i Арцём Захаравіч ураз забыўся на кулінарыю, павярнуўся да Лемяшэвіча расчырванелы, калючы, з нядобрымі агеньчыкамі ў вачах.

— Марына мой стары сябар, цудоўны таварыш, партызанка. A ўсё іншае бабскія плёткі, балбатня. Хто адбярэ ў мяне права заехаць да сябра?

— Сярод ночы? — з нядобрай іроніяй спытаў Лемяшэвіч.

Бародка злосна зірнуў на яго, але сказаў спакойна, інтымна:

— Добра. Будзем шчырымі. Я кахаю гэтую жанчыну. Хто забароніць мне кахаць?

Малашанка па-сяброўску пагразіў яму пальцам:

— Арцём! Не захапляйся!

— А ваша сям'я, дзеці? — спытаў Лемяшэвіч.

— Вы — малады ідэаліст, Лемяшэвіч. Калі вы ажэніцеся i пажывеце, колькі я…

— Ну, ведаеш, гады не апраўдваюць разбэшчанасці,— ужо сур'ёзна i нават злосна перапыніў яго Малашанка. — Я бачу, табе ке мінуць бюро.

— Што вы мне — бюро, бюро! — у сваю чаргу ўзлаваўся Бародка, бляднеючы. — Я хачу пагутарыць як мужчына з мужчынам. Маю права я кахаць?

Лемяшэвічу непрыемна была гэтая размова, ён хацеў хутчэй скончыць яе, але не мог ужо: калі даходзіла да спрэчкі па любому пытаншо, ён ніколі не мог змаўчаць, застацца ўбаку, а тым больш цяпер, калі ўсё гэта так закрапала яго.

— А хто не мае права кахаць! — горача сказаў ён. — Кахайце, кал! ласка. Але давайце пагаворым не як мужчыны, а як педагогі. Я малады педагог, вы — старэйшы…

— Я? — спытаў Бародка.

— Вы… Чаму вам не хочацца лічыць сябе педагогам? Вам партыя даверыла выхаванне…

— Паўсотні тысяч людзей, — падказаў Малашанка, паварочваючы замест Бародкі рыбу, якая пачала падгараць.

— Але… i вы старэйшы сярод нас… Вы — кіраўнік, прадстаўляеце партыю, стаіце на варце яе вышэйшых маральных прынцыпаў. На вас глядзяць, у вас пераймаюць, асабліва моладзь… Вы заўважце, якімі вачамі глядзіць на вас юнак гэты, Касцянок… Магчыма, вы яго ідэал… І я не ведаю… Магчыма, ён не разумее… Не ведаць ён не можа… Магчыма, не звяртае ўвагі… Ці, магчыма, i гэты ваш учынак яму здаецца геройствам, станоўчай якасцю моцнага чалавека. Уявіце апошняе. Не, вы ўявіце! — настойліва патрабаваў Лемяшэвіч, становячыся супроць Бародкі.— Я не кажу пра ўсё іншае: пра вашых уласных дзяцей, пра вашу сям'ю… Як яны?.. Што скажа ваш Коля?

Напамінак пра дзяцей выклікаў у Бародкі тое ж пачуццё, якое ён адчуў, калі ўбачыў, што Ніна пра ўсё ведае — сорам, няёмкасць, разгубленасць. Ён схаваўся за дым, закашляўся i праз кашаль, махаючы рукой, прымірэнча сказаў:

— Ну, вы… мараліст!

Потым раптам сурова i ўладна загадаў:

— Хопіць!

— Не, не хопіць! — гэтак жа сурова запярэчыў Малашанка. — Не хапае мужнасці выслухаць праўду? А ты выслухай! Выслухай!..

— Пётр Андрэевіч, — умольна папрасіў Бародка, кіўнуўшы ўбок: да агню падыходзіў шафёр.

Арцём Захаравіч гукнуў дзяцей абедаць i ў час абеду быў па-ранейшаму вясёлы, гаманкі, жартаўлівы. Лемяшэвіч з непакоем назіраў з якой зачараванасцю лавіў Алёша кожнае слова сакратара.

13

Раніца першага верасня выдалася хмурная i халодная: уначы ішоў дождж. Аднак гэта не псавала агульнага радаснага, святочнага настрою. Як заўсёды ў гэты дзень, i вучні i настаўнікі з'явіліся задоўга да пачатку заняткаў, i свежаадрамантаваныя гулкія класы i калідоры школы напоўніліся звонкімі дзіцячымі крыкамі, смехам, тупатам ног.

Весела было i ў настаўніцкай. Крышачку ўзрушаныя, узаемна прыв. етлівыя, настаўнікі жартамі сустракалі кожнага свайго калегу. І кожны, мужчына i жанчына, уваходзячы, лічыў сваім абавязкам прывітацца з усімі за руку, хоць дзень назад усе сустракаліся на пасяджэнні педсавета i некаторыя там нават паспрачаліся. Але зараз ніхто не выказваў нездавальнення раскладам, «форткамі», ніхто не быў яшчэ раздражнёны двойкамі i іншымі няўдачамі. І ўсе яны падабаліся Лемяшэвічу ў гэтай новай для яго, a ў сапраўднаеці ў натуральнай сваёй ролі. Ён з цікавасцю прыглядаўся да кожнага з настаўнікаў, нават да Адама Бушылы, з якім штодзень тройчы сустракаўся за сталом.

Расчырванелая, як бы иечым узрушаная, сядзела на новай канапе, насупраць адчыненага акна, Марына Астапаўна; няспынна смяяліся яе поўныя шчокі: на ix то знікалі, то зноў з'яўляліся прывабныя ямачкі. Апранутая ў новае сіняе плацце з шарсцянай тканіны, яна выглядала прыгожай.

Лемяшэвіч злавіў сябе на тым, што мімаволі любуецца ёй. Ён прымушаў сябе думаць пра яе непрыязна i такую ж непрыязнасць хацеў заўважыць i ў яе адносінах да сябе.

На педсавеце ён нечакана адхіліў Марыну Астапаўну ад кіраўніцтва дзесятым класам, хоць яна кіравала ім у мінулым годзе, i назначыў класным кіраўніком Данілу Платонавіча. Марына Астапаўна не патрабавала тлумачэння, слова не сказала, нібы чакала гэтага. А зараз яна зусім прыветліва глядзела на дырэктара, на Данілу Платонавіча i больш за ўсіх смяялаСя i жартавала. «Актрыса», — думаў Лемяшэвіч, не верачы ў шчырасць яе пачуццяў.

Арэшкін сказаў ёй камплімент:

— А вы ўсё прыгажэеце, Марына Астапаўна!

— А вы лысееце, Віктар Паўлавіч, — адказала яна пад агульны смех.

Завуч, як ніхто, здзівіў Лемяшэвіча сваім выглядам i паводзінамі. Штодзень на працягу месяца Лемяшэвіч бачыў яго ў незвычайным стракатым адзенні: белыя або клятчатыя штаны, курткі з «маланкамі», зялёны або саламяны капялюш, заўсёды кій у руках. І хада нейкая расслабленая, ленаватая. І раптам ён з'явіўся на заняткі ў простым, новым, старанна адпрасаваным гарнітуры, у кепачцы, без кія, рухавы i падцягнуты, як добры афіцэр. Ён адзін быў дзейным: заглядваў у расклад, напамінаў, каму ў які клас ісці, выходзіў у калідор супакойваць вучняў. Вяртаўся i зноў намагаўся сказаць што-небудзь прыемнае жанчынам.

— I ўсё-такі не магу не зазначыць, што ў нашым калектыве найпрыгажэйшыя настаўніцы. Букет! A? — i гладзіў сэрца.

— Дзіва што! У нас жа i дырэктар i завуч халастыя, — знешне сур'ёзна, аднак не без іроніі адказала Вольга Калінаўна, паліваючы кветкі. Увогуле, гэтая дзяўчына, нізкарослая i непрыгожая з твару, паводзіла сябе ў настаўніцкай, як руплівая гаспадыня.

Даніла Платонавіч сядзеў на табурэце, абапёршыся на доўгі стол, што стаяў пасярод пакоя. Ён выпадкова сеў тут, а атрымалася, што нібы гак i трэба, каб етарэйшы настаўнік, ветэран, у гэтыя ўрачыстыя хвіліны сядзеў у цэнтры.

Размаўляючы, жартуючы, настаўнікі, у тым ліку i дырэктар, міма-волі пазіралі на яго: як рэагуе ён, стары i мудры чалавек? Даніла Платонавіч удзельнічаў у размове скупымі заўвагамі, як бы захоўваючы сілы для ўрока. Ён добра разумеў, чаму ўсе такія ўзрушаныя, гаманкія: усе хваляваліся, праўда, адны больш, другія менш, у залежнасці ад стажу работы, ды i сам ён, хоць працуе паўстагоддзя, таксама крыху хваляваўся. А больш за ўсіх, безумоўна, хвалявалася гэтая маладзенькая, зусім яшчэ дзіця, Ядвіга Казіміраўна: ёй праз некалькі хвілін трэба будзе даваць першы ў жыцці самастойны ўрок. І таму яна больш i мацней за ўсіх рагатала, яе смяшыла ўсялякая дробязь, але смех яе быў ненатуральны, дрыготкі, нервовы.

Моўчкі i нерухома, у кутку, як чужыя i лішнія ў гэтым калектыве, сядзелі муж i жонка Кавальчукі. Праўда, у Паўла Паўлавіча колькі разоў напіналіся шчокі ад смеху — Лемяшэвіч назіраў за імі i бачыў гэта, але Мая Любаміраўна з дакорам пазірала на мужа, i ён стрымліваў свой смех. Яны перамаўляліся паміж сабой, але толькі аб справе, праглядаючы планы ўрокаў. І — дзіўная рэч — самыя калючыя на язык ні адным словам не зачапілі ix.

«Вось каму ў першую чаргу трэба заглянуць у душу — гэтаму Паўлу Паўлавічу, — думаў Лемяшэвіч. — Як толькі падступідца… які ключык падабраць? А трэба абавязкова!»

— Нешта Марозавай сёння няма, — сказала Прыходчанка.

— Але, кожнае першае верасня прыходзіла. Што гэта з ёй?

— Занята, — коратка адказаў Даніла Платонавіч.

За дзвярамі шумелі вучні.

— Зазіраюць у замочную шчыліну. Вунь якое вока блішчыць, — засмяялася Вольга Калінаўна, развешваючы на сцяне снапкі жыта, ячменю, проса, канюшыны.

— А гэта вельмі спакусліва i цікава — падгледзець, чым займаюцца настаўнікі. Можа, яны на галовах стаяць, — сказаў Бушыла, — Я сам любіў падглядваць. А снапам тваім даволі ўтульна тут, Вольга…

— У сельскай школе ў першую чаргу павінен быць біялагічны кабінет. А вы не падумалі пра гэта, Міхась Кірылавіч.

Як бы ў пацверджанне ix слоў аб падглядвайні, раптам з модным грукатам адчыніліся дзверы, i ў настаўніцкую куляй уляцеў вучань. Ён ледзь утрымаўся на нагах i спыніўся каля Данілы Платонавіча, ухапіўшыся за стол. Ядзя пырснула, але, угледзеўшы сур'ёзныя твары іншых настаўнікаў, закрылася касынкай. Збянтэжаны, спалоханы хлапчук, вучань шостага класа, не чакаючы допыту, прытворна хліпаючы i не ўзнімаючы галавы, тлумачыў:

— Мяне п-піхну-у-лі…

— Ах, бедны, яго піхнулі! — злосна, здзекліва i ў той жа час як бы радуючыся, што знайшоў ахвяру, праспяваў Арэшкін i сурова закрычаў: — Цябе штурхнулі, бо ты падглядваў у шчыліну. Падглядваў?

— І другія падглядвалі…

— Ты за сябе гавары… за сябе!.. Ты i ў мінулым годзе хуліганіў…

— Я нічога не рабіў.— Хлапчук выцер рукавом нос.

— Ідзі… i больш не падглядвай, — умяшаўся Лемяшэвіч, якому не спадабаўся тон завуча.

Арэшкін выйшаў следам за вучнем, мабыць, жадаючы прадоўжыць расправу.

— Я б такіх выганяла са школы, — сказала Мая Любаміраўна.

— За што? — здзівілася i абурылася Вольга Калінаўна. — Ваня — добры вучань. Паэт. Вершы піша… Непаседа. Дык што з гэтага? Мы самі былі непаседамі. І нельга крычаць — хуліганіш. Нельга так!

— Дзяцей трэба любіць, — сурезна сказала Марына Астапаўна.

Кавальчук непрыемна хіхікнула, i Лемяшэвіч здзівіўся, убачыўшы, як гэтая жанчына, Марына Астапаўна, якую, здавалася, ніколі i нічым нельга збянтэжыць, раптам ледзь не заплакала — ажно непрыгожым зрабіўся яе твар.

У гэты момант за дзвярамі зноў пачуўся танклявы здзеклівы голас Арэшкіна:

— Ідзі, ідзі, галубок! Герой! Рыцар без страху i сумлення! Там ты быў смялейшы! А?

Дзверы адчыніліся, i парог пакоя нясмела i цяжка пераступіў Алёша Касцянок, бледны, з дрыжачым падбародкам. Ён глянуў на дырэктара i панурыўся.

Лемяшэвіч адчуў, што чырванее сам. Насцярожана падняўся Бушыла, павярнуўся да дзвярэй Даніла Платонавіч.

— Калі ласка, палюбуйцеся на гэтага героя, які ўчыніў у класе мамаева пабоішча! А? Як вам падабаецца? — пераможна i зларадасна пытаў Арэшкін. Зашпілі каўнер.

Алёша пачаў зашпільваць каўнер пакамечанай кашулі i ніяк не мог адшукаць гузік: пальцы яго дрыжалі.

Лемяшэвіч убачыў, як раптам няёмка адчулі сябе ўсе настаўнікі, як яны адводзяць позіркі, быццам усім ім сорамна.

— Алёша? — коратка спытаў Даніла Платонавіч.

Алёша ўзняў галаву, памкнуўся да яго.

— Даніла Платонавіч!.. Хлопцы хацелі мяне качаць… І ўсё!..

Ён сказаў гэта «ўсё» з такой шчырасцю, што адразу ўсім стала лягчэй. Даніла Платонавіч падышоў, ласкава ўзяў юнака за плечы, павярнуў да дзвярэй:

— Ідзі на ўрок, Алёша.

А сам, сярдзіта засопшы, пачаў перакладаць на стале сшыткі, як бы шукаючы нешта вельмі важнае i тэрмінова патрэбнае. Адам Бушыла, сціснуўшы кулакі, пагрозліва ступіў да Арэшкіна.

— Ты-ы… педагог! Трэба ведаць меру!

— Якую меру? Па-вашаму, няхай становяцца на галовы? Няхай ламаюць, б'юць? Так мы ўмацоўваем дысцыпліну! А? Вы самі парушаеце яе! Вы заступаецеся за сваяка! Таварыш дырэктар! Я прашу падтрымаць мяне… Гэта старая гісторыя!

Лемяшэвіч не ведаў, што сказаць, як ліквідаваць гэты канфлікт.

— Спакойна, таварышы.

Ён гэтак жа, як i Бушыла, быў абураны бестактоўным учынкам завуча, але выказаць сваё абурэнне не мог. Што трэба зрабіць, сказаць, каб гэта было правільна, падырэктарску?

Даніла Платонавіч павярнуўся да Арэшкіна, пільна разглядаючы яго, ціха спытаў:

— Навошта вы сапсавалі нам настрой?

— Я? — сумеўся завуч. — Каму? Чаму я?

— Мне… Усім нам… Касцянку… Класу… У такі дзень! Алёша — не дзіця. Алёша дарослы чалавек… Зразумейце гэта!

— Дарослых таксама прывучаюць да дысцыпліны, — дзёрзка i самаўпэўнена адказаў Арэшкін.

Даніла Платонавіч уздыхнуў i адвярнуўся. Бушыла дэманстратыўна выйшаў, стукнуўшы дзвярамі.

Пара было званіць — i Вольга Калінаўна, узяўшы са стала званок, гучна зазваніла амаль над самым вухам завуча; яна ведала, што Віктар Паўлавіч цярпець не мог, калі звоняць у настаўніцкай.

* * *

У класе спрачаліся на тэму: што такое гераізм i ці з'яўляецца гераізмам рэкорд Алёшы Касцянка?

— Гераізм — гэта найвышэйшае праяўленне емеласці, адвагі,— крычаў Валодзя Полаз, сын бухгалтара калгаса. — Гераізм — гэта, калі чалавек вядзе самалёт на таран, калі закрывае сваім целам амбразуру… або калі ворагі яго катуюць, агнём паляць, а ён маўчыць, як Зоя ці маладагвардзейцы. Вось гэта гераізм!

— A працоўны гераізм? — спакойна i разважліва, не адрываючыся нават ад часопіса, спытаў Лявон Цялуша, самы высокі i сталы на выгляд, рудаваты хлопец, круглы выдатнік, верны кандыдат на залаты медаль.

— Што значыць працоўны гераізм? — не здаваўся Валодзя. — Гэта, ведаеце… Як вам сказаць… Каця, як гэта там у літаратуры называецца? Эпітэт… Пераносны сэнс… Так можна дагаварыцца да «школьнага гераізму» i пачаць даказваць, што ты таксама герой.

У класе засмяяліся, але Лявона збіць з тропу немагчыма.

— A калі машыніст лезе ў гарачую топку, каб адрамантаваць яе? — епытаў ён. — Што гэта такое?

— Якую гарачую? Розная гарачыня!

— Ды ў такую, што ты спёкся б там, як яблык. Не чытаў хіба? — горача падтрымала Лявона Каця Гаманок, якая асабліва палымяна даказвала, што рэкорд Алёшы — самы сапраўдны гераізм i што чалавек, які ўмее так працаваць, i ёсць герой.

— Гэта справа іншая— палезці ў топку, гэта i ёсць смеласць, такі гераізм я прызнаю. А мы гаворым аб простай працы. Сеў чалавек на машыну i паехаў… Скасіў жыта больш, чым іншыя… А можа, тыя іншыя проста дрэнна працавалі?

— Дзяржаўная норма ёсць, галава дубовая! — злавалася Каця.

— А што такое норма? — Валодзя ў душы сам захапляўся рэкордам Алёшы i нават крыху зайздросціў, але паспрачацца i давесці сваё, часам тое ж самае, што даводзілі ўсе, але ў іншай форме, было для яго найпершай патрэбай. — Норма — гэта колькасць працы ў пэўную адзінку часу. A які час быў у Алёшы? Чакайце, чакайце! Я вас злавіў! Ды вы ведаеце, што ён парушаў закон аб ахове працы? Замест васьмі гадзін ён працаваў шаснаццаць. Гэта што такое? Які тут гераізм? Так я пачну калоць дровы дзень i ноч i пастаўлю сусветны рэкорд!

Аднакласнікі смяяліся. Дзяўчаты хорам крычалі:

— Фармаліст!

Слова гэтае стала амаль што мянушкай Валодзі, так аднойчы яшчэ ў восьмым класе назваў яго Даніла Платонавіч.

— Хлеб у пол i не можа чакаць, пакуль ты выспішся.

Алёша сядзеў моўчкі на задняй парце побач з Лявонам i рабіў выгляд, што да гэтай спрэчкі яму няма ніякай справы i што яго цікавіць толькі часопіс, які разглядаў сусед. Але калі б яго спыталі пасля, што ён бачыў у «Огоньке», то ён, напэўна, нічога не змог бы адказаць. Хаваючы вочы ад усіх іншых сваіх сяброў, ён, аднак, разпораз употай пазіраў туды, дзе сядзела Рая. Яна сядзела на пярэдняй парце і, павярнуўшы галаву, глядзела на Валодзю, які стаяў у праходзе паміж партамі, размахваючы рукамі. Яна, не ў прыклад іншым, ніводным словам не выказала сваіх адносін да спрэчкі i толькі неяк дзіўна ўсміхалася — як дарослыя з наіўнасці дзяцей. Гэтыя ўсмешкі яе абражалі Алёшу i псавалі той светлы настрой, з якім ён прыйшоў у школу.

— Ну, добра. Я згодзен прызнаць, што гэта працоўная доблесць, — пасля некаторых даволі пераканаўчых аргументаў Каці ішоў на кампраміс Валодзя. — Вядома, што i медаль ёсць — «За працоўную доблесць». Ara! — узрадаваўся ён сваёй новай думцы. — Няма ж ні ордэна, ні медаля «За працоўны гераізм»!

— А Герой Сацыялістычнай Працы? — зноў спакойна спытаў Лявон.

— Aгa, ага! Сапраўды! — падхапіла Каця i разам з ёй другія дзяўчаты.

Валодзя сумеўся.

— Ну, махнулі куды! Гэта іншая рэч!

— У цябе ўсё іншае. Ты ні з чым не згаджаешся!

Лявон закрыў часопіс i аўтарытэтна сказаў:

— Хлопцы! Навошта гэта непатрэбная спрэчка? Вядома адно: Алёша — малайчына! І я прапаную падняць яго за гэта «на ўра»!

Мужчынская палавіна класа падхапілася, як па камандзе, кінулася да Алёшы, у першую чаргу — Валодзя; дзяўчаты адскаквалі ў бакі, да сцен, ачышчаючы дарогу. Алёшу сілком выцягнулі на сярэдзіну класа i гушканулі так, што ён ажно галавой стукнуўся аб столь. Пасля гэтага ён пачаў адбівацца даволі энергічна, але хлопцы не выпуск ал i яго з рук i ўсё падкідвалі — моладзь не ведае меры. І раптам нехта крыкнуў:

— Арэшка!

Усе ўміг разбегліся, а Алёша… застаўся адзін пасярод класа.

— А? Мамаева пабоішча! Пылу колькі, пылу! Саромцеся! Дзесяты клас! А? Гэта ты сілу мераеш? Адзін супроць усяго класа? — убачыўшы Алёшу, павысіў голас Віктар Паўлавіч. — Лішняя сіла — на рынг, на рынг, у баксёры! А зараз — у настаўніцкую! Няхай там пагутараць з табой! Няхай пабачаць, які ты герой!

— Я не пайду, — сказаў Алёша.

— Што?

— Алёша! — з роспаччу i просьбай прашаптала Каця. І ён пайшоў.

Ён вярнуўся неспадзявана хутка: у класе нават ніхто не ўправіўся выказаць сваю думку аб здарэнні.

Апусціўшы галаву, ні на кога не глянуўшы, ён прайшоў да задняй парты, сеў на сваё месца i закрыў твар рукамі. Клас вінавата маўчаў, i маўчаў доўга: усім чамусьці здалося, што Алёша плача. Нарэшце Лявон, які адчуваў сябе больш за ўсіх вінаватым i страціў сваю паважнасць i спакой, ціха спытаў, нясмела дакрануўшыся да яго пляча:

— Ну, што?

Алёша адняў ад твару рукі: вочы яго былі сухія i твар звычайны.

— Нічога, — сумна адказаў ён i больш не сказаў ні слова, як яго ні распытвалі.

Валодзя зноў завалодаў агульнай увагай i знарок голасна i смела выказваў сваё абурэнне супроць завуча:

— Фармаліст ён i наогул… — Каб размова ішла не аб настаўніку, Валодзя, відаць, даволі б моцна вызначыў гэтае «наогул». — Мы не маленькія, не вучні пятага класа! І трэба даць зразумець яму гэта!

Пятро Хмыз сказаў яму:

— Ты, Валодзя, як п'яны заяц.

Валодзя абразіўся, i, каб не званок, справа, напэўна, скончылася б моцнай лаянкай.

Праз усё гэта забылі, што першы ўрок — гісторыя — дырэктара, якога чакалі з цікавасцю i нецярпеннем, як чакаюць кожнага новага настаўніка.

Лемяшэвіч весела прывітаўся, пазнаёміўся, жартаўліва адказаў на пытанні, якія тычыліся выключна яго біяграфіі. Усё, здавалася, ішло як мае быць. Але ён адразу, як толькі зайшоў у клас, адчуў нейкую насцярожанасць i стрыманасць вучняў, асабліва хлогіцаў: яны сядзелі не па гадах сур'ёзныя, нават суровыя, усміхаліся скупа — для ветлівасці толькі i як бы баяліся ці не жадалі глядзець дырэктару ў вочы. Міхаеь Кірылавіч не адразу здагадаўся, у чым прычына такога настрою вучняў. A калі здагадаўся, незнарок глянуўшы на Алёшу, зноў разгубіўся i не ведаў, што трэба зрабіць, каб выказаць свае адносіны i ў той жа час не закрануць аўтарытэт завуча. Ён пачаў пытаць, як адпачывалі, што рабілі ўлетку. Спадзяваўся, што можа хто-небудзь загаворыць аб працы Алёшы i тады ён выкажа сваё ўхваленне. З'явілася нават думка аб'явіць Алёшу падзяку ад педсавета. Але яго перапыніў Валодзя Полаз (Лемяшэвіч ужо ведаў сына рахункавода) — ён узняў руку. Атрымаўшы дазвол, Валодзя падхапіўся, як салдат, стукнуўшы абцасамі аб падлогу, І, хвалюючыся, сказаў:

— Міхась Кірылавіч… Я хачу сказаць… Я ад усіх, — ён глянуў назад, дзе сядзелі Касцянок, Цялуша, Хмыз, — увесь клас скажа, што Алёша не вінаваты. Што калі што… калі вінаваціць, то мы ўсе i я першы… Мы проста падымалі яго «на ўра» за яго працу, бо гэта ж гераізм!..

Ніхто не звярнуў увагі на нечаканае прызнанне Валодзем працы Алёшы гераізмам; вучні загаманілі, пацвярджаючы яго словы. Лемяшэвіч, крыху расчулены такой салідарнасцю, пастукаў алоўкам аб стол, каб суцішыць клас, i сказаў, як мог бы сказаць зусім дарослым людзям:

— Таварышы! А хто вінаваціць Касцянка? Ніхто. Атрымалася непаразуменне… А праца Алёшы сапраўды гераічная!.. З такой працы мы ўсе павінны браць прыклад. Нам, людзям зямлі, дзецям калгаснікаў, варта падзякаваць Алёшу за яго працу…

І — дзіўная, нябачаная на ўроку рэч — вучні заапладзіравалі, страшэнна збянтэжыўшы гэтым Алёшу, на долю якога i так ужо хагйла перажыванняў.

Міхась Кірылавіч дадаў, ужо як дзецям:

— Але падымаць «на ўра» i ўсё іншае такое — не рабіце гэта ў класе. На вуліцы — вунь якая прастора!

I ўраз усе твары, акрамя Алёшавага, сталі прыветлівымі, дружалюбнымі.

Першы ўрок прайшоў добра. Міхась Кірылавіч доўга ўспамінаў яго з прыемнасцю i пачуццём радасці i задавальнення самім сабой.

* * *

Перад апошнім урокам у школу прыехаў Бародка. У настаўніцкай усе разгубіліся, калі ён нечакана зайшоў, нават Лемяшэвіч адчуў сябе ніякавата. Праўда, Бародка, з уласцівым яму ўменнем, хутка ўключыў усіх у агульную, як бы жартаўлівую, з вясёлымі прыкладамі, але ў той жа час вельмі сурезную — аб грамадскай працы настаўніка — размову. Але Лемяшэвіч заўважыў, што да яго асабіста сакратар звяртаецца суха — афіцыйна i непрыязна, нібы жадаючы даць зразумець калектыву, што новы дырэктар не карыстаецца павагай райкома. І першы, хто гэта зразумеў,— Арэшкін, ён ажно заззяў увесь. Да Прыходчанкі Бародка звяртаўся на «ты», як да блізкага чалавека: «Ты, Марына, не пярэч. Колькі ты сама прачытала лекцый?»

Лемяшэвічу ён сказаў:

— Збярыце вучняў пасля ўрокаў. Старэйшыя класы.

— Навошта?

— Уявіце, таварыш Лемяшэвіч, што сакратар райкома хоча пагутарыць з вашымі вучнямі. Дазваляеце?..

Надвор'е праяснілася — i вучняў сабралі ў двары школы, на пляцоўцы.

Бародка пачаў гаварыць аб ролі працы ў выхаванні чалавека камуністычнага грамадства. Гаварыў ён проста i цікава. Слухалі яго ўважліва i вучні i настаўнікі; нават калгасніцы, што ішлі з поля на абед, спыніліся каля плота, ды так i прастаялі да канца прамовы.

Сакратар высмейваў тых вучняў, якія, скончыўшы «якіх-небудзь сем класаў на тройкі з хвосцікамі», запісваюць сябе ў «інтэлігенты» i лічаць для сябе нізкім працаваць у калгасе.

Потым ён гаварыў аб політэхнічным навучанпі i хоць, як адзначыў Лемяшэвіч, крыху спрашчаў пытанне, але канчатковыя вывады рабіў правільныя, ясныя.

— Усе магчымасці ў вас, у вашай школе, для політэхнізацыі ёсць: добры прышкольны ўчастак, a галоўнае — МТС пад бокам, любыя сельскагаспадарчыя машыны… І, нарэшце, у вас ёсць цудоўны прыклад, які паказвае, якую карысць можа прынесці асваенне адной з гэтых машын i сумленная праца на ёй… Карысць i для народа, i для Радзімы, i для таго чалавека, хто гэта зрабіў… Вы ведаеце, што я маю на ўвазе. Працу на камбайне вучня вашай школы Аляксея Касцянка… — І Бародка паклікаў: — Таварыш Касцянок!

Яшчэ раз да смерці збянтэжанага Алёшу сябры сілком выштурхнулі з задніх радоў. Каб ён ведаў, што размова зноу будзе пра яго, ён нізашто не застаўся б на гэтым сходзе.

— Ідзі, калі ласка, бліжэй, — запрасіў яго сакратар.

Алёша нясмела падышоў.

— Таварышы! Райком i райвыканком прынялі рашэнне: Аляксея Сцяпанавіча Касцянка за яго выдатную працу ў МТС, на камбайне, узнагародзіць каштоўнымі рэчамі: гадзіннікам i веласіпедам. Дазвольце мне ўручыць яму гэтыя рэчы.

Сакратар райкома дастаў з кішэні невялічкую скрыначку i пад бурную авацыю працягнуў Алёшу. Той нязграбна ўзяў яе правай рукой. Бародка, узяўшы яго абедзве рукі, пералажыў скрыначку ў левую, а правую моцна паціснуў. У гэты час шафёр прынёс разабраны, запакаваны ў паперу веласіпед.

— Ну, ты — механік, i збярэш сам… — сказаў Бародка Алёшу. Сакратар, відаць, меў намер яшчэ штосьці сказаць да ўсіх, але вучні ўсхапіліся з месцаў, абкружылі Алёшу, каб паглядзець падарункі, бліжэйшыя сябры яго пачалі ўжо распакоўваць веласіпед, каб тут жа сабраць i калектыўна выпрабаваць.

14

Праз некалькі дзён на бюро райкома са спазненнем зацвярджалі новых дырэктараў школ. Па сутнасці, новым быў адзін Лемяшэвіч, усе іншыя зацвярджаліся ў сувязі з пераводамі па ўласнаму жаданню ці па волі райана або райкома з адной школы ў другую. Дырэктарам прыйшлося доўга чакаць: на пасяджэнні, якое цягнулася ўжо гадзіны тры, абмяркоўвалася першае пытанне — аб выкананні плана хлебана-рыхтовак. З кабінета першага сакратара выляталі па адным чырвоныя i мокрыя ад поту старшыні адсталых калгасаў. У прыёмнай кожны з ix з палёгкай уздыхаў, прагна закурваў i іранічна-весела адводзіў позіркам тых, што чакалі: «Дастанецца i вам, пачакайце, не аднаму мне!»

— Але-е… Сам сёння «дае прыкурыць»… Грыміць! — сказаў адзін старшыня з нейкім своеасаблівым захапленнем. Лемяшэвіча непрыемна ўразіла гэтае «сам».

Ён ведаў, што зацвярджэнне — хуткая i па сутнасці фармальная справа, аднак чамусьці хваляваўся, як бы прадчуваючы нешта благое. Ён упершыню падумаў тут, слухаючы разважанні іншых дырэктараў, што яго выстугіленні супроць паводзін Бародкі сапраўды, магчыма, недарэчныя i дробязныя. Але ж справа не толькі ў адносінах Бародкі з Марынай. Ёсць шмат іншага, супроць чаго пратэстуе яго сумленне камуніста, у тым ліку i супроць гэтага «сам». Хто даў Бародку такія правы, такую ўладу? Чаму ён зрабіўся гэтым «сам» i сапраўды ўсё вырашае сам? Чаму яго больш баяцца, чым паважаюць?..

Усіх іншых дырэктараў (ix было чацвёра) зацвердзілі на працягу нейкіх дзесяці хвілін, i яны пакінулі кабінет усе разам. Лемяшэвіч застаўся адзін, адчуваючы, што хвалюецца ўсё больш i больш. Бародка ўстаў (дагэтуль ён сядзеў), прыветліва кіўнуў яму галавой i звярнуўся да членаў бюро роўным, крыху абыякавым i стомленым голасам:

— Таварышы, ёсць такая думка… Таварыш Лемяшэвіч — малады, энергічны кіраўнік, чалавек дастаткова адукаваны… Добра зарэкамендаваў сябе ў час рамонту i абсталявания школы. Словам, яго арганізатарскія якасці райком ацаніў ужо… Дадам: чалавек прынцыповы, настойлівы, камуніст з дзесяцігадовым стажам. А мы ўсе ведаем становішча нашай Ліпнякоўскай школы… Школа далёкая, за ракой, у гэтым годзе дзевяць класаў, хутка будзе дзесяць… Будынка няма, займаюцца ў чатырох ці пяці хатах… Але будзем будаваць. А добрага дырэктара ніяк не падбяром… Туды трэба вось такога кіраўніка, такога энергічнага маладога арганізатара. І таму ёсць думка… я ўзгадніў з аблана… перавесці таварыша Лемяшэвіча з Крыніц у Ліпнякі. Лемяшэвіч павінен успрыняць гэта як баявое задание райкома. Чалавек ён халасты, вольны казак, як кажуць, i якіх-небудзь аб'ектыўных прычын… — Бародка развёў рукамі,— няма…

Лемяшэвіч, выслухаўшы ўсё гэта, раптам адчуў, што ад хвалявання не засталося i следу, наадварот, стала спакойна i нават весела.

— A ў Крыніцы каго? — спытаў пракурор Кляўкоў, малады, неспакойны чалавек, які даўно ўжо нецярпліва паглядаў на гадзіннік, i Бародка ўжо аднойчы іранічна заўважыў яму: «А пракурор усё спяшаецца».

— У Крыніцы — Ціханчука, з Дзятлаўскай сямігодкі.

— Ціханчука? — перапытаў Валатовіч і, сказаўшы кароткае неазначальнае «м-да», палез у кішэню па акуляры.

Бародка пастукаў алоўкам аб настольнае шкло.

— Наш загадчык райана, — ён кіўнуў у бок Паўла Васільевіча, — не падтрымлівае гэтага перамяшчэння… Але прашу зразумець: у Ліпняках нам трэба не толькі добры дырэктар, нам трэба чалавек, якога мы маглі б зрабіць сакратаром партарганізацыі, які наладзіў бы там усю палітыка-масавую работу. Вядома, якое там становішча…

Валатовіч, начапіўшы акуляры, павярнуўся i паглядзеў на Лемяшэвіча, усміхнуўся i, перапыніўшы Бародку, сказаў:

— А як сам Лемяшэвіч глядзіць на гэта? У яго пыталі? Дайце яму слова.

— Я паехаў на працу па ўласнаму жаданню. І нікуды не хачу пераводзіцца. І не разумею, каму спатрэбіўся мой перавод… Я дзякую за добрае слова, але таварыш Бародка яўна пераболылвае мае арганізатарскія здольнасці.

— Воля партыі — закон для камуніста, i каму-каму, а вам гэта варта ведаць! — сказаў Бародка.

Лемяшэвічу адразу прыгадалася пачутае ў прыёмнай «сам», i ён не ўтрымаўся, хоць, ідучы на бюро, загадваў сабе быць выключи а стрыманым, каб не адказаць Бародку на яго словы.

— Смела вы атаясамліваеце сваю ўласную волю з воляй партыі!

Бародка i брывом не павёў, быццам не чуу.

— Думка членаў бюро?

— Я не бачу логікі ў такіх перамяшчэннях, — сказаў рэдактар Жданко, паціскаючы плячамі.

— Я вам сказаў, якая логіка! Якая яшчэ трэба логіка, акрамя той, што накіравана на карысць справы? — раздражнёна адкязаў Бародка, ведаючы, што толькі такім чынам рэдактара, чалавека далікатнага i нявопытнага, можна пераканаць.

— Думаю, Арцём Захаравіч, не варта нам гэта рабіць, — спакойна i ў той жа час аўтарытэтна сказаў Валатовіч. — Сапраўды, навошта? Забі мяне — не разумею таксама. А што мы скажам Баравому, які сам просіцца ў Ліпнякі? Куды яго дзенем? А што датычыцца Ціханчука — гэта не дырэктар дзесяцігодкі. Ціхоня, баязлівец…

«А Бародку там такі i трэба, каб не замінаў», — падумаў Лемяшэвіч, але прымусіў сябе маўчаць, пакуль размова ідзе паміж членамі бюро.

— Адзін прасіўся туды, другі — сюды, а нам абавязкова трэба зрабіць наадварот, — сказаў пракурор, пазіраючы на гадзіннік i пазяхаючы.

— Вам, таварыш Кляўкоў, вельмі спаць хочацца? — саркастычна спытаў Бародка i ўзлавана дадаў: — Калі дзе што i робіцца наадварот — дык гэта ў вас, у райпракуратуры. Я папярэджваю: пытанне ўзгаднялася ў абласных інстанцыях… І дыскусіраваць, думаю, няма чаго. Галасую. Хто — за?

— За што — «за»? — спытаў Жданко.

— За перавод Лемяшэвіча ў Лігінякі!

Бародка сам узняў руку i чакаў, пільна сочачы за кожным з членаў бюро, кідаючы ім позіркі, у якіх былі i чаканне, i загад, i стоены гнеў. Hi адной рукі больш не паднялося. Члены бюро не глядзелі на яго. Яны сядзелі, унурыўшы галовы, быццам саромеліся, i займаліся хто чым: другі сакратар Птушкін, на якога асабліва пільна глядзеў Бародка, хутка распісваўся на чыстым аркушы паперы, употаи пазіраючы на друпх — ці галасуе хто яшчэ? Рэдактар шчоўкаў замком сваёй прыгожай зялёнай папкі. Валатовіч, праціраючы акуляры, дакорліва ківаў галавой. І толькі Кляўкоў, дэманстратыўна глянуўшы на гадзіннік, сказаў:

— Я галасую супраць.

Пасля яго слоў Бародка хутка апусціў сваю руку i схаваў яе пад стол.

— Так, — знешне спакойна сказаў ён i звярнуўся да Лемяшэвіча: — Можаце ісці… i працуйце пакуль што…

Лемяшэвіч узняўся, накіраваўся да дзвярэй, але на парозе спыніўся i, усміхаючыся, спытаў:

— Чаму — «пакуль што»?

Бародка не адказаў, ён стаяў i хутка перабіраў на стале паперы, як бы спяшаючыся некуды. Лемяшэвіч чакаў адказу. Пракурор паўтарыў яго пытанне:

— Сапраўды, чаму — «пакуль што»?

Бародка ціха паўтарыў:

— Ідзіце… працуйце…

A калі Лемяшэвіч выйшаў, Бародка шумна ўдыхнуў поўныя грудзі паветра. Ямубыло цяжка: упершыню за ўсю яго шматгадовую работу члены бюро не падтрымалі яго, першага сакратара. І як не падтрымалі! Здаралася i раней, што часам спрачаліся, не пагаджаліся, галасавалі супраць два-тры чалавекі. Але так… каб усе адхілілі… так не было! І самае крыўднае, што гэта не якое-небудзь блытанае, складанае гаспадарчае пытанне, а дробязь — перавод аднаго чалавека. Ён забыўся на сапраўдныя матывы, якія прымусілі яго патрабаваць пе-раводу Лемяшэвіча. Цяпер, у злосці, ён цвёрда быў перакананы, што сапраўды так трэба дзеля справы, што яго рашэнне адзіна правільнае i разумнае. І таму пазіцыя членаў бюро страшэнна яго абурала.

Нехта заглянуў у дзверы, ён крыкнуў:

— Пачакайце!

Сашчапіўшы рукі за спіной, ён прайшоўся па пакоі i спыніўся ў канцы стала, каля крэсла, на якім толькі што сядзеў Лемяшэвіч.

Цяпер ужо ўсе глядзелі на яго: Птушкін насцярожана, з трывогай, Кляўкоў — з вясёлымі агеньчыкамі смеху ў ясных, па-дзявочаму прыгожых, вачах, Жданко сумна. Але ён ужо не глядзеў ні на кога з ix, позірк яго быў утароплены ў размаляваную карту раёна, што вісела над яго сталом.

— Так, таварышы… Так, — сказаў ён з доўгімі паўзамі i як бы з жалем за ўсё, што здарылася, i раптам злосна спытаў: — Як жа будзем працаваць далей, га?

Ніхто не адказаў.

— Як можна працаваць, калі ў бюро такі разлад?.. Анархія!.. Калі прапановам першага сакратара — нуль увагі?! Я пытаюся, як будзем працаваць? Як я магу кіраваць раёнам, калі члены бюро…

— Арцём Захаравіч! — зноў-такі спакойна i далікатна перапыніў яго Валатовіч. — Кожны з нас, у тым ліку i ты, можа памыляцца… Думка калектыву — яна заўсёды самая правільная! І калі бюро не згадзілася з табой…

— Не! — крыкнуў Бародка, як гаўкнуў, i закашляўся. — Гэта дэманстрацыя! Змова! І ўсё гэта — твая справа, таварыш Валатовіч! Я ведаю! І я гэта так не пакіну!.. Я пастаўлю на сваё месца i гэтага… дырэктара i яшчэ каго-небудзь…

— Ну, ведаеш. — Валатовіч энергічным рухам адсунуў ад сябе попельніЦу, паперы. — Не аднаму табе вядома, чаму ты хочаш выжыць Лемяшэвіча з Крыніц. Вось так… І не крычы, калі ласка. Не палохай. Вядзі пасяджэнне. Людзі чакаюць.

* * *

Лемяшэвіч, задаволены перамогай, лічыў, што паколькі члены бюро запярэчылі супроць яго пераводу, Бародка больш не адважыцца ўзнімаць гэтае пытанне i ён, Лемяшэвіч, можа працаваць спакойна. Але роўна праз тры дні прыйшоў загад аблана аб пераводзе яго ў Ліпнякі. Міхась Кірылавіч здзівіўся не загаду, a аператыўнасці, з якой дзейнічаў Бародка. Каб ён сам прасіўся пераводу, справа, напэўна, вырашалася б месяцамі. А тут нават пісьмо дастаўлена з абласнога цэнтра за адзін дзень, чаго ніколі не было. Ён узлаваўся. «Ах, ты так!.. Ты паказваеш сваю сілу? Дык i я пакажу сваю волю! Пабачым, хто — каго. Цяпер я не адступлю! Не!» — у яго з'явілася цвёрдая рашучасць змагацца да канца. Нікому ў школе не сказаўшы пра загад, ён на другі ж дзень паехаў у аблана.

Загадчык, тоўсты флегматычны чалавек у добрым бастонавым касцюме i старэнькім зашмальцаваным гальштуку (Лемяшэвіча заўсёды здзіўляла такая неахайнасць: заплоціць чалавек тысячу рублёў за касцюм i не можа знайсці сем рублёў на гальштук!), выслухаўшы, зморана заплюшчыў вочы, як бы кажучы гэтым: «Ох, абрыдлі вы мне з сваімі скаргамі».

Потым распЛюшчыў вочы, з цікавасцю глянуў на Лемяшэвіча, нібы ўспомніўшы нешта, i шчыра прызнаўся:

— Нічога, брат, не магу зрабіць. Ты думаеш — што, сам я гэта выдумаў? Думает: сядзіць гэткі тоўсты бюракрат, няма яму чаго рабітіь, дык ён мяркуе, каго б куды перамясціць… Так?.. Не?.. Веру… Ты не думает… Другія думаюць… Не, брат, не сам я гэта выдумаў… Падказалі…

— Хто?

Загадчык аблана пазяхнуў, i вочы яго зноў патухлі i прыплюшчыліся.

— Не мае значэння — хто.

— Але ж вы загадчык аблана.

— Дык што з гэтага?

— Чорт ведае што! Вось што! Ніхто ў нас нічога сам не вырашае. Усім падказваюць. Хто гэта мудры такі, што за ўсіх думае, хацеў бы я ведаць? Для вас, відаць, нейкі інструктар абкома…

Загадчык выпрастаўся, надзьмуўся, вочы яго сталі калючымі, няветлівымі.

— Вось вы якi! Недарма вы ні з кім не ўжываецеся!

— Я яшчэ ні з кім не жыў. Я пачынаю жыць i буду ўжывацца. З добрымі людзьмі, вядома…

— Вось-вось, не жылі… Гэта відаць…

Але, напэўна, кіраўніку аблана нешта падабалася ў гэтым рашучым чалавеку, магчыма, стары прыгадаў сваю маладосць, сваю палымянасць i барацьбу за праўду, бо ён раптам прапанаваў:

— Слухайце… як вас?.. Лемяшэвіч. Хочаце, я вам дам другую школу? Тут, у горадзе.

— Не, не хачу.

— Не хочаце? Дзівак. Любы дырэктар узрадаваўся б.

— Я ехаў у Крыніцы i буду там!

Міхась Кірылавіч з аблана накіраваўся ў абком, да Малашанкі.

Ён не сумняваўся, што сакратар абкома, які прысутнічаў пры яго размове з Бародкам па лузе, адразу зразу мее, чым абумоўлены яго перавод, абурыцца i спыніць гэтае самадурства.

Яму пашанцавала: Малашанка быў у кабінеце i праз гадзіну, скончыўшы нейкую нараду, прыняў яго. Прыняў ветліва, як добрага старога знаёмага. Моцна ціснуў руку, пасадзіў на каналу i сам сеў побач.

— На рыбу не ездзілі больш? Цудоўна мы правялі дзянёк тады. Мой сын проста трызніць… Спакою не дае: паедзем ды паедзем яшчэ… А куды там нашаму брату ехаць! Не адарвешся. Як там ваш вучань — Касцянок? Залаты хлопец. Падтрымайце яго. Зрабіце так, каб яго прыклад перанялі іншыя!

«Не ведае», — з радасцю падумаў Лемяшэвіч пасля гэтых слоў сакратара. Яны хвілін пятнаццаць гутарылі аб політэхнічным выхаванні, проста, сардэчна, як належыць людзям, якіх гэтае. пытанне па-сапраўднаму кранае. Потым Лемяшэвіч выказаў сваю скаргу — сваю нязгоду з рашэннем аб пераводзе. Выказаў спакойна, ні ў чым не абвінаваціўшы i не папракнуўшы Бародку.

Малашанка перайшоў з канапы за стол, Лемяшэвіч перасеў у крэсла каля стала, i прыём адразу набыў афіцыйную форму. Відаць, адчуўшы гэта, Малашанка, чалавек просты, не чыноўнік у душы, па-дамашняму пачухаў патыліцу.

— Не ведаю, што вам адказаць. Цяжка, не разабраўшыся, умешвацца ў справы райкома. Райкому на месцы лепш відаць.

— Але вы ведаеце, чаму я не падабаюся Бародку ў Крыніцах. Вы помкіце. нашу размову на лузе?..

— Помню, помню. Усё помню, — хутка адказаў Малашанка, але так, што ў Лемяшэвіча знікла жадание напамінаць гэтую размову i наогул усю гісторыю з Марыиай Астапаўнай.

Ён моўчкі пачакаў, што ж нарэшце вырашыць Малашанка. Той зноў пачухаў патыліцу i спытаў:

— А чаму вам, Лемяшэвіч, не пайсці туды? Я ведаю Ліпнякі. Далібог, не горшае месца.

Міхась Кірылавіч узлаваўся:

— Ды тут справа прынцыпу, Пётр Андрэевіч! Чаму я павінен уступаць Бародку, яго самадурству? Я прыехаў у Крыніцы… Я не горшы за яго камуніст…

Малашанка зморшчыўся — яму не падабалася гэтая успышка.

— У вас свой прынцып, у Бародкі — свой. А нам разбірайся. Думаеце, гэта легка? Не, нялёгка. A колькі такіх скарг, заяў… Да таго ж я павінен вам сказаць… вы чалавек разумны, адукаваны… добры камуніст… Мы павінны падтрымліваць аўтарытэт сакратара райкома, мы — зверху, вы — знізу… Інакш што ў нас будзе?

Лемяшэвіч хацеў нешта запярэчыць, але пасля гэтых слоў асекся, змоўк, глянуў на Малашанку i дрыжачай рукой уставіў у высокую падстаўку на прыборы тоўсты сіні аловак, які немаведама як апынуўся ў яго руках. Малашанка зразумеў, што Лемяшэвіч незадаволены яго словамі, i сказаў проста, шчыра:

— Добра, я разбяруся, таварыш Лемяшэвіч. Я абяцаю вам разабрацца аб'ектыўна. Вы напішыце заяву i пакіньце… Ведаеце, форма патрабуе. А наогул — можаце лічыць сябе дырэктарам Крыніцкай школы на доўгія гады. — Малашанка проста, па-сяброўску ўсміхнуўся i моцна паціснуў на развітанне руку.

15

У тую вераснёўскую ноч многія работнікі ляглі спаць вельмі позна. Далека за поўнач гарэла святло i ў кабінеце Бародкі. Сакратар райкома чытаў. Зазваніў тэлефон. Бародка нездаволена адарваўся ад газеты, узяў трубку. Гаварыў другі сакратар Птушкін, кватэра якога была якраз насупраць райкома.

— Арцём Захаравіч, што ж ты рэжым дня парушаеш? З цябе бяруць прыклад…

Бародка засоп у трубку i адказаў не адразу.

— Які там да д'ябла рэжым. Рэжым — гэта для ўсіх іншых. А нам, сакратарам сельскіх райкомаў, не да рэжыму зараз. Прачытаў пастанову?

— Прачытаў.

— Хутка вы чытаеце… Я вось цэлы вечар сяджу, па костачках разбіраю, аналізую кожнае палажэнне.

Ён глянуў на разгорнутую на стале газету, якая мела дзіўны выгляд: уся стракацела ад рознакаляровых рысак, стрэлак, надпісаў, абводак. Палі, у прасветах паміж раздзеламі, густа спісаны чырвоным, сінім, зялёным алоўкамі i чарніламі. Вылучаліся асобныя падкрэсленыя выразы: «Каровы Адамчука», «Махнач i яго палітыка», «Чым стварае матэрыяльную зацікаўленасць Лазараў?», «Бюракраты з Упаўмінзага», «Зноў каровы… Сініцын, Кот, Пузікаў», «Рашчэня i Баранаў» i інш. Сэнс гэтых выразаў разумеў толькі сам Арцём Захаравіч, хоць некаторыя з ix тут жа тлумачыліся, развіваліся на палях газеты дробнымі чарнільнымі надпісамі. Чытаючы вось гэтак, з алоўкамі, з пяром, Арцём Захаравіч адчуваў радасць творчасці. Не заставалася ніводнага пункта пастановы, на які ён не знайшоў бы прыкладу са свайго раёна. У яго галаве канчаткова складваўся даклад, які, ён ведаў, трэба будзе рабіць у самыя бліжэйшыя дні на сходзе актыву ці пленуме райкома.

Даклад грунтоўны, яскравы, даволі крытычны, з вясёлымі прыкладамі. Ад вясёлых прыкладаў гэтых шмат каму будзе сумна, Уяўляючы гэта i ўвогуле ўвесь той рэзананс, які зробіць яго даклад, Бародка здаволена паціраў рукі, усміхаўся, круціў галавой i спрабаваў нават насвістваць вясёлую мелодыю.

Некалькі дзён ён хадзіў з цяжкім настроем, пад уражаннем таго пасяджэння бюро, на якім упершыню «правалілі» яго прапанову — аб пераводзе Лемяшэвіча. А асабліва ўразіў i выбіў з каляіны яго ўчарашні званок Малашанкі, які настойліва, без лішніх тлумачэнняў, загадаў пакінуць дырэктара Крыніцкай школы ў спакоі. Пры ўспаміне аб гэтым яго апаноўвала злосць i неразумная ўпартасць дамагчыся свайго: выжыць Лемяшэвіча не тольKi ca школы, але i з раёна.

«Блазнюк, выскачка, начытаўся дрэнных раманаў i ўяўляе сябе героем. Спадзяецца на падтрымку гэтага Жураўскага. Дабяруся я i да Жураўскага. Няхай толькі дачакаюся з'езда. Я дам за такую пратэкцыю».

Але ў той вечар, чытаючы пастанову, рыхтуючы свой даклад, ён забыўся на ўсё іншае. Чалавек энергічны, дзейны, ён заўсёды радаваўся задачам, якія патрабавалі перабудовы работы, новых рашэнняў, перамяшчэнняў, новых людзей. Задачы, аб якіх ён чытаў, былі незвычайныя: партыя накіроўвала на рашучы пералом у сельскай гаспадарцы, i ён асабліва радаваўся магчымасці праявіць свой вопыт, сваю волю, свае здольнасці, у якія ён так цвёрда верыў. Адкрывалася шырокае поле для яго кіруючай дзейнасці.

— Чорт вазьмі, вы яшчэ ўбачыце, на што здольны Бародка! Вы пераканаецеся, хто сапраўдны кіраўнік — Валатовіч ці Бародка! — услых заўважыў ён, любуючыся размаляванай газетай i звяртаючыся ў думках да сваіх уяўных непрыяцеляў. Успомніўшы сярод ix Лемяшэвіча, раптам падумаў, што выжываць яго не варта, няхай пабудзе, пераканаецца, што галоўнае. не ў бытавых дробязях — чалавек не анёл! — галоўнае — у працы. А працаваць ён, Бародка, умее.

* * *

Раніцой галоўны механік Баранаў, хмуры, з чырвонымі вачамі, непаголены, сказаў Рашчэню:

— Нас з табой, Цімох Панасавіч, выганяць, мы — практыкі.

Рашчэня ўспомніў свой начны страх, калі ён чытаў пастанову, сварку з жонкай, якая зноў напомніла яму пра сэрца, i сваё нечаканае i цвёрдае рашэнне застацца ў МТС i моцна ўзлаваўся на гэтага панікёра-механіка.

— Гэта вы так прачыталі пастанову! Ды гэга разважанне чалавека, які сам сабе не верыць… Якога сапраўды варта гнаць!.. — крычаў ён так, як Баранаў ніколі не чуў.— За што выганяць? Партыя заклікае людзей у МТС, а вы — выганяць, — панізіў голас дырэктар i пачаў гаварыць больш разважліва: — Могуць замяніць чалавекам з адукацыяй, з вопытам, бо, скажу табе шчыра: механік ты слабы, тэхнікі не ведаеш. — Рашчэня, па характару чалавек далікатны, упершыню гаварыў галоўнаму механіку ў вочы такую суровую праўду. — Але ты можаш працаваць… Ну, напрыклад, брыгадзірам…

Баранаў пабялеў, падняўся з крэсла.

— Гэта што — вырашана ўжо? Брыгадзірам я не пайду!

Дырэктар узлаваўся зноў.

— То ідзі галоўным інжынерам завода, міністрам, калі такі геній!.. Ты трактар не ўмееш разабраць… Цябе трактарысты вучаць…

— Гэтак жа, як i вас… Вы ў Касцянка — у вучня, машыну вучыліся вадзіць…

— Вучыўся i буду! І не лічу гэта ганьбай для сябе. І брыгадзірам пайду, калі партыя палічыць патрэбным… хоць я дваццаць пяць год у МТС, а не тры нейкія, як іншыя… Не ў гонары справа.!. Працаваць трэба не так, таварыш Баранаў… як мы дагэтуль працавалі,— самакрытычна i лагодна заключыў Рашчэня, жадаючы загладзіць сваю віну. Але Баранаў стаяў ужо на нагах — афіцыйны, сухі, непранікнёны, як у панцыры, — i камячыў шапку.

— Я не патрэбен вам? — Ен. прыходзіў па справе, але не выказаў яе i выйшаў, згорбіўшы худыя плечы.

На двары станцыі яго сустрэў Сяргей Касцянок.

— Ну, што, нарэшце, вырашылі з трактарамі? — спытаў ён.

— Нічога я не вырашыў i не 'жадаю вырашаць, — хмура адказаў Баранаў.

— Як гэта вы не жадаеце вырашаць? Стаяць трактары, а вы, галоўны механік, не жадаеце…

— Я практык! Пра-ак-тык! — па складах, са злосцю, наблізіўшы твар да Касцянка, працадзіў Баранаў i пайшоў прэч з сядзібы.

Сяргей не адразу зразумеў, у чым справа, a калі зразумеў, страшэнна абурыўся. Яго ўразіла, што знайшоўся чалавек, які не радуецца вялікім i мудрым рашэнням партии, а злуе i баіцца за сваю кар'еру, за свае цёплае месца.

«Вар'ят i дурань! І чым хутчэй цябе выганяць, тым лепей будзе для МТС… Скажы, калі ласка, незамянімая асоба! Прафан!»

Касцянок сам пайшоў да дырэктара па той справе, па якой прыходзіў галоўны механік. Тры дні стаялі два трактары з-за паломкі дэталяў, якіх, як на злосць, не аказалася ні ў МТС, ні на базе. Касцянок балюча перажываў гэты прастой у такі час, калі калгасы зоны зноў, як i ў мінулым годзе, недаравальна зацягвалі сяўбу'жыта. І таму ён проста з парога дырэктарскага кабінета пачаў аб справе:

— Цімох Панасавіч! Калі ж мы ўрэшце з трактарамі…

Але Рашчэня перапыніў яго. Ён хадзіў па пакоі, здаволены сам сабою, сваёй рашучасцю ў размове з галоўным механікам, i яму не хацелася псаваць сабе настрой, а голас Касцянка, якога ён любіў, паважаў i прыходу якога быў рады ў такую хвіліну, прагучаў залішне патрабавальна — пагражаў непрыемнасцямі. Дырэктар сціснуў яго руку, не даючы гаварыць.

— Чакай, чакай, Сяргей Сцяпанавіч! Сядай, брат, i пагутарым… Усё абмяркуем.

Сам ён сеў за стол насупраць маладога механіка i ўзяў у рукі газету.

— Чытаў?

— A хіба ёсць такія, што не чыталі!

— Ну, i што скажаш?

— Наш зяць Бушыла, пры ўсёй сваёй красамоўнасці, сказаў аДно слова: грандыёзна!

— Грандыёзна! — падхапіў Рашчэня. — Гран-ды-ёзна! Хораша сказаў! Вось яна, калекгыўная мудрасць партыі! А, Сяргей Сцяпанавіч! Вось падкінуць нам з табой мільёнчыкі два. Эх, якое мы будаўніцтва разгорнем! Любадорага! Гаражы! Павеці! Майстэрню тыловую… Кожная машына ў нас будзе што лялька.

— А зараз стаяць трактары, а мы i пальцам не варушым… Два калгасы зрываюць сяўбу… Так мы адказваем на пастанову!

— А што мы можам зрабіць, ну, што? — Твар Рашчэні адразу стаў заклапочаным, сумным, разгубленым. — Хто вінаваты, што няма дэталяў? Ведаюць пра гэта i райком, i абком, учора Бародка першаму сакратару абкома званіў. Але калі няма, дык, як кажуць, на няма — суда няма. У пастанове вось таксама пра запчасткі сказана…

— Лягчэй за ўсё, Цімох Панасавіч, далажыць па інстанцыі, зняць з сябе віну i чакаць… А трактары стаяць, бо не ўсюды выкрыты бюракраты. A калі база не атрымае i сёння, i заўтра, i за пяць дзён?.. Што тады?

— Ну, што ты! Абком заняўся.

— Я казаў, што трэба рабіцы Чаго няма на базе, можна знайсці ў іншай МТС. Трэба шукаць… Ca мной не згадзіліся. А я сёння ўначы сазваніўся з Холміцкай МТС. Там у мяне сябар, разам на завочным вучыліся… Калі ласка, дайце машыну, i я да вечара дэталі прывязу. Пазычу.

Рашчэня, нічога не адказаўшы, зняў трубку, пазваніў у раённы цэнтр — у адну, потым у другую i трэцюю арганізацыі, i, знайшоўшы нарэшце свайго намесніка па палітычнай частцы, які амаль штодня сядзеў у раёне на розных нарадах, загадаў яму неадкладна, без затрымкі вярнуць машыну. Пасля гэтага дырэктар цераз стол працягнуў Касцянку руку.

— Дзякую табе, Сяргей Сцяпанавіч. Вернецца машына — сядай i язджай.

— У прамысловасці гэта больш развіта — узаемавыручка, а мы быццам канкурэнцыі баімся, быццам не агульную справу робім, — без патрэбы абараняў сваю прапанову Касцянок.

Відаць, думаючы пра нешта сваё, Рашчэня глянуў на яго i сказаў:

— Шчаслівы ты чалавек, Сяргей Сцяпанавіч. Акадэмію скончыў… Інжынер. Хапіла ў цябе волі, цярпення… А я… таксама мог вучыцца, але сам вінаваты — паленаваўся. Думаў, адной практыкі хопіць у жыцці!

— Што гэта вы сёння на практыку накінуліся? Баранаў крычыць: «Я — практык!» i ні чорта не робіць.

— Ты мяне з Баранавым не раўнуй, — спахмурнеў Рашчэня. — Баранаў — капеечнік… Яму — абы цёплае месца. А я прычэпшчыкам пайду, а МТС не пакіну. Я душой зжыўся… Я сёння, брат, ведаеш колькі за ноч перадумаў! І адчуў сэрцам: без МТС не магу…

Ён падняўся, адышоў ад акна і, барабанячы па падаконніку пальцамі, пасля даволі працяглага маўчання сказаў:

— Незалежна ад таго, як будзе ставіцца пытанне аба мне, я буду прапаноўваць i дамагацца аднаго, каб галерным інжынерам пакінулі цябе.

— Ну, што вы!..

— Калі ты па-сапраўднаму любіш справу, ты не павінен адмаўляцца.

— Ды мяне проста не прызначаць.

— Прызначаць! — упэўнена заявіў Рашчэня i хораша, па-бацькоўску ласкава ўсміхнуўся маладому механіку. — А цяпер я на грузавічку паеду ў брыгады, з людзьмі пагутару, а ты — чакай «газіка» i ляці па дэталі. Будзем працаваць, як тут напісана. — Ён паказаў на газету.

* * *

На дварэ ішоў дождж, асенні, дробны, але яшчэ цёплы, церушыў, як праз сіта. Суцэльная хмара, без прасветлін, нерухома вісела нізка над зямлёй. За майстэрняй плакалі вербы, ранялі долу першае жоўтае лісце. Адзін нават яшчэ не пажаўцелы ліст зляцеў з дуба. Сяргей злавіў яго на ляту, ласкава выцер далонямі кроплі i, задраўшы галаву, глянуў на дуб. Яму заўсёды, калі ён бачыў зламаную галіну, рабілася шкада гэтага волата, нібы ў тым, што ўдарыла маланка, вінаваты ён, Сяргей, а не наадварот: дуб вінаваты, што яго ледзь не скалечыла. Але i расколаты, паранены дуб упрыгожваў сядзібу. Баранаў прапаноўваў' яго спілаваць, Сяргей запярэчыў, супрацоўнікі падтрымалі Сяргея: да дуба прывыклі i не ўяўлялі МТС без яго.

Па звычцы ўсё заўсёды мець пры сабе: гайкі, шурупы, пракладкі i іншыя дробныя дэталі — Сяргей i лісток дубовы машынальна схаваў у кішэню.

У кузні пры майстэрні гулка стукаў аўтаматычны молат i гудзеў горан. Калі молат змоўк, стала чуваць, як на гідрастанцыі шуміць вада. Акрамя гэтых гукаў i ледзь чутнага шалясі£ення дажджу аб лісце дрэў, больш нідзе — ні гуку, i нідзе ніводнай жывой душы — ні на сядзібе, ні на дарозе, што вяла ад МТС у вёску. Дзіўны настрой апанаваў Сяргея: у душы расла радасць, нейкая ўрачыстасць i адначасова, як часта здараецца ў такія пахмурныя асеннія дні, нараджаўся смутак. Радасць ішла ад задавальнення сваёй працай i размовай з дырэктарам. Ён не быў чалавекам славалюбівым i ніколі не імкнуўся да высокіх пасад, але прапанова Рашчэні зараз, пасля пастановы, прыйшлася яму даспадобы. А чаму сапраўды яму не стаць галоўным інжынерам, калі, вядома, прызначаць? Ён адчувае, што ўмення, вопыту, адукацыі ў яго даволі, каб працаваць у дзесяць, дваццаць разоў лепей, чым працаваў «практык» Баранаў. Сяргей засмяяўся, успомніўшы, як Баранаў крычаў яму гэтае слова — «практык», якое, мабыць, яму здалося абразлівым. Смутак ішоў ад няздзейсненых жаданняў i мар, ад успаміну пра Наталлю Пятроўну i яшчэ ад нечага невядомага, магчыма, ад асенняга надвор'я, ад гэтага дробнага i нуднага дажджу. Хацелася схавацца ад яго, але не проста куды-небудзь, не пад абычыю страху. Не, хацелася пад яе страху. Ён уявіў яе светлы, чысты пакой з прыгожымі карункавымі гардзінамі на вокнах. І вось ён там… Няхай на дварэ дождж, няхай з клёна, што пад яе вокнамі, падае залатое лісце i некаму іншаму, у каго няма такога шчасця, наганяе смутак. А яму радасна, утульна, хораша. Яму нічога больш не трэба, толькі глядзець у яе твар, у яе вочы — лепшых вачэй няма ў свеце! — глядзець бясконца, моўчкі… Не, узяць яе руку, пяшчотна сціснуць заўсёды крышачку халодныя ад спірту i эфіру тонкія пальцы… Гарачая хваля найвялікшага шчасця залівае яму грудзі, часта i гулка стукае сэрца, хваля дакатваецца да твару: гараць шчокі, вушы. Ён сціскае яе руку мацней, нахіляецца i цалуе яе маленькі кулачок. «Наташа! Мілая, слаўная, родная! Я не магу так далей… Я люблю цябе! Люблю!.. І дачку тваю люблю. Вы для мяне самыя блізкія, самыя дарагія… І нічога нам не можа перашкодзіць! Наташа! Зразумей мяне… Скажы адно слова. Не, лепей не гавары, бо ты зноў скажаш не так… Лепей памаўчым… Дай мне пасядзець вось гэтак каля цябе i думаць… думаць, што я заўсёды тут… Заўсёды з табой… І няхай ідзе дождж!»

Летуценні так апанавалі яго, што колькі хвілін ён, забыўшыся на ўсё навакольнае, быў у пакоі Наталлі Пятроўны, размаўляў з ёй. На самай справе ён падыходзіў да вёскі. Сяргей уздыхнуў:

— Эх, Наташа… Наталля Пятроўна!

Мара нарадзіла жаданне — пабачыць яе (ён не бачыў яе ўжо колькі дзён), сказаць ей самыя звычайныя, будзённыя словы, напрыклад што-небудзь пра надвор'е, i ў адказ пачуць яе голас. Але ён ведаў, што дома яе ў такі час няма, што яна ў амбулаторыі. І ён не ўтрымаўся, каб не зайсці туды, праходзячы міма. Ен спадзяваўся, што з-за непагадзі там нікога не будзе (расказвала ж Наталля Пятроўна, што ёй часам даводзіцца гадзінамі чакаць хворых), i тады хоць часткова здзейсніцца яго нечаканая мара: ён пасядзіць з ёй у адным пакоі, у якім прыемна пахне лекам i i свежай цыратай.

Але, як на злосць, у прасторнай прыёмнай сядзела чалавек сем жанчын. Ён прывітаўся кіўком галавы i сціпла сеў каля самых дзвярэй, у думках лаючы сябе — навошта ён зайшоў сюды? Цяпер няёмка было адразу выходзіць, але i чакаць — чаго чакаць? За дзвярамі, што вялі ў кабінет урача, чуўся суровы голас Наталлі Пятроўны: яна выгаварвала нейкаму хвораму за парушэнне рэжыму.

Адна з жанчын, яго суседка i равесніца, насмешліва паглядзела на Сяргея з-пад насунутай да самых вачэй хусткі. Другая, старэйшая, сказала яму:

— Ідзі, Сцяпанавіч, першы, калі выйдзе Рыгор… Ты — чалавек рабочы.

Сяргей падхапіўся.

— Не, нічога. Я пасля… Дзякую. Я толькі хацеў ад галавы папрасіць, — і як бы ў пацверджанне, што ў яго сапраўды баліць галава, ён дакрануўся да лба. — Але гэта глупства… Я пасля, — i хутка выйшаў.

У калідоры пачуў, як, засмяяўшыся, сказала суседка:

— Ад галавы яму трэба! Ад сэрца яму трэба, а не ад галавы!

16

Лемяшэвіча здзіўляла i абурала, што ў такой вялікай вёсцы побач з МТС так заняпала культурная работа — ні лекторы я, ні гурткоў мастацкай самадзейнасці — нічога не было. У калгасным клубе, дзе ў вокнах не хапала палавіны шыбаў i па зале гуляў вецер, толькі дэманстраваліся кінафільмы, ды i то не часта i бяспланава. За клуб гэты ніхто не адказваў. А хата-чытальня знаходзілася пры сельсавеце, у маленькім пакойчыку, i выконвала толькі адну функцыю: чалавек, які ёю загадваў, больш-менш акуратна выдаваў кніжкі з бібліятэкі, якая, дзякуючы любві Раўнапольца да літаратуры, была нядрэнна ўкамплектавана.

У школе працаваў адзін агранамічны гурток Вольгі Калінаўны, не надта шматлікі — дзяўчаткі шостага — восьмага класаў. Вучні дзевятага i дзесятага класаў у гуртку не ўдзельнічалі: ix мары былі ўжо далёка — у інстытутах, i ўсе гурткі ім здаваліся дзіцячай забавай. Лемяшэвіч разгадаў гэты настрой i адразу ж, у пачатку навучальнага года, пачаў дамагацца, каб выхаваўчая работа была цікавай i плённай. На адно з пасяджэнняў педсавета ён запрасіў старшынь сельсавета i калгаса, Полаза i Сяргея Касцянка. Махнач не з'явіўся, ходь i абяцаў прыйсці.

Настаўнікі ахвотна падтрымалі прапанову аб стварэнні гуртка, удзельнікі якога не толькі знаёміліся б з будовай матораў, але i вучыліся б вадзіць аўтамабіль, трактар, камбайн. Асабліва прыхільна сустрэлі згоду Сяргея Касцянка кіраваць такім гуртком.

Але калі Лемяшэвіч перайшоў да размовы пра драматычны, харавы, літаратурны i іншыя гурткі, то не мог не заўважыць, як змяніліся выразы на тварах некаторых настаўнікаў: хто адвярнуўся i зашаптаўся з суседам, хто пазяхнуў, Віктар Паўлавіч іранічна ўсміхнуўся, a Кавальчукі спалохана пераглянуліся — каб толькі дырэктару не ўздумалася нагружаць ix! Лемяшэвіч вырашыў зрабіць хітры ход, каб разварушыць калег, — узядь на сябе кіраўніцтва драматычным гуртком. Але яго апярэдзіў Даніла Платонавіч.

— А драматычны дайце, — сказаў ён, — старому аматару…

— Каму? — не зразумеў Лемяшэвіч.

— Як — каму? Мне. Успомню маладосдь. «Грозу» пастаўлю. І не будзеце ў крыўдзе. Даю слова. — Стары нават крыху сумеўся і, абвёўшы ўсіх позіркам, дадаў: — «Гроза» — мая любімая рэч. Я ў ёй усе мужчынскія ролі іграў. Першую — Барыса Грыгоравіча, гадоў гэтак, ведаеце, назад пяцьдзесят пяць, у настаўніцкай семінарыі… Апошнюю — Кулігіна, перад вайной… Таксама школьным калектывам ставілі. Адам помніць, — кіўнуў ён у бок Бушылы.

Вольга Калінаўна i Ядзя глянулі на старога з захапленнем, Арэшкін — насмешліва. Лемяшэвіч, безумоўна, не меў намеру нагружадь такой работай старэйшага настаўніка. Хапае маладых. Але цяпер узрадаваўся — гэта лепш, чым любы яго, дырэктара, ход, падагрэе энтузіязм калектыву.

— Згода, Даніла Платонавіч! У памочнікі вам — Бушылу… І будзем спаборнічаць! Я буду кіраваць калгасным драмгуртком. Ну, а што датычыцца харавога, то, я думаю, усе карты ў рукі Віктару Паўлавічу. Так?

— Я? — здзіўлена спытаў Арэшкін, выцягнуўшы доўгую шыю i тыркнуўшы сябе пальцам у грудзі, роблена засмяяўся: — Хм… Які з мяне спявак!

— Вы ж самі хваліліся, што ў вас музыкальный здольнасці.

— Але, — сумеўся ён. — Аднак, Міхась Кірылавіч, мая загружанасць. Зразумейце… Я не маю вольнай хвіліны. І ўрэшце, я проста не магу. Я — завуч школы!

— Не можаце? — перапытаў Лемяшэвіч i пачакаў, што скажа Арэшкін яшчэ, але той маўчаў і, мабыць, знарок цёр далонямі шчокі, лоб, закрываючы такім чынам вочы. — Не можаце? Ну што ж, не можаце — не трэба! Незаменных людзей у нас няма.

Арэшкін адразу скінуў з сябе маску абыякавасці, апусціў рукі i перасмыкнуў левым плячом. Ён разлічваў, што яго будуць прасіць, меў намер, крыху «паламаўшыся», набіўшы сабе цану, урэшце згадзіцца быць «музыкальным кансультантам» пры ўмове, што арганізатарам будзе нехта іншы. Ён не чакаў такога павароту І, адчуваючы няёмкасць свайго становішча, паспяшаўся даць згоду:

— А нарэшце, я чалавек падначалены. А?

— Мы не думаем вас няволіць, Віктар Паўлавіч, — далікатна, але холадна адказаў Лемяшэвіч. — Хто жадае, таварышы, кіраваць нашым хорам?

— Вы ўвесь час чамусьці абыходзіце мяне, — як бы жартаўліва, але з даволі прыкметным адценнем крыўды сказала Марына Астапаўна. — Уявіце, што я таксама ўмею спяваць.

Лемяшэвіч прынцыпова не хацеў даручаць ёй гуртка i ўвогуле меў намер, на злосць Бародку i ў пакаранне ёй, часова «байкатаваць» яе, — змаганне ёсць змаганне! — каб Прыходчанка i Бародка адчулі, што ён i не думае адступаць. Але спакой i тактоўнасць, якія яна праяўляла апошні час у дачыненні да яго, часта абяззбройвалі Лемяшэвіча: ён хацеў зневажаць яе i — не мог. Жанчына гэтая зачароўвала. І таму ён згадзіўся, каб яна кіравала хорам.

Пасля пасяджэння Арэшкін дагнаў Марыну Астапаўну на вуліцы i па-змоўніцку зашаптаў:

— Што ж гэта вы? Ножку мне падставілі, захацелі добранькай быць. А перад кім? А? Ён вас гразёй аблівае, пад Арцёма Захаравіча, пад вашу дружбу падкопваецца… А вы… Эх, вы!.. Зразумейце, калі мы будзем так дзейнічаць, ён нас усіх сагне у рог i не аднаго гэтага старога перацягне на свой бок… А хто ён такі? А? Вы, я, Кавальчукі, Лапіч — мы аснова калектыву, i мы павінны…

Марына Астапаўна прыпынілася, заглянула яму ў твар i з неўласцівым ёй раздражненнем сказала:

— Пайшлі вы к чорту, Арэшка! Абрыдла мне ўсё гэта! І не чапляйцеся вы да мяне! Не ўмешвайце мяне ў вашы інтрыгі. З мяне сваіх досыць!

* * *

Алёша запісваў у аўтатрактарны гурток. Узяўся ён за гэтую справу з энтузіязмам i радасцю, цвёрда верачы, што пры такім кіраўніку, як яго брат, i зацікаўленасці самога дырэктара будуць вынікі, пра якія ён, Алёша, марыў: не адзін ён, а па меншай меры паўкласа будуць вадзіць матацыкл, аўтамабіль, трактар i камбайн.

І як прыемна было б многім яго сябрам, як i яму самому, каб асобным пунктам у атэстаце сталасці было запісана: за час навучання ў школе набыў прафесію шафера, трактарыста ці камбайнера. Алёша быў перакананы, што толькі пры такой умове кожны з выпускнікоў мае права прэтэндаваць на поўную сапраўдную сталасць. А якая ж гэта сталасць, калі нічога не ўмееш рабіць!

Але неўзабаве Алёшу прыйшлося расчаравацца ў сваіх спадзяваннях. Усё ішло добра, пакуль ён вёў запіс у малодшых класах — у сёмым, восьмым, часткова дзевятым: там запісваліся ахвотна. Але як толькі справа дайшла да дзесятага класа, то на яго гарачы заклік, на яго агітацыю адклікнулася толькі адна Каця Гаманок, сакратар школьнага камсамольскага камітэта. Гэтая нястомная i няўрымслівая Каця запісалася ва ўсе гурткі i ўсюды паспявала. Астатнія аднесліся да гуртка з іроніяй, кпілі, бяскрыўдна жартавалі: кожны агітаваў суседа, а сам не запісваўся.

— Рая, давай, табе гэта патрэбна, твая маці багатая, «Масквіча» купіць!

I тут жа — уедлівы галасок ззаду з празрыстым намёкам на энтузіяста гуртка:

— У яе шафёр ёсць, што ёй музыкальный пальчыкі пэцкаць!

Але жарт не меў поспеху: Алёшу паважалі i з яго кахання даўно ўжо не кпілі, самыя насмешнікі ставіліся да яго з сур'ёзнасцю дарослых людзей. Больш даставалася тым, каго не шкадавалі.

— Паўліку Варанцу трэба гэтая прафесія, яму на спатканне далека хадзіць.

— Ай-яй! Вось гэта каханне!

— Маці казала — не намеецца чаравікаў. Разарыў, кажа, сынок на адным абутку.

— Дзіва што! Дваццаць кіламетраў сігаць!

— Ды паволі ён не ходзіць. Бягом усю дарогу!

— Марафонскі бег!

Паўлік, невысокі на рост, непрыкметны хлапчына, чырванеў, баючыся ўзняць галаву. Ён. хадзіў на спатканні ў далёкае сяло да дзяўчыны, з якой год назад пазнаёміўся ў міжраённым піянерскім лагеры. За гэта яму помсцілі аднакласніцы — раўнавалі, як усе вясковыя дзяўчаты, калі хлопцы ідуць у суседнюю вёску.

Пакінуўшы Паўла, пераходзілі да агульных успамінаў пра розныя здарэнні i аварыі з машынамі i трактарамі.

— A помніце, як Лашак у рэчцы ўтапіў грактар. Пад'ехаў да абрыву, не затармазіў i — бултых. Ледзь сам выскачыў.

— Ха-ха…. А трактар валамі выцягвалі.

— Дзевачкі, a чулі, як Дубавік на трактары на спатканне ў Задуб'е ездзіў?

— Ara. Едзе — спявае «Дзе ты, мілая мая?» — а насустрач Рашчэня.

— Вось табе i «мілая»!

Дарэмна Каця, памагаючы Алёшу, горача даводзіла, што няма цікавейшага занятку, як вывучаць маторы.

Алёша вырашыў змяніць тактыку i дзейнічаць інакш: пагутарыць асобна з кожным ca сваіх бліжэйшых сяброў. Ён усё яшчэ не мог паверыць, што многія з ix, больш здольныя, чым нават ён, фізікі, матэматыкі адмовяцца ад такой цікавай справы. На свайго суседа па парце Лявона Цялушу ён асабліва не спадзяваўся, але прапанаваў i яму. Той глянуў з іранічнай усмешкай.

— Перарос, брат, я такі гурток.

— Чаму перарос? — здзівіўся Алёша.

— Ды так… Калі я не ведаў, хто i што я, то — калі ласка — я мог вывучаць, што хочаш. А цяпер мяне гэта не цікавіць… Цяпер я ведаю сваё прызванне. Гісторыку не патрэбна механіка.

— Па-першае, гэта няправільна… Ламаносаў усё ведаў,— горача запярэчыў Алёша. — А па-другое, невядома яшчэ, ці правільна вызначыў ты сваё прызванне. Ты ж i фізіку лепш за ўсіх нас ведаеш…

— Ты наіўны чалавек, Алёша, — адказаў Лявон. — У межах праграмы я павінен усё ведаць. Гэтыя веды будуць ацэнены ў атэстаце.

Валодзя Полаз на прапанову Алёшы замахаў рукамі.

— Не пайду. Не i не. І ты мяне не агітуй, калі ласка. Я чалавек слабы, магу запісацца, але хадзіць усё адно не буду…

— Але ж ты марыш паступаць у электрамеханічны.

— Вось таму, што я мару, што я абавязкова павінен паступіць, я — нікуды! Вось i ўсё! У мяне тройкі праскокваюць. Час узяцда за розум.

Алёша вырашыў пагутарыць з ім па шчырасці. Дарэчы, быў вялікі перапынак, i яны, аддзяліўшыся ад сяброў, спусціліся да Крыніцы, у алешнік, у якім асабліва моцна адчуваліся непаўторныя прыкметы i пахі восені, тыя пахі, якія немагчыма нават вызначыць i назваць. Не кажучы ўжо аб лісцях i траве, сама зямля пахне ўвосень інакш, чым вясной ці ўлетку. А ручай, поўны, з празрыстай вадой, пераліваўся цераз паваленую алешыну, што служыла кладкай, журчаў, булькатаў; у маленькім віры кружылася лісце.

Яны спыніліся каля гэтага месца, загледзеліся ў ручай.

— Ну, a калі не паступіш? — ціха спытаў Аляксей сябра. Ён даўно намерваўся пагутарыць ca сваімі аднакласнікамі — што яны будуць рабіць, калі не ўдасца ажыццявіць запаветную мару — паступіць у інстытуты.

— Не паступлю? — хутка павярнуўся да яго Валодзя, з размаху кінуўшы ў ваду галінку. Алёшу здалося, што твар яго збялеў ад спалоху, а можа, ад сонца, што раптам выбліснула з-за хмар. — Чаму не паступлю?

— Ды мала што бывае… Ведаеш, які конкурс! А ты — не Лявон, мы з табой медаляў мець не будзем. Што тады?

— Пайду ў другі інстытут. Перачакаю год-два.

— A рабіць што будзеш гэты год?

— Паўтараць прадметы.

Алёша ўздыхнуў i нічога не адказаў, бо ўбачыў, што шчырай гутаркі няма — па-рознаму глядзяць яны на ўсё гэта, па-рознаму думаюць.

Гуртком вырашыў заняцца сам Міхась Кірылавіч. Ён расказаў дзесяцікласнікам пра апошнія рашэнні партыі, пра будучыню механізацыі. Алёша чытаў пастанову ў дзень яе апублікавання, штодзённа чуў гаворку аб ёй у сям'і, за абедам i вячэрай, ставіўся з такой жа цікавасцю, як Сяргей, бацька i Лемяшэвіч да ўсяго, што датычылася гэтай пастановы, ведаў усе дэталі i падрабязнасці. З цікавасцю слухаў ён дырэктара i ў класе. Але калі зразумеў, што гэта — своеасаблівая агітацыя, паставіўся скептычна, цвёрда перакананы, што на яго аднакласнікаў такая агітацыя не падзейнічае — іншым заняты ix галовы. І таму, калі Міхась Кірылавіч проста паставіў пытанне аб гуртку i чалавек дзесяць тут жа далі сваю згоду, Алёша здзівіўся i пакрыўдзіўся на сяброў. Употай, але балюча перажываў ён пасля гэтую сваю няўдачу.

* * *

Рая катэгарычна адмовілася ўдзельнічаць у школьным хоры. Гэта ўсіх здзівіла — лепшая спявачка, самая актыўная дагэтуль удзельніца самадзейнасці! Ніхто не мог растлумачыць прычыну, а сама яна адказвала адно:

— Не хачу — i ўсё! І адчапіцеся, калі ласка, ад мяне.

Каця лічыла сваім абавязкам пагутарыць з ёй, калі не як сяброўка, дык як сакратар камсамольскага камітэта. Да нядаўняга часу яны шчыра сябравалі: увесь час сядзелі за адной партай, чыталі адны кнігі, марылі аб адным i давяралі адна адной самыя патаемныя думкі, спявалі адны песні. І раптам у мінулым годзе (Каці ўвесь час здавалася, што гэта здарылася пасля абласнога агляду илкольнай самадзейнасці) Раіса пачала неяк пазбягаць яе, ухіляцца, шукаць сабе іншых сяброў, а пасля i зусім паставілася так, што яе варожасць да былой сяброўкі пачалі заўважаць усе.

Каця спрабавала ўжо высветліць ix узаемаадносіны, выклікаць Раю на шчырую размову, але пакуль што дарэмна.

Цяпер яна намерылася паспрабаваць яшчэ раз, выкарыстаўшы сваё права сакратара камітэта i гэтую прычыну — тое, што Рая адмовілася ўдзельнічаць у хоры. Яна двойчы прыходзіла ў хату да Снегірыхі, але кожны раз заставала кватаранта — Віктара Паўлавіча. Урэшце яна падпільнавала, як Рая надвячоркам, калі прыгналі статак (увосень яго прыганяюць раней), пасвіла за гародам каля Крыніцы, на участку, дзе калгас сабраў раннюю капусту, сваю карову — тую карову, пра якую ішла слава, што яна дае па тры вядры малака ў дзень.

Рая трымалася ў баку ад малодшых хлапчукоў i дзяўчат, якія таксама пасвілі кароў, i чытала кнігу. Прысесці не было на чым, i яна чытала стоячы.

Заходзіла сонца, праменні яго залацілі верхавіны ліп i таполяў на сядзібе МТС. З-за лесу падымалася i расплывалася па небе ненатуральная яркая чырвань, якая бывае толькі ўвосень i, кажуць, — на дождж. Спачатку яна расплывалася ў бакі, пасля, калі пагас апошні прамень на самай высокай ліпе, пачала падымацца ўгару. А насустрач чырвані, з усходу, наступаў сіні змрок, як бы змагаючыся з гэтай апошняй успышкай гарачага святла.

Ад ручая, з поплаву, патыхала вільгаццю i холадам.

Каця падышла неўзаметку з кустоў i як бы выпадкова — яе малодшы брат таксама пасвіў тут карову.

— Мабыць, пара ўжо гнаць, — сказала яна, каб з нечага пачаць гаворку.

Рая глянула на неба, пасля — на сваю аднакласніцу.

— Што ты чытаеш?

Рая моўчкі паказала вокладку кніжкі i паглядзела на свой ручны гадзіннік. Гадзіннік гэты з'явіўся ў яе зусім нядаўна, i дасціпныя вяскоўцы бадай што здагадваліся, чаму купіла яго для дачкі Снегірыха: пасля таго як Алёша Касцянок атрымаў прэмію — просты гадзіннік, Аксіння на зайздрасць усім купіла дачцэ залаты. А было крыху інакш: Paica сама папрасіла маці купіць ёй гадзіннік, i Аксіння Хвядосаўна зусім не мела намеру купляць залаты. Але, паехаўшы ў горад, яна не знайшла там звычайных гадзіннікаў і, узлаваўшыся, купіла залаты няхай ведаюць, што для адзінай дачкі яна нічога не шкадуе. Няхай цешыцца ў шчасці дзіця! Бацька жыццём заваяваў ёй гэтае шчасце!

Каця бачыла, што Рая зноў не хоча размаўляць з ёй. Рая адышла да каровы i хацела гнаць яе дамоў, але карова прагна хапала капуснае лісце, з хрумстаннем згрызала храпкі i ісці дамоў не хацела — павярнула ў другі бок, да кустоў.

— Няхай паходзіць, рана яшчэ, — сказала Каця. І, памаўчаўшы, дадала: — А хораша як!

Сапраўды было хораша. Моцна пахла малаком, капустай i альховым лісцем. Волкая свежасць прыносіла бадзёрасць i нейкую трывалую спакойную ўрачыстасць. У кустах гарэзавалі хлапчукі, лес за ракой адгукаўся на ix крыкі i смех, i галасістае рэха кацілася па лузе назад.

Каця адкінула прэч усялякую дыпламатыю i спытала проста, патрабавальна:

— Скажы, Рая, чаму ты капрызнічаеш? Чаму ты цураешся сяброў? Чаму адмовілася ад хору?

— Не хачу я!

— Не, ты скажы!

Рая загарнула кніжку i, прыціскаючы яе да грудзей, сказала:

— А хто ты такая, што я павінна спавядацца перад табой?

— Мы так доўга сябравалі,— з сумнай задуменнасцю сказала Каця. — А цяпер ты не любіш мяне.

Рая жорстка i злосна бліснула вачамі.

— Я цябе ненавіджу, калі ты хочаш ведаць, не тое што…

Каця адхіснулася, быццам яе ўдарылі, i намерылася закрыцца рукой, але рука яе павісла ў паветры.

— Мяне? Завошта? — прашаптала яна спалохана.

Раіса, мабыць, зразумела, што сказала лішняе, i злосліы

бляск пагас у яе вачах.

— Адчапіся ты, Кацька, ад мяне, — абыякава сказала яна, — Ты проста жыцця не даеш людзям сваімі допытамі.

— Не, ты скажы, завошта ты ненавідзіш мяне?

— Якая ты нудная, з табой i пажартаваць нельга.

Каця сумелася: а можа, гэта сапраўды жарт? Яна з надзеяй чакала, што сяброўка зараз радасна засмяецца, можа, нават, як раней, кінецца на шыю i прызнаецца, што яна проста здорава сыграла выдуманую ролю ёй; як будучай актрысе, гэта патрэбна. Але нічога гэтага не здарылася. Так не жартуюць. Яна сказала праўду!

Рая нахілілася, падняла з долу дубец i пагнала карову. Каця, схамянуўшыся, пайшла за ёй следам.

— Я ведаю, за што ты злуеш на мяне, жорстка сказала яна: слова «ненавідзіш» ёй цяжка было вымавіць. — Ты думаеш, я кахаю Алёшу, i праз гэта шалееш. Ты ганарыстая, як тая шляхцянка сябровіцкая…

— Што-о? — Рая павярнулася i зняважліва засмяялася. — І кахай сабе на здароўе. А мне ён патрэбны, як сабаку кій, твой мурзаты Алёша! Шчасце зиайшла Алёшу!

Каця даравала б, калі абразілі б яе, але абразу Алёшу, знявагу яго — нікому дараваць не магла. Задыхаючыся, бо праз сілу стрымлівала гнеў, яна загаварыла павольна, з паўзамі, але шыбала словы, нібы цяжкія камяні, проста ў твар разгубленай Раісе:

— Ты-ы… ты прыкідваешся паненкай… І гэта так агідна! Так агідна!.. Тфу! Плявацца хочацца… Ты ж камсамолка! — потым усё-такі не вытрымала i крыкнула: — А пра Алёшу… Мы не дазволім гаварыць табе так пра Алёшу!.. «Мурзаты». Ты — чыстаплюйка!.. беларучка! Ён кахае цябе… Сапраўднай, вялікай чыстай любоўю… — Г'олас яе задрыжаў ад слёз, але Каця перамагла сваю слабасць. — Алёша — сапраўдны чалавек. А ты, ты заводзіш шурымуры з гэтым старым смаўжом… толькі праз тое, што ён умее трынкаць на гэтым тваім паламаным раялі, з якога клапы выпаўзаюць. Ты павінна выгнаць яго з хаты! Ён не мае права жыць у вас!

Paica, не гаворачы ні слова, сцебанула дубцом карову, тая спачатку спынілася i ca здзіўленнем i дакорам аглянулася, потым баданула зямлю, ударыла сябе хвастом i пабегла. Раіса пабегла следам за ёй.

17

У той жа вечар Лемяшэвіч гутарыў з Аксінняй Хвядосаўнай аб яе дачцэ. Гутарыў невыпадкова: такі намер з'явіўся ў яго даўно, пасля таго, калі ён добра прыгледзеўся да дзесятага класа, да ўзаемаадносін паміж вучнямі; на ix, на выпускнікоў, людзей ужо амаль сталых, накіраваў ён сваю галоўную ўвагу.

Паставіўшы сабе цвёрдую задачу — зрабіць школу найлепшай, узорнай ва ўсіх адносінах, ён наладжваў усю вучэбную i выхаваўчую работу так, як патрабавала педагагічная навука, падказвалі яму ўласнае чуццё i вопыт старэйшых настаўнікоў, у першую чаргу — Данілы Платонавіча. Ён правяраў гэтую навуку на жывой практыцы, правяраў тэорыю, вывучэнню якой аддаў столькі часу, сілы i здароўя. Ён раптам адчуў, што па сутнасці толькі зараз пачаў сапраўдную творчую працу над сваей дысертацыяй, хоць не пісаў ніводнага радка, i гэта акрыляла i натхняла яго, як заўсёды натхняе i радуе сапраўдная творчасць. Акрамя агульнавядомых мерапрыемстваў у школе, якія, аднак, раней, як ён даведаўся, праводзіліся вельмі фармальна — для справаздачы, Міхась Кірылавіч правёў вялікі бацькоўскі сход, на якім зрабіў даклад аб выхаванні вучняў у сям'і i школе. Раней бацькоўскія сходы склікаліся два разы ў год, не больш, каб аб'явіць вынікі, i збіралася на ix дваццаць — трыццаць чалавек. Лемяшэвічу ўдалося сабраць разоў у сем больш, i гэта яго ўзрадавала, ён лічыў гэта першым поспехам.

Даклад зацікавіў людзей, памог устанавіць шчыры i дзелавы кантакт з бацькоўскім калектывам. Каб падтрымліваць i развіваць гэтую сувязь, Лемяшэвіч абавязаў настаўнікаў часцей наведваць хаты вучняў i гутарыць з бацькамі. І сам гэта рабіў даволі часта. Яго акрыляла нечакана адкрытае ў сабе ўменне весці размову з людзьмі на любую тэму. Раней, у горадзе, ён заўсёды пакутаваў ад таго, што не ў сваім, студэнцкім, асяроддзі ён губляўся, рабіўся нязграбным, маўклівым, a калі што i пачынаў гаварыць, дык — здавалася яму — неўпапад. Увогуле ён адкрываў у сабе шмат такіх якасцей, якіх раней не заўважаў.

З Аксінняй Хвядосаўнай ён сустрэўся на пасяджэнні праўлення калгаса i знарок сеў побач. Пасяджэнне было звычайнае, чарговае. Выносілася адно галоўнае, гаспадарчае пытанне, якое, як часта гэта бывае ў калгасах, заключала ў сабе некалькі розных пытанняў: аб уборцы бульбы, выкананні паставак бульбы i капусты, аб закупе гэтых прадуктаў, бо прысутнічаў прадстаўнік райспажыўсаюза. Па такіх пытаннях заўсёды шмат гавораць, часам даволі сурова крытыкуюць адсталых брыгадзіраў i калгаснікаў, нарыхтоўчыя арганізацыі, але вельмі рэдка прымаюць канкрэтныя рашэнні. Ды i што прымеш! Трэба выконваць — i ўсё!

Так было i гэты раз.

Пасля галоўнага пытання ішлі розныя: дзесятак «другарадных», «дробных», як ix часта лічаць, не зважаючы, што іменна гэтыя жыдцёвыя дробязі i прыцягваюць на пасяджэнні мноства людзей i часта вызначаюць узровень усёй далейшай работы: уздымаюць актыўнасць калгаснікаў ці, наадварот, глушаць яе.

Пасяджэнне было мнагалюднае. Перагляд норм на будаўнічыя работы, раздача на працадні яблык, назначэнне новага загадчыка свінафермы, радыёфікацыя Топаля — самай далёкай брыгады, плата за электраэнергію, дапамога старым, накіраванне на вучобу — усе гэтыя «дробныя» пытанні закраналі жыццё многіх людзей. Але звычайнае па свайму зместу пасяджэнне гэтае праходзіла крыху незвычайна. Здзіўляў старшыня. Рэдка хто бачыў Махнача вось такім: акуратна паголеным, у чыстай кашулі, найлепшым касцюме i наглянцаваных ботах. Ад гэтага ён выглядаў маладзейшым, падцягнутым. Нехта, убачыўшы яго, бесцырымонна i здзіўлена выгукнуў:

— Ого! Патап сёння, што жаніх!

І паводзіў ён сябе незвычайна. Калгаснікі прывыклі ўжо, што ён калі гаварыў, то глядзеў не на людзей, а некуды ў стол ці пад ногі таму, з кім размаўляў. Прамовы яго былі блытаныя i цяжкія для разумения. Ён сам выказваў амаль усе прапановы i надзвычай рэдка ставіў ix на галасаванне на пасяджэнні праўлення i нават на агульным сходзе. Калі яму пярэчылі, ён або неяк спрытна замінаў пытанне i пераходзіў да іншага, аднак пасля ўсё адно рабіў па-свойму, або адказваў: «Добра, пагутару там, — i махаў рукой некуды ў прастор, маючы на ўвазе, мабыць, райцэнтр, але паказваў ён чамусьці заўсёды ў супрацьлеглы бок, некуды на поўдзень. — Ёсць вышэй за нас». Невядома, раіўся ён дзе ці не, аднак праз пэўны час амаль заўсёды рабіў так, як прапаноўваў сам.

І раптам сёння Патап Міронавіч Махнач стаў не падобны на самога сябе. Ён з'явіўся на пасяджэнне не толькі паголеным i па-святочнаму апранутым, але нейкім жвавым, гаваркім i прыветлівым. Гаварыў больш энергічна i таму цікавей, час ад часу ўзнімаў галаву, глядзеў у вочы членам праўлення, якія сядзелі на першым радзе, разоў колькі нават уеміхнуўся, хоць усмешка была нейкай нясмелай, i часта пытаўся:

— Як таварышы думаюць, правільна я кажу?

Дайшоўшы да разгляду «дробных» пытанняў, ён прасіў:

— Таварышы, прашу, давайце прапановы. Давайце памяркуем, таварышы. Мы калектыўна павінны вырашыць… А як жа! Мы ўсе гаспадары, таварышы…

Ніколі раней ён так часта не паўтараў слова «тавары шы».

Лемяшэвіч бываў раней на сходзе i на пасяджэннях праўлення, ды i іншыя сустрэчы, пачынаючы ад першай на лузе, дазволілі яму распазнаць Махнача. Цяпер Міхась Кірылавіч сядзеў i ламаў галаву: якая прычына нечакана так перайначыла гэтага чалавека? Няўжо ранейшыя яго паводзіны ішлі не ад натуры, не ад характеру, a з'явіліся ў выніку асаблівых умоў працы i жыцця? Ці, магчыма, гэтае, сённяшняе, у ім не натуральнае, а проста — ігра, якой ён хоча дасягнуць пэўнай мэты? Але якая ў яго мэта? Навошта яму спатрэбілася паказваць сябе перад калгаснікамі лепшым, чым ён ёсць у сапраўднасці? Чаго ён хоча дамагчыся гэтым? Ці, можа, у яго нейкая свая асабістая радасць i ён такім чынам хоча падзяліцца ёю з людзьмі?

Яму адказала Аксіння. Хвядосаўна. Яна раптам цяжка ўздыхнула і, нахіліўшыся да Лемяшэвіча, зашаптала на вуха, не зважаючы на тое, што шэпт яе чуюць усе еуседзі i зацікаўлена азіраюцда.

— Слабы наш Патап. Прыйдзецца i яго выганяць, — яна сказала гэта так, быццам лес Махнача палкам залежаў ад яе адной. Лемяшэвіч здзівіўся. Не вельмі даўно, у дзень свайго прыезду ў Крыніцы, ён чуў ад яе зусім іншае пра старшыню — яна хваліла Махнача, спрачалася з дачкой, калі тая сказала, што народ не любіць яго.

Што ж здарылася паміж імі за гэтыя два месяцы? Зацікаўлены Лемяшэвіч хацеў быў прыгадаць ранейшыя яе словы, але Аксіння Хвядосаўна зашаптала зноў:

— Калі адчуваў сваю сілу, дык яшчэ трымаўся. А як жа — гаспадар i ўладар! Што яму праўленне!

A адчуў слабасць — i, бач, як закруціўся… не пазнаць. Як артыст які… «Таварышы, таварышы…» Мы ўсе таварышы, калі добра працуем… А не змог працаваць — дык які ты нам таварыш! І няма табе чаго перад народам хвастом круціць… Мы цябе наскрозь бачым…

Лемяшэвіча здзівіла прадбачлівасць гэтай жанчыны. Яна першай адгадала прычыну нечаканай ліслівасці Махнача i бадай што адгадала правільна. Вялікі pyx за ўмацаванне калгасных кадраў прымусіў гэтага чалавека, як i многіх іншых, падобных яму, упершыню крытычна глянуць на сябе, на сваю дзейнасць, на вынікі сваёй працы. Глянуў — i ўбачыў, што i ён не адпавядае тым патрабаванням, якія прад'яўлены да старшыні калгаса. Але ці ўсведамленне таго, што цяпер, страціўшы адну пасаду, нялёгка будзе атрымаць другую такую ж, ці, магчыма, нават i шчырае перакананне, што ён можа стаць лепшым, можа «падцягнуцца» да ўзроўню патрабаванняў, вымушаюць яго трымацца за месца. Лемяшэвіч успомніў расказ Сяргея Касцянка пра галоўнага механіка МТС, як той крычаў: «Я — практык!» Безумоўна, Махнач — з пароды Баранавых, толькі вытрымкі ў яго больш i тактыка іншая, больш хітрая i складаная.

Аксіння Хвядосаўна нечакана i рашуча запярэчыла супроць адной прапановы старшыні. Махнач прапанаваў значна павысіць плату для служачых за карыстанне электраэнергіяй. Абгрунтаваў ён гэта тым, што настаўнікі, медработнікі, служачыя МТС больш за ўсё спажываюць энергіі, бо ў ix не па адной-дзве, а па некалькі лямпачак i толькі яны карыстаюцца электрапрыборамі.

— …Дык няхай плоцяць за калгаснае… А хто лічыць, што многа, няхай лічыльнік ставіць — будзем па лічыльніку… А як жа! Каб парадак быў, як у горадзе… Усё гэта — калгасная капейка… А калгасная капейка — наша капейка, таварышы…

Нават Лемяшэвіч лічыў, што па сутнасці гэта правильна, хіба толькі Махнач называў залішне вялікую суму. Ён бачыў, што i члены праўлення, якія сядзелі побач, схільны падтрымаць гэтую прапанову. Але цяжка варухнулася яго суседка злева — Аксіння Хвядосаўна, неўзнарок штурхнула яго локцем i ўстала.

— Не! Няправільна! Капеечнікі мы пасля гэтага! У нас тысячы гінуць — міма праходзім, не бачым. А тут — знайшлі, за кошт каго касу папаўняць… Эх, вы! — Яна павярнулася да ўсіх i дакорліва паківала галавой. — З каго мы хочам дзерці гэтыя няшчасныя капейкі? З настаўніка, які вочы слепіць над сшыткамі нашых дзяцей? Які ў жыццё нашых дзяцей выводзіць…

— Нічога, заплоцяць… Яны тысячы заграбаюць, — выгукнуў задзёрысты голас з задніх радоў.

— …Ca служачых МТС? Якія зямлю нашу апрацоўваюць…

— Зямлю трактарысты апрацоўваюць! — азваўся той жа голас.

Аксіння Хвядосаўна на момант сціхла, паднялася на насках i заглянула ў заднія рады, сурова спытала:

— Хто гэта там такі разумнік? Ці не той, што семнаццаць працадзён за год мае?

Калгаснікі засмяяліся, заварушыліся. Увогуле, у пакоі запанавала ажыўленне: народ любіць спрэчныя пытанні.

Аксіння Хвядосаўна энергічна ссунула з галавы хустку, як бы рыхтуючыся да бойкі.

— …Партыя спецыялістаў прысылае нам, з горада людзей, ад святла i цяпла… А мы давайце меркаваць, за што б з ix яшчэ злупіць. Давайце за ваду з нашых крыніц установім плату. Крыніцы ж у нас святыя былі…

Словы гэтыя многіх рассмяшылі, але Лемяшэвіч адчуваў, бачыў, што большасць усё яшчэ не на яе баку, што болыдасць складалі людзі, якім усё адно, як будзе вырашана гэтае, на першы погляд, дробязнае пытанне. Ім — абы паслухаць спрэчку, а калі ўдасца, самім уставіць некалькі слоў.

— Урад вунь усе падаткі скінуў з настаўнікаў ды ўрачоў,— прадаўжала Аксіння Хвядосаўна ўжо крыху спакайней.

— Дык чаму б ім i не заплаціць зараз у калгас лішнюю капейку? — спытаў нехта іншы, са старэйшых.

— Зноў капейка! — з прыкрасцю крыкнула Аксіння Хвядосаўна, — Ды не ў капейцы справа! A ў сумленні нашым!.. Плоцяць людзі i так у два разы больш, чым калгаснікі… Дык не — мала з нас… Трэба больш… Давайце здзяром грошы з Наталлі Пятроўны за святло, за дровы, за пашу — за ўсё… Яна ж багатая. Яна за шэсцьсот рублёў дзень i ноч бегае з вёскі ў вёску.

1 раптоўна пасля гэтых слоў сціх шум, людзі як бы насцярожана прытаіліся. Лемяшэвіч нават не адразу зразумеў, чаму людзі змоўклі.

— …Яна ж ніводнага нядзельніка не прапусціла… Палола… жала і… працадні не патрабавала. Багатая!

— Аксана, Наталлю Пятроўну ты не чапай… Наталлі Пятроўне мы заўсёды выключэнне зробім, — сказаў старшыня рэвізійнай камісіі Іван Снягір — дзевер Аксінні Хвядосаўны.

Лемяшэвіч павярнуўся, зірнуў у твары калгаснікаў i зразумеў па выразах, што большасць цяпер падтрымлівае Снегірыху. Хітрая i прадбачлівая жанчына ведала агульнае «слабае» месца — павагу людзей да Наталлі Пятроўны. Адразу ўсім стала ніякавата i сорамна, што прыйдзецца браць залішне высокую плату за святло з такога чалавека, як урач. Каб зрабіць гэта, сапраўды трэба быць капеечнікам. Лемяшэвіч адчуў не тое што рэўнасць да Наталлі Пятроўны, а нейкае іншае, больш складанае, пачуццё, у якім. спалучаліся i рэўнасць, i зайздрасць, i павага, i захапленне, i гонар за чалавека. Ці заслужыць ён сам калі-небудзь такую павагу i любоў ад людзей, з якімі будзе працаваць?

Агульны настрой зразумеў, відаць, i Махнач, бо адразу даў адбой:

— Таварышы, я не настойваю. Я хацеў як лепш для калгаса… Але я — як народ. Магчыма, мы тут нешта не прадумалі, паспяшаліся… Пагутарым там. — Ён паказаў рукой на поўдзень.

Аксіння Хвядосаўна зняважліва паківала галавой i зноў уздыхнула.

Разыходзіліся апоўначы. Лемяшэвіч, выйшаўшы разам з Аксінняй Хвядосаўнай на вуліцу, прапанаваў правесці яе дахаты. Яна засмяялася, звяртаючыся да жанчын.

— Бабы! Зайздросце! Які гонар мне дырэктар робіць, — i жартаўліва ўзяла яго пад руку. — А можа, вы памыліліся, Міхась Кірылавіч? Можа, вам маладзейшая прыглянулася?

Але, выйшаўшы з натоўпу, яна выпусціла яго руку i стала сур'ёзнай i паважнай, зноў загаварыла аб калгасных справах.

— Махначу — капут, як немцы казалі, хоць яму i хочацца ўтрымацца. Цяпер усе, хто раней чхаў на калгас, чапляюцца за яго… Смак адчулі. Не было б пералому гэтага — няхай быў бы Махнач, цярпелі б як-небудзь. Але цяпер — не, дудкі, не сцерпім. Цяпер ведаем, што прышлюць не Патапа. А каму не хочацца лепшага?

Яна гаварыла бесперапынна i выказвала даволі цікавыя думкі. Набліжаліся да хаты. Каля каліткі Лемяшэвічу не хацелася гутарыць пра Раю — каб не падслухаў Арэшкін. Прапаноўваць ёй прайсціся ў канец вуліцы — таксама няёмка. І ён, выбраўшы момант, перапыніў жанчыну:

— Аксіння Хвядосаўна, я хацеў пагутарыць з вамі наконт вашай дачкі.

— Дачкі? — адразу ўстрывожылася яна. — А што з ёй?

— Ды нічога асаблівага… Але, ведаеце, нам, педагогам, заўсёды не падабаюцца паводзіны, якія не ўласцівы вучню. Напрыклад, яна катэгарычна адмовілася ўдзельнічаць у харавым гуртку.

— А-а, — i гэтае «а-а» прагучала, як: «Усяго? Пра глупства размову заводзіш, дырэктар». Але яна зрабіла выгляд, што здзівілася: — Што ж гэта яна, такая спявачка? Добра, я скажу ёй.

— Але справа не толькі ў гуртку… Як вам сказаць? — Лемяшэвіч доўга рыхтаваўся да гэтай размовы, аднак цяпер адчуваў, што ўсё адно нялёгка коратка i выразна, простымі словамі, выказаць свае думкі, словы лезлі нейкія кніжныя, казённый. — Нам не падабаецца, што яна пазбягае сваіх аднакласнікаў, ставіць сябе над калектывам…

— А чаго ёй пазбягаць? Я яе ўвесь час бачу з дзяўчатамі. Рэдка адна бывае… Мы лгодзі простыя — калгаснікі.

— A ўсё-такі згадзіцеся, што яна сябе паводзіць не так, як раней…

— А адкуль вам ведаць, якая мая дачка была раней? Вы ў нас нядаўна. — Размова раздражняла Аксінню Хвядосаўну, i ў голасе пачуліся ноткі непрыязнасці.

Яны спыніліся каля яе хаты. Электрастанцыя ўсё яшчэ працавала — механікі ведалі, што пасяджэнне ніколі не канчаецца рана, i з вокнаў амаль кожнай хаты, бо амаль у кожную хату вярталіся з пасяджэння, лілося яркае святло.

Свяцілася i акно бакоўкі завуча. Безумоўна, Арэшкін не спаў, i Міхась Кірылавіч стараўся гаварыць як мага цішэй. Але Аксіння Хвядосаўна, мабыць, знарок адказвала на поўны голас.

— Добра, я нядаўна. Але давайце пагутарым шчыра… Рая ўжо дарослая дзяўчына, прытым дзяўчына з фантазіяй, з багатымі марамі… У яе фарміруецца характар. Ёй трэба быць у сваім асяроддзі, сярод равеснікаў.— Ён зноў адчуў, што гаворыць блытана, непаслядоўна, i засердаваў на сябе. — Словам, каб карацей. Навошта вам у хаце гэты… наш завуч? Яго штодзённы ўплыў…

— А-а, — але гэта было ўжо зусім іншае «а-а», злоснае, лагрозлівае. — Вам завуч на мазоль наступіў…

— Ды не, завуч — чорт з ім! Я клапачуся аб Раі…

— А вы не клапаціцеся… Я сама паклапачуся пра сваю дачку… — сказала яна гучна, але, здавалася, лагодна, i раптам злосна зашаптала, нахіліўшыся да яго: — І нікому не дазволю падазраваць яе ў такім… яна дзіця… Як вам не сорамна!

— Я ні ў чым не падазраю, Аксіння Хвядосаўна… Я гавару пра выхаванне… Сам факт яе залішне простых штодзённых адносін з настаўнікам… адрывае яе ад калектыву…

— Дрэнны ў вас калектыў! Няма ў вас калектыву! Вы разбурылі яго… А цяпер хочаце зваліць з хворай галавы на здаровую… Вы на сябе паглядзіце… Вы ўсіх настаўнікаў супраць сябе настроілі.

Яна намагалася гаварыць знешне спакойна, але знарок моцна. Лемяшэвіч пачуў, як ціха скрыпнула фортачка ў акне, i яму было страшэнна непрыемна пярэчыць, даводзіць цяпер гэтай самаўпэўненай i грубаватай жанчыне. Акрамя таго, яго моцна ўразіла ўласная памылка, значна больш, чым яе беспадстаўныя абвінавачванні. Ён пайшоў на гэтую размову таму, што быў перакананы, асабліва пасля сённяшняга пасяджэння, што яна разумная, прынцыповая жанчына. І раптам… Калі справа дайшла да таго, што ёй, безумоўна, даражэй за ўсё на свеце, куды знік яе практычны розум, яе прынцыповасць! Вось i разумей людзей! Ён маўчаў.

— Я, таварыш дырэктар, пражыла на свеце — дзякую Богу… І сама ўмею разбірацца ў людзях. Дык пачуйце ад старой калгасніцы… што Віктар Паўлавіч, якога вы немаведама за што незалюбілі, сапраўдны чалавек i настаўнік. Ba ўсякім разе, не вам раўня… А вы недавучыліся i цяпер лезеце ў чужыя душы, як той поп. А я з маладосці не люблю папоў.

Міхась Кірылавіч азірнуўся i ў паласе святла ў кветніку ўбачыў доўгі цень Арэшкіна. Яму стала смешна.

— Сапраўдныя чалавекі не падслухоўваюць чужых размоў,— сказаў ён, ашаламіўшы сваім нечаканым смехам Аксінню Хвядосаўну, а потым здзівіў яе яшчэ больш, калі развітаўся вельмі дружалюбна: — Добрай ночы, дарагая Аксіння Хвядосаўна! Усяго найлепшага вам!

18

Гэта была восень вялікага руху, восень разумнага перамяшчэння кадраў — з кабінетаў устаноў, з цэхаў заводаў у майстэрні МТС, у калгасы, бліжэй да зямлі. Тысячы людзей пакідалі абжытыя месцы i ехалі туды, куды клікала партыя. Гарачая была пара ў рабоце гарадскіх i сельскіх партыйных камітэтаў!

Бародка зразумеў усю грандыёзнасць вялікай перабудовы i спачатку ўзрадаваўся, але не тым вынікам, якія прынясе гэтая перабудова, а самой магчымасці «папрацаваць на ўвесь размах», «штурмануць» i такім чынам паказаць сябе. Але выявілася, што гэта не кампанія па размяшчэншо пазыкі ці па падпісцы на газеты i што штурмам тут не многа дасягнеш. Тут мала памагала яго кіпучая дзейнасць, няспынная язда па калгасах. Каб умацаваць МТС i калгасы лепшымі кадрамі, патрабавалася нешта іншае — інакшы кірунак думак, інакшы стыль работы з людзьмі. Ён ухапіўся за адзін спосаб: настойліва патрабаваў ад абласных арганізацый прысылкі спецыялістаў. Раз-пораз ездзіў у абком сам. І вось аднойчы Малашанка, да якога ён заходзіў папросту, як да старога друга, выказаў яму не па-сяброўску, a даволі афіцыйна:

— Што вы, таварыш Бародка, усё на абком? Аграномаў вам дай, механізатараў — дай, старшынь калгасаў — дай. А вашы ўласныя кадры? Каго вы з раённага актыву паслалі ў калгасы? Няма каго? Значыцца, у вас самыя дрэнныя кадры, самы слабы раён! А вы нам пыл у вочы пускалі. Глядзіце, што робіцца ў вашых суседзяў! Пачаўся сапраўдны pyx за пасылку адказных работнікаў на сяло. У Сасноўцы, напрыклад, другі i трэці сакратары самі заявы падалі. Кал i ласка… У Базылевічах… У Калінавічах… А. вы ўсё зверху чакаеце!

Арцём Захаравіч з абкома паехаў не ў калгасы, а назад у райцэнтр, па дарозе абдумваючы, каго накіраваць у калгасы, з каго зрабіць пачатак. І — дзіўная рэч! — як ён ні думаў, як ні перамяшчаў, выходзіла, што сапраўды вельмі мала людзей вартых, якіх з лёгкай душой можна паслаць старшынямі калгасаў, з упэўненасцю, што яны не падвядуць, што з імі можна будзе выконваць любыя заданы. Трэці сакратар? Туберкулёзнік, кожны год на паўгода ca строю выходзіць. Другі сакратар? Гэты нічога, бадай, што змог бы. Але хто ж застанедца тады ў райкоме? Загадчык сельгасаддзела i намеснік старшыні райвыканкома? Гэтых у конюхі нельга браць, не тое што… «Але ж… падабраў кадры, таварыш Бародка, — упікнуў ён самога сябе. — Каго ж усё-такі? Лемяшэвіча? — мабыць, даўся яму ў знакі гэты Лемяшэвіч, што думка так часта спыняецца на ім. — Не, не падыдзе… Каб ён быў спецыяліет, а так — зноў можна пагарэць. Пракурора? Але! Гэты зможа… Няхай ідзе папрацуе. Гэта яму не прыгожыя прамовы гаварыць! Няхай адтуль, з калгаса, пакрытыкуе. Каго яшчэ? Рэдактара? Таксама можна. Чалавек з вялікай адказнасцю за справу. Такі не падвядзе… Дырэктара крухмальнага завода можна…»

Усцешаны, што ўсё-такі ёсць у раёне людзі, якім можна даручыць калгасы, Арцём Захаравіч пакрыўджана пагразіў сакратару абкома: «Нічога, таварыш Малашанка, не адстанем i мы».

У райкоме памочнік сярод іншых папер прынёс некалькі спраў па прыёму, што паступілі ад арганізацый. Арцём Захаравіч, хоць хапала іншых больш неадкладных спраў, пачаў адразу ж праглядваць папкі — цікава, якая арганізацыя расце, што за людзі, бо людзей ён ведаў амаль усіх у раёне. I раптам… быццам замест папкі яму трапіла немаведама што… ён уздрыгнуў i аглянуўся, хоць у кабінеце, акрамя яго, не было ні душьк

«Бародка Алена Сямёнаўна».

Арцём Захаравіч не адразу паверыў сваім вачам, не адразу разгарнуў папку. На міг бліснула не сумненне, а надзея: не яна, нехта іншы. Але ва ўсім раёне — ніводнага Бародкі, гэта ён ведаў напэўна.

Ён разгарнуў папку i засмяяўся, на момант яго ахапіла незразумелая весялосць: яго жонка, з якой ён пражыў дваццаць год, гадаваў дзяцей, уступае ў партыю, а ён пра гэта i слова не чуў i, каб не быў сакратаром, невядома калі даведаўся б. Ён уважліва i з цікавасцю перачытаў анкету, біяграфію. Весялосць замяніла злоснае раздражненне, выкліканае пачуццём асабістай абразы. Асабліва закіпела злосць, калі ён прачытаў, што першую рэкамендацыю, яшчэ месяц назад, ёй даў Валатовіч. Дык вось яно як, паважаная Алена Сямёнаўна! Мужу — ні слова, ён для цябе вораг. Лепшы дарадца твой Валатовіч, які падкопваецца пад Бародку. Але… помета, якую можа прыдумаць толькі жанчына. А пад яе ўплывам дзеці… Хутка i дзеці адвернуцца, Коля ў Валатовічаў гатоў заначаваць… Валатовіч!..

Думкі гэтыя перапыніў тэлефонны званок. Гаварыў намеснік рэдактара абласной газеты Стукаў, стары знаёмы Бародкі,— разам некалі працавалі.

— Што новае маеш? Як перабудоўваешся? — спытаў пасля прывітання Стукаў.— Даў бы якое-небудзь новае пачынанне, а мы падхапілі б, асвяцілі, каб прагрымела на ўсю рэспубліку.

— Лёгка вам падхопліваць гатовае, пісакам, — непрыязна адказаў Бародка. — Пачынанне! Гэта табе не ў газеце — сеў, напісаў — i любое пачынанне гатова! Прывыклі вы лёгка пачынанні фабрыкаваць! А ты на мае месца сядзь ды паглядзі, як яно пачынаецца, новае…

— Нешта, брат, ты песімістам робішся. Народ радуецца, а ты… Спалохаўся? Не бойся, твае пазіцыі моцныя!

— Пайшоў ты…

— Жартую, Арцём Захаравіч! Мне таксама нярэдка настрой псуюць… Я к табе вось па якой справе… Атрымалі мы пісьмо… пра дырэктара Крыніцкай школы. Паслухай… я — галоўнае, сутнасць…

Бародка, як пачуў, што гутарка ідзе пра Лемяшэвіча, адразу чамусьці ўспомніў свае перапыненыя думкі аб Валатовічу.

«Валатовіч — Лемяшэвіч! Зноў! — успомнілася тая непрыемная ў жніўні размова. — Чорт ведае што! Усе непрыемнасці звязаны з імі двума… І заўсёды нейкае фатальнае супадзенне i паслядоўнасць: Валатовіч — Лемяшэвіч… Глупства, безумоўна, а настрой пеуе… Ara, нехта i да яго дабраўся… Што? Дошкі прадаваў? Ara, вось ты якая цаца! Так, так!»

Заняты сваімі думкамі, ён спачатку слухаў няўважліва i звяртаў увагу толькі на тое, што пасавала да яго думак. Прапусціў міма вушэй i канец — прозвішча людзей, якія падпісаліся пад пісьмом.

— Што ты скажаш? — спытаў намеснік рэдактара.

— Там недзе ў пачатку сказана: не шанцуе школе на дырэктараў… Правільна сказана. Дрэнь, безумоўна, дырэктар! Выскачка, самаўпэўнены, хацеў паставіць сябе над райкомам… І п'е. П'е! Мне расказвалі.

— Значыцца, усё правільна? Можна даваць? Думаем — у форме фельетона чытачоў. Напісана жыва, дасціпна, мала што i правіць трэба. А нас крытыкавалі; што мы мала фельетонаў даём. Значыцца, пад тваю адказнасць?

— Чаму пад маю? У мяне хапае за што адказваць без гэтага!

— Але ж я — афіцыйна правяраю факты. Ты сакратар райкома…

— Ну, давай! І адчапіцеся вы ад мяне са сваім Лемяшэвічам!

— Лячы нервы, Арцём! — пажартаваў Стукаў.

Бародка кінуў тэлефонную трубку І, адразу забыўшы.

ся на гэтую размову, зноў у думках вярнуўся да Валатовіча. Вельмі цяжка растлумачыць, у сувязі з чым, у якой лагічнай паслядоўнасці раптам узнікла думка, за якую ён схапіўся з радасцю, як за найвялікшае адкрыццё. «Паглядзім, як ты закруцішся, стары дэмагог!» — думаў ён, ходзячы па кабінеце ў чаканні старшыні райвыканкома. Калі той нарэшце прыйшоў, Бародка адразу ж, без усялякай прадмовы, сказаў:

— Незадаволены абком, Павел Іванавіч, нашай работай па падбору кадраў для калгасаў. Незадаволены!

— Вядома, будзе незадаволены, — згадзіўся Валатовіч, прывычным рухам дастаючы з кішэні акуляры.

Бародка ўтаропіў на яго праніклівы позірк.

— Прашу зразумець мяне, Павел Іванавіч, правільна. Адны прозвішчы назвалі катэгарычна: павінны ехаць, i ніякіх размоў!. Што датычыцца другіх, спыталі: «А вы, таварыш Бародка, па-партый-наму, — ён выставіў далоню з растапыранымі пальцамі так, нібы ўзважваў гэтае ёмкае слова, — з людзьмі гутарылі?» Не, не гутарыў… Што я мог адказаць? Вось таму, кажа, вы i адстаеце… А вы пагутарце. І назвалі прозвішчы… i ў тым ліку… — Бародка прыўзняўся, круцячы ў руках аловак i не зводзячы позірку з Валатовіча. — Між іншым, Павел Іванавіч, твой калега з Саснякоў ужо ў калгасе працуе…

Павел Іванавіч дастаў хусцінку i выцер лоб, лысіну. «Ага, успацеў? Агітаваць другіх лягчэй. Крытыкаваць таксама… А ты сам… сам прыклад пакажы!»

Рука Валатовіча, што трымала акуляры, прыкметна дрыжала. Бародка быў упэўнен, што ён зараз непрыязна спытае: «Пазбавіцца захацеў, таварыш Бародка?» — i рыхтаваўся, што адказаць на гэта: у яго раптам з'явілася цвёрдае перакананне, што ён паступіў сапраўды папартыйнаму i таму не мае ўжо маральнага права адступаць ні на крок.

Але Валатовіч неяк збянтэжана i ў той жа час хораша ўсміхнуўся i, нахіліўшыся над сталом, ціха i проста так, пa-сяброўску, спытаў:

— A спраўлюся, Арцём Захаравіч? Здолею? Скажы шчыра: верыш ты ў мае сілы? Мне пяцьдзесят чатыры гады…

Бародка ні ў якім разе не чакаў такога павароту i разгубіўся, як вучань перад настаўнікам, які нечакана разгадаў усе яго злачынныя думкі. Валатовіч хутка абышоў стол, стаў побач i зноў сказаў проста i шчыра:

— Я, Арцём Захаравіч, думаю пра гэта з таго вечара, калі прачытаў пастанову. Але ўяві: сумняваюся ў самім сабе. Чортава сумненне! A ісці туды, — ён махнуў рукой у прастор, — трэба з цвёрдай, непахіснай верай у свае сілы, у тое, што ты не падвядзеш людзей. Вось мы кіравалі… Шмат год… я — дваццаць адзін у раённым маштабе… І той з нас, хто вылазіў да гэтых маштабаў, кіраваў старшынямі калгасаў, лаяў ix, рэкамендаваў выгнаць ці выбраць новага, ніколі не задаваў сабе пытання: а сам ён здолеў бы цягнуць такую гаспадарку, асабліва зараз, пасля ўзбуйнення, калі калгасы — вунь якія, па пяць тысяч гектараў? Мы, можа, нават абразіліся б, каб хто раней сказаў нам: ідзі ў калгас. Мы лічылі, што калгас — гэта для Махнача ці Літвінкі, а мы — наменклатурныя. Старшыня райвыканкома, сакратар райкома ды i загадчык аддзела траплялі туды толькі ў адным выпадку: аб'явяць суровую вымову, выганяць з трэскам за правал, тады як пакаранне — у калгас. A ў прамысловасці' дырэктарам завода назначаюць сакратара гаркома, i ніхто не лічыць гэта за паніжэнне… A ў калгасе, можа, у сто разоў цяжэй, чым гэтаму дырэктару… Калгас — найвялікшы камбінат… А мы туды Махнача, з яго двума класамі прыходскай школы… І вось партыя падказала… Я думаю, не адзін я задумаўся. Вось толькі гэтае сумненне, каб на яго… Скажы, Арцём, шчыра: верыш? Здолею?

Бародка ўзяў яго руку, моцна сціснуў i вымавіў, як прысягу, цвёрда i ўрачыста:

— Веру, Павел Іванавіч! Здолееш! Дзякую табе, — i, сеўшы ў крэсла, яшчэ раз паўтарыў: — Дзякую.

Сказаў ён гэта з вялікай шчырасцю; яго ўразіла i кранула згода Валатовіча. Гэта былі не проста словы, гэта была справа. Яму зрабілася сорамна за сябе, за свае думкі, за сваё неразумнае жаданне адпомсціць немаведама за што гэтаму сівому чалавеку, старому камуністу. Чым ён хацеў спалохаць яго! Сорам! Было сорамна i цяжка яшчэ ад таго, што, ён адчуваў,— сам не быў гатовы на падобны подзвіг. A некалі ж i ён ездзіў на Урал па мабілізацыі райкома. A ў 1941? Без усялякіх сумненняў пайшоу у лес, у паргызаны. Што ж здарылася? Яму было няёмка глянуць Валатовічу ў вочы.

Што здарылася? A нічога. Проста ён адчувае, што на месцы сакратара прынясе больш карысці партыі, народу. Нельга, каб усе пайшлі старшынямі калгасаў для прыгожага жэста, для славы. Хто застаиецца тады ў кіраўніцтве? Валатовіч — справа іншая, ён, напэўна, адчувае, што будзе больш карысны ў калгасе…

Уладзіўшы ca сваім сумленнем, Бародка адразу выцягнуў пачак паперы, кінуў на стол i з вясёлай усмешкай глянуў на Валатовіча.

— A сумненні свае — выкінь! Здай у архіў! Не бойся. Паможам. Які калгас думаеш выбраць?

Калгас?. — Валатовіч сеў насупраць, з радасна ўзрушаным тварам. — Думаў i пра гэта. Давай у самы большы — у Крыніцы.

Бародка насцярожыўся.

— Чаму ў Крыніцы? Махнача мы не думалі мяняць.

— Не, Арцём Захаравіч, калі мы маем намер выконваць рашэнні не на словах, а на справе, трэба пачынаць іменна з Махнача. Хопіць гэтых «гаспадарчыкаў»! — настойліва i патрабавальна запярэчыў Валатовіч. — Чалавек без усялякай перспектывы.

Бародка пачухаў канцом алоўка патыліцу. На момант у яго зноў узніклі падазрэнні, здагадкі, зноў сталі побач два непрыемныя проз-вішчы, але ён адагнаў усё гэта. Занадта вялікая справа вырашалася, каб звяртаць увагу на свае асабістыя сімпатыі i антыпатыі. Ён зразумеў, што было б больш чым неразумна зараз рабіць нейкія перашкоды Валатовічу ў здзяйсненні яго высакароднага камеру.

— Што ж… Крыніцы дык Крыніцы. Так i запішам! — згадзіўся ён.

19

Сям'я Касцянкоў вячэрала.

Лемяшэвіча даўно ўжо лічылі тут сваім чалавекам, ды i сам ён прывык лічыць сябе членам гэтай дружнай сям'і, а таму яго прысутнасць нікога не бянтэжыла, нават Аляксея. Пры ім абмяркоўваліся ўсе дамашнія справы, смела выказваліся думкі аб аднавяскоўдах, аб усіх падзеях жыцця калгаса, сельсавета, раёна. У ацэнцы гэтых падзей хутка прыходзілі да згоды. Калі ж «бралі вышэй» — даходзілі да пытанняў міжнароднай палітыкі,— часта спрачаліся, часцей за ўсё — Адам з Сяргеем. У гэтых спрэчках Лемяшэвіч выступаў у ролі арбітра. «Палітычныя спрэчкі» асабліва любіў сам гаспадар, Сцяпан Яўменавіч, i часта непрыкметна i вельмі хітра падбухторваў на ix моладзь.

За сталом сядзелі кожны на сваім месцы, толькі ў парушэнне патрыярхальнага звычаю месца ў самым куце дасталося самому малодшаму — Аляксею.

Уліта Антонаўна нарэзала гару хлеба, паставіла вялікую міску з гуркамі i гэтакую ж місу з буйпымі кавалкамі селядца. Але кожнаму з маладых яна паставіла мелкія талеркі, сябе — таксама, хоць талерка яе амаль заўсёды заставалася чыстай. Старому талеркі не ставілі, ён не любіў i еў з агульнай, рэдка нават карыстаючыся відэльцам — усё больш рукой. Калі аднойчы Аня зрабіла яму заўвагу, ён жартаўліва паказаў сваю шурпатую мазолістую пяцярню:

— Мой відэлец вось. Самы надзейны.

Калі маці выцягнула з печы чыгун з бульбай i баранінай i хата напоўнілася смачным пахам смажанага мяса, Аня падхапілася, выйшла на двор. І адразу ўсе мужчыны за сталом адчулі сябе неяк няёмка, не глядзелі адзін на аднаго, робячы выгляд, што яны нічога не разумеюць. A маці проста сказала:

— Нездаровіцца Ані.

Аляксей дык пачырванеў i, адчуваючы гэта, ніжэй апусціў галаву. Аня выскоквала з-за стала, пачуўшы пах мяса, не першы раз. Калі Аляксей зразумеў прычыну, то адразу змяніў свае адносіны да сястры: упершыню пачаў яе саромедца, як чужой, i паважаць як жанчыну.

Сяргей, які з самага пачатку, як заўважыў Лемяшэвіч, выглядаў нейкім урачыстым i адначасова крыху як бы разгубленым, выкарыстаўшы гэтую паўзу, еказаў:

— Ёсць дзве навіны, — i памаўчаў, аглядаючы ўсіх па чарзе: хто як рэагуе? A рэагавалі ўсе аднолькава — адразу забыліся на Акю.

— Якія?

— Старшынёй калгаса ў нас будзе Валатовіч.

— Старшыня райвыканкома? — здзівіўся Лемяшэвіч.

— За што гэта яго так? — спытаў Сцяпан Яўменавіч без асаблівай цікавасці, выціраючы ручніком тлустыя пальцы i вусны. — Здаецца, чалавек быў нічога.

— Сам папрасіўся.

— Сам? — адразу здзівіўся i зацікавіўся бацька. — Сур'ёзна, сам? — І твар у старога асвяціўся нейкай ласкавасцю. — Сам, кажаш? Малайчына! Вось гэта, я разумею, чалавек адгукнуўся на словы партыі. А то пакуль што больш гаворкі, чым спраў. А гэта добра — Валатовіч чалавек з галавой. Вось бы яшчэ Бародку ў вашу МТС. Можа б, ён там парадак навёў.— Стары хітра прыжмурыўся на Сяргея.

— Ты, бацька, кажаш гэта так, быццам у нас поўны беспарадак.

— Колькі я чуў ад вас абяцанняў розных, i ад дырэктара, i ад сына. У грудзі сябе вы мала білі? А дагавор усё адно не выканалі. Планы складаем, спадзяёмся, а вы нам — свінню… Скажыце дзякуй Аляксею — ён вас у гэтым годзе выцягнуў…

Уліта Антонаўна падала на стол стары медны самавар i талерку, напоўненую свежым бурштынавым мёдам.

— А робяць у мэтаэсе з цямна да цямна, — заступілася яна за старэйшага сына.

— А толк які? — не здаваўся Сцяпан Яўменавіч, звяртаючыся чамусьці да Лемяшэвіча. — Выйдзе трактар у поле, падыме пяць гектараў якіх i стаіць у баразне. Крыўдна глядзець — такая тэхніка! — i на табе!.. Стаіць! І вось пачынаюць шукаць прычыны, адзін аднаго вінавацяць, лаюцца… А прычына ясная. Выконвалі план рамонту, гналі, каб зводачку даць… Рамантавалі ў лістападзе, а потым тэхніка гэтая да красавіка ржавела пад снегам i дажджом!.. Ды ў такіх умовах любая машына папсуецца, горш як ад работы! Селянін некалі свой плужок здорам змазваў i на вышкі хаваў. А вы — такія машыны пад снег! Гаспадары!

— Не шумі, бацька! — спакойна заўважыў Сяргей, з гонарам кіўнуўшы Лемяшэвічу: бачыш, які ў мяне стары! — Будзе i ў нас пералом. Новае начальства… Новыя адносіны…

— Якое начальства?

— Новы галоўны інжынер. Новыя механікі, два з горада прыязджаюць.

— A галоўны хто? — неяк падазрона спытаў Алёша.

— Галоўны? — Сяргей на міг сумеўся. — Галоўны я. Сёння загад прыйшоў.

— Ай-яй-яй! — закрычаў Бушыла. — І ён маўчаў. Давай лапу! Толькі біць цябе варта: такая прычына была ўзяць за губу пад бараніну, а ты маўчаў, як нявеста. Галоўны, называецца!

Міхась Кірылавіч, як сядзеў побач, у знак віншавання абняў Сяргея за плечы, проста i сардэчна спытаў:

— Прызнайся — здаволены?

— Ведаеш, як табе лепей растлумачыць? Раней адбрыкваўся б нагамі i рукамі. А цяпер, шчыра прызнаюся, здаволены.

Маці стаяла пасярод хаты, падпёршы далоняй шчаку, i з замілаваннем глядзела на сына. Бацька дастаў вялікі зашмальцаваны кісет i скручваў цыгарку — любіў стары закурыць моцнага самасаду пасля добрай вячэры ці абеду. Ен не павіншаваў сына, не паціснуў руку, толькі здаволена чмыхнуў разы два ў вусы. Потым, вылазячы з-за стала, каб прыкурыць каля прыпечка ад вугалька, сказаў:

— Значыцца, галоўны? Ну, глядзі ж, галоўны. Цяпер мы з цябе i патрабуем як з галоўнага.

Мужчыны, акрамя бацькі, усё яшчэ сядзелі за сталом, пілі чай i горача абмяркоўвалі ўсе гэтыя навіны, калі нечакана ў хату разам з Аняй увайшла Наталля Пятроўна. Весела сказала «добры вечар» i пажадала прыемнага апетыту, ніколькі не збянтэжыўшыся, што трапіла на вячэру. А хлопцы раптам усе неяк сумеліся — Сяргей больш за ўсіх, безумоўна, але i Лемяшэвіч, i Алёша, i нават скептык i жартаўнік Бушыла.

Заклапочана замітусілася маці.

— Ай, якая госця! Даўно ты ў нас, Наташа, не была.

— А чаго мне хадзіць туды, дзе ўсе здаровыя! Вунь якія дубы! — засмяялася яна, ківаючы на мужчын.

— А я дык ужо i не такая дужая. Сэрда баліць, Наташа. І Ані нездаровіцца.

Уліта Антонаўна фартухом выцерла табурэт, падсунула да стала.

— Садзіся, Наташа, чаю выпі з намі.

— Дзякую, толькі піла. — І яна хутка следам за Аняй пайшла ў светлы пакой.

Хлопцы маўчалі, кожны глядзеў у сваю шклянку. Бушыла не вытрымаў i пырснуў чаем.

— Вы што язык i прыкусілі? Моцна дзейнічае на вас медыцына!

Алёша, нібы абураны яго жартам, адразу вылез з-за стала. За ім кінуў недапітую шклянку Сяргей. Лемяшэвіч, каб не даць Бушылу падставы для жартаў, дапіў чай не спяшаючыся. Ён зайшоў у светлую палавіну апошнім. Наталля Пятроўна ўжо без капялюшыка, але ў паліто, сядзела за сталом, заваленым кнігамі i газетамі,— за гэтым сталом працавалі па чарзе — i гаварыла збянтэжанаму Алёшу:

— На каго я не магу налюбаВацца — дык гэта на Алёшу. Штодзень бачыла я i не заўважыла, як вырас чалавек. Далібог. Вось помню, перад вачамі стаіць, — яна заплюшчыла вочы, i на нейкі момант твар яе стаў сур'ёзным i сумным. — Помню, як ён лядзяшкамі кідаў у мяне, калі я тыфозную маці ў бальніцу забірала. Гадоў сем яму тады было. А раптам неяк глянула ўлетку, калі ён на камбайне працаваў — Божа мой! Які чалавек вырас! Дзіўна i радасна… — i пасля паўзы дадала: — І сумна… Я раптам зразумела, як многа прайшло часу… ад маёй маладосці…

— Ах, якая глыбокая старасць! — пажартаваў Лемяшэвіч.

Яна не адказала. Яна, як i раней, пры сустрэчах як бы не заўважала яго. Лемяшэвіча гэта абражала. Ужо не першы раз яму хацелася крыкнуць ёй, спытацца: «Чаму вы не хочаце мяне прызнаваць? Завошта вы зневажаеце мяне?» Але ён губляўся ў яе прысутнасці. І зараз разгубіўся. Яна размаўляла з Сяргеем, а той маўчаў гэтак жа, як i Алёша: аднолькава i настаўнік i вучань адчувалі сябе перад ёй блазнюкамі.

Наталля Пятроўна раптам прапанавала:

— Сяргей Сцяпанавіч, хадзем пагуляем. У поле куды-небудзь. Вечар — надзіва. Месячык! Першы мароз…

Сяргей на момант анямеў ад шчасця. І, мабыць, не верыў сваім вушам. Гулялі яны часам i раней, вярталіся разам з клуба, ca сходаў. Але ўпершыню яна вось гэтак запрашала. Дык як жа зразумець гэтае яе запрашэнне? Аня мнагазначна пераглянулася з мужам, Адам замармытаў пад нос нейкую невыразную мелодыю, каб зрабіць выгляд, што яго нічога не здзіўляе. Міхась Кірылавіч, ведаючы пачуцці Сяргея, зычыў яму ўдачы i шчасця, але сам адчуваў, як яго апаноўвае нейкі незразумелы смутак. Ён раптам блага падумаў аб Наталлі Пятроўне: тры гады за нос вадзіла простага механіка, a даволі было__стаць механіку галоўным інжынерам… Ведаем мы вас! Ён нават хацеў пажартаваць, намякнуўшы на гэта, але стрымаўся: занадта сур'ёзна ставіліся да гэтага ўсе іншыя ў сям'і. Калі Сяргей i Наталля Пятроўна выйшлі, маці сказала:

— Дай, божачка, каб у ix на лад пайшло. Хопіць ім ужо мучыць адно аднаго.

— Ды i хопіць, — гэтак жа сур'ёзна згадзілася Аня. — Як бы я была рада за Сярожу!

— Ну i народ! Заўсёды вам радасць, калі чалавек у хамут залазіць, — пажартаваў Бушыла.

— Не смейся, Адамка, — папрасіла цешча.

— Пасаромеўся б! — абурылася жонка. — Дрэнна табе, жанатаму. Замучыўся!.. Толькі i клопатаў — зубы скаліць.

Міхась Кірылавіч пажадаў ім добрай ночы. А ноч сапраўды была чароўная! З яснага, без адзінай хмурынкі, глыбокага неба з россыпам зорак i туманнай паласой Млечнага Шляху свяціў поўны месячык. Святло яго серабрыла шэрань першага марозу на зямлі, на дрэвах, на страсе. І была надзвычайная цішыня! Дзіўна, што гэта была не поўная цішыня: недзе, мабыць каля клуба, чуліся галасы, недзе ў полі тарахцеў воз, глуха стукала турбіна i шумела вада на гідрастанцыі. Але ўсё адно, нягледзячы на гэта, была цішыня, такая своеасаблівая i непаўторная, якую Лемяшэвіч, здавалася яму, не перажываў яшчэ ніколі. Парушалі яе хіба толькі ўдары яго сэрца. Колькі хвілін ён стаяў у двары. Цішыня i душэўны неспакой пацягнулі яго ў поле, можа, гэтак жа, як Наталлю Пятроўну. А можа, яму захацелася пайсці таму, што недзе там, у полі, маўклівым i бяскрайнім, залітым месячным святлом, хадзіла яна. Ён не ведаў, у якім напрамку пайшлі Сяргей i Наталля Пятроўна, але адчуваў, што сустрэцца яму з імі было б няёмка. А таму перасігнуў цераз плот i пайшоў гародам, па зяблевым ворыве па светлай дарожцы, вытканай месяцам на белай зямлі.

І ўсё адно ён сустрэўся з імі…

Гадзіны праз паўтары блукання Міхась Кірылавіч выйшаў на шлях каля МТС i раптам пачуў ix галасы. Ён схаваўся ў цень старой бярозы, якая расла воддаль ад гравійкі, бо новая дарога праходзіла крыху ў баку ад старога шляху. Яны набліжаліся да яго, размаўляючы весела, жвава. І раптам яны спыніліся i пацалаваліся.

Лемяшэвіч у душы здзекліва засмяяўся над самім сабой — недарэчным i наіўным здалося гэтае блуканне i розныя там думы i мары, якім ён так легка аддаўся.

«Урэшце, браце, усё — проза. Вось i яшчэ адна празаічная сям'я. Тры гады! Глупства!» Ён вылаяў Сяргея, што той прыкідваўся няшчасиым у сваім каханні, упарта пазбягаў гутарыць на гэтую тэму.

Але ў сапраўднасці адносіны паміж Сяргеем i Наталляй Пятроўнай у той вечар не былі такімі простымі i зразумелымі, як уявілася Лемяшэвічу.

Некалі ў пачатку свайго кахання Сяргей з маладой рашучасцю пацалаваў Наталлю Пятроўну. Але пасля таго, як яна катэгарычна адмовілася стаць яго жонкай, у яго знікла гэтая рашучасць.

Два гады ён не толькі што пацалаваць, a баяўся пажартаваць, папрасіць пайсці пагуляць вось гэтак, як сёння зрабіла яна.

Нельга сказаць, каб гэта вельмі ўжо акрыліла яго, вярнула смеласць i рашучасць. Не. Але ўсё-такі прыемныя нечаканасці таго дня крыху ап'янілі яго, прымусілі паверыць, што i радасць, як i гора, ніколі не ходзіць адзінока — за адной ідзе другая. Яны хадзілі па гулкіх палявых дарогах i гутарылі аб усім, аб чым маглі гутарыць людзі, якія жывуць у адной вёсцы, робяць па сутнасці адну справу i якіх аднолькава хвалююць многія падзеі жыцця. Дарэмна нашы крытыкі так паўстаюць супроць «вытворчых размоў» паміж закаханымі. Нават самыя юныя i палымяныя закаханыя не могуць на працягу шматлікіх i доўгіх сваіх спатканняў гаварыць толькі аб сваім каханні, такія размовы хутка абрыдлі б i агорклі б ім так, што, бадай, i ад кахання нічога не засталося б. А Наталля Пятроўна i Сяргей — не юныя, ix сапраўды з усей сур'ёзнасцю цікавілі i займалі «вытворчыя» навіны. назначэнне Сяргея (дарэчы, яна даведалася пра гэта толькі зараз ад яго i павіншавала), рашэнне Валатовіча, магчымыя змены ў раёне, прыезд новых людзей у МТС.

Размаўляючы, яны міжвольна i непрыкметна пераходзілі ад адной тэмы на другую, ад абмеркавання простай i яснай жыццёвай падзеі да абстрактных філасофскіх разважанняў, часам даволі туманных.

Сяргей пасля нават не мог успомніць, пра што іменна яны спрачаліся. Помніць толькі, што ён нешта нігілістычна адмаўляў, i не столькі ад цвёрдага пераканання, колькі ад простай мужчынскай упартасці. Наталля Пятроўна з дакорам спытала:

— А што вы любіце па-сапраўднаму, Сяргей Сцяпанавіч?

Ён задыхаўся ад раптоўнага прыліву самых пяшчотных пачуццяў, ад прыліву смеласці i рашучасці, якой яму дагэтуль не хапала. Ён спыніўся i сказаў:

— Цябе, Наташа. Адну цябе, — i раптам моцна абняў яе i пацалаваў раз… другі… трэці… Ён цалаваў яе ў вусны, у шчокі, у вочы i няспынна шаптаў: — Цябе, Наташа… Цябе…

Яна без абурэння адштурхоўвала яго, адварочвалася І… смяялася.

— Вар'ят… вар'ят… ты звар'яцеў, Сяргей. Пакінь, калі ласка. Ну, хопіць!..

Невядома, чым усё гэта скончылася б, што яны маглі б сказаць адно аднаму, каб не пачулі прысутнасць старонняга сведкі. Чалавек пад бярозай кашлянуў i пайшоў прэч, загрукатаўшы ботамі па мёрзлай зямлі. Яны не надта каб засаромеліся, ведаючы, што ніхто ў вёсды ix не асудзіць, бо ўсе за тое, каб яны даўно пажаніліся. Але гэты невядомы сведка чамусьці вельмі моцна збянтэжыў ix абаіх. Да самай вёскі яны ішлі моўчкі, як бы баючыся, што гэты сведка ідзе за імі назіркам.

20

Махнач панура маўчаў, калі сход адзінадушна выбіраў Валатовіча, не сказаў ні слова, нават не выступіў. А пасля сходу — запіў, на другі дзень хадзіў п'яны, крычаў, што яго няправільна знялі ca старшынства, што ён паставіў калгас на ногі, а яму вось як аддзякавалі, пагражаў напісаць у ЦК, не прыходзіў здаваць справы i… не аддаваў пячаткі. А калгас жыў сваім жыццём, пячатка патрэбна была кожную хвіліну. Полаз злаваў, гаварыў, што ён так i ведаў, што Патап выкіне нейкую штуку. Валатовіч смяяўся, мала турбуючыся аб лесе калгаснай пячаткі. З Махначом гаварылі па чарзе — Полаз, Раўнаполец, Рашчэня, Лемяшэвіч, участковы міліцыянер, праеілі, пагражалі. Але чым больш яго прасілі, тым больш ён упарціўся: старому п'янаму чалавеку, відаць, падабалася гэтая гульня ў героя. Аб яго «подзвігу» хадзілі анекдоты. Расказваючы, як ён хаваецца з пячаткай, крынічане тут жа прыгадвалі нейкага Піліпа, які быў да вайны крамнікам. І калі яго зволілі, ён вось гэтак жа не аддаваў ключы ад крамы, дзён пяць хаваўся, пакуль мужчыны не злавілі яго на лузе i сілком не адабралі ключы; тады ён прыйшоў здаваць краму.

«Прыгода» гэтая дайшла да Бародкі. У райкоме ён весела пасмяяўся, a ў Крыніцы прыехаў нездаволены, пануры.

— Што вы спектакль робіце з гэтым Махйачом? Увесь раён смяедца, — сказаў ён у калгаснай канцылярыі.

— Няхай пацешыцца чалавек, — весела адказаў Валатовіч.

— З пячаткай не жартуюць. Паклічце яго сюды, гэтага старога дурня.

На здзіўленне ўсім Махнач з'явіўся надзвычай хутка. Ён стаяў перад сакратаром з вінаватым выглядам, пасаромлены, прыніжаны.

— Дай пячатку, — уладна патрабаваў Арцём Захаравіч.

Махнач палез за пазуху ў нейкую патаемную кішэню, выцягнуў зашмальцаваную скураную сумачку i моўчкі працягнуў яе сакратару.

— Вось так… Здай справы i з'яўляйся ў райком, атрымаеш усё, што заслужыў, у тым ліку i новую работу…

Валатовічу не прыйшлося асабліва знаёміцца з калгасам — ён добра ведаў гаспадарку, яе слабыя i моцныя бакі. Ён адразу пачаў працаваць. Не ад жадання ўсё перарабіць па-свойму (у яго ніколі не з'яўлялася такога жадання, ён заўсёды паважаў працу i парадкі сваіх папярэднікаў), а ад таго, што канцылярыя сапраўды была абадранай i бруднай, ён вырашыў пачаць наводзіць парадак з яе. Загадаў пабяліць сцены, вымыць, адрамантаваць падлогу, зрабіць новыя дзверы ў свой «кабінет» — адгароджаны Махначом куток. Але ў той жа дзень Полаз, да якога ён пайшоў абедаць, параіў яму:

— Павел Іванавіч, ліквідуй ты к чорту гэты кабінет. Навошта табе гэтая каморка? З кім ты там будзеш сакрэтнічаць? Выкінь! Не кабінетная гэта пасада — старшыня калгаса. Месца яго — у полі, у брыгадах.

Валатовіч з цікавасцю слухаў свайго бухгалтара. Колькі год ведае яго i ніколі не думаў, што гэта такі цікавы чалавек. Яму падабалася тое, што Полаз адразу да яго пачаў звяртацца на «ты», што ён чалавек просты, не любіць ліслівіць; i тое, што ён дае такія смелыя парады.

Валатовіч падумаў i выканаў яго параду — выкінуў «кабінет». У канцылярыі стала прасторна, светла, чыста, i людзі больш ахвотна сталі заходзіць сюды. Гэта неяк збліжала старшыню з калгаснікамі.

Аднойчы ўвечары, на другі тыдзень сваёй прады, Валатовіч прыйшоў да Лемяшэвіча, у яго школьную кватэру.

— Нічога не маеш супраць, каб мы пасядзелі ў цябе вечарок, па-дамашняму? — проста, па-сяброўску спытаў старшыня.

— Калі ласка, — узрадаваўся Міхась Кірылавіч. — Такі госць!

— Я не адзін, я да цябе запрасіў некалькі гасцей. Не будзеш пратэставаць? — Растлумачыў: — Хочацца бліжэй пазнаёміцца з людзьмі. А то мы ўсё афіцыйна: пасяджэнні, сходы… Гэтага мала. Ды i нельга ў афіцыйнай абстаноўцы пагаварыць пра ўсё па душах… А да тутэйшых пайдзі — адразу пачастунак i абавязкова гарэлка. Ох, гэты мне звычай! Няшчасце гэта наша! Чаму абавязкова трэба выпіваць? Не разумею. Трэба нам змагацца з гэтым.

Павел Іванавіч, разважаючы, уважліва разглядваў халасцяцкую кватэру дырэктара.

— Чаму не абсталюешся? Няўтульна ў цябе. Жаніцца табе варта, Міхась Кірылавіч.

Лемяшэвіч засмяяўся.

— Нявесты няма.

— Ліха вас ведае, якія вам нявесты трэба. Пераборлівыя вы сталі занадта. Красунь шукаеце i забываецеся, што не ўсё золата, што блішчыць. У чалавека павінна быць у першую чаргу прыгожая душа. — Ён узяў электрачайнік, што стаяў на падаконніку. — Спраўны? Тады прыгатуем чай, — i сам наліў у чайнік вады.

Неўзабаве прыйшлі Андрэй Полаз i Раўнаполец. Трымалі яны сябе ў пачатку крыху афіцыйна ці, магчыма, проста адчувалі ніякаватасць у гасцях у дырэктара. Але Валатовіч хутка i ix уцягнуў у размову, на першы погляд звычайную, бытавую, паўжартаўлівую размову, у якой пра справы гаварылася нібыта між іншым. Але калі Лемяшэвіч унікнуў глыбей у сутнасць гутаркі, то не мог не заўважыць, што Валатовіч умела i хітра ўсё падпарадкоўвае справе — i самую гэтую сустрэчу, i размовы пра сем'і, i жарты пра Махнача з яго гісторыяй з пячаткай, i расказы Полаза пра людзей калгаса.

У Лемяшэвіча знайшліся толькі дзве шклянкі, а таму чай пілі па чарзе. Чай заварылі густы, ажно чорны, рафінад не кідалі ў шклянкі — не было лыжачкі, пілі ўпрыкуску.

Полаз сур'ёзна пераконваў, што ён ніколі не піў смач: нейшага чаю, i жартаваў, што гэта лепш за гарэлку. І гэты чай з агульных шклянак неяк надзвычай зблізіў ix.

Сядзелі вакол стала, заваленага па краях газетамі i кнігамі, адсунутага ад сцяны. Ярка гарэла электрычнасць. Пасля чаю зрабілася душна. Валатовіч зняў пінжак, павесіў яго на спінку крэсла. Па-маладому прайшоўся па пакоі, глянуў у акно.

— А хораша ў вас тут, хлопцы! Але работы! — Ён у жартаўлівым жаху схапіўся за вушы. — Хаджу вось ужо тыдзень i ўеё больш пераконваюся: дрэнна мы кіравалі калгасамі. А самае страшнае — стараліся схаваць недахопы. І так прывыклі трымаць ix пад спудам, што i самі перасталі ix заўважаць. Усё «ўра!» крычалі i саміх сябе хвалілі: ах, якія мы добрыя, мудрыя, як у нас усё ладзіцца!

Полаз засмяяўся.

— Я бачу, Павел Іванавіч, карысна кіраўнікам пабыць на нізавой рабоце.

— У гэтым i няшчасце наша было, што кіраваць калгасам у нас лічылі нізавой работай, а пасаду якоганебудзь Інструктара — кіруючай… І развялося гэтых інструктараў, якія ўсіх вучаць i ўказанні даюць, да чортавага ліха… А каму яны патрэбны? Праз ix сапраўдны кіраўнік, які можа падказаць i вырашыць, не дабіраецца да калгаса: навошта яму ехаць, глядзець, вывучаць — яму ўсё падаюць у гатовым выглядзе для любога даклада, любой справаздачы…

— Думаю, цяпер пойдзе інакш, — сказаў Лемяшэвіч. — Пленум паказаў, як трэба выкрываць недахопы.

— Само па сабе нічога не пойдзе, Міхась Кірылавіч. Усё залежыць ад нас. Мы — выканаўцы рашэнняў,— сказаў Полаз.

Валатовіч падтрымаў яго:

— Нельга думаць, што ўсё так проста… Угу, брат, інерцыя — страшная сіла. Вунь у нас у раёне… Паспрабуй сяго-таго прымусіць глянуць на сваю працу без ружовых акуляраў… Фармальна — ён самы зацяты змагар за выкананне рашэнняў. І даклад яго зараз — адны недахопы, адна чарната… Страшна робіцца: дзе ж нашы дасягненні, на што раўняцца? А па сутнасці ён i дагэтуль не бачыць ix, сапраўдных недахопаў… Ці хутчэй — не разумев ix прычын, вытокаў…

— І пачынае ўсё дзёгцем мазаць… Як Бародка на апошнім пленуме. Усіх разнёс. Адзін ён святы застаўся… — сказаў Полаз, перадаючы шклянку з чаем Раўнапольцу. Словы яго насцярожылі Валатовіча. Паўлу Іванавічу было б вельмі прыкра, каб хто-небудзь з гэтых людзей, з якімі яму належала працаваць, ведаючы яго адносіны з Бародкам, пачаў бы зараз ліелівіць яму, валіць усё на Бародку, вінаваціць яго аднаго за ўсе памылкі i недахопы. Таму ён адразу адказаў:

— Даклад быў крыху рэзкі, так. Але я думаю, справядлівы. Хто што заслужыў — павінен тое атрымаць. Не даволі самакрытычиы — гэта правильна. Ёсць такая слабасць у нашага сакратара. Але Бародка — чалавек энергічны, дзелавы. За гэта яму варта дараваць некаторыя чалавечыя слабасці.

Гаворачы гэта, ён не зводзіў вачэй з Лемяшэвіча, з насцярожанасцю чакаючы, як паставіцца, што скажа дырэктар. Лемяшэвіч змаўчаў, i Павел Іванавіч гэта ацаніў. А Полаз запярэчыў:

— Дзелавы павінен i вырашаць усё па-дзелавому. Павінен выхоўваць людзей… А лаяць — кожны дурань зможа…

— Аз нашым братам часам інакш i нельга. Нас не штурхні — мы не паварушымся, — заўважыў Раўпаполец, па-гаспадарску наліваючы чай. Ён адсунуў адну шклянку на край стала, дзе сядзеў Валатовіч. Той сеў на сваё месца i заціснуў шклянку паміж далонямі, як бы грэючы рукі.

— Хто гэта мы? Ваша высокасць? Так i гавары. А мне трэба кіраўнік, дарадца, старэйшы таварыш, а не штурхач, — не сунімаўся Полаз. Звычайна вясёлы, жартаўлівы, ён рабіўся ўсё больш сур'ёзным i раздражнёным. Валатовіч, мабыць, ведаў яго характар i, не жадаючы, каб Полаз выказваўся пра Бародку — навошта перамываць к ост к i завочна, траціць зарад крытыкі, ці не лепш пакінуць яго на лепшы час? — стараўся скіраваць размову ўбок:

— Але i кожны з нас павінен быць самакрытычным. Я вось аглядаю калгас i — што вы думаеце, — не сорамна мне? Сёння ў клубе стаяў i думаў: сукін ты сын, старшыня райвыканкома! Біць цябе не было каму! А да мяне Міхась Кірылавіч два месяцы назад прыходзіў, я яму абяцаў… Ды, бачыш, рукі не дайшлі. Пагутарыў з Махначом i забыўся. Забыўся на клуб, забыўся, што такое Махнач, — ён паспытаў чай, укінуў у шклянку драбок цукру i адсунуў шклянку. На лбе яго разгладзіліся маршчыны. — Вось i трэба цяпер апраўдвацца перад народам… Як ты думает, Антон Пятровіч? Ты, брат, — савецкая ўлада. Твая віна гэткая ж, як i мая. Давайце, таварышы, возьмемся агульнымі сіламі i адрамантуем гэты наш клуб. Памажыце арганізаваць нядзельнік, падняць людзей, а ўсё іншае — грошы, матэрыялы — я на сябе бяру.

Лемяшэвіч узрадаваўся гэтай прапанове. Яшчэ пасля першай сутычкі з Махначом ён паставіў сабе мэту: прывесці клуб у прыстойны выгляд! Але Махнач, мабыць, знарок, з-за прынцыпу, так супраціўляўся гэтаму, што ўсе намаганні Лемяшэвіча разбіваліся аб глухую сцяну абыякавасці i коснасці. І вось адразу ўсё мянялася!

— А наогул нам трэба аб'яднаць свае сілы, развіваў між тым ужо новую думку Валатовіч, сёрбаючы чай. — Я i тады не разумеў i быў супраць драблення партыйных арганізацый. Неразумна гэта. Было пяць калгасаў у сельсавеце — была адна тэрытарыяльная арганізацыя. Стаў адзін — раздзялілі. У тэрытарыяльнай — старшыня сельсавета i сельпо, настаўнікі — актыў, інтэлігенцыя. A ў калгаснай — чатыры чалавекі: старшыня, бухгалтер, брыгадзір i даярка. Чым павінна займацца першая арганізацыя? Што можа зрабіць сваімі сіламі другая? Сход правесці нават цяжка. Каму патрэбна гэтае распыление? Чаму не могуць быць усе камуністы ў адной, калгаснай, партарганізацыі? І сельпо, i школы, i бальніца — усё гэта ў калгасе, для калгаса, усё гэта нашы надбудовы, калі можна так сказаць. І дванаццаць камуністаў у адной дружнай арганізацыі — гэта ўжо сіла, я вам скажу!

— Правільна, Павел Іванавіч! Залатыя словы! — з запалам падтрымаў Полаз, які, забыўшыся, таксама ўкінуў цукар у шклянку i цяпер размешваў яго там незавостраным алоўкам.

— Вынаходца ты, — пажартаваў Раўнаполец.

— Чакай! Давайце дамовімся, каб гэта не засталіся словы. Давайце дзейнічаць! Вам, Павел Іванавіч, як члену бюро, у райкоме націскаць. А-мы тут. Дарэчы, рыхтуем перавыбарчыя сходы. Аб'яднаемся — i Міхася Кірылавіча ў сакратары.

— Ну, што вы! Я чалавек малады, у калгасных справах не разбіраюся. Ты — рэч іншая… загартаваны кадравік.

— Не, брат, нялёгка мне скакаць, як падбітаму зайцу. Меў бы я ногі! А так, — Полаз уздыхнуў.

— А што… гэта — ідэя, — паглядаючы на Лемяшэвіча, задумліва прамовіў Валатовіч. — Гэта ідэя.

— Што — ідэя?

— Цябе на сакратара.

— Бародка будзе супраць.

— Гэта ты дарэмна, — сказаў Валатовіч. — Бародка ведае, што такое партийная дэмакратыя.

Доўга яны яшчэ гутарылі ў той вечар: абмеркавалі i свае, калгасныя, справы, i агульнараённыя, i агульнадзяржаўныя, i міжнароднае становішча.

Разышліся, калі электрастанцыя спыніла працу i пагасла святло.

21

Лемяшэвіча радавалі тыя дзелавыя, шчырыя i адначасова сяброўскія адносіны, якія мацнелі паміж ім i мясцовымі кіраўнікамі, работнікамі МТС, а таксама паміж ім i калгаснікамі. Асабліва прыемнымі сталі гэтыя адносіны пасля таго, як на чале калгаса стаў Валатовіч. Цяпер Лемяшэвіч наведваў канцылярыю штодзень, прысутнічаў на ўсіх пасяджэннях, сходах i ведаў усё, што робіцца ў калгасе. І з людзьмі знаёміўся бліжэй, пазнаваў усе тайны складаных вясковых узаемаадносін. Так, напрыклад, ён даведаўся, што Снегірыха з незапомных часоў не любіць Касцянкоў, хоць знешне заўсёды прыветлівая з кожным з ix. А чаму не любіць — ніхто растлумачыць не мог. Але, даведаўшыся аб гэтым, ён падумаў, што адносіны Снегірыхі да Касцянкоў, напэўна, уплываюць на адносіны Раісы да Аляксея.

Ён з вялікай цікавасцю i сур'ёзнасцю сачыў за пачуццямі Алёшы, за яго каханнем, i яму ўсё больш не падабаліся паводзіны Раісы.

Наогул, у школе ў яго заставалася значна больш нявырашанага i незразумелага, чым у грамадскай працы. Асабліва не задавальняла яго становішча ў педкалектыве. Знешне быццам усё i добра, як належыць: усе працуюць добрасумленна, не паклёпнічаюць адзін на аднаго, не займаюцца дробязнымі сваркамі; адным словам, як бы сказалі інспектары, — вучэбна-выхаваўчы працэс арганізаваны правільна. Але Міхась Кірылавіч інтуітыўна адчуваў, што адзінага калектыву, у высокім разуменні гэтага слова, няма, што ўсе яго спробы з'яднаць, здружыць настаўнікаў так, як здружыўся сам ён з Валатовічам, з Полазам, разбіваюдца аб нейкае патаемнае супрацьдзеянне. Нехта ці нешта перашкаджала гэтай еднасці i маналітнасці, больш таго, здавалася, што нават знутры раз'ядала, падточвала тое, што яму ўдавалася стварыць. Ён не быў упэўнены, што гэта — нехта, хутчэй схіляўся да таго, што гэта — нешта. Але што?

Лемяшэвіч, праўда, ведаў, што не надта любіць яго Арэшкін i што чалавек гэты здольны пры выпадку ўбрыкнуць знянацку. Але i яго Лемяшэвіч не мог падазраваць у нейкіх махінацыях. Па-першае, ён не верыў, што Арэшкін, які вельмі рэдка да каго-небудзь з калег заходзіць на кватэру i амаль ні з кім не дружыць блізка, здольны праводзіць такую работу. Па-другое, навошта гэта яму? Ён добра ведае, што дырэктарам такой школы яго ніколі не прызначаць, а завучам яму жывецца спакайней i нават з матэрыяльнага боку больш выгодна. Ставіць нейкую далёкую мэту ён наўрад ці здольны — баязлівец. Лемяшэвіч пераканаўся ў гэтым.

Пасля выпадку з гурткамі Арэшкін пачаў працаваць i ў школе больш акуратна, i ў грамадскай рабоце актывізаваўся. Увогуле, Лемяшэвіч не мог сказаць, што ў яго дрэнны завуч. З недахопамі? Але ў каго ix няма недахопаў, чалавечых слабасцей? Лемяшэвіч не мог толькі дараваць яму кватаранцтва ў Снегірыхі i неўзабаве пасля размовы з самой Аксінняй Хвядосаўнай пагутарыў на гэтую тэму i з ім. Лемяшэвіч сказаў яму прыкладна тое ж, што i Снегірысе, — аб адарванасці Раісы ад калектыву, дадаў яшчэ — аб каханні Алёшы, аб тым, што ў хлопца ў такім узросце могуць узнікнуць самыя непажаданыя фантазіі i таму было б лепш, каб ён, Віктар Паўлавіч, rieрабраўся на новую кватэру. Мала хіба добрых хат у вёсцы?

Лемяшэвіч гаварыў спакойна i вельмі тактоўна, як педагог з педагогам. Але Арэшкін раптам збялеў, нервова перасмыкнуўся, аслабіў гальштук i, заікаючыся ад хваля вання, спытаў:

— А вы… вы не адчуваеце, Міхась Кірылавіч, што абражаеце мяне?.. Я дзесяць год працую, i ніхто не папракнуў мяне… А вы… такое падазрэнне… Такое бруднае падазрэнне! — Ён закрыў у адчаі твар рукамі i застагнаў: — Божа мой! Завошта?

Лемяшэвіч не паверыў у шчырасць яго роспачы i засердаваў:

— Пакіньце, Віктар Паўлавіч, гэты фарс. Ніхто вас не падазрае ні ў чым. Глупства. Але вы як педагог маглі б падумаць пра пачуцці вучня.

— Вучня! Я павінен залежаць ад капрызаў, ад глупстваў кожнага вучня? — Ён адняў ад твару рукі i гаварыў раздражнёна. — Дайце мне кватэру — i я з радасцю буду жыць адзін. Не можаце? А? Дык дазвольце мне самому выбіраць, у каго мне кватараваць, каб было дёпла, чыста, утульна… Я дзесяць год кватарую, i амаль усюды был i вучні. Каму стала ад гэтага дрэнна? А? Тысячи вясковых настаўнікаў кватаруюць у сваіх вучняў…

— Мы не разумеем адзін аднаго, — пачынаў страчваць цярпенне Лемяшэвіч.

— Але, я сапраўды не разумею вас. Не разумею вашай павышанай цікавасці да захапленняў… глупстваў дзяцей. Няхай вучацца i не займаюцца глупствам! Гэта не даводзіць да дабра.

— Аляксей — не дзіця, Paica — таксама. У гэтым ваша памылка, i ў гэтым наша прынцыповая нязгода. Ведаеце, давайце пагутарым на гэтую тэму на педсавеце… Паспрачаемся, успомнім Макаранку, — мірна прапанаваў Лемяшэвіч.

Арэшкін адразу пасля гэтых слоў змяніўся — ні абразы, ні спалоху. Адразу загаварыў, як роўны з роўным, як завуч з дырэктарам, — сур'сзна, настойліва:

— Не раю я вам, Міхась Кірылавіч, рабіць гэта. У нас? Што вы! Не зразумеюць, разнясуць па вёсцы. Назаўтра ўсе вучні будуць ведаць… Перакруцяць усё… І кепска будзе тым вучням, каго мы ўпамянём у гэтай сувязі. Засмяюць… Паверце майму вопыту. А?

Невядома чаму, але Лемяшэвіч згадзіўся, i яны, пагутарыўшы пра іншыя школьныя справы, разышліся мірна, ветліва, i здавалася Лемяшэвічу, што пасля гэтай размовы неяк нават зблізіліся.

Не мог Лемяшэвіч знайсці тое нешта, якое магло б перашкаджаць згуртаваншо калектыву. Усё, здавалася, i шло як мае быць, ніхто не меў права лічыць сябе пакрыўджаным. Кавальчукі прасілі дадатковыя гадзіны — ён даў ім гэтыя гадзіны, хоць не разумеў i здзіўляўся, адкуль прагнасць у гэтых двух маладых людзей, выхаванцаў інстытута: яны імкнуліся зарабіць як мага больш i лічылі кожную капейку. Як ні адзін з яго папярэднікаў, ён забяспечыў кватэры настаўнікаў палівам; самі яны дзякавалі яму за гэта. Хіба толькі магло не задавальняць асобных настаўнікаў, што занадта многа даводзілася працаваць. Некаторыя звыкліся з тым, як было раней: адчытаў — i дадому. А цяпер — i піянерская, i камсамольская работа, i гурткі, i работа сярод бацькоў, i — галоўнае — складаныя абавязкі агітатараў. Выканання гэтых абавязкаў Лемяшэвіч патрабаваў з не меншай настойлівасцю, чым выканання школьнай праграмы. Гэтага патрабавала жыццё. З'явіліся рашэнні партыі, якія ўскалыхнулі ўсю краіну. Лемяшэвіч добра разумеў, што ў нялёгкай i пачэснай барацьбе народа за ўздым сельскай гаспадаркі вясковая інтэлігенцыя і, у прыватнасці, настаўнікі абавязаны быць на пярэдняй лініі, у адным страю з непасрэднымі выканаўцамі — калгаснікамі, механізатарамі. Ён верыў у магутную еілу слова i, не ў прыклад некаторым скептыкам, яшчэ з партызанскіх часоў ставіўся да агітацыі з пашанай. Ён не мог сказаць, што большасць настаўнікаў яго школы была іншай думкі.

Але яму прыгадвалася адна нарада, на якой ён крытыкаваў многіх за слабую работу на агітацыйных участках. Тады, на здзіўленне яму, самая актыўная ў школе, самая энергічная i ініцыятыўная ў рабоце з вучнямі Вольга Калінаўна амаль са слязамі ў голасе сказала:

— Не магу я так працаваць, як вы патрабуеце… Не магу… Не выходзіць у мяне, i ўсё. Сяджу, сяджу, рыхтуюся, а прыйду, пачну гаварыць — нудна, нецікава, сама адчуваю гэта… Людзі пазяхаюць…

Лемяшэвіч ніколі раней не думаў, што настаўнік, які цудоўна можа гутарыць з дзецьмі, губляецца перад дарослымі. Ён змяніў тон, пачаў расказваць, як лепш правесці гутарку. A Даніла Платонавіч параіў Вользе Калінаўне пайсці паслухаць, як гутарыць з людзьмі Наталля Пятроўна.

— Я слухала Марозаву. У яе — шчаслівая прафесія. Яна з кожным чалавекам, як з сябрам, i аб усім умее расказачь проста… Учора яна расказвала пра пастанову, а гаварыла пра здароўе людзей…

А Прыходчанка пасля гэтай нарады падышла да Лемяшэвіча i сам-насам сказала:

— Я буду працаваць, але замяніце мне, калі ласка, участак. На гэтай ферме — адны бабы. Не люблю баб. — Яна вымавіла апошнія словы з такой знявагай да той палавіны чалавечага роду, да якой належала сама, што гэта проста ашаламіла Міхася Кірылавіча. Не ведаючы, што адказаць, ён паабяцаў пагутарыць з Полазам, каб яе перавялі агітатарам у якую-небудзь будаўнічую брыгаду, дзе адны мужчыны. А пасля ён думаў над яе словамі, абураўся i быў нездаволены сабой, што даў такое абяцанне. Гэтая жанчына не раз ужо здзіўляла яго надзвычайнай супярэчлівасцю свайго характару: то яна выказвала разумныя думкі, выяўляла разумную ініцыятыву, то раптам гаварыла i рабіла страшэнныя глупствы. Праўда, у гэтых яе словах не было нічога дзіўнага: йна не любіла жанчын таму, што жанчыны не любілі яе, зуб за зуб, як кажуць. Але Лемяшэвіч успомніў, як яму скардзілася Вольга Калінаўна, даводзячы, што Прыходчанка заніжае вучаніцам адзнакі, што нельга паверыць i пагадзіцца, каб па такіх прадметах, як руская мова i літаратура, сярэднія вучні паспявалі лепш за самых здольных вучаніц. Тады Лемяшэвіч не надаў гэтаму асаблівай увагі, пажартаваў нават i супакоіў маладую настаўніцу. А цяпер, пасля парады, сам праверыў класныя журналы i пераканаўся, што гэта, бадай, сапраўды так. Але паспрабуй заікніся такой Марыне Астапаўне, што варта павышаць адзнакі!

І, аднак, усё гэта не магло быць прычынай ненармальных адносін у калектыве. Прычына ў нечым іншым. Але ў чым? «А магчыма, што i няма яе, магчыма, усё гэта мне здаецца», — думаў ён.

* * *

Неяк надвячоркам Лемяшэвіч зайшоў да Данілы Платонавіча. У апошні час ён да старога наведваўся не так часта, як у першыя месяцы, асабліва да пачатку навучальнага года. Набралася пямала рознай работы, нагрузак, з'явілася многа новых знаёмых, з якімі яго звязвала грамадская праца, як, напрыклад, з Валатовічам, які цяпер часта заходзіў вечарамі, i яны абмяркоўвалі калгасныя справы, спрачаліся, пілі чай, гулялі ў шахматы. Мацнела дружба з Сяргеем Касцянком. Лемяшэвіч з прыемнасцю хадзіў у МТС на сходы, парады i нават часта ў вольны час ездзіў з галоўным інжынерам у брыгады, у іншыя калгасы, дзе, дарэчы, пры выпадку знаёміўся ca школамі, з радасцю пераконваючыся, што ў яго школе многае лепш, што i калектыў, якім ён не зусім здаволены, таксама лепшы, дружнейшы. Магчыма, сам Даніла Платонавіч крыху быў вінаваты, што ў Лемяшэвіча аслабла цікавасць да яго. Малады дырэктар спадзяваўся, што гэты стары, вопытны педагог будзе i надалей яго бліжэйшым памочнікам, дарадцам — будзе вырашаць усе спрэчкі, памагаць, раіць, вучыць маладых настаўнікаў, у тым ліку i яго, Лемяшэвіча.

Але стары, праявіўшы пэўную энергію i ініцыятыву ў часе рамонту школы, як толькі пачаліся заняткі, як бы астыў. У настаўніцкай не было чалавека больш маўклівага i сціплага: сядзе дзе-небудзь у куточку, слухае, усміхаецца нейкім сваім думкам i, пакуль да яго не звернуцца, не спытаюць, ніколі не ўмяшаецца ў спрэчку, хоць, усе ведалі i сам ён ведаў гэта, адзін ён здольны разблытаць многія самыя спрэчныя пытанні, толькі з яго думкай могуць згадзіцца непрымірымыя спрачальнікі. Лемяшэвіча такія паводзіны старога вельмі непакоілі i прымушалі ўсё больш крытычна сгавіцца да сябе: яму здавалася, што Даніла Платонавіч зрабіўся такім таму, што расчараваўся ў ім, дырэктару. Тым больш што паводзіў ён сябе так толькі сярод настаўнікаў. Іншым ён быў сярод калгаснікаў i зусім перайначваўся, калі прыходзіў да вучняў, асабліва ў свой, дзесяты клас. Там ён рабіўся гаманкім, вясёлым, жыццярадасным, там, здавалася, былі самыя лепшыя i самыя блізкія яго сябры. Часцей за ўсё ён i не прыходзіў на перапынках у настаўніцкую: заставаўся ў класе адказваць на пытанні ці нешта расказваць. Лемяшэвіч мусіў нават зрабіць яму далікатную заўвагу: «Вам жа трэба адпачываць, Даніла Платонавіч, ды i вучням таксама».

Аб чым ён гутарыў з вучнямі? Што расказваў? Лемяшэвіча гэта цікавіла, i ён разы два-тры падслухаў выпадкова. Першы раз на перапынку, акружаны дзесяцікласнікамі, пераважна хлопцамі, Даніла Платонавіч расказваў аб дзяржаўным ладзе Францыі: аб парламенце, працэдурах галасавання, урадавых крызісах i ix сутнасці. У той час Францыя якраз перажывала чарговы ўрадавы крызіс, i таму няцяжка было зразумець, чаму ўзнікла такая размова. Расказваў Даніла Платонавіч займальна, з такімі падрабязнасцямі, якіх не ведаў i Лемяшэвіч, i вельмі дасціпна, на гістарычных прыкладах, выкрываў сутнасць усёй гэтай «дэмакратыі».

— Вы, Даніла Платонавіч, быццам самі там сядзелі, у парламенце, — пажартаваў Лявон, i ўсе засмяяліся, стары таксама смяяўся разам ca сваімі вучнямі.

Яшчэ цікавейшай была другая размова, якую Лемяшэвічу ўдалося пачуць. Даніла Платонавіч з захапленнем кіраваў драматычным гуртком — ставіў «Грозу» i «Паўлінку». Гурткоўцы збіраліся на рэпетыцыі ў школу вечарамі i часта заседжваліся даволі позна. Вяртаючыся аднойчы з пасяджэння праўлення i ўбачыўшы ў адным з класаў святло, Лемяшэвіч непрыкметна зайшоў i спыніўся ў калідоры, каля прыадчыненых дзвярэй. Ён думаў, што ўсё яшчэ прадаўжаецца рэпетыцыя, у часе якой звычайна бывае даволі шумна. Не, цяпер было ціха, i ў насцярожанай цішыні гучаў ціхі, крыху хрыпаты голас Данілы Платонавіча:

— …і вось гэты паэт з вялікім натхненнем i талентам апяваў у сваіх вершах сваю каханую. Прыгажэй за яе няма ў цэлым свеце! Вочы яе, як глыбокія празрыстыя крыніцы, як зоры… Як ранішнія праменні сонца, яе позірк… Вусны яе… З чым толькі ён не параўноўваў яе вусны! Як спеў цудоўнай флейты, яе голас… I ўсё гэта пісалася з такой сілай, што нельга было не верыць, i ўсе верылі: каханая паэта — самая прыгожая жанчына на зямлі. Прачытаў гэтыя вершы шах, уладар краіны, i паклікаў паэта. «Слухай, паэт, — сказаў шах, — у мяне сто трыццаць жонак, ix прыгажосць можа зацьміць сонца, бо мае сатрапы шукалі мне па ўсёй краіне самых найпрыгажэйшых жанчын. Аднак пра самую прыгожую з маіх жонак я не магу сказаць i дзесятай часткі таго, што ты напісаў пра сваю каханую. Якая ж гэта павінна быць прыгажуня! Пакажы яе мне!» І паэт мусіў паказаць шаху сваю каханую. Уладар убачыў звычайную дзяўчыну i, вядома, угневаўся. «Ты хлусіш, паэт! — крыкнуў ён. — Няма ў тваёй каханай таго хараства, пра якое ты спяваеш! Яна — звычайная, простая дзяўчына. Ты хлус!» А паэт адказаў: «Уладар, каб убачыць усю чароўнасць маёй каханай, на яе трэба паглядзець не вашымі, a маімі вачамі…»

Лемяшэвіч недзе чытаў раней гэтую ўсходнюю легенду, праўда, крыху ў іншым варыянце i, пачуўшы яе з вуснаў Данілы Платонавіча, сам асэнсаваў інакш, чым раней.

— Вось што такое прыгажосць! Тут — твае ўласныя пачуцці на першым месцы! Калі кахаеш, не толькі сама каханая здаецца самай прыгожай — увесь свет прыгажэе, — весела заключыў Даніла Платонавіч.

Вучні спачатку ўсе разам неяк радасна ўздыхнулі, потым засмяяліся, загаманілі, пачалі жартаваць:

— Такі нос, як у Каці,— каму ён здасда прыгожым?

— Ці твой язык?

— У языка — іншая функцыя!

— Паўлік Варанец таксама піша вершы сваёй каханай. Паўлік, прачытай!

Вучні разышліся па класе, i Лемяшэвіч, каб яго не ўбачылі i — чаго добрага! — не западозрылі ў падслухоўванні, паспяшаўся выйсці з калідора.

Пасля ён доўга думаў над гэтай размовай, думаў з вялікай павагай да Данілы Платонавіча. У чым сакрэт, што з чалавекам, які ў чатыры разы, калі не больш, старэйшы за кожнага з ix, вучні ахвотна гутараць на любыя тэмы, нават на так.ія, як каханне? А вось яму, маладому педагогу, яны ні разу не задалі такога пытання, хоць, здаецца, ён робіць усё патрэбнае, каб заваяваць ix давер'е. Праўда, ён можа пахваліцца, што вучні паважаюць яго, магчыма, нават любяць, але не можа сказаць, што яны давяраюць яму гэтак жа, як давяраюць Данілу Платонавічу. Было б такое давер'е — то ў прысутнасці яго на камсамольскіх i іншых сходах гэтыя разумныя i дасціпныя юнакі i дзяўчаты, напэўна, не выступалі б так суха, афіцыйна, нецікава, як яны выступаюць. І дарэмныя яго спробы разварушыць ix, прымусіць гаварыць аб тым, што хвалюе ix больш за ўсё. Ён успамінаў шматлікія дысертацыі сваіх калег на тэму аб формах камсамольскай работы ў старэйшых класах, i яму стала крыўдна за ix, за педагагічную навуку — як яе засушылі! Як мала ў гэтым раздзеле педагогікі жывой практыкі, жыцця i як многа прапісных ісцін, афіцыйнасці i непатрэбнай параднасці!

Жыццё, практыка ставіла перад былым ці, магчыма, i будучым дысертантам тысячы самых нечаканых пытанняў, але не на ўсе давала адказы.

У Шаблюка Лемяшэвіч застаў Наталлю Пятроўну. Яна сядзела ўсё ў тым жа скураным крэсле І, трымаючы ў руцэ сподак, з дзіцячай цікаўнасцю сачыла, як з чайнай лыжачкі сцякае бурштынавы мёд. Гэта яе ўлюбёны занятак, яна не так любіла мёд есці, як удыхаць яго водар i любавацца дзівосным колерам. Убачыўшы ў дзвярах Лемяшэвіча, яна хутка паставіла на стол сподак, адсунула далей ад сябе, выпрасталася i нахмурылася. Лемяшэвіч падышоў да яе першай i падаў руку. У адказ яна нехаця i абыякава падала сваю, без поціску, без прывітання. Гэтая яе сумысная няўважлівасць сапраўды ўжо абразіла Лемяшэвіча. Ён моўчкі адвярнуўся і, хоць бачыўся ў школе, прывітаўся з Данілам Платонавічам, які сядзеў на табурэце перад грубкай i падкідаў дровы. У грубцы весела разгараліся смалякі, страляла іскрамі. Ад водсвету бледнага полымя твар старога настаўніка здаваўся васковым, на ім глыбей вырысоўваліся маршчыны.

Лемяшэвіч падсунуў другі табурэт i сеў побач.

— Здаецда, пойдзе снег. На захадзе снегавыя хмары, — сказаў ён першае, што прыйшло ў галаву: размовы часта пачынаюцда з надвор'я.

— Пойдзе, — сказаў Даніла Платонавіч. — Мае барометры паказваюць. — Ён кінуў на сапраўдны барометр, што вісеў на сцяне пад вялікім партрэтам чалавека ў вайсковым — сына яго, i на свае ногі.

Наталля Пятроўна паднялася i пачала завязваць цёплую хуетку.

— Я пайду.

Даніла Платонавіч здзіўлена паглядзеў на яе.

— Чаму?

— Я забылася… Мне трэба зайсці да адной хворай.

— Да каго?

Яна на момант сумелася, відаць, успамінаючы сваіх хворых.

— Да дзяўчынкі Івана Хмыза, у яе запаленне лёгкіх.

Даніла Платонавіч цяжка ўзняўся i стаў насупраць яе, як бы загароджваючы дарогу, дакорліва i ласкава, як гавораць малым, сказаў:

— Гэта няпраўда, Наташа.

У Лемяшэвіча балюча сціснулася сэрца ад крыўды; так бывае, калі крыўдзіць без усялякай прычыны чалавек, якога моцна паважаеш. Ён не мог больш вытрымаць, падхапіўся.

— Я ведаю — Груздовіч хоча пайсці з-за мяне! У такім выпадку я пайду. У яе большае права…

Даніла Платонавіч спыніў ix абаіх рухам рук — як спыняе дырыжор музыкантаў, якія выбіліся з аркестра.

— Завошта вы крыўдзіце мяне, старога?

— Вас? — здзівіліся яны разам.

— Сядайце, — загадаў ён. Яны стаялі. Тады ён паўтарыў больш уладна: — Сядайце! — І яны паслухмяна селі, як вучні, кожны на сваё месца.

— Вы даруйце мне, — пасля працяглай паўзы сказаў Даніла Платонавіч. — Я стары чалавек, я маю права спытаць… Скажыце мне, што вы не падзялілі? Чаму вы неўзлюбілі адно аднаго, яшчэ нават не пазнаёміўшыся як мае быць? Каб я не ведаў Наталлю Пятроўну вельмі даўно, не ведаў усяго яе жыцця, то мог бы падумаць, што вы — старыя знаёмыя і… ворагі. Пры ўсім сваім жыццёвым вопыце не магу зразумець… Харошыя людзі, інтэлігенты… робяць адну справу i раптам — такая непрыязнасць. Чаму? Я хачу, каб мае сябры былі сябрамі паміж сабой… Ёсць такі закон!

Лемяшэвіч глянуў на старога, на Наталлю Пятроўну, прыветліва ўсміхнуўся.

— Я сам не разумею, Даніла Платонавіч… Не разумею, чаму Наталля Пятроўна неўзлюбіла мяне Я з радасцю працягваю ёй руку самай шчырай дружбы. — І ён зрабіў pyx, як бы намерваючыся сапраўды працягнуць руку. Але Наталля Пятроўна нават не варухнулася, яна глядзела на свае рукі, ламаючы пальцы.

— Наташа! — дакорліва паклікаў Даніла Платонавіч.

— Мае сімпатыі ці антыпатыі не залежаць ад мяне. Вы ведаеце — я люблю людзей… Але дырэктар з першага дня дрэнна зарэкамендаваў сябе… у маіх вачах… Я не магу дараваць чалавеку, які разбурае тое, што я ствараю… Я змагаюся супроць п'янства, а вы…

— Што я?

— Вы самі ведаеце…

— Па-вашаму, я — другі Ваўковіч? П'яніца? Так? Колькі разоў вы бачылі мяне п'яиым? Адзін раз у магазіне… Але, выпіў, напіўся, чорт вазьмі, па дурноце! Дык я сам сябе пакараў за гэта!

Даніла Платонавіч с, таў паміж імі i звёў рукі, як бы жадаючы абняць ix i такім чыпам наблізіць адно да аднаго.

— Сябры мае, харошыя вы людзі, i мне крыўдна за вас. Што вы, як дзеці… Дзіўлюся, як вы не разумееце адзін аднаго. Наталля Пятроўна, ты добра ведаеш, што гэта няпраўда. Навошта ты выдумала гэта? Чатырох месяцаў даволі, каб уведаць чалавека. Міхася Кірылавіча любяць i паважаюць. І, далібог, не разумею, чаму адна ты так упарта не хочаш адмовіцца ад першага ўражання, калі нават яно было i кепскае. Чаму? Ты выдумала наіўную прычыну…

Наталля Пятроўна раптам зірнула на старога настаўніка i сумна ўсміхнулася.

— Вы нас мірыце, як дзяцей. А мы не біліся. Калі ласка. — І яна падала Лемяшэвічу руку. Мабыць, ёй хацелася хутчэй скончыць гэтую непрыемную размову. Паціскаючы руку, яна глянула зблізку яму ў вочы, i раптам твар яе заліўся такой чырванню, што Лемяшэвіч у сваю чаргу збянтэжыўся: чаму? што з ёю? Яна адышла да кніжнай шафы i пачала выбіраць кніжку.

Больш пра свае адносіны яны не сказалі ні слова. Лемяшэвіч i Даніла Платонавіч пачалі гаворку пра школьныя справы. Наталля Пятроўна, зноў сеўшы ў крэсла, праглядала том энцыклапедыі. Лемяшэвічу вельмі хацелася даведацца, што цікавіць яе ў энцыклапедыі, але ён не адважыўся i ўсё сядзеў насупраць грубкі, у якой гудзела ўжо даволі зыркае полымя.

На кухні грукнулі дзверы, i неўзабаве бабка Наста прынесла газеты i часопісы.

— Во… зноў цэлы пуд, — з папрокам сказала яна, кладучы пошту на стол. Потым прыветліва ўсміхнулася Наталлі Пятроўне, мабыць, ухваляючы, што тая з'ела мёд, i раптам звярнулася да Лемяшэвіча: — Дзілектар, мядку хочаш?

Яна спытала гэта ўпершыню за ўсе чатыры месяцы, як ён наведваецца ў дом, i Міхась Кірылавіч узрадаваўся гэтаму: бабуля нарэшце як бы прызнала яго сваім, блізкім чалавекам, такім, як Наталля Пятроўна, i гэтым нібы яшчэ больш збліжала ix. Мабыць, Наталля Пятроўна таксама адчула нешта падобнае, бо з цікавасцю стала чакаць, што ён адкажа. І хоць Лемяшэвіч не надта быў ласы да мёду, але весела крыкнуў:

— Хачу, бабуся! Вельмі хачу!

— Праца, дарагі Міхась Кірылавіч, ніколі людзей не раз'ядноўвае, якая б цяжкая яна ні была, — гаварыў між тым Даніла Платонавіч, адказваючы на сумненні Лемяшэвіча наконт таго, што ў калектыве ix нібыта няма належнай дружбы i еднасці i што, магчыма, прычына гэтага ў перагружанасці настаўнікаў працай. — Наадварот… Калі, вядома, яна правільна арганізавана i размеркавана паміж членамі калектыву. Я не сказаў бы, што ў нас нагрузкі няправільна размеркаваны. Людзі не скардзяцца. Але вы кажаце праўду… У калектыве ёсць нейкая… насцярожанасць, я сказаў бы. Калегі нашы як бы баяцца адзін аднаго…

— Вось іменна… І мяне гэта турбуе, Даніла Платонавіч. Мне незразумела: чаму гэта? хто вінаваты?

— Я сам не разумею, — паціснуў плячамі Шаблюк. — Сам прыглядаюся, шукаю… Недзе прычына павінна быць. І нам трэба знайсці яе, бо, скажу вам, — хвароба заразная…

Наталля Пятроўна адарвалася ад газет, якія пераглядала.

— Вы даруйце, што я ўмешваюся. Але мне здаецца — выдумалі вы свае страхі, ва ўсякім разе перабольшваеце ix. A калі ёсць нешта падобнае ў вас, дык ці варта ламаць галаву над прычыиай. Вельмі ж ясна яна, прычына, — Прыходчанка.

— Чаму Прыходчанка? — здзівіўся Лемяшэвіч.

— Чаму? Наіўныя вы ці абваражыла яна вас?..

Даніла Платонавіч запярэчыў:

— Не, не, Наташа! Гэта не тое. І ты, калі ласка, не ўзвальвай усё на чалавека толькі за тое, што не любіш яго. Так ніколі не будзеш аб'ектыўным суддзёй!

— Я не збіраюся яе судзіць. Але я паспрабавала паставіць сябе на месца вашых настаўнікаў. І, відаць, я таксама адчувала б сябе няёмка… насцярожана, як вы кажаце, каб ведала, што адзін з членаў калектыву, як кажуць, — вочы i вушы начальства…

— Ну, гэта глупства, Наташа! — адмахнуўся Даніла Платонавіч. — Што ж мы, па-твойму, сакратара райкома баімся?

— Не, сакратара мы не баімся, калі пра нашу работу дакладваюць у райком як мае быць, па-партыйнаму, падзяржаўнаму… Але калі пра нашы размовы, учынкі, чалавечыя слабасці даносіцца, даруйце мне, у ложку… Тут — не боязь, тут…. ну, проста… проста непрыемна, абразліва…

Яна зноў пачырванела і, разгарнуўшы газету, закрылася ёй.

— Не, усё-такі гэта глупства. Гэта не прычына, — не згадзіўся Даніла Платонавіч, беручы жалезную качаргу, каб разбіць галавешкі. A Лемяшэвіч падумаў: «Яна мае рацыю. Гэта можа быць», — хоць у душы нешта пратэставала; не хацелася думаць так дрэнна i пра Бародку, i тым больш пра Марыну Астапаўну.

Даніла Платонавіч разбіў галавешкі, потым, падумаўшы, зноў укінуў дроў, i Лемяшэвіч назіраў, як хутка яны загараюцца, як на паленнях выступаюць слязінкі смалы, капаюць у жар.

— Таварышы, — ціха i як бы спалохана паклікала Наталля Пятроўна. Лемяшэвіч павярнуўся i ўбачыў яе твар, надзвычай разгублены. Нешта моцна i нечакана ўсхвалявала жанчыну. — Вы даруйце мне… Паглядзіце, што тут…

Яна працягнула аблаеную газету. Лемяшэвіч узяў яе i адразу знайшоў тое, што ўсхвалявала жанчыну, — фельетон на другой старонцы. Ён прачытаў яго вачамі за нейкую хвіліну, пакуль Шаблюк, па-старэчаму, не спяшаючыся, шукаў на стале акуляры. Фельетон называўся «Ад школы Да крамы». Ён пачынаўся ca злоснага сатырычнага апісання, як тры чалавекі — дырэктар Крыніцкай школы Лемяшэвіч, старшыня сельсавета Раўнаполец i парторг Полаз зачыніліся у краме i пілі. П'яны дыялог, у якім яны хваляць адзін аднаго. Тлумачэнне — за якія сродкі пілі. Пілі, аказваецца, за дошкі, якія Лемяшэвіч прадаў калгасніды Леванчук. Нарэшце, агульная, «сур'ёзная» частка фельетона, з вывадамі, яна пачыналася словамі: «Не шанцуе школе на дырэктараў». Два ўжо зволены за п'янства, цяпер трэці на чарзе, чалавек, на якога ўскладалі надзеі: малады педагог, аспірант… Намёк на тое, што ці не таму i дысертацыю не абараніў, што заглядваў у бутэльку. У канцы фельетона галаслоўна, без фактаў i прыкладаў, сцвярджалася, што дырэктар зусім не займаецца наладжваннем педагагічнага працэсу i школа як была ў ліку адстаючых, так i застаецца. Подпісы: А. Свістун, В. Капелька.

Так, факт быў, была злашчасная выпіўка за зачыненымі дзвярамі крамы. Але шго зрабілі з гэтага факта?!

Лемяшэвіч, забыўшыся на хусцінку, выцер лоб рукавом. Газету ад яго ўзяў Даніла Платонавіч. Ён чытаў павольна, асобныя словы вымаўляў уголас i ўсё больш i больш хмурнеў, усё глыбейшымі рабіліся складкі каля яго рота i неяк ніжэй абвісалі сівыя вусы.

Скончыў чытаць — паглядзеў на Лемяшэвіча, але не цераз акуляры, а паверх ix, ад чаго позірк яго здаўся надзвычай суровым. Лемяшэвіч, не чакаючы яго пытання, махнуў рукой.

— Глупства, — сказаў ён, хоць нялёгка яму было здавацца знешне абыякавым.

— Не, гэта не глупства! Не! Гэта… паклёп!.. А паклёп не глупства! Ах, сукін сын! — Даніла Платонавіч скамячыў газету i злосна шыбнуў на падлогу. — Гэта страшна, калі ў калектыве ёсць чалавек, здольны на такі паклёп. — Стары нахіліўся, падняў газету, прачытаў подпісы: — Свістун, Капелька, Свістун… Схаваўся, трус…

— Ну, я, магчыма, насаліў сяму-таму, — сказаў Лемяшэвіч. — А пры чым тут Раўнаполец, Полаз? А Даша? Гэта ўжо проста подла! У беднай удавы, работніцы школы, правалілася падлога, i я аддаў ёй абрэзкі дошак… Скарыстаць гэта мог толькі закончаны нягоднік.

— Усё подла ад пачатку да канца! Усё! А вы — «глупства». Так мы не выкрыем гэтую гніль. Супроць подласці трэба змагацца, а не рукой махаць… Змагацца!

Наталля Пятроўна сядзела, сціскаючы скроні далонямі, i на твары яе была пакута.

— Божа мой! Што вы падумаеце пра мяне? Я толькі што нагаварыла вам глупства з-за гэтай п'янкі. І раптам… якое недарэчнае супадзенне!..

Даніла Платонавіч, зразумеўшы яе думкі, пачаў супакойваць:

— Гэта ты дарэмна, Наташа. Нічога Міхась Кірылавіч не падумае.

— Вы абраЖаеце мяне, Наталля Пятроўна, — горача сказаў Лемяшэвіч. — Што я магу падумаць? Пра вас? Каб вы ведалі, як я думаю… — Але ён не скончыў, схамянуўшыся, каб схаваць сваю збянтэжанасць, нахіліўся i пачаў размешваць вуголле ў грубцы.

З хаты Шаблюка яны выйшлі разам. Разам ішлі да кватэры Наталлі Пятроўны. Яна маўчала. A Лемяшэвіч, магчыма, гаварыў залішне многа; гэта — ад узрушанасці i ад несвядомага жадання паказаць, што фельетон яго мала кранае. І самога сябе ён сапраўды напачатку пераканаў, што хвалявацца няма з-за чаго. Не бывае ліха без дабра. Выпадак гэты памог яму зблізіцца, падружыцца з Наталляй Пятроўнай, да чаго ён так імкнуўся, i гэта радавала яго значна больш, чым-засмучвала недарэчная гісторыя з фельетонам.

На развітаннс Наталля Пятроўна моцна паціснула яму руку i ціха сказала:

— Даруйце мне, Міхась Кірылавіч. Я пазбягала вас зусім не таму.

— А чаму?

Яна не адказала. Пажадала добрай ночы, падзявочаму хутка, нібы баючыся, што ён спыніць, шмыгнула ў двор, стукнула весніцамі, зачыніла ix на засоўку.

Толькі дома, у сваёй пустой халасцяцкай кватэры, Лемяшэвіч адчуў, як яму балюча i крыўдна ад гэтай незаслужанай абразы. Цяпер, калі ўсё наладжвалася, усё ішло як мае быць, калі ён зведаў сапраўдную радасць ад працы, дружбы… Прачытаюць вучні, бацькі, настаўнікі. Што іншае не прачытаюць, а гэта прачытаюць усе, нават тыя, хто ніколі газету ў рукі не бярэ. І — розныя ёсць людзі! — адны зразумеюць правільна, a другія… павераць надрукаванаму слову. Як-ніяк — абласная газета. Асабліва — дзеці. Што падумаюць дзеці?

«Аднак хто гэта мог зрабіць? — думаў ён. — Бародка? Няўжо Бародка? Няўжо ён здольны так нізка, так подла адпомсціць? — у гэта не хацелася верыць. — Не можа быць. Не мог ён напісаць! Hi ў якім разе. Гэта ж легка выявіцца… Ён чалавек разумны. Аднак матэрыял такі не мог ісці без праверкі. Але хто i як правяраў? У Крыніцы карэспандэнты не прыязджалі. Значыць, рэдакцыя атрымала візу аўтарытэтнай асобы. Значыцца, зноў — Бародка… Няўжо ён? Больш ніхто пацвердзіць не мог».

Ад думак такіх ажно разбалелася галава. Прыйшоў Сяргей Касцянок.

— Я ўжо двойчы заходзіў,— сказаў ён. — Дзе ты быў? Чытаў? Што ты скажаш?

— Што сказаць? Непрыемная рэч, асабліва для нашага брата, настаўніка.

— Раўнапольцу непрыемна не менш, чым табе.

— Вядома. Але дарослым растлумачыць лягчэй. А вось калі маеш справу з дзецьмі… Тут, брат, цяжэй. Тым больш што я не святы, як i кожны з нас. Але, выпіваў. І вось уяві, што нейкая частка дзяцей паверыць, шго я прадаваў школьныя дошкі…

— Сапраўды. — Сяргей кінуў на канапу шапку i ўскудлачыў рукамі валасы. — Але хто мог зрабіць такую подласць, скажы мне? Адам крычыць i грыміць на ўсю хату, што гэта справа Арэшкіна, i рвецца пайсці «пагутарыць» з ім.

— Яшчэ не хапала глупстваў! Скажы яму, каб — ні слова! — Лемяшэвіч на момант задумаўся. — Арэшкін? Ведаеш, я менш за ўсё схільны думаць на яго. Мне чамусьці здаецца, што пра фельетон не мог не ведаць Бародка. А Арэшкін i Бародка… не, несумяшчальна.

— А чаму Бародка? — спахмурнеў Сяргей. — Ты проста неаб'ектыўны i злапамятны, Міхась. Ну, паспрачаліся вы… Ёсць у яго недахопы, як i ў мяне, i ў цябе, i ў кожнага з нас, смяротных. Але падумай: каб ён быў перакананы, што_ ўсё гэта праўда, ён даўно выцягнуў бы цябе на бюро… Ён, брат, патрыёт свайго раёна, i выносіць смецце з уласнай хаты — не ў яго характары. Яму ж трэба цяпер рэагаваць!

Лемяшэвіч не спрачаўся. Ён i сам разважаў амаль гэтак жа, i яму было нават прыемна, што Сяргей абараняе Бародку. Але якім тады чынам мог з'явіцца такі фельетон?

— Ды проста, — адказаў Сяргей на яго пытанне. — Нехта напісаў пісьмо, a работнікі рэдакцыі зрабілі фельетон. Ім абы факт!

— Без праверкі?

— Ды ліха ix ведае, як яны правяраюць. Ці мала яшчэ ў нас безадказнасці! Але за безадказнасць трэба біць! Біць бязлітасна, чорт вазьмі!

Пакуль яны гутарылі, прыбег Антон Раўнаполец, разгублены, спалоханы, з газетай у кішэні.

— Міхась Кірылавіч, што ж гэта такое? — дрыжачым голасам спытаў ён. — Гэта ж паклёп!

Да Лемяшэвіча пасля размовы з Сяргеем, яго сяброўскай падтрымкі вярнуўся спакой, i ён адказаў старшыні сельсавета жартам:

— A паколькі гэта паклёп, то няхай не спяць паклёпнікі. Няхай яны хвалююцца! А мы зробім толькі адзін вывад — ніколі не піць у краме!

Раўнаполец, крыху супакоіўшыся, лаяўся, камечачы ў руках газету:

— Свістун, каб ты век свістаў, не пераставаў, сукін сын, як ты свіснуў. Капелька! Каб над табой усё жыццё капала, не пераставала! Падлюга!..

22

Фельетон узварушыў усю вёску. У той вечар газету сапраўды чыталі ўсе, экземпляры яе пераходзілі з хаты ў хату, i людзі, якія не выпісвалі абласную газету, упершыню пашкадавалі. Многа было розных размоў, спрэчак, здагадак, але амаль усе прыходзілі да аднаго вываду: хлусня! Асабліва неспакойна было ў кватэрах настаўнікаў. Пакінуўшы свае неадкладныя справы — планы, сшыткі, праграмы, яны ішлі адзін да аднаго, каб «адвесці душу». Нават Арэшкін, які рэдка да каго наведваўся, з'явіўся да Вольгі Калінаўны, куды сышліся амаль усе настаўніцы, i горача выказаў там сваё абурэнне.

A дзе-нідзе фельетон выпрабоўваў адносіны людзей у сям'і i ў калектыве. Так здарылася ў Кавальчукоў.

Павел Паўлавіч прачытаў i закрычаў з неўласцівым яму запалам:

— Ды тэта ж усё хлусня! Ніякіх дошак ён не прадаваў! Не той чалавек Лемяшэвіч! Школа стала ў сто разоў лепшая!

Мая Любаміраўна цішком падкралася ззаду, абняла мужа за шыю.

— Чаго ты крычыш, Пашык! Наша справа — маўчаць ды слухаць.

— Як гэта — маўчаць! — Ён хутка павярнуўся, вызваліўся з яе абдымкаў.— Не, я маўчаць не буду! Хопіць! Я морду наб'ю, калі даведаюся, хто гэта зрабіў!

— Вой-ёй, як i герой! А адкуль ты ведаеш, што гэта няпраўда? Ходзіць ён з гэтымі старшынямі заўсёды i, вядома, выпівае. Маўчы лепш! Якая твая справа! — Голас яе загучаў уладна, рэзка i пагрозліва.

Павел Паўлавіч пакорліва схіліў галаву.

— Мне ні да чаго няма справы, жыву, як крот.

— Табе не падабаецца тваё жыццё? — са здзекам спытала Мая Любаміраўна.

Ён глянуў на жопку i — на здзіўленне ёй — са страшнай злосцю, злосцю, якой яна не бачыла ў ім ні разу, адказаў:

— Каб яно спрахла, такое жыццё!

— А мне яно падабаецца? Мне? — закрычала яна.

Але ён ужо выйшаў на нейкі момант з-пад яе ўлады i

нічога не хацеў чуць i разумець.

— З мяне людзі смяюцца! Бацька i маці не разумеюць… Быў чалавек як чалавек… a стаў — мяшок, панчоха з грашыма. Над капейкай дрыжу, людзей цураюся! На чорта мне твой дом, твой горад! Людзі i ў вёсцы жывуць па-чалавечаму! З горада едуць.

— Ну i ты жыві! Жыві! Ідзі гуляй! Бяжы да Лемяшэвіча, да Прыходчанкі! Табе ж жонка абрыдла, — ужо не крычала, а з пагардай i нянавісцю шыпела Мая Любаміраўна. — Жыві, як яны… А я не жадаю! Чуеш ты? Не жадаю!

— Што ты мне тыцкаеш Прыходчанку! — яшчэ больш узлаваўся Павел Паўлавіч. — Ты на сябе паглядзі! З нас больш смяюцца, чым з яе!

Мая Любаміраўна пабялела, у яе ажно дух заняло.

— Дык ты раўняеш мяне з ёй! Нягоднік! — І ў мужа паляцеў падручнік геаметрыі для сёмага класа.

Кніга балюча стукнула яго па носе. Мая Любаміраўна кінулася на ложак i ўткнулася тварам у падушку. Істэрыка такая паўтаралася не раз, але падручнікам яна кідалася ўпершыню, i гэта страшэнна пакрыўдзіла спакойнага, рахманага Паўла Паўлавіча. Яму да слёз стала шкада сябе, бездапаможнага, прыгнечанага, i жыццё ўласнае здалося яшчэ больш недарэчным i немагчымым.

«Не, так далей жыць нельга! Яна пераканаецца, што ў мяне хопіць сілы волі. Я давяду ёй!» І ён сам паверыў у сваю сілу, рашучасць i адчуў палёгку, нават знікла злосць на жонку: яна слабая, бязвольная жанчына, апанаваная ідэяй пераехаць у горад i набыць там уласны домік, што з яе возьмеш! Паглядзеўшы ў люстэрка на свой прыпухлы нос, Павел. Паўлавіч сунуў у кішэню газету i пачаў апранацца. Перайначваць сваё жыццё ён пачне зараз жа, неадкладна!

Мая Любаміраўна ляжала, усхліпвала, але ўпотай пільна сачыла за мужам. І як толькі ён пайшоў да дзвярэй, яна кінулася за ім, ухапілася за плечы.

— Не пушчу! Не пушчу нікуды! Буду крычаць!

A ў другой палавіне хаты жылі яго бацькі, якія i так ужо насцярожана прыслухоўваліся да лаянкі i ў душы радаваліся — радаваліся першаму пратэсту сына супроць жончынага прыгнёту.

Павел Паўлавіч разгубіўся, паверыўшы, што яна сапраўды здольна закрычаць, i мусіў пайсці на кампраміс.

— Супакойся. Што за глупства! Я схаджу да Лемяшэвіча, трэба чалавека падтрымаць.

— У такую цемру! Нікуды не пойдзеш! Не пушчу! — Яны жылі на пасёлку, кіламетры за два ад Крыніц.

Адчуваючы, як знікае яго рашучасць, Павел Паўлавіч, каб моральна падтрымаць сябе, зноў узлаваўся.

— Пусці! Што гэта за жыццё! Па двор выйсці — трэба дазвол у ж он к i браць!

Мая Любаміраўна, убачыўшы, што ён начынае гневацца не на жарт, адразу змяніла тактыку: ласкава абняла, пацалавала ў вуха.

— Даруй мне, Пашык, калі я вінавата. Даруй. Я нешта дрэнна адчуваю сябе. Нервы. Пашкадуй мяне — не ідзі. Я ж памру, пакуль дачакаюся цябе. Такая ноч!

Яму сапраўды стала шкада яе, i ён велікадушна згадзіўся застацца дома.

— Добра, я не пайду зараз. Але я не буду маўчаць — так i ведай! Я за праўду жыцця не пашкад. ую! Я заўтра ж прапаную ўсім настаўнікам напісаць калектыўнае пісьмо ў рэдакцыю, — гаварыў ён, распранаючыся.

Яна маўчала.

* * *

У той жа вечар Бародка зайшоў да Марыны. Ён даўно не наведваўся ўжо i таму прагна абняў яе на парозе, як толькі яна адчыніла, пацалаваў у пухлыя гарачыя губы. Распрануўшыся, яшчэ раз моцна прытуліў да сябе.

— Засумаваў я, Марынка, па табе. Харошая мая! Толькі каля цябе i адпачываю.

Яна шчасліва смяялася i гладзіла мяккай рукой яго калючыя халодныя шчокі.

— Не вельмі ж ты спяшаўся!

— Справы, Марынка, справы — галава кружыцца! Бачыш, пагаліцца няма калі, паабедаць па-людску…

— Галодны?

— Галодны.

Яна вызвалілася з яго абдымкаў i накіравалася ў другі пакой, які служыў за кухню. Ён пайшоў следам.

— Я памагу табе.

— Распалі пліту.

Яна рэзала сала, хлеб, крышыла гуркі, накладвала ў талерку марынаваныя грыбы. А ён стаяў на каленях i шчапаў з тоўстага сасновага палена лучыну, клаў яе ў пліту, пасля з бярозавага кругляка абдзёр бяросту, падпаліў. Бяроста затрашчала, скруцілася, начадзіла пахучым дымам. Ён трымаў яе ў руцэ i любаваўся, як яна разгараецца. Марына Астапаўна з усмешкай назірала за ім, за яго дзіцячай гульнёй з агнём.

— А я i не пачула, як ты пад'ехаў,— сказала яна, калі ён нарэшце ўсунуў бяросту ў пліту.

— А я прыйшоў.— Ён устаў, выціраючы рукі хусцінкай. — Ты ведаеш, Марынка, табе прыйдзецца пераводзіцца… Няёмка мне неяк перад гэтым… Валатовічам. Панясло яго сюды! Як ён тут?

— Пераводзіцца? — спытала яна, раскладаючы кавалкі сала на скавародцы. — Куды?.. Не… Не хачу. Мне тут добра.

— Добра? — насцярожыўся ён.

— А чаму мне павінна быць дрэнна?

— A калі мне…

— Калі ты стаў такі баязлівы… я буду прыязджаць да цябе!

Ён зарагатаў.

— Чортава лялька ты, Марына! Табе — мора па калена. Зайздрошчу я твайму характару! Але не ў баязлівасці справа — зразумей.

Ён дастаў з кішэні паліто бутэльку віна i панёс у пярэдні пакой, пачаў там прыбіраць са стала вучнёўскія сшыткі.

Паставіўшы скавародку на пліту, Марына Астапаўна таксама пайшла туды, хацела памагчы яму, але позірк яе ўпаў на газету, i твар адразу зрабіўся сур'ёзным, хмурным.

— Арцём, скажы шчыра, ты ведаў пра гэта? — Яна паказала на газету.

— Пра што? — здзівіўся ён.

— Пра фельетон на Лемяшэвіча?

— Як i фельетон? — Ён узяў газету. — Дзе? Ліха ведае, газету няма калі прагледзець. Тры дні матаюся па раёне.

Марына выйшла паварочаць с. ала i праз дзверы назірала, як ён чытае фельетон, як нездаволена хмурыцца. «Значыцца, не ведаў», — вырашыла яна з радасцю i спакойна пачала разбіваць яйкі над скавародай са смажаным салам. Яйкі пырскалі, злосна шквырчалі, пад скавародкай гуд зела полымя.

Арцём Захаравіч, зразумеўшы, што ўсё гэта можа скончыцца непрыемнасцямі, i ўспомніўшы сваю размову з намеснікам рэдактара, у думках вылаяў i сябе, i Стукава. Аднак пра размову гэтую вырашыў — нікому ні слова, а таму, выглянуўшы з дзвярэй, сказаў Марыне:

— Але, нейкія дурні перасалілі.

— Значыцца, ты не ведаў?

— Першы раз чую i бачу.

— Добра, што ты не ведаў.

— А чаму ты, уласна кажучы, так устрывожана? За каго? За Лемяшэвіча? Дзіўна. Фельетон, безумоўна, дрэнь… A ўвогуле гэтага выскачку даўно правучыць трэба.

— За што?

— Як за што? Тое, што тут напісана, — ён ляпнуў далоняй па газеце, — ты сама расказвала мне.

— Ах, вось што! Значыцца, ты хлусіш, што не ведаў, гэта — твая работа.

— Ну, ведаеш!

— Але я не магла расказваць пра школу, пра дошкі! Гэта — паклёп!

— З якога гэта часу Ты стала адвакатам Лемяшэвіча?

— З якога? — Яна стаяла надзіва спакойная, прытуліўшыся плячамі да печы, склаўшы на поўных грудзях свае белыя прыгожыя рукі.— З таго, калі даведалася, што гэта сапраўдны чалавек.

— І мужчына? — з іроніяй спытаў Бародка.

— І мужчына! — з сур'ёзнай злосцю адказала яна, i вочы яе бліснулі гневам, яна адчула сябе абражанай i ўжо не магла спыніцца, не магла дараваць абразы. — І мужчына, калі табе хочацца ведаць! Не табе раўня!

Ён увабраў у жменю ўсю газету, ступіў да яе, схапіў за руку, балюча сціснуў.

— Марына! Калі я даведаюся — вам абаім не будзе месца!

— Гэта ты можаш, — адказала яна, вырваўшы руку i адышоўшы да дзвярэй. — Шчасце многіх, што твая ўлада ўсяго на адзін раён.

— Марына! Я сур'ёзна! — ударыў кулаком сябе ў грудзі Бародка.

— А мне таксама абрыдла жартаваць.

— Пашкадуеш, Марына!

— Не. Не пашкадую. Чаго мне шкадаваць?

— А-а, вось ты ўжо як! Вось ты як сустракаеш мяне!

— Як заслугоўваеш.

— Тры гады служыў… Добра ж. — Ён сарваў з цвіка паліто, накінуў на плечы, ускінуў на галаву шапку, аднак не спяшаўся выходзіць — пазіраў на яе. А яна стаяла, ужо прытуліўшыся да вушака, спакойная, велічная, i не краналася з месца. На скаварадзе гарэла яешня, моцна пахла чадам.

— Ты неразумны чалавек, Арцём.

— Вядома. Ты знайшла разумнейшага. Але мы пабачым, хто з нас разумнейшы!

— Акрамя сябе, ты нікога не хочаш бачыць. Ты любуется толькі сабой, жывеш для сябе…

— А ты для каго? — Ён узяўся за клямку i яшчэ раз аглянуўся, спадзеючыся, што яна затрымае яго, але Марына па-ранейшаму стаяла нерухома, i позірк яе быў чужы i варожы.

Ён ляпнуў дзвярыма так, што зазвінелі шыбы Але на ганку зноў спыніўся, зноў чакаў, што яна выбежыць, верпе яго назад. Яна не выйшла. Ён плюнуў, вылаяўся i пайшоў у МТС, дзе плкінуў машыну.

А Марына Астапаўна, заліўшы гарэлую яешню вадой i выкінуўшы нарэзаныя гуркі i грыбы ў памыйнае вядро, заплакала — упершыню за шмат год. Даўно ўжо яна не плакала, i гэтыя нечаканыя слёзы расхвалявалі яе яшчэ больш. Яна доўга не магла супакоіцца i злавалася на сябе за такую слабасць. «Дзяўчынка! Дурніца! Пакінь! Чаго ты плачаш?» Яна не ведала, чаму плача, што выклікала гэты жаночы смутак. Плакала яна не таму, што пасварылася з Бародкам, што ён па сутнасці зняважыў яе. Такая знявага яе мала кранала, тым больш з вуснаў Бародкі. Яна ж таксама не кампліменты гаварыла яму! Дык што ж выклікала гэтыя слёзы, гэты цяжкі настрой?

* * *

Лемяшэвіч, як заўсёды, прыйшоў у школу за паўгадзіны да пачатку заняткаў. Звычайна ў такі ранні час, акрамя некалькіх вучняў малодшых класаў, якія хадзілі з дальніх пасёлкаў, нікога яшчэ не было. Але ў тую раніцу школа гудзела ўжо галасамі. Ён хацеў быў зайсці ў дзесяты клас, але пачуў сваё прозвішча, здагадаўся, што там так горача абмяркоўваюць, i, адчуўшы няёмкасць, прайшоў міма. У настаўніцкай першым яго сустрэў Арэшкін. Ён нібы стаяў перад дзвярыма i пільнаваў, бо як толькі Лемяшэвіч паказаўся на парозе, адразу працягнуў руку.

— Дарагі Міхась Кірылавіч, мы абураны да глыбіні душы. Усім калектывам… Гэта не толькі на вас паклёп, гэта на ўсіх нас паклёп. Мы пішам калектыўнае пісьмо. Вось!

Тут былі ўсе настаўнікі, адсутнічаў адзін Даніла Платонавіч. Усе яны прывіталі дырэктара цёпла i шчыра: адразу падняліся ca сваіх месц, па чарзе ціснулі руку, хто моўчкі, хто ca словамі спачування.

— Скажыце нам, хто гэтыя свістуны, i мы заткнем ix свісткі! — пажартаваў з суровай сур'ёзнасцю Кавальчук. Жонка яго, Мая Любаміраўна, згаджаючыся з мужам, прыветліва кіўнула галавой i ласкава ўсміхнулася. Раней яна ніколі не ўсміхалася ў прысутнасці дырэктара, i з-за такой яе паважнасці Лемяшэвіч проста не адважваўся рабіць ёй заўвагі па рабоце.

Марына Астапаўна паціснула руку па-мужчынску моцна, без слоў. Апошняй нясмела падышла тэхнічка Даша i заплакала. Слёзы яе, сустрэча настаўнікаў, ix, безумоўна, шчырае абурэнне расхвалявалі Лемяшэвіча.

— Таварышы, ці не замнога шуму з-за такой справы? Усё гэта не варта выедзенага яйка. Глупства…

— Не, не глупства. Гэта прэстыж школы, прэстыж калектыву. І мы не можам маўчаць! А? — горача запярэчыў Арэшкін. Яго падтрымалі іншыя.

— Якое ж гэта глупства, калі вы памаглі мне падлогу адрамантаваць, каб дзеці не мерзлі, а яны — вунь што напісалі: за гарэлку дошкі прадавалі. Каб ім!.. — ужо не плакала, а таксама абуралася Даша.

— Вы нам не замінайце, Міхась Кірылавіч… Мы былі б нявартымі свайго звання савецкіх педагогаў, каб змаўчалі! — апошнія словы Павел Паўлавіч сказаў, павярнуўшыся да жонкі.

Лемяшэвіч паціснуў плячамі: яго i радавала такая згуртаванасць калектыву, i бянтэжылі словы пахвалы яму.

— Пішыце, Вольга Калінаўна, далей, — загадаў Арэшкін, калі Лемяшэвіч зайшоў у кабінет дырэктара — маленькі пакойчык побач з настаўніцкай.

— На чым мы спыніліся? — Арэшкін хадзіў па настаўніцкай, засунуўшы руку пад пінжак, i гладзіў сваё сэрца. — Пішыце… Такім чынам, мы разглядаем гэты фельетон як паклёп на сумленнага савецкага чалавека, арганізатара i кіраўніка…

— Камуніста, — падказаў Кавальчук.

— Правільна, — згадзіўся Арэшкін. — Дадайце, Вольга Калінаўна, — савецкага чалавека, камуніста. Далей… Разам з намі абураны калгаснікі перадавога ў раёне калгаса «Перамога», якія за кароткі тэрмін палюбілі таварыша…

— «Палюбілі» — не тое слова, — перапыніла Марына Астапаўна.

У складанні пісьма не ўдзельнічаў адзін Адам Бушыла; ён сядзеў на канапе, нязвыкла маўклівы, i з такой знявагай пазіраў спадылба на Арэшкіна, што Лемяшэвіч, праз прыадчыненыя дзверы ўбачыўшы гэтыя позіркі, спалохаўся, як бы ён не нарабіў чаго. Яго панурасць уплывала на настаўнікаў, якія ніяк не маглі зразумець, чаму весялун i жартаўнік Бушыла ў такім настроі.

Арэшкін пазіраў на яго з баязлівасцю i прыкметна нерваваўся.

Лемяшэвіч выйшаў з кабінета, прычэсваючы валасы.

— Вы даруйце, таварышы, але мне не падабаецца, што вы пішаце. Калі гаварыць аб паклёпе, дык ён узведзены не на аднаго Лемяшэвіча. А старшыня сельсавета? Сакратар партарганізацыі?

— Правільна, — падтрымаў Бушыла.

Арэшкін перанёс руку ад сэрца на патыліцу, глянуў на гадзіннік — ці ёсць час перапісаць пісьмо нанава — i зморшчыўся.

— Правільна… Вядома, правільна! А вы седзіцё i не можаце падказаць, пішам калектыўна. Маўчаць лягчэй за ўсё! — накінулася на Бушылу Вольга Калінаўна, якая заўсёды да ўсяго ставілася з выключнай шчырасцю i добрасумленна.

— Без мяне ёсць каму пісаць, — кіўнуў Бушыла на Арэшкіна. — Віктар Паўлавіч майстар пісаць.

— Што я пішу? — перасмыкнуўся Арэшкін. — Я пісьмо раз у месяц пішу.

Баючыся, што няўрымслівы Бушыла i тут выкажа сваё падазрэнне, якое выказаў учора Сяргею, а сёння за снеданнем усім Касцянкам i яму, Лемяшэвічу, Міхась Кірылавіч паспяшаўся перавесці яго ўвагу на іншае. Бушыла зразумеў i, нічога не адказаўшы, выйшаў з настаўніцкай.

— Наш Адам устаў не з той нагі,— пажартавала Вольга Калінаўна, сама, без падказак, перарабляючы пісьмо. — Я думаю, вось так трэба! — Яна начала чытаць, як напісала.

Цяпер былі прозвішчы Полаза i Раўнапольца, але Лемяшэвіч пачырванеў ад той пахвалы, якая выказвалася ў пісьме асабіста яму, i запярэчыў:

— Зразумейце, таварышы, што вы ставіце ў няёмкае становішча i сябе i мяне. Я — дырэктар, вы — настаўнікі…

— Міхась Кірылавіч праўду кажа, ад пісьма патыхае падхалімажам, — раптам падтрымала яго Марына Астапаўна.

У гэты момант увайшоў Даніла Платонавіч, i ўсе змоўклі. Распрануўшыся, ён абвёў настаўнікаў праніклівым позіркам, нібы жадаючы па вачах адшукаць злачынцу. Вольга Калінаўна падала яму пісьмо.

— Прачытайце i скажыце сваю думку, Даніла Платонавіч.

— Хто гэта пісаў? — спытаў ён, прачытаўшы пісьмо.

— Калектыўна.

— Калектыўна i так дрэнна? Доўга, блытана i такім высокім штылем, быццам оду складаеце.

Арэшкін запярэчыў:

— Мы выказалі свае пачуцці…

— Ну, калі ўжо вы выказалі ix, — Даніла Платонавіч кінуў позірк на Лемяшэвіча, — то i мы, відаць, маем права выказацца.

Ён дастаў са старога пацёртага партфеля аркуш паперы i прачытаў на імя сакратара абкома (настаўнікі пісалі ў рэдакцыю) пісьмо, у якім не было ніякіх залішніх пахвал ні Лемяшэвічу, ні Полазу, ніякіх гучных слоў, а быў рашучы пратэст супроць хлусні i паклёпу на сумленных людзей. Падпісалі: Шаблюк, Марозава-Груздовіч, Сяргей Касцянок, Валатовіч.

— І я! — адгукнуўся з парога Адам Бушыла.

— Дазвольце i мне, — папрасіў Кавальчук.

— Таварышы, я думаю, мы ўсе падпішам гэтае пісьмо? А? — жвава звярнуўся да калег Арэшкін. — Даніла Платонавіч мудра выказаў нашу агульную думку.

Лемяшэвіч глянуў на гадзіннік.

— Пара званіць, Дар'я Пракопаўна, — кінуў ён i пайшоу у кабінет, поўны супярэчлівых пачуццяў, з нейкім непрыемным асадкам на душы.

Радасна было ад шчырай падтрымкі i ад таго новага, што раптам адкрыў ён у многіх з настаўнікаў. Яно давала права спадзявацца, што калектыў па-сапраўднаму згуртуецца. Чаму разам з гэтым было непрыемна — ён ніяк не мог зразумець.

У класе абмеркаванне гэтай падзеі праходзіла куды больш бурна, са спрэчкамі, узаемнымі папрокамі. Калі Паўлік Варанец паспрабаваў выказаць думку, што друка валі не проста так, а, мабыць, належным чынам праверыўшы, у яго паляцелі скамечаная папера, крэйда, мокрая ануча.

— Дурань! Значыцца, па-твойму, i Даніла Платонавіч злодзей?

Паўлік мусіў неадкладна змяніць сваю думку.

Валодзя Полаз на поўны голас філасофстваваў аб поддаст людзей, якія пішуць ананімныя пісьмы, i аб нікчэмнасці тых, хто падтрымлівае паклёпнікаў нават у думках.

— У нашым грамадстве паклёпнікаў трэба асуджаць да вышэйшай меры… Што, не? Паклёпнік — гэта той жа дыверсант. І калі, напрыклад, у нашым калгасе завяліся такія, мы не маем права спаць спакойна!

— А ты думаеш, што гэта напісаў хто-небудзь з Крыніц? — спытаў хітры Лявон Цялуша, жадаючы даведацца, каго падазраюць Валодзеў бацька, Раўнаполец i ўсе іншыя дарослыя.

— Не сумняваюся! Ёсць там такія дэталі, якія мог ведаць толькі наш чалавек.

— А хто? На каго ты думаеш?

У гэты час у клас увайшоў Алёша Касцянок, i ўсе на момант пераключылі ўвагу на яго. Так мімаволі пераключалі ўвагу на кожнага, бо многія пачыналі выказвацца з парога. Але Алёша, прывітаўшыся, моўчкі ішоў да сваёй парты. Увага да яго пабольшала, калі ўсім прыйшло на думку, што Касцянок, напэўна, i сёння, як заўсёды, снедаў за адным сталом з дырэктарам.

— Дык на каго ж ты думаеш? Хто гэта мог зрабіць? — паўтарыў сваё пытанне Лявон, калі Алёша сеў побач з ім.

Валодзя Полаз сумеўся.

— Хто? Хіба мала такіх! Ёсць яшчэ ў нас…

— Акрамя Арэшкі, гэтага ніхто не мог зрабіць, — спакойна сказаў Алёша, вельмі нечакана для ўсіх i для самога сябе; калі ўжо сказаў, тады спахапіўся, успомніў, як Сяргей i Міхась Кірылавіч сурова загадвалі Адаму, каб той трымаў язык за зубамі. Алёша ніяк пасля не мог зразумець, чаму ў яго, чалавека не балбатлівага, вырвалася гэта. Няўжо таму, што ён ненавідзеў Арэшкіна?

Клас на момант прыціх. Каця, якая стаяла каля дошкі, падышла да дзвярэй i шчыльней прычыніла ix. А Рая раптам падхапілася, дрыжачым голасам крыкнула:

— Сам ты паклёпнік няшчасны! Якое ты маеш права? Якое,? Віктар Паўлавіч абураўся больш… больш, чым усе вы! Ён пісьмо напісаў, каб настаўнікі падпісалі… Як вам не сорамна!.. — з вачэй яе пырснулі слёзы, i яна кінулася да дзвярэй. Але дарогу ёй загарадзіла Каця, i ў адзін міг каля ix апынуліся Валодзя, Лявон, Пятро, Павел.

— Сядай, Рая, на месца i нервы свае не паказвай нам! — рашуча запатрабаваў Валодзя.

— Згаджаемся, што Алёша сказаў глупства, i забудзем пра гэта. Забудзем усе! — мудра загадаў Лявон.

Зашумелі дзяўчаты:

— Райка! Апомніся!

— Ты разумная дзяўчына, Рая, i ты разумееш… — паважна, як бацька ці настаўнік, дыпламатычна гаварыў Лявон, — павінна зразумець, што гэта можа абразіць Віктара Паўлавіча, якога ўсе мы вельмі i вельмі паважаем…

Рая нарэшце зразумела, што пра яе падумалі аднакласнікі. Страшэнна збянтэжаная, яна вярнулася за сваю парту, закрылася хусткай.

Лявон падміргнуў класу i ўзняў рукі, патрабуючы цішыні.

— Алёша, колькі там на тваім будзільніку да пачатку заняткаў? Тры? Дзеці, прашу сесці на месца! Дастаньце вашы падручнікі i падрыхтуйцеся да ўрока. Школьныя правілы забылі, чэрці паласатыя! Колькі я вас вучыць буду! Вось… На свеце існуе адна фізіка — i больш нічога! І ўсё падпарадкоўваецца законам фізікі!..

Ад Арэшкіна, калі ён зайшоў у клас (першы ўрок быў яго), не схаваліся заплаканыя вочы Раісы, яе ўсхваляванасць i насцярожанасць класа. Пасля, дома, ён паспрабаваў даведацца ў яе, што адбылося ў класе раніцой, перад урокамі. Яна не сказала, выдумала нейкую наіўную прычыну, нейкую спрэчку з-за згубленай бібліятэчнай кнігі. Арэш'кін, вядома, не паверыў i папрасіў Аксінню Хвядосаўну, каб тая пацікавілася, чым усхвалявана дачка.

— Маці павінна заўсёды ведаць, што на сэрцы ў дачкі, дарагая Аксіння Хвядосаўна.

Раіса сказала маці праўду, i тая, па сваёй сялянскай прастаце, а яшчэ i таму, што не любіла Касцянкоў, перадала ўсё Віктару Паўлавічу.

23

Раней было так: МТС — сама па сабе, а вёска, калгас, сельсавет — сам i па сабе, i сувязь паміж імі абмяжоўвалася афіцыйнымі адносінамі: дагавор, які абавязваў адзін бок узараць пэўную плошчу, пасеяць, зжаць, другі — выдзеліць прычэпшчыкаў, падвезці гаручае, ваду, забяспечыць харчамі трактарыстаў. Больш калгас ад МТС, па сутнасці, нічога не патрабаваў, таксама як i МТС ад калгаса. A паколькі i брыгадзір трактарнай брыгады i трактарысты звычайна былі мясцовыя, то ніхто ix у вёсцы i не лічыў за рабочых — калгаснікі, як i ўсе. І самі яны звязваліся з МТС толькі па вытворчай лініі: норма, запасныя часткі, гаручае.

Інтэлігенцыя жыла i працавала таксама неяк адасоблена. Настаўнікі ніколі не заглядалі на станцыю, механікі прыходзілі хіба толькі на кінакарціну ў няўтульны i халодны клуб.

Зараз пакрысе ўсё мянялася, хоць, вядома, не без цяжкасцей. Пачалося з трактарыстаў: у калгас цяпер прыходзілі пастаянныя рабочыя дзяржаўнага прадпрыемства. Натуральна, што гэта дысцыплінавала людзей, павышала ix адказнасць за зробленую працу. Да таго ж калі раней з надыходам зімы сувязь калгаса з МТС амаль парывалася зусім, то цяпер яна нават пашырылася. Вярнуліся з поля на сядзібу станцыі трактары — прыйшла ў калгас брыгада па механізацыі ферм, прыйшлі аграном, заатэхнік, электрык, i нават на рамонце клуба працавалі цесляры з МТС.

Вядома, змены гэтыя не адбыліся самі па сабе толькі ў выніку таго, што з'явілася мудрая пастанова. Дзе не было ініцыятыўных людзей, там не было i сур'ёзных змен. У Крыніцах такія людзі з'явіліся i ў МТС, i ў калгасе. Яны неслі новыя пачынанні.

Павел Іванавіч Валатовіч не прамінуў ніводнага сходу, ніводнай вытворчай нарады механізатараў. Ён заклікаў Рашчэню, партарганізацыю, увесь калектыў:

— Пачніце па-новаму з калгаса, на тэрыторыі якога вы знаходзіцеся. Бо калі вы ў нас не пачнеце працаваць па-новаму — не пачаць вам нідзе. А мы з свайго боку зробім усё, што трэба, каб выканаць рашэнні партыі. І давайце дамовімся: ніякіх скідак i ўступак адзін аднаму…

— А мы цяпер за ўсё адказваем, за кожнае кураня ў калгасе — адказваў Рашчэня. — Вам, старшыням, рабіць няма чаго. Усё мы.

— Не бойся. Хопіць работы i вам i нам… А ты як хацеў? Акрамя. сваіх трактароў на полі ды працэнтаў мяккага ворыва, больш нічога не ведаць? Не, брат, хопіць. Будзеш адказваць за ўсё разам са мной… І за кароўнікі, дзе вецер свішча, i за развалены клуб.

Рашчэня добра разумеў гэта ўсё сам i з усёй шчырасцю сумленнага працавітага чалавека імкнуўся наладзіць усю работу па-новаму. Але пабурчаць любіў, асабліва ў прысутнасці старшынь:

— Усё — на МТС. Нянька вам МТС, цішто? Не няньчыць будзем — патрабаваць! Нечага за нас хавацца!

— Вось i патрабуй, — адказваў Валатовіч.

Рашчэня — працаваў што меў сілы, забыўшыся на ўсе свае хваробы, большую палавіну якіх выдумалі жонка i ўрачы. Але часам яго апаноўваў страх перад веліччу задач i адказнасцю. Усё-такі ён стары чалавек, практык. Ці хопіць яго практыкі, яго ўмення кіраваць, каб МТС працавала па-новаму? Вунь якія людзі ідуць да яго — усе з вышэйшай адукацыяй! А на старшынь калгасаў? Валатовіч пайшоў, вопытны работнік, стары камуніст. Вунь як да яго цягнецда інтэлігенцыя!

A Валатовіч сапраўды рабіў усё, каб згуртаваць інтэлігенцыю. З яго лёгкай рукі стала за звычай у вольныя вечары збірацца ў халасцяцкай кватэры Лемяшэвіча.

Павел Іванавіч дастаў недзе стары медны самавар i прымусіў Лемяшэвіча купіць шклянак, некалькі крэслаў, шахматы. Кватэра непрыкметна рабілася абжытай i ўтульнай. Людзям, якія прыязджалі з горада і, натуральна, першыя дні сумавалі, падабалася праводзіць тут доўгія асеннія вечары — піць чай, спрачацца, слухаць радыё, чытаць. У бясконцых размовах Валатовіч хітра i ўмела абуджаў у механізатараў цікавасць да жыцця калгаса. Вельмі хутка i механік Казачэнка, што прыехаў з Кіева, i галоўны аграном Сіняк, i бухгалтар Коцікаў, стары банкаўскі работнік, не маглі заставадца абыякавымі да будаўніцтва водаправода на фермах, да агравучобы калгаснікаў, да рамонту клуба i да многіх іншых калгасных спраў.

Сувязь калгаса з МТС наладжвалася i па іншай, зусім новай лініі — цераз школу, Гурток па вывучэнню трактара i камбайна дзякуючы энтузіязму абаіх Касцянкоў — Сяргея i Алёшы — працаваў цікава i з карысцю не толькі для вучняў, але і для станцыі. Праўда, спачатку работа яго не надта ладзілася, пакуль ішла тэорыя — фізіка надакучала i ў школе. Але потым Сяргей перанёс заняткі ў майстэрню, дзе пачаўся рамонт машын, i ўключыў гурткоўцаў у работу па рамонту трактароў. Вучням гэта моцна падабалася. Работа гуртка адразу ажывілася, колькасць аматараў тэхнікі падвоілася. Засваенне тэхнікі ішло надзіва паспяхова. Ніхто не навязваў вучобу, не прымушаў вывучаць «адгэтуль i дагэтуль». Сяргей, механікі, трактарысты проста расказвалі i паказвалі, што трэба, у працэсе працы, i адначасова вучылі працаваць: мыць, чысціць, такарнічаць, шліфаваць. 1 гэта захапляла юнакоў. Іх цяжка было выгнаць з майстэрняў, калі канчаліся дзве гадзіны, якія адводзіліся для заняткаў гуртка. Яны самі папрасілі, каб заняткі праводзілі не два разы ў тыдзень, а тры, прасілі нават — штодзень. Энтузіязм яшчэ больш вырас, калі на заняткі пачаў прыходзіць Міхась Кірылавіч і, апрануўшыся ў камбінезон, працаваў i вывучаў трактар разам з усімі. Праўда, напачатку не абышлося без канфліктаў. Адзін вучань, узяўшыся без дазволу не за сваю справу, спаліў новае рэле. Валодзя Полаз захацеў адразу, з першай спробы, праславіцда як токар-скараснік i зламаў разец. Рашчэня, які не надта прыхільна ставіўся да гэтых эксперыментаў з самага пачатку, узлаваўся, накінуўся на Сяргея Касцянка:

— На чорта мне гэты камбінат! Ca сваімі курсантамі не ведаеш, што рабіць!

— А гэта — чужыя? Заўтра — нашы работнікі!

— А як жа, чакай! Завабіш ix! Ведаю я! Кончаць дзесяць класаў —i памінай як звалі!

— Самі прыйдуць, калі здолеем зацікавіць.

— Нам такая зацікаўленасць бокам вылазіць! Даволі! Паглядзелі для гэтай самай, як яе? — політэхнізацыі сваёй — i хопіць. Няхай лепей урокі вучаць. А то некаторыя падшыванцы тут ад урокаў хаваюцца. А ў вас з табой будуць пытацца не пра гурткі, а пра рамонт… Вунь зноў графік зрываецца.

Дырэктар i галоўны інжынер працавалі дружна, näважаючы адзін аднаго, i любыя спрэчныя пытанні вырашалі мірна. Але тут Сяргей i слухаць не захацеў аб ліквідацыі гуртка i надзвычай рашуча заявіў:

— Вы прабачце, Цімох Панасавіч, але гурток будзе працаваць. Гэта — справа майго гонару.

Рашчэня паставіў сабе за мэту быць настойлівым, цвёрдым i не адступаць ад сваіх рашэнняў, але канфліктаваць з Касцянком не ўваходзіла ў яго планы. Настойлівасць настойлівасцю, a галоўны інжынер цягне ўвесь рамонт. Дырэктар пабурчаў для выгляду i здаўся.

Калі гэта твой гонар — ты i адказвай.

A неўзабаве ён i сам пераканаўся, што вучні, акрамя таго што вучацца, могуць аказваць істотную дапамогу, што той жа Алёша Касцянок, які i без гуртка наведваецца ў майстэрню амаль штодзень, выконвае адказныя аперацыі на рамонце найбольш складаных вузлоў. У МТС паранейшаму не хапала рабочых, не хапала месц у інтэрнаце; паводле звычаю, які складаўся гадамі, трактарысты з дальніх калгасаў ішлі на выходны дамоў i вярталіся назад, у лепшым выпадку, у панядзелак к вечару. Таму нават двухгадзінная праца трыццаці старанных юнакоў мела значэнне ў такі гарачы час i не магла застацца незаўважанай. Нават брыгадзіры i трактарысты, многія з якіх спачатку паставіліся да ўсёй гэтай задумы скептычна, пачалі адносіцца з усёй сур'ёзнасцю, i калі ў адну суботу з-за інспекцыйнай праверкі ў школе заняткі гуртка не адбыліся — шкадавалі: на вучняў разлічвалі, а так прыйшлося працаваць звышурочна, бо ішоў апошні дзень дэкады i трэба было выканаць графік. Зразумеўшы ўсё гэта, Рашчэня аднойчы паклікаў Касцянка i Лемяшэвіча i прапанаваў улічваць працу вучняў, як i ўсіх іншых рабочых, i плаціць за яе.

— І дваццаць рублёў для вучня грошы, на сшыткі ды кнігі. A такія, як ваш Аляксей, за добрага трактарыста робяць.

Сяргей i Лемяшэвіч радаваліся такому прызнанню работы ix гуртка.

24

За тры гады амаль не было дня, каб тая ці іншая жанчына з сялянскай прастатой i непахіснай логікай не гаварыла Наталлі Пятроўне:

— Наташа, што ты сушыш хлопца i сябе? Не манашка ж ты. А Сяргей — дай Бог кожнай бабе такога мужа. Выходзь, а то шкадаваць будзеш, калі прамаргаеш.

Адным яна адказвала жартамі, з другімі, больш блізкімі, падоўгу раілася, уздыхала, а вывад рабіла заўсёды адзін i той жа:

— Не, не магу. У мяне дачка дарослая. Як я ёй у вочы гляну?

Але людзі кажуць, што вада i камень крышыць… Ішлі гады, не астывала, а мацнела пачуццё Сяргея, i больш настойлівай рабілася агітацыя жанчын, мацнеў ix уплыў. Ён зламаў цвёрды зарок Наталлі Пятроўны ніколі не выходзіць замуж. «А чаму не выйсці?» — аднойчы падумала яна i ўжо не магла забыцца на гэта. «Тысячы ўдоў выходзяць замуж не з адным дзіцём i жывуць шчасліва. Хіба я не маю права на гэтае простае жаночае шчасце?»

Магчыма, што яшчэ адна дзіўная акалічнасць паскорыла гэтае рашэнне — прыезд Лемяшэвіча. Дырэктар школы чамусьці адразу спалохаў Наталлю Пятроўну, з яго прыездам у душы яе нарадзілася трывога i прадчуванне нейкай небяспекі, i ёй захацелася хутчэй стаць пад нечую абарону. Сяргей! З ім амаль нічога не зменіцца ў жыцці. Але ці кахае яна яго?

Яна не адчувала ў сабе таго, што некалі адчула, калі пакахала Івана, — не было той узнёслай усхваляванасці, не было жадання зрабіць для яго ўсё, усё аддаць яму…

Разважыўшы, яна знайшла апраўданне: проста яна ніколі ўжо i нікога не зможа пакахаць так, як Івана, i не трэба параўноўваць цяперашнія пачуцці з тымі, што былі тады. Недарэчна такое параўнанне! А Сяргея яна паважае, ён сумленны, шчыры чалавек i, безумоўна, будзе добры муж i… айчым. Айчым! — слова гэта здавалася ёй вельмі страшным. Але паступова Наталля Пятроўна перамагла i гэты страх.

Яна сама прыйшла ў асенні вечар i папрасіла Сяргея пайсці пагуляць. Пасля яны сустракаліся амаль штовечар. Сяргей ад радасці быў на сёмым небе. А Наталля Пятроўна ў час гэтых сустрэч як бы прывыкала да яго. Яна ўжо не перапыняла яго, калі ён пачынаў гаварыць пра замужжа. Яна толькі прасіла:

— Пачакай, дай мне апамятацца.

Але не «апамятацца» ёй трэба было, а пагутарыць з дачкой; яна баялася гэтай размовы, не ведала, як пачаць яе, што сказаць, i таму адкладвала з дня на дзень.

Нарэшце аднойчы зімовым надвячоркам адважылася.

Дзень быў марозны, i яна, ідучы з дальняй вёскі ад хворага, моцна прамерзла i дома залезла на печ пагрэцца. Лена рыхтавала ўрокі. Але не вытрымала, шыбанула ў розныя куткі з ног валёнкі i вавёркай ускочыла на печ, абняла маці.

— Змерзла, мама? Ты ў мяне проста падзвіжніца: усё — для людзей i нічога — для сябе. Мароз, холад, завіруха — нічога цябе не спыняе.

Наталля Пятроўна ўздрыгнула: зусім дарослыя разважанні дачкі, такі клопат неяк ажно спалохалі яе. Лена як бы сама набівалася на сур'ёзную размову. Раней сваю любоў i пяшчоту яна выяўляла больш па-дзіцячаму.

— Такая прафесія ў мяне, дачка. — Яна знарок не сказала «дачушка», «дачурка», як звычайна. — Хіба ты будзеш працаваць інакш?

— Не, мама, я буду працаваць, як ты. Лячыць людзей раўнадушна нельга, я разумею.

Яна даўно ўжо марыла стаць урачом, i гэта вельмі падабалася Наталлі Пятроўне: значыцца, дачка паважае яе працу.

— Мама, а я сёння дзве пяцёркі атрымала — па гісторыі i алгебры.

Маці зразумела, што ўвесь той па-даросламу сурезны ўступ рабіўся толькі дзеля таго, каб потым, зусім падзіцячаму, пахваліцца адзнакамі, хоць, акрамя пяцёрак, іншых адзнак у яе амаль не было, i крыху нават расчаравалася: не такая ўжо яна дарослая, каб зразумець такія складаныя рэчы. Аднак усё адно вырашыла больш размову не адкладваць.

Не пазіраючы на дачку, яна сказала:

— Слухай, Лена, — i зноў не «Леначка», як звычайна, а сур'ёзна — «Лена», — ты ўжо амаль дарослы чалавек, i разважаеш ты па-даросламу. Тым больш што я ніколі не хавала цябе ад жыцця i жыццё ад цябе… Я хачу пагутарыць з табой, як з другам, i ведаю, што ты зразумееш мяне. Ты — разумная дзяўчынка. — Яна адчула, што збілася з паважнага i сур'ёзнага тону размовы i пачынае гаварыць, як з малой. — Ты павінна зразумець мяне…

Лена адсунулася да самай сцяны i не спускала з маці насцярожанага позірку; Наталля Пятроўна не вытрымала i пачала чырванець.

— Разумееш? Як табе прасцей сказаць?.. Адзін чалавек, добры чалавек, вельмі… вельмі,— запэўніла яна скорагаворкай, — хоча, каб я выйшла за яго замуж…

Лена павярнулася, лягла ніц, падперла шчокі далонямі i ўтаропілася ў акно. Маці, стаіўшы дыханне, чакала, як яна выкажа свае адносіны да таго, што пачула. Яна ведала, што для Лены не сакрэт — хто гэты чалавек, як не сакрэт ix сустрэчы, i тое, што яна вось ужо тры гады адмаўляецца выйсці за яго замуж — занадта многа пра гэта гавораць у вёсцы, каб размовы гэтыя не дайшлі да вучаніцы сёмага класа. Яна чакала слёз, просьбаў не выходзіць замуж i ўсяго іншага, але толькі не гэтага… Памаўчаўшы, Лена спакойна спытала:

— Скажы, мама, а табе хочацца… замуж?

Наталля Пятроўна ўспыхнула i страшэнна разгубілася, потым узлавалася — захацелася сказаць дачцэ сурова: занадта ты разумная! Але замест гэтага пачала апраўдвацца дрыжачым голасам:

— Я, дачурка, жыла для адной цябе…

Лена падхапілася i саскочыла з печы, быццам ветрам змяло яе.

— А навошта жыць для мяне адной? Што гэта за жыццё! Ты ж сама казала… Для ўсіх трэба жыць!

Дзяўчынка сказала гэта сурова i павучальна, нібы яна была старэйшая, больш мудрая i вопытная. Наталля Пятроўна закрыла твар рукамі i апусціла галаву на падушку. Маўчала i Лена, усунула ногі ў валёнкі, села каля акна i ўтаропілася ў кнігі. A хвілін цераз пятнаццаць пачала некуды збірацца.

— Куды ты? — спытала Наталля Пятроўна.

— Пайду на лыжах пакатаюся.

Правёўшы яе позіркам да дзвярэй, Наталля Пятроўна ўздыхнула: «Ох, Сяргей Сцяпанавіч, мабыць, нічога ў нас не будзе». І ўсміхнулася, адчуўшы раптам на сэрцы палёгку.

У хаце хутка, як заўсёды ў зімовы вечар, згушчаўся змрок. Сагрэўшыся, Наталля Пятроўна на момант задрамала, але тут жа прахапілася i раптам адчула непакой за дачку: куды яна пайшла? Такі непакой часта апаноўваў яе раней, калі Лена была малая. Маці хутка апранулася, выбегла. Свежая лыжня вяла праз гарод у поле. Яна занепакоілася яшчэ больш i рушыла па лыжні. Снег быў неглыбокі, на ўзгорку вятры агалілі зямлю, але ўздоўж ручая надзьмулі сумёты, i ісці было нялёгка. Яна не ішла — бегла, бо ўжо сцямнела, i непакой яе перарастаў у страх. У вёсцы крычалі дзеці, бразгалі каля калодзежаў вёдры, заліваўся тонкім голасам нейкі нервовы сабачка, на якога іншыя не звярталі ўвагі. A ў полі — цёмная сінь бяскрайняга прастору i ніводнага жывога гуку. Страшна ў полі ў зімовую ноч!

Лыжня вывела на адкрыты ток, да сціртаў калгаснай саломы. Падышоўшы да адной з ix, Наталля Пятроўна раптам пачула ўсхліпванне. Яна адразу здагадалася, што гэта — Лена, i ледзь не кінулася да яе, каб прытуліць, супакоіць. Але стрымалася i збочыла за сцірту. Мабыць, пачуўшы шоргаг яе крокаў, Лена перастала плакаць, неўзабаве выйшла з-за сцірты i хутка пайшла на агеньчыкі вёскі.

Наталля Пятроўна выцерла слёзы i назіркам рушыла за ёй.

«Не, Сяргей Сцяпанавіч, спакой i шчасце дачкі мне даражэй за ўсё».

Неяк увечары глядзелі ў адрамантаваным клубе кінакарціну. На здзіўленне крынічанам, лента на гэты раз не рвалася, фільм ішоў без затрымак i скончыўся рана. Сяргей i Наталля Пятроўна сядзелі побач. Прыйшлі яны не разам, ён — пазней, але яму адразу ж уступілі месца каля яе.

Калі карціна скончылася, Сяргей спытаў:

— Пагуляем, Наташа?

Пасля размовы з дачкой яна пазбягала заставацца з ім адзін на адзін. Баялася, што ён паўторыць сваё рашучае пытанне. А што яна адкажа? Зноў тое ж, што два гады назад? Але гэта проста здзек з яго пачуццяў. Наталлі Пятроўне шчыра шкада было гэтага добрага i сціплага чалавека.

— Паглядзім, якое надвор'е, — няпэўна адказала яна.

Пры выхадзе яны сустрэліся з Лемяшэвічам, які сядзеў недзе каля сцяны i выходзіў з клуба не спяшаючыся. 1 Наталля Пятроўна раптам прапанавала сама:

— A сапраўды, давайце пагуляем… калі няма мяцеліцы… Хадземце з намі, Міхась Кірылавіч.

Лемяшэвіч спачатку адмовіўся, але пачаў запрашаць Сяргей, шчыра i настойліва, — i ён згадзіўся.

Ноч была не па-зімоваму цёмная. Неба зацягнула нізкімі хмарамі, заходні вецер даносіў той няўлоўны своеасаблівы пах снегу, які адчуваецца ў адліжныя дні. Чакалася, што вось-вось сыпане снег, буйны, вільготны, закружыцца дзівоснымі матылямі ў святле рэдкіх ліхтароў. Але снег не ішоў. Выпадкова, не згаворваючыся, яны пайшлі ў напрамку МТС.

Наталля Пятроўна пажартавала:

— Сяргея Сцяпанавіча цягне ў гэты бок.

— Дзіва што! — падхапіў жарт Лемяшэвіч. — Калі там — i «гэта вуліца i гэты дом».

— Які дом? — не зразумеў спачатку Сяргей.

— Вы, Міхась Кірылавіч, не выдумляйце. Чалавека ў майстэрні цягне, да трактароў, а вы — нейкі дом выдумали— Наталля Пятроўна засмяялася. Сяргей зразумеў жарт, i яму стала крыху крыўдна: a ці не яна, Наташа, вінавата, што, акрамя работы, трактароў, у яго жыцці так мала іншых радасцей. А Наталля Пятроўна наогул была ў той вечар надзіва вясёлай — жартавала бясконца, кпіла i з яго, i з Лемяшэвіча. Міхась Кірылавіч знаходзіў, што адказваць на яе жарты, а Сяргей губляўся i пакутаваў ад сваёй някемлівасці i нязграбнасці.

Наталля Пятроўна нечакана прапанавала пайсці на электрастанцыю.

— Люблю, як шуміць там… Асабліва цяпер, зімой: усё навокал мертва, а там шуміць…

Невялікі драўляны будынак гідрастанцыі ярка свяціўся сваімі шырокімі вокнамі. Да яго вяла адна вузкая сцежка, пратаптаная наўпрасткі па лузе дзяжурнымі электрыкамі. Па гэтай сцежцы ішлі адзін за адным: Наталля Пятроўна, за ёй — Лемяшэвіч i апошні — Сяргей. Ён ішоў нехаця, не разумеючы, чаму ёй захацелася наведацда туды i наогул чаму яна сёння такая дзіўная, не такая, як заўсёды. Відаць, у яе неспакойна на душы. Магчыма, яна ўзлавалася на яго? Навошта яму было так настойліва запрашаць Лемяшэвіча? Магчыма, сама яна запрасіла толькі з ветлівасці, а ён, дурань, — рады старадца для сябра. Закаханым заўсёды здаецца, што іменна тады, калі нехта перашкодзіў ix размове, i павінен быў вырашыцца лес ix кахання. Так здавалася i Сяргею, i ён ішоў следам, сумны ад сваіх думак. Яны былі ўпэўнены, што на станцыі адзін дзяжурны, які ў такі час, калі не працуюць маторы, звычайна спакойна чытае кнігу ці сядзіць з навушнікамі i слухае радыё. Але, увайшоўшы ў ярка асветленае памяшканне, яны ўбачылі там акрамя дзяжурнага маладога механіка МТС Казачэнку i Алёшу. Усе трое працавалі: збіралі генератар.

На станцыі былі дзве турбіны i адпаведна — два генератары, адзін з якіх яшчэ ўвосень сапсаваўся. Махнач доўга збіраўся завесці генератар у горад i ўсё адкладваў, a Валатовіч дагаварыўся ў МТС, i Казачэнка, які прыехаў з завода электраматораў, са здавальненнем узяўся адрамантаваць яго. Hi Сяргей, ні Лемяшэвіч не ведалі, што Алёша з першага ж дня — яго добраахвотны памочнік.

Хлопцы ў адных сарочках, бо печ дыхала гарачынёй, з закасанымі рукавамі i з маслянымі плямамі на сарочках i на тварах, ускудлачаныя, сустрэлі няпрошаных гасцей здзіўлена i разгублена. Стаялі, апусціўшы рукі, i шморгалі запэцканымі насамі.

— Вы што, у кіно не былі? — звярнуўся Сяргей да Казачэнкі.

— Ды не, Сяргей Сцяпанавіч… Ведаеце, калі справа падыходзіць к канцу — цяжка кінуць. Хочацца скончыць.

— А Аляксей што тут робіць? — спытаў Лемяшэвіч, хоць i сам здагадаўся, што ён можа рабіць каля машыны.

Алёша весела бліснуў вачамі, першым перамогшы разгубленасць.

— Ды хацеў, Міхась Кірылавіч, глянуць на машыну ў разабраным выглядзе, а то вучыць вучым, а бачыць не бачым. А цяпер я ўжо ведаю, што да чаго. Сам разбяру.

Лемяшэвіч стрымаўся, каб не пахваліць вучня. Але не стрымаўся Казачэнка:

— Малайчына ваш Аляксей, я вам скажу. Я спачатку не верыў, ажио гляджу — энтузіяст, механік!

Алёша адвярнуўся, схіліўся над генератарам i пачаў грукаць малатком, мабыць, знарок, каб заглушыць размову пра сябе. Казачэнка спыніў яго:

— Чакай. Пасля выб'ем заклёпку. Давай паяць кантакты…

І яны, як бы забыўшыся на гасцей, зноў пачалі працу: механік уключыў электрапаяльнік, Алёша пачаў чысціць наждачнай паперай кантакты шчотак, якія i так блішчалі; дзяжурны змяншаў абароты дзеючай турбіны — час быў позні, нагрузка падала, стрэлкі на шчыце «занерваваліся».

Калі спачатку крыху разгубіліся «гаспадары» — Казачэнка i Алёша, то цяпер, калі яны заняліся працай, у няёмкім становішчы апынуліся «госці», ва ўсялякім разе няёмкасць гэтую адчуў Лемяшэвіч: «Людзі працуюць да позняй начы, а мы — як экскурсанты».

Ён прапанаваў:

— Пойдзем, няхай працуюць.

Але Наталля Пятроўна глянула на яго. І, мабыць, зразумеўшы, чаму яму захацелася хутчэй пакінуць станцыю, рашуча не згадзілася:

— Не. Пасядзім. Я хачу паглядзець, як яны працуюць. Звярніце ўвагу, якія рукі ў Алёшы!

Рукі — як рукі, аголеныя па локці, дужыя i белыя, нічога асаблівага Лемяшэвіч у ix не ўбачыў.

Яна зняла цёплую хустку, расшпіліла паліто i села на табурэт каля маленькага століка, на якім ляжалі інструменты, зашмальцаваная кніга, газеты i стаялі шчарбаты гладыш i конаўка з гільзы. Сяргей хадзіў вакол разабранага генератара, даваў майстрам парады. Убачыўшы, што Наталля Пятроўна хоча застацца тут надоўга, ён распрануўся i пачаў памагаць. Тады пачаў хадзіць Лемяшэвіч, прыглядаўся, але ніякіх парад даць не мог i таму адчуваў сябе ніякавата. Яму таксама хацелася працаваць разам з імі, але ён разумеў, што карысці не прынясе, толькі будзе перашкаджаць. Аднак усё адно ён энергічна распрануўся, кінуў паліто на парэнчы, што адгароджвалі махавікі i пасы, як бы з намерам нешта рабіць, але тут жа адышоў да Наталлі Пятроўны. Яна вельмі ўважліва i сур'ёзна сачыла за тымі, хто працаваў, i Лемяшэвіч ніяк не мог зразумець, што так прыцягвае яе ўвагу. Для чалавека, не знаёмага з электратэхнікай, работа здавалася зусім нецікавай — ні рытму ў ёй, ні фізічнага напружання, ні цікавых аперацый: Казачэнка i Сяргей йаялі, Алёша нешта абмотваў ізаляцыйнай лентай, а дзяжурны электрык падпільваў ля акна, у цісках, нейкую металічную пласцінку.

За сцяной, у турбіннай камеры, булькала вада, глуха стукала кола турбіны. А тут, у памяшканні, роўна i ўжо не так звонка, як спачатку, гудзеў генератар i рэдка, чапляючыся швом, пляскаў пас.

— Я любуюся Алёшам, — ціха сказала Наталля Пятроўна. — Ён на маіх вачах вырас. Я яго помню вось такім. — Яна паказала рукой.

Лемяшэвіч хацеў быў адказаць ёй, што пра гэта яна гаварыла ўжо аднойчы, але пачуццё, якое ён раптам адчуў, спыніла яго. Ён глянуў зверху на яе валасы, залітыя святлом яркіх лямп. На фоне чорнага коцікавага каўняра яе русыя, з залатым адлівам, валасы, крышачку ўскудлачаныя, здаліся яму надзвычай прыгожымі, ён не мог адарваць ад ix заварожанага позірку. Сэрца яго пачало біцца часта-часта, i ў грудзях разлілася гарачыня, ад якой адначасова стала i жудасна i вельмі прыемна. З'явілася неадольнае жаданне нахіліцца i пацалаваць гэтыя валасы. Каб перамагчы яго, гэтае жаданне, ён аглянуўся на прысутных, занятых каля турбіны, i тады яго пранізала маланкавая думка: ён кахае гэтую жанчыну! Але, гэта — каханне! A ўся тая цікавасць да яе, якая з'явілася яшчэ тады, калі ён упершыню ўбачыў яе, i якая потым увесь час расла — усё гэта было нараджэннем кахання.

«Фу ты! Не хапала яшчэ клопату! — груба падумаў ён, жадаючы заглушыць прыліў нечаканай пяшчоты да Наталлі Пятроўны. — Яна ж кахае другога, — але тут жа падумаў: — A ці кахае?» — i паглядзеў на Сяргея, які, нічога не падазраючы, корпаўся ў машыне, потым перавёў позірк на Наталлю Пятроўну, заўважыў, як пільна i з якой любасцю назірае яна за працай Сяргея, i здзекліва ўсміхнуўся самому сабе, сваім думкам.

«Не, брат, у каханні табе яшчэ ні разу не шанцавала». Ён адышоў i сеў з газетай у супрацьлеглым кутку на бар'ерчыку i сядзеў там доўга, перакідваючыся з механікамі скупымі словам!.

Прыкладна праз гадзіну Наталля Пятроўна рашуча загадала:

— Ну, вось што, сябры мае, існуе закон аб ахове працы. Ведаеце? Як урач забараняю вам начную работу! Даволі!

Ідучы назад, яны як бы памяняліся ролямі: больш дасціпным i вынаходлівым на жарты, вясёлым быў Сяргей, Лемяшэвіч жа маўчаў.

25

Рая разгарнула падручнік гісторыі i паміж старонкамі, якія трэба было чытаць к заўтрашняму ўроку, знайшла пісьмо. Яна адразу пазнала па почырку — ад каго. У яе трывожна i, бадай, радасна ёкнула сэрца: гэта першае сур'ёзнае пісьмо, якое яна атрымала ў сваім жыцці. А каго не хвалявала першае пісьмо, нават калі яно ад чалавека, не блізкага сэрцу ці зусім незнаёмага! Часам з першым пісьмом прыходзіць адчуванне сталасці i ўсведамленне адказнасці за свае паводзіны i трывога за таго, хто — ты пачынаеш разумець гэта! — прыйдзе i звяжа твой лес са сваім. І таму да ўсяго, што дагэтуль здавалася жартам, ты пачынаеш ставіцца з усёй сур'ёзнасцю.

Магчыма, Рая не адчула ўсяго гэтага. Напэўна, не адчула. Але пісьмо закранула яе дзявочае самалюбства, яе гонар. Калі некалькі дзён назад Алёша сустрэў яе ўвечары на вуліцы i, схапіўшы за рукі, сілком спыніў i паспрабаваў гаварыць, яна абурана вырвалася i ўцякла. А вось пісьмо ніколечкі не абурыла яе. Яна апасліва аглянулася, хоць i была ў пакоі адна, — маці на рабоце, a Віктар Паўлавіч адпачывае пасля абеду ў сваёй бакоўцы — i пачала чытаць.

«Рая!

Я кахаю цябе. Я цябе так кахаю, што не саромеюся сказаць пра гэта табе, усяму класу, усёй вёсцы, калі хочаш. Я ўжо не маленькі, ды i ты сама… — далей нешта старанна закрэслена —…i мне няма чаго саромецца. Ды я табе скажу, што сапраўднае каханне людзі заўсёды разумеюць i ніколі не смяюцца з яго, з яго могуць смяяцца толькі дурні ці нягоднікі. Я моцна кахаю цябе, Рая. Каб ты ведала, як я кахаю цябе, ты ніколі б не адносілася да мяне так, як ты адносішся зараз. Я ж ведаю: ты добрая, у цябе добрае сэрца, мы ж сябравалі з маленства. A хіба ты забыла, як мы сустракаліся ў пачатку дзевятага класа, як мы хаваліся ад людзей, баяліся, каб нас не ўбачылі настаўнікі, якой ты была ласкавай i добрай? Я гэта ніколі не забуду! Дык чаму ж ты так змянілася? Чаму? — зноў выкраслена ажно тры радкі.— Ты неяк сказала мне, што я дурны. Магчыма, я дурны. Але я кахаю цябе, i я хачу, каб ты адказала мне шчыра, па-камсамольску, усё, што ты думаеш, чаму ты стала не такой, якой была раней. Я чакаю твайго адказу!

А.».

Пісьмо расчаравала Раю: яна чакала нечага асаблівага, нейкіх незвычайных слоў, прыгожых, узнёслых, як у раманах, якія яна любіла чытаць. А тут — сем разоў паўтарыў «я цябе кахаю» — i больш па сутнасці нічога не сказаў. І хто гэта так пачынае пісьмы — з таго, што трэба сказаць у канцы? Ды i наогул — хіба гавораць такія звычайныя словы? Фу! Смешна! Пісьма напісаць не ўмее, — паморшчылася Рая. Яна не ўяўляла сабе, як цяжка было Алёшу напісаць гэтыя простыя словы, пачаць з ix сваё шчырае прызнанне. Яна не ведала, што ён пісаў ёй лісты на дваццаці старонках, у якіх было безліч самых прыгожых слоў, нават вершы, чужыя, сапраўдныя, i свае, не вельмі зграбныя, але — ад сэрца. Усе тыя пісьмы ён знішчыў. Потым напісаў гэта, як яму здавалася, мужнае, без дзявочай слязлівасці i сентыментальнасці, без дзіцячай наіўнасці, зусім па-даросламу напісанае пісьмо. Ён прачытаў яго толькі адзін раз i выкрасліў тое, што палічыў неабходным выкрасліць. Ён ведаў, што калі пачне перапісваць — спаліць i гэта. Ён пранасіў яго з тыдзень у кішэні, пакамячыў, пакуль не трапіўся зручны выпадак пакласці ў яе кніжку.

…Рая пашукала вачамі, куды схаваць пісьмо. Перагарнула кніжкі, заглянула ў шуфляду стала — ненадзейна. Пачуўшы шастанне ў бакоўцы, засунула за пазуху i пачала чытаць падручнік па гісторыі. Але гісторыя не лезла ў галаву, на грудзях ад кожнага руху шамацела папера, быццам нешта шаптала. Упэўніўшыся, што завуч спіць, яна зноў перачытала пісьмо. І тут ёй здалося, што яно пахне бензінам. Яна зморшчылася. Успомніла, як Віктар Паўлавіч нядаўна сказаў Алёшу, калі той рашаў каля дошкі задачу: «Ты, Касцянок, увесь бензінам прапах». Сказаў жартам, i ўсе засмяяліся, а ёй, Раі, чамусьці стала сорамна. Яна нахілілася нізка над пісьмом, у думках падманьваючы самую сябе, што ў хаце цямнее i ёй цяжка разбіраць яго почырк. Не, гэта пах свежай паперы. Сшыткі заўсёды пахнуць так!

«Дык чаму ж ты змянілася?.. Я чакаю твайго адказу!»

Чаму?

Упершыню яна задумалася над гэтым, але ненадоўга, у яе не хапала яшчэ цярпення па-сур'ёзнаму разабрацца ў сваіх пачуццях.

«Чаму, чаму!.. Нічога я не змянілася! Якая была — такая i ёсць. Выдумаў! Ну, сустракаліся… Два разы якія сустрэліся. І што з гэтага? А цяпер — «ты мяне любіш, а я цябе — не».

Ёй падабаліся гэтыя словы прыпеўкі, i яна хіхікнула ў далоні.

Але дарэмна яна прыкідвалася, хацела пазбавіцца гэтых думак. Проста пытанне было занадта цяжкое для яе, i яна, як звычайна гэта бывае, шукала самы лёгкі адказ. Так, некалі Алёша падабаўся ёй, i яны сустракаліся, бо цікава было, рамантычна, ды ў дадатак яшчэ i іншая мэта была: насаліць Каці, якая «ўтрэскалася ў Алёшу немаведама як». Потым Алёша перастаў падабацца, рэўнасць да Каці знікла. Чаму так здарылася? Хто яго ведае!.. Але хіба не бывае так?

Рая ніколі не падумала, што ў гэтым пэўную ролю сыграла яе маці, якая здаўна не ладзіла з Касцянкамі. Убачыўшы, што паміж яе дачкой i сынам Сцяпана Касцянка пачынаецца дружба, яна хітра i непрыкметна, як падземны ручай, падмывала лачуцці дачкі. Нібы між іншым, так, калі да слова прыходзілася, яна расказвала ўражлівай i спешчанай дзяўчыне такія рэчы:

— Алёша гэты малы быў крываногі-крываногі… І залатушны, з вушэй цякло…

A другі раз прыгадвала даўно забытую вясковую небыль:

— Гэтых жа Касцянкоў некалі сучкаедамі дражнілі, цяпер забылі… Некалі дзед ix, не помню добра — з кім, ці то ca старэйшым Антонам, ці ca Сцяпанам, здаецца, са Сцяпанам, лаўжы ў лесе паліў. A ў лоўж сучка залезла i спяклася, а яны падумалі, што заяц, ды ўзялі i з'елі.

Расказвала яна гэта заўсёды ў прысутнасці Раісіных сябровак, аднакласніц, i Рая пачала саромецца сустрэч з Алёшам, размоў пра ix каханне, жартаў. Праўда, раней яна таксама саромелася, але тое пачуццё было зусім іншае. Раней, калі пра ix гаварылі, было сорамна, але адначасова i прыемна, шчокі палымнелі, а сэрца замірала ад захаплення. А цяпер — сорамна i непрыемна, прыкра i злосна, так i хочацца крыкнуць жартаўнікам: «Чаго вы чапляецеся да мяне? Я ведаць не хачу вашага Алёшу!»

Асабліва ўзмацнела такое пачуццё, калі на кватэру да ix прыйшоў Віктар Паўлавіч…

Рая раптам здагадалася, што выкраслена ў пісьме, — відаць, пра Віктара Паўлавіча — i, узлаваўшыся, падрала пісьмо на дробныя шматкі.

«Дурань! І ўсе дурні!»

Раю абуралі i абражалі адносіны вучняў да яе i да Віктара Паўлавіча, ix падазрэнні, што быццам бы з-за яго яна адвярнулася ад Алёшы. Ёй не так крыўдна было за сябе, як за свайго настаўніка. Пасля здарэкня з фельетонам яна не магла супакоіцца тыдні два i ненавідзела Алёшу, які ўзвёў такі паклёп на Віктара Паўлавіча. Як яны не разумеюць людзей! Якія яны ўсе неразумный, яе аднакласнікі! Ды хіба Віктар Паўлавіч такі! Хіба можа ён займацца глупствам! Гэта ж самы разумны, культурны i далікатны чалавек — сапраўдны інтэлігент! Ён прыйшоў да ix — i як бы прынёс новае жыццё, незвычайнае, прыгожае. Нават у хаце змянілася, неяк само па сабе стала больш чыста, уладкавана i запахла інакш — не сырадоем i кіслым хлебам, a нейкімі тонкімі духамі. У Віктара Паўлавіча ўсё было адменнае: пульверызатар, сарочкі, гальштукі, шкарпэткі, туалетны набор у скураным канверце, жоўты чамадан, аўтаручка. Яму нават сябра прыслаў з Ленінграда электрабрытву, паглядзець на якую заходзілі настаўнікі i старшыня сельсавета Раўнаполец. Убачыўшы ўсё гэта, Аксіння Хвядосаўна сказала:

— Вось гэта сапраўдны настаўнік, не тое што нашы галадранцы… Горш за мяне, калгасніцу, жывуць.

Пазней яна не магла нахваліцца сваім кватарантам: ветлівы, акуратны, культурны, з бакоўкі сваёй выходзіць i то стукае — ці можна? Рая ведала, што ў школе завуч не такі далікатны, як дома, але лічыла, што інакш i нельга з такімі вучнямі, як ix, з імі будзь вельмі далікатны, дык на галаву сядуць. Бушыла вунь дык зусім грубы, можа раскрычацца на ўсю школу, выгнаць з класа, парваць дрэнную работу. Аднак… Бушылу, нягледзячы ні на што, чамусьці любяць, a Віктара Паўлавіча — не. Чаму? Рая не раз думала пра гэта з горыччу i крыўдай, уласцівай яе ўзросту, яе чуласці, i кожны раз прыходзіла да наіўнага вываду: ад некультурнасці гэта i зайздрасці; не любяць таго, хто лепш жыве. Яе маці вунь таксама некаторыя не любяць — i таксама з зайздрасці.

Віктар Паўлавіч кашлянуў у сваей бакоўцы, асцярожна адчыніў дзверы.

— Я не перашкодзіў табе. Рая?

Яна падхапілася, заціснула ў жмені шматкі падранага пісьма.

— Не, што вы!

Віктар Паўлавіч у піжаме, з прыгожым калматым ручніком, з блакітнай мыльніцай прайшоў на кухню.

Рая хуценька ўкінула пісьмо ў грубку i ўзялася за гісторыю, прыслухоўваючыся, як завуч фыркае, плёскаецца. Потым ён вярнуўся, ступаючы нячутна, на дыбачках, i было чуваць, як у яго пакоі зашумеў пульверызатар.

Праз пэўны час Віктар Паўлавіч выйшаў з свайго пакойчыка, надзеты, як у госці. Глянуў на гадзіннік.

— Зоймемся, Рая, га?

Рая ўзрадавалася прапанове заняцца музыкай, яна не так любіла іграць сама, як любіла паслухаць ігру свайго настаўніка. Акрамя ўсяго ёй вельмі падабалася далікатная цярплівасць, з якой Віктар Паўлавіч вучыў яе, i яшчэ падабаліся яго пахвалы.

Сапраўды, упачатку ён сыграў сам нешта незнаёмае ў ліхаманкавым тэмпе, аж падскокваў на табурэце. Гэта ён рабіў перад кожным урокам, як бы падкрэсліваючы сваю годнасць настаўніка.

— А цяпер паслухаем цябе. — Ён уступіў дзяўчыне месца, а сам сеў збоку.

Рая выканала паланез Агінскага, даволі звычайна, павучнёўску. Музыка ніколі не захапляла яе цалкам, але, ведаючы, што гэта падабаецца Віктару Паўлавічу, яна рабіла выгляд, што ў час ігры для яе больш нічога не існуе, што ўся яна ў палоне музыкі. Яна ўпотай глянула на настаўніка — як ён рэагуе?.. — І убачыла на вачах яго слёзы. Страшна ўражаная, яна спыніла ігру, павярнулася. А ён раптам нахіліўся i пацалаваў яе руку, што ляжала на клавішах. Рая падхапілася i адскочыла, як ад агню, спалоханая, засаромленая. Віктар Паўлавіч, быццам не заўважаючы, як ашаломлена яна пацалункам, безуважна бегаў пальцамі па клавішах i задумліва гаварыў:

— У цябе залатыя рукі, Рая. Нельга не пазайздросціць тваёй будучыні. Ты разумееш, якая ў цябе будучыня? А? Я заўсёды схіляю галаву перад талентам. Няма нічога больш святога, як талент… О, талент!.. Шчаслівы той, хто мае яго!

Але Раю больш не кранула пахвала, хоць i была яна самая шчодрая, — упершыню словы настаўніка здаліся ёй ненатуральнымі i недарэчнымі. Пацалунак страшэнна ўзбунтаваў яе юную душу. Яна не разумела, як можна цяпер з такім спакоем гаварыць гэтыя непатрэбныя словы. Яна не стала слухаць, што такое талент, бо не магла ні хвіліны заставацца з ім адзін на адзін — саромелася i баялася. Выдумаўшы, што забылася напаіць карову, яна выбегла з хаты.

Аксіння Хвядосаўна прыйшла з работы позна, павячэрала, палаяла Валатовіча: «У раёне на павадку ў Бародкі хадзіў, а тут — наватар. Звяно яму маё не падабаецца, выдумаў, што ўвесь калгас на адно звяно працуе, а раней сам віншаваў з ракордам… Касцянкі ўладу над ім узялі, а таму Снегірыха не падабаецца. Я ім на праўледні сёння выкажу ўсё — будуць ведаць!» І яна пайшла выказваць сваю крыўду.

Рая зноў засталася адна з Віктарам Паўлавічам. Праўда, ён сядзеў у сваім пакойчыку, але яна ўвесь час адчувала яго прысутнасць, бо напружана прыслухоўвалася, уздрыгвала пры яго кашлі, кроках, баялася, што ён выйдзе, i ў той жа час чакала гэтага. Гзтае незразумелае чаканне заварожвала дзяўчыну, трымала ў хаце. Яна не магла ні чытаць, ні пісаць, ні рабіць што іншае, але не мела сілы i пайсці куды.

Яна спачатку ўзрадавалася, калі прыйшла Ядвіга Казіміраўна. Гэтая настаўніца малодшых класаў, на два гады ўсяго старэйшая за Раю, адзіная з усяго педкалектыву часта наведвалася да ix. Рая лічыла, што Ядзя ходзіць да яе, сябравала з ёй i ганарылася гэтым сяброўствам. Яны хораша праводзілі вечары: жартавалі, ігралі на піяніна, па чарзе танцавалі з Віктарам Паўлавічам, спявалі або шумна гулялі ў «дурня». Віктар Паўлав.іч рабіўся дасціпны, надзвычай вынаходлівы i жартаўлівы. Аксіння Хвядосаўна таксама звычайна далучалася да ix, радуючыся за дачку, за яе сяброўства з «сапраўднымі людзьмі, у якіх няма ў галаве глупстваў». Калі Ядзя затрымлівалася да позняга часу i была цёмная ноч, Віктар Паўлавіч праводзіў яе дадому — яна кватаравала на другім краі вёскі.

Ядзя бесцырымонна забарабаніла кулаком у дзверы бакоўкі, увалілася туды i з рогатам выцягнула Арэшкіна «з бярлогі», як называла яна гэты доўгі i вузкі пакойчык.

— Райка, сыграй вясёлае, а то ў мядзведзя Віці ад сядзення ногі ацяклі, яму трэба размяцца.

Рая іграла — яны танцавалі. Ядзя наступала завучу на ногі i голасна рагатала. І раптам упершышо Раі здаліся ненатуральнымі ix адносіны, залішне фамільярнымі, нетактоўнымі, не такімі, як яна ўвесь час уяўляла.

Упершыню Раі здалося, што Ядзя ходзіць не да яе, што цягне Ядзю сюды не дружба з ёй, вучаніцай. Гэта вельмі абразіла дзяўчыну, у сэрцы варухнулася раўнівая непрыязнасць да Ядзі i злосць на Віктара Паўлавіча: як ён, завуч, дазваляе так ставіцца да сябе! Адразу сапсаваўся настрой, знікла жаданне іграць, гуляць i наогул быць разам з імі. Яна прыдумала:

— Я гуляю, а работы па літаратуры не зрабіла, i кніжкі няма. Дасць мне заўтра Марына Астапаўна! Трэба да Каці бегчы.

— На ўрокі не забывай! Урокі — у першую чаргу, — павучальна сказаў Віктар Паўлавіч.

Ядзя засмяялася.

— Шчаслівы той, каму не трэба дрыжаць перад настаўнікамі. Я надрыжалася — хопіць, цяпер хачу, каб перада мной дрыжалі… І не адны вучні!.. — Яна гарэзліва пагразіла завучу пальцам.

Рая выбегла на вуліцу i спынілася ў нерашучасці, не ведаючы, куды пайсці. Да Каці яна не магла ісці, бо не была ў яе ўжо колькі месяцаў. А на вуліцы сцюдзёна, марозны вецер пранізваў паліто. Яна падумала, што яе выгналі з уласнай хаты, i ледзь не заплакала ад жалю, на вейках застылі буйныя, як боб, слёзы. Куды ж ісці? Да каго? І тут, магчыма, упершыню яна адчула з усёй трагічнасцю, што не мае сапраўдных сяброў, не мае нават куды зайсці. Ад гэтай думкі стала не толькі яшчэ больш балюча i крыўдна, але i страшна. Мімаволі позірк яе ўпаў на асветленыя вокны хаты Шаблюка. Яна падкралася, палахліва азіраючыся, заглянула ў акно — ці няма каго ў старога? Не, Даніла Платонавіч сядзеў адзін каля стала i чытаў. Тады яна без ваганняў смела зайшла. Папрасіла:

— Дазвольце пачытаць у вас, Даніла Платонавіч, а то ў нас… госці,— сказала i спалохалася: а раптам стары настаўнік пачне распытваць, якія госці, хто? Але Даніла Платонавіч ветліва кіўнуў галавой.

— Сядай, мне весялей будзе. Я сумую ў адзіноце. Хацеў ісці на праўленне — Наташа не пусціла… Як малога. Вось як! Маці на праўленні?

Рая жахнулася: якія ж могуць быць госці, калі маці на праўленні? Аднак далей хлусіць не магла; хаваючы вочы, адказала:

— На праўленні,— i падбадзёрылася: яна сказала праўду — госці ў Арэшкіна, Даніла Платонавіч, відаць, так i зразумеў. Але думка, што Ядзя — госця Віктара Паўлавіча, а не яе, узмацніла адчуванне абразы i падману.

— Ты што хочаш чытаць? Выбірай.

— Мне па «Узнятай цаліне» работу трэба пісаць.

Яна села з кнігай у мяккае крэсла, у якім так любіла сядзець Наталля Пятрўна, i раптам адчула сябе хораша i ўтульна, паступова пачалі аддаляцца, глухнуць усе тыя непрыемныя пачуцці, якія ўзніклі ў гэты вечар. У юнацтве настрой мяняецца надзвычай хутка, i гэта ратуе юныя сэрцы ад цяжкіх перажыванняў. Прыйшла бабка Наста са сваім нязменным пытаннем — ці хочаш мядку? — i развесяліла Раю.

Даніла Платонавіч употай назіраў за дзяўчынай, з цікавасцю заўважаючы ўсе адценні настрою. Ён адчуваў, што Рая перажыла нейкае невялікае расчараванне, нечым усхвалявана. Але чым? Стары педагог ведаў адно, што ў такіх выпадках дарослым трэба быць асабліва чулымі, уважлівымі, тактоўнымі. Пакуль што яму хацелася даведацца толькі пра адно: чаму яна пайшла з дому? Ён расказаў Раі змест цікавай кнігі пра акцёра, параіў абавязкова прачытаць: «Для цябе карысна будзе!» Потым прачытаў верш маладога паэта, які спадабаўся яму, — пра першае каханне, звярнуў увагу дзяўчыны на тонкасць, з якой перадана пачуццё юнака. Яшчэ нечым адцягнуў яе ўвагу i потым ужо, праз гадзіну, не менш, зусім абыякава, між іншым спытаў:

— Каго там прымае Арэшкін?

Рая ўспыхнула.

— Ды так, Ядвіга Казіміраўна i… Марына Астапаўна. Іграюць… А мне ўрокі рыхтаваць трэба.

Стары злавіў замінку i зразумеў, што ў гасцях у Арэшкіна толькі адна настаўніца. Але якая? Прыходчанка — малаверагодна, хоць у такім выпадку можна было б зразумець дзяўчыну: яна абурана паводзінамі настаўніцы. Шачкоўская — больш верагодна, тая часта наведваецца. Але што тады ўсхвалявала i прымусіла збегчы з дому Раю? Ці не рэўнасць часам?..

26

Інструктар абкома, які добрасумленна праверыў усё, што датычылася фельетона i пісем, якія прыслалі пасля ў рэдакцыю i абком, дакладваў вельмі падрабязна. Лемяшэвічу здавалася, што інструктар усё выявіў i вось-вось назаве сапраўдныя прозвішчы аўтараў. Не, фельетон прыйшоў у рэдакцыю надрукаваны на машынцы. Да яго было прыкладзена рукапіснае пісьмо, у якім аўтары звярталіся да рэдактара з просьбай надрукаваць ix «артыкул» i паведамлялі, што яны — настаўнікі гэтай жа Крыніцкай школы i не пярэчаць, каб пад «артикулам» стаялі ix прозвішчы. «Наша камсамольскае сумленне патрабуе сказаць праўду ў вочы», — пісалася ў пісьме.

— Але настаўнікаў такіх няма. Ba ўсякім разе, у гэтым раёне — ніводнага такога прозвішча. Я між іншым зверыў почыркі ўсіх крыніцкіх настаўнікаў. Ніякага падабенства!

— Вопытны паклёгінік, — заўважыў адзін з членаў бюро.

Намеснік рэдактара Стукаў, з самага пачатку ўзрушаны, нервова азіраўся на прысутных, вінавата ўсміхаўся Лемяшэвічу i раз-пораз выціраў стракатай хусцінкай лысіну i пачырванелы нос.

Бародка сядзеў з другога боку доўгага стала для пасяджэнняў, пакрытага зялёным сукном, недалёка ад стала, за якім сядзеў сакратар абкома Малашанка. Арцём Захаравіч, не ў прыклад намесніку рэдактара, паводзіў сябе надзвычай спакойна, быццам усё, што тут разбіралася, не мела да яго ніякага дачынення. Закінуўшы рукі за спінку крэсла, ён смачна пазяхнуў, як бы паказваючы, што для яго ўсё гэта нецікава i сумна. Але, напэўна, убачыўшы, як сярдзіта нахмурыўся на яго пазяханне Малашанка, ён адразу змяніўся: на твары з'явілася ўвага i нават устрывожанасць. Ён нахіліўся над сталом, нешта запісаў у блакнот, пасля ўзяў сінюю шклянку i, круцячы яе ў руках, пільна разглядаў выгравіраваны на ёй узор.

Стукаў, калі яму далі слова, падхапіўся, як школьнік, i пачаў выцягваць з кішэняў нейкія паперкі, газетныя выразкі i цэлыя газеты, нібы рыхтаваўся да доўгага даклада.

— Вы не ўздумайце апраўдвацца, — папярэдзіў яго Малашанка. — А то ў вас ёсць такая прывычка — даказваць, што чорнае — белае.

— Не, я не думаю апраўдвацца, — хутка запэўніў ён i як бы ў доказ адсунуў ад сябе ўсе свае паперы на сярэдзіну стала. — Усё, што сказаў таварыш Кандыба, правільна ад пачатку да канца. Вінавата рэдакцыя. Я… я, таварышы, вінаваты. Я абмежаваўся тым, што пазваніў таварышу Бародку. Але я паверыў яму, паверыў слову першага сакратара райкома, — з крыўдай i папрокам у голасе павярнуўся ён да Бародкі.— Я табе паверыў, Арцём Захаравіч. Каму, як не табе, ведаць сваіх людзей! Каму? — Ён змоўк i не спускаў з Бародкі вачэй. Той глянуў на прамоўцу, усміхнуўся i дакорліва паківаў галавой.

— Нервы, таварыш рэдактар…

— Але, Арцём Захаравіч, нервы, — сумна згадзіўся Стукаў i сеў.

— Таварыш Бародка, ваша слова.

Арцём Захаравіч устаў, паправіў гальштук i акуратна паставіў шклянку побач з графінам.

— Не адмаўляю, што таварыш Стукаў званіў мне. Помню — была такая размова ў нас. Але ў мяне ў гэты час i шло пасяджэнне бюро, было поўна людзей, здаецца, я нават выступаў у той момант, калі зазваніў тэлефон. Адным словам, быў заняты важнымі справамі…

— А лес чалавека — для вас няважная справа? — спытаў Малашанка.

Бародка хутка павярнуўся да яго.

— Не аб лесе ішла размова, Пётр Андрэевіч! Размова ішла аб крытычнай заметцы, якіх дзесяткі ў кожнай газеце. Рэдактар паведаміў, што ёсць пісьмо настаўнікаў, у якім крытыкуецца дырэктар. A ў таварыша Лемяшэвіча былі памылкі… былі, ён сам не будзе адмаўляць. Мне расказвалі камуністы, калгаснікі. Браў таварыш i чарку зрэдку, з былым старшынёй калгаса, са старшынёй сельсавета… І ў краме зачыняліся — быў такі факт… Мне таксама пра гэта расказвалі… Дык чаму, разважыў я, для карысці справы не пакрытыкаваць маладога работніка? Няўжо адразу трэба арганізацыйныя вывады? Крытыка — найлепшы метад выхавання…

— Дзіўна вы выкарыстоўваеце гэты метад, — сказаў Жураўскі, які знарок прыехаў на пасяджэнне бюро, бо пісьмы пра фельетон прыйшлі не толькі ў абком, але i ў ЦК. Гэта i шло не па яго аддзелу, але ён паехаў сам, калі даведаўся. Раман Карпавіч падняў газету з фельетонам. — А каб усё гэта была праўда — вы што ж, не рабілі б вывадаў?

— Таварышы! — Бародка легка паляпаў далоняй сябе па грудзях i сказаў з большай палымянасцю i пераканальнасцю: — Я не ведаў зместу ўсяго фельетона, я меў на ўвазе звычайную заметку.

— Няпраўда! — абурана выгукнуў Стукаў.— Я чытаў табе ўвесь фельетон!

Бародка паціснуў плячамі.

— Не помню. У мяне было бюро. Дарэчы, я не прывык вырашаць справы па тэлефоне.

— Пра нервы ты помніш…

— Пра якія нервы?

— Ты лаяўся, што не даюць спакою, што i без гэтага хапае клопатаў. Я раіў табе палячыць нервы…

— Глупства, палячыце свае, таварыш Стукаў. Фантазія ў вас журналісцкая… Не выдавайце плады сваёй фантазіі за факты… А мне сапраўды не да вашых рэдакцыйных спраў!

Стукаў расхваляваўся яшчэ больш, успацеў, падсунуў да сябе свае паперы, хапаючыся за ix, як за ратунак.

— І не веру я, што ў вас ішло бюро, у прысутнасці людзей так не размаўляюць!..

— Супакойцеся, таварыш Стукаў,— перапыніў яго Жураўскі, які спачатку ўважліва слухаў спрэчку паміж імі.

Стукаў зноў адсунуў паперы i выцер лысіну. Бародка злосна кінуў яму:

— Вам хочацца зваліць з хворай галавы на здаровую…

— Галовы аднолькавыя, — заўважыў сакратар абкома i сурова спытаў: — У вас усё, таварыш Бародка?

Арцём Захаравіч здзіўлена паглядзеў на Малашанку i сеў на месца.

Цяпер Лемяшэвічу нарэшце было ясна, як i чаму з'явіўся фельетон. Але пасля гэтага яшчэ больш захацелася даведацца, хто ж аўтар. Хто напісаў гэты паклёп? Чаму так хітра замаскіраваўся?

Пра гэта ён i сказаў. Сказаў, што цяпер не сумняваецца, што пісалі не двое, a адзін, i што чалавек гэты ў ix калектыве, у Крыніцах, i што тыл такі — страшны, бо калі ён навучыўся так маскіравацца, то напэўна напісаў не адну ананімку, узвёў паклёп не першы раз. Пра свае адносіны з Бародкам ён змаўчаў, палічыў нетактоўным гаварыць пра ix тут, толькі сумленна расказаў пра факт выпіўкі ў краме, які зноў успомніў Бародка, i заўважыў, што сакратар райкома меў даволі часу, каб разабрацца ў гэтым факце. Інструктар абкома адразу разабраўся папартыйнаму, з улікам усіх акалічнасцей. Нельга кіраўніку бясконца папракаць падначаленага за невялікую памылку. Магчыма, што такія папрокі i далі нейкаму паганцу падставы ўзвесці паклёп.

Пакуль Лемяшэвіч гаварыў, Бародка не ўзнімаў галавы, працягваючы рысаваць на паперы вялікія пакручастыя літары. Але калі Лемяшэвіч скончыў, ён глянуў на яго i прыветліва ўсміхнуўся, як бы ўхваляючы ўсё тое, што ён сказаў.

Гаварылі члены бюро, i ўсе моцна крытыкавалі газету i намесніка рэдактара, які тры месяцы замяшчаў хворага рэдактара, крытыкавалі заганны кабінетны стыль работы, успаміналі іншыя памылковыя выступленні газеты.

— У вас жа, таварыш Стукаў, дайшло да таго, што гэты «лепшы» ваш карэспандэнт Курловіч, не выходзячы з уласнай кватэры, даваў пісьмы аб уборцы з Святлоўскага раёна. А на самай справе ён паўгода не быў там! — гаварыў сакратар абкома па прапагандзе. — А, як стала відаць, гэта i ваш стыль работы. І вы збіраеце матэрыял па тэлефоне!

Стукаў сядзеў, панурыўшы галаву, i маўчаў.

Бародку краналі мала, хто-ніхто, між іншым, рыкашэтам, як кажуць. І ён зноў сядзеў, закінуўшы рукі за спінку крэсла, спакойны, самаўпэўнены, глядзеў на выступаючых i зрэдку ў знак згоды ківаў галавой.

Падняўся Малашанка, звыклым жэстам прыгладзіў валасы, напісаў чырвоным алоўкам на паперы нейкія лічбы i пачаў гаварыць, без адступленняў, як некаторыя, без тэарэтычных абгрунтаванняў — адразу аб справе.

— Тут правільна гаварылі аб рэдакцыі, аб стылі работы. Я не буду паўтарацца. Ясна. Газета, наша газета, таварышы, орган абкома — удумайцеся ў гэта! — узвяла паклёп на трох сумленных камуністаў. Гэта выклікала рашучы пратэст інтэлігенцыі, калгаснікаў, вучняў. Пісалі калектыўна i па адным, у рэдакцыю i ў абком… Вось яны, пісьмы! — Ён узяў стос аркушаў з вучнёўскіх сшыткаў i канвертаў, змацаваных сашчэпкай. — Яны — сведчанне, як жыва, з якой актыўнасцю рэагуюць простыя працаўнікі на выступленні друку. Падумайце аб гэтым, таварыш Стукаў. Абмяркуйце пісьмы ў сябе ў рэдакцыі. Але, іменна абмяркуйце! Аднак я хачу сказаць пра іншае… Пра таго, па чыёй віне з'явіўся гэты, з дазволу сказаць, «клеветой», як яго справядліва назвалі ў адным пісьме, — пра вас, таварыш Бародка! — Голас сакратара абкома загучаў сурова.

Бародка прыкметна ўздрыгнуў i ўтаропіў позірк у прамоўцу.

— Вы тут прыкінуліся, што нічога не помніце, што ў вас ішло бюро, што вы вырашалі больш важныя справы. А чалавек, камуніст — для вас гэта не важная справа?.. А каб вам пазванілі, напрыклад, аб арышце Лемяшэвіча, вы таксама адмахнуліся б, санкцыяніравалі б, не ўнікнуўшы ў сутнасць?.. Вы б усё вырашалі «важныя справы»?..

На твары ў Бародкі выступілі чырвоныя плямы.

— Вы забылі, што ўсе справы ў партыі вырашаюцца з людзьмі i для людзей. Няма ў нас спраў абстрактных. А вы, таварыш Бародка, усё робіце толькі ў імя «справы», рэдка думаючы аб людзях.

Прысутныя азіраліся. на Бародку, чакаючы яго рэплік, пратэстаў, бо ведалі, як трапна той умеў даваць гэтыя рэплікі, збіваць прамоўцаў. А з Малашанкам ён звычайна на «ты» — старый дружбакі, i таму наўрад ці разгубіцца Бародка перад ім i зараз. Але, надзіва ўсім, Бародка маўчаў i нават ужо не глядзеў на прамоўцу, a разглядаў свае вялікія чырвоныя рукі, якія ляжалі на стале, на аркушах чыстай паперы. Толысі на лбе ў яго то з'яўляліся, то зноў разгладжваліся маршчыны, ён напружана нешта ўспамінаў. Яго ўразіла адна акалічнасць: словы Малашанкі здаваліся надзіва знаёмымі, недзе ён чуў ix раней. Але калі i ад каго? Ён ніяк не мог успомніць, i гэта перашкаджала яму адразу рэагаваць на закіды сакратара абкома.

— А у гэтым выпадку Бародка проста страціў прынцыповасць i аб'ектыўнасць партыйнага кіраўніка. Ён адпомсціў Лемяшэвічу за крытыку…

Арцём Захаравіч раптам успомніў, хто раней гаварыў такія ж словы, — Валатовіч, i хутка павярнуў галаву, натапырыўся, гатовы кінуцца ў бойку.

— …Лемяшэвіч абураўся некаторымі амаральнымі ўчынкамі сакратара райкома.

— Я пратэстую! — Бародка лягаіуў далоняй па стале.

— Супраць чаго вы пратэстуеце? — рэзка спытаў Малашанка, нахіліўшыся ўперад.

— Вы не маеце права!

— Што? Крытыкаваць вас?

Нехта з членаў бюро заемяяўся. Жураўскі перайшоў ад акна, дзе ён сядзеў дагэтуль, да сакратарскага стала, сеў з боку ад Малашанкі i спакойна сказаў:

— Таварыш Бародка! Не забывайце, што вы на бюро абкома… а не ў сябе ў раёне, дзе, кажуць, вас сапраўды баяцца крытыкаваць. Лемяшэвіч паспрабаваў вось… дык вы пачалі з таго, што хацелі перавесці яго ў другую школу. А прасцей кажучы — выжыць. Не выйшла…

— Абком умяшаўся, — падхапіў Малашанка. — Не, таварыш Бародка, члены бюро павінны ведаць усю падаплёку… І мушу вас папярэдзіць — калі вы не зробіце належных вывадаў, мы вернемся да вашых паводзін… Улічыце. А вы, таварыш Лемяшэвіч, дарэмна тут праяўлялі непатрэбную высакароднасць i не сказалі, як ад вас пазбавіцца хацелі, як вось тут правільна сказаў Раман Карпавіч… Ці таксама збаяліся ўжо? Вы добра пачалі… Так i рабіце далей — рэжце праўду ў вочы. Прынцыповых людзей партыя заўсёды падтрымае! Думаю, таварышы, што ўсё ясна? Прапаную Стукаву i Бародку за страту прынцыповасці аб'явіць вымовы… Ёсць іншыя прапановы?

Стукаў употай уздыхнуў, яўна з палёгкай, i нешта прашаптаў свайму суседу.

Бародка цяжка ўстаў, абапёрся алоўкам на стол, аловак зламаўся, ён са злосцю адкінуў яго.

— Я пратэстую супраць такога рашэння!.. Я член абкома. Я буду скардзіцца ў ЦК.

— Калі ласка. Ваша права, — сказаў Жураўскі.

— Вы навязваецце членам бюро сваю волю. Парушаеце партыйную дэмакратыю! — пагразіў Бародк а невядома каму — Малашанку ці Жураўскаму ці, магчыма, абаім.

— Не ведаў, што ты такі абаронца дэмакратыі,— усміхнуўся Малашанка.

— Чаму — навязваем? Мы выказалі сваю думку, праяснілі, дал i прапанову… А вы даводзьце, што гэта не так. Я асабіста так разумею дэмакратыю. — Жураўскі развёў рукамі.

Бародка нічога даказваць не стаў — сеў на месца.

— А можа, залішне сурова, Пётр Андрэевіч? — няўпэўнена спытаў старшыня аблвыканкома, заўсёды лашдна настроены таўсцяк. — Можа, папярэдзім?

— Што ж, калі іншых няма прапаноў, будзем галасаваць за гэтыя дзве.

Прагаласавалі за вымовы. У дадатак абавязалі Стукава надрукаваць абвяржэнне.

Лемяшэвіч выйшаў з абкома са складанымі i супярэчлівымі пачуццямі. Было задавальненне ад таго, што перамагла праўда, што такая высокая партийная інстанцыя з такой чуласцю i ўвагай паставілася да справы радавых камуністаў, што крынічане прачытаюць абвяржэнне гэтага злашчаснага фельетона. Сэрца поўнілася ўдзячнасцю да тых добрых людзей, вядомых i невядомых, якія напісалі пісьмы, што ляжалі на стале ў сакратара. Лемяшэвіч ведаў толькі пра адно пісьмо, а на стале — вунь колькі! Шкада, што не было тут Раўнапольца, які ўсяго баяўся i не надта верыў у перамогу.

Не, калі адчуваеш, што праўда твая, табе няма чаго баяцца: дысцыпліна ў партыі аднолькавая для ўсіх! Усё гэта так. Але Лемяшэвіч ніколі не злараднічаў з паражэння свайго праціўніка. Так i зараз. Ён не толькі не адчуваў радасці, што Бародка атрымаў спагнанне, яму было непрыемна гэта, прыкра. Ён не апраўдваў Бародку як чалавека, як камуніста, з якім ён роўны перад статутам партыі, але яму было крыўдна за Бародку-кіраўніка. У інстытуце ён два гады быў сакратаром партбюро факультэта, быў у парткоме i добра ведаў, які гэта высокі пачэсны пост — партыйны кіраўнік! А яшчэ было непрыемна ад думкі, што Бародка са сваім характарам, напэўна, не супакоіцца — i тады зноў давядзецца траціць сілы, энергію на барацьбу, якая не памагае, а перашкаджае працы. «Ну, калі ён пачне, я сапраўды ўжо буду прынцыповы да канца. Я яго на канферэнцыі так размалюю!..»

Ён успомніў, як пасля таго, калі скончылі разглядваць ix пытанне, у вестыбюль выйшаў Жураўскі, запыніў ix абодвух — яго, Лемяшэвіча, i Бародку, i жартаўліва сказаў:

— Што ж гэта вы не паладзілі? Мне няёмка проста… Я вас рэкамендаваў…

Ён меў на ўвазе не толькі тое, што параіў Лемяшэвічу ехаць у гэты раён, але i тое, што некалі i Бародку рэкамендаваў на сваё месца. Але Бародка адказаў раздражнёна i непрыязна:

— А вы менш пратэжыруйце — лепш будзе для справы, — i адышоў да іншых знаёмых, якія чакалі сваёй чаргі на бюро.

Жураўскі адчуў сябе няёмка i размову з Лемяшэвічам абмежаваў тым, што спытаў пра жыццё i папрасіў перадаць прывітанне Касцянкам i прабачэнне, што заехаць не можа.

З такімі пачуццямі i думкамі Лемяшэвіч хадзіў па горадзе. Абышоў магазіны, зайшоў у аблана, у бібліятэку. Да поезда заставалася многа часу, i ён вырашыў заглянуць у школу, у якой працаваў настаўнікам адзін яго сябар — аднакурснік.

Падаў снег. Лемяшэвіч ішоў павольна па слізкім тратуары, аглядаў горад, новыя будынкі, узіраўся ў твары людзей. Раптам, мінуўшы яго, рэзка, ажно завішчалі тармазы, спынілася «Пабеда». З яе выглянуў Бародка.

— Лемяшэвіч! Вы куды? — прыветліва-сяброўскі голас сакратара збянтэжыў Міхася Кірылавіча.

— Ды так… гуляю…

— Чакаеце поезда? Доўга чакаць яшчэ. Сядайце — паедзем разам. Да школы давязу, я да вас паеду.

Прапанова прываблівала — не трэба будзе думаць, як дабрацца з райцэнтра, бо поезд прыходзіць позна ўвечары, калі надзея на выпадковую машыну малая. Але занадта ўжо знянацку захапіла яго гэтая неспадзяваная прапанова, i ён вагаўся. «Чалавека гэтага нельга зразумець».

— Ды ў мяне рэчы на вакзале…

Бародка хітра ўсміхнуўся, відаць, усё разумеючы, — ён любіў здзіўляць людзей.

— Возьмем i рэчы… Цяжка хіба…

Рэчы — два пакункі кніг, якія Лемяшэвіч, каб не наешь, здаў у камеру ручной паклажы.

Калі ён прынёс пакункі i кінуў у машыну, Бародка сказаў:

— Кнігі? — i, пасля працяглай паўзы, калі ўжо ад'ехалі ад вакзала, спытаў: — Пішаце сваю дысертацыю?

— Не, не пішу, але думаю… Збіраю матэрыял.

— Зайздрощчу я вам… Спакойная ў вас работа… чытай, пішы.

Лемяшэвіч не вытрымаў i засмяяўся; яго развесяліла яўнае жаданне сакратара паскардзіцца на свой лёс.

— Не вельмі яна спакойная.

Бародка павярнуўся, ён сядзеў побач з шаферам, падазрона паглядзеў на спадарожніка — чаму засмяяўся? — суха заключыў:

— Вядома, спакойных работ няма… — але сказаў гэта з такой інтанацыяй, з якой напрошваўся вывад: «спакойных работ няма, але ваша — не тое, што, напрыклад, мая».

Ён моўчкі дастаў папяросы, прапанаваў Лемяшэвічу, сам прагна зацягнуўся i задумліва ўгледзеўся ў снежную каламуць.

Снег пайшоў больш густы. Ён залепліваў ветравое шкло машыны. Старанна матляліся «дворнікі», зграбаючы снег. Шафёр збавіў хуткасць і, нахіліўшыся да штурвала, пільна ўглядаўся ў дарогу. Разнастайныя па форме, па велічыні сняжынкі ляцелі, кружыліся перад машынай, віхрыліся збоку. Дзівосная i прываблівая прыгажосць была ў гэтым ix палёце i кружэнні. Яна зачароўвала, напаўняла адчуваннем няспыннасці руху, нараджала простую i зразумелую ўрачыстасць у душы i адначасова — нейкія неасэнсаваныя ўяўленні, казачныя ілюзіі, быццам, узіраючыся ў гэтую белую каламуць, Лемяшэвіч задрамаў i праваліўся ў нейкі іншы, нерэальны свет. Але i ад гэтага было таксама добра, як i ад адчування руху. І настрой рабіўся лагодны-лагодны, забываліся ўсе непрыемнасці, усе турботы жыцця. Не хацелася парушаць такой урачыстасці словамі. Мабыць, гэта ж адчуваў i Бародка. Яны моўчкі курылі.

Праз белую заслону мільгалі збудаванні прыгарадаў: невыразныя абрысы цагляных будынкаў, коміны, парніковыя рамы каля самай дарогі, коўш экскаватара, што выглядаў з заснежанага кар'ера, нейкія чорныя штабялі, мачты высакавольтнай лініі, старый сялянскія хаты.

Чалавеку, які не ведаў гэтых мясцін, як Лемяшэвіч, нельга было зразумець, дзе канчаўся горад, рабочы пасёлак i пачыналася веска, палі. Але Бародка ведаў тут усё да драбніц.

Уехалі ў лес, i сняжынкі раптам як бы запаволілі сваё імклівае кружэнне. Паабапал дарогі пацягнуўся бор з высокімі старымі соснамі, галіны якіх павіслі над шашой. На галінах асядалі, разбураліся зоркі сняжынак, i на дол павольна церусіўся снег, рэдкі, лёгкі. Адразу знікла адчуванне імклівасці руху, палёту, але з'явілася новае пачуццё — захапленне веліччу i хараством лесу. Паважна i ўрачыста кланяліся машыне рэдкія бярозы i дубы, на якіх дзе-нідзе звісала пад цяжарам снегу карычневае лісце. Сосны, падобныя адна на адну, як сёстры, стваралі ўзбоч дарогі суцэльныя сцены, велічна ўздымалі ў белае неба свае заснежаныя густыя шапкі. Уяўлялася, што пад гэтымі соснамі неяк асабліва ўтульна i нават цёпла. Не, не ўяўлялася, a ўспаміналася абодвум былым партызанам, бо некалі такі вось лес быў для ix сапраўды самым жаданым i надзейным прытулкам.

Арцём Захаравіч адчыніў бакавое шкло, выкінуў недакурак, сняжынкі халодным струменем уварваліся ў машыну.

— Добрая пароша заўтра будзе, — заўважыў Лемяшэвіч, выкідаючы свой недакурак.

Бародка хутка павярнуўся, у вачах яго бліснулі азартный агеньчыкі.

— Вы паляўнічы?

— Без стажу. Гады два як стрэльбу маю. Не забіў яшчэ ніводнага зайца, калі шчыра… На цецерукоў, праўда, хадзілі ўвосень…

— Заўтра субота, так? Слухайце, давайце ў нядзелю пойдзем на зайцаў. Цудоўныя мясціны ведаю.

— Я гатовы заўсёды, — згадзіўся Лемяшэвіч.

Шафёр з усмешкай паківаў галавой.

— У нядзелю парада льнаводаў, Арцём Захаравіч.

Бародка стукнуў сябе далоняй па лбе.

— Ах, чорт вазьмі! Я забыўся… І вось так кожны раз! Два гады не магу вырвацца. А я якраз паляўнічы ca стажам. З маленства.

Ён адвярнуўся, зноў закурыў i, не паварочваючы галавы, углядаючыся ў дарогу, сказаў:

— Вось… А вы кажаце… Для вас гэта проста — накупіў кніг i чытай… Надумаў на паляванне пайсці — пайшоў… A ў мяне тысячы спраў, i за ўсё б'юць. Усё ў галаве не месціцца… Вы, відаць, упэўнены, што я знарок зрабіў гэта? Прызнайцеся. — Ён зірнуў на спадарожніка цераз плячо.

Лемяшэвіч адказаў шчыра:

— Да пасяджэння не думаў, на пасяджэнні мяне пераканалі…

— Пераканалі? — Бародка ажно крактануў.— Кх-м… І вы рады перамозе?

— Я не аб сабе думаю. Паклёп быў узведзены на трох камуністаў i… на імя настаўніка… На імя! Помніце, мы гаварылі з вамі… A ўвогуле мне крыўдна за свайго партыйнага кіраўніка…

— Вы не будзьце ханжой, Лемяшэвіч. І не разважайце ў такім высокім стылі. Не люблю. Гэта — ад жадання паставіць сябе ў больш выгоднае i зручнае становішча ў спрэчцы з чалавекам, які не можа, не мае права, калі хочаце, даводзіць сваё на такіх жа высокіх нотах. Станьце на мае месца!

— А я вам скажу, што гэта не адзнака сілы — выстаўляць сябе пакутнікам: я адзін усё раблю i мяне аднаго б'юць…

Бародка рэзка павярнуўся, узлёг грудзьмі на сядзенне, у вачах яго бліснулі знаёмыя іскры гневу.

— Вы бязлітасны чалавек, Лемяшэвіч… Але не праніклівы, не аб'ектыўны… Ніколі ў жыцці я не скардзіўся, i ніхто, акрамя вас, мяне ў гэтым не папракнуў яшчэ! Вы пацэлілі пальцам у неба… Я пра іншае хацеў сказаць… Усе, хто вас пераканаў… усе ix доказы — алагічны… Я таксама мог пераконваць i даказаць, што ўсё — глупства, што нельга валіць усё ў адну кучу, як зрабіў паважаны Пётр Андрэевіч. Але я адказваю i за ваша імя, i за гонар Полаза, i за ўсё іншае ў раёне! Значыдца, ускосна — i за фельетон, за яго з'яўленне. Ускосна… Але паверце мне, як чалавек чалавеку, што я сапраўды не помню зместу размовы з рэдактарам; ён хлусіць, сукін сын, што ўсё чытаў. Паверце, што ў мяне i ў думцы ніколі не з'яўлялася адпомсціць вам за нашы спрэчкі. Я вышэй гэтага… Можаце вы паверыць?

— Хачу паверыць… Мне больш, чым каму іншаму, непрыемна ўся гэта гісторыя. Але… не верыць усім, хто выступаў на пасяджэнні… Не магу!

Бародка адвярнуўся, умясціўся на сядзенні зручней, i Лемяшэвіч бачыў, як налівалася густой чырванню яго шыя. «Няўжо гіпертонік?» — падумаў Лемяшэвіч, пачалавечаму шкадуючы гэтага на выгляд здаровага i дужага мужчыну.

Больш яны не вярталіся да гэтай размовы. Гутарылі пра іншае: пра паляванне, пра калгасы, паўз якія праязджалі.

У Крыніцах, мінуўшы школу, Бародка падвёз Лемяшэвіча да калгаснай канцылярыі, дзе якраз былі Валатовіч, Полаз, калгаснікі.

27

Лемяшэвіч так вывучыў дзесяты клас, што адразу пазнаваў настрой вучняў. А гэта надзвычай складаная i цікавая з'ява — калектыўны настрой. Асабліва складаны ён у юнацкім калектыве, дзе заўсёды мноства самых нечаканых адценняў радасці i ўзрушанасці, весялосці i смутку, трывогі i насцярожанасці.

Ён прыйшоў на ўрок i адразу ўбачыў: клас усхваляваны. Здараецца, што клас хавае свой настрой, i ніякія дапытванні ў такіх выпадках не памагаюць даведацца, што здарылася. Але гэты раз Лемяшэвіч адразу адчуў, што вучням хочацца расказаць яму пра прычыну сваёй узрушанасці. Сапраўды — даволі яму было ў канцы ўрока пачаць размову на агульныя тэмы, як Лявон Цялуша адразу паведаміў:

— Міхась Кірылавіч! Касцянок двойку па фізіцы атрымаў.

Выпускнікі змагаліся за тое, каб не мець ніводнай двойкі, i натуральна, што двойка ў канцы паўгоддзя, калі трэба падводзіць вынікі, хвалявала клас. Але Лемяшэвіч адчуў, што справа не ў гэтым ці не толькі ў гэтым. Клас лічыць, што двойка пастаўлена несправядліва — вось у чым галоўнае! Праўда, яны не сказалі пра гэта ні слова. Але па тым, як яны пераглянуліся, па тым, што паведаміў пра двойку самы аўтарытэтны вучань, выдатнік, Міхась Кірылавіч зразумеў гэта.

Ён паверыў класу, паверыў, што Арэшкін у адносінах да Алёшы можа зрабіць несправядліва, i ў душы абурыўсятаксама. Але становішча дырэктара прымушала яго, насуперак уласнаму сумленню, станавіцца на абарону настаўніка. Зрабіўшы выгляд, што нічога не зразумеў, Міхась Кірылавіч дакорліва паківаў галавой:

— Што ж гэта ты, Алёша! Канчаецца паўгоддзе! Трэба выправіць!

Ён убачыў, як вучні расчаравана апусцілі вочы i як пачырванеў Алёша, які дагэтуль глядзеў на яго ясным позіркам з трошкі абыякавай усмешкай: «Не баюся я такой двойкі, якая пастаўлена несправядліва!»

На перапынку ў настаўніцкай Лемяшэвіч спытаў у Арэшкіна:

— Што там з Касцянком?

— Двойка. — Віктар Паўлавіч пагладзіў сэрца. — Двойка. Непрыемна, але факт…

Даніла Платонавіч падняў на лоб акуляры.

— Па фізіцы Алёшу двойка? Хм… — i больш нічога не сказаў.

— Якая тэма? — спытаў Лемяшэвіч пасля паўзы.

— Генератар пераменнага току. — Завуч адказаў абыякава, даючы зразумець, што ён. не надае здарэнню асаблівага значэння.

— Дзіўна. Тыдзень назад ён рамантаваў гэты генератар…

— Бачыце, то — практыка, механізмы, у ix ён разбіраецца, а тут — тэорыя… Вучыць трэба! Пасядзець! А?

— Практыка! Тэорыя! — абурана ўмяшаўся Адам Бушыла. — Ён у сто разоў лепей за вас ведае генератар!

Арэшкін успыліў.

— Міхась Кірылавіч!.. Я прашу засцерагчы мяне… Я не дазволю, каб ставілі пад сумненне маю прынцыповасць!!. Я буду скардзіцца. Ваш Касцянок проста разленаваўся, зазнаўся… Яму здаецца, што ўсё можна…

Гэта быў адначасова ўдар па Лемяшэвічу: вы папракалі мяне за выхаванне вучаніцы, у доме якой я кватарую, дык вось вам — палюбуйцеся на вучня, з якім вы сядзіце за адным сталом!

— Што можна? — усхапіўся Бушыла, які зразумеў гэты хітры закід завуча. — Што яму здаецца?

Арэшкін развёў рукамі, звяртаючыся адразу да ўсіх настаўнікаў:

— Згадзіцеся, таварышы, што нельга спрачацца, калі пачынаюць гаварыць сваяцкія пачуцці.

Немаведама, што адказаў бы на гэта Адам, каб яго не спыніў Даніла Платонавіч.

— Адам! — сурова i ўладна прыкрыкнуў ён.

Бушыла махнуў рукой i адышоў да акна, стаўшы да ўсіх спіной.

Завуч нервова захадзіў па пакоі, зрабіўшы выгляд страшна пакрыўджанага i абражанага чалавека.

— Я не разумею… Я не магу зразумець, што ў нас робіцца… Калі мне не вераць, калі ласка, прыходзьце на ўрокі, паслухайце… Дзверы адчынены…

— Пакіньце, што вы ўсё нервовыя такія! — пачала раптам прыміраць Прыходчанка. — Якія могуць быць размовы аб тым, што нехта вам не верыць! Віктар Паўлавіч! Вы — завуч школы. На вас ляжыць адказнасць за паспяховасць, за ўвесь вучэбны працэс… Як мы можам не верыць вам!

Гаворачы зусім сур'ёзна, яна, аднак, яўна здзекавалася, i, магчыма, адзін Арэшкін гэтага не адчуваў.

Лемяшэвіч маўчаў. Пасля выпадку з фельетонам у калектыве ўстанавіліся добрыя, шчырыя ўзаемаадносіны, i яму вельмі не Хацелася, каб яны былі парушаны i разбураны. Толькі застаўшыся з завучам адзін на адзін, ён прапанаваў ці, хутчэй, ветліва параіў:

— Вы спытайце Касцянка яшчэ раз, Віктар Паўлавіч.

— Само сабой разумеецца, — мірна згадзіўся той.

Магчыма, што гэтым, як кажуць дыпламаты, інцыдэнт быў бы i вычарпаны: Арэшкін адпомсціў Алёшу за яго падазрэнне i на большае бадай што не адважыўся б, сустрэўшы такі пратэст настаўнікаў. Але Алёша, якога ўвогуле двойка гэта мала кранала, але які пад той час балюча перажываў, што Рая не адказвае на яго пісьмы i па-ранейшаму ўпарта пазбягае сустрэчы, напісаў ёй апошняе i самае рашучае пісьмо. У пісьме між іншым, але на поўную сілу сваіх пачуццяў, сваёй непрыязнасці ён даў некалькі трапных характарыстык завучу. A Віктар Паўлавіч надзвычай пільна сачыў за вучанідай, так пільна, што не саромеўся зазіраць у шчыліну нават тады, калі яна раздзявалася, кладучыся спаць. І гэта пісьмо, як i некаторыя іншыя, трапіла да яго. Два дні ён не знаходзіў сабе месца ад злосці i абурэння, перачытваючы перапісаны тэкст пісьма. У яго нават з'явіўся намер паказаць пісьмо Лемяшэвічу, настаўнікам — няхай паглядзяць на свайго любімца, няхай убачаць, на што ён здольны. Але ад намеру такога ён адмовіўся: нельга выкрываць самога сябе! I ён вырашыў дзейнічаць па-ранейшаму.

* * *

У клас Віктар Паўлавіч прыйшоў узбуджана вясёлы, увесь урок прысвяціў падагульненню, вучняў выклікаў жартаўліва i нават, калі хто адказваў слаба, не лаяўся i не злаваў, a дакараў ветліва, з жартамі. Але, нягледзячы на такі яго настрой, вучні сядзелі насцярожаныя: не верылі ў яго шчырасць. Ен хадзіў па ўсім класе, высокі, у профіль падобны да дзятла, трымаў правую руку пад бартом пінжака i раз-пораз папраўляў свой прыгожы гальштук, завязаны ўмела i надзейна. Выклікаў ён, як заўсёды, не заглядваючы ў журнал. Падыходзіў i гаварыў:

— Ну, ідзі ты, Лявон.

Але ў сярэдзіне ўрока ён сеў каля стала, нахіліўся над журналам.

— Ну, хто яшчэ знаўца фізікі? Давайце, не саромейцеся, — i вёў пальцам па спісе. — Так… так… Касцянок! Ага, у цябе двойка, — быццам ён забыўся на яе. — Давай, давай… Твае заступнікі даводзілі мне, што ты самы вялікі знаўца фізікі. Фарадэй!

Алёша затрымаўся на паўдарозе да дошкі —яго перасмыкнула ад гэтых слоў. Ён нікому не скардзіўся i ніякіх заступнікаў не шукаў! Чаго ён чапляецца!

«Калі пачне прыдзірацца, не буду адказваць», — цвёрда вырашыў ён.

Ён стаў каля дошкі, крыху ніжэйшы за настаўніка, у ботах, у цёплых зашмальцаваных штанах i ў светлым каверкотавым пінжаку з кароткімі рукавамі — пінжак быў Сяргееў. Яго крыху пацямнелыя за восень i зіму валасы рассыпаліся на два бакі i падалі на лоб. Ён адкінуў ix энергічным рухам галавы i бадзёра глянуў на Раю. Яна пачырванела. A Віктар Паўлавіч як бы знарок выпрабоўваў вучня: доўга не задаваў пытання i пранікліва аглядаў з галавы да ног, ад чаго Алёша таксама пачаў чырванець i хвалявацца. У класе запанавала напружаная цішыня — стала чуваць, як у прастуджанага Паўла Баранца хрыпіць у грудзях.

Усім папярэднім Арэшкін даваў задачы на раздзел, які толькі што скончылі вывучаць. Алёша таксама ўзяў крэйду i анучку, рыхтуючыся рашаць задачу.

Але яму Віктар Паўлавіч задаў пытанне, а не задачу. Алёша адказаў. Другое пытанне — з папярэдняга раздзела: трэба было напісаць складаную формулу. Алёша задумаўся — не паўтараў, забылася. З вучняў нехта зашаптаў, жадаючы падказаць.

Віктар Паўлавіч сурова глянуў на клас. Куды зніклі яго лагоднасць, весялосць! Нарэшце Алёша ўсё-такі ўспомніў формулу. Тады Віктар Паўлавіч спытаў з раздзела, які праходзілі ў самым пачатку года. Клас варухнуўся, зашамацелі лісты падручніка — мала хто гэта помніў.

Алёша збялеў, з правай рукі яго на падлогу пасыпалася патрушчаная крэйда.

— Ну-с, знаўца фізікі, калі ласка… — цадзіў праз зубы Арэшкін, закінуўшы назад рукі, абапёршыся імі аб падаконнік i выцягнуўшыся на дыбачках. — Клас чакае!

Алёща маўчаў.

— Так… Не вельмі красамоўна… Не вельмі. А вось пісьмы ты пішаш вельмі красамоўныя. Хе-хе. — Арэшкін глянуў на клас, чакаючы агульнага смеху, але твары вучняў былі што каменныя. — Там такое красамоўства ў цябе, што дзіву даешся, адкуль словы бяруцца. А? Але, да кахання ты больш здольны, чым да фізікі. Больш-больш…

Алёша бліснуў позіркам у бок Раі, але яна не ўзнімала вачэй ад падручніка i кусала рог хусткі.

Тады Алёша з размаху пляснуў аб падлогу мокрую анучку i рушыў да дзвярэй.

І разам з гэтым на ўвесь клас зазвінеў голас Каці:

— Якое вы маеце права! Мы пратэстуем! Як вам не сорамна чытаць чужыя пісьмы!

Ашаломлены ўчынкам Алёшы i яшчэ больш гэтым не^ чаканым выкрыкам, Арэшкін на момант разгубіўся: збялелы стаяў ля акна i лыпаў вачамі. Потым схамянуўся, з размаху ўдарыў журиалам па стале.

— Вось вы як! Змовіліся сарваць урок? А? Так i запішам: Касцянок i Гаманок сарвалі ўрок!

Атрымалася трайная рыфма, але заўважыў гэта адзін Валодзя Полаз i шэптам паўтарыў суседу па парце.

Арэшкін шыбнуў журнал на падлогу i выскачыў з класа.

На момант усталявалася цішыня. Потым Лявон Цялуша, як звычайна, тэатральна ўзняў рукі.

— Усёправільна, сябры мае, аднак апраўдання нам не будзе: мы — вучні. Рыхтуйцеся да непрыемнасцей, — сур'ёзна папярэдзіў ён. Клас маўчаў, разумеючы ўсю сур'ёзнасць здарэння.

— А мне i не трэба ніякага апраўдання! — узрушана крыкнула Каця i раптам накінулася на Раю: — А ты… Да якога часу ты будзеш здзекавацца з чалавека? Як табе не сорамна паказваць чужыя пісьмы? Каму ты ix даеш!

Рая нечакана ўстала, быццам перад ёй была не аднакласніца Каця, а грозная настаўніца, з-пад апушчаных прыгожых веек па бледных шчоках яе пакаціліся буйныя слёзы. Яна ціха прашаптала:

— Я… я нікому пісем не давала…

Каб Рая пачала апраўдвацца ці сварыцца, Каця напэўна нагаварыла б ёй шмат чаго, але ад такой дзіцячай пакорлівасці яна разгубілася. Ёй раптам стала шкада былую сяброўку, i яна прыціхла.

У калідоры пачуліся таропкія крокі.

— Шш-ша! Дырэктар!

Міхась Кірылавіч зайшоў нахмураны. Пільна агледзеў клас i спытаў сурова, але даверліва, звяртаючыся да вучняў, як да калектыву зусім дарослых людзей:

— Што здарылася, таварышы?

Клас маўчаў.

— Што ў вас адбылося? — паўтарыў ён пытанне i сеў, як бы даючы зразумець, што намераны цярпліва чакаць, пакуль яны шчыра не раскажуць пра ўсё.

Тады ўсхапілася Каця і, заікаючыся ад хвалявання, расказала ўсё па парадку, перадала амаль дакладна i словы Віктара Паўлавіча i свае ўласныя. Памаўчаўшы, д ад ал а:

— Алёша не вінаваты. Нельга здзекавацца з чалавека!

Калі мы сапраўды сарвалі ўрок, то вінавата ў гэтым я.

* * *

На пасяджэнні педсавета першы выступіў Арэшкін.

— Я педагог ліберальны, i, магчыма, у гэтым мая слабасць. А? Я заўсёды дараваў дзецям ix свавольствы. Але гэта не дзеці, i ўчынак ix не свавольства. Не. Гэта… — Ён пашукаў вызначэнне. — Гэта… хуліганскі ўчынак… Абраза настаўніка, класа. І мы не можам прайсці міма такога факта… Я не патрабую нейкага асаблівага пакарання. Па лініі камсамола, безумоўна, трэба. Але я патрабую… я падкрэеліваю — мяне абразілі, i таму я патрабую, каб i Касцянок i Гаманок, — ён нездаволена фыркнуў ад рыфмы, — каб яны папрасілі прабачэння… у класе…

— Вам хочацца ўнізіць ix! — кінуў хмура Бушыла.

— Моладзь трэба выхоўваць, таварыш Бушыла! — рашуча адпарыраваў Арэшкін; увогуле ён, як ніколі, паводзіў сябе настойліва i ўпэўнена. — А пакуль што ўніжаны я, педагог, завуч школы…

Заўсёды спакойная i ўраўнаважаная, Вольга Калінаўна нечакана перапыніла яго:

— Слухайце, таварыш педагог, давайце пагаворым шчыра! Мы тут усе дарослыя.

— Калі ласка, я скончыў,— пакрыўджана тузануў плячом Арэшкін.

Вольга Калінаўна, маленькая, кірпаносая, стала насупраць яго, i яе вялікія круглыя вочы злосна заблішчалі.

— Вы вось тут увесь час паўтараеце: моладзь трэба выхоўваць. Залатыя словы! Але давайце разбяромся, як выхоўваеце вы, таварыш паважаны педагог. Усім вядома, што Алёша кахае Раю, кахае, як гэта ўласціва юнаку, як усе мы кахалі…

— І вы? — іранічна скрывіўся Арэшкін.

Вольга Калінаўна не разгубілася:

— Дазвольце вам сказаць, што вы — хам. Але справа не ў гэтым… Алёша кахае Раю… А вы, што робіце вы? Вы сталі на яго шляху, як… як злы дэман.

Арэшкін усім целам павярнуўся да Лемяшэвіча, развёў рукам i.

— Міхась Кірылавіч, мы сабраліся на педсавет, а тут… немаведама што…

— Па-вашаму, першае, святое пачуццё юнака i дзяўчыны, вучняў дзесятага класа, гэта не прадмет размовы на педсавеце? Гэта не сур'ёзная размова? Не, не адкруціцеся, слухайце! — Вольга Калінаўна стала непазнавальнай, яна наблізілася да Арэшкіна i палажыла кулак на парту, за якой ён сядзеў.— Не без вашага ўплыву Рая адвярнулася ад Аляксея, адарвалася ад вучнёўскага калектыву… Дык вы пачалі яшчэ здзекавацца з хлапца, чапляцца да яго, ставіць двойкі… Завошта? Гэта педагагічна, па-вашаму? Таварыш завуч!

— Так, я завуч! І я не дазволю! — крыкнуў Арэшкін, стукнуўшы далонямі па парце (пасяджэнне ішло ў класе).

— А вы не крычыце i не стукайце! — спакойна заўважыў яму Даніла Платонавіч. — Вы не перад вучнямі, вы перад сваімі калегамі…

Тады Арэшкін звярнуўся да яго, як да аўтарытэта, ужо зусім інакшым, пакрыўджаным голасам:

— Даніла Платонавіч, але гэта ж абсурд! Няўжо я не маю права выбіраць сабе кватэру?

— Вам не пра кватэру гавораць… Жывіце, дзе хочаце… Але як вы ўплываеце на вучаніцу, дзе вы кватаруеце? Вольга Калінаўна кажа праўду… Прабачце, Вольга Калінаўна…

— Калі ласка, Даніла Платонавіч, кажыце, я пасля… дагавару.

Лемяшэвіч быў здаволены такім ходам пасяджэння, такой жывой крытыкай, ён проста радаваўся, што не адзін ён, а, відаць, некалькі настаўнікаў скажуць сёння Арэшкіну праўду ў вочы. І таму ён не перапыняў, нават калі пачыналі гаварыць адразу двое, ведаючы, што сурова афіцыйны парадак скоўвае людзей i шчырая размова перапыняецца. Ён толькі зрэдку пастукваў алоўкам па стале. Акрамя ўсяго ўвагу яго моцна прыцягвала Ядвіга Казіміраўна. Яна сядзела на задняй парце i то чырванела так, што здавалася — кроў пырсне з яе шчок, з мочак вушэй, то раптам бялела. Колькі разоў яна імкнулася нешта сказаць, але — было відаць — тут жа палохалася свайго ўласнага намеру.

«Што гэта з ёй? Чым яна так усхвалявана?» — намагаўся здагадацца Міхась Кірылавіч.

Усе ўважліва слухалі Данілу Платонавіча, які гаварыў ціха, спакойна, разважліва.

— …Нарэшце сапраўды мы маем права спытаць у вас — як вы ўплываеце на Раю, чаму вы яе вучыце? Музыцы? Але ж вы самі нічога не разумееце ў ёй. Вы робіце выгляд, што вы адзіны знаўца музыкі, i напускаеце туман на вочы простым людзям. А на самай справе вы вывучылі дзесятак папулярных песень, дзесятак простых п'ес — i ўсё… Вы нават ноты не ўмееце чытаць як мае быць…

Арэшкін паспрабаваў запярэчыць, абурыцца, але Даніла Платонавіч уладным рухам рукі спыніў яго.

— Чакайце, мы вас слухалі.

Тады Арэшкін зняважліва хмыкнуў i зрабіў абыякавы выгляд: гаварыце, што хочаце, вы ўсе — заадно, абараняеце Касцянка, а я пагавару ў іншым месцы. Але робленага спакою яго хапіла ненадоўга.

— Вы абвясцілі сябе адзіным сапраўды інтэлігентным чалавекам, пераканалі ў гэтым простых людзей i… чытаеце чужыя пісьмы…

— Дарэчы, прабачце, Даніла Платонавіч, — перапыніў Лемяшэвіч. — Я хачу спытаць у Віктара Паўлавіча… каб ясна было… Дзе вы бралі гэтыя пісьмы? Як вы ix чыталі?

— Якія пісьмы? — устрапянуўся Арэшкін.

— За якія вы папракалі Касцянка. Гаварылі, што вельмі красамоўныя пісьмы, i гэтак далей…

Арэшкін сумеўся.

— Я? Я не чытаў пісем… Я ведаў…

Але ў гэты момант пачуўся спалоханы выгук Ядвігі Казіміраўны:

— Я!..

Усе аглянуліся на яе. Яна сядзела бледная, змарнелая i быццам задыхалася, нібы ў пакоі не хапала паветра, i неяк па-дзіцячаму прыціскала далоні да грудзей.

— Я чытала… Рая паказала мне… Я расказала Віктару Паўлавічу… Я…

Ёй, вядома, паверылі i зноў не звярнулі асаблівай увагі на яе незвычайную ўсхваляванасць. Усе адчулі раптоўную палёгку, быццам у цемру, дзе яны знаходзіліся, глянула сонца. Дагэтуль настаўнікі адчувалі сябе непрыемна, бо ва ўсіх з'явілася адна i тая ж цяжкая думка, якую нават ніхто не адважваўся выказаць: Арэшкін у такіх адносінах з вучаніцай, што яна сама паказвала яму пісьмы. Ніхто не падумаў, што завуч мог красці ix.

Цяпер усё рабілася простым, зразумелым i не магло выклікаць асаблівых нараканняў. Цяпер, відаць, i размова пайшла б зусім іншым шляхам. Але раптам чамусьці страшэнна ўзбунтаваўся сам Арэшкін. Ён падхапіўся, замахаў рукамі, закрычаў, пырскаючы слінай:

— Гэта што — допыт? А? Суд? У што вы ператварылі пасяджэнне педсавета, таварыш дырэктар? Я буду скардзіцца! Вы знайшлі выпадак, каб адпомсціць мне… Я завуч школы. Я не магу пасля ўсяго гэтага выконваць… Вы растапталі мой аўтарытэт!

Нечаканы крык яго ўсіх здзівіў. Лемяшэвіч спачатку нават разгубіўся, а пасля таксама ўзлаваўся i сурова запрасіў да парадку.

— Помсціць мне вам няма за што, Віктар Паўлавіч. Судзіць мы вас не збіраліся… Вы самі патрабавалі пасяджэння… Ну, а мы, калектыў, па-сяброўску паказалі вам на некаторыя вашы памылкі. Шчыра i прыицыпова. Ці не так, таварышы? З жаданнем памагчы вам. А вось наконт завуча вы, бадай, праўду кажаце… Я сам думаў ара гэта. Сапраўды, можа, лепш, каб вас на гэтай пасадзе замяніў нехта іншы, больш аўтарытэтны i ў настаўнікаў, i ў вучняў. Як вы думаеце?

Арэшкін адразу абмяк i голасам надзвычай стомленага чалавека сказаў:

— Ах, вось як! Цяпер я разумею… Для гэтага i арганізавана ўся камедыя… А? Але не вы мяне ставілі, Міхась Кірылавіч…

— Ну, пра гэта мы пагутарым пасля. А што датычыцца вучняў — мы не апраўдваем ix учынкі. Вучні паступілі няправільна, i яны папросяць у вас прабачэння. З імі я сам буду гутарыць!

28

Алёша знік. Дома, даведаўшыся пра выпадак у школе, занепакоіліся. Маці — у слёзы. Сцяпан Яўменавіч асек яе:

— Не вый, чэрці не схопяць!

Але ўвечары i "ён прыкметна ўстрывожыўся.

— Бач, натуру паказвае! Папругі даўно не каштаваў!

На другі дзень атрымалі запіеку ад стрыечнага брата

Алёшы, як i служыў кіламетраў за пятнаццаць ад Крыніц лесніком. Ён пісаў, што Алёша прыйшоў засмучаны i злосны i заявіў, што ў школу больш не пойдзе, а чаму — не расказвае. Дома супакоіліся. Але калі Алёша не вярнуўся i на трэці дзень, у лес паехалі Сяргей i Лемяшэвіч.

Дзень быў хмарны i марозны — адзін з тых зімовых дзён, якія пачынаюцца чароўнымі раніцамі: устаеш, выходзіш на двор i не можаш адарваць позірку ад дрэў — такімі казачна цудоўнымі, фантастычна прыгожымі робіць ix іней. Паветра ў такі дзень як бы застывае, не шалахнецца ніводная галінка, a інею робіцца ўсё больш. Крышталі асядаюць адзін на адзін i вырастаюць у дзівосныя кветкі, дрэвы як бы зацвітаюць срэбна-алюмініевай бліскучай квеценню. Усё прыгажэе ў такія дні: хаты, калодзежы, пуні, нават чорная, закапцелая маленькая лазенька на гародзе ў Касцянкоў ператвараецца ў казачную хатку. A заўсёды цёмныя над снягамі саенякі на ўзгорках робяцца бела-шызымі. Але асабліва ўрачыста выглядае вялікі лес!

Ляжалі ў санях на пахучым сене, па-сяброўску гутарылі, непрыкметна пераходзячы з тэмы на тэму. Сяргей зрэдку тузаў лейцы, дмокаў:

— Но-о, варушыся!

Маленькі, але шпаркі конік адразу пераходзіў на рысь, з-пад капытоў яго ў твары ляцелі кавалачкі лёду i снежны пыл. Праехалі калгасны дубняк, што пачынаўся адразу за рэчкай, заснежанае поле, дарога на якім была няроўная, ухабістая, вёску Задуб'е і, нарэшце, даехалі да вялікага лесу, які па старой звычцы ўсё называл,' «казённым». Лес пачынаўся цудоўным сасновым борам. Сосны — адна ў адну, тоўстыя, роўныя, з белым i ад інею шапкамі, якія зліваліся з такім жа белым небам.

Урачыстая цішыня зімовага дня, на якую ў пол i не звярталі ўвагі, тут, у лесе, адразу адчулася ва ўсім сваім харастве: яна заварожвала, прымушала маўчаць і напружана слухаць яе, выклікала дзіўны настрой — нейкую ціхую-ціхую, задумлівую радасць.

Леснічоўка стаяла ў глыбіні лесу на паляне, з аднаго боку якой раслі стройныя вольхі — там працякаў ручай, з другога — рэдкія дубы, а пад імі — густы арэшнік, густы нават цяпер, зімой. Не надта ўезджаная дарога вужакай вілася паміж укрытага інеем арэшніку i нечакана выводзіла к калодзежу, журавель якога хаваўся за галлём ліпы. Тады толькі на вочы трапляла i сама хата пад другой высокай ліпай i хляўчук убаку, каля самага арэшніку. Пасярод паляны стаялі два стажкі сена; адзін з ix быў так абскубаны знізу, што нагадваў грыб, i нельга было не здзівіцца, як ён трымаецца яшчэ, не паваліцца ад першага подыху ветру. Насустрач гасцям кінуўся сабака i ажно захліпаўся ад лютасці, баючыся, аднак, набліжацца. На ганак выйшла ляснічыха — маладая прыгожая жанчына. Яна пазнала сваіх i шчыра ўзрадавалася, схапіла сабаку за ашыйнік, зацягнула да хлява i прывязала там.

— Заходзьце, заходзьце, а каня я сама распрагу i дагледжу. Ты ж акалеў, вунь пальцы якія, — смеючыся, казала яна Сяргею.

Надзвычай увішная, яна ў адзін момант распрагла каня, не даўшы мужчынам апомніцца, завяла яго ў хлеў. Першае, што Лемяшэвіч убачыў у хаце, гэта дзве пары цікаўных дзіцячых вачэй, якія бліснулі з печы, з-за коміна.

Дзеці хаваліся, пакуль у хату не зайшлі маці i Сяргей. Да Сяргея яны адразу кінуліся — два хлапчукі, ім было на выгляд гадоў па шэсць-сем. Лемяшэвіч спачатку падумаў, што блізняты.

— Дзядзька Сяргей! Сяргей!

У кішэнях у Сяргея былі не толькі цукеркі, але i цацкі — пісталет з пістонамі i завадны аўтамабіль. Дзеці былі ў захапленні.

— Не сумуеце вы тут? — спытаў Лемяшэвіч у гаспадыні, аглядаючы ўтульную, чыстую хату.

— Не-э. Прывыклі. Мы ўжо сёмы год тут. Пятро, як прыйшоў з арміі, ажаніўся — i ў лес.

— З калгаса?

Яна зразумела сэнс пытання i пачала як бы апраўдвацца:

— У яго бацька дваццаць год лесніком служыў, ён у лесе вырас.

— Гавары тут мне, — умяшаўся Сяргей, — Пятру твайму гадоў восем было, калі бацька кінуў леснікаваць, i зараз — у калгасе. Вырас!

Тады яна сказала больш дзёрзка:

— А што яму ў калгасе рабіць? Валам хвасгы круціць? На машыны ён няздатны…

Сяргей з горкай усмешкай кіўнуў Лемяшэвічу:

— Вось яна, логіка! Дарэчы, Люба скончыла дзевяць класаў i была камсамолкай.

Люба засаромелася і, схапіўшы з палічкі бліскучы рог, выскачыла з хаты. І адразу ад калодзежа ва ўсе чатыры бакі лесу паляцелі меладычныя гукі паляўнічага рога, які як бы вымаўляў: «Да-до-му-му! Да-до-му-му!»

— Бачыш, як клічуць лесніка? Улічы, што робяць гэта толькі ў выключных выпадках. Значыцца, мы — госці важныя, — пажартаваў Сяргей.

Сапраўды, неўзабаве прыйшлі Пятро i Аляксей i прынеслі забітага зайца.

Аляксей толькі на момант сумеўся на парозе, але тут жа, прыставіўшы да печы стрэльбу, смела падышоў i прывітаўся гэтак жа, як i ляснік: моцна паціснуў рукі брату i дырэктару. І гэты поціск насцярожыў Лемяшэвіча: занадта многа было ў ім сталасці, незалежнасці.

Па дарозе яны дамовіліся з Сяргеем размаўляць з уцекачом з усёй суровасцю i прабраць яго як мае быць за ўсе ўчынкі.

Пакуль гаспадыня нешта смажыла ў наспех распаленай грубцы, а гаспадар свежаваў зайца, яны пачалі размову з Алёшам. Пачаў Сяргей.

— Ты што ж гэта думаеш сабе? — сурова спытаў ён.

— А што? — Алёша сядзеў на ўслоне каля печы i зусім па-дамашняму пераабуваўся: разуваў лесніковы валёнкі. у якіх хадзіў на паляванне, i абуваў свае боты.

— Як — што? Дома маці захварэла з-за цябе; Hi слова, ні паўслова, чорт ведае куды знік… У школе самы адказны час, канец паўгоддзя… А ён на зайцоў палюе!

Алёша апусціў вочы, але сказаў цвёрда:

— У школу я больш не пайду!

— Як гэта — не пайду! А куды ты пойдзеш? — абурыўся Сяргей.

Алёша стукнуў абцасам аб падлогу, каб бот налез, падцягнуў халявы, выпрастаўся i спакойна пацвердзіў:

— Сказаў, не пайду — не пайду!

— Ты што, звар'яцеў? Ты думаеш, што кажаш?

— Думаю, не бойся.

Сяргей толькі рукамі развёў: падзівіцеся на яго!

Лемяшэвіч зразумеў, што справа больш складаная, чым яны ўяўлялі, i пачаў размову ў іншым тоне.

— Слушай, Алёша, ты не маленькі ўжо, i давай гаварыць па-сур'ёзнаму. Табе засталося паўгода — i ты атрымаеш сярэднюю адукацыю, атэстат сталасці. Няма патрэбы табе тлумачыць, што гэта значыць у тваім жыцці, ты ўмееш глядзець на жыццё рэальна i сур'ёзна. Нарэшце я ўпэўнены, што ты разумееш — кідаць школу з-за нейкай дробязнай крыўды… ну, няхай нават абразы — гэта больш чым неразумна. Ты прабач мяне, але цябе проста назавуць дурнем пасля гэтага…

— Ну, i няхай…

— Не, пачакай. Ты не вырашай так проста. Ты падумай як мае быць. Я разумею твае пачуцці. Мы ўсе былі маладыя i гарачыя…

Алёша стаяў, як належыць вучню перад настаўнікам, — апусціўшы галаву. Гэта падбадзёрыла Лемяшэвіча.

— …І непрыемнасці ў нас былі. У вайну колькі мы перажылі! Але каб з-за нейкай асабістай крыўды рабіць глупства — не, прабач… Акрамя таго, я табе скажу шчыра… Настаўніцкі калектыў якраз узяў пад абарону цябе i крытыкаваў Віктара Паўлавіча… Дык чаго ты хочаш яшчэ? Самае страшнае ў жыцці — гэта асуджэнне калектыву, калі ад цябе адварочваецца калектыў, у якім ты жыў, працаваў… Тады ўцякай куды вочы глядзяць. А не паладзіць з адным чалавекам i кідаць праз гэта школу… Вельмі неразумна! Не забывай, што ты камсамолец, што ты нясеш адказнасць перад арганізацыяй.

Лемяшэвіч змоўк, чакаючы, што адкажа Алёша. Той стаяў моўчкі. Маўчанне зацягвалася. Сяргей не вытрымаў i паспрабаваў лагодна пажартаваць:

— Дай шло?

Алёша скрануўся, прайшоў у парог, узяў етрэльбу і, выціраючы яе суконкай, зноў упарта паўтарыў:

— У школу я не пайду!

Сяргей ажно падскочыў.

— То ідзі к чорту лысаму!.. З ім дырэктар школы размаўляе як з чалавекам, а ён — што папугай: не пайду, не пайду! Ты можаш адказваць па-чалавечаму, калі з табой размаўляюць?

Тады на яго накінуліся ўсе адразу — i Пятро, i Люба, якія дагэтуль маўчалі, i зноў Лемяшэвіч. Адзін гаварыў аб грамадскім абавязку, другія — што такое рашэнне пашкодзіць яму ў жыцці i г.д. А Алёша старанна чысціў стрэльбу, і, здавалася, у гэты момант яго больш нічога не цікавіла i не кранала. Нарэшце ён узняў галаву, смелым позіркам глянуў на ўсіх, але ў вачах яго свяціўся смутак. Відаць, ён толькі што прыняў нейкае новае рашэнне.

— Школу я кончу, не хвалюйцеся, — ціха i прымірэнча сказаў ён.

— Вось д'ябал які! Ён з нас проста здзекаваўся!

Але Лемяшэвіч зразумеў яго словы інакш, чым Сяргей, i спытаў:

— Дзе?

— Паеду ў Мінск.

Ашаломлены, Сяргей запнуўся на паўслове.

— Куды?

— У Мінск.

— Фу! Толькі цябе там не хапае, дурня гэткага!

— Буду працаваць i вучыцца ў вячэрняй школе, — не звяртаючы ўвагі на братавы словы, спакойна развіваў сваю думку Алёша.

Сяргей махнуў рукой.

— Пакіньце вы яго, няхай у яго галава астыне. Няхай з ім бацька пагутарыць, у старога размова кароткая.

Але калі селі за стол, Лемяшэвіч яшчэ раз пераканаўся, што Алёшава рашэнне цвёрдае, непахіснае; наўрад ці ўдасца ім, нават усім разам, пераканаць яго. Выявілася гэта на дробязі. Пятро разліў у шклянкі самагонку. Шклянак было чатыры. Алёша ўзяў адну з ix, ніколькі не збянтэжыўшыся ад цікаўных i дакорлівых позіркаў дырэктара i брата, чокнуўся з Пятром, кіўнуў галавой i выпіў да дна, нават скарынку хлеба панюхаў, яўна дэманструючы сваю самастойнасць.

Увечары, калі яны вярнуліся дадому, паўтарылася тая ж самая размова, што i ў леснічоўцы, толькі яшчэ больш шумная. Лемяшэвіча не было, а свая сям'я была ўся. Алёша ўпарта цвярдзіў сваё: «У школу не пайду, паеду ў Мінск i там буду працаваць на трактарным заводзе i вучыцца».

Маці выцірала слёзы i прасіла:

— Алёшачка, родны… Няўжо табе надакучыла ў роднай хаце? Набудзешся яшчэ ў людзях. Хутка ў армію пойдзеш… Ці вучыцца паедзеш!

Бацька ўзлаваўся.

— Ты мне натуру сваю не паказвай! У мяне свая моцная!

— Ды ўжо ж — твая натура! — з папрокам сказала маці.

— А ты пагаласі… Ты сваімі слязамі такое бервяно не ўпросіш. Яму, бач, напляваць на бацьку, на маці… Яму, бач, Снегірыха не так усміхнулася, дык ён гатовы з дому збегчы…

Алёша, які спакойна маўчаў, слухаючы ўшчуванні i ўгаворы, пры гэтых словах балюча скрывіўся, твар яго запалаў; ён рашуча пайшоў у другую палавіну хаты. Але бацька спыніў яго суровым вокрыкам:

— Ты слухай, што табе старэйшыя кажуць! А то i папругу не пасаромеюся зняць! Няхай табе потым брыдка будзе!

Аляксей прытуліўся да вушака, да болю кусаючы губы.

— А ты, тата, не крычы, — заступілася за брата Аня, якая перад гэтым сама крычала i папракала яго, называла «няўдзячным», «эгаістам» i гэтак далей. — Крыкам не паможаш. А ты, Алёша, падумай. Думаеш, цябе там, у Мінску, так i чакаюць, на дарозе стаяць — калі Касцянок прыедзе? Думаеш, легка там знайсці работу?

— Мне Даша паможа.

— У Дашы сваіх клопатаў досыць, — уздыхнула маці.

— Не вялікая справа — памагчы чалавеку знайсці работу. Я ж не прашу немаведама чаго. А работу прасіць не сорамна, на працу кожны мае права. А жыць я ў ix не буду, не бойцеся, інтэрнат дадуць. За Дашу спалохаліся! Як бы спакой яе не парушыў! Толькі i думаеце, каб дочкам спакойна жылося!

Адам Бушыла, які адзін праз увесь час гэтай доўгай размовы захоўваў маўчанне, што было зусім неўласціва яму, не вытрымаў урэшце:

— Чаго вы прычапіліся да хлопца? Ён свой розум мае. Дайце яму жыць сваім розумам.

— А ты таксама добры бадзяга, — накінулася на яго Аня. — Ты сам рад быў з дому збегчы хоць на край свету.

— Ад вас уцячэш! Ого! Каб i захацеў! — хмыкнуў Адам. — А Алёшу вы не чапайце. Я таксама не падтрымліваю яго, але папракаць за пачуцці… Не дазволю!

Выбраўшы момант, калі Аня заспрачалася з Адамам, а бацькі, як заўсёды пры ix спрэчках, дыпламатычна змоўклі, Алёша схапіў кажушок i выбег з хаты — абрыдла яму за дзень слухаць усе гэтыя маралі.

Ён выйшаў на вуліцу i спыніўся. У вёсцы было ціха, толькі пад нечымі нагамі звонка рыпеў снег. Цьмяна свяцілі ліхтары скрозь марозны туман. Алёша аглянуўся на сваю хату, i яму зрабілася вельмі шкада пакідаць родную вёску, бацькоў, сяброў. Потым ён глянуў у бок, дзе жыла Рая. А яшчэ цяжэй пакінуць яе, назаўсёды адмовіцца ад свайго кахання. Сэрца яго балюча сціснулася, ажно салена зрабілася ў горле. Але i заставацца ён не можа. Не, не можа. Ён выпрабаваў усё — пісаў, гаварыў, прасіў… І калі ў адказ такія здзекі, насмешкі — ён не можа трываць, яму трэба з'ехаць, інакш ён не ручаецца за сябе i можа зрабіць яшчэ большае глупства.

Ён доўга думаў, да каго пайсці. Зайшоў да Валодзі Полаза, пастукаўшы ў акно, выклікаў яго на вуліцу, i разам пайшлі да Лявона, які жыў з адной маці. Потым паслалі Валодзю па Пятра, але той прывёў не толькі Пятра, але i Кацю. Хлопцы здзівіліся, аднак не ўпікнулі яго, прынялі Кацю, як роўнага сябра. Алёша сказаў, што едзе ў горад. Для хлопцаў гэта было як выбух бомбы, яны не адразу нават паверылі. Усвядоміўшы ўсю сур'ёзнасць Алёшавага намеру, заспрачаліся, закрычалі ўсе адразу. Валодзя ўхваляў рашэнне, казаў, што інакш i нельга, што i ён пры такой сітуацыі зрабіў бы толькі так. Разважлівы Лявон пярэчыў i хаця рашуча не асуджаў, але заклікаў падумаць, «узважыць усе плюсы i мінусы». Пятро вагаўся паміж адным i другім i супярэчыў сам сабе: сцвярджаў адно i тут жа даводзіў супрацьлеглае. Каця доўга моўчкі слухала, суцішаная, задуменная. Потым уздыхнула.

— А я сёння прабачэння ў Арэшкі папрасіла. І на душы цяпер у мяне пагана-пагана, — сумна сказала яна.

Усе адразу змоўклі, i Лявон больш не спрачаўся. Усім стала сумна, яны не ведалі, пра што гаварыць, i хавалі позіркі, быццам былі вінаватыя адзін перад адным.

* * *

Спачатку здавалася ўсё проста — сеў i паехаў. Але калі дома нарэшце прымірыліся з яго намерам, высветлілася, што ён не мае нават пашпарта. Трэба было браць даведкі ў сельсавеце, у калгасе, у школе, што ён вучыўся ў дзесятым класе; у табелі выставяць адзнакі за паўгоддзе, i Арэшкін, напэўна, паставіць яму па фізіцы двойку.

Усе гэтыя фармальнасці, не надта прыемныя для кожнага, для Алёшы ператварыліся ў страшныя пакуты: усюды распытваюць, лезуць у душу, па вёсцы, як жабурынне па вадзе, папаўзлі слізкія i агідныя плёткі. Небарака не раз пашкадаваў аб сваім рашэнні. Можа, сапраўды было б лягчэй папрасіць прабачэння, як Каця? Але — не! Ён не мог зрабіць гэта тады i тым больш не можа цяпер. І ён цярпліва выконваў усе фармальнасці, панурыўшыся, замкнуўшыся, ні з кім не размаўляючы нават дома. Толькі ўвечары прыходзіў да Лявона i там адводзіў душу.

Валатовіч, у якога ён папрасіў даведку, спачатку выслухаў яго няўважліва, заняты нейкімі паперамі, потым, усвядоміўшы сутнасць просьбы, здзіўлена паглядзеў на яго, начапіў акуляры.

— Пачакай; пачакай. Нешта я, брат, не разумею. А школа як?

— Школу ён кінуў,— адказаў за Алёшу бухгалтар калгаса Полаз, бацька Валодзі.

— Чаму?

— Там у яго складаныя справы. Палаяўся з Арэшкіным, адмовіўся прасіць прабачэння…

— Ну-у, гэта яшчэ не прычына. А што там Лемяшэвіч думае, камсамольская арганізацыя? Не, тут трэба разабрацца, а не проста так… Што ж ты мне раней не сказаў? — папракнуў ён Полаза. — Хадзем да Лемяшэвіча, будзем разбіраць. Я — таксама педагог.

Алёша толькі ўздыхнуў.

«Пачынаецца, — падумаў ён. — Невядома, колькі яшчэ будуць прадаўжацца гэтыя пакуты», — аднак моўчкі рушыў за старшынёй.

— Глупства ты, брат, задумаў,— гаварыў той па дарозе. — Неразумна. Падумай. Цяпер лепшыя людзі з горада ў вёску едуць, а ты — у Мінск! Што ты рабіць там будзеш? А я толькі марыў, што ты ўлетку ў нас зноў будзеш убіраць. Мы б табе памочніка далі разумнara i ўвогуле арганізавалі б справу так, што ты не толькі абласны, але рэспубліканскі рэкорд паставіў бы, Праславіўся б на ўсю краіну. А ты — з Арэшкіным палаяўся… Арэшкін, паміж намі, дрэнь, але настаўнік ёсць настаўнік, нічога не зробіш, брат.

Каля школы Аляксей спыніўся i рашуча заявіў:

— У настаўніцкую я не пайду!

— А куды?

— Не ведаю. Можа, Міхась Кірылавіч дома. A ў настаўніцкую не пайду!

Валатовіч здзіўлена паглядзеў на яго.

— Але i характар у цябе!

На яго шчасце, Лемяшэвіч сапраўды быў у сваёй кватэры.

— Што гэта ў цябе робіцца? — з парога звярнуўся да яго Валатовіч. — Лепшыя вучні кідаюць школу, уцякаюць, а вам i клопату мала, i дырэктару i камсамолу. Не, так не пойдзе, прыйдзецца мне ўмяшацца ў вашы справы!

Лемяшэвіч прывітаўся за руку i ca старшынёй, i з Алёшам. Заглянуў яму ў вочы. Той адвёў позірк убок.

— Што ж ты пазбягаеш мяне? — спытаў Лемяшэвіч з ласкавым дакорам; Алёша на працягу трох дзён знікаў з дому ў час абеду, снедання i вячэры, калі прыходзіў Лемяшэвіч. — Бачыш, без мяне нельга. Сядай, будзем гутарыць.

— Растлумачце, што здарылася. Прыходзіць, просіць даведку, а чаму раптам — маўчыць, — сказаў Валатовіч, распранаючы паліто.

— Усё растлумачу, Павел Іванавіч, — паабяцаў Лемяшэвіч i звярнуўся да Алёшы, які нязграбна прысеў на край табурэта i камячыў у руках шапку: — Значыцца, канчаткова вырашыў?

Алёша кіўнуў галавой i ніжэй апусціў яе.

— І не шкада табе… сяброў, школы, бацькоў?

Алёша не стрымаўся i ўздыхнуў.

Лемяшэвіч пастаяў перад ім, думаючы, што яшчэ спытаць, пра што сказаць, i, не надумаўшы, таксама расчаравана ўздыхнуў i адышоў да стала.

Перадумаў ён за гэтыя два дні не менш, чым сам Алёша, а яшчэ больш гаварыў i раіўся з людзьмі — з настаўнікамі, з Сяргеем, Наталляй Пятроўнай, з бацькамі Алёшы, толькі вось з Паўлам Іванавічам не выпала параіцца.

Большасць калектыву сустрэла тое, што Алёша пакінуў школу, як надзвычайнае здарэнне. Усе разумелі, што гэта не абыдзецца так, што школа з-за такога факта можа «прагрымець» не толькі на ўвесь раён, але на вобласць. Непрыветлівыя позіркі скрыжаваліся на Арэшкіну, i ён адчуваў сябе вінаватым, але тапырыўся:

— A ўсё з-за таго, што… патураем, а не выхоўваем. Каханне! — Ён хмыкнуў.

— Слухайце, вам лепш памаўчаць! — асекла яго Вольга Калінаўна i звярнулася да дырэктара i Бушылы: — Алёшу трэба ўгаварыць. Сорамна нам будзе ўсім.

Яе падтрымалі Прыходчанка, Кавальчук. Мая Любаміраўна прапанавала:

— Не выдаваць дакументаў ніякіх — нікуды не пойдзе!

Даніла Платонавіч змаўчаў, хоць слова яго i чакалі ўсе, a калі Лемяшэвіч звярнуўся пасля да яго за парадай, стары сказаў:

— Я сам пагутару з ім.

І ён гутарыў. Прыйшоў раніцой да Касцянкоў, калі Алёша яшчэ спаў. A калі Лемяшэвіч ішоў снедаць, яны сядзелі пад паветкай на дровах i мірна гутарылі — стары i юнак.

Пасля ўвечары, у доме Шаблюка, дзе прысутнічалі Сяргей i Наталля Пятроўна, яны дэталёва ўсё абмеркавалі.

— Я спытаў яго, — расказваў Даніла Платонавіч. — «Кахаеш? Моцна?» Зразумейце, што ў такім узросце гэта нялёгка — прызнацца, тым больш старому настаўніку. А Алёша даверліва глянуў на мяне i кіўнуў галавой. Відаць, кахае па-сапраўднаму i пакутуе цяжка. Божа мой! Хто з нас не помніць гэтага пачуцця — першага кахання!

Наталля Пятроўна ўпусціла кніжку i хутка нахілілася за ёй.

Даніла Платонавіч схамянуўся.

— Вось адгэтуль i пачынайце… Чым мы можам памагчы яму? Нічым. Значыцца, няхай едзе — так яму будзе лягчэй, патроху забудзецца, сустрэне новых людзей, новых сяброў. А там — хто ведае… Можа, жыццёвыя дарогі звядуць ix зноў, i Рая, гэтая дурніца Рая, паразумнее.

— Усё гэта, безумоўна, правільна, — згадзіўся тады Лемяшэвіч. — Але ў той жа час цяжка пагадзіцца, што вялікі калектыў педагогаў, сяброў, камсамольцаў… усе мы, як бачыце, нічога не можам зрабіць… Усе мы бяссільныя…

— Выганіце Арэшку, — сур'ёзна прапанавала Наталля Пятроўна.

— Гэта не так проста, Наташа. Ды i наўрад ці паможа гэта Алёшу.

— Дарэчы, кажуць, што ў яго раман з гэтай маленькай Шачкоўскай, — сказаў Сяргей. — Праўда гэта?

…Лемяшэвіч прайшоўся па пакоі, пастаяў каля акна i раптам павярнуўся да Валатовіча:

— Ведаеш што, Павел Іванавіч, давай мы дамо яму

ўсе даведкі. Думаю, што Аляксей не падвядзе нас!

* * *

Магчыма, што гэта здарылася выпадкова, а магчыма, што i знарок было падладжана Алёшам i яго сябрамі. Але развітацца з класам ён прыйшоў на перапынку, перад урокам Арэшкіна. Ён не зайшоў у школу, сябры сустрэлі яго на вуліцы i па прапанове Валодзі рушылі правесці да МТС, дзе Алёша павінен быў сесці на машыну. Ніхто i слова не сказаў пра ўрок. І наогул маўчалі. Дзень быў марозны i ветраны. Вецер кідаў у твары калючы сухі снег. Перамятала дарогу. Ішлі, шчыльным колам абкружыўшы Алёшу.

У настаўніцкай гэтага не бачылі i не ведалі, а таму Арэшкін, як звычайна, увайшоў у клас шпарка i весела. І аслупянеў на паўдарозе ад дзвярэй да стала: клас быў пусты. На пярэдняй парце, сціснуўшы галаву далонямі, сядзела з акамянелым тварам Рая, ды ў праходзе паміж партамі стаяла з абыякавым выглядам другая вучаніца — кульгавая, хваравітая Ніна Кулікава. Рая не ўстала i нават не глянула на яго. Адчуваючы ўсю недарэчнасць свайго становішча, трацячы вытрымку, бляднеючы з твару, Арэшкін спытаў у Ніны адным позіркам: дзе?

Яна пераступіла на карацейшую нагу i ca здзеклівай абыякавасцю, быццам зусім нічога i не здарылася, адказала:

— Пайшлі Алёшу Касцянка праводзіць.

Арэшкін задыхнуўся i выбег з клас а.

Тады Рая апусціла галаву на парту, i плечы яе закалаціліся ад плачу.

Ніна паглядзела на яе спачатку зняважліва, потым — з цікавасцю, а яшчэ праз хвіліну — з жалем. Нарэшце не вытрымала, падышла i легка дакранулася далоняй да яе валасоў.

— Я ж ведала, што ты яго кахаеш. Ты проста сама сябе ашуквала. Алёшу нельга не кахаць.

Тым часам Арэшкін, бледны, абураны i нават спалоханы. ускочыў у клас, дзе вёў урок Лемяшэвіч.

— Я прашу вас…

Лемяшэвіч выйшаў за ім у калідор.

— Што здарылася?

— Гэта дэманстрацыя! — зашыпеў Арэшкін, пырскаючы слінай. — Гэта бяспрыкладная дэманстрацыя! Гэта… гэта… ганьба!

— Што?

— Яны ўсе пайшлі правесці гэтага, — ён скрывіўся, — гэтага… А?

Лемяшэвіч здагадаўся нарэшце, што здарылася, i шумна ўцягнуў праз нос паветра, ноздры яго раздзьмуліся.

— Калі гэта дэманстрацыя супраць вас, то я — за такую дэманстрацыю, — сказаў ён i пайшоў у клас, пакінуўшы разгубленага Арэшкіна ў паўцёмным калідоры.

29

Бародка сустрэўся з Валатовічам у раённым Доме культуры, дзе мелася адкрыцца канферэнцыя.

Першымі, як заўсёды, прыязджалі старшыні калгасаў — у ix знаходзіліся тэрміновыя справы ў аддзелах райвыканкома, у банку, на базах. A паколйкі ў ix руках транспарт, то разам з імі задоўга да пачатку канферэнцыі прыехала большая частка дэлегатаў.

Бародка пад выглядам праверкі, ці ўсё падрыхтавана ў клубе, прыйшоў праверыць настрой людзей. Даўно ён ужо так не хваляваўся перад канферэнцыяй, i хваляванне гэтае палохала яго. Ён жартаваў з людзьмі, цікавіўся, як уладзіліся на начлег, прасіў выступаць, нават падказваў пытанні, якія варта асвяціць сакратару партарганізацыі, дырэктару саўгаса, рабочаму цагельнага завода. Ён тут жа «распёк» старшыню райспажыўсаюза за тое, што ў буфетах мала ежы.

— Улічы, Васількоў, каб для дэлегатаў абед быў не горшы, чым у сталічным рэстаране. Сам прыйду абедаць. А то ў цябе там прывыклі — цяп-ляп… Ніякай культуры!

Убачыў Валатовіча — пайшоў насустрач, як лепшаму другу.

— А вось яшчэ адзін будучы мільянер! Хутка цябе, Лупанаў, абгоняць, — сказаў Бародка да другога старшыні.— «Вольнай працы» мы запланавалі на будучы год два мільёны… Выцягнеш, Павел Іванавіч?

— А мы ў сябе яшчэ не лічылі, запланавалі без нас, — паціскаючы рукі, адказаў Валатовіч. Старшыні калгасаў пераглянуліся. Бародка нахмурыўся.

— Планы спускаюцца зверху. Не табе пра гэта казаць. Сам падпісваў.

— Ды падпісваў,— згадзіўся Валатовіч сумным голасам.

Калі яны нарэшце засталіся ўдвух, ідучы ў райком, Бародка ласкава, па-прыяцельску, i нават як бы спачуваючы, спытаў:

— Ну, як, Павел Іванавіч, цяжка?

Магчыма, што спачуванне гэтае i абурыла старшыню. Ён хутка зірнуў на Бародку, i вочы яго пад сівымі бровамі адразу звузіліся i пацямнелі.

— Калі такое пытанне мне будзе задаваць першы сакратар, няхай не чакае адказу.

— Калючы ты стаў,— кінуў Бародка.

Валатовіч памаўчаў, пакуль ішлі па калідоры райкома. У кабінеце, распрануўшыся i прытуліўшыся спіной да грубкі, адказаў лагодна i спакойна:

— Не падумай, што я нервуюся ад таго, што цяжка. Не. Мне сапраўды нялёгка, але я адчуваю такую радасць ад працы, якой не ведаў даўно ўжо. А калючы таму, што злуюся на сябе за сваю ранейшую працу. І на цябе таксама…

Бародка, які хадзіў i па-гаспадарску папраўляў нагой дывановыя дарожкі, спыніўся каля дзвярэй, уважліва слухаючы.

— Дрэнна мы з табой кіравалі…

Бародка рэзка павярнуўся i пайшоў да стала.

— Гэта я чуў ужо! Табе стала выгодна займацца такой самакрытыкай? Лягчэй біць па мне?

— Пачакай, не кіпі…

— Я — першы сакратар райкома, а ты — старшыня калгаса. І час ужо…

— Я член бюро пакуль што… Але справа не ў гэтым… Я сказаў не так… «Дрэнна» — гэта трэба, магчыма, гаварыць пра гультаёў, лежабокаў. А мы з табой не гультаі, мы працавалі дзень i ноч… Тваёй энергіі кожны пазайздросціць — шчыра скажу. Але… казённа мы кіравалі, фармальна… Вось ты сказаў: табе два мільёны запланавалі. Усё гэта добра. Але знойдуцца канцылярысты i распішуць, адкуль, з чаго ўзяць гэтыя мільёны. Распішуць самі, не выходзячы з кабінетаў, не спытаўшы ў старшыні, у праўлення, у калгаснікаў, не ведаючы ні зямлі, ні гаспадаркі. І такі план робіцца законам… А я вось пабыў у калгасе i пераканаўся, што вельмі часта планы, якія спускал! мы з табой, не памагалі калгасу, a тармазілі яго развіццё, звязвалі па руках i нагах. Вось я i думаю зараз: хіба гэта не фармальнае кіраўніцтва?

Бародка сеў каля свайго стала, паправіў газеты, якія i так былі складзены высокім стосам вельмі акуратна; зморшчыкі ля куткоў яго рота паглыбіліся ад іранічнай усмешкі.

— Значыцца, на планаванне ўжо замахваешся? А ты на канферэнцыі свае рэформы прапануй.

— А што ты думаеш? Скажу. Пра ўсё скажу, што нам замінае.

Бародка падазрона агледзеў яго, намагаючыся адгадаць, пра што яшчэ ён мае намер гаварыць. Ён хоць i харобрыўся i пераконваў сябе, што яму нічога не страшна, але часам у апошнія дні перад канферэнцыяй лавіў сябе на думцы пра выступленні Валатовіча, Лемяшэвіча, Кляўкова, яшчэ двух-трох чалавек.

У кабінет ускочыў Шапавалаў, які быў цяпер за памочніка сакратара.

— Арцём Захаравіч, Малашанка прыехаў,— таямнічым паўшэптам паведаміў ён.

Шапавалаў ад дзвярэй не бачыў Валатовіча, які ўсё яшчэ грэўся каля грубкі.

Бародка неяк унутрана ўстрапянуўся, але тут жа, успомніўшы пра Валатовіча, зрабіў выгляд, што аб прыездзе на канферэнцыю сакратара абкома ён ведаў раней. У сапраўднасці ж рэакцыя яго была зусім іншая. Ён ведаў, што на канферэнцыю да ix павінен быў прыехаць загадчык аддзела прапаганды, i гэтая акалічнасць супакойвала: не едзе ніхто з сакратароў — значыцца, сур'ёзных змен не будзе, значыцца, у ім упэўнены паранейшаму. І раптам — Малашанка, якога пасля ўсёй гісторыі з пераводам Лемяшэвіча i асабліва пасля пасяджэння бюро абкома ён, Бародка, больш не лічыў за сябра, не любіў i баяўся. Чаму прыехаў Малашанка? Што здарылася? Гэта моцна ўстрывожыла яго. Але ён нічым не выявіў сваёй устрывожанасці. Абыякава спытаў у Шапавалава:

— І дзе яно, начальства?

— Было тут, Арцём Захаравіч, потым пайшло вас шукаць, ды яго Алена Сямёнаўна сустрэла i на кватэру павяла.

— Добра, — сказаў Бародка, даючы зразумець Шапавалаву, што больш ад яго нічога не патрабуецца.

Але памочнік не выходзіў.

— Можа, што трэба, Арцём Захаравіч?

— Што? — не зразумеў сакратар.

— Ну, самі ведаеце… На кватэру пайшлі…

На твары Бародкі імгненна выступілі чырвоныя плямы. Шапавалаў, які добра ведаў свайго сакратара, спалохана адступіў да дзвярэй, не разумеючы, што так разгневала яго.

— Ідзіце займайцеся сваімі справамі,— сказаў Бародка ціха, але з такім націскам на «сваімі справамі», што Шапавалаў вылецеў куляй.

— Падхалім, сукін сын, — усміхнуўся Валатовіч, адыходзячы ад грубкі.— Разагнаў бы ты ix, а то, глядзі, кіўнуць табе калі-небудзь: падхалімамі абкружыўся!

— Таксама твой тэзіс? — чамусьці весела спытаў Бародка.

— Не. У мяне на дробязі рэгламенту не хопіць. А вось як вы ў райкоме тры месяцы не можаце вырашыць справу аб аб'яднанні арганізацый — калгаснай i тэрытарыяльнай — скажу.

— Далібог, ты робішся наіўным чалавекам. Гэта ж трэба вырашаць у прынцыпе. Ёсць статут партыі. Паспрабуй зменшы колькасць арганізацый — што табе скажуць?..

— Статут не забараняе старшыням сельсавета i сельпо, дырэктару школы быць у калгаснай арганізацыі. А гэта ўмацавала б арганізацыю. A ў нас зноў-такі фармальна: абы большая лічба была. Баімся, што колькасць зменшыцца! Давай нарэшце аб якасці падумаем!

Бародка раптам засмяяўся.

— У мяне такое ўражанне, што ты рэпеціруеш сваё выступление перада мной. — Ён замкнуў на ключ шуфляду стала, — Ты прабач. Але трэба начальства пабачыць. Пасядзі тут.

— Не, дзякую. У мяне спраў хапае. Пайду ў Сельгасснаб палаюся: два месяцы як грошы за трубы i кормазапарнік пералічылі, а абсталяванне, мабыць, цераз два гады будзе. Вось дзе трэба лепш планаваць!

* * *

Малашанка i Алена Сямёнаўна сядзелі ў пакоі i пасяброўску гутарылі. Калі яны працавалі ў адным раёне, Малашанка — першым сакратаром, Бародка — другім, сем'і ix дружылі.

У размове Малашанка спытаў як бы між іншым:

— Не праваляць сёння Арцёма?

— Праваляць? — Алена Сямёнаўна змоўкла, задумалася, абветраны просты твар яе зрабіўся суровым. — Бадай, не. Няма каму крытыкаваць. Баяцца. Хіба Валатовіч. А трэба. Ох, трэба пакрытыкаваць. Хаця б ты, Пётр Андрэевіч, прачысціў яму мазгі.

Малашанка ўсміхнуўся.

— Ты ўсё такая ж, Алена. Пазнаю, — i задумаўся. — Бачыш, калі я выступлю рэзка, яго сапраўды могуць праваліць. А гэта не пажадана. Зразумей, мы не можам у такі адказны час раскідвацца такімі вопытнымі кадрамі, як Бародка, — ён, быццам забыўшыся, дзе знаходзіцца, выказаў гэта афіцыйна, аўтарытэтна, як належыць сакратару абкома, — куды падзеліся яго прастата i непасрэднасць!

Мабыць, адчуўшы гэта, Алена Сямёнаўна ўздыхнула.

— Шкада, што я не дэлегат, — я яму наклявала б.

Малашанка ўраз змяніўся i весела зарагатаў:

— A няўжо выступіла б?

— Выступіла б! Ён хацеў мяне ў партыю не дапусціць. Спалохаўся, што жонка расце…

У сакратара ад смеху i захаплення заблішчалі на вачах слёзы.

— Малайчына ты, Алена. Гляджу я на цябе — i радасна мне робіцца. І за Арцёма спакайней на душы.

Іх размову перапыніў гаспадар. Арцём Захаравіч, які ішоў дахаты з нейкім страхам, ад якога самому рабілася агідна, у калідоры пачуў вясёлы смех Малашанкі i супакоіўся.

— Весела вам тут! — сказаў ён, вітаючыся.

— А што нам! Дакладаў нам на канферэнцыі не рабіць. Крытыкаваць нас бадай што не будуць. А цябе напэўна будуць. Ты i сумуй, — пажартаваў Малашанка.

Калі жонка выйшла на хвіліну, Бародка таксама як бы жартам спытаў:

— Ты што гэта сам? Мяне здымаць прыехаў? Цяпер жа вобласці спаборнічаюць: хто больш ператасуе раённыя кадры!

— Можаш не хвалявацца. Ты непахісны. Была прапанова перакінуць цябе ў Святлоўку старшынёй райвыканкома…

— Ці не ты прапанаваў па дружбе?

— Не, не я. Наадварот. Абараняў.

— Дзякую.

— Вось бачыш. А ты крыўдзішся, што твой аўтарытэт не падтрымліваем… Абком падтрымлівае… Сам толькі ты не даражыш ім. З Лемяшэвічам — непрыгожая гісторыя, я табе скажу… Акрамя ўсяго, — ён аглянуўся на дзверы i перайшоў на шэпт: — Мне сказал! што ты ўпарта не кідаеш свае візіты. Глядзі, Арцём! Паважаючы цябе, а яшчэ больш Алену Сямёнаўну, не дарую, калі гэта праўда.

Бародка пачырванеў i раптам, страціўшы свой горды, незалежны выгляд, пачаў апраўдвацца, як вучань:

— Хлусня гэта, Пётр Андрэевіч. Чорт ведае што выдумляюць! Паклёп за паклёпам! Прашу вас… цябе: не давай веры! Я Крыніцы бокам аб'язджаю, каб спынілі пляткарыць…

Вярнулася жонка, i ён папрасіў:

— Леначка, дай, калі ласка, перакусіць, а то праз гадзіну пачынаем…

Яна здзіўлена паглядзела на яго: даўно ўжо ён не звяртаўся да яе так ласкава.

* * *

Да іншых сходаў i пленумаў, калі даклад не патрабавалі ў абком, Бародка звычайна пісаў толькі разгорнутыя тэзісы. Для справаздачна-перавыбарчых канферэнцый ён заўсёды пісаў увесь даклад, ад першага слова «Таварышы» да апошняга — закліку. Але ўсё адно рэдка дакладваў па напісанаму; амаль заўсёды, прачытаўшы ўступ — агульнапалітычную частку i тую частку, дзе гаварылася аб дасягненнях раёна за справаздачпы перыяд, — ён адсоўваў тэкст даклада ўбок i пра ўсе недахопы гаварыў вольна, крытыкаваў дасціпна, востра, кідаючы часам такія трапныя афарызмы i вызначэнні, якія пасля рабіліся крылатымі. Выступаючы так, ён умеў завалодаць увагай аўдыторыі, слухаючы яго, не драмалі i не размаўлялі. Людзі любяць вастрыню, ён ведаў гэта, ганарыўся сваімі здольнасцямі i часам злоўжываў, бо, як кажуць, усяму ёсць мяжа. Бародка разумеў гэта, але не заўсёды адчуваў такую мяжу.

На гэты раз у сувязі з надзвычайнай важнасцю канферэнцыі — яна сабралася пасля перабудовы ўсёй работы райкома — Бародка цвёрда вырашыў чытаць даклад да канца, не адрываючыся ад тэксту, таму ўвесь даклад напісаў сам, уласнай рукой. У ім усё было разлічана, усё ўзважана: станоўчае i адмоўнае, крытыка i самакрытыка.

І сапраўды, ён чытаў даўжэй, чым звычайна, чытаў з гадзіну i нарэшце ўсё-такі не вытрымаў. Убачыў, што ў задніх радах размаўляюць, што нехта пазяхнуў, што ваенком раз-пораз выцірае далоняй твар, ад чаго яго заўсёды чырвоны нос яшчэ больш пачырванеў,— i адсунуў непрачытаныя аркушы, сам ступіў убок, абапёрся адным локцем на край трыбуны, праніклівым позіркам акінуў залу, як бы вышукваючы тых, на каго зараз будзе накіравана яго крытыка. І зала адразу варухнулася, як бы падалася насустрач яму, сціхла. Адразу зніклі санлівыя выразы на тварах. І Бародка пачаў…

Размова з Малашанкам развеяла яго неасэнсаваную трывогу, невядомы дагэтуль страх перад канферэнцыяй i не толькі вярнула ранейшую самаўпэўненасць, адчуванне сваёй улады над людзьмі, але нават павялічыла ўсё гэта.

Галоўным пытаннем было накіраванне адказных работнікаў з раённых устаноў у калгасы. Бародка адзначыў пачын Валатовіча, расказаў, якую работу ў гэтым напрамку правёў райком. А потым з усёй сілай свайго гневу i сарказму наваліўся на тых, хто ўхіляецца ад пачэснага абавязку камуніста — пайсці на адстаючы ўчасгак. Першым пад крытыку трапіў загадчык райфа Пыльскі. Дакладчык ярка намаляваў, як гэты чалавек раптам знайшоў у сябе сто хвароб: i гіпертанію, i язву, i камяні ў пячонды, i гемарой (гемарой i камяні выклікалі рогат), як ён пачаў абіваць парогі бальніцы, як штодзень частаваў маладога загадчыка райбальніцы, які па наіўнасці сваёй не разумеў, што да чаго.

— …Мы мусілі яму растлумачыць у райкоме, i малады спецыяліст вельмі здзівіўся, калі зразумеў, што частавалі яго вяндлінай ды мёдам не ад шчырай душы.

Пыльскі — тоўсты, шыракатвары чалавек з сівым вожыкам каротка падстрыжаных валасоў, нахіліўшы галаву, выціраў рукавом зашмальдаванай сіняй гімнасцёркі з ілба пот, які заліваў яго маленькія чырвоныя вочы.

Суседзі азіраліся на яго, кпілі, тузалі за рукавы, ён у адказ на ўсё толькі соп.

— А наогул дарэмна камуніст Пыльскі траціўся. Райком i не думаў пасылаць яго ў калгас…

Зала калыхнулася ад смеху.

— Не такія нам патрэбны старшыні! Можаце не тўрбавацда! Справа іншая, што трэба паглядзець, ці можа гэты чалавек кіраваць такім адказным участкам, як райфінаддзел.

Смех адразу сціх, колькі чалавек паглядзелі на Пыльскага з жалем.

Гэтак жа жорстка i бязлітасна Бародка раскрытыкаваў упаўнаважанага па нарыхтоўках, загадчыка парткабінета, дырэктара спіртзавода. Але, занадта захапіўшыся, натхнёны смехам дэлегатаў, апладысментамі, якія разы два выбухнулі, ён, як гэта здаралася часам i раней, пачаў страчваць пачуццё меры, a галоўнае — аб'ектыўнасць i прынцыповасць. Мімаволі пачалі перамагаць асабістыя антыпатыі Бародкі i жаданне даць як мага больш прыкладаў.

— …Некаторыя высокаадукаваныя таварышы больш хітра i дыпламатычна ўхіляліся ад калгаса. Наш паважаны пракурор таварыш Кляўкоў паставіў райкому ультьшатум: ён, бачыце, згодзен, нават праяўляе ініцыятыву, але толькі ў адзін калгас — у Чкалава… А вядома, што Дубадзел працуе нядрэнна i няма патрэбы яго здымаць… Не можам мы, таварышы, ісці па лініі замены ўсіх старых старшынь… А ларчык проста адчыняўся, як кажуць… Пракурор некалі завёў справу на Дубадзела, а справа аказалася ліпавая, райком не падтрымаў… Вось Кляўкоў i вырашыў забіць трох зайцоў: адпомсціць Дубадзелу, аднавіць свой прэстыж i калі ўжо ісці, то ісці ў лепшы калгас!..

— Хлусня. ў.сё гэта! — не вытрымаў i крыкнуў з месца Кляўкоў.— Сукін сын ён, ваш Дубадзел! Нягоднік. Ад яго дзве калгасніцы нарадзілі i адна зноў цяжарная, сям'ю разбіў, а вы яго абараняеце!..

Жартаўнікі падхапілі гэтае паведамленне.

Бародка адступіў за трыбуну, упёрся абедзвюма руками быццам хацеў яе перакуліць, i павярнуўся да другога сакратара, які старшынстваваў; адным позіркам патрабуючы, каб той навёў парадак. Птушкін, забыўшыся на званок, пастукаў алоўкам па графіне, гук атрымаўся тонкі, нясмелы, як i яго голас:

— Вам дадуць слова, таварыш Кляўкоў.

— Вядома, дадуць. Запішыце першым!

— Першыя ўжо ёсць. Калі ласка, Арцём Захаравіч.

Бародка зноў выйшаў з-за трыбуны, засунуў руку пад рэмень. Чамусьці на ўсе канферэнцыі i сходы ён заўсёды надзяваў паўваенную форму — боты, галіфэ, гімнасцёрку, хоць звычайна хадзіў у цывільным — касцюм, чаравікі.

— …Я не магу не звярнуць увагу канферэнцыі на анархізм чалавека, які павінен стаяць на варце савецкіх законаў. Кляўкоў не жадае прызнаваць ніякай партыйнай дысцыпліны. Кляўкоў так паставіў сябе, што мы ў райкоме не маглі размаўляць з ім — ён усіх абвінавачваў… у апартунізме… Мусілі прасіць абком…

Кляўкоў ажно скрывіўся, закрыў твар рукамі i — пачулі суседзі — скрыгатнуў зубамі. Потым выпрастаўся і, узняўшы руку, паглядзеў на гадзіннік. Тады Бародка таксама зірнуў на гадзіннік, што ляжаў перад ім. Паўтары гадзіны, якія ён прасіў для даклада, канчаліся. Гэтая акалічнасць збіла яго з рытму. Ён узяў непрачытаныя аркушы, узважыў i некалькі старонак хутка перагарнуў.

Скараціўшы так лёгка i механічна свой даклад, Бародка, знарок ці неўзнарок — невядома, апусціў даволі важную частку, якая магла б у нейкай меры згладзіць жорсткасць крытыкі іншых, — крытыку работы райкома i сваёй уласнай, як першага сакратара. Адным словам, выпала тое, што называецца ёмкім словам — самакрытыка. Між іншым, выпадае яна ў дакладах даволі часта.

Пра партыйна-палітычную работу Бародка прачытаў паспешліва, не зусім выразна, без пафасу, з якім пачы наўся даклад, а таму сумна i нецікава. Але, дайшоўшы да гандлю, ён зноў адарваўся ад тэксту i добра-такі, хоць не так ужо жорстка i знішчальна, «прапясочыў» старшыню райспажыўсаюза i некаторых старшынь сельпо, i гэта прынялі пад апладысменты. Пра дасягненні ў галіне народнай асветы прачытаў, пра недахопы ж пачаў гаварыць, зноў выйшаўшы з-за трыбуны. Прыкладаў у дакладзе бы ло некалькі, але ён некаторыя прапусціў, каб «выкраіць» час для прыкладу, які не паспеў трапіць у напісаны даклад, але які быў занатаваны чырвоным алоўкам на палях етаронкі двума словамі з чатырма клічнікамі «Крыніцкая СШ!!!!».

— Аб нізкай дысцыпліне, дрэннай выхаваўчай рабоце ў школах сведчыць выпадак у Крыніцкай дзесяцігодцы… Увогуле, павінен вам сказаць, не шанцуе нам з гэтай школай: Лемяшэвіч — пяты дырэктар пасля вайны. Мы ўзрадаваліся, калі ён прыехаў. Былы партызан, камуніст, кандыдат навук…

Лемяшэвіч штурхнуў свайго суседа Полаза. А яго самога ззаду нечакана штурхнуў дырэктар школы ў райцэнтры.

— Зараз ён табе в'ыдасць на ўсю катушку.

Лемяшэвіч не баяўся крытыкі, тым больш што адразу зразумеў — крытыка будзе нееправядлівая. Але яго ўзлавала, што Бародка яўна здзекуедца: ён добра ведаў, што Лемяшэвіч ніякі не кандыдат. А потым гэта «не шанцуе» — выраз з фельетона, «пяты дырэктар»… Выходзіць, што i ён такі ж, як яго папярэднік. Лемяшэвіч адчуў, што два чалавекі з прэзідыума шукаюць яго позіркамі — Малашанка i Валатовіч. Ён размінуўся з позіркам Малашанкі i па-сяброўску ўсміхнуўся Валатовічу.

— …Таварыш Лемяшэвіч увееь час не зусім скромна, я павінен сказаць, імкнуўся давесці, што ў яго школе ўзорная дысцыпліна, узорная выхаваўчая работа. Але пакінем яго думку пры ім. Звернемся да фактаў, жывых фактаў… А яны вельмі свежыя… Літаральна на гэтым тыдні вучні старэйшага, дзесятага класа двойчы дэманстратыўна сарвалі ўрокі, абразілі настаўніка… І што вы думаеце? Факты гэтыя атрымалі належную ацэнку з боку дырэктара, педкалектыву? Не! Таварыш Лемяшэвіч замест таго, каб зрабіць належныя вывады, даць адпор хуліганам i парушальнікам, па сутнасці пачаў абараняць ix. Бачыце, ён убачыў у гэтым нейкія «педагагічныя» праблемы, заняўся аналізам псіхалогіі вучняў… Магчыма, гэта на карысць дысертацыі Лемяшэвіча, але не на карысць школе, выхаваўчай рабоце. Гэта маралізацыя i псіхалагізацыя прывяла ўрэшце да таго, што адзін вучань дзесятага класа кінуў школу i паехаў у Мінск да сваякоў… Не думайце, што факт гэты працвярозіў вучонага дырэктара. Не! Ён сам благаславіў. ад'езд вучня, выдаў неабходныя дакументы i арганізаваў урачысгыя провады, сарваўшы яшчэ адзін урок… Вось вам i выхаваўчая работа! Дарэчы, гэта вучань, які, пры належным выхаванні, мог бы застацца ў МТС. Гэта — Аляксей Касцянок, які ў мінулым годзе працаваў камбайнерам. І працаваў нядрэнна!

— Выдатна працаваў,— сказаў Малашанка.

— Але, пакуль не было вучоных выхавацеляў,— груба пажартаваў Бародка. — А мы ставім задачу, каб у нас пасля школы моладзь заставалася ў калгасах, у МТС. Не так трэба выхоўваць, таварыш Лемяшэвіч, каб яна заставалася! Менш трэба «педагагічных» вопытаў, а больш практычнай работы! Выхаванне моладзі ў духу камунізму — цяжкі, але вялікі i пачэсны наш абавязак… Мы не можам забываць пра гэта ні на адну хвіліну! Цяпер Лемяшэвіч, відаць, каб апраўдаць сябе, пачаў вайну супроць беспартыйнага завуча, абвінавачваючы яго ва ўсіх грахах смяротных. Райана трэба вельмі сур'ёзна разабрацца ў гэтай справе…

«Хто інфармаваў Бародку? — думаў увесь час Лемяшэвіч. — Загадчык райана Зыль не мог так інфармаваць. Прыходчанка? Таксама, відаць, не… Значыцца, сам Арэшкін скардзіўся, — сумненне знікла пасля апошніх слоў сакратара. — Вядома, сам…»

I Лемяшэвічу было дзіўна i незразумела, чаму Бародка, усё-такі разумны чалавек, выдае ў адказным дакладзе за ісціну тое, што расказаў яму адзін пакрыўджаны. «Зноў без праверкі, без гутаркі з другімі людзьмі… Дзе ж яго аб'ектыўнасць? Калі ён i іншых так крытыкаваў — кепска яму будзе!»

Тым часам Бародка на ўздыме, з пафасам скончыў свой даклад. Ён, безумоўна, чакаў грому апладысментаў, як звычайна, таму i затрымаўся каля трыбуны, але пачуліся асобныя, нясмелыя ці як бы ў насмешку, воплескі — запляскала колькі чалавек у адным, потым у другім кутку. Бародку гэта ашаламіла. Ён не разумеў, што здарылася, бо цвёрда быў перакананы, што даклад яго ідэйны i баявы. Дзе ж памылка? Ён раптам адчуў зморанасць і, пакінуўшы папку з дакладам на трыбуне, хутка сеў.

— Ёсць прапанова: пытанні задаваць у гйсьмовай форме, — сказаў Птушкін. — А зараз абвяшчаецца…

— У мяне вуснае пытанне! — прагучаў раптам моцны голас з залы. Узняўся высокі малады чалавек у сінім бастонавым касцюме. Яго мала хто ведаў; не ведалі яго ні Лемяшэвіч, ні Цолаз, ні ix суседзі па лаве; потым высветлілася, што гэта новы механік Зарэчнай МТС Кавалёў, які раней працаваў механікам у абкомаўскім гаражы.

— У мяне пытанне. Завошта таварыш Бародка атрымаў вымову на бюро абкома?

Спакойна спытаў i спакойна сеў. Зала ўраз прыціхла, тыя, што хацелі выходзіць, застылі на месцы.

Разгублены, Птушкін павярнуўся да Малашанкі, але сакратар абкома не звяртаў на яго ўвагі, a пільна ўглядаўся ў залу, у твары людзей. Тады Птушкін сурова спытаў:

— А якое гэта мае дачыненне да даклада?

— A хіба гэта тайна… ад канферэнцыі? — у сваю чаргу спытаў Кавалёў.

Адчуваючы няёмкасць становішча i няздатнасць Птушкіна замяць гэтую непрыемнасць, Бародка ўмяшаўся сам:

— Я адкажу таварышу… — ён не помніў яго прозвішча, — калі буду адказваць на ўсе іншыя пытанні…

A ў пакоі для прэзідыума, куды выйшлі ў часе перапынку, Бародка сказаў Малашанку:

— Гэта правакацыя Лемяшэвіча! Ён проста расперазаўся пасля бюро. Нельга пры такіх людзях разносіць сакратара райкома…

Валатовіч, пачуўшы гэтыя словы, абурыўся:

— Табе ўсюды здаецца правакадыя. Яны да сённяшняга дня адзін аднаго ў вочы не бачылі.

— Да сённяшняга!.. Такія хутка могуць спецца.

Малашанка, мяшаючы лыжачкай чай, заўважыў:

— У партыі дысцыпліна адна для ўсіх i тайны ад камуністаў няма.

— Ты сам напрасіўся на такое пытанне. Людзі помняць усю гісторыю: газета абвяржэнне друкавала, — сказаў Валатовіч. — Тваю крытыку ўспрынялі як помету! Інакш ацаніць i нельга!

Бародка ўскіпеў.

— Вы мяне не лавіце, таварыш Валатовіч! Свае памылкі я сам ведаю!

— Аднак ты ні слова не сказаў пра ix.

— Цішэй, таварышы, — супакоіў ix Малашанка. — Для спрэчак ёсць трыбуна.

* * *

Першыя з выступаючых, падрыхтаваныя загадзя, гаварылі кожны пра работу сваёй арганізацыі — пра свой калгас, сельсавет, МТС, асцярожна i ў меру, якая стала шаблонам, крытыкавалі райком. Дырэктар Крыніцкай МТС Рашчэня першы шчыра сказаў, што даклад сакратара яго не задаволіў.

— Я ажно здзівіўся. Далібог. Што такое, думаю! Арцём Захаравіч, які так любіць самакрытыку, не знайшоў ніводнага слова, каб сказаць пра нашы агульныя недахопы, пра работу райкома. І гэта ў такі час, таварышы! Я чытаю пастанову пленума, i мне здаецца, што члены ЦК проста на наш раён глядзелі, калі пісалі яе. Усё — як у нас. І вось зараз партыя робіць такі пералом у кіраўніцтве сельскай гаспадаркай, выкрывае ўсё — начысціню… Каб усё было відаць. Вось як! Такога даклада, баявога такога, шчырага, як пастанова, чакаў я ад Арцёма Захаравіча… А выходзіць, што ва ўсім адзін Кляўкоў вінаваты. Ай, які злачынца Кляўкоў!

— Мы па гэтых пытаннях два пленумы правялі, таварыш Рашчэня, — падаў рэпліку Бародка.

— Правялі? — як бы здзівіўся Рашчэня. — Ого! І што ж — адразу пастанову выканалі? Правялі — i крышка: усё зроблена! На канферэнцыі, у справаздачы райкома, можна i не гаварыць ужо? Так, ці што? Вось як мы працуем — люба-міла! Абы праведзена было! Мы i на месцах ужо прывыклі так: сход праведзены — справа зроблена! Абы ціха было!..

Ніхто з дэлегатаў, апрача крынічан, не зразумеў з даклада, што ж здарылася ў Крыніцкай школе. Дакладчыку пасылалі запіскі з просьбай растлумачыць падрабязна. Бародка чытаў гэтыя запіскі i паціскаў плячамі: ніколі яшчэ не было такой павышанай цікавасці да школьных спраў. Звычайна пытанні асветы на канферэнцыях закраналі толькі загадчык райана i дырэктары школ, ды i то апошнія — у канцы сваіх выступленняў, пасля спраў калгасных, бо пераважная большасць ix была сакратарамі партарганізацый.

У адной запісцы прапанавалі даць слова Лемяшэвічу.

Але ўсё растлумачыў Валатовіч. Ён пачаў з таго, што папрасіў прадоўжыць яму рэгламент. Дэлегаты хорам падтрымалі:

— Даць! Да-даць!

— У мяне, таварышы, ёсць многа пра што сказаць i — галоўнае — пра нашы калгасныя справы, пра нашу сельскую гаспадарку. З ix я хацеў пачаць. Але пачынаю не з ix. Вінаваты ў гэтым дакладчык. Я пачынаю з таго, чым па сутнасці таварыш Бародка скончыў — з яго крытыкі Крыніцкай школы i яе дырэктара Лемяшэвіча. Я мушу гаварыць пра гэта таму, што, на маю думку, у гэтай, з дазволу сказаць, «крытыцы» асабліва яскрава выявіўся стыль работы першага сакратара i яго метад самой крытыкі… Вядома, што даклад зацвярджаўся на бюро. І нічога там пра Крыніцкую школу не было. Усё гэта таварыш Бародка ўставіў ад сябе. Што яму бюро! Хіба ўпершыню ён ігнаруе бюро! Я два гады працаваў разам з Бародкам i таму бяру ўсю адказнасць за свае словы. Я гаварыў Арцёму Захаравічу адзін на адзін, як камуніст камуністу. Не памагло… Ён заўсёды ўсё рабіў з наскоку, штурмам, без належнай праверкі, без вывучэння фактаў, без аналізу ix… Адгэтуль i дзіўны метад крытыкі: раздзьмуць любы факт, любы намёк з паўелова i чалавека, які не падабаецца, такім чынам знішчыць…

Бародка падпёр лоб левай рукой так, што твару яго, вачэй з залы не было відаць, i нешта глыбакадумна занатоўваў у блакнот з такім выглядам, быдцам усё гэта гаворыцца не пра яго.

— А што датычыцца крытыкі Лемяшэвіча, то тут наогул непрыгожая гісторыя. Тут пахне пометай… Так, так, — рашуча пацвердзіў Валатовіч, убачыўшы хуткі позірк Бародкі.— Мне здаецца, таварыш Кавалёў недарэмна задаў на першы погляд бестактоўнае пытанне. Усе помняць фельетон у абласной газеце. Паклёп на сумленных людзей санкцыяніраваў Бародка i за гэта атрымаў вымову на бюро абкома, дзе разбіралася ўся справа. Што ж зараз адбылося ў Крыніцкай школе?

Ён падрабязна расказаў пра канфлікт Алёшы Касцянка з Арэшкіным, пра вывады педкалектыву.

— Як бачыце, факт не заслугоўвае таго, каб прысвячаць яму гэтулькі часу на раённай партканферэнцыі… Звычайны выпадак з жыцця школы… Мне думаецца, каб таварыш Бародка праверыў сам, калі гэта зацікавіла яго, ён не зрабіў бы такіх нечаканых вывадаў, не сказаў бы, што ў школе адсутнічае выхаваўчая работа. Можна спрачацца з педагагічнага пункту гледжання, ці ўсюды правільна i разумна паступаў дырэктар школы. Гэта справа іншая. Можна не згаджацца з Лемяшэвічам. Але трэба не забываць, што выхаванне — гэта не адны ўрокі, сухія маралі, праборкі на сходах. Не! Выхаванне — гэта вельмі складаны працэс. І нельга, не разабраўшыся, апраўдваць такога тыпа, як Арэшкін, i ганіць..

— Ніхто нікога не ганіць! — перапыніў яго Бародка. — A Арэшкін — не тып, таварыш Валатовіч! Гэта вы з Лемяшэвічам так адносіцеся да беспартыйнага педагога!

— Дэмагогіяй займаешся, Арцём Захаравіч!

— Ваша выступленне — дэмагогія…

Малашанка павярнуўся да прамоўцы:

— Гаварыце канферэнцыі!

Валатовіч, відаць, усхваляваны гэтай спрэчкай, хвіліну маўчаў, гартаючы блакнот. Потым як бы пачаў выступление нанава:

— Таварышы!.. Адразу хачу папярэдзіць: як член бюро i былы старшыня райвыканкома я не здымаю віны з сябе за ўсе недахопы ў кіраўніцтве калгасамі… Больш таго, віна мая, як i іншых членаў бюро, павялічваецца ад таго, што мы доўга маўчалі, ішлі за першым сакратаром, прыглушаныя яго аўтарытэтам…

Валатовіч выказаў усё тое, што ён некалі яшчэ ўлетку гаварыў Бародку ў яго кабінеце, i свае думкі аб планаванні, аб рабоце МТС i аб падборы людзей на пасады старшынь калгасаў.

— … Людзей у нас пайшло ў калгасы нямала, i людзей дастойных. Гэта радасна. Праўда, трэба сказаць шчыра, не ўсе ішлі добраахвотна i з вялікім жаданнем. З многімі райкому прыйшлося гутарыць не адзін раз. Але што мне хочацца сказаць… Магчыма, я памылюся, няхай таварышы даруюць i паправяць пасля. Але ў мяне такое ўражанне, што Арцём Захаравіч стараецца паслаць у калгасы выключив тых, хто яму не па душы, хто часам пярэчыў яму. Для калгасаў гэта, я ўпэўнены, увогуле нядрэнна, бо болыиасць такіх — неспакойныя, смелыя, дзёрзкія i рашучыя таварышы. Такія i трэба цяпер у калгасах! Але я баюся іншага… Я выказваю гэта, карыстаючыся прысутнасцю сакратара абкома. Я баюся, як бы ў раёне, на кіруючых пасадах не засталіся вельмі ўжо спакойныя да ўсяго людзі… Чыноўнікі… Гэткія Шапавалавы… Ёсць у нас такі інструктар, якога, я чуў, хочуць зрабіць загадчыкам аддзела… Я з практыкі ведаю, якая сіла — райпартактыў. І аслабіць яго…

— Не бойцеся, Павел Іванавіч, — раённыя кадры ўмацуем, — запэўніў Малашанка, прыветліва кіўнуўшы галавой.

Бародка сядзеў пануры, маўклівы, змораны на выгляд, з патухлымі вачамі; ён раніцой галіўся, i ўжо к вечару барада яго зноў пачарнела.

Яго крыху ўсцешыла i падбадзёрыла, што Валатовічу не апладзіравалі. Праўда, ён скончыў сваё выступление без пафасу, простым разважаннем. Але калі гаварыў, яму разы два крыкнулі з залы: «Няпраўда!», «Скажыце пра сваю работу!» Значыцца, ёсць людзі, якія разумеюць яго, Бародку. Аднак на перапынку ён пачуў i ўбачыў, як горача дэлегаты абмяркоўваюць прамову Валатовіча. У пракураным калідоры, каля буфетаў, на вуліцы — усюды стаялі групамі i спрачаліся. Адны цалкам падтрымлівалі Валатовіча, другія прымалі не ўсё ў яго выступленні i крытыкавалі асобныя сцверджанні, трэція маўчалі, чацвёртыя горача абаранялі Бародку. Але чацвёртых было значна менш, чым першых i другіх. І амаль усе, хто выступіў пасля Валатовіча, смела крытыкавалі райком i першага сакратара. Адным словам, канферэнцыя ішла даволі бурна i цікава. Спіс дэлегатаў, якія жадалі выступіць, увесь час папаўняўся. Прасілі слова нават тыя, хто на раённых сходах раней ніколі не выходзіў на трыбуну.

* * *

Малашанка па запрашэнню Алены Сямёнаўны пайшоў начаваць да Бародкі. Ішлі моўчкі. Праўда, маўчанне апраўдвалася тым, што навакол былі людзі: наперадзе, ззаду, на другім баку вузкай вуліцы ішлі дэлегаты, накіроўваючыся ў сталоўку. Арцём Захаравіч глыбока, на поўныя грудзі, удыхаў марознае паветра i разглядаў заснежаную вуліцу гарадка, заінеўшыя дрэвы, драты тэлефона i тэлеграфа, абмёрзлую калонку, каля якой коўзаліся хлапчукі,— быццам бачыў усё гэта ўпершыню. Сакратар абкома ўпотай з цікавасцю назіраў за ім, уяўляючы, што перажывае цяпер «пабіты».

За час сумеснай працы ён добра вывучыў характар Бародкі, яго самалюбства, ганарыстасць. Некалі ён нават жартам спытаў: «Ты, Арцём, не з шляхты часам?» Бародка тады ўзлаваўся за недарэчнае пытанне.

У кватэры маўчаць нельга было. Алена Сямёнаўна адразу па выгляду мужа здагадалася, што яму «насыпалі». Яна адным позіркам спытала ў Малашанкі: «Вельмі?» — i, атрымаўшы гэтак жа адказ, шчыра пашкадавала мужа, ра. зумеючы, як цяжка яму зараз.

Пакуль яна завіхалася на кухні, Бародка раз-другі прайшоўся па пакоі, спыніўся каля Малашанкі, які ў гэты момант пераглядаў свежыя газеты, i спытаў:

— Як табе падабаецца гэта?

— Што? — узняў галаву Малашанка, не адразу зразумеўшы i падумаўшы, што размова ідзе пра нешта ў газеце.

— Работа Валатовіча.

— Якая работа?

— Яго, з дазволу сказаць, «крытыка» i ўсё, што арганізавана ім.

— Што ж, крытыка як крытыка. Крыху ёсць суб'ектыўнага…

— Усё суб'ектыўна! Старыя крыўды… Помета! І, заўваж, гэта нездаровая з'ява — групоўка з мэтай разграміць першага сакратара райкома…

Малашанка, хаваючы хітрую ўсмешку ў вачах, прыжмурыўся.

— Ты некаторых граміў мацней — i нічога, жывыя, здаровыя, працуюць.

— Што ты раўняеш? — Бародка кінуў на стол газету i зноў закрочыў па пакоі.— Я крытыкую, каб палепшыць работу. А тут… Я табе скажу… Калі ты не дасі належнага адпору, не паставіш на месца гэтага старога дэмагога, які носіцца з сваёй уяўнай прынцыповасцю… Я вымушаны буду ставіць перад абкомам…

На твар Малашанкі нібы ўпаў цень.

— Ты што ж… хочаш, каб я ад імя абкома адгарадзіў цябе ад крытыкі камуністаў?

— Гэта — не крытыка.

— Не, гэта — крытыка! Крытыка сапраўдная, накіраваная на паляпшэнне справы, магчыма, у большай ступені, чым твае «разносы». У Валатовіча — боль камуніста за становішча ў раёне… А ты — «паставіць на месца»… Дзіўнае ў цябе разумение партыйнай дэмакратыі.

— Але, вядома, я забыўся… Вы разумееце яе лепш, — пакрыўджана адвярнуўся Бародка.

Нечаканае «вы» i наогул увесь тон Бародкі непрыемна' ўразілі Малашанку. Каб не гаспадыня, якую ён шчыра паважаў i не мог пакрыўдзіць, ён напэўна пакінуў бы гэты дом.

Алена Сямёнаўна прынесла закускі i, адчуўшы, што паміж мужчынамі адбылася сур'ёзная размова, далікатна выйшла зноў — няхай дагавораць да канца.

— Але, — уздыхнуў Арцём Захаравіч. — Быў Бародка першы ў вобласці… i стаў Бародка…

Малашанка адкінуў газеты.

— Ты прабач, але ты — баязлівец i панікёр! Пакрытыкавалі — i ты раскіс. Адвык ты ад крытыкі, вось што я табе скажу! — Ён сеў за стол насупраць гаспадара i паклаў на сваю талерку капусты.

— Ты прывык прызнаваць толькі крытыку зверху! Цябе на бюро абкома не так крытыкавалі — i ты прызнаваў i дзякаваў. А тут заела: як адважыліся крытыкаваць цябе, Бародку, першага сакратара! — Малашанка раптам проста, па-сяброўску паклаў яму руку на плячо, — Нельга так, Арцём. Зразумей. Не той час. Народ актывізаваўся. Цяпер самае лепшае — прызнаць крытыку, а не станавіцца на дыбы. Падтрымаюць Валатовіча, а не цябе. Вось так! — Ён узняў руку i весела паклікаў: — Алена Сямёнаўна! Чакаем вашай каманды. Без вас не можам пачынаць!

* * *

Малашанка. ў сваім нядоўгім выступленні (дэлегаты чакалі, што сакратар абкома, як многія прадстаўнікі з цэнтра, будзе гаварыць гадзіны дзве, а ён заняў толькі паўгадзіны) падтрымаў Бародку. Ён зрабіў нямала слушных заўваг аб рабоце райкома, але даў зразумець, што абком рэкамендуе Бародку першым сакратаром.

— Я не сумняваюся, добра ведаючы таварыша Бародку, што ён зробіць з гэтай канферэнцыі, з вашай прынцыповай крытыкі правільныя вывады, — сказаў Малашанка дэлегатам, якім належала праз гадзіну-дзве выбіраць раённы камітэт.

Бародка, якога супакоіла i падбадзёрыла прамова сакратара абкома, у заключным слове паабяцаў сапраўды «зрабіць усе вывады». Аднак свой страх перад галасаваннем ён выявіў на нарадзе прадстаўнікоў дэлегацый, на якой папярэдне абмяркоўвалі кандидатуры ў склад райкома. Нечакана Полаз, загрымеўшы мыліцамі, прапанаваў уключыць у спіс Лемяшэвіча.

Знешні спакой здрадзіў Бародку, ён амаль скочыў на самы край сцэны, нахіліўся над Полазам, які сядзеў у першым радзе.

— Замест каго? — Ён працягнуў руку ca спісам i трос ім над галавой Полаза. — Не. Вы скажыце, каго выкрасліць! Каго? Нам патрэбна сорак пяць, у нас ёсць сорак пяць. Каго выкрасліць?

— Нікога не трэба выкрэсліваць. Галасаванне пакажа. Я прапаную сваю кандыдатуру — Лемяшэвіча, i, калі трэба, дакажу, што ён дастойны, што вы ні кажыце пра яго.

— Вы не разводзьце анархізму ca сваім Лемяшэвічам!

— А вы пастаўце на галасаванне! — спакойна i ўпарта патрабаваў Полаз.

Гэтая яго смеласць i ўпартасць — такой смеласці ніхто яшчэ не выяўляў — страшэнна спалохала i абурыла Бародку. Ён пачынаў страчваць уладу над сваімі пачуццямі. Баючыся,' што Бародка наробіць глупства, i разумеючы яго страх перад лішнім чалавекам у спісе для тайнага галасавання, Малашанка выступіў на дапамогу,

— Пачакайце. Таварыш Полаз павінен зразумець… Ад вас — Валатовіч, два чалавекі з МТС. Лемяшэвіч, безумоўна, дастойны член райкома. Але ж нельга, таварышы, каб з адных Крыніц была палавіна складу райкома…

Довад быў даволі пераканальны, яго адразу ўсе падтрымалі.

— З нашага калгаса ніводнага няма.

— У нас з сельсавета няма, i мы маўчым!

Полаз абвёў усіх хітрым позіркам i зняў сваю прапанову.

І галасаванне паказала…

Старшыня падліковай камісіі — галоўны бухгалтар банка Цырульнікаў — нізенькі, тоўсты, заўсёды жыццярадасны чалавек (яго на кожнай канферэнцыі выбіралі ў падліковую каміеію), гэты раз выйшаў на трыбуну без сваёй вясёлай усмешкі, нейкі разгублены i нават як бы крыху спалоханы. Зала адразу ўтаймавалася i насцярожылася, адчуваючы, што адбылося нешта незвычайнае.

Голас Цырульнікава быў хрыпаты, пакуль ён чытаў пратакол нумар адзін — аб размеркаванні абавязкаў паміж членамі камісіі.

— Выпі вады! — крыкнулі яму. Ён паслухмяна выпіў поўную шклянку вады.

— …Аніпка: за — сто трыддаць сем, супроць — пяць. Багданаў: за — сто сорак два, супроць — нуль. Бародка… — Цырульнікаў як бы задыхнуўся i баязліва глянуў у бок прэзідыума, — за — шэсцьдзесят чатыры, супроць — семдзесят восем…

Ён зрабіў паўзу. У зале нехта ахнуў, нехта засмяяўся.

Бародка цяжка ўстаў, панура глянуў некуды ў заднія рады, дзе было цемнавата i дымна, глуха сказаў:

— Ну, дзякую…

І, неяк па-старэчаму ссутуліўшыся, пайшоў за сцэну.

Малашанка паклікаў:

— Арцём Захаравіч!

Бародка не аглянуўся.

30

Ён спыніўся на знаёмым ганку, запарошаным снегам, — ганак выходзіў проста на вуліцу. Навокал было цёмна, ціха i пуста: ішла другая палавіна ночы. Веска спала. Спаў i гэты дом. Толькі вецер тонка звінеў голымі, абледзянелымі галінамі старой вярбы, што расла пад акном, кідаў жмені сухога снегу, гнаў снежныя пасмы па вуліцы, намятаючы сумёты каля парканаў i калодзежаў.

Чалавек, якому пераваліла за сорак, адчуў раптам, што моцна хвалюецца, сэрца стукае так, што ўдары яго балюча аддаюцца ў скронях. Хвалюецца, як юнак, які прыйшоў на першае спатканне ў жыцці. Не, гэта іншае хваляванне: у ім пераважае пачуццё страху, які апаноўвае перад канчатковым прысудам. Ён не адважыўся пастукаць з той рашучасцю, з якой ён стукаў у гэтыя дзверы шмат разоў раней. Ён сапраўды не быў тут больш двух месяцаў, i яму, пасля ўсяго, што здарылася сёння на канферэнцыі, рабілася страшна ад думкі, што i тут яго могуць сустрэць не так, як ён жадаў бы.

Ён пальчаткай абмёў снег з ботаў, выцер хусцінкай мокры твар, увесь час аглядваючыся — хаця б ніхто, запознены, не ішоў i не ўбачыў яго на гэтым ганку!

Нарэшце ён пастукаў, i ад гэтага нясмелага стуку яшчэ мацней закалацілася яго сэрца. Ляпнулі дзверы з хаты ў сенцы, i голас, старэчы, зусім незнаемы, спытаў:

— Хто там?

Бародка ўздрыгнуў: што яшчэ за навіна? Адкуль узялася тут старая? Ён не адказаў, i голас зноў паўтарыў:

— Хто там?

«Магчыма, Марына ўзяла нейкую старую, каб не жыць адной. Боязна адной».

Ён спытаў:

— Марына Астапаўна дома?

У адказ ляпнула засаўка, дзверы адчыніліся, у цемры сенцаў мільганула белая постаць. Ён увайшоў у хату следам за постаццю, чыркнуў запалку. У той палавіне хаты, якая некалі служыла за кухню i ў якой стаяў адзін стол, цяпер перш за ўсё яму кінуўся ў вочы ложак i на ім дзве ўскудлачаныя галавы — жанчыны i дзяўчынкі. Незнаемая жанчына паглядзела на яго i адразу нацягнула коўдру на твар, схавалася, нібы баючыся, што яе пазнаюць. Адчуўшы прысутнасць другога чалавека, ён павярнуўся. На ляжанцы нехта масціўся, уздыхаючы, пэўна, тая старая, што адчыніла, але запалка дагарэла, i Бародка не разгледзеў яе.

Ён прайшоў у чыстую палавіну хаты, прайшоў асцярожна i гэтак жа асцярожиа запаліў другую запалку. Тут усё знаёма, усё так, як было раней. На ложку ён убачыў Марыну. Яна спала, прыгожая i прывабная: пышныя валасы рассыпаліся па падушцы, голая рука ляжала паверх коўдры. Яна прачнулася, калі ён чыркнуў яшчэ адну запалку. Расплюшчыла вочы, зірнула без здзіўлення i радасці, спакойна i абыякава, быццам ён выйшаў з гэтай хаты якую гадзіну назад, сказала:

— Ты, Арцём?

— Дзе лямпа? — не прывітаўшыся, спытаў ён.

— Там, на кухні.— І раптам яна схамянулася. — Чакай, я сама. Там людзі.

Яна саскочыла на падлогу ў адной кароткай сарочцы, нячутна праслізнула міма яго, i праз момант ён адчуў ад дзвярэй пах газы, потым убачыў, як яе постаць праплыла да стала.

Калі ён запаліў лямпу, яна сядзела на ложку, накрыўшы ногі коўдрай, а плечы i грудзі хутала ў вялікую шарсцяную хустку.

— Што гэта за людзі?

— А гэта тая самая настаўніца… Сухава. Я вырашыла пусціць ix. На прыватнай ім цяжка — тры душы. А яна ціхая жанчына, i — галоўнае — дзяўчынка ў яе цікавая такая. — Твар Марыны Астапаўны радасна праясніўся, але яна глянула на Бародку i ўстрывожана спытала:

— Што здарылася, Арцём?

Ён наблізіўся да ложка, цень ад яго ўпаў на Марыну і, вялізны, закалыхаўся на сцяне. Ён зрабіў pyx, быццам хацеў абняць яе, але не абняў i зноў прайшоўся па пакоі, шчыльней прычыніў дзверы.

— Што ж, гэта i лепш… Кватэра нам не трэба больш. Паедзем..

— Куды паедзем?

— Куды? — Ён на момант сумеўся, бо не думаў яшчэ, куды можна паехаць. — Знойдзем месца… Пражывём!

— Не, ты скажы, што здарылася?

Бародка зноў спыніўся каля ложка, i твар яго так скрывіўся ад болю i злосці, што Марына спалохалася.

— Што здарылася? Мяне пракацілі… Не выбралі… Вось што здарылася… Гэта — удзячнасць за тое, што я шэсць год не ведаў ні дня, ні ночы, працаваў, як вол… І вось — калі ласка… Даволі было выступіць нейкаму Валатовічу, які зрабіў прыгожы жэст — пайшоў у калгас… Даволі было гэтаму старому дэмагогу 'згрупаваць вакол сябе розных Лемяшэвічаў, i яны зрабілі, што захацелі! Дэмакратыя! Не! Гэта не дэмакратыя, гэта — анархія. Дрэнна яны разумеюць дэмакратыю! І Малашанка — дрэнь… Стары друг! Кар'ерыст!..

Пакуль ён хадзіў па пакоі i злосным паўшэптам выказваў сваё абурэнне, Марына Астапаўна сядзела моўчкі. Абхапіўшы рукамі калені, накрытыя коўдрай, яна ўзлягла на ix падбародкам i, здавалася, не слухала, што кажа Бародка, а думала пра нешта сваё.

Калі ён нарэшце спыніўся i перастаў гаварыць, яна сказала ціха, як бы адказваючы сваім думкам:

— Нікуды я больш не паеду!

Бародка ступіў да ложка, сцягнуў хустку i сціснуў сваімі халоднымі пальцамі яе голыя гарачыя плечы.

— Марына! Я ляцеў да цябе сярод ночы. Ты ў мяне адзіны родны чалавек. I ты павінна зразумець… Нарэшце, калі ты хочаш ведаць, то ўсё i заварылася з-за цябе.

Яна спакойна адняла яго рукі ад сваіх плячэй і, ківаючы галавой, ціха, але ўпарта паўтарыла:

— Я не паеду, Арцём.

Ён зморана сеў на ложак каля яе ног, закрыў твар рукамі.

— Але… вядома… Цяпер я табе не патрэбны. — У голасе яго не было ўжо ні злосці, ні гневу, але не было i жалю, скаргі, a толькі стомленасць i абыякавасць да ўсяго навакольнага.

А яна, адказала не яму, a сваім патаемным думкам:

— Мне трыццаць пяць год… Але… Я многа ездзіла, шукала. А чаго шукала? Шчасця? А шчасце — гэта так проста… Вунь нават Сухава i тая шчаслівей за мяне… У яе памёр муж, але ў яе дачка… Харошанькая такая дзяўчынка! Беленькая, вочкі блакітныя… цэлы дзень звініць, ажно ў хаце павесялела, быццам вясна прыйшла… — Яна цяжка ўздыхнула. — Калі мяне пакінуў першы муж, я страшна перажывала, але не разумела яго тады, а цяпер разумею. Мне было дваццаць тры, а яму трыццаць, яму вельмі хацелася мець дзіця… Я думала, што знайшла шчасце, калі сустрэлася з табой… Сапраўды, тры гады я адчувала сябе шчаслівай… Мой другі муж плакаў, калі я пакідала яго, цалаваў рукі i прасіў, ён кахаў мяне, але я ненавідзела гэтага хлюпіка… Я жыла з ім, а думала пра цябе… Ты паклікаў — i я прыляцела сюды, з горада… Прыляцела з надзеяй… На што я спадзявалася? На шчасце? На якое? На крадзенае шчасце? Не, больш я не хачу крадзенага шчасця! Якое гэта шчасце! Божа мой! Каб мне дзіця! — раптам прашаптала яна i хвіліну маўчала. — Але позна ўжо; кажуць, бабскі век — сорак год… Куды ты мяне клічаш, Арцём? Навошта? Навошта я табе? На пацеху? Так? — раптам злосна i гучна спытала яна, вочы яе бліснулі. Бародка адняў рукі ад твару i здзіўлена паглядзеў на яе. — Калі цябе напаткала непрыемнасць, ты адважваешся звязаць свой лёс з маім, a ці надоўга? Вось ты кажаш: усё гэта з-за мяне. І ты не даруеш… я ведаю — ты не даруеш мне. Я ведаю, што для цябе даражэй… І нікуды ты далека не паедзеш! У цябе сям'я, дзеці… Дзеці! I пасаду новую табе дадуць толькі тут. Дык чаго ты шукаеш? У цябе ж усё ёсць! Праўда, сёння ты многа страціў — я разумею. Для цябе гэта цяжкі ўдар… Але для ўцехі ты знайшоў вінаватых!

Ён хмыкнуў неяк неазначальна — не то пагардліва, не то сумна, устаў i адышоў да стала. Нечакана груба спытаў:

— Выпіць ёсць што? Я стаміўся, як чорт.

Марына Астапаўна адмоўна паківала галавой, мабыць, прадаўжаючы яшчэ думаць пра свой лёс.

— Не чакала? — іранічна спытаў ён.

— Не чакала, — прызналася яна.

31

Даша Жураўская прыладжвала новыя гардзіны на вокны, калі вярнуўся з работы Раман Карпавіч. Сын адразу кінуўся да бацькі, дачка, стараючыся трымацца ў свае сем год па-даросламу, прадаўжала памагаць маці.

Адсунуўшы канапку, паставіўшы на табурэт дзіцячае крэсла, Даша стаяла на ім перад акном, босая, у халаце, шырокія рукавы якога ўпалі на плечы i агалілі прыгожыя рукі, яшчэ бронзавыя ад летняга загару, i прымацоўвала карніз.

— Зноў? — дакорліва спытаў муж. Даша любіла, каб у кватэры было прыгожа, утульна, i бясконца купляла новыя рэчы.

— Не, ты спачатку паглядзі, якія танныя, a якія прыгожыя… Не заўсёды такія купіш, паўдня ў чарзе стаяла, — яна трымала ў роце цвічкі i таму гаварыла смешна; сын, якога бацька ўзяў на рукі, пачаў смяяцца i перадражніваць.

Раман Карпавіч не стаў спрачацца i пайшоў мыць рукі.

— А скажы — хіба не прыгожа? — спытала Даша, калі ён вярнуўся. Ёй, як кожнай жанчыне, хацелася, каб муж пахваліў пакупку. Яна сядзела каля стала, надзявала на шнурок другую гардзіну i любавалася на тую, якая вісела ўжо. Ён усміхнуўся ў адказ, але зусім не так, як заўсёды пры такой размове, — неяк кісла, іранічна. Яна заўважыла гэта i насцярожылася.

— Пачакай, скончу — будзем абедаць.

— Калі ласка, — адказаў муж, не праяўляючы асаблівай цікавасці i да абеду.

Гэта ёй таксама не падабалася: чалавек здаровы, з добрым апетытам, ён звычайна крычаў з парога: «Даша! Абедаць!»

Раман Карпавіч прайшоў у суседні пакой, спыніўся перад кніжнымі паліцамі, якія займалі ўсю сцяну, i доўга глядзеў на кнігі так, быццам развітваўся з імі. Потым падышоў да прыёмніка, уключыў i тут жа выключыў, сеў у мяккае крэсла каля стала i пакратаў старыя гардзіны, якія праз хвіліну будуць заменены новымі. Даша праз адчыненыя дзверы ўпотай назірала за ім. «Нешта здарылася». Але яна ведала, як бывае цяжка i непрыемна, калі ў такую хвіліну пачынаюць лезці з распытамі, нават калі гэта робіць i блізкі чалавек. Таму яна ніколі, убачыўшы, што муж не ў настроі, не абдымала яго, не цалавала, ласкава не пытала: «Што здарылася. Рома?» Не, яна рабіла гэта інакш! І зараз яна зайшла ў пакой з гардзінай, на пісьмовым стале кнопкамі прыкалола яе да карніза i загадала:

— Прынясі табурэт.

Раман Карпавіч прынёс табурэт i хацеў лезці сам, але Даша не дазволіла.

— Чакай, я сама, ты ў чаравіках, запэцкаеш мне ўсё.

Ён падтрымліваў крэсла i табурэт, каб яна не ўпала. З вышыні, не перапыняючы работы, яна спытала жартаўліва i як бы між іншым:

— Не сакрэт, чым расстроены таварыш Жураўскі?

— Чым? — Ён з удзячнасцю глянуў угору на яе рукі: малайчына, сваім тонам яна памагла яму пачаць размову. — Таварыша Жураўскага паеылаюць у раён.

Даша крута павярнулася і, напэўна, упала б, каб ён не падхапіў яе на рукі. Яна войкнула, абняла яго за шыю, на міг прытулілася, але тут жа вызвалілася з абдымкаў i, трохі бледная ад спалоху, спытала з вялікім здзіўленнем:

— Цябе? На работу?

Чатыры месяцы ішла кампанія — накіроўвалі адказных работнікаў з горада ў вёску, у сельскія раёны, але ёй ні разу нават i ў галаву не прыйшло, што могуць паслаць яе мужа, кандыдата навук, адказнага работніка ЦК.

Яна села на край канапкі, папраўляючы валасы, i адразу зрабілася не па-дамашняму сур'ёзная, на выгляд як бы разгубленая, але ў той жа час нейкая ўрачыстая i рашучая, як выглядаюць толькі жанчыны ў адказны момант жыцця.

Раман Карпавіч адышоў да кніжнай паліцы i пачаў выроўніваць кнігі, імкнучыся, відаць, гэтак схаваць сваю ўзрушанасць.

— Ну, вось… бачыш, як яно бывае… Калі я сам пасылаў людзей, мне здавалася ўсё гэта прасцей, чым некаторыя стараліся давесці. А яно вось як: ты — у інстытуце, Таня — у музычнай. Я — кандыдат, марыў за доктарскую ўзяцца… І вось — ідзі сакратаром. Ды куды? Ведаеш куды? У наш раён! Адкуль прыйшоў — туды i вярніся. Як табе гэта падабаецца?

Яна з цікаваецю глянула на мужа. Ён растлумачыў:

— Канферэнцыя праваліла Бародку. Не разумею, што там здарылася.

— А я разумею, — сказала Даша. — Я даўно табе казала: зазнаўся, лічыў, што яму ўсё дазволена.

— Не спрачаюся… Ты, вядома, права, як заўсёды. — Яму хацелася пажартаваць, але жарт не атрымаўся. Даша пачала камячыць канцы пояса ад халата. Ён зразумеў, што яна знарок не глядзіііь на яго, успрыняў гэта як дакор, як асуджэнне i збянтэжыўся. Хацелася сказаць пра ўсё так, каб не было з яе боку ніякіх папрокаў, а галоўнае — крыўды. Даша не заплача, не паскардзіцца — ён ведаў гэта, але яму было шкада яе, у яе было нялёгкае жыццё. Як яна радавалася, калі паступіла ў інстытут, а потым — калі атрымалі гэтую ўтульную кватэру! І вось усё трэба кідаць… «Зразумей мяне, мой добры друг, як ты заўсёды разумела». Ён прысеў каля стала i сказаў з сур'ёзнасцю амаль афіцыйнай:

— Мяне хвалюе яшчэ i іншае… Ці ўсе там правільна зразумеюць мой зварот? Скончыў акадэмію, працаваў у ЦК i раптам — назад.

Вядома, не гэтага ён баяўся. Але цяпер, калі Даша нечакана змоўкла, яму здавалася, што лепей, калі яна спачатку выкажацца не аб пераводзе ў раён, a выявіць свае адносіны да звароту ў свой раён. Тады, напэўна, адразу стане ясным наогул яе стаўленне да гэтай падзеі ў ix жыцці.

Даша раптам падышла i стала побач. Цяпер ён баяўся глянуць на яе, чакаючы жорсткіх слоў. Але рука яе мякка лягла яму на плячо.

— Чаго ты мяне агітуеш?

— Я? — Раман Карпавіч глянуў на яе з трывогай i радасцю.

— Што я, не бачу?! Угаворваеш, як дзяўчынку. Мне проста крыўдна. Успомні, у сорак першым мы не думалі i не вырашалі, дзе нам будзе лепш ці горш i якую пасаду ты будзеш займаць — камандзіра ці радавога… Мы з табой першыя пайшлі ў лес. І калі так трэба сёння… Ты ж сам згадзіўся, хіба я не бачу. Дык навошта табе ўгаворваць мяне? Пасаромеўся б!

У радасным парыве ён не абняў яе, а моцна, да болю, сціснуў рукі. A калі яна войкнула, ён падзьмухаў ёй на пальцы, як маленькай, i пацалаваў ix. Дзеці з радасным смехам кінуліся да бацькоў. Колькі хвілін яны з напружаннем сачылі за ix паводзінамі, хаваючыся за дзвярамі. Ім здавалася, што бацькі маюць намер пасварыцца, i яны перажывалі з-за гэтага, асабліва плакса Таня.

32

Да вечара аглядаў Жураўскі МТС i калгас, аглядаў, як гаспадар, што вярнуўся пасля доўгай камандзіроўкі. Усё яму знаёма тут да драбніц — усё, што застаецца нязменным праз многія гады — палі, гai, луг, рэчка. Але шмат што змянілася за шэсць год: выраслі новыя будынкі — фермы, гаражы, майстэрні. Ён амаль штогод прыязджаў у Крыніцы адпачыць, але тады неяк не заўважаліся ўсе гэтыя змены. Выходзіць, каб усё бачыць, трэба глядзець не вокам дачніка, а вокам гаспадара.

Нагадаўся пачатак яго сакратарскай дзейнасці адразу ж пасля прыходу Савецкай Арміі, калі яны, партызаны, вярнуліся на родныя папялішчы. Што яны мелі тады? У гэтых Крыніцах, якія, дарэчы, былі спалены напалавіну, не засталося ніводнага кароўніка, канюшні, ды i кароў не засталося ніводнай, а коней — дзесяткі два калек, якіх выбракавалі з арміі. На пасаду старшынь траплялі выпадковыя людзі, якіх штогод прыходзілася мяняць. А цяпер? Няхай яшчэ не самая лепшая МТС, няхай яшчэ i калгас толькі сярэдні… Але якія магчымасці, якія перспектывы! Ёсць дзе разгарнуцца, ёсць з кім працаваць! Якія людзі выраслі! У МТС — Сяргей за галоўнага інжынера, той Сяргей, якога ён, Жураўскі, помніць хлапчуком i некалі, калі яшчэ працаваў сакратаром райкома камсамола, прымаў у камсамол. A ў калгасе які стары! Прафесар!

Ён мала ведаў Валатовіча i дагэтуль сустракаўся усяго адзін раз: прыязджаў неяк улетку, не застаў Бародку i звярнуўся да старшыні райвыканкома — папрасіў машыну дабрацца да Крыніц. Валатовіч яго ведаў больш, бо яму расказвалі аб былым сакратару, i ён сам не раз бачыў i слухаў Жураўскага на рэспубліканскіх нарадах. Цяпер, пабыўшы некалькі гадзін разам, спачатку — у МТС, потым — у канторы праўлення i на фермах, яны належным чынам ацанілі адзін аднаго.

Ужо вечарэла. Яны доўга затрымаліся на ферме, глядзелі, як дояць кароў. Валатовіч тоЛькі што набыў першыя даільныя апараты, але працавалі яны чамусьці кепска. Маладзенькая заатэхнік, якая ўжо тры дні вучыла даярак карыстацца імі, баялася прызнацца ў сваім няўменні, ледзь не плакала ад роспачы. Раман Карпавіч i старшыня памагалі ёй знайсці прычыну кепскай работы апаратаў.

Валатовічу хацелася яшчэ паказаць сакратару свінарнік, дзе вельмі паспяхова працавала механізаваная кармакухня. Але свінарнік знаходзіўся ў Задуб'і, за тры кіламетры, а на дварэ пачыналася завіруха.

Жураўскі жартаўліва запярэчыў:

— Злітуйцеся, Павел Іванавіч. Тым больш што я, па праўдзе кажучы, у госці прыехаў да цесця. Жонка там чакае, сваякі… Хадзем лепей пагрэемся.

У хаце Сцяпана Касцянка было як на свята: вымыта, вычышчана, прыбрана. Печ дыхала гарачынёй i такімі пахамі смажаніны, ад якіх ураз разгараўся апетыт. У светлай палавіне Даша накрывала сталы, накрывала з густам, па-гарадскому, і ўсе ў хаце падпарадкоўваліся ёй. А яна сама любавалася працай рук сваіх i тут жа папракала разгубленых бацькоў:

— Што вы, як да вяселля, рыхтуецеся! Проста паабедаць — i ўсё.

Але i Сцяпан Яўменавіч, i Уліта Антонаўна, i сама Даша ведалі, што будзе не проста абед, бо людзей прыйдзе нямала, нават калі i не запрашаць: адны захочуць пабачыць Рамана Карпавіча, другія — Дашу.

Адам прыйшоў ca школы, пацягнуў носам смачнае паветра, убачыў Дашу з закасанымі рукавамі i, замест прывітання, пажартаваў:

— Прыёмчык наладжваеш у гонар новага сакратара, Дар'я Сцяпанаўна?

Маці, відаць, пачулася нешта абразлівае ў яго словах, i яна пажадала:

— Ціпун табе на язык, Адамка.

Касцянкі радаваліся звароту зяця i дачкі ў родны раён. Уліта Антонаўна, праўда, спачатку тайком спытала ў Дашы:

— Дашачка, а не паніжэнне гэта Раману?

Але Сцяпан Яўменавіч разважаў проста i па-сялянску мудра:

— Даўно пара так. А то ўсё Патапаў вылучалі. Не, Патапы калгасы не падымуць. Цяпер трэба людзі вучоныя. Вось гэта рэч іншая! Валатовіча — у калгас, Жураўскага — у раён. Дарэмна Бародку адпусцілі. З яго таксама старшыня быў бы…

Але яшчэ больш узрадаваў прыезд Жураўскіх Jleмяшэвіча. Ён i сам не разумеў прычыны гэтай сваёй узнёслай радасці, але хадзіў апошнія дні, як імяніннік, з нецярпеннем чакаючы новага сакратара, нібы той вёз асабіста для яго новае жыццё i вялікае шчасце. Ён не вытрымаў i прыйшоў да Касцянкоў раней за ўсіх. Убачыў Дашу — збянтэжыўся, як закаханы. А яна доўга i моцна ціснула яму руку, весела смяялася.

— Ага, сорамна вам? Ніводнага пісьма — падумаць!

— Пісаў адно.

— І ён называе гэта пісьмом i апраўдваецца: пісаў. Як прыехаў — напісаў, падзякаваў, i на гэтым канец дружбе. Я думала, вы ажаніліся тут.

— А яго такі ледзь не ажанілі…— пажартаваў Адам.

— Сядайце i раскажыце мне ўсё. А то пра вас легенды ходзяць.

— Якія легенды? — не на жарт устрывожыўся Лемяшэвіч, баючыся, што яму прыпісалі нейкія ўяўныя заслугі.— Легенда заўсёды плод фантазіі, Дар'я Сцяпанаўна. А мне i расказвац'ь няма чаго. Працаваў i рабіў памылкі, як любы смяротны…

— Расказвайце пра памылкі. Ад мяне вы не адкруціцеся. Я вас прымушу расказваць. Ці не я вас сагітавала сюды? Ай, мама, пірог! — глянула яна на гадзіннік i кінулася да печы. — Прабачце, пірог згарыць…

Лемяшэвіч з цікавасцю назіраў за Дашай, як яна ўвіхаецца каля печы, i ў гэты момант чамусьці ўявіў сваю халасцяцкую кватэру, у якой пры ўсіх яго намаганнях i дапамозе сяброў усё-такі няма такой утульнасці, як у хаце, дзе ёсць гаспадыня, i яму стала сумна; ён адчуў сябе адзінокім i няўладжаным у жыцці. «Не, трэба ажаніцца», — падумаў ён, але ад рашучасці такой не стала весялей: адразу ўспомнілася Наталля Пятроўна. У глыбокім задуменні ён глядзеў на Жураўскую, a бачыў яе, Наташу. Чым далей, тым больш i больш завалодвае ім пачуццё, адначасова радаснае i пакутлівае. Цяпер ён напэўна ведаў, што гэта — не простае захапленне, якое часам з'яўлялася раней, a сапраўднае каханне, шчырае i глыбокае, у якое ён раней не асабліва i верыў, думаў, што яно існуе толькі ў кнігах. Ён адчуваў, што доўга так не можа цягнуцца, што ён павінен нешта рабіць. Але што? Што ён можа сказаць, на што можа спадзявацца? А як пасля паглядзець у вочы Сяргею, гэтаму крыштальна чыстаму, падзіцячаму даверліваму чалавеку? «Хутчэй бы яны пажаніліся, — не раз думаў ён доўгімі бяссоннымі начамі.— Тады знікла б усякая надзея i — кропка. Ці мала на свеце добрых жанчын!»

Уліта Антонаўна занесла на стол гарачы пірог, які rieрадала ёй Даша, накрыла ручніком, як накрывала паляніцы хлеба, выняўшы ix з печы i абмыўшы румяную скарынку вадой.

— Кірылавіч, — вывела яна з задумення Лемяшэвіча, — а Алёша не прыязджаў у Мінск, — i праслязілася.

— Як не прыязджаў? A пісьмо?

— У пісьме ён пісаў, што жыве ў Дашы, прывет перадаваў, а яны ў вочы яго не бачылі.

— Гэта вы яго навучылі такой скромнасці? — спытала Даша ў Лемяшэвіча.

— Гонару ў яго многа, а не скромнасці,— сказаў бацька з парога, несучы вялікую міску салёных рыжыкаў.

— Я дараваць не магу ўсім вам, што адпусцілі яго, — уздыхнула Даша. — Хіба можна — з дзесятага класа!

— Нічога, не загіне! — супакоіў жанчын бацька. — Я меншы на Урал у заробкі ездзіў. Больш самастойнасці набудзе.

Прыйшлі Жураўскі i Валатовіч, прамёрзлыя, заснежаныя, але здаволеныя адзін адным, вясёлыя, i ўсё гаварылі пра калгасныя справы. Прыйшоў Даніла Платонавіч. Жураўскі шчыра абняў яго. Стары ўпотай выцер слязу i сам абняў Дашу.

— Радуюся за вас, мае сябры. Дзякую вам.

— Завошта, Даніла Платонавіч? — здзівілася Даша.

— Як завошта? Пісьмы мне добрыя пісала, за кнігі. І за тое, што вярнуліся. Не гаварыце, што гэта проста i легка. Але так трэба людзям, Рамане.

Стары стаяў пасярод хаты i гаварыў сур'ёзна i крыху ўрачыста. Жураўскі, адчуваючы няёмкасць ад такой сустрэчы, жартаваў:

— Вы мяне не агітуйце, Даніла Платонавіч. Я сам сябе сагітаваў.

— Вось за гэта i дзякуй. А хочаш крытыкі — калі ласка, скажу… Мала яшчэ вопытных людзей ідзе ў вёску з ахвотай. А каго прымушаюць — у такога работніка я не веру, толку не будзе з такога.

— Ды ўжо ж! Які толк, калі з-пад кія! — адазваўся Сцяпан Яўменавіч, расстаўляючы вакол сталоў крэслы i табурэты. — Але прашу да стала. Сяргея чакаць не будзем. Сямёра аднаго не чакаюць.

Сяргей не хацеў зрываць заняткі з вучнямі i прыйшоў позна, за што яго прымусілі выпіць «штрафную». Яшчэ пазне'й прыйшла Наталля Пятроўна. На дварэ разгулялася лютаўская завіруха, засвістала за акном, завыла ў коміне. Урач увалілася ў хату снежнай бабай. Дзверы ў кухню былі адчынены, яе ўбачылі i прывітальна зашумелі. Даша пабегла i горача абняла сяброўку. Сяргей памагаў ёй распрануцца, i твар яго ззяў радасцю. Лемяшэвіч зайздросціў сябру: ён, Лемяшэвіч, не мае маральнага права так сустрэць яе. Ды i нельга яму паказваць свае пачуцці. Навошта? Няхай нішто не засмучае шчасця Сяргея. Наталля Пятроўна ішла да стала, абняўшы Дашу.

— Як я рада, што ты прыехала. Каб ты ведала, як я рада.

— А я цябе лаяць буду.

— Лай, я ведаю, што мяне варта лаяць. Ты паможаш мне.

Яны селі насупраць Лемяшэвіча. Сяргей сеў у другім канцы стала, каля Валатовіча. Наталлі Пятроўне налілі віна.

— Я з Задуб'я ехала на санях. Дарогу перамяло. Я гарэлкі вып'ю. — Яна падняла маленькі кілішак. — За нашага сакратара. — Яна сказала «нашага» з той добрай цеплынёй, якую могуць надаваць звычайным словам толькі жанчыны.

Яна не дапіла свой кілішак, i яе ніхто не прымушаў, як Сяргея. Лемяшэвіч не зводзіў з яе вачэй. Яиа адчувала яго позіркі, чырванела i нервавалася, хоць у душы ёй было прыемна i радасна, што ён так глядзіць на яе.

Лемяшэвіч быў з тых нямногіх людзей, у якіх пасля чаркі рэдка развязваецца язык i з'яўляецца красамоўнасць, а часцей наадварот — наступае маўклівасць i нязграбнасць. Адчуўшы, што залішне любуецца Наталляй Пятроўнай, i спалохаўшыся, што на гэта ўрэшце могуць звярнуць увагу, ён памкнуўся прыняць удзел у агульнай размове, але ўсё гаварыў неўпапад i зноў мімаволі пазіраў на яе — ці не смяецца яна часам з яго? Не, Наталля Пятроўна шагіталася з Дашай.

Жураўскі сказаў тост за жанчын, яму апладзіравалі. Лемяшэвіч працягнуў чарку да Наталлі Пятроўны i падтрымаў тост:

— За вас!

— А за мяне? — пажартавала Дар'я Сцяпанаўна.

— І за вас, за ўсіх, — сумеўся ён. Наталля Пятроўна таксама пачырванела.

Гутарка за сталом рабілася ўсё больш шумнай.

— Не, Раман Карпавіч, гэта зверху здаецца, што інакш быць не можа… Я таксама думаў, будучы ў райвыканкоме…

— Адам Макаравіч, дай, браце, грыбкі!

— Схадзі, Сцяпанка, прынясі яшчэ…

— Не, вы паслухайце, вы станьце на месца старшыні, у адзін тыдзень зразумееце, што гэта такое — планаванне зверху…

— Не вырашайце дзяржаўных праблем за чаркай!

Але да слыху, да свядомасці Лемяшэвіча даходзілі не

гэтыя гучныя выказванні мужчын, a ціхі шэпт дзвюх жанчын. Ён стараўся не слухаць, стараўся скіраваць сваю ўвагу на другі край стала, запярэчыць каму-небудзь, каб пачаць спрачацца, — i не мог.

— Не прыкідвайся, Наташа… Ты чыніш гвалт над сабой… над пачуццямі…

— Лена… Ёй трынаццаць год…

— Мы не ўмеем лічыць грошы. Што робяць нашы эканамісты? Я не разумею, навошта рамантаваць ламачча, якое мы рамантуем. Мы больш затрачваем…

— Даводзьце. Вы — гаспадары.

— У нас на паперы вялікія правы, а на справе — план i ніякіх размоў.

— Вось… Toe ж, што з планаваннем пасеваў…

— Табе страшна слова айчым. Ды хіба ж Сяргей такі чалавек? Хіба ў вас такое будзе жыццё?

— Госці дарагія, давайце яшчэ па маленькай. Чуеце, што робіцца на дварэ, пад такі свіст толькі i выпіць. Налівай, Сяргей!

— Але, злуе зіма.

— Няхай, больш снегу — больш хлеба. A які яшчэ клопат у хлебароба?

— Толькі з ім ты будзеш шчаслівай. Я не таму, што… сястра яго…

— Божа мой! Я паважаю яго, але…

— А ты снегазатрыманне зрабіў? А то змахне з поля.

— Ого! Снегазатрыманне ў нас у гэтым годзе, як ніколі! Налі там жанчынам, Кірылавіч!

Лемяшэвіч наліў у чаркі жанчын густой вішнёвай настойкі, але яны нават не глянулі.

— Не, ты не ведала яго, сапраўднага жаночага шчасця, — Дар'я Сцяпанаўна, захапіўшыся, сказала ўголас.

Наталля Пятроўна сціснула яе рукі, аглянулася, i позірк яе сустрэўся з яго позіркам.

Адзін міг глядзелі яны адно аднаму ў вочы. Але як глядзелі! Кажуць, любоў i нянавісць заўсёды побач. Дык позірк Лемяшэвіча адбіў абодва гэтыя пачуцці ва ўсёй ix страшнай i зразумелай для яе глыбіні. Яна жахнулася. Выпусціла рукі сяброўкі, прыціснула свае да грудзей i, апусціўшы вочы, цяжка ўздыхнула.

— Дык што ж, за ўраджай гэтага года? — прапанаваў Валатовіч.

— Вып'ем за ўраджай, Наташа, — сказала Дар'я Сцяпанаўна, падымаючы сваю чарку.

— Будзе ўраджай, Павел Іванавіч! Будзе! Я паўвека зямлю ару i ведаю, калі ён будзе, a калі не! — казаў, крыху ап'янелы, Сцяпан Яўменавіч.

— Па зіме?

— Не па зіме — па людзях. Як людзі працуюць!

— Правільна, бацька! Добра сказаў!..

— Хочаш, я пагавару з Ленай?

— Не, не…

Уліта Антонаўна, якая бясконца падносіла закускі i прысаджвалася на адну хвіліначку то каля аднаго, то каля другога, відаць, здагадалася, пра што шэпчуцца старэйшая дачка з доктаркай. Падышла, села каля Наталлі Пятроўны, сказала проста, сардэчна:

— Наташачка, не мучай ты яго i сябе… Сохне ён па табе, свету не бачыць.

Лемяшэвіч хмыкнуў i кінуў недарэчны i нават бестактоўны жарт:

— Не мучце людзей, доктар.

Жанчыны паглядзелі на яго здзіўлена, але кожная здзівілася па-свойму, бо па-рознаму зразумелі яго.

Лемяшэвіч схадзіў на кухню — проста так, вярнуўся i сеў побач з Сяргеем.

Гадзін у адзінаццаць, калі ўжо спявалі песні i танцавалі, Наталлю Пятроўну запрасілі да хворага.

Чалавек, з галавы да ног аблеплены снегам, з пугай у руках, выклікаў яе на кухню. Яна выслухала яго, вярнулася i з парога вінавата ўсміхнулася, як бы просячы прабачэння.

— Дазвольце падзякаваць вам, дарагія гаспадары…

— Куды? — спытала Дар'я Сцяпанаўна.

— У Топаль.

Топаль — самы дальні пасёлак сельсавета, кіламетраў за сем ад Крыніц.

— Ой-ёй, сур'ёзнае што?

— Дзіця.

— Машына не пройдзе? — спытаўся Жураўскі.

— Дзе там! — азваўся з кухні чалавек. — Да нас i да завірухі гэтай не было дарогі. А цяпер — не ведаю, як на кані дабрацца.

Усе з маўклівым спачуваннем глядзелі на Наталлю Пятроўну. А яна ў душы радавалася, што вырываецца адгэтуль: упартае сватанне Дашы ўсхвалявала яе; акрамя таго, яна ўвесь час баялася, што, падпіўшы, могуць пачаць размову пра гэта ўголас, уцягнуць Сяргея, будуць прымушаць яе дань адказ.

— Вазьмі кажух, Наташа, — клапатліва прапанавала Уліта Антонаўна.

— Кажух у мяне ёсць, — азваўся чалавек з Топаля.

— У такую пагоду не зашкодзіць лішні, ногі лепш хутай, — як роднай, наказвала старая.

Наталля Пятроўна не пярэчыла. Яна хутка апранула паліто, накінула на плечы кажух, доўгі, да самай падлогі, па-дзявочаму шпарка павярнулася, падмёўшы кажухом паўхаты, i выбегла.

33

Дзіця — дзяўчынка чатырох год, худзенькая, з тонкімі ножкамі, з шырокімі блакітнымі вочкамі, задыхалася. Маці, жанчына пажылая ўжо, насіла яе на руках па хаце i не прыгаворвала, не суцяшала, a роспачліва етагнала. Калі Наталля Пятроўна загадала ёй пакласці малую на ложак, маці, паслухмяна выканаўшы загад, кінулася ёй на шыю i загаласіла:

— Доктарка ты наша дар-ара-га-ая, па-міра-ае мая-я Га-алеч-ка!

— Сціхніце! — сурова сказала Наталля Пятроўна, вызваліўшыся з яе рук.

— Маё адзінае дзіцятка. Рада-асць мая ненаглядная!

— Не палохай дзіця! — са злосцю цыкнула ўрач i загадала мужчыне: — Супакойце яе!

Клім нясмела прасіў:

— Насця, а Насця!

Наталля Пятроўна спрытна раскруціла з шыі дзяўчынкі хусткі, анучкі, вату — дамашні кампрэс. Малая пагладзіла ручкай шыю, потым схапіла руку ўрача i жаласліва, як бы просячы ратунку, прашаптала:

— Цёця!

Наталлі Пятроўне самой стала цяжка дыхаць, яна адвярнулася ад бацькоў, каб схаваць слёзы. Шмат яна бачыла пакут i смерці i ўжо магла, праўда, часцей за ўсё знешне, захоўваць прафесійны спакой. Але ад спакою гэтага нічога не заставалася, калі пад пагрозай было жыццё дзіцяці.

— Не бойся, мая харошая, не бойся. Скажы, дзе ў цябе баліць, — i я вылечу… Хутка ты будзеш бегаць…

— На вуліцы, — прашаптала дзяўчынка засмяглымі вуснамі.

Збоку ўсхліпнула маці.

— На вуліцы, на вуліцы, мая слаўная. Вунь гурбы якія намяло, на саначках будзеш катацца. — Наталля Пятроўна, схіліўшыся над хворай, гладзіла яе ручкі, грудкі, шчокі, адначасова аглядаючы i абмацваючы ix. — Адкрый роцік, Галька!

Не, памылкі не можа быць, яна правільна паставіла дыягназ яшчэ ў дарозе, распытаўшы бацьку. Цяжкая форма дыфтэрыі. Бачыць яна гэта не ўпершыню, але ніколі яшчэ так не хвалявалася: хвароба запушчана, на дварэ — завіруха, везці ў райбальніцу немагчыма i позна. Жыццё дзіцяці ў яе руках. Трэба супакоіцца, каб не напалохаць бацькоў. Вось яны стаяць каля ложка, як каля труны. Насця заціскае хусткай рот, каб не закрычаць, не загаласіць. Клім, кусаючы свае абвіслыя вусы, гладзіць рукаў яе кофтачкі i супакойвае жонку ўсё тымі ж словамі.

— Насця, а Насця!

Трэба даць ім работу, каб яны адышлі, не перашкаджалі.

— Закіпяціце ваду!

— Ёсць гарачая вада.

— Не гарачая, а вар. І агонь трэба! Агонь!

Яны кінуліся выконваць яе загад. У гэты момант яна ўвяла першы кубік сывараткі… Ад уколу дзіця заплакала. Маці ўпусціла чыгун, на падлозе расплылася лужына, а яна не зауважала гэтага — стаяла нерухома з памярцвелым тварам i слухала. Наталлі Пятроўне стала шкада жанчыну. У яе цяжкі лес.

Сірата, яна ўсё жыццё пражыла ў чужых людзей i да сарака двух год не магла выйсці замуж. Неўзабаве пасля вайны да яе пасватаўся ўдавец — вось гэты Клім з Топаля, чалавек гадоў на дваццаць старэйшы за яе. У Кліма некалі была вялікая i дружная сям'я: тры сыны, дзве дачкі, весялуха-жонка. Але на фронце загінулі два сыны, жонка памерла ад гора, дочкі павыходзілі замуж, трэці сын працаваў у горадзе, і стары застаўся бабылём.

Наталля Пятроўна добра помніла, як гэтая Насця прыйшла да яе, напалоханая нязвыклымі болямі ў жываце, рвотай i іншымі з'явамі. Урач выслухала яе i проста сказала:

— Нічога асаблівага. Дзіця будзе ў вас, Насця.

— Дзіця? У мяне — дзіця? — Яна глядзела на Наталлю Пятроўну ненатуральна вялікімі вачамі, з выразам страху, радасці, недаверу, надзеі… i твар яе зрабіўся ад гэтага наіўным i смешным. Наталля Пятроўна не вытрымала i засмяялася. Смех яе, мабыць, абразіў будучую маці, яна ўздрыгнула, схамянулася, што сядзіць голая, засаромелася, схапіла сваё адзенне, закрылася ім i, як дзяўчынка, кінулася за шырму.

Потым роды. Цяжкія. Акушэрка выклікала Наталлю Пятроўну, i яна сядзела ў гэтай хаце нешта больш сутак, памагаючы нарадзіцца найвялікшаму шчасцю жанчыны.

Наталля Пятроўна ведала, як дрыжала Насця ўсе гэтыя гады над сваім адзіным дзіцяткам, над уцехай i радасцю сваёй старасці. Ёй — сорак сёмы год. А цяпер, у горы i роспачы, яна здаецца зусім старой. Наталля Пятроўна паглядзела на яе, як яна стаіць над разлітай вадой, баючыся варухнуцца, баючыся падысці да ложка, i ёй самой зрабілася жудасна ад думкі, што дзяўчынка можа памерці. Адразу чамусьці ўявілася свая дачка, i ўявілася маленькай, бездапаможнай, хворай. «Божа мой! Што са мной сёння? Так нельга. Нельга думаць пра Лену. Я не здолею нічога зрабіць».

Яна падышла, абняла Насцю i ласкава папрасіла:

— Супакойцеся, Насця. Усё будзе добра. Паверце мне.

Клім выціраў падлогу. У хаце запахла дымам: вецер забіваў комін i ў печы не разгараліся дровы. За вокнамі яшчэ з большая сілай шалела завіруха. Сухі снег сыпаўся па чорных шыбах белымі струменьчыкамі, на ніжніх шыбах распаўзаліся фантастычныя ўзоры: разам з завірухай мацнеў мароз. Вецер свістаў у галінах дрэва, што стаяла каля хаты, свістаў пранізліва, жалобна. На двары нешта трашчала i ляпала. Цьмяна гарэла лямпа. На сценах хісталіся цені. У душу лез нейкі прымхлівы страх.

Наталля Пятроўна пачала расказваць пра дзяцей i пра хваробы, якія ўсе шчасліва вылечваліся. Яна гаварыла многа i так горача, што, напэўна, пераканала гаротную маці, што няма хвароб, якія не вылечваюцца. Яна слухала сэрца малой i здаволеным голасам сказала:

— Ну, вось, усё добра! Пасля ўколаў табе лягчэй, Галечка. Праўда?

Не, ёй не рабілася лягчэй, яна задыхалася, удары сэрца слабелі, нягледзячы на камфару. Але маці верыла ў цудадзейную сілу ўколаў. Цяпер яна рухалася больш спрытна, як бы паступова вярталася да жыцця, i сама пачала расказваць, як яе Галечка захварэла, рабіла здагадкі, хто мог занесці яе, гэтую праклятую дыфтэрыю.

Але чым лягчэй рабілася маці, тым цяжэй i страшней рабілася самой Наталлі Пятроўне. «Навошта я гавару ўсё гэта? Навошта я хлушу? — пакутліва думала яна, нахіляючыся над дзяўчынкай. — Я ніколі не хлусіла. Чым я суцешу гэтую гаротную жанчыну, калі яна памрэ? Што я скажу? Не, не, я не дазволю, каб памерла!.. Яна павінна жыць! Жыць! Гэта i мае шчасце, i мае жыццё! Што я трызню? Пры чым тут мае жыццё?»

Праз гадзіну яна ўвяла ўсю дозу сывараткі. Гэта балючы ўкол — унутрымышачны, але дзяўчынка не заплакала. У яе падымалася тэмпература, яна страчвала прытомнасць. Наталля Пятроўна спалохана ўзяла яе на рукі. «Толькі спакойна! Толькі спакойна! І сачыць за сэрцам! Божа мой! Толькі б вытрымала тваё маленькае сэрцайка! А я зраблю ўсё, каб ты жыла».

Маці кінулася да яе з крыкам:

— Яна памірае! Доктарка, даражэнькая!

— Не бойцеся. Калі ласка, не бойцеся!

Але яна сама бачыла, што чакаць нельга, пакуль пачне дзейнічаць сываратка, — малая не вытрымае, хвароба задушыць яе, бо пачала ацякаць шыя. Трэба аперыраваць! Але як? Яна рабіла колькі разоў трахеатамію. Але ў такіх умовах, на вачах у маці, якая ад гора страціла розум, рабіць такую аперацыю — рэзаць горла… Немагчыма! А што магчыма? Што магчыма? Інтубацыя? Гэта лепей — бяскроўна, i ў яе ёсць усё неабходнае. Але яна рабіла гэтую аперацыю толькі адзін раз, калі была на курсах удасканалення. Рабіла з дапамогай сястры, з санітарамі. І ў кнізе напісана — толькі ва ўмовах бальніцы i з вопытным персаналам! A калі памірае дзіця?! Калі нікога блізка няма вопытнага?

— Сама зраблю! — не падумала, а голасна i рашуча сказала яна i хутка пачала рыхтавацца.

Калі ўсё было гатова, яна падала дзяўчынку бацьку:

— Трымайце вось так ногі, рукі. Не шкадуйце, калі хочаце, каб яна жыла!

Але калі яна бязлітасна раскрыла дзяўчынцы рот расшыральнікам, Насця зноў кінулася да яе:

— Ой, не трэба!

Наталля Пятроўна адпіхнула яе.

— Не перашкаджайце!

Аперацыя ўдалася. Лёгкія атрымалі паветра цераз трубку, i дзяўчынцы адразу стала лягчэй, яе палажылі на ложак, i яна хутка заснула. Наталля Пятроўна выпрасталася, выцерла касынкай пот, уздыхнула i папрасіла вады. Гэта быў самы цяжкі момант у яе практыцы. Выпіўшы вады, яна села на ўслон каля стала. Сеў i Клім каля грубкі, на нізенькі зэдлік, па-старэчаму згорбіўшыся. Толькі маці больш не адыходзіла ад ложка. Цяпер дзяўчынка дыхала бясшумна, роўна, але часта ўздрыгвала, расплюшчвала вочкі. Наталля Пятроўна падышла да яе, наклала на рукі шыны, каб яна не сагнула ix i не выцягнула трубку. Дзяўчынка спіць, нітачка ад трубкі, прывязаная да вуха, ляжыць на яе бледнай шчацэ. Гэта ўжо амаль перамога! Наталля Пятроўна зноў села каля стала i… заснула: ішла чацвёртая гадзіна ночы, a ў яе быў цяжкі дзень. І ёй прыснілася… Вясна… Май. Яна ідзе з Лемяшэвічам па знаёмым лузе, што за ракой, па густой i высокай траве, па кветках — такіх яркіх, што ад ix балюча вачам. Міхась да болю прыціскае яе руку i шчасліва смяецца. А ёй страшна. Яны падыходзяць да лесу, які чамусьці моцна шуміць, хоць ветру i няма, i бачаць за дубамі Сяргея. Ён сочыць за імі. Міхась хапае яе на рукі, прыціскае да грудзей i хоча бегчы ўцякаць. Але трава аблытвае яму ногі, i ён… не можа зрушыцца з месца i ўсё мацней прыціскае яе да грудзей. У яе баляць шчака i рука…

Яна прачнулася. Сапраўды, самлела рука, на якой яна ляжала, i баліць шчака, бо прыціскалася да гузіка на рукаве халата. Яна ўспомніла сон i ўся ўздрыгнула. «Што гэта са мной робіцца? Каторы раз ужо сню яго. І так дзіўна!»

Яна прыгадала вечар, як ён не зводзіў з яе вачэй, як сустрэліся ix позіркі. Як ён паглядзеў! «Ён пачуў, як сватала мяне Даша. Даша разумная, а не можа зразумець… Не, Даша праўду кажа, Сяргей — добры, разумны… Што гэта я? Пераконваю сябе, п р ы м у Iii аю паверыць, што ен добры. Пачынаю хітрыць сама з сабой. Што з табой, На талля Пятроўна? Ці табе ў твае гады думаць пра гэта? Мае гады! A ці ведала я ў свае гады сапраўднае шчасце? Ці ведала я шчасце сям'і? Муж, дзеці… Нават гора ў сям'і пераносіцца лягчэй…» Яна схамянулася, падышла да хво рай.

— Спіць, — ледзь чутна прашаптала маці, яна сядзела на табурэце каля ложка i не зводзіла вачэй з дачкі.

— Вы таксама прылеглі б, Насця… Адпачніце.

— Што вы, доктарка! Хіба я засну? А вы ляжце, я на ляжанцы паслала… Дай Бог вам здароўя!

Разбудзіла яе гадзіны праз дзве спалоханая Насця. Ад кашлю вылецела інтубацыйная трубка, i дзяўчынка зноў пачала задыхацца. Прыйшлося паўтарыць гэту цяжкую i складаную аперацыю. І так — тройчы за раніцу. Малую гэта так напалохала, што яна ўся дрыжала, калі Наталля Пятроўна набліжалася да яе, i клікала на дапамогу:

— Мамачка!.. Мама! Ратуй мяне, мамачка!

Наталля Пятроўна сама ледзь трымалася на нагах. Яе раптам пачало раздражняць выццё ветру, ляпанне аканіц i манатонны нудны скрып за акном.

— Што гэта… скрыпіць?

— Бяроза, — адказаў Клім. — На дварэ шалёны вецер.

Яна зморшчылася.

Ён апрануў кажух i ўзяў пад лаўкай сякеру. Яна ўспомніла пра бярозу i спыніла яго:

— Не трэба. Што вы! Не трэба секчы!

— Ды там адна галіна… Упіраецца ў аканіцу… Я даўно хацеў адсекчы яе.

Дзяўчынцы стала лепш. Наталля Пятроўна прылегла i зноў заснула. Калі прачнулася, то ўбачыла, што на дварэ даўно ўжо дзень, хоць завіруха гуляе з ранейшай сілай i ў снежнай каламуці не відаць нават хат на другім баку пасёлка. Нельга было i думаць пра тое, каб вывезці хворую ў раённую бальніцу на кані. Трэба лячыць тут i адначасова змагацца, каб хвароба не перакінулася на іншых дзяцей. Яна сама пайшла па хатах — папярэдзіць дарослых, агледзець малых. Аднаму хлопчыку з падазронымі налётам! ў горле ўвяла сываратку. Потым шукала па хатах брыгадзіра, правальваючыся па калені ў сумёты. Брыгадзір з групай мужчын выпіваў. Прычыну выпіўкі ён растлумачыў проста: «Усё адно на двор нельга носа высунуць». Яна папрасіла каня i паслала аднаго юнака, аматара прыгод, у Крыніцы з запіскай да Анны Ісакаўны, каб тая неадкладна паведаміла ў райздраў, выклікала санітарную машыну, эпідэміёлагаў, прыслала медыкаменты i паглядзела там за Ленай.

Калі яна вярнулася да сваёй хворай, Галька не спалохалася яе, а сустрэла кволай, сарамлівай усмешкай, быццам прасіла прабачэння за ўсе клопаты. Наталля Пятроўна зразумела, што небяспека мінула, што пачаў дзейнічаць самы надзейны сродак — сываратка. Ад радасці на вейках у яе заблішчалі расінкі.

— Вось мы i перамаглі! — упэўнена паведаміла яна.

— Буду за вас Богу маліцца, родная вы мая! — плакала ад радасці Насця.

Машына з раёна прыйшла толькі на наступную раніцу, калі трохі сціхла завіруха, ды i то дабралася яна толькі да Задуб'я. Два кіламетры захутаную малую неслі на руках — бацька, маці, сястра з райбальніцы.

Наталля Пятроўна засталася працаваць з эпідэміёлагамі. Увечары вярнуўся Клім i з удзячнасцю паведаміў: Галька ў бальніцы адчувае сябе зусім добра. Тады стомленай Наталлі Пятроўне страшна захацелася дадому, да сваёй дачкі. І хоць час быў позні, яна папрасіла Кліма запрэгчы каня i завезці яе ў Крыніцы.

34

Завіруха сціхла, у прасветліны паміж хмарамі выглядаў малады жартаўнік-месячык: гляне — схаваецца, праз хвіліну зноў зірне на заснежаную зямлю. Але з парваных ветрам хмар усё яшчэ сыпаўся снег, лёгкі, іскрысты. Дарогу зусім занясло, ехалі не па шляху, паміж прысадамі, а збоку, па полі, дзе снегу было менш. Конь то правальваўся на ўзмежжы па чэрава, то на ўзгорках трапляў на голую зямлю i спыняўся.

Сядзець у цяжкім кажусе было нязручна — млела спіна, i Наталля Пятроўна лягла. Сняжынкі пяшчотна цалавалі вусны, вейкі… Пахла сена. Цудоўна зімой пахне сена! Ад яго летняга водару робіцца дёпла i пачынае здавацца, што пахне снег. А можа, сапраўды снег убірае ў сябе няўлоўныя пахі адвечна жывой зямлі?

Прыемная стома разлілася па целе — стома чалавека, які сумленна папрацаваў i мае поўнае права адпачыць. Хораша на душы, легка, светла! Здаецца, што ніколі яшчэ яна не адчувала такой радасці, такога шчасця ад таго, што не пусціла гора ў людскую хату, што перамагла бязлітасную i страшную сілу — смерць. «Так, гэта — шчасце, шчасце не толькі Насціна, Клімава, Гальчына, але i мае! Каб заўсёды было так легка, так радасна… Каб не ведаць трывог… неспакою». Яна схамянулася, бо зноў убачыла перад сабой Міхася Кірылавіча з яго позіркам. «Што ты хочаш ад мяне? Навошта так глядзіш на мяне? З любоўю i нянавісцю… Цябе абурае, што мяне так сватаюць?.. Добра, я прызнаюся: я кахаю цябе… Божа мой! Што я кажу!» Яна спалохана ўзняла галаву i глянула на шырокую спіну Кліма — ці не пачуў ён яе думак? Не, ён спакойна цмокаў на каня, тузаў лейцы. Конь фыркаў. Сняжынкі сталі большымі i гусцейшымі. Збоку мільгалі цьмяныя агеньчыкі.

— Дзе гэта мы, Клім Фёдаравіч?

— А мы Задуб'е аб'язджаем па лузе. Па вуліцы нельга праехаць, столькі намяло.

Наталля Пятроўна заплюшчыла вочы. «Як там мая Леначка? — Але дарэмна яна хацела заняць увагу думкам! пра дачку: ён не адступаў, ён стаяў побач. — Так, я кахаю цябе. Але баюся цябе, баюся за Лену… Навошта ты прыехаў? Я жыла спакойна, нішто мяне не трывожыла… Я працавала, гадавала дачку. Зразумей жа ты, — ледзь не са слязамі прасіла яна, — не магу я. Ты ж — педагог, ты павінен гэта зразумець… Я тры гады адмаўляла Сяргею. Тры гады!.. А ён… ён — цудоўны чалавек, спакойны, просты… Я яго ведаю больш, чым цябе. Ён вельмі добры чалавек! I я… — Яна ўсхвалявана ўзрадавалася сваёй думцы. — Так будзе прасцей… Да гэтага ўсе падрыхтаваны, нават Лена… Ніхто мяне не асудзіць, наадварот — вітаць будуць… А ты… ты прыстойны чалавек, ты не станеш дамагацца кахання замужняй жанчыны. І адразу ўсё стане на сваё месца. Сяргей i Ленку ніколі не пакрыўдзіць — я ўпэўнена ў гэтым…»

Яна доўга пераконвала сябе, што Сяргей — найлепшы чалавек i што самае разумнае, каб захаваць свой аўтарытэт, павагу ад людзей, свой спакой i спакой дачкі,— выйсці за яго. Каб больш не вяртадда да гэтых думак, яна пачала размову з Клімам пра паездку ў раён, потым — пра справы ў брыгадзе (гэта была самая адстаючая брыгада, i Валатовіч нядаўна змяніў там брыгадзіра).

Непрыкметна прыехалі ў Крыніцы. Веска спала: не працавала станцыя i людзі, прывыкшы да электрасвятла, рэдка карысталіся лямпамі. Толькі дзе-нідзе свяціліся вокны, галоўным чынам у хатах, у якіх былі вучні старэйшых класаў, ды на кватэрах настаўнікаў.

Развітаўшыся з Клімам, Наталля Пятроўна забегла на ўрачэбны пункт, пакінула там інструменты, кажух, памылася і, супакоеная, але з нейкім смуткам у душы, быццам страціла нешта вельмі дарагое, рушыла дадому.

Праходзячы паўз школу, яна ўбачыла асветленыя вокны дырэктарскай кватэры i спынілася каля ўваходу на школьны двор, дзе сыходзіліся шматлікія сцежкі, пратаптаныя вучнямі. Вокны прываражылі яе, яна не магла адарваць ад ix вачэй, як дзіця ад прываблівай таямніцы. Што там, у гэтых пакоях, за гэтымі простымі фіранкамі?

Калыхнулася ў адным акне постаць чалавека. Яна адчула, як моцна забілася сэрца. Гэта — ён! Што ён робіць? Адзін ён ці з кім-небудзь? І недзе ў глыбіні душы шавяльнулася штосьці жаночае, раўнівае — пачуццё, якога яна даўно не ведала ўжо. «Можа, там Сяргей? Ён часта сядзіць тут позна…»

Думаючы гэтак, яна непрыкметна для сябе апынулася на школьным двары, па другі бок агароджы. Сэрца яе з кожным крокам білася ўс. ё мацней i мацней.

Яна аглянулася. Цяпер немагчыма адступаць: а раптам хто-небудзь назірае!

«А што я скажу, калі зайду? Як растлумачу сваё з'яўленне? — У яе заняло дыханне, яна прыціснула рукі да грудзей. — Я скажу… я скажу, што шукаю Валатовіча, што трэба тэрмінова машына ці конь завезці ў бальніцу хворага».

Яна ўзрадавалася гэтай нявіннай хлусні i рушыла ўперад смялей, хоць зусім не падумала, што можа здарыцца, што Валатовіч будзе тут, у гасцях у Лемяшэвіча.

«А навошта табе ісці? — пытаўся ў яе голас розуму, але яна адганяла яго, стараючыся перахітрыць самую сябе. — Я гляну, як ён жыве, мне ні разу не давялося пабыць у яго на кватэры… А мне цікава, як ён жыве…»

Яна спынілася перад ганкам, адчуўшы здрадлівую цяжкасць у нагах, быццам да ix падвесілі пудовыя пры.

«Калі ён пачне дапытвацца — хто? не адкажу i пабягу назад», — вырашыла яна, каб падбадзёрыць сябе.

Але ён нічога не спытаў, ён адчыніў адразу i так хутка, што яна не 'ўправілася апомніцца. І не здзівіўся, убачыўшы яе, a вельмі ўзрадаваўся, быццам доўга-доўга чакаў, засумаваў, але цвёрда верыў, што яна абавязкова прыйдзе.

— Наташа! — прашаптаў ён i тут жа, на парозе, абняў i пацалаваў у вусны. Яна не адштурхнула яго. Але ёй чамусьці захацелася плакаць, слёзы душылі яе, яна не магла вымавіць слова, пакуль Міхась Кірылавіч, абняўшы за плечы, вёў яе ў пакой. Тут яна ўсміхнулася яму вінавата i збянтзжана. А ён зноў пачаў цалаваць яе вусны, шчокі, вочы. Тады яна сказала:

— Міша! Не трэба! Я толькі што ад дыфтэрыйнага хворага!

— Вось i добра! Няхай я памру, як Дымаў, ад дыфтэрыі, ад коклюшу, ад усіх дзіцячых хвароб… ад усіх…

— Навошта табе паміраць?

— Сапраўды, навошта мне паміраць, калі ў мяне такое шчасце! — Ён развязаў ёй хустку, памог распрануць паліто. Яна стаяла пасярод пакоя, стройная, як дзяўчына, у зялёным шарсцяным плацці, i спрытна, па-дамашняму, прыгожымі рукамі папраўляла свае цудоўныя валасы, якія раніцай былі наспех закручаны ў вялікую пышную куксу.

Міхась, павесіўшы паліто, з замілаваннем любаваўся ёй. Ён не верыў свайму шчасцю. Наташа, пра якую ён столькі думаў i марыў,— у яго пакоі, такая блізкая, простая, ён можа падысці i бясконца цалаваць яе. З юнацкай палымянасцю ён пацалаваў яе валасы, шыю, потым узяў рукі, прыціснуў да сваіх шчок.

— У цябе халодныя рукі… Ты толькі з Топаля? Двое сутак на Топалі? Страшна падумаць, што я не буду бачыць цябе па двое сутак. Ты глядзі, як гарыць у грубцы. Садзіся i пагрэйся. А я падагрэю чай. Ты хочаш чаю?

— Я хачу есці. Я з раніцы не ела. Я патрабавальная госця, — засмяялася Наталля Пятроўна.

— А ты не госця, ты — гаспадыня. У мяне ёсць пячэнне.

Ён пайшоў у другі пакой. Наталля Пятроўна села на перакулены табурэт, засланы коўдрай, працягнула рукі насустрач дыханию зыркага полымя.

«Ён толькі што сядзеў тут, — падумала яна i падкінула ў грубку дроў, свежыя палены весела затрашчалі.— Я — гаспадыня… Што гэта? A нічога. Toe, што павінна было здарыцца раней ці пазней». Яна прыслухалася да еваіх пачудцяў — што там, у душы? Не было ні страху, ні сораму, ні раскаяния. А проста хацелася цяпла i ласкі. Яна не ўспомніла ў гэты момант ні пра Сяргея, ні пра сваё нядаўняе недарэчнае рашэнне.

Міхась вярнуўся i зноў у бурным парыве пачуццяў кінуўся да яе, апусціўся побач на падлогу, палажыў галаву ёй на калені.

— Каб ты ведала, колькі шчасця ты прынесла мне! Я нібы адчуваў гэта. Я не мог нават працаваць… Потым мне здалося, што холадна. Я прынёс дроў, распаліў у грубцы… i вось сядзеў тут i думаў увесь час пра цябе. Я вырашыў, што заўтра сустрэнуся з табой i ўсё скажу, скажу, як я цябе кахаю… — Ён паглядзеў ёй у вочы i папрасіў: — Скажы, што i ты кахаеш мяне.

— Я прыйшла да цябе… — Яна ласкава ўскудлачыла яго валасы. — Гэта больш за словы… А ведаеш, магла не прыйсці. Я стаяла на ганку i думала, калі ты пачнеш пытацца — хто? — я не адкажу i ўцяку. Добра, што ты не спытаў. Не, відаць, нікуды я не ўцякла б…

— А я пачуў крокі, стук i адразу чамусьці падумаў: ты! Я ўвесь час думаў пра цябе. Думаў i баяўся…

— Баяўся?! Мы — як дзеці. Мне таксама здаецца, што ўсё гэта сон. Прачнуся — i нічога не будзе. Так нечакана… Ведаеш, некалькі месяцаў назад я дала сабе клятву, што ніколі не пакахаю гэтага чалавека… цябе. Як толькі я цябе ўбачыла першы раз, я спалохалася. Я баялася, што ты засмуціш юнацтва маёй дачкі… а для мяне не было на свеце нічога даражэйшага… Я жадала нават, каб ты аказаўся дрэнным чалавекам… п'яніцам, як твой папярэднік, ці каб звязаўся з якой-небудзь Прыходчанка. Даруй мне… У мае гады ад чалавека, якому хочаш даверыць свой лес, патрабуюць многа. Мае гады!.. Яны не палохаюць цябе, мае гады?

— Наташа!

— Я веру табе, мой слаўны. Ты — добры, ты — сумленны. Ведаеш, як мяне ўгаворвалі выйсці замуж, называлі «манашкай», «чорствай душой». Божа мой! Каб яны ведалі, як мне нялёгка было! Як мне хацелася пакахаць!.. Хацелася ласкі… Вось такой ласкі.— Яна падняла яго галаву i моцна пацалавала ў вусны. — А цяпер паглядзі мне ў вочы i скажы: ты ніколі не пакрыўдзіш Лены?

— Наташа!

— Не, ты скажы.

— Лена амаль дарослы чалавек. Я ўпэўнен, што мы будзем з ёй найлепшымі сябрамі… Раней я нават не думаў, што так умею дружыць з людзьмі яе ўзросту. Гэта — народ, які нельга ашукаць, перад якім нельга схітраваць i ад яго нічога не схаваеш… Лена паважае мяне, я назіраю за ёй i бачу…

— Як настаўніка.

— Не ўзненавідзіць жа яна мяне толькі за тое, што я стану яе айчымам. Яна здольна разабрацца, што добра, што блага. Ты ўсё яшчэ лічыш яе маленькай.

— О, не! Яна не маленькая. Як я была б рада, каб вы падружылі!

Кажуць, закаханыя ў сваім шчасці — заўсёды эгаісты, у хвіліны сустрэч для ix нічога больш не існуе на цэлым свеце, акрамя ix саміх i ix кахання. Магчыма, з-за гэтага «эгаізму дваіх» яны ні разу не ўспомнілі Сяргея, хоць гаварылі ледзь не да світання i перагаварылі, здавалася, аб усім, нават паспрачаліся наконт таго, хто куды павінен пераходзіць: яны з Ленай у школьную кватэру ці ён у ix хату.

35

У Лемяшэвіча не было ўрокаў, i ён прыйшоў у настаўніцкую пасля званка. У Марыны Астапаўны таксама не было першага ўрока, i яна сядзела адна, правярала дыктант.

— А я думала, вы захварэлі: ад вас рана выходзіла Груздовіч, — сказала яна. Сказала шчыра, бо нават i ў яе не з'явілася думка западозрыць Наталлю Пятроўну ў нечым такім, што магло б стаць пажывай для плётак. Але Міхась Кірылавіч збянтэжыўся ад яе слоў, як хлапчук, i выдаў сябе. Маючы багаты вопыт, Марына Астапаўна адразу ўсё зразумела i не ўтрымалася, каб не з'яхіднічаць:

— Віншую вас.

У яе дзіўна заблішчалі вочы — ад радасці, што нават такая жанчына, якую лічылі ледзь не за святую, аказалася звычайнай смяротнай грэцініцай, як усе, i ад пачуцця рэўнасці — хоць яна ні на што не спадзявалася, але Лемяшэвіч падабаўся ёй усё больш i больш. Магчыма, з-за яго яна парвала з Бародкам, перад ім адным яна адчувала сябе сарамлівай дзяўчынай — пасля першай размовы аб кватэры больш ніколі не адважвалася нават непрыстойна пажартаваць ці выявіць сваю сімпатыю. Такія пачуцці для яе былі незвычайнымі i прыемнымі. У яе зноў з'яўляліся мары пра нейкае асаблівае шчасце. І вось — усяму гэтаму канец. Яшчэ адно расчараванне. Яна ўмомант стала злоснай, з'едлівай, гатовай з усяго i ўсіх здзекавацца.

Міхась Кірылавіч схаваўся ад яе ў сваім кабінеце, зразумеўшы з радасцю i страхам, што тайны больш не існуе.

«Трэба папярэдзіць Наташу!»

У настаўніцкай пачуўся голас Сяргея.

— Кірылавіч тут?

— Тут, тут! — не адказала, а, здалося, праспявала Прыходчанка з такой іроніяй, насмешкай, што Лемяшэвіч не ведаў, куды дзецца: лепш выскачыць праз акно, чым сустракацца з ім.

Сяргей жартам стукнуў у дзверы i шырока адчыніў ix, вясёлы, прыветлівы.

— Ты чаго снедаць не прыйшоў? — спытаў ён, паціекаючы Лемяшэвічу руку.

— Праспаў!

— Што за далікатнасці — праспаў, дык не снедаць! Маці дагэтуль чакае. Схадзі.

— Ды не, галава нешта баліць.

— Ты сапраўды чырвоны нейкі. Можа, захварэў? — занепакоіўся Сяргей. — Зайдзі да Наташы.

Лемяшэвіча ажно перасмыкнула ўсяго.

— Не, не, тэмпература нармальная, я мераў.

— Глядзі… Ты, здаецца, хацеў ехаць у раён?

— Так, так, чакаю Валатовіча.

— Пакуль той Валатовіч — я еду на «казле» да станцыі. Трэба ў Гомель. Стары сам хацеў ехаць, ды занядужаў… Ледзь угаварыў, каб паляжаў. Калі не хочаш снедаць — паедзем зараз.

У машыне ехалі таксама бухгалтар МТС, фінагент, студэнтка, якая прыязджала на выходны i затрымалася праз завіруху. Размова была агульная — звычайная дарожная, жартаўлівая. Лемяшэвіч не актыўна браў удзел у ёй: яму не давала спакою думка, як пагутарыць з Сяргеем, расказаць яму пра ўсё, што здарылася. Галоўнае — ён не мог уявіць, як Сяргей можа рэагаваць на гэта. Такія ціхія, разважлівыя, чыстыя i па-свойму рамантычныя натуры часта бываюць страшныя ў крытычныя для ix хвіліны жыцця. Страшный па-рознаму: адны ў адносінах саміх сябе, другія — да тых, хто закрануў ix, парушыў надзеі. Лемяшэвіч баяўся, што Сяргей здольны нарабіць глупства, якое можа адбіцца на яго з Наташай будучыні. «Няхай ён лепей даведаецда ад другіх».

— Што ты, Міхась, сёння нейкі? — спытаў Сяргей, калі набліжаліся да райцэнтра.

— Які? Сумны?

— Не. Як змоўшчык. У каўнер хаваешся.

Лемяшэвіч паціснуў плячамі.

— Не, нічога. Думаю. Здараецца, што прыходзіць жаданне пафіласофстваваць.

— Ого! — засмяяўся Сяргей. — Са мной гэтага не здараецца, я — чалавек навук дакладных, над старымі поршням! не пафіласофствуеш. Я вось еду па дэталі, буду сварыцца, але вырву, што трэба… Ад гэтага ў мяне i настрой добры.

На пераездзе Сяргей i студэнтка саскочылі з машыны i пайшлі на станцыю.

Уладзіўшы ўсё ў райана, фінаддзеле i банку, Лемяшэвіч заглянуў у райком. Была невялічкая справа, але галоўнае — яму захацелася пабачыць Рамана Карпавіча, пагутарыць з ім, паглядзець, як адчувае сябе новы сакратар. У прыёмнай было пуста, i ён пастукаў у вушак дзвярэй, на палінялай абіўцы якіх ярка выдзяляўся прамавугольнік ад знятай шыльдачкі, якая некалі паведамляла: «Сакратар PK КПБ Бародка А. 3.»

Новай шыльдачкі не было. За дзвярамі бубнелі галасы двух чалавек. Стуку яго, відаць, не пачулі. Лемяпіэвіч прыадчыніў дзверы, спытаў:

— Можна?

— Хто там? Лемяшэвіч! Заходзь, заходзь!

Раман Карпавіч прыветліва пайшоў насустрач. У вачах яго іскрыўся смех, на твары вясёлая задаволенасць, таксама свяціўся твар i ў яго субяседніка — Кляўкова. Відаць па ўсім — перад гэтым гутарылі цікава i весела. Лемяшэвіч падумаў, што ён, напэўна, перашкодзіў, i адчуў сябе няёмка. Але Кляўкоў весела прывітаў яго i паведаміў сам:

— Іду старшынёй у Чкалава. Дубадзела мы выгналі… І я, Раман Карпавіч, усё-такі патрабую аддаць яго пад суд за ўсе махінацыі. Бародкіна гадаванец! — Кляўкоў ажно сціснуў кулак.

Жураўскі з усмешкай паківаў галавой.

— Бязлітасны вы чалавек. Аб адсутных не гавораць кепска.

— Я i мёртвых добрым словам не ўспамяну. Аднак я засядзеўся…

Кляўкоў пачаў развітвацца.

— Дык дамовіліся, Раман Карпавіч. Паслязаўтра я вас чакаю. І ведайце, калі не тыдзень, то тры дні.— нікуды не выпушчу. Абяцанне даражэй за ўсё, як кажуць… А далей: буду рабіць памылкі, якія мог бы не рабіць, — лупцуйце без усялякіх скідак. За аднаго бітага трох нябітых даюць. Закон! Толькі, вядома, не на смерць… Ад забітага карысці ніякай… Але ўлічыце, што i я зубасты… Калі што не так — ведаю, куды падацца. Ды i прафесію сваю ўспомню. — Ён перавёў позірк на Лемяшэвіча. — Прывет Валатовічу перадайце — у госці прыеду, павучыцца ў старога.

— Добры старшыня будзе! — сказаў Раман Карпавіч, калі Кляўкоў з элегантнай спрытнасцю надзеў новае драпавае паліто з шэрым каракулевым каўняром i, махнуўшы ад дзвярэй шапкай, выйшаў. Да паліто гэтага не пасавалі старыя стаптаныя валёнкі.

— Энтузіяст. Энергіі ў гэтага чалавека, я табе скажу!.. — Сакратар хадзіў з другога боку стала, задаволена паціраючы рукі.— З такімі людзьмі працаваць — адно задавальненне. І дзіўна, што ёсць кіраўнікі, якія баяцца такіх неспакойных людзей, намагаюцца пазбавіцца ад ix. А таго не разумеюць, што неспакойныя людзі — самыя працавітыя, што не раўнадушныя, a іменна неспакойныя робяць вялікія справы… Страчваюць, сукіны дзеці, веру ў энтузіязм, у гераізм, прызямляюць усё… З гэтым таксама трэба змагацца! За рамантыку ў жыцці i працы!

Лемяшэвіч моўчкі слухаў i з цікавасцю назіраў за сакратаром. Крыху нязвыкла бачыць яго ў бурках, у футравай камізэльцы пад новым пінжаком, бездакорна пашытым. Лемяшэвіч ведаў, што толькі ў вельмі добрым настроі Жураўскі бывае такі красамоўны, як бы хоча выкласці ўсе прычыны свайго ўзнёслага настрою. Выкарыстаўшы паўзу, ён спытаў, як адчувае сябе Раман Карпавіч на новым месцы. Жураўскі сеў насупраць.

— Для мяне гэта не новае месца, Міхась Кірылавіч. Але многа змянілася, многа новага. Усе дні займаўся старшынямі: калі гэта галоўнае звяно, дык яму i галоўная ўвага! Вынікі, скажу табе, не вельмі суцяшальныя. Толькі адна трэць старшынь — людзі тыпу Валатовіча i Кляўкова, а гэта ўсяго сем чалавек. Другія сем-восем чалавек могуць стаць добрымі старшынямі, калі памагчы ім. Але колькі працы трэба для гэтага! О-хо-хо! І нарэшце вось гэтыя. — Ён працягнуў руку i ўзяў на пісьмовым стале спіс, паказаў на прозвішчы, падкрэсленыя чорным алоўкам, — гэтых трэба мяняць неадкладна. Чым хутчэй, тым лепш! З ix два прыйшлі пасля пленума, добраахвотнікі. Да вялікай справы заўсёды прымазваецца дрэнь…

Загадчык аддзела партучоту прынёс дакументы камуніста, які браўся на ўчот.

— Будзёце гутарыць, Раман Карпавіч?

— Абавязкова. Няхай заходзіць зараз жа, — і да Лемяшэвіча: — Прабач, пасядзі, пазнаёмімся з новым чалавекам. Я заўсёды з прыемнасцю знаёмлюся з новымі людзьмі.

Жураўскі перасеў за рабочы стол, разгарнуў чырвоную кніжачку — асабовую картку члена КПСС.

— Беларыбкін, Леў Макаравіч. Ану, што за леў?

Увайшоў сярэдніх год мужчына, па-вайсковаму падцягнуты, у ботах, у галіфэ, але ў цывільным пінжаку, у расшпіленым асеннім паліто. «Відаць, зволены ў запас афіцэр», — падумаў Лемяшэвіч.

Чалавек першы працягнуў сакратару руку i, не чакаючы запрашэння, сеў, аглянуўся на Лемяшэвіча, кіўнуў яму галавой i асцярожненька, нібы баючыся, што яны адпадуць, прыгладзіў адным пальцам свае франтаватыя вусікі.

Раман Карпавіч раптам нахмурыўся i пільна пагля дзеў на Беларыбкіна.

— Суровую вымову завошта маеце?

— Там напісана.

— Я ў вас пытаю!

— At, старая гісторыя… Пара зняць. Гэта — калі я яшчэ ў органах працаваў… Пасядзеў адзін… нявінна…

— З-за вас?

— Я вёў справу.

— Колькі?

— Што?

— Колькі пасядзеў?

— Ды толькі год.

— «Толькі»? — Раман Карпавіч нейкі момант нерухома глядзеў на Беларыбкіна, па твары Жураўскага расплывалася бледнасць, зверху, ад ілба, уніз, а потым ад шыі ўгору паплыла чырвань, і, калі гнеўным румянцам загарэліся шчокі, ён устаў, цяжка абапіраючыся на стол.

Беларыбкін сядзеў — да яго не даходзіла.

— «Толькі»! «Толькі год»?! — паўтарыў сакратар i раптам грымнуў кулаком па стале. — «Толькі»! «Пара зняць»?.. Вымову пара зняць з яго! Чулі?

Беларыбкін падхапіўся, па-вайсковаму выцягнуўся, лыпаючы вачамі.

— Я з цябе дзесяць год не здыму яе! Мала далі, з партыі трэба гнаць! — Ён рабіў намаганні, каб супакоіцца. — «Толькі»… Ды разумееце вы, што гэта значыць — «толькі год»? Гэта трыста шэсцьдзесят пяць дзён пакут сумленнага савецкага чалавека з-за вашай бяздушнасці! Вы кампраметуеце партыю, органы ўлады! І да вас дагэтуль не дайшло! Вам адзін год «толькі». Колькі ж не «толькі»? Дзесяць?

Жураўскі, відаць, адчуў, што яму не супакоіцца ў прысутнасці гэтага чалавека, i ён рэзка махнуў рукой:

— Ідзіце прэч!

Беларыбкін не сказаў ні слова, павярнуўся на абцасах і, згорбіўшыся, выйшаў.

— Настрой сапсаваў, сукін сын! Такі настрой быў! «Толькі»! Чуў? — Раман Карпавіч, паціраючы лоб, усхвалявана хадзіў па кабінеце. — Ну, усялякіх бачыў, але такога… Не паверыў бы, каб хто расказаў. Што ён — поўны ідыёт, набіты дурань?

— Чорт яго ведае. Але ад такога раўнадушша да чалавека ў мяне мароз па скуры прабег, — сказаў Лемяшэвіч. — У пажарнай, кажаце, зараз? У пажарнай таксама гуманістам трэба быць!

Яны доўга не маглі супакоіцца. Але прыйшлі іншыя людзі з іншымі справамі, i Раман Карпавіч паступова забыўся на гэты непрыемны выпадак. Лемяшэвіч адчуваў, што яму час, як кажуць, i сумленне мець: нельга ж бясконца сядзець у сакратара райкома простым назіральнікам. Але ісці адсюль не хацелася. Хацелася расказаць Раману Карпавічу ўсё, што здарылася ў яго жыцці за апошнія суткі. Калі ішоў сюды — не думаў пра гэта. А цяпер адчуў, што гэта проста неабходна зрабіць: сказаць усё аб'ектыўнаму чалавеку, пачуць яго ўхвалу ці асуджэнне раней, чым прыйдзецца зноў глянуць у вочы Сяргею. Яго палохала думка пра непазбежную i вельмі хуткую сустрэчу з Сяргеем. Што ён скажа яму? Зноў маўчаць, хавацца ў каўнер? A ў Крыніцах, напэўна, усе ўжо ведаюць: падобныя навіны разносяцца з маланкавай хуткасцю, тым больш калі пра ix даведваюцца такія, як Прыходчанка. Але як сказаць Раману Карпавічу? Таксама нялёгкая задача — ні з таго ні з сяго пачаць такую размову ў сценах райкома, паміж дзелавымі размовамі аб старшынях, аб правасуддзі, аб прапагандзе i выхаванні…

Ён выбраў такі момант. Раман Карпавіч пазваніў дадому:

— Даша! На абед чакай госця. Якога? Сама ўбачыш. Праз паўгадзіны будзем.

— Гэта вы пра мяне? Дзякую. Не пайду.

— Далікатныя вы парабіліся. Сяргея пазаўчора ледзь зацягнуў!

— Баюся, Раман Карпавіч. Злачынства зрабіў…— Лемяшэвіч хацеў за жартам схаваць усхваляванасць. Але Жураўскі адразу ўбачыў, што гэта не жарт, a сапраўды нешта сур'ёзнае, i насцярожыўся, напалоханы выпадкам з Беларыбкіным.

— Ажаніўся.

Раман Карпавіч зарагатаў.

— Сапраўды, злачынства! Тры дні назад — нікому ні слова. І раптам… Але чаму табе баяцца Дашы?

— Чаму? Бо ажаніўся я… ведаеце, з кім? — Ён раптам наблізіўся да стала i амаль шэптам, таямнічым i радасным, паведаміў: — З Наталляй Пятроўнай…

— З Марозавай? — Жураўскі ад здзіўлення ўтуліў галаву ў плечы, як бы жадаючы схавацца ад усей гэтай навалы. — Чакай, ні чорта не разумею. Мяне Даша пераконвала, што праз тыдзень Наташа будзе жонкай Сяргея.

— Вось таму i баюся… Яна сватала, а выйшла інакш… Разумееце, усё здарылася нечакана. Я кахаў яе, яна — мяне… Я маўчаў, паважаючы Сяргея. А яна… яна не змаўчала. А Сяргей нічога яшчэ не ведае. Мы разам ехалі, мне варта было сказаць яму, але я не мог, не хапіла адвагі. I цяпер на душы пагана. Не ведаю, як сустрэнуся з ім.

— Але, гісторыя. Як у песні. Сяргею нялёгка будзе, я ведаю яго характар. Але кажуць — сэрца не прымусіш… Хадзем да Дар'і Сцяпанаўны. Яна больш спрактыкаваная ў гэтых пытаннях.

— Не пайду.

— Баішся? — засмяяўся Жураўскі.— Як цябе, такога баязліўца, пакахала такая жанчына?

— Не, не таму, што баюся. А ведаеце, па-мужчынску, не хочацца ў такі час многа гаварыць на гэтую тэму.

— Разумею.

— Паеду да Наташы. А вас прашу, Раман Карпавіч… І Дар'ю Сцяпанаўну… Сяргей, відаць, заедзе да вас, поезд позна прыходзіць… Скажыце яму, пагутарце… падрыхтуйце… Каб не было для яго знянацку… А то ляпне якінебудзь дурань… Каб не так балюча было яму.

— Ну, сілу болю яго нам не ўведаць. Будзем спадзявацца на яго светлы розум. Што ж, ляці. Мае віншаванне i найлепшыя пажаданні Наталлі Пятроўне.

36

Ніколі — ні нават у дзіцячыя гады, ні ў гады поўнай сталасці — у характеры, псіхіцы чалавека не адбываецца такіх раптоўных змен, паваротаў, не мяняюцца так хутка густы i погляды, як у юнацтве. A калі ўлічыць, што кожны юнак i дзяўчына, як правіла, лічаць сябе цалкам сталымі людзьмі i цвёрда вераць у непахіснасць сваіх поглядаў, то можна зразумець, як хваравіта, цяжка перажываюць яны гэтыя нечаканыя змены.

Так здарылася з Раісай. Яна ўвесь час лічыла сябе самай сталай у класе, лічыла, што яна ўсё разумее i ўсё ведае — усе таямніцы жыцця, i што яе аднакласнікі, нават такія, як разумнік Лявон i працаўнік Алёша, — дзеці ў параўнанні з ёй. Яна лічыла, што поўнасцю падрыхтавана, каб уступіць у вялікае i прыгожае самастойнае жыццё, а таму i мае права на дружбу з настаўнікамі.

Не ўмеючы адрозніць паказное ад сапраўднага, яна ўсё ў жыцці i паводзінах Арэшкіна прымала за праявы высакароднасці i інтэлігентнасці. І раптам гэты інтэлігент чытаў чужыя пісьмы. Яна не ведала, якім чынам Аляксеевы пісьмы, большасць з якіх яна адразу ж, прачытаўшы, знішчала, траплялі да яго, але сам факт яе моцна ўразіў. Дагэтуль яе больш хвалявала нелюбоў вучняў да Віктара Паўлавіча, чым яго прыдзіркі да Аляксея: так яму i трэба, няхай не вельмі задзірае нос! І апошняе здарэнне ў класе яе ўсхвалявала толькі ў сувязі з пісьмом, ды яшчэ той адкрытай варожасцю, якую праявілі да яе аднакласнікі. У тое, што Алёша не вернецца ў школу, яна не верыла i мала калі ўспамінала яго;

І раптам гэтыя провады. Усё нарабілі яны. У яе надоўга засталося ў памяці: цішыня, непрыемнае шарканне па падлозе чаравіка кульгавай Ніны; разгублены, спалоханы, непрыгожы, варты жалю Віктар Паўлавіч… Як ён ікнуў i выскачыў! Чаго яна заплакала? Ёй раптам стала шкада сябе. Не, спачатку ёй стала шкада Алёшы, які пайшоў невядома куды сярод зімы, а потым ужо сябе. Таму яна заплакала. А потым гэтая манашка Ніна са словамі (хто яе прасіў лезці не ў сваю справу!): «Я ж ведала, што ты яго кахаеш. Ты проста сама сябе падманьвала. Алёшу нельга не кахаць».

Вось з таго часу i засталіся ў яе душы незразумелы жаль, адчуванне сваёй віны i гэтыя недарэчныя словы, што сказала Ніна. Тады яна пайшла дадому, доўга плакала адна ў хаце i ўвесь час думала пра Алёшу. Уначы таксама думала. А пасля на ўроках, забыўшыся, часта азіралася — ці не сядзіць ён на задняй парце?

Яна пачала пазбягаць Віктара Паўлавіча. Амаль заўсёды, выдумаўшы тую ці іншую прычыну, уцякала з дому, калі да ix прыходзіла Ядвіга Казіміраўна. Ішла на другі канец вёскі да гэтай жа самай кульгавай Ніны, якую не любіла. Але да каго іншага з сябровак ісці не адважвалася. Зрэдку заходзіла да Данілы Платонавіча, калі там не было ні дырэктара, ні доктаркі i калі ўдавалася выдумаць, што ей абавязкова трэба пачытаць тэрмінова якую-небудзь кнігу па літаратуры, гісторыі ці геаграфіі. Аднойчы, калі яна сядзела ў Данілы Платонавіча i чытала крытычны артыкул, стары нечакана спытаў:

— Рая, ты ведаеш, дзе Алёша?

Яна спалохалася i адказала не сваім голасам:

— Не. Я не ведаю.

Рая чакала, што сам Даніла Платонавіч скажа, дзе Алёша. Ён не сказаў. Ёй увесь вечар хацелася спытаць — дзе ж ён? — але яна не адважылася.

А пасля ёй зрабілася яшчэ больш пакутліва. Чаму яна не ведае, дзе Алёша? Так нельга, яна павінна ведаць, бо ўсё гэта здарылася з-за яе. Яна перамагла свой гонар, хоць гэта было вельмі i вельмі нялёгка, i спытала ў Каці, ці не ведае тая, куды паехаў Алёша. Каця ведала — Рая зразумела па яе вачах, — але таксама не сказала. Чаму? Гэта так бязлітасна, так не па-сяброўску, што Рая зноў плакала дома ад крыўды. Хіба можна так сурова караць за тое, што яна была неразумная? Ад яе адвярнуўся ўвесь клас. Хіба ім цяжка зразумець, што яна стала іншай? Рая не ведала i не здагадвалася, што i Каці было нялёгка, што яна, магчыма, адзіная шкадавала яе i разумела больш, чым іншыя. Але месцазнаходжанне Алёшы пакуль што трымалася ў сакрэце, i таму Каця вырашыла параіцца з тымі, каму даверана была гэтая тайна самім Алёшам, — з Лявонам i Валодзем.

— Каму? Снегірысе? Нізавошта! І не думай! — у адзін голас адказалі яны. Дарэмна яна спрабавала даказаць гэтым «чорствым мужчынам», што Рая змянілася i шчыра хоча ведаць, дзе Алёша.

— Гарбатага магіла выправіць, — адрэзаў на яе довады Валодзя Полаз. — Ведаем мы яе. Адразу Арэшку ўсё раскажа.

A Віктар Паўлавіч сапраўды хадзіў вакол дзяўчыны, як ліс, па-ранейшаму хітры, далікатны, чулы, — заглядваў у шчыліны i імкнуўся заглянуць у душу, але дарэмна — Рая замкнулася надзейна i больш не давярала яму.

У гэты час у яе жыцці здарылася яшчэ адна падзея, якая спусціла яе з вышыні ўзнёслых мар да цвярозага зямнога роздуму над сваім талентам, пра які так многа гаварыў Віктар Паўлавіч.

Пастаноўка «Паўлінкі» драматычным гуртком, якім кіравалі Даніла Платонавіч i Бушыла, атрымала высокую ацэнку на раённым аглядзе школьнай самадзейнасці. Калектыў накіроўваўся на абласную алімпіяду. Але нечакана захварэла выканаўца ролі Паўлінкі — вучаніца дзевятага класа Маша Леванчук. Да алімпіяды Маша, вядома, магла ачуняць, але Даніла Платонавіч, каб не рызыкаваць, вырашыў мець на ўсякі выпадак дублёра, тым больш што спектаклі прыходзілася даваць часта. І ён прапанаваў гэтую ролю Раі. Прапанаваў наўмысля. Рая з радасцю згадзілася, бо адразу падумала, што гэта паможа ёй зноў зблізіцца з сябрамі па школе, па класу. Два дні да рэпетыцыі з натхненнем i ўздымам вучыла яна ролю. Чытаючы п'есу, яна па-новаму асэнсоўвала яе змест, глыбей i больш усеабдымна, не так павярхоўна, як тады, калі вучылі па праграме. Ёй раптам здалося, што шмат якія пачуцці Паўлінкі нагадваюць яе ўласныя, дарма што ўсё іншае не такое. І яшчэ яна з усмешкай падумала, што Быкоўскі крыху нагадвае Арэшку. Яна так i падумала, наадварот: не жывы чалавек падобны да літаратурнага героя, а герой — да жывога чалавека.

Дні да рэпетыцыі прынеслі ёй многа ўцехі, радасці, прыемнага хвалявання i ранейшую самаўпэўненасць. Рэпёціруючыся перад люстрам, яна нават аднойчы падумала з гонарам:

«Я вам пакажу, як трэба іграць».

Але ўсё атрымалася інакш: яна правалілася на першай жа рэпетыцыі. Чакаючы Якіма, яна заспявала «Ой, ляцелі ryci дый з-пад Беларусі», i ўсе — Даніла Платонавіч i выканаўцы — неяк устрапянуліся, i на тварах ix засвяціліся цёплыя ўсмешкі: яна хораша заспявала! Потым з'явіўся Якім — Павел Варанед, той ціхі непрыкметны Пашка, з якога ў класе ўвесь час кпілі, што ён ходзіць на спатканне за васемнаццаць кіламетраў. Ён сказаў першыя словы, сказаў так проста, звычайна, што Рая, ведаючы на памяць сваю ролю, разгубілася i не магла яму адказаць. Суфлёр падказаў, яна паўтарыла за ім без ігры, потым паўтарыла так, як іграла дома, перад люстрам. Даніла Платонавіч узняў рукі, каб спыніліся, i растлумачыў спакойна, як на ўроку:

— Рая, ты кахаеш гэтага чалавека. Ты модна кахаеш Якіма. Успомні: «Такі ён міленькі, такі прыгожанькі, такі паслухмяны». Ты з трывогай чакала яго… Не дэкламуй… Гавары так, як ты сказала б каханаму ў жыцці. Забудзь, што ты на сцэне.

Яна засаромелася ад гэтых слоў, але ўбачыла, што іншыя выканаўцы прынялі ix як зусім звычайнае рэжысёрскае тлумачэнне.

Яна паспрабавала выканаць гэтую параду. Не, не так, не тое. Якім яе кахае, а яна — не, у яе словах няма кахання, хоць яна i паўтарае ix даволі ўзнёсла.

Яна ўбачыла, што Павел нервуецца, злуе, a іншыя выканаўцы стаялі, апусціўшы вочы, быццам адчувалі нейкую няёмкасць. Даніла Платонавіч суцяшаў не яе, а, здаецца, ix:

— Нічога, нічога. Гэта самая цяжкая сцэна. Нішто не даецца адразу. Папрацуем — i будуць вынікі. Галоўнае — працаваць…

«Няўжо я такая бяздарная?» — раптам з жудасцю, ад якой выступіў халодны пот, падумала Раіса.

Яна амаль пераканалася ў гэтым, калі паслухала, як рэпеціруюць яе сяброўкі — выканаўцы роляў Агаты, Альжбеты, але гонар усё яшчэ не дазваляў прызнаць сваё паражэнне.

«Не, ім лягчэй, у ix іншыя ролі, прасцейшыя. Ды й іграюць яны соты раз. Галоўнае — праца, нічога не даецца без працы», — паўтарыла яна словы Данілы Платонавіча. Але, ідучы разам дадому, яна не вытрымала i каля самай хаты спытала дрыжачым голасам:

— Скажыце, Даніла Платонавіч, шчыра… не вых'одзіць у мяне, так?

Ён адказаў не адразу — дайшоў да каліткі, спыніўся:

— Не, нічога. Калі ўпарта папрацаваць… Мы — самадзейнасць.

У роспачы Рая вырашыла, што нагі яе не будзе больш у Шаблюка. Але на другі дзень яна адчула, што ў сэрцы няма ні злоецi на Данілу Платонавіча, ні крыўды, няма i сораму перад аднакласнікамі. Цяпер ёй усё адно: няхай кажуць, што хочуць, няхай здзекуюцца i кпяць з яе «артыстычнай кар'еры». Яна сама будзе смяяцда з неразумных мар сваіх i маці. Якая яна актрыса! Глупства ўсё!

Але пасля гэтага яшчэ пабольшала яе жаданне зноў пасябраваць з Кацяй, з усім класам i даведацца, дзе Алёша. Яна не думала, што напіша яму, абавязана напісаць, — ёй проста хацелася ведаць, дзе ён, што робіць, ці працягвае вучыцца. Жаданне такое расло з дня ў дзень i ўрэшце вымусіла яе на рашучы крок. Аднойчы ўдзень, калі, Рая ведала, мужчын дома не бывае, яна пайшла да Касцянкоў i, страшэнна хвалюючыся, папрасіла Аню:

— Скажы, калі ласка, дзе Алёша.

— А ён у МТС у Рагачах працуе. Гэта ў нашай вобласці, не вельмі далека, — проста адказала Аня. Прастата гэтая i шчырасць узрадавалі дзяўчыну. — У Мінску ён пахадзіў тры дні, да Дашы нават не зайшоў i… вярнуўся. Піша Сяргею, што ў МТС пацягнула, дзе ўсё знаёма…

— А школа? — са страхам спытала Рая.

— Вучыцца ў вячэрняй. Піша, што добрая школа.

У Раі вырваўся ўздых палёгкі. Аня чуццём жанчыны зразумела яе i па-сяброўску параіла:

— Ты напісала б яму, Райка.

— Я напішу, напішу, — паабяцала яна і, запісаўшы адрас, хутка развіталася.

Ёй нялёгка было напісаць гэтае пісьмо. Яна склала ў галаве дзесяткі варыянтаў. Але ўрэшце-такі напісала, хаваючыся ад Арэшкіна, які сачыў за ёй так пільна i нахабна, што сама яна пачала заўважаць гэта. Але раней чым прыйшоў адказ, яна ўбачыла Алёшу на фотаздымку ў газеце «Чырвоная змена»: група маладых хлопцаў каля трактара i сярод ix — ён. A ў невялікім артыкуле пра моладзь Рагацкай МТС пісалася, што камсамольцы Аляксей Касцянок, Юрка Кнышэвіч, Валодзя Коханаў, Валодзя Мігай выконваюць на рамонце па 200–250 працэнтаў нормы. Пісалася скупа i афіцыйна, як у справаздачы. Але як гэта ўзрадавала Раю! Яна ўсяму надавала значэнне: i таму, што на здымку Алёша на пярэднім плане, i таму, што ў пераліку ён першы i што імёны іншых дадзены памяншальна — Валодзя, Юрка, а яго — Аляксей. Рая не стрымалася i паказала газету маці. Аксіння Хвядосаўна, мабыць, адчуўшы мацярынскім сэрцам, што робіцца ў сэрцы дачкі, лагодна сказала:

— А я заўсёды гаварыла, што з Касцянкоў Алёша — самы разумны.

Некалі яна гаварыла гэта па чарзе пра Сяргея i пра Дашу. Рая не разумела, чаму маці не любіла ix усіх разам.

Здымак i скупыя словы ў газеце ўзрадавалі не толькі Раю i сяброў Алёшы. Яны ўзрадавалі i настаўнікаў. У той дзень у настаўніцкай увесь час вярталіся да размовы пра Алёшу. Газета хадзіла з рук у рукі, яе паказвалі кожнаму, хто заходзіў у школу. Лемяшэвіча за дзень колькі чалавек спытала:

— Чыталі, Міхась Кірылавіч? Малайчына наш Алёша!

A калі ўбачылі, што размовы гэтыя не падабаюцца аднаму чалавеку — Арэшкіну, настаўнікі пачалі гаварыць яшчэ больш — каб насаліць яму.

37

— Не адставайце, не адставайце, Міхась Кірылавіч! — крычала Лена i смяялася, шпарка з'язджаючы на лыжах з высокага ўзгорка. Смех яе абуджаў маўклівы ўзлесак i поле, залітае яскравьш сакавіцкім сонцам. Быў пачатак першага вясновага месяца, але снег ляжаў некрануты i блішчаў на сонцы так, што балюча было глядзець. Трымаўся мароз, хоць сярод дня капяжы са стрэх выбівалі ў снезе на прызбах канаўкі. Цудоўна ў такія апошнія дні зімы хадзіць на лыжах! Дзень доўгі, не як у снежні, пад вечар бадзёрыць мароз i вока лашчыць снежная ўрачыстасць поля. Як бы ўсюды яшчэ пануе зіма, аднак па нейкіх няўлоўных прыкметах адчуваецца набліжэнне вясны, яе подых, асабліва моцна гэта адчуваецца на такім вось узлеску, дзе вятрамі ачышчана кожная галінка.

Лена надзіва добра хадзіла на лыжах. Міхась Кірылавіч быў не надта спрытны лыжнік, ды яшчэ напачатку крыху прыкінуўся, што не ўмее. Лена ўзялася навучыць яго. Ей падабалася вучыць самога дырэктара школы, адчуваць сваю перавагу над ім хоць у чым-небудзь. А яму гэтыя прагулкі таксама прыносілі шмат радасці. Для яго было вельмі прыемна ісці з ёй па вуліцы, бачыць, як любуюцца на ix крынічане, уяўляць, што гавораць людзі. Ён ганарыўся дружбай з падчаркай. І пачуцці да Лены ў яго былі самыя шчырыя, пяшчотныя, як да роднага дзіцяці. А яшчз больш радасна было бачыць, колькі вялікага чалавечага шчасця прыносіць ix дружба трэцяму чалавеку — Наташы. Яна бязмежна была ўдзячна мужу за гэтую дружбу. Нарэшце ў яе знік страх за будучыню дачкі, які так доўга трымаў яе ў адзіноце, не даваў зведаць усе радасці жыцця. Яна расказвала, як Лена сустрэла вестку аб тым, што яна выходзіць замуж.

— Леначка, — сказала яна, — ты даруй, дачушка, але я ўсё-такі выходжу замуж. — Дзяўчынка, як i раней, насцярожылася, замкнулася. — Я выходжу за Міхася Кірылавіча, за дырэктара вашага.

І дачка раптам засмяялася.

— Мяне спалохаў гэты смех, — прызнавалася Наташа Міхасю— Я не зразумела яго i баялася спытаць. ЦІ гэта быў смех крыўды, ці знявагі, ці, магчыма, задавальнення? Так i не ведаю дагэтуль.

У першыя дні сумеснага жыцця Наташа трымала сябе надзвычай насцярожана, баялася нават адкрыта выяўляць сваё каханне: каб толькі дачка не асудзіла яе. Міхасю Кірылавічу давялося пераконваць, як няправільна яна паводзіць сябе. Ён ставіўся да Лены як да дарослага чалавека, i гэта пакарыла дзяўчынку, хоць, безумоўна, сэрца i думак сваіх яна нікому не адкрыла, нават маці.

Магчыма, што галоўным пачуццём у адносінах да айчыма, якое кіравала паводзінамі Лены, была ўдзячнасць гэтаму чалавеку за шчасце маці, калі яна пераканалася, што маці сапраўды шчаслівая. Так, дарэчы, разумеў i Лемяшэвіч i большага не патрабаваў.

…Міхась Кірылавіч урэшце адважыўся i з'ехаў з узгорка, але ўнізе. наляцеў на куст i зарыўся тварам у снег. Пакуль ён валтузіўся, Лена сур'ёзна i занепакоена падляцела да яго з намерам памагчы. Але ўбачыла яго вясёлы твар i зарагатала.

— Куды ж вы ехалі, тат?.. Такая пратораная лыжня, а вы — у кусты!

Лемяшэвіч замёр, пачуўшы гэтае «тат». Ці, можа, яму здалося? Не, яна сапраўды сказала гэтае слова, нясмела, праглынуўшы апошні гук, паміж смехам, магчыма, несвядома нават, а магчыма, зусім свядома выбрала іменна такі момант. Лемяшэвіча гэта расчуліла i ўсхвалявала. Ніхто яе не абавязваў называць яго гэтак, ніхто слова не сказаў, ён мог застацца для яе на ўсё жыццё Міхасём Кірылавічам. Але яна ведала народны звычай, ведала сялянскія сем'і, дзе былі няродныя бацькі ці маці. А самае, відаць, галоўнае — ёй хацелася ўпершыню вымавіць гэтае дарагое слова, звяртаючыся да жывога чалавека.

Яны пайшлі па полі. На раўніне Міхась Кірылавіч не адставаў, нават імкнуўся ўперад — пракладваць лыжню, каб лягчэй было Лене. Але яна ўпарта не хацела ісці яго лыжняй i ішла побач. Ішлі i размаўлялі, як добрыя сябры. Лена спытала, калі ён падняўся i абтрусіў снег:

— Міхась Кірылавіч, a хіба ў партызан не было лыж?

— Былі, вядома. Але я служыў у коннай разведцы.

— Раскажыце цікавае пра партызан, — папрасіла дзяўчынка.

Такую просьбу яна выказала ўпершыню. Лемяшэвіч падумаў, што ён дарэмна не выкарыстоўваў такой магчымасці, якая магла б яшчэ больш умацаваць ix дружбу, — ніколі не расказаў пра сваю партызанскую дзейнасць. Ён нават не расказаў, як упершыню сустрэўся з Данілам Платонавічам. З гэтага ён i пачаў. Эпізод быў не самы цікавы, але калі ён спытаў:

— А ведаёш, хто быў адзін з гэтых старых? — У Лены ад цікаўнасці загарэліся вочы.

— Хто?

— Здагадайся.

— Ах! — радасна ахнула яна. — Няўжо Даніла Платонавіч?

Так непрыкметна яны дайшлі да Задуб'я. Лена раптам сказала:

— Давайце зойдзем у вёску. Там мама санабход робіць. Мы знойдзем яе i вернемся дадому разам.

Яны ішлі праз высокія гурбы, якія намяло на вуліцы вёскі за зіму. На выслізганых лыжамі i саначкамі гурбах лыжы раз'язджаліся, коўзаліся ў бакі. Трэба вялікі спрыт, каб не ўпасці. Лемяшэвіч нават падумаў, ці не знарок Лена павяла яго сюдой, каб выпрабаваць на такім небяспечным месцы ці, можа, нават горш: паглядзець, як дырэктар пляснецца на вачах у сваіх вучняў. А на вуліцы ix поўна. Адны, малодшыя, убачыўшы дырэктара, хаваліся i назіралі з двароў, другія знарок ішлі насустрач, ахвотна віталіся, скідаючы шапкі.

Лемяшэвіч, баючыся, што сапраўды можа ўпасці, скінуў лыжы i пайшоў па дарозе, зганяючы ўбок лянівых кароў, што грэліся на сонцы, раўнадушна перажоўваючы жвачку.

Каровы на вуліцы — таксама адна з прыкмет набліжэння вясны.

Наталля Пятроўна ўбачыла мужа i дачку. Але ў яе было яшчэ нямала спраў. Таму Лена пайшла да сваіх аднакласнікаў, a Лемяшэвіч заглянуў у хаты некаторых вучняў — пагутарыў з бацькамі. Толькі пад вечар яны разам рушылі дадому.

Лена ішла па шаране, прыкрытым мяккім снегам, які нацерусіла дні два назад. Яна то аддалялася ад дарогі, то зноў набліжалася, з'язджаючы з узгоркаў, з снежных трамплінаў у равы.

Міхась i Наташа ішлі па дарозе, лыжы ён нёс на плячах; яны любаваліся дачкой, ix дачкой, гаварылі пра яе i пра сябе, пра сваё жыццё.

— Я i не ўяўляла ўжо, што ў мяне можа быць яшчэ столькі шчасця! — сказала Наташа.

— А я сваё шчасце ўяўляў толькі такім, на іншае не мірыўся.

Мацнеў мароз. Пад ix нагамі весела i шматгалоса спявала дарога.

Снежная раўніна на захадзё стала чырвонай, вясёлай, на ўсходзе — пасінела: адтуль надыходзіла ноч.

Яны мінулі лес, перайшлі рэчку каля станцыі. Лена паехала наўпрасткі па лузе. lx шлях ляжаў паўз МТС. І раптам на дарозе яны ўбачылі самотную постаць i хутка ў паўзмроку пазналі Сяргея. Наталля Пятроўна схапіла руку мужа.

— Міша, спыні ты яго, пагутары, нельга ж так.

Калі яны зблізіліся, Лемяшэвіч прывітаўся:

— Добры вечар, Сяргей.

Ён не адказаў. Адвярнуўся i прайшоў міма.

Наталля Пятроўна глядзела яму ўслед i церла скроні, ссунуўшы хустку.

— Божа мой! Што ён думае? Што ён хоча? Гэта ж немаведама што. Больш за месяц — i ніводнага слова. А здавалася, такі спакойны, разважлівы чалавек!..

— Упарты, чорт.

— Ну, гэта ж немагчыма — такое маўчанне. Няхай бы ён палаяў цябе, мяне, напіўся, вокны пабіў — усё можна зразумець, самае недарэчнае, што можа зрабіць чалавек з-за рэўнасці… Але такое маўчанне… Страшна робіцца. Куды ж ён пайшоў проці ночы?..

— Няхай ідзе. Супакойся, — абняў Міхась жонку i паправіў хустку. — Не прастудзіся. Хадзем… Перагарыць яго злосць ці рэўнасць, што там у яго… Не будзе ж ён маўчаць увесь час!..

— Я прасіла Дашу… Ен нікога не хоча слухаць, усіх пасылае к чорту. Кажуць, у МТС грубіць пачаў, калі што не так.

— А я ўеё адно паважаю яго… Глядзі, як ён з гуртком працуе. Я расказваў табе… Некаторыя вучні, мабыць, адчуўшы нелады паміж намі, астылі да гуртка. Ён прыслаў у школу Казачэнку. І гурток працуе па-ранейшаму. Непрыемна толькі, што я не магу хадзіць разам з вучнямі. Баюся, каб яны не бачылі ўвачавідкі гэтую яго варожасць да мяне…

Наталля Пятроўна ўздыхнула.

38

Нечакана захварэла Ядзя Шачкоўская. Увечары яе бачылі ў кіно, a раніцой, на другі дзень, Наталля Пятроўна мусіла выклікаць з райцэнтра «хуткую дапамогу».

— Што з ёй? — Лемяшэвіч знарок прыйшоў да жонкі на ўрачэбны пункт, каб даведацца, ці надоўга яму прыйдзецца шукаць замену настаўніцы. Наталля Пятроўна не адказала ў прысутнасці хворай, якую прымала. А калі хворая выйшла, яна шчыльней зачыніла дзверы i паведаміла, нахмурыўшыся, яўна перажываючы гэтую гісторыю:

— Што з ёй? Аборт — вось што.

— Аборт?! — Лемяшэвіч вельмі здзівіўся. — Такая дзяўчынка… Хто б падумаў!..

— А ты не думаеш, іііто яе змусілі да гэтага?

— Хто?

— Наіўны ты, Міхась! Хто! Мараліст ваш…

— Арэшкін?

— Здагадаўся, дзякуй Богу, — з іроніяй заўважыла Наталля Пятроўна. — Няладна ў вас у калектыве. Аднаго вы залішне апякуеце, а другому — ніякай увагі. А цяпер падлюга гэты, калі хочаш, яшчэ адмовіцца ад усяго. Ядвіга — дзяўчына вясёлая, не прапускала ніводнага вечара танцаў, жартавала з кожным… Гэта яму козыр.

— Ну, не! Я сам з ім пагавару!

Але пагутарыць з Арэшкіным ніяк не ўдавалася — той надзвычай хітра i спрытна пазбягаў такой размовы. Настаўнікі, да якіх таксама дайшла прычына хваробы Ядзі, шапталіся паміж сабой, але ніхто не адважыўся выказацца адкрыта — вельмі ж ужо далікатнае пытанне. Вызвалены ад пасады завуча (цяпер завучам працавала Вольга Калінаўна), Арэшкін забраніраваў сябе крыўдай, хадзіў надзьмуты, афіцыйны, ні з кім у шчырыя размовы не ўступаў.

Тыдні праз два Шачкоўская вярнулася з бальніцы. І ў той жа дзень адбылася развязка. Адчувала яна сябе яшчэ кепска i на работу не з'явілася, але прыйшла ў школу, калі ішоў апошні ўрок. A Арэшкін, на гора сабе, скончыў урок крыху раней, да званка.

Калі зазвінёў званок i ў настаўніцкую адначасова ўвайшлі Кавальчук i Вольга Калінаўна, то першае, што пачулі яны, адчыняючы дзверы, быў страшны шэпт Арэшкіна:

— Сціхні, дурніца! Ты губіш сябе…

Яны ўбачылі спалоханага, збялелага Віктара Паўлавіча, які нервова запіхаў у партфель кніжкі, спяшаючыся пайсці. А на канапцы, закрыўшы твар далонямі, рыдала Ядвіга Казіміраўна.

Натуральна, што настаўнікі збянтэжыліся. Кавальчук застыў каля дзвярэй з вялікім стосам сшыткаў у руках, не адважваючыся наблізіцца да стала. Вольга Калінаўна падышла да шафы, каб палажыць сваё засушанае лісце i кветкі, але так i засталася стаяць там, закрыўшыся дзверкай. Прыходзілі другія настаўнікі i адразу змаўкалі, быццам убачылі нябожчыка. Прыходчанка каля дзвярэй не пускала дзяжурных, якія прыносілі цыркулі, лінейкі, карты, табліцы, — усё забірала ад ix на парозе.

Ядвіга Казіміраўна не адымала рук ад твару, плечы яе часта ўздрыгвалі, праз пальцы вырываліся пакутлівыя ўсхліпы. Арэшкін, хаваючы вочы, апранаў паліто i 'доўга не мог знайсці рукаў. Такая сцэна цягнулася, пакуль у настаўніцкую не зайшлі Шаблюк i Бушыла.

— Што здарылася, таварышы? — адразу спытаў Даніла Платонавіч. Ядзя адняла ад твару рукі i кінулася да яго, быццам узрадаваўшыся, што прыйшоў чалавек, які можа памагчы ёй у цяжкім горы.

— Даніла Платонавіч… Ён… Ён абяцаў мне… Ён прымусіў… Я ледзь не памерла… А цяпер ён адмаўляецца, цяпер ён гаворыць, што яшчэ невядома, чыё гэта было дзіця… Як гэта невядома! — І яна заплакала на ўвесь голас, уткнуўшыся тварам у плячо старога настаўніка.

Арэшкін зняважліва хмыкнуў, адступаючы за стол пад позіркам Бушылы.

— Што яна хлусіць! Не верце ёй! Істэрычка! Погань…

— Хто погань? — сурова спытаў Даніла Платонавіч.

Бушыла з размаху бразнуў аб падлогу усё, што трымаў у руках — кнігі сшыткі, лінейку, мел, — i ў адзін міг апынуўся каля Арэшкіна, тварам у твар. Скамячыў барты свайго пінжака, скрыгатнуў зубамі, як ад моцнага болю, прашаптаў так, што жанчыны жахнуліся:

— Хто погань? Хто? — i, мабыць, адчуўшы ў сабе нешта страшнае, крыкнуў на ўсю школу: — Прэч адгэтуль, нягоднік!

Арэшкін адхіснуўся, закрычаў спалоханым, танклявым голасам:

— Ну, ну!.. Лягчэй! Хуліган!

— А-а. — І ў руках Бушылы апынуўся табурэт.

Але Арэшкіна як ветрам здзьмухнула, ён забыўся партфель, шапку i вылецеў у калідор, дзе яшчэ шумелі дзеці. Каб усё здарэнне не было такім сумным, напэўна, многіх бы рассмяшыла, як ён шмыгнуў ад страху. Але было не да смеху. Пачалі суцяшаць Ядзю, якая плакала наўзрыд i бездапаможна, як дзіця, пыталася ў Данілы Платонавіча:

— А што мне рабіць цяпер?

Бушыла ўзрушана хадзіў вакол доўгага стала, перакульваючы па дарозе табурэты, i ўсё яшчэ бушаваў:

— Сукін сын! Скромненькім прыкідваўся! Архіінтэлігентам! Музыкантам! Я яму галаву скручу! І ты — дурища… — крычаў ён на Ядзю. — Каму паверыла? Падлюгу? Паабяцаў… Што ён табе паабяцаў? Залатыя горы?.. Баб'ё бязглуздае!

Гэтая лаянка неяк адразу супакоіла Ядзю. Яна адарвалася ад Данілы Платонавіча, прытулілася плячамі да сцяны i шырокімі спалоханымі вачамі, у якіх слёзы як бы замерзлі, глядзела на Бушылу. І ўсе бачылі, якая яна бледная, змучаная.

* * *

Арэшкін зачыніўся ў сваёй бакоўцы i да вечара нікуды не выходзіў. Чакаў, што яго паклічуць абедаць. Не паклікалі. У хаце стаяла цішыня, хоць на кухні, ён чуў, былі i Рая i сама Аксіння Хвядосаўна. Ён увесь час думаў, якое знайсці выйсце з гэтай непрыемнай гісторыі, каб хоць тут, у гэтай хаце, захаваць свой аўтарытэт, павагу да сябе. «Трэба памірыцца з дурніцай, сказаць, што пагарачыўся, яна ўсяму паверыць… Адцягнуць да канца года, а там — у другую школу. Трэба адступаць… раз глупства зрабіў… Аксінні Хвядосаўне растлумачу, яна чалавек практычны…» — падбадзёрыў нахабнік сябе i пачаў пісаць скаргу ў райана: яго абразілі, кідаліся з табурэтамі. «Так, я жыў з Шачкоўскай, але з самым найлепшым камерам i ад намеру гэтага не адмаўляюся. Мы пасварыліся: я быў супроць таго, што яна надумалася зрабіць. Але я ўпзўнены, што мы ўсё ўладзім паміж сабой…»

Здаволены пісьмом, ён хацеў быў выйсці i папрасіць вячэру. Але ў гэты момант у бакоўку энергічна пастукалі i, не чакаючы адказу, штурхнулі дзверы. Ён зразумеў, што гэта гаспадыня, i хутка адчыніў. Аксіння Хвядосаўна стаяла на парозе велічная i суровая з твару.

— Чаго гэта вы замкнуліся ў маёй хаце? Я i не ведала, што вы кручкоў нарабілі, дзверы пагісавалі…

Ён паспрабаваў пажартаваць: расплыўся ва ўсмешцы, пагладзіў сэрца.

— А я баязлівы, Аксіння Хвядосаўна.

— Ды ўжо ж… Мяне баяўся? — i, сашчапіўшы рукі на грудзях, яна пачала голасам, яшчэ больш суровым i ультыматыўным: — Вось што, таварыш Арэшкін… Я вас лічыла за чалавека…

— Аксіння Хвядосаўна!.. І вы паверылі гэтым плёткам! — крыкнуў ён.

— Я нікому не веру… Я сама сабе веру. І прашу вас — ачысціце маю хату. — Яна зрабіла pyx рукой, як бы выкідваючы непатрэбную рэч. — У мяне дачка…

Арэшкін зразумеў, што яму не пераканаць гэтую ўладную i ўпартую жанчыну, i пакрыўджана фыркнуў. Павярнуўся да акна i стаяў, доўгі, ссутулены, расставіўшы ногі, як цыркулі, барабаніў ногцямі па шыбе.

— A калі я не выберуся?

— Я выкіну вашы рэчы! — Яна кіўнула ў бок акна. — На сняжок.

Ён хутка павярнуўся, зразумеўшы, што яна i гэта можа зрабіць.

— Ах, так… Добра ж, — сказаў ён з пагрозай i крыўдай. — Я вам слова благога не сказаў. Дачку вучыў…

— Не трэба маёй дачцэ ваша вучоба. Вучыцель!

— Калі загадаеце выбірацца?

— Каб раніцой твайго духу не было! — ужо зусім груба адказала яна i выйшла, бразнуўшы дзвярамі.

Падмятаючы пакой пасля таго, як Арэшкін выбраўся, Аксіння Хвядосаўна (Рая падмятаць адмовілася) з сялянскай цікаўнасцю праглядала паперы, якія засталіся на стале, у шафе, пад ложкам. Яе ўвагу прыцягнуў пажоўклы канверт у ніжняй шуфлядзе шафы, яна дастала адтуль пісьмо i пачала чытаць:

«Некалі я да цябе звярталася «Дарагі Віця…». Ох, дарагі! Дорага я заплаціла за сваё глупства. Ты ўцёк, схаваўся, забраўся на Палессе, у вёску і, відаць, зноў тлуміш галаву нейкай дурніцы сваёй музыкальнасцю i інтэлігентнасцю… Ты гэта ўмееш… Ты думаў, што я не знайду цябе… Знайшла… Але не бойся! Нічога я ад цябе не патрабую. Я проста хачу паведаміць, што ў цябе нарадзілася дачка, назвалі яе Надзя… Надзея. Мая Надзея, не твая… Але ведай, дарагі бацька, што яна расце… Вось усё, што я ад цябе патрабую… Праўда, хацелася мне вельмі напісаць у школу, дзе ты працуеш цяпер, каб ведалі, што ты за тып, завошта цябе з камсамола выгналі i чаму ты з горада ўцёк… Каб ведалі i асцерагаліся… Але мама мая адраіла: не трэба, кажа. Мама ўсім даруе, добрая душа, нават такім нягоднікам, як ты… Цяпер i я супакоілася — чорт з табой, жыві, як хочаш. Мне нічога ад цябе не трэба… Я працую i зноў вучуся ў вячэрняй школе, канчаю дзесяты клас…»

Пісьмо было двухгадовай даўнасці. Але Аксінні Хвядосаўне стала страшна, яна ажно пахаладзела ўся: якога чалавека яна трымала побач са сваёй адзінай дачкой. Божа мой! Гэта ж яшчэ яны з Раяй шчаслівыя, што не здарылася такога няшчасця, як з Ядзяй. Аксіння Хвядосаўна сціснула кулакі: о, каб ён быў зараз тут, гэты прайдзісвет! Потым ёй стала сорамна, яна бязлітасна лаяла сябе: старая дурніца, век пражыла, a ў людзях разбірацца не навучылася!

Раі пісьмо яна не паказала, а занесла яго Данілу Платонавічу. Той прачытаў i ні словам не папракнуў суседку. Але яна карала сама сябе:

— Забіць мяне мала за маю дурноту! Цяпер мне так няёмка перад Лемяшэвічам, так няёмка… Нізавошта крыўдзіла чалавека. Пагавары ты, Платонавіч, з ім: няхай даруе дурной бабе!..

Даніла Платонавіч прынёс пісьмо ў школу i паказаў настаўнікам. Абураныя, яны вырашылі паслаць гэтае пісьмо i напісаць ад сябе ў тую школу, куды тэрмінова перавёўся Арэшкін. Няхай ведаюць!

39

Рашчэня адчыніў шырокае акно свайго кабінета адразу ж, як толькі вынеслі ўнутраную раму. Так ён рабіў штогод — першы адчыняў акно ў той дзень, калі трактары з сядзібы МТС выходзілі ў калгасы. З яго дзівацтва смяяліся, бо часта яму прыходзілася пасля гэтага сядзець у кабінеце ў кажуху. Але на гэты раз ніхто засмяяцца не мог — на дварэ шумела сапраўдная вясна. Яна надышла нечакана, насуперак прагнозу, які дало бюро надвор'я. Тры дні не па-сакавіцку, а па-майску пякло сонца — i адразу паплыў снег, разліліся ручаі, зрабілася стракатым поле: пляма снегу, пляма зямлі, чорнай, шэрай, зялёнай. Механік Казачэнка, натураліст i паэт, пераконваў, што раніцай, гуляючы ў полі, ён чуў жаваранка.

Цімох Панасавіч стаў перад акном у адной гімнасцёрцы, не баючыся прастудзіцца, углядаўся ў блакіт вясновага неба, на якім не было ніводнай хмурынкі. Ён так доўга i з такім амаль дзіцячым захапленнем углядаўся ў неба, што яго старым вачам пачало здавацца, нібы над паркам i далей, над полем, трапечацца ў паветры, падае ўніз i зноў узлятае безліч пушыстых камячкоў. Ён ведаў, што так толькі здаецца, але хацеў верыць, што гэта жаваранкі, што больш не будзе пахаладання i праз якія два-тры дні такой пагоды трактары змогуць выйсці ў поле. Вось каб самому пачуць хоць аднаго жаваранка! Але хіба тут пачуеш! Паветра навокал дрыжыць ад рову дзесяткаў матораў. Дрыжыць будынак, увесь двор узрыты гусеніцамі, быццам тут ішлі манеўры танкаў; зямля, снег, лёд — усё змешана.

Рашчэня лагодна прабурчаў:

— Чэрці, казаў жа, каб перад канторай не ездзілі. Месца ім мала!

У дырэктара цудоўны настрой. Ніколі яшчэ МТС не выходзіла так з рамонтам — ні па тэрмінах, ні па якасці. Ды i не толькі з рамонтам. А як з'яднаўся, вырас калектыў! A колькі зроблена ў калгасах! Там закладзена надзейная аснова будучага ўраджаю. Сёння прыедзе камісія, i, калі ўсё абыдзецца добра, магчыма, будзе вырашана пытанне аб першынстве ў вобласці, аб переходным сцягу.

Цімох Панасавіч паціраў рукі ад хвалявання: каб чаго не здарылася — бываюць жа прыкрыя нечаканасці! — i ад радаснага прадчування, што здарыцца нічога не можа. Чаго таіцца, ён любіць славу, як усялякі грэшны чалавек. Каму не прыемна, калі яго хваляць! У апошнія гады яго больш лаялі, хацелі нават здымаць… Не, Рашчэня яшчэ пакажа сябе, няхай ведаюць, што новыя кадры — вядома, справа добрая, але i старая гвардыя — сіла вялікая, дай ёй толькі ўмовы разгарнуцца. Вось ён i разгарнуўся!..

Праз гул матораў з двара пачуўся злосны голас Сяргея Касцянка: галоўны інжынер некага лаяў. Рашчэню голас гэты спусціў з нябёс на зямлю. Ён усміхнуўся ca сваіх думак: разгарнуўся!.. Скажы дзякуй вось гэтаму чалавеку, што лаецца недзе каля майстэрні, пакуль ты любуешся вясной… Ён разбудзіў тваю сілу, ён i табе i ўсім іншым не даваў на працягу зімы хвіліны пасядзець спакойна. Але i ўпарты, чорт. Як бы добра было, каб трактары выйшлі ў калгасы яшчэ ўчора. Дык яго ж нельга было пераканаць, на ўсе довады адказваў: «Не для камісіі працуем». Наладзіў нейкую грамадскую праверку: не толькі механікі, брыгадзіры, але i трактарысты абмяркоўваюць якасць рамонту кожнай машыны. А сёння як разышоўся, калі ён, Рашчэня, намерыўся частку людзей паставіць, каб тыя навялі парадак у будынку i на тэрыторыі.

— Наліха мне гэты парад! Машыны ў нас чыстыя, а пра кантору ды пра кветкі ў кабінетах трэба было раней думаць. Цяпер кожны чалавек дораг!

Думкі Рашчэні перапыніў усхваляваны, пакрыўджаны голас:

— Цімох Панасавіч! Я так не магу!.. Я прашу… У мяне сівыя валасы. Я не хлопчык… І я не дазволю крычаць на мяне! Калі яму не шанцуе ў асабістым жыцці — дык я тут пры чым?

Гэта — загадчык майстэрні Баранаў, былы галоўны механік. Рашчэня нездаволена адарваўся ад акна i сеў за стол. На парозе з'явіўся Сяргей Касцянок у рабочым камбінезоне, з замасленымі рукамі. Непрыязна паглядзеў на Баранава.

— Скардзіцца прыйшоў? Слухайце, Баранаў, ідзіце i разбірайце. Трактар не выпушчу! Даволі вашай практыкі! Прывыклі — абы ў поле. А потым гробілі машыны, зрывалі сяўбу! Як вам не сорамна! Для сябе робіце — i абы з РУК.

Рашчэня ведаў, у чым справа. Некалі ў апошнія дні мінулага года, у час аўралу — каб у зводцы даць большы працэнт — тэрмінова адрамантавалі адзін трактар. Касцянок тады адсутнічаў, трактар не прьшаў, а цяпер праверыў i абурыўся, патрабаваў па сутнасці пачынаць рамонт спачатку. Але рабіць гэта зараз, перад прыездам камісіі,— значыцца, закрэсліць усё добрае i выставіць напаказ свае недахопы. Рашчэня, не сумеўшы ўгаварыць галоўнага інжынера, пайшоў на хітрасць i ўпотай ад яго загадаў трактар не разбіраць, пакуль камісія не пакіне МТС. Яму здавалася, што Касцянок прымірыўся ўрэшце, бо ўсю раніцу размова пра трактар не ўзнікала. І раптам — на табе! Цімох Панасавіч пакутліва зморшчыўся, як бы просячы: злітуйцеся вы з мяне, старога чалавека.

— Сяргей Сцяпанавіч, дарагі мой, цераз гадзінудругую прыедзе камісія…

— Ды што вы мне з гэтай камісіяй! Тыдзень нармальнай работы няма з-за яе! Як быццам робім для камісіі…

— Але навошта нам падстаўляць сябе пад удар, калі мы сумленна працавалі? Ну, атрымалася памылка… Выправім…

У гэты момант да канторы пад'ехалі машыны. Рашчэня глянуў у акно, убачыў Жураўскага, які першы вылазіў з машыны, падхапіўся, вылаяў інфарматараў з раёна, якія падвялі яго, і, папраўляючы на хаду талстоўку, пабег сустракаць камісію. Знаёміліся з Касцянком i Баранавым шэсць чалавек: міністр Мікалай Мікалаевіч, дэмакрат са знешняга выгляду i ў адносінах з людзьмі — просты, вясёлы; інжынер міністэрства, супрацьлегласць свайму начальніку — маўклівы чалавек; загадчык абласнога кіраўніцтва, карэспандэнты дзвюх газет i дырэктар перадавой у вобласці Салтанаўскай МТС.

— Рад за цябе, рад, стары, малайчына, — гаварыў Рашчэню міністр, гады якога выдавала шчотка коратка падстрыжаных сівых валос. Рашчэня ад такой пахвалы збянтэжыўся, як дзяўчына. — Нямнога ўтрымалася вас, ветэранаў… Вось Зухава да цябе прывёз… Ён крычыць, што нікому не аддасць пераходнага сцяга.

— I не аддам! — упэўнена сказаў Зухаў, прыдзірліва аглядаючы кабінет i праз адчыненае акно — сядзібу МТС. Ён супакоіўся, калі ўбачыў, што першае ўражанне ад станцыі не на карысць крынічанам. Яго станцыя колькі год трымае першынство, ёй, як перадавой, адпускалі больш сродкаў, i таму кантора, майстэрні, павеці выглядаюць у яго лепш.

— А мы паглядзім, паглядзім, — лагодна ўсміхнуўся Мікалай Мікалаевіч. — Пакуль што вядома адно: рамантавалі яны лепш за цябе, Зухаў, увесь час перавыконвалі графік.

— А якасць?

— За якасць можаце быць спакойныя! — заўважыў Жураўскі, весела кіўнуўшы Сяргею. Гэта як бы падбадзёрыла галоўнага інжынера. Ён выйшаў наперад з кутка, дзе стаяў, уступіўшы крэсла гасцям.

— За якасць можаце не турбавацца, — паўтарыў Сяргей, звярнуўшыся да Мікалая Мікалаевіча. А наогул, таварыш міністр, рана куранят лічым… Нe цяпер правяраць трэба, калі трактары ў поле выходзяць. Калі пермуд да — вось калі…

— Праверым i тады, — заўважыў загадчык абласпоі л кіраўніцтва, нездаволены такой дзёрзкасцю інжынера. Але праверым i цяпер. Вы што — супроць кантролю?

— Чаму супроць? Я буду ўдзячны, калі вы пакажаце нам памылкі, недахопы…

Спалоханы, Рашчэня прайшоў паўз Сяргея i наступіў яму на нагу: маўчы! Сакратар райкома па зоне тузаў за рукаў. Члены камісіі пераглядваліся: дзівак-чалавек!

— …Але ж вы прыехалі нас перадавікамі рабіць… Машыну карэспандэнтаў прывезлі… Што ж, людзі сапраўды працавалі добра, ix варта адзначыць… Але не ўмеюць у нас хваліць, вось чаго баюся я… Як не ўмеюць часам i крытыкаваць. Крытыкуюць — на знішчэнне. Хваляць — узахлёб. Я ж ведаю, даволі вам сказаць — МТС перадавая, як напішуць немаведама чаго… «Сваіх поспехаў МТС дабілася дзякуючы высокаму ўзроўню палітыкамасавай работы». А гэта няпраўда! Няхай злуюць на мяне сакратары, але слаба ў нас вядзецца партыйная работа, асабліва ў калгасах. A напішуць, што ўсё добра, — i мы самі паверым у гэта, паверым, што мы — лепшыя… Супакоімся… І другія павераць, захочуць вопыт пераняць…

— Што ты мітынгуеш? — абурана перапыніў яго сакратар па зоне. — Ты думаеш, адзін ты працуеш! Адзін ты ўсё зрабіў!

— Не перашкаджайце, — сказаў Жураўскі ca смехам у голасе. — Дайце чалавеку выказацца…

Міністр кінуў на сакратара нездаволены позірк. Яму таксама хацелася, каб яшчэ адна МТС была ў ліку перадавых, каб пра яе пісалі, гаварылі ў дакладах, а тут знайшоўся нейкі дзівак-самакрытык.

Зухаў зрабіў выгляд, што яго не цікавіць гэтая размова, што гэта — унутраная справа, а ён — госць, але хітра матаў усё на вус, разглядаючы праз акно краявід.

Адзін з карэспандэнтаў пачаў нешта занатоўваць у блакнот, з цікавасцю пазіраючы на Касцянка.

— …Напішуць, што ў перадавікоў — усё ідэальна. А інакш — якія ж перадавікі, калі ў МТС няма сталоўкі, не хапае месц у інтэрнаце, няма клуба. Кадры цякуць… Нам прыйшлося наймаць хату, каб арганізаваць сталоўку, а гэта — за кіламетр ад сядзібы…

Рашчэня, адчуваючы небяспеку, не вытрымаў, замітусіўся.

— Мікалай Мікалаевіч, Касцянок не ў настроі. Мы тут перад вашым прыездам паспрачаліся з-за дробязі.

— Не з-за дробязі, а з-за трактара.

— Ага, помета дырэктару, — пажартаваў міністр. — Вы кім працуеце, малады чалавек?

Сяргей не адказаў — дзесяць мінут назад яны знаёміліся, i ён называў сваю пасаду.

— Галоўным інжынерам, — падказаў нехта.

— Галоўным інжынерам? — як бы здзівіўся Мікалай Мікалаевіч i адразу змяніў тон. — Ну, што ж, тады паказвайце свае ўладанні. Але ведайце, гэта небяспечна — не жадаць быць перадавым.

— Вы няправільна зразумелі мяне. Я жадаю не менш другіх, але — сапраўдным…

— Ага, вось гэта шчыра: пакуль што перадавікі несапраўдныя!

У дзвярах Рашчэня ў роспачы прашаптаў:

— Ну, што ты нарабіў! Эх, Сяргей Сцяпанавіч!

А на двары, калі абыходзілі гразь, размешаную гусеніцамі, Сяргея затрымаў Жураўскі, узяў за локаць.

— Ты чаго разышоўся?

— А куды мы спяшаемся, Раман Карпавіч? Мы не сталі на ногі, не замацавалі першы невялічкі поспех, не ведаем, як будзе ў полі… Нямнога яшчэ зрабілі ў калгасах. А нас пачнуць праслаўляць. Навошта? Сапсуюць людзей, i ў першую чаргу гэтага славалюбівага старога, — кіўнуў ён на Рашчэню.

— Зазлуе ён на цябе.

— Нічога, паладзім, — усміхнуўся Сяргей.

Камісія хадзіла доўга. Аглядалі майстэрню, правяралі машыны, гутарылі з людзьмі. Вядома, шмат што ім падабалася, але ніхто, акрамя карэспандэнтаў, не выказваў сваёй ухвалы. Маўчаў міністр, маўчалі яго падначаленыя. Рашчэня засмуціўся: «Усё загінула, усе намаганні i надзеі. Чаго ён дабіваецца, гэты Касцянок? Што яму трэба? Ненавіснік! У яго на душы кошкі шкрабуць, дык ён хоча, каб нікому радасці не было».

Рашчэня нямала пастараўся i праявіў вынаходлівасці, каб правесці камісію міма трактара, які заставаўся для паўторнага рамонту. Здавалася, намаганні яго далі поспех: камісія адыходзіла ад павеці, каля якой стаяў гэты злашчасны трактар. І раптам — зноў Касцянок:

— А вось гэту машыну затрымалі. ІІатрабуецца паўторны рамонт.

Рашчэня ад роспачы ажно застагнаў: «Зар'ілаў, сукiн сын, канчаткова».

Міністр, які дагэтуль нічога не запіснаў, дастаў i кішэні складзены ў дзве столкі вучнёўскі сшытак і нешта занатаваў.

— А цяпер у калгасы. Апранацца не будзеце? звярнуўся ён да Касцянка.

— А я не паеду. У мяне — экзамен.

— Якi экзамен?

— Група вучняў старэйшых класаў вывучала трактар i камбайн. Сёння правяраем ix веды.

— Сяргей Сцяпанавіч, а можа, адкладзём? — папрасіў Рашчэня, баючыся, што адмова Касцянка суправаджаць начальства канчаткова сапсуе ix уражанне i тады ўжо не толькі ў перадавыя не трапіш, але i сярод адсталых месца не будзе.

— Я паведаміў ужо ў школу.

— Шкада, што часу мала, — сказаў Жураўскі.

— Што ж, гэта справа цікавая, заставайцеся, — літасціва дазволіў Касцянку Мікалай Мікалаевіч з кіслай мінай на твары. Але ні ён, ні нават карэспандэнты не пацікавіліся гэтым новым i сапраўды цікавым пачынаннем. «Ну, i ліха з вамі,— падумаў Сяргей услед ім. — Без вас хлопцы спакайней сябе адчуваць будуць».

* * *

— Цяжкі чалавек твой інжынер, — ca спачуваннем сказаў Мікалай Мікалаевіч Рашчэню, калі машыны выбраліся на дарогу.

— Працаваць, відаць, не хоча, — дадаў загадчык абласнога кіраўніцтва.

Каб без гэтага дадатку, Рашчэня, магчыма, i згадзіўся б, што сапраўды цяжкі, але тут, будучы чалавекам сумленным, не мог не запярэчыць:

— Хто? Касцянок працаваць не хоча? Што вы! Залаты чалавек! Залатыя рукі! Ды ён, калі хочаце ведаць, МТС выцягнуў.

Кіраўнікі здзіўлена пераглянуліся паміж сабой: нічога зразумець нельга — той яўна «тапіў» дырэктара, а гэты, дзівак, хваліць яго.

— Проста ў яго настрой дрэнны. Гора перажыў чалавек! Пяць год, — невядома навошта Рашчэня перабольшыў,— кахаў жанчыну. Ды як кахаў! Урача нашага. A яна нядаўна за другога выйшла, за дырэктара школы.

— Пяць год? — раптам усе зацікавіліся гэтым рамантычным выпадкам, нават маўклівы шафёр. — Не можа быць!

— Клянуся вам. Усё на маіх вачах было.

— Пяць год за нос вадзіла! Фу, чорт! А што яна — прыгожая?

— У-у! Жанчына — агонь! — узрадаваўся Рашчэня, што разварушыў Мікалая Мікалаевіча, узняў настрой у загадчыка абласнога кіраўніцтва. — Але нясмелы чалавек Сяргей… Працаўнік, ведаеце, такі. Пакуль завочна акадэмію скончыў… Я яму колькі разоў гаварыў, як сыну, ён мой выхаванец: Сяргей, не цягні, прамаргаеш… І вось — калі ласка…

— Ого, бабы не любяць нясмелых! — мудра заключыў шафёр.

— А дырэктар гэты, мабыць, донжуан?

— Ды не, здаецца, таксама добры чалавек.

— Але, брат, вось якія яшчэ гісторыі здараюцца — па пяць год кахаюць, — чамусьці з жалем уздыхнуў Мікалай Мікалаевіч, успомніўшы, відаць, нешта сваё.

І ўсе па-чалавечаму зразумелі Сяргея Касцянка.

* * *

Лемяшэвіч прыйшоў у МТС разам з вучнямі. Ён не мог не пайсці, бо гэта ж яго ідэя — гурток па вывучэнню сельгасмашын. Ён абавязаны давесці пачатую справу да канца. Так, у прыватнасці, ён сказаў Наташы, калі тая выказала сваю боязь. Але, шчыра кажучы, сам ён таксама крыху баяўся: а што, калі i пры вучнях Сяргей не будзе размаўляць з ім? Што рабіць тады? Але мацней за гэтае пачуццё была ўпэўненасць, што Сяргей павядзе сябе разумна i ніякай бестактоўнасці ў прысутнасці вучняў не дазволіць. A калі ўсё абыдзецца добра — гэта будзе крокам да ix прымірэння. На экзамене яны мусяць пра нешта гаварыць паміж сабой. Нельга ж маўчаць бясконца.

Сяргей сустрэў ix у двары, каля майстэрні. Выраз яго твару супакоіў Лемяшэвіча: на ім не адбілася ні злосці, ні раздражнення, звычайны твар занятага чалавека, крыху нечым заклапочаны, крыху стомлены.

Валодзя Полаз працягнуў яму руку, i ён пачаў вітацца за рукі з усімі. Між вучнямі Сяргей гэтак жа прывітаўся з Лемяшэвічам. У Міхася Кірылавіча радасна ёкнула сэрца.

— Усе? — спытаў Сяргей, аглядаючы вучпнў.

— Усе, — сказаў Лемяшэвіч. Валатоніча не будзг, паехаў з камісіяй.

— Шкада. — I Сяргей накіраваўся ў майстэршо. Слс дам за ім вучні падышлі да трактара, які пачалі разбіраць.

— Вось тут i будзем экзаменаваць. — І ён дастаў і кішэні білеты — картачкі з тоўстай паперы.

Убачыўшы білеты, вучні захваляваліся.

— Хто смелы?

Першая падышла Каця Гаманок, за ёй — Пятро Хмыз.

Сяргей паклікаў Казачэнку:

— Ідзі сюды, будзеш членам камісіі.

Сабраліся навокал рабочыя i слухалі сур'ёзна, без жартаў, ухваляючы адказы. На пытанні з білетаў амаль усе адказвалі выдатна, але на дадатковых спатыкаліся, бо ix задаваў больш за ўсіх Казачэнка, i пытанні яго былі нечаканыя, хітрыя, галоўным чынам — пра няспраўнасці. Пасля ён прызнаваўся, што ставіў ix не столькі для вучняў, колькі для рабочых майстэрні, якія прысутнічалі: паслухаюць вось так з цікавасцю, паварушаць мазгамі — назаўсёды застанецца ў памяці.

Потым здавалі практыку: вадзілі па чарзе трактар па дарозе i аралі за Крыніцай пясчаны пустыр голы ўзгорак, зямля на якім адтала ўжо сантыметраў на дваццаць. Вечарэла. Сонца села за лесам. Наставала ясная зорная ноч. У такія ночы абавязкова напрадвесні падмарожвае. Але ў той вечар у паветры амаль не адчувалася пахаладання. Не толькі сонечны дзень, але i вечар здаваўся майскім. Нават гукі, якія ў кожную пару года ў вёсцы маюць сваю асаблівасць, мала чым нагадвалі сакавіцкія: замнога было дзіцячых галасоў.

Лемяшэвіч i Сяргей, як камандуючыя, стаялі на самай вяршыні ўзгорка, постаці ix на бледна-ружовым фоне неба, мабыць, відаць былі з вёскі. Унізе заглух трактар, які вёў Валодзя Полаз: ён заўсёды высоўваецца наперад i заўсёды робіць памылкі. Вучні i Казачэнка кінуліся да трактара. Касцянок i Лемяшэвіч засталіся ўдвух i маўчалі, адчуваючы сябе няёмка. Пра што гаварыць? З чаго пачаць?

— Дзякую, Сяргей, — раптам сказаў Лемяшэвіч.

Касцянок неяк увесь тузануўся i варожа адступіў убок.

— За што гэта?

— За гурток. Вялікую справу мы зрабілі.

Сяргей хмыкнуў скептычна, углядаючыся, што робіцца каля трактара.

Памаўчалі.

— Захварэў Даніла Платонавіч. Давай зойдзем увечары — старому будзе прыемна пабачыць нас…

— Я заходзіў раніцой.

«Заходзіў, калі быў упэўнены, што не застане там ні Наташы, ні мяне», — падумаў Лемяшэвіч i вырашыў пагутарыць без хітрыкаў, шчыра.

— Слухай, Сяргей, мы — мужчыны…

— Мужчыны? — злосна прашаптаў ён у адказ i рэзка нахіліўся, як бы намерваючыся схапіць за грудзі.— Мужчыны! Я ўсё магу зразумець. Пакахалі адно аднаго — чорт з вамі, на дуэль я не выклікаў бы. Але так пазладзейску хавацца, хлусіць, каб да апошняга моманту ні адзін чадавек не здагадваўся… Гэтага я не разумею… Вы растапталі маю веру ў чалавечую шчырасць! А я лічыў вас сапраўднымі людзьмі… Ды што з вамі гаварыць! — Ён адступіў яшчэ на крок, як бы не давяраючы сам сабе. — Ды, калі хочаш ведаць, я i ў каханне ваша не веру! Вялікае каханне нельга хаваць! Яно павінна вырвацца, як полымя пажару…

— Яно i вырвалася.

Сяргей змоўк i хутка пайшоў да трактара. Лемяшэвіч рушыў следам.

— Яно вырвалася…

Трактар нарэшце завялі, i ён натужліва завыў, узбіраючыся па мокрым пяску. на ўзгорак, i заглушыў словы Лемяшэвіча.

40

— Вось так буду ляжаць да вечара i не паварушуся! — абвясціў Валодзя Полаз, расцягнуўшыся на мурагу зарослай сцежкі ў школьным садзе, — Цішыня. Чуеце, недзе пчолы звіняць? Пчолам трэба звінець, яны збіраюць мёд. Воблачкі вунь. Плывіце, збірайцеся ў хмары — палям трэба дождж. Сонца смаліць, ажно дыхаць цяжка. Гэта яго абавязак — яно дае жыццё ўсім i ўсяму i ў тым ліку мне, гультаю, які напісаў сачыненне на тройку. Так, Лявон? Маўчыш? Правільна робіш. Хопіць хвалявацца? Хоць якія ў цябе хваляванні? У цябе адны пяцёркі… Але ўсё роўна, i ты маеш права адпачыць душой i целам. Давайце ляжаць і маўчаць да вечара. Маўчаць! Чаго стракочуць гэтыя сарокі? Што іх хвалюе? Пятро, паглядзі. Маўчыцё, гады? Ну і ліха з вамі! Думаеце, я не варушуся? Таксама маўчу.

Крыху воддаль, пад іншымі дрэвамі, ляжалі яго сябры i сапраўды маўчалі, толькі ўсміхаліся з яго слоў. Каля будана двое хлопцаў гулялі ў шахматы. А на сцежцы каля Крыніцы хадзіў з Кацяй Павел Варанец і, магчыма, чытаў ёй уласныя вершы ці пасвячаў у таямніцы найпрыгажэйшага з чалавечых пачуццяў. У апошні час ён пасмялеў, пасталеў i бясконца расказваў дзяўчатам пра каханне, даводзйчы вялікую сілу i прыгажосць гэтага пачуцця прыкладамі з класічнай літаратуры.

Ішоў апошні экзамен — па беларускай літаратуры. Здавалі апошнія вучні. А таму ніхто ўжо не хваляваўся i не перажываў за сяброў: здадуць, тым больш што перад камісіяй засталіся моцныя выпускнікі. Праўда, дзяўчаты чакалі вынікаў у двары, на санцапёку, сядзелі на вынесеных з класа партах i выказвалі адна адной свой страх перад будучыняй. Усім хацелася паступіць у інстытуты, але не ўсе былі ўпэўнены, што жаданне ix здзейсніцца.

Школа, з якой яны выходзілі ў шырокі невядомы прастор, стаяла пустая i сумна глядзела на сваіх выхаванцаў адчыненымі насцеж вокнамі. Толькі вокны дырэктарскай кватэры смяяліся: ласкава калыхаліся прыгожыя гардзіны, гарэлі кветкі руж i герані на падаконніках. Дзяўчат цягнула заглянуць у гэты прыгожы куток чужога жыцця.

— А прыемна вось так ляжаць i ні пра што не думаць…

— І маўчаць! — дадаў Лявон з іроніяй.

— І маўчаць, — згадзіўся Валодзя. — Будзе Лемяшэвіч клікаць, каб віншаваць, — не пайду. Ён шчаслівы — у яго жонка прыгожая. A ў мяне тройка па рускай…

Але ён падхапіўся першы, як толькі дзяўчаты ў двары зашумелі.

— Пайшлі, хлопцы. Здаецца, усё. Хіба тут паляжыш спакойна?

Дзяўчаты абнімалі Раю, якая здала апошняй, i толькі цяпер віншавалі адна адну, толькі цяпер, забыўшыся i на тыя цяжкасці, якія адышлі ў мінулае, i на тыя, якія чакаюць ix наперадзе, бурна выражалі сваю радасць.

З саду ляніва i паважна выходзілі хлопцы, як сапраўды ўжо сталыя людзі. Абвясцілі вынікі. Лемяшэвіч павіншаваў выпускнікоў. Доўга, шумна i весела дамаўляліся наконт правядзення выпускнога вечара. A калі выйшлі на вуліцу i глянулі на школу, то зноў усім стала сумна, i яны спыніліся, як бы жадаючы запытаць адзін аднаго: а што далей?

Рая прапанавала:

— Хлопцы, дзяўчаткі! Давайце наведаем Данілу Платонавіча!

Усе горача падтрымалі i нават адчулі сябе няёмка: як гэта яны забыліся ў хваляваннях i радасці пра свайго старога хворага настаўніка. Тым больш недаравальна, што сёння яны здавалі яго прадмет, які ён выкладаў з такой бязмежнай любоўю.

Даніла ПлаТонавіч цяжка хварэў ужо тры месяцы. Цяпер старому стала крыху лепш, i Наталля Пятроўна дазволіла яму выходзіць у цёплыя дні ў сад, быць сярод сваіх вулляў, якія пад яго кіраўніцтвам даглядалі Вольга Калінаўна i Лемяшэвіч.

Даніла Платонавіч сядзеў пад разгалістай грушай у старым крэсле, накрыўшы свае хворыя рэўматычныя ногі цёплай коўдрай, i драмаў. Бабуля Наста ўбачыла вучняў, сказала:

— Ідуць да цябе.

Яны ішлі па сцежцы адзін за адным, урачыстыя, прыціхлыя, усведамляючы сваю сталасць i важнасць моманту, наперадзе — дзяўчаты, за імі — хлопцы.

Стары глянуў, радасна ажывіўся, паправіў каўнер белай кашулі i нават прыгладзіў рэшткі валасоў над скронямі, якія за час хваробы сталі мяккімі, як у дзіцяці, i белымі, як снег.

Яны падыходзілі, спыняліся i збянтэжана віталіся кожны асобна:

— Добры дзень, Даніла Платонавіч.

— Добры дзень.

— Добрага здароўя.

Яго глыбока запалыя вочы сталі вільготныя, i адразу ж слёзы павіслі на вейках у дзяўчат. Расчулены, узрадаваны, ён працягнуў насустрач вучням абедзве рукі. Тады яны ў адзін міг абкружылі яго, скрыжавалі свае гарачыя дужыя рукі на яго слабых сухіх руках, асцярожна паціскалі пальцы, кісць, локаць, а смялейшыя — Валодзя i Каця — легка абнялі за плечы.

— Віншую вас, віншую… І дзякую. Дзякую, сябры мае. Сядайце. Расказвайце…

Яны расселіся на траве, насупраць, i пачалі расказваць, як здавалі ягоны прадмет. Расказвалі весела i шчыpa, так шчыра, як бадай што ніколі яшчэ не расказвалі яму, свайму любімаму настаўніку. А весялосць іх ішла ад таго, што самі яны не ўправіліся яшчэ абмеркаваць гэты апошні экзамен i цяпер усмаміналі, прыгадвалі адзін аднаму ўсе цікавыя i смешныя моманты. Акрамя таго, ім хацелася адчуваць сябе незалежнымі i сталымі, i яны не заўважылі, як зноў ператварыліся ў свавольных i смяшлівых дзяцей. Яны расказалі, як Ніна, адказаўшы на адно пытанне, папрасіла ў камісіі вады, а вады ў класе не аказалася; як Валодзя Полаз хацеў выцягнуць з рукава шпаргалку, a Міхась Кірылавіч убачыў i пагразіў пальцам, але нічога не сказаў, i Валодзя ўсё-такі выцягнуў шпаргалку; як уся камісія не магла спыніць Паўла Варанца, калі ён пачаў гаварыць пра каханне Янука i Раіны.

— Ён жа расказваў, чаго i ў паэме няма!

— З уласнай біяграфіі.

— Ого! Біяграфія ў Паўліка багатая!

Даніла Платонавіч смяяўся шчыра i весела, гэтак жа як i яны, маладыя, бадзёрыя. Магчыма, у гэтыя хвіліны ён забыўся на сваю хваробу i на гады. Бабка Наста стаяла збоку, глядзела сваімі яшчэ даволі зоркімі вачамі, але нічога не чула i дакорліва ківала галавой.

Потым, відаць, адчуўшы, што нагаварылі залішне глупства i замнога жартуюць каля хворага чалавека, выпускной неяк адразу ўсе замоўклі, сумеліся, пазіралі адзін на аднаго, як бы падказваючы: «Скажыце ж хто-небудзь хоць адно слова разумнае».

Даніла Платонавіч зразумеў ix i, ласкава адагнаўшы рукой пчалу, якая зазвінела перад тварам, пачаў гаварыць сам — так, быццам пасля невялікага вясёлага перапынку прадаўжаў сур'ёзны ўрок:

— А я вось успомніў зараз, які гэта выпуск за мае працоўнае жыццё. Пяцідзесяты! Юбілейны, можна сказаць…

Хоць яны прыкладна ведалі, колькі год працуе Даніла Платонавіч, але паведамленне яго зрабіла моцнае ўражанне.

— Так, роўна паўсотні раз на маіх вачах выходзілі хлопцы i дзяўчаты ў нялёгкую дарогу жыцця. Розныя былі школы: царкоўна-прыходская, пачатковая ў першыя савецкія гады… Але канчалі ix тады ненамнога маладзейшыя за вас, а часам старэйшыя. Школа маладзела на маіх вачах. Я, праўда, старэў. Але маладзела мае адчуванне, мая радасць за вас… Некалі, да рэвалюцыі, я думаў кожны раз з трывогай: а што чакае ў жыцці гэтых хлопчыкаў i дзяўчатак у зрэбных кашулях, у лапціках? Гэта былі вашы бацькі. Потым трывога знікла. Я радаваўся… А сёння… сёння я пазайздросціў вам, мае сябры. Не помню, ці зайздросціў я раней… Але сёння пазайздросціў. Вялікае перад вамі жыццё… Сапраўднае! І ведаеце, чаго мне яшчэ захацелася сёння? Немагчымага: пражыць яшчэ адно жыццё, няхай нават такое ж цяжкае ў пачатку… Але, гэта цудоўна — жыць! Жыць чалавекам! Помніце ў Горкага — Чалавек! З вялікай літары! — Ён узняў палец, прамовіў гэтыя словы неяк асабліва ўрачыста, i добрая ўсмешка асвяціла яго худы маршчыністы твар. — Будзьце людзьмі. Ведаеце, што самае большае шчасце — жыць сумленна, сумленна працаваць, служыць свайму народу… Я вось, як кажуць, іду к фінішу…

— Даніла Платонавіч, — перапыніў Лявон з дакорам.

— Вы мяне не суцяшайце. Мы — матэрыялісты i ведаем законы прыроды. Я вось хварэў… Гэта цяжка — хварэць… Але на душы ў мяне заўсёды было легка i спакойна: я сумленна пражыў сваё жыццё. У гэтым — шчасце i ў старасці. Я — не святы. Жыццё — гэта барацьба, i я ўвесь час змагаўся. На мяне, безумоўна, крыўдзяцца нейкія асобныя людзі… Але большасць, пераважная большасць людзей, я ўпэўнены, будзе ўспамінаць мяне добрым словам. А гэта галоўнае — заслужыць прызнанне народа… Але што гэта я пра сябе ўвесь час? Скажаце: выхваляецца стары. Мне, праўда, не грэх ужо i пра сваё жыццё ўспомніць. Але што гэта я хацеў вам сказаць? — Ён зморшчыў лоб, заплюшчыў вочы, успамінаючы.

Бабка Наста падышла i накрыла яго ногі коўдрай, якая ссунулася.

— Табе многа гаварыць нельга… А ты ўсё гаворыш, усё гаворыш!

— Пачакай, старая, — махнуў рукой Даніла Платонавіч. — Ara. Вось мы, настаўнікі, цвярдзілі вам, ды i газеты, кнігі нашы пішуць: усе дарогі перад вамі адкрыты. Што я хачу сказаць? Дарогі ўсе адкрыты — гэта так. За гэта ваявалі вашы бацькі, браты. Але не верце, калі хто скажа, што хоць адна дарога ў жыццё лёгкая. Не верце: У кокнага з вас будуць цяжкасці, няўдачы, расчараванні. Не палохайцеся, не падайце духам. Самае страшнае — упасці духам… Страціць веру… Я вось помню аднаго настаўніка… Не, чакайце, я яшчэ нешта хацеў сказаць… Бачыце, слабее памяць…

Выпускнікі сядзелі моўчкі, апусціўшы вочы. Іх расчуліла i ўразіла, што Даніла Платонавіч гаворыць так, нібы развітваецца назаўсёды. Моладзі цяжка слухнць такія словы. Наогул цяжка, калі старыя пачынаюць гаварыць пра смерць. Не ведаеш, што адказаць, якімі словам i суцешыць, бо словы такія, калі ix i знаходзяць, — часта няшчырыя, i гэта адчуваюць i самі старыя i той, хто гаворыць.

Рая выкарыстала паўзу i падтрымала словы бабкі Насты:

— А гаварыць вам сапраўды многа нельга, Даніла Платонавіч. Наталля Пятроўна будзе лаяць нас.

— Будзе лаяць вас, будзе лаяць мяне, — весела адказаў стары, — Яе абавязак такі.

Але выпускнікі падхапіліся ўжо, як па камандзе. Нехта сказаў:

— Стамілі мы вас. Даруйце.

Даніла Платонавіч не ўгаворваў пасядзець яшчэ: ён разумеў, што моладзі, ды яшчэ ў такі дзень, цяжка быць доўга каля хворага чалавека.

— Дзякую вам, што прыйшлі. Заходзьце. Абавязкова заходзьце. А то Раі адной надакучыла дзяжурыць каля мяне. Ага, Алёшу пісьмо напішыце. Ён парадуецца. І ад мяне — паклон.

A калі яны развіталіся i рушылі гуртам, а не адзін за адным, як ішлі сюды, ён затрымаў ix.

— Пачакайце, яшчэ адна просьба да вас… Помніце, колькі разоў мы з вамі крыніцы чысцілі? Нашы крыніцы, там, у равах. — Ён паказаў у поле, дзе бралі свой пачатак ручаі.— Не забывайце, калі ласка, пра ix, а то заплывуць, заб'юцца, перасохнуць… Крыніцы павінны быць чыстыя!

41

Рая ляжала на траве i чытала, закрываючы касынкай апухлую шчаку — уджаліла пчала. Даніла Платонавіч драмаў у сваім крэсле. З учарашняй раніцы ён маўчаў. Учора, калі Наталля Пятроўна i Аксіння Хвядосаўна вынести хворага ў сад, ён глянуў у бок МТС i адразу захваляваўся, а пасля спытаў у Раі:

— Рая, што гэта я дуба не бачу?

— А яго ўчора спілавалі. Ён не распусціўся, засох, — проста адказала дзяўчына.

— Ну, вось бачыш — засох, — неяк дзіўна ўсміхнуўся Даніла Платонавіч i змоўк.

Кніга была такая цікавая, што Рая забылася нават пра пчол, якія звінелі над галавой i якіх яна вельмі баялася, бо яны чамусьці нападалі на яе часцей, чым на каго іншага. Кажуць, пчолы наогул не любяць жанчын. Але ж Вольга Калінаўна i бабка Наста ходзяць каля ix — i пчолы ix не кусаюць.

Рая не адразу пачула, што Даніла Платонавіч кліча яе:

— Рая… Рая, — нязвыкла ціхі голас у яго стаў.

Яна ўзняла галаву.

— Здаецца, навальніца будзе, Рая.

Яна паглядзела на неба, чыстае, без адзінага воблачка, зацягнутае спякотнай смугой.

— Але, душна вельмі,— i зноў у кнігу.

Другі раз ён паклікаў яе праз паўгадзіны i яшчэ цішэй, амаль шэптам. Яна глянула i спалохана падхапілася. Даніла Платонавіч ляжаў, адкінуўшы галаву на спінку крэсла, дыхаў часта, праз адкрыты рот, нібы яму не хапала паветра ў бязмежным прасторы чэрвеньскага дня. Пальцы яго правай рукі шкрабалі па грудзях, быццам ён хацеў разадраць кашулю, што душыла, але не ставала сілы.

Рая кінулася да яго.

— Даніла Платонавіч, што з вамі? Што з вамі? Мамачкі мае!

Ён паківаў галавой i яшчэ даволі выразна сказаў:

— Адыдзі… Рая…

Яна ў жудасці кінулася дахаты, закрычала:

— Ма-ма!

Але невядомая сіла вярнула яе назад. Яна спынілася крокаў за пяць i не магла адарваць позірку ад яго рукі. Яна нічога больш не бачыла — ні твару, ні вачэй — толькі гэтыя кастлявыя жоўтыя пальцы, якія ўсё слабей i слабей шкрабалі надзвычай белую сарочку. Потым пальцы неяк адразу збялелі, i рука мёртва ўпала на падлакотнік крэсла. Рая зноў у жудасці крыкнула: «Мама!..» — i павярнулася бегчы, але насустрач, спяшаючыся, ішла бабка Наста. Яна адхіліла Раю, ахнула, як бы страшна здзівілася, убачыўшы нябожчыка, потым спакойна перахрысцілася.

— Прыгожа жыў, прыгожа i памёр. Дзянёк які божы! А я ўсё жыву, усё жыву, — і, падышоўшы, яна прыціснула пальцамі яго павекі, каб заплюшчыць вочы.

Тады толькі Рая ўсё зразумела і, спалоханая — яна ўпершыню ўбачыла, як прыходзіць смерць, уражаная прыціснулася лбом да шурпатай кары яблыні і няў, наўзрыд заплакала.

А недзе далёка за рэчкай i лесам грымеу гром набліжалася навальніца.

* * *

Ластаўкі, якія прывыклі да шуму школы i смела лёталі, калі крычалі i гулялі дзеці, палохаліся гэтага маўклівага натоўпу, абляталі яго імкліва бокам i не шчабяталі вясёла на вышках пад дахам. А тыя, што жылі пад страхой хлеўчука, не маглі прыляцець у сваё гняздо, i там танклява i жаласліва пішчалі малыя.

Трупу вынеслі ca школы на двор, паставілі на лаву. Развітацца з другам i настаўнікам прыйшлі сотні людзей: калгаенікі з усяго сельсавета, настаўнікі, раённыя работнікі. У ганаровую варту сталі Жураўскі i той стары настаўнік, які некалі разам з Данілам Платонавічам праводзіў цераз балоты партызанскі атрад. Лемяшэвіч пазнаў яго. Стары плакаў, як ніхто з мужчын.

Прыйшлі з поля трактарысты. Дзяўчаты прынеслі вянок з зялёных калоссяў i васількоў. Кветкі, толькі што сарваныя ў лузе i полі, ніяк не нагадвалі магільныя, яны жылі i як бы сведчылі аб няспыннасці i харастве жыцця. Наогул, усё як бы пярэчыла смерці, усё квітнела навокал, налівалася сокамі. Шчодра свяціла сонда.

Цяжкія хвіліны жалобнага мітынгу — апошняга развітання з чалавекам, які ўжо ніколі не зойдзе на гэты двор, дзе столькі разоў прайшлі яго ногі за сорак год, не ўзыдзе на гэты ганак, які ён сам будаваў i рамантаваў. Прамоўцы падымаюцца на прыступкі ганка каля ног нябожчыка i гавораць. Многія гавораць не тое, што ім хацелася сказаць, але ўсё адно ў такія хвіліны кранаюць любыя словы. У Наталлі Пятроўны ад плачу распух твар. Дар'я Сцяпанаўна, сама глытаючы слёзы, ласкава гладзіць яе руку.

— Наташа, супакойся, табе шкодна. Што зробіш? Такі закон прыроды.

— Мне здаецца, я вінавата. Я ведала, што яму горш… Я не павінна была пакідаць яго.

— Нічога ты не зрабіла б.

— Ён быў мне за бацьку роднага.

Рая ўсе слёзы выплакала ўчора Яна не спала ўсю ноч, страшэнна ўражаная смерцю, i цяпер нервы яе напружаны. Яна не зводзіць ліхаманкавага позірку сухіх вачэй з васковага твару нябожчыка: як страшна смерць змяніла гэтае знаёмае, блізкае аблічча. Не, у труне чужы чалавек, незнаемы; той Даніла Платонавіч, які яшчэ ўчора з раніцы гутарыў з ёй, — той застаўся ў сэрцы яе i ў сэрцах усіх, хто плача, слухаючы словы прамоўцы.

Гавораць Жураўскі, Лемяшэвіч, стары незнаемы чалавек. Спрабуе нешта сказаць i плача яе маці, Аксіння Хвядосаўна. Зноў гаворыць Лемяшэвіч.

Жалобная музыка…

Рая ўзяла вянок i стала за старым настаўнікам — другам нябожчыка, што выйшаў наперад з чырвонай падушачкай. За ёй сталі сяброўкі з такімі ж вянкамі.

Сяргей Касцянок, Бушыла, Кавальчук, Раўнаполец паднялі труну на плечы. Народ расступіўся — i яна павол! паплыла з двара школы на вуліцу, у апошні шлях. Павольна рухалася працэсія, сотні ног узнімалі пыл, станавілася цяжка дыхаць.

Але ў працэсіі ўжо лягчэй. Тут амаль заўсёды людзі як бы забываюць пра смерць i ўзнаўляюць размовы пра жыццё, пра надзённыя справы, недарма мудра кажуць: жывы думае пра жывое.

— Зноў парыць. Зноў навальніца будзе.

— Але, дожджык не мінае.

— Няхай, сама што жыта наліваецца.

— Ужо ўзялося ў сілу.

— Усё адно не пашкодзіць.

— На сенажаці шкодзіць. Мы ўчора толькі пакосы павярнулі, а ён як прышпарыць!

— Маглі згрэбці да гэтага часу. Дождж у другой палавіне дня быў.

— А яны пакуль выспаліся пасля абеду…

— Павел Іванавіч, проса на Топалі не праполана. А проса добрае…

— Усё расце, як на дражджах, а людзей не хапае, Раман Карпавіч. Вось прашу гэтага ўпартага чалавека: перакінь сенакасілкі з «Партызана», там людзей больш.

— Не будзь індывідуалістам, у цябе i так палавіна тэхнікі МТС.

Міма прайшла Наталля Пятроўна: яна i тут урач — трэба глядзець, можа здарыцца, што хто-небудзь самлее.

Яна паслухала размову мужчын i кінула папрок:

— Больш у Вас i часу няма пагаварыць пра справы.

Мужчыны збянтэжана змоўклі.

На хвіліну спыніліся перад хатай: патрабавалі жанчыны, каб нябожчык развітаўся з родным домам, з садам i пчоламі.

У гэты момант з'явіўся Алёша Касцянок. Яго адразу ўбачылі ўсе: ён выйшаў з двара насупраць, відаць, ішоў цераз гароды, каб скараціць шлях, хутка падышоў да труны, разгублена спыніўся. Потым сарваў з галавы сваю запыленую кепку i энергічна выцер ёй вочы.

І тады зноў заплакалі дзяўчаты-вучаніцы. І ўпершыню за гэты дзень заплакала Рая, але ад слёз гэтых ёй адразу стала лягчэй, быццам яны залілі той нездаровы агонь, што разгараўся ў душы, страцілі гарачы бляск вочы i сталі звычайнымі, як ва ўсіх, — чырвонымі, заплаканымі.

Алёша сунуў кепку ў кішэню i моўчкі папрасіў брата ўступіць яму месца несці труну.

42

Праз некалькі дзён Алёша ад'язджаў у сваю МТС. За два дні да яго ад'езду Аня нарадзіла сына. Ён зайшоў у пакой, дзе яна ляжала, без збянтэжанасці, па-даросламу просты i стрыманы, бадзёра кіўнуў ёй.

— Ну, трымайся, сястра!

Асцярожна дакрануўся пальцамі да чырвоненькай шчочкі спавітага маленькага чалавека, радасна засмяяўся.

— Будзе здаровы, цёзка!

На двары яго чакалі сябры — Лявон i Валодзя. Маці ўжо ўручыла ім, аднаму — невялікі чамадан, другому — даволі ёмісты рэчавы мяшок, усё — для Алёшы, хоць сын два дні пераконваў яе, што нічога яму не трэба, усё ў яго ёсць там, у Рагачах. Але маці ёсць маці, яна заўсёды клапоціцца, каб дзеці яе, пайшоўшы ў людзі, ні ў чым не адчувалі патрэбы.

Алёша пацалаваў расчуленую маці.

— Глядзі, сынок, у дарозе асцярожна. Ежа на дарогу ў чамадане.

— Ды я к вечару дома буду, мама.

— Дома, — Маці заплакала.

Хлопцы намерваліся правесці сябра да шляху, дзе ён сядзе на аўтобус, што ходзіць паміж раённым i абласным цэнтрамі. Яны накіраваліся на вуліцу, але Алёша спыніў ix i прапанаваў пайсці цераз гароды, а там — па сцежцы паўз крыніцу.

— Мне хочацца прайсці там, хлопцы. Я люблю гэтыя мясціны.

— Нам усё роўна, мы нікуды не спяшаемся. Хадзем хоць на Задуб'е.

Калі мінулі гароды i выйшлі насупроць школы на сцежку, што вяла паўз ручай у поле, да бярозавага гайка, Алёша спыніўся, азірнуўся на школу. Пастаялі моўчкі.

— Ну, вось i вылецелі мы з гэтага гнязда, — сказаў Лявон без смутку.

— Вылецець-то вылецелі, а дзе сядзем… — Валодзя ўздыхнуў.— Хоць вам што, у вас усё ясна. А вось у мяне… Правалю я, хлопцы, у інстытут… Што я буду рабіць?

Алёша са здзіўленнем паглядзеў на сябра.

— Як гэта што рабіць? Працаваць будзеш. Прыязджай да мяне.

— А што ты думаеш? Прыеду!

Размову такую яны вялі ўжо не ўпершыню, i заўсёды пачынаў яе Валодзя. Алёша шмат расказваў пра сваю МТС. Ён i цяпер не ўтрымаўся.

— Я, хлопцы, некалі думаў, што больш прыгожага месца за нашы Крыніцы ва ўсім свеце няма. Ого! Каб вы ведалі, колькі прыгожых куткоў на зямлі! Веска, дзе наша брыгада працуе, на самым беразе Дняпра. А за ракой лес які!.. — ідучы, ён жвава размахваў рукамі.

— І не цягне цябе дамоў? — спытаў Лявон.

Алёша памаўчаў, потым шчыра прызнаўся:

— Цягне, хлопцы.

— Трэба закахацца табе там, — сур'ёзна параіў Валодзя. — Ёсць прыгожыя дзяўчаты?

— А дзе ix няма! Ёсць. — І Алёша ўздыхнуў.

— Але ты Раю не можаш забыць, так? — здагадаўся Валодзя.

Лявон штурхнуў яго клункам: не кранай балючай раны, будзь больш далікатным. Але Алёша адказаў спакойна, без чырвані i збянтэжанасці:

— А што мне Рая! Няма чаго мне думаць пра яе.

— Правільна, Алёша! Хоць, ведаеш, яна, брат, пакрыху робіцца чалавекам. Каця гаворыць, што яна першая напісала табе. Праўда? Гэта добра, што не ты першы напісаў,— філасофстваваў Валодзя. — Перад імі не рассцілайся, а то пад абцасам апынешся. Недарма Пушкін пісаў: «Чем меньше женщину мы любим, тем больше нравимся мы ей». Так, здаецца, Лявон? A Пушкін разумеў у гэтай справе — дай Бог!

І раптам яны ўбачылі Раю. Яна выйшла ад крыніцы з алешніку i спынілася на сцежцы. Не магло быць сумнення, што яна чакала ix. Не, не ix. Яна чакала Алёшу. Хлопцы гэта зразумелі. Валодзя адразу грубавата спытаў:

— Прызнавайся — дамовіліся?

Алёша не адказаў. Ён рашуча ўзяў з рук бестактоўнага сябра чамадан.

— Дзякую, хлопцы. Далей я пайду сам.

— Сам! — абурыўся Валодзя. — Эх, ты! А яшчэ казаў…

— Не ўмешвайся, калі ласка, ва ўнутраныя справы людзей, — перапыніў яго Лявон.

— Бабнікі вы праклятыя! З-за дзеўкі гатоў усіх сяброў забыць. Ну, чорт з табой. Не хочаш нашай дапамогі — на, цягні, як ішак, свае мяшкі.

Алёша развітаўся з хлопцамі i, ускінуўшы клунак на плячо, шпарка пайшоў насустрач Раі. Яму было няёмка i крыху сорамна перад сябрамі, ён злаваўся на Раю — навошта яна прыйшла? Але разам з тым было прыемна i радасна, што яна прыйшла, каб правесці яго і, магчыма, каб сказаць нешта. Ён адразу забыў усе свае крыўды i пашкадаваў, што вельмі холадна адказаў на яе пісьмо. Цяпер ён жадаў сустрэчы з ёй, так жадаў, што нават з лепшымі сябрамі абышоўся не вельмі ветліва. Але ён i баяўся гэтай сустрэчы — адчуваў, як усё часцей i часцей б'ецца сэрца.

Рая была ў святочным убранні — у квяцістай шаўковай сукенцы, у прыгожых чаравіках на высокіх абцасах, i трымала ў руцэ маленькі букецік васількоў. Яна зрабіла крокаў пяць насустрач яму i ціха прывіталася.

Алёша звярнуў увагу, як часта ўзнімаюцца пад сукенкай яе грудзі i якія расчырванелыя шчокі, быццам яна толькі што бегла. Ён стрымана адказаў на яе прывітанне. Яна пайшла побач з ім i прапанавала:

— Дай я панясу твой чамадан.

— Не трэба. Я сам. Няцяжка.

Яна не адважылася дамагацца.

Сцежка была вузкая, i яны раз-пораз дакраналіся адно да аднаго плячыма. Высокія, буйныя, але яшчэ зялёныя i мяккія каласы жыта цалавалі ix рукі, даставалі да твараў, казыталі падбародкі, вушы. Уначы прайшоў дождж, i зямля, вільготная i мяккая, здавалася, дыхала на поўныя грудзі. Дзень быў прахладны, ветраны. Вецер дзьмуў ім у твары, шчыльна прыціскаў сукенку да дзявочага стану, адносіў назад яе валасы, ад гэтага выгляд у Раі быў вельмі прыгожы — яна як бы імкнулася, ляцела наперад.

Алёша ўпотай любаваўся ёй. Яна прыкмеціла гэта, i адразу супакоілася, i адчула сябе ўпэўнена i вельмі хораша. Яны доўга маўчалі. Потым Рая спытала крышку какетліва:

— Ты ўсё яшчэ злуеш на мяне?

Алёша не ведаў, што адказаць, i прамармытаў нешта невыразнае.

— Тры дні быў i не захацеў нават сустрэцца.

— Я думаў, ты не хочаш. Ты ж раней ненавідзела мяне. — У душы яго варухнулася старая крыўда.

— Я напісала табе пісьмо.

— Ты хацела загладзіць сваю віну пісьмом?..

Алёша ўбачыў, як задрыжалі яе губы i заморгалі вейкі. Але ён не пашкадаваў яе: «Мне было ў тысячу разоў цяжэй, я ўсё стрываў. Адчуй жа i ты цяпер…»

Яна дастала з рукава хусцінку i правяла ёю па твары. Хаваючы хусцінку, хіснулася i кранула плячом Алёшу.

— Ты даруй мне, Алёша. Я была дурная. Не ўмела разумець людзей.

— А цяпер навучылася? — Ён хацеў гаварыць з ёй сурова i непрымірыма, але сэрца яго мякчэла ад Раінага шчырага прызнання.

— Я не ведаю, навучылася ці не навучылася, але я ведаю, што я… што я… паважаю цябе…

Пры ўсёй яе смеласці — яна нават адважылася сустрэцца з ім сярод дня! — у яе не хапіла рашучасці сказаць больш пэўна. Але i гэтага было даволі. Алёша ажно прыпыніўся i засоп ад хвалявання. Каб утаіць сваю збянтэжанасць, ён пачаў захапляцца збажыной:

— Ах, якое жыта! Люба глядзець! Такое прыемна i ўбіраць.

Тады Рая нясмела папрасіла:

— Алёша, а ты вяртайся ў сваю МТС.

Ён падумаў i адказаў сур'ёзна:

— Не, Рая, нельга лётаць з аднаго калектыву ў другі. Я там — намеснік брыгадзіра трактарнай брыгады. Мяне паважаюць. У нас камсамольская брыгада. Добрыя хлопцы ўсе. A ў час уборкі я буду працаваць на камбайне, за мной ужо i камбайн замацавалі. Новы… Усе спадзяюцца, што я зноў, як летась, буду перадавіком. Там доўга не ведалі, што я — гэта я, той самы Касцянок. А потым неяк даведаліся. І вось аднойчы ўвечары прыйшлі да мяне ў інтэрнат i дырэктар i сакратар па зоне… Ажно няёмка, ведаеш, было. Цяпер яны такія характарыстыкі далі мне на завочнае аддзяленне Горацкай акадэміі! Бачыш, мне лягчэй, чым вам… Я працую па спецыяльнасці… Такім перавага на завочным…

— Ты шчаслівы, Алёша, — сказала Рая, маючы, відаць, на ўвазе толькі тое, што ён лягчэй, чым яна i ўсе ix сябры, паступіць вучыцца. Але Алёша падумаў шырэй — што цяпер ён сапраўды можа лічыць сябе шчаслівым, хоць ніколі раней не задумваўся над тым, што такое шчасце — тое шчасце, да якога так імкнуцца людзі. Імкнуцца гэтак жа няспынна, як няспынна струменяць свае чыСтыя воды вечна жывыя крыніцы.

І953-І956 гг.